radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

На літоўскім палігоне ў Пабрадзе прадэманстравалі ўмацаваньне мяжы зь Беларусьсю і Расеяй

На палігоне генэрала Сільвестраса Жукаўскаса прадэманстравалі першы з 27 паркаў контрмабільнасьці, якія плянуецца стварыць для ўмацаваньня мяжы зь Беларусьсю і Расеяй на выпадак агрэсіі. Парк будзе папаўняцца іншымі сродкамі перашкодаў:

https://smarturl.click/DaGDz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прапаноўвалі зарабляць на хворых украінскіх дзецях». У якія пасткі трапляюць беларусы пры працаўладкаваньні за мяжой

«Дырэктар таго офісу пры размове нічога канкрэтнага пра сфэру дзейнасьці не сказаў, ухіляўся ад адказу. Потым даў мне куратара, таксама беларуса, які мусіў мяне на працягу дня ўсяму навучыць. Гэта аказаўся брудны бізнэс — зьбіраць ахвяраваньні на нібыта хворых украінскіх дзяцей». Беларусы расказваюць пра пасткі падчас пошуку працы за мяжой.

https://smarturl.click/l5gVm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Затрыманых у Нямеччыне беларускіх турыстаў адпусьцілі, яны вяртаюцца на радзіму

Беларуская амбасада і прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз паведамілі пра затрыманьне і заявіла, што прымала неабходныя захады для хуткага вызваленьня суайчыньнікаў.

https://smarturl.click/w9dZb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Становішча рэжыму Лукашэнкі цяпер нават менш трывалае, чым у 2020-м», — Міхаіл Кірылюк

Праўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» адвакат Міхаіл Кірылюк настойвае, што толькі рашучасьць і павелічэньне ставак можа прывесьці да выніку ў барацьбе з рэжымам, і заяўляе, што дэмакратычным сілам, магчыма, варта прайсьці этап падзелу.

https://smarturl.click/XyblA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Раней забруджаныя радыяцыяй землі Гомельскай вобласьці аддадуць у гаспадарчы абарот

Зямельныя ўчасткі ў Кастрычніцкім раёне Гомельскай вобласьці агульнай плошчай 16,6452 гектара, прадастаўленыя адкрытаму акцыянэрнаму таварыству «Майсееўка», выключылі з радыяцыйна небясьпечных і рашэньнем ураду перавялі ў гаспадарчае выкарыстаньне.

https://smarturl.click/Adkg4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Горш толькі ў Расеі. Чаму Беларусь прайграе «бітву за ўраджай» амаль усім суседзям

«Стратныя гаспадаркі ня могуць набыць добрае абсталяваньне, добрыя ўгнаеньні». Як Беларусь прайграе «бітву за ўраджай» і зьбірае з гектара менш збожжа, чым Украіна, Польшча, Літва і Латвія.

https://smarturl.click/Yzb9V

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка падпісаў указ аб рамеснай дзейнасьці. Што мяняецца для рамесьнікаў Беларусі

Пералік відаў рамеснай дзейнасьці значна скароцяць у параўнаньні зь цяперашнім. Рамесьнікам цяпер нельга карыстацца прамысловымі машынамі і абсталяваньнем. За «экстрэмізм» рамесьнік можа пазбавіцца права працаваць паводле аплаты рамеснага збору.

Усе асноўныя зьмены: https://smarturl.click/VDJ9Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гісторыя на Свабодзе»: Беларусы сярод працоўных мігрантаў у даваенных Латвіі і Эстоніі мелі найвышэйшы рэйтынг, — Юры Грыбоўскі

Што штурхала беларусаў міжваеннай Польшчы на працоўную эміграцыю ў Эстонію і Латвію? Як ім там жылося? Ці змаглі яны стварыць у тых краінах свае нацыянальныя і зямляцкія арганізацыі або далучыліся да ўжо існых? —Пра гэта і іншае гаворым зь беларуска-польскім гісторыкам Юрыем Грыбоўскім:

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=yr0YdRJBpCo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Як Натальля Пяткевіч становіцца новай Качанавай

Аляксандар Лукашэнка штодзённа можа загадваць жаданьні. Побач зь ім жаночае трыё — і ўсе Натальлі, тры грацыі: Натальля Эйсмант, Натальля Качанава і Натальля Пяткевіч. Апошняя працуе на новай пасадзе ўжо амаль 2 месяцы.

Журналіст Дзьмітры Гурневіч паглядзеў, чым яна займаецца, прынамсі ў публічнай прасторы.

ВІДЭА: https://youtu.be/JhZDcrboU_g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Каля 40 беларускіх турыстаў з грэцкім «шэнгенам» затрымалі ў Нямеччыне. Ім пагражае дэпартацыя

Як даведалася выданьне @zerkalo_io, каля 40 турыстаў, якія ехалі ў Гішпанію з грэцкімі шэнгенскімі візамі, затрымалі ў Нямеччыне, папярэдне — за парушэньне правілаў выкарыстаньня візаў. Візы анулявалі, цяпер беларусам пагражае дэпартацыя і магчымая забарона на ўезд у ЭЗ.

Пра здарэньне выданьню распавялі крыніцы. Інфармацыю пацьвердзілі ў турфірме, а таксама ў амбасадзе Беларусі ў Нямеччыне. Падрабязнасьці:

https://smarturl.click/DaGbZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паверанага ў справах Армэніі выклікалі ў МЗС Беларусі ў сувязі з інцыдэнтам

Яму заявілі пра «нанесены беларускай дыпмісіі ўрон» і «недастатковыя меры армянскіх праваахоўнікаў па яго прадухіленьні». «Беларускі бок зыходзіць з таго, што вандалы будуць устаноўленыя, кампэнсуюць нанесеную шкоду і панясуць пакараньне ў адпаведнасьці з заканадаўствам Армэніі», — заявілі ў МЗС Беларусі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пяць вызваленых праз памілаваньне палітзьняволеных жанчын мелі выйсьці на волю ў найбліжэйшыя месяцы, яшчэ дзьве — налета

Па стане на 13 гадзін 21 жніўня праваабаронцам вядома 9 прозьвішчаў палітзьняволеных жанчын, якія выйшлі на волю па ўказе аб памілаваньні, які Аляксандар Лукашэнка падпісаў 16 жніўня.

Гэта Кацярына Леў, Натальля Пятровіч, Тамара Каравай, Сьвятлана Палуэктава, Ала Зуева, Вольга Стаброўская, Вольга Новікава, Ірына Санкоўская і Ксенія Луцкіна.

https://smarturl.click/JD7jm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Бабулі дому састарэлых баяцца як агню». Гісторыя былога жыхара сацыяльнага прытулку

«Не скажу, што там няма догляду за ляжачымі. Так, пампэрсы ім зьмяняюць. Але пакуль санітарка пераадзявае хворага, то можа на яго высыпаць гару трохпавярховых матаў у стылі «Я тут маю шэсьцьсот рублёў, я вас тут няньчыць ня буду, вы ўроды тупыя» і гэтак далей.

Што робіцца ў дамах састарэлых і дамах-інтэрнатах? Расказваюць былы пастаялец і сваяк пэнсіянэркі, якую туды нядаўна забралі.

https://smarturl.click/vwgAR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна «азартна гуляе» на Куршчыне, а Расея захопіць увесь Данбас? Заходнія аналітыкі ацанілі рызыкі на абодвух франтах

Чаго дасягнула Ўкраіна ў Курскай вобласьці, а чаго не змагла? Ці кампэнсуюць посьпехі УСУ на Куршчыне магчымую страту Пакроўску на Данеччыне? Што азначае далейшае прасоўваньне расейскай арміі на Данбасе для Ўкраіны? І ці мае сэнс, улічваючы гэта, выдаткоўваць рэсурсы на Куршчыну?

https://smarturl.click/RAd3J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэмакратычная партыя зацьвердзіла Камалу Гарыс кандыдаткай на пасаду прэзыдэнта ЗША

За гэта прагаласавала 99% дэлегатаў перадвыбарчага зьезду ў Чыкага.

https://smarturl.click/71VDv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязьня з інваліднасьцю Гундара пазбавілі харчовых перадач, але дазволілі атрымаць мэдычную бандэроль

Да сакавіка 2025 году палітвязьня Ўладзімера Гундара пазбавілі харчовых перадач. Пра гэта стала вядома ад крыніцы, дасьведчанай ў справах палітвязьня.

https://smarturl.click/5O01D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна ўмацоўваецца ў Курскай вобласьці. У Бранску заявілі аб новай спробе прарыву

На тле апэрацыі ўкраінскага войска ў Курскай вобласьці ўлады Расеі заявілі аб спробе прарыву з боку Ўкраіны 200 вайскоўцаў у Бранскую вобласьць. Ва Ўкраіне гэтай інфармацыі не камэнтуюць.

https://smarturl.click/1dzXo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чужыя ў голым полі. Чаго бракуе новым эмігрантам зь Беларусі

Шматтысячная вымушаная эміграцыя беларускага грамадзкага актыву — гэта ня толькі траўма і праблемы абжываньня на новым месцы. Гэта яшчэ і вялікі патэнцыял у справе руху да пазытыўнах пераменаў у самой Беларусі, піша Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/kjb0o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🚴🏻 Увага, пошук!

Шукаем былых супрацоўнікаў менскага «Мотавела», якія працавалі на заводзе ў розныя часы — ад савецкіх да апошніх гадоў. Ананімнасць гарантуем!

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амбасадара Беларусі выклікалі ў МЗС Казахстану праз выказваньні Лукашэнкі

Пасьля пратэстаў у Армэніі выказваньнямі Лукашэнкі ў інтэрвію расейскаму тэлеканалу абурыліся на самым высокім узроўні ў Казахстане. Беларускае кіраўніцтва ў Астане заклікалі да «неабходнасьці аб’ектыўна ацэньваць пазыцыю Казахстану ў дачыненьні працэсаў, якія адбываюцца».

Расейскім прапагандыстам Лукашэнка заявіў, што некаторыя дзяржавы на постсавецкай прасторы «выкручваюцца», у адрозьненьне ад Беларусі, і «хочуць чагосьці ўзяць, а наўзамен нічога ня даць».

https://smarturl.click/0ex15

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзень нараджэньня Ігната Буйніцкага — пачынальніка беларускага тэатру

Нарадзіўся 22 жніўня 1861 году. У 1910–1911 гг. трупа Буйніцкага адправілася на гастролі па Беларусі, выступіўшы з паказамі ў Дзісьне, Сьвянцянах, Паставах, Полацку, Нясьвіжы, Слуцку… У Менску, дзе тэатар ставіў «Моднага шляхцюка» Каруся Каганца і «Па рэвізіі» Марка Крапіўніцкага, артыстаў засыпалі ружамі. Пасьля спэктакляў Буйніцкага ў Пецярбургу й Варшаве газэты пісалі пра «калясальны посьпех» тэатру, што «будзіць у беларусаў пачуцьцё нацыянальнай годнасьці».

Рэжысэра і яго артыстаў расейскія ўлады ўзялі пад паліцэйскі нагляд, паказы пачалі забараняць. Уціск і матэрыяльныя праблемы змусілі зачыніць тэатар. Паводле згадкі аднаго з удзельнікаў трупы, Ігнат Буйніцкі памёр на сцэне падчас рэпэтыцыі.

«Некалі, — пісала ў тыя часы „Наша Ніва“, — калі прабудзіцца сьвядомасьць ува ўсяго беларускага народу, памяць Буйніцкага будзе сьвятой для ўсіх».

Больш падзей 22 жніўня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/M1Ywo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стрыжак: вядома пра 18 вызваленых палітвязьняў. Прапагандысты агучылі імя яшчэ аднаго вызваленага

На вечар 21 жніўня вядомыя 18 прозьвішчаў вызваленых палітвязьняў (адно імя ўдакладняецца), паведаміў заснавальнік BYSOL Андрэй Стрыжак паведаміў. Гаворка ідзе пра 13 жанчын і 5 мужчын.

Стала вядома, што на волю выйшаў палітвязень Яўген Чуміла. Пра гэта сёньня паведаміў прапагандыст Юры Васкрасенскі. Раней сталі вядомыя прозьвішчы 9 палітвязьняволеных жанчын і аднаго мужчыны, што выйшлі на волю па ўказе аб памілаваньні, які Лукашэнка падпісаў 16 жніўня:

https://smarturl.click/M1YMo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 21 жніўня

👫 На волю выпусьцілі палітвязьня Берасьнева, які мае праблемы са здароўем. Вядома 16 прозьвішчаў вызваленых

🥔 У Ерэване амбасаду Беларусі закідалі бульбай, яйкамі і памідорамі. У Беларусі адрэагавалі

👮🏻‍♂️Каля 40 беларускіх турыстаў з грэцкім «шэнгенам» затрымалі ў Нямеччыне. Ім пагражае дэпартацыя

🚌 У Беларусі за дзень разьбіліся два аўтобусы, ёсьць ахвяры

🧑🏻‍🦳«Бабулі дому састарэлых баяцца як агню». Гісторыя былога жыхара сацыяльнага прытулку

🙍🏻‍♂️Журналіст Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык правёў за кратамі ўжо 1000 дзён

👭Пяць вызваленых праз памілаваньне палітзьняволеных жанчын мелі выйсьці на волю ў найбліжэйшыя месяцы, яшчэ дзьве — налета

👩🏼 Тлумачым з Гурневічам. Як Натальля Пяткевіч становіцца новай Качанавай

🎥 Што могуць чыноўнікі-партызаны і ці будзе раскол элітаў. Расказвае каардынатар «Кадравага рэзэрву для новай Беларусі»

🇺🇸 Дэмакратычная партыя зацьвердзіла Камалу Гарыс кандыдаткай на пасаду прэзыдэнта ЗША

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што могуць чыноўнікі-партызаны і ці будзе раскол элітаў

У Віцебску неўзабаве будуць судзіць 34-гадовага інспэктара па спорце і турызьме Верхнядзвінскага райвыканкаму Аляксея Кісялёва. Яго вінавацяць у экстрэмізьме. Справа датычыць «Кадравага рэзерву для новай Беларусі». Ці шмат сёньня апапэнтаў улады ўнутры чынавенства, ці ўплываюць яны на нешта і ці павінны заставацца ўнутры сыстэмы?

Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» расказвае каардынатар «Кадравага рэзэрву для новай Беларусі» Юры Губарэвіч:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/u55h4jB6auc

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі мастак Аляксей Кузьміч выйшаў на волю з ізаляру ў Францыі

Мастак-акцыяніст Аляксей Кузьміч скончыў галадоўку, якую трымаў з 6 жніўня, і выйшаў на волю з ізалятару ў Францыі. Пра гэта ён сам паведаміў у Інстаграме. Як сказана ў пасьце, рыдлёўку, якой ён капаў магілу Ван Гога, яму не вярнулі. Паліцыя зьнішчыць яе як «сродак учыненьня злачынства»:

https://smarturl.click/xBgDZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна ратыфікавала Рымскі статут. Як гэта паўплывае на прыцягненьне Расеі да адказнасьці за агрэсію

Цяпер Украіна можа карыстацца перавагамі паўнамоцнага сябра Міжнароднага крымінальнага суда, уключаць пытаньні ў парадак дня Асамблеі краін-удзельніц, мець свайго судзьдзю, удзельнічаць у пасяджэньнях і г.д.

«Перакананы, што гэта дапаможа Ўкраіне прыцягнуць да справядлівай адказнасьці расейцаў, якія ўчыняюць міжнародныя злачынствы на нашай зямлі», — заявіў амбудсмэн Украіны Дзьмітро Лубінец:

https://smarturl.click/LYJbW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Ерэване амбасаду Беларусі закідалі бульбай, яйкамі і памідорамі

Апазыцыя Армэніі запатрабавала разрыву дыпляматычных адносінаў зь Беларусьсю «да зьняцьця дыктатара Лукашэнкі з пасады». Падрабязнасьці:

https://smarturl.click/DaGRb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне спрасьцілі атрыманьне грамадзянства іншаземцамі, якія ваявалі супраць агрэсіі Расеі. Што зьмянілася для добраахвотнікаў

Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла зьмены ў заканадаўства, якое рэглямэнтуе працэдуру атрыманьня іншаземцамі ўкраінскага грамадзянства.

https://smarturl.click/JD7am

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украіна атакавала расейскую ракетную базу С-300 і нанесла ўдар дронамі па Маскве

У Генэральным штабе Ўзброеных сіл Украіны заявілі аб нанясеньні ўдару па Растоўскай вобласьці Расеі паблізу Новашахцінску, дзе знаходзіліся пазыцыі зэнітнага ракетнага комплексу С-300. У Маскве спынялі працу аэрапортаў.

https://smarturl.click/RAd3W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аднаго з найлепшых беларускіх трэнэраў у настольным тэнісе асудзілі на 2 гады калёніі

Прысуд прагучаў яшчэ 25 ліпеня, але вядома пра яго стала толькі цяпер.

https://smarturl.click/5O0Dp

Читать полностью…
Subscribe to a channel