Супраць нямецкага дэпутата, які выкарыстоўваў працу беларускіх палітвязьняў, на радзіме завялі справу
Пракуратура нямецкай зямлі Саксонія пачала папярэдняе расьсьледаваньне паведамленьняў аб тым, што нямецкі дэпутат Ёрг Дорнаў выкарыстоўваў працу зьняволеных на сваёй фэрме ў Беларусі.
https://smarturl.click/8E3ba
Нарвэгія далучылася да санкцый Эўразьвязу супраць уладаў Беларусі
Нарвэгія ўвяла санкцыі «ў адказ на ролю і ўдзел беларускага рэжыму ў нападзе Расеі на Ўкраіну ў парушэньне міжнароднага права», гаворыцца ў паведамленьні, апублікаваным 7 кастрычніка на сайце ўраду краіны.
https://smarturl.click/W3wxO
8 кастрычніка — дзень памяці Зоські Верас і Андрэя Мрыя
8 кастрычніка 1991 году ня стала Зоські Верас (ад нараджэньня Людвіка Сівіцкая, у замужжы Войцік), пісьменьніцы, грамадзкай дзяячкі, удзельніцы нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст., нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі й нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х.
8 кастрычніка 1943 году ня стала Андрэя Мрый (сапраўднае імя Андрэй Шашалевіч), беларускага празаіка, журналіста, ахвяры сталінізму. Найбольш вядомы раман Мрыя — «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны паклёпам на савецкую рэчаіснасьць, а аўтара адправілі ў ГУЛАГ. Раней «Запіскі Самсона Самасуя» чыталі ўсе школьнікі Беларусі, але ў 2016 годзе яго прыбралі з абавязковай школьнай праграмы.
Пра іншыя падзеі гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/kjDd6
Мінус восем тысяч настаўніц і настаўнікаў. Як рэжым зьнішчае нашу будучыню праз школу
Усяго за тры гады ў Беларусі стала на 8,1 тысячы менш настаўніц і настаўнікаў. І каб быў ясны маштаб катастрофы — гэта скарачэньне на 7,3%. Ня ўсіх, вядома, звольнілі, — шмат хто самастойна пайшоў з працы і зьехаў, асьцерагаючыся перасьледу. Камусьці не было як аформіць усё афіцыйна, бо зьяжджаць трэба было тэрмінова. Некаторыя надоўга трапілі за краты, і пасьля вызваленьня ім, як і іншым палітзьняволеным, амаль нерэальна будзе знайсьці якую-хаця працу ў Беларусі, а пра школу і думаць няма чаго.
Піша Наста Захарэвіч:
https://smarturl.click/kjDD6
Галоўнае за 7 кастрычніка
📌 Два гады назад Алесь Бяляцкі стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру. Ён у турме больш як тры гады
📌 «ПіК Свабоды»: Два погляды на прапанову перанесьці баявыя дзеяньні на тэрыторыю Беларусі
📌 «Вясна»: Як мінімум 66 чалавек асудзілі ў палітычных крымінальных справах пасьля вяртаньня з-за мяжы
📌 Палітвязьню Юрасю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады да турэмнага тэрміну
📌 20 тысяч чалавек у чарзе па візу, 1000 эўра «памагатым». Як цяпер беларусы трапляюць у Эўразьвяз
📌 «Пакрысе», «Трызуб і Пагоня», «Каля культуры». Топ-10 адукацыйных беларускіх праектаў
📌 Двойчы рэпрэсаваныя. Чаго чакаць ад кампаніі «дэрэабілітацыі» ахвяраў сталінізму
📌 Разбуральная вайна Ізраілю ў cэктары Газа ў лічбах
📌 Нягледзячы на санкцыі, Беларусь застаецца сярод лідэраў у пастаўках угнаеньняў у Польшчу
Бацька ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Віктара Амброса паходзіць з Смаргонскага раёну Беларусі
Бацька ляўрэата Лёнгін Багдан Амброс нарадзіўся ў кастрычніку 1923 году ў вёсцы Дордзішкі, цяпер Смаргонскага раёну (уваходзіць у склад Ашмянскага дэканату Рымска-каталіцкай царквы).
Бацька ляўрэата стаў сіратой у 8 гадоў, яго выхоўвалі сваякі, а ўлады яму як вельмі таленавітаму дзіцяці прызначылі нацыянальную стыпэндыю для навучаньня спачатку ў павятовым горадзе, потым у Вільні. Пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны 15-гадовы Лёнгін уцёк ад бальшавікоў на захад, трапіў у палон нацыстаў і 5 гадоў правёў на прымусовых працах у Нямеччыне. Ён быў вызвалены амэрыканскай арміяй, у 1946 годзе прыехаў у ЗША і паступіў на службу ў паветрана-дэсантныя войскі.
https://smarturl.click/0eaAn
Пачаўся Нобэлеўскі тыдзень. Першымі агучылі імёны ляўрэатаў у мэдыцыне
На гэтым тыдні аб'явяць усіх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі. 7 кастрычніка стала вядома, хто атрымаў узнагароду за дасягненьні ў мэдыцыне і фізіялёгіі.
Нобэлеўскую прэмію ў фізіялёгіі і мэдыцыне сёлета прысудзілі амэрыканскім навукоўцам Віктару Амбрасу і Гэры Раўкану за адкрыцьцё мікраРНК і яе ролі ў посттранскрыпцыйнай рэгуляцыі генаў, піша агенцтва АР.
Нобэлеўская асамблея адзначыла, што іх адкрыцьцё «выявілася прынцыпова важным для разуменьня таго, як арганізмы разьвіваюцца і функцыянуюць».
https://smarturl.click/yqWe3
20 тысяч чалавек у чарзе па візу, 1000 эўра «памагатым». Як цяпер беларусы трапляюць у Эўразьвяз
«Атрымаць візу беларусам — гэта ня проста падача дакумэнтаў, а сапраўднае выпрабаваньне на вытрымку. Сытуацыя складаная. Італія застаецца фаварытам сярод беларусаў у выдачы мультывізы. Але ёсьць нюанс: запіс на сайце візавага цэнтру адсутнічае. У жывой чарзе ўжо больш за 20 тысяч чалавек». Экспэртка расказала пра візы для беларусаў.
https://smarturl.click/dpa0J
Нягледзячы на санкцыі, Беларусь застаецца сярод лідэраў у пастаўках угнаеньняў у Польшчу
Доля беларускіх мінэральных угнаеньняў (азотных, калійных і камбінаваных) на польскім рынку ў першым паўгодзьдзі 2024 году склала 6,9%.
https://smarturl.click/ppjeb
Разбуральная вайна Ізраілю ў cэктары Газа ў лічбах
Праз год пасьля таго, як Ізраіль у адказ на напад групоўкі ХАМАС пачаў баявыя дзеяньні ў сэктары Газа, мы глядзім на чалавечую цану гэтага разбуральнага канфлікту. У гэтай вайне загінулі больш як 41 тысяча палестынцаў, у асноўным цывільных, і яна прывяла да маштабных разбурэньняў на гэтай палестынскай тэрыторыі.
https://smarturl.click/Q1Dk6
У Валожыне ў подпісах да скульптуры зрабілі грубыя памылкі ў беларускай мове і іўрыце
У таблічцы да скульптуры зробленыя подпісы на чатырох мовах, па парадку: расейскай, беларускай, іўрыце і ангельскай. Аднак зробленыя пры гэтым грубыя памылкі ў дзьвюх мовах — беларускай і іўрыце.
https://smarturl.click/VDjxx
«Пакрысе», «Трызуб і Пагоня», «Каля культуры». Топ-10 адукацыйных беларускіх праектаў
Адкуль узяліся вікінгі пад Дняпром, як узьнікла беларуская лацінка і дзе шукаць новыя беларускія словы. Свабода сабрала топ-10 адукацыйных праектаў, празь якія беларусы могуць лепш спазнаваць сваю культуру, мову і гісторыю.
https://smarturl.click/ZyZdd
Дэпутат ірляндзкага парлямэнта быў завэрбаваны Крамлём
Крыніцы ў спэцслужбах распавялі The Sunday Times, што расейскія агенты выкарыстоўвалі для вярбоўкі ірляндцаў «мядовую пастку» — сэксуальныя сувязі, з дапамогай якіх затым шантажавалі будучых сувязных, схіляючы да супрацоўніцтва.
https://smarturl.click/gp04B
У Беларусі ўвядуць падатак на даходы фізічных асоб ад апэрацый з крыптавалютамі
Але ёсьць выключэньні.
https://smarturl.click/Ad26R
Ці добра вы ведаеце гісторыю Пінску? ТЭСТ
Пінск зьяўляецца адным з самых старых і значных гарадоў Беларусі. Доўгі час ён быў цэнтрам княства. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю Пінску і Піншчыны, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/71DeG
Сьледчыя заявілі пра яшчэ адну «змову», завялі справу на 45 чалавек, сабралі інфармацыю аб іх нерухомасьці
Некалькі дзясяткаў чалавек падазраюцца ў дзьвюх справах — аб «Плятформе 2025» і «Дні годнасьці 2024», паведаміў Сьледчы камітэт Беларусі.
https://smarturl.click/1dmJb
«Запоўніць нішу беларускай адукацыі дзяцей»: Да Новага году беларуская кампазытарка і сьпявачка рыхтуе зборнік дзіцячых песень
«Я адчула патрэбу ў стварэньні навагодніх песень, бо не хапае свайго, беларускага матэрыялу на любую тэму, і навагоднюю ў тым ліку».
Расейскі апазыцыянэр Яшын пра супрацоўніцтва зь беларусамі: «Чужых палітвязьняў не бывае»
Сёньня расейскі апазыцыянэр, былы палітвязень Ільля Яшын выступіў у Варшаўскім унівэрсытэце. Падчас выступу ён патлумачыў свае высілкі па вызваленьні беларускіх палітвязьняў.
Прыгадаўшы абмен вязьнямі паміж Расеяй, Беларусьсю і Захадам, у выніку якога быў вызвалены і сам Яшын, ён заявіў, што быў шанец, што ў абмене будуць удзельнічаць Марыя Калесьнікава, Сяргей Ціханоўскі, Віктар і Эдуард Бабарыкі:
«Я не зьбіраюся вучыць беларусаў, што і як ім рабіць. Усё, што я хачу зрабіць — гэта дапамагчы. Так, дзе я магу быць карысным».
https://smarturl.click/qlwwW
Лукашэнка сваім указам пашырыў магчымасьці зьбіваць бесьпілётнікі
Указ ад 7 кастрычніка № 392 дае новую рэдакцыю парадку спыненьня палётаў авіямадэляў і бесьпілётных лятальных апаратаў, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі. Гэты дакумэнт уносіць зьмены ў адпаведны ўказ ад 5 чэрвеня 2019 года № 215.
У адпаведнасьці з новай вэрсіяй указу правам на прымяненьне зброі і спэцыяльных сродкаў у дачыненьні да БПЛА «разам з вайсковаслужбоўцамі (супрацоўнікамі) вайсковых фармаваньняў і органаў унутраных спраў» цяпер будуць надзеленыя таксама «супрацоўнікі іншых ваенізаваных арганізацый». Такія паўнамоцтвы атрымаюць: органы пракуратуры, СК, Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз, органы фінансавых расьсьледаваньняў КДК, Дзяржаўная інспэкцыя аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце, органы і падразьдзяленьні па надзвычайных сытуацыях, мытныя органы.
https://smarturl.click/ppjjE
Перанос баявых дзеяньняў у Беларусь: два погляды
Украінскі дэпутат на Форуме свабоднай Расеі прапанаваў перанесьці баявыя дзеяньні на тэрыторыю Беларусі, каб гэта была супольная апэрацыя з прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці і каб нехта зь беларускіх лідэраў быў гатовы ўзяць на сябе ўладу. У праграме “ПіК Свабоды” прапанову сустаршыні міжфракцыйнага дэпутацкага аб‘яднаньня «За дэкалянізацыю Расеі» Алега Дунды абмяркоўваем з Вадзімам Кабанчуком, прадстаўніком у абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былым намесьнікам камандзіра полку Каліноўскага, і з украінскім палітолягам, дырэктарам Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўгенам Магдам.
https://youtu.be/QhaDB78bzl4
Зь пераліку платных паслуг для вязьняў у СІЗА прыбралі замову ежы ў сталоўках
Міністар унутраных справаў Іван Кубракоў падпісаў у жніўні пастанову № 284 са зьменамі ў пераліку платных паслуг, якімі могуць карыстацца вязьні беларускіх СІЗА згодна з «Правіламі ўнутранага распарадку сьледчых ізалятараў».
У сьпісе паслуг, які дзейнічаў з 2004 году, было 11 пазыцый. Пасьля ўнясеньня зьменаў на адну стала меней. Кіраўніцтва МУС вырашыла пазбавіцца паслугі «дастаўка страваў з сталоўкі для пэрсаналу сьледчага ізалятару» таксама для вязьняў. Матывы скасаваньня такой паслугі невядомыя.
https://smarturl.click/VDjd0
Двойчы рэпрэсаваныя. Чаго чакаць ад кампаніі «дэрэабілітацыі» ахвяраў сталінізму
Расейскі генпракурор загадаў правесьці «дэрэабілітацыю» ня толькі нацыстаў, але і ахвяраў сталінізму. Як вынікае з загаду, уключыць у сябе гэты працэс і «саюзную» Беларусь. Навошта гэта робіцца і чым можа закончыцца, аналізуе Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/bax1B
Палітвязьню Юрасю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады да турэмнага тэрміну
Фігурант «справы змоўцаў» Юрась Зянковіч амаль 3,5 года ўтрымліваецца ў зьняволеньні. За гэты час яго ўжо тройчы судзілі паводле крымінальных артыкулаў і перавялі на турэмны рэжым. Апошні раз, у жніўні, яго абвінавацілі ў «злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі турмы» і дадалі яшчэ 2 гады пазбаўленьня волі, піша «Вясна».
Раней на БТ паказалі прапагандысцкі фільм, у якім зьнялі моцна схуднелага за кратамі адваката.
Улады Казахстану сьцьвярджаюць, што звыш 70% грамадзян падтрымалі будаўніцтва ў краіне новай АЭС
Цэнтральная камісія рэфэрэндуму абвясьціла папярэднія вынікі галасаваньня ў пытаньні будаўніцтва АЭС у Казахстане. Якія аргумэнты былі ў прыхільнікаў і праціўнікаў АЭС?
https://smarturl.click/kjDeQ
У Горадні адмянілі лекцыю біблеісткі Ірыны Дубянецкай. Раней на яе скардзілася Вольга Бондарава
У горадзенскім пабе Harats адмянілі лекцыю біблеісткі Ірыны Дубянецкай.
https://smarturl.click/1dmV6
Два гады назад Алесь Бяляцкі стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру. Ён у турме больш як тры гады
7 кастрычніка 2022 году Нобэлеўскі камітэт прысудзіў Нобэлеўскую прэмію міру зьняволенаму кіраўніку беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму і прадстаўнікам праваабарончых арганізацыяў Расеі і Ўкраіны.
Тэкст: https://smarturl.click/kjDbx
85 год таму забілі Рамана Скірмунта
Скірмунт (1868–1939) быў краёвым дзеячом у часы Расейскай імпэрыі, дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі. У 1916 годзе далучыўся да беларускага руху. У сакавіку 1917 году ў Менску быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт, які ўзначаліў Раман Скірмунт. Яго мэтай было дабіцца стварэньня аўтаноміі Беларусі ў складзе Фэдэрацыйнай Расейскай рэспублікі і арганізаваць у Беларусі разьвіцьцё беларускамоўнай культуры і асьветы. У 1918-м Скірмунт спрабаваў сфармаваць урад БНР і кааліцыйны кабінэт міністраў.
Больш падзей 7 кастрычніка ў гісторыі глядзіце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/2qAaR
Ператварыла замак у шэлтэр для беларусаў
Натальля Калегава — кіраўніца шэлтэру «Замак» для беларусаў у Вільні і арганізацыі «Дапамога». Разам з мужам у 2021 годзе яны купілі будынак у Вільні.
Цяпер там жывуць уцекачы, былыя палітзьняволеныя зь Беларусі. У вялікай размове са Свабодай Натальля Калегава расказала, што яе матывуе дапамагаць беларусам.
ВІДЭА https://www.youtube.com/watch?v=NOkArpsk6II
Палову артылерыйскіх снарадаў Расея атрымлівае ад КНДР — The Times
Але ёсьць нюанс. Як адзначаюць крыніцы выданьня, большая частка гэтых снарадаў няспраўная. Але іх колькасьць дазволіла Расеі дамагчымся посьпехаў на фронце, у прыватнасьці, захапіць Угледар.
https://smarturl.click/W3w4D
Колькі атрымліваюць настаўнікі ў Беларусі
У Беларусі ў першую нядзелю кастрычніка адзначаюць Дзень настаўніка. А як дзяржава дапамагае пэдагогам, як яна ацэньвае іх працу?
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі да Дня настаўніка падрыхтаваў агляд, згодна зь якім зараз у Беларусі налічваецца 103,3 тыс. настаўнікаў, якія працуюць у 2 872 установах адукацыі.
https://smarturl.click/Yzkea