radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

На Зямлю вярнуўся экіпаж з «касьмічным турыстам», які ўпершыю выйшаў у адкрыты космас

Касьмічны карабель прыватнай кампаніі SpaceX раніцай у нядзелю паспяхова сеў на ваду каля берагоў амэрыканскага штату Флорыда пасьля пяцідзённага арбітальнага палёту.

На яго борце — чацвёра астранаўтаў. Місія Polaris Dawn была камэрцыйнай. Упершыню прыватная асоба, «касьмічны турыст», выйшаў у адкрыты космас. https://smarturl.click/Xyopm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За апошнія паўмесяца на беларускіх метэастанцыях зафіксавалі 70 тэмпэратурных рэкордаў

Да прыкладу, 13 верасьня ў Магілёве было 27 градусаў (ранейшы лякальны максымум — 26,6 градуса ў 1955 годзе). У Горках перакрыты рэкорд дня, які трымаўся з 1937 году, — 26,6 супраць 26,1.

Паводле прагнозаў Белгідрамэту, да 16 верасьня ў Беларусі захаваецца сьпякота і максымальная тэмпэратура па-ранейшаму будзе знаходзіцца паблізу 30-градуснай адзнакі. https://smarturl.click/l5y4M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскаму блогеру забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў

Расейскаму блогеру Глебасу (Глебу Дзямідаву), якога затрымалі ў Менску за відэа, забаранілі ўезд у Беларусь на 10 гадоў. Пра гэта ён расказаў на сваім ютуб-канале.

На адным са сваіх відэа ў менскім мэтро блогер кажа, што «ў Менску крыху сумнавата» і «ён хоча навесці мітусьні», пасьля чаго гучна расказвае анэкдот пра геяў і прыстае да пасажыркі з пытаньнем «Ня смешна?». На другім відэа Дзямідаў забягае ў кабіну тралейбуса і пытаецца жанчыну-кіроўцу, ці можна паруліць.

За гэтае відэа 13 жніўня суд Кастрычніцкага раёну Менску арыштаваў яго на 13 сутак па артыкуле аб дробным хуліганстве. https://smarturl.click/8ELVL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дзеяслоў» закрылі — зьявіўся «Апостраф». Ціхан Чарнякевіч пра тое, як нарадзіўся новы літаратурны альманах

У Беластоку выйшаў першы нумар новага літаратурнага альманаху «Апостраф». Пагаварылі з крытыкам і галоўным рэдактарам сайту bellit.info Ціханам Чарнякевічам пра прычыны закрыцьця часопіса «Дзеяслоў» і стварэньне альманаху «Апостраф», беднасьць і багацьце сучаснай беларускай літаратуры і мову як галоўную яднальніцу беларускіх літаратараў незалежна ад месца, дзе ім давялося жыць. https://smarturl.click/VDdXn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 14 верасьня

Пасьля сустрэчы лідэраў ЗША і Вялікабрытаніі заявы аб выкарыстаньні Ўкраінай заходніх ракет у Расеі не было

Але Ўкраіна ўсё ж наблізілася да дазволу на нанясеньне ўдараў па Расеі заходняй зброяй. Аналіз карэспандэнта Радыё Свабода ў Вашынгтоне Тода Прынса

Больш за сто палоненых у Курскай вобласьці расейскіх вайскоўцаў прывезьлі ў Беларусь падчас абмену, Украіна пацьвердзіла вызваленьне з Расеі 103 сваіх палонных

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў падарваць ядзерную бомбу над Расеяй, каб напалохаць Захад

Чым скончацца для Пуціна ягоныя тэрытарыяльныя заваёвы ва Ўкраіне?
Новы блог Віктара Багдзевіча з гістарычнымі паралелямі

Associated Press напісала пра русыфікацыю Беларусі: «Сёньня Лукашэнка расплачваецца Пуціну сувэрэнітэтам»

«Белсат» адказаў расейскім уладам на прызнаньне непажаданай арганізацыяй

Жыхары Цэнтральнай Эўропы рыхтуюцца да паводак, у Румыніі першыя ахвяры патопу

На фота вызваленыя з расейскага палону ўкраінскія вайскоўцы

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэпутат Дзярждумы прапанаваў падарваць ядзерную бомбу над Расеяй, каб напалохаць Захад

Год таму з такой ідэяй выступала прапагандыстка Маргарыта Сіманьян.

Дэпутат Дзяржаўнай думы ад кіроўнай партыі «Адзіная Расея» Андрэй Калесьнік прапанаваў падарваць ядзерную бомбу на тэрыторыі РФ.

Сваю прапанову ён матываваў тым, што, на яго думку, многія замежныя палітыкі пачалі забываць пра пагрозу, якую нясе ядзерная зброя. Таму, лічыць дэпутат, Расея павінна нагадваць сьвету аб гэтай небясьпецы.

На фота дэпутат Дзяржаўнай думы Андрэй Калесьнік

https://smarturl.click/Q1oa3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бізнэсовец Кныровіч: «Беларускае чынавенства пераўтварылася ў цалкам карупцыйную сыстэму»

Блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч разважае пра тое, як нармальныя чыноўнікі падчас кіраваньня Лукашэнкі паступова пераўтвараліся ў карупцыянэраў:

«Сыстэма разьвіваецца, і людзі ў ёй пачынаюць разумець, як працуе арганізм у гэтай нібыта «сацыялістычнай» эканоміцы. І гэта натуральная разьвіцьцё сыстэмы, яна не магла прыйсьці ні да чаго іншага. Калі міністр зарабляе пару тысяч даляраў заробку, а кіруе мільёнамі даляраў — то ён будзе красьці. Іх заробкі ў суадносінах зь іхняй адказнасьцю вельмі малыя».

Цалкам інтэрвію з Аляксандрам Кныровічам у праекце «Сьведкі Лукашэнкі» глядзіце тут:
https://www.youtube.com/watch?v=rJBSQmABUPs&list=PLacsfWov01Mz55WHxllpeD0QMN8Jf-m3R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за сто палоненых у Курскай вобласьці расейскіх вайскоўцаў пасьля абмену прывезьлі ў Беларусь

Узамен перададзеныя 103 ваеннапалонныя Ўзброеных сіл Украіны.

«Цяпер усе расейскія вайскоўцы знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, дзе ім надаецца неабходная псыхалягічная і мэдыцынская дапамога, а таксама ім далі магчымасьць зьвязацца са сваякамі», — паведаміла расейскае вайсковае ведамства.

Абмен пацьвердзіў прэзыдэнт Украіны Зяленскі. Гэта ўжо другі абмен за два дні.

На фота ўкраінскія вайскоўцы, якія вярнуліся з расейскага палону.

https://smarturl.click/B6L3w

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Associated Press напісала пра русыфікацыю Беларусі: «Сёньня Лукашэнка расплачваецца Пуціну сувэрэнітэтам»

Журналісты Associated Press у пачатку артыкула расказваюць гісторыю 15-гадовага беларуса Мікалая, які сёлета выявіў, што настаўнікі і адміністратары ягонай школы больш не называюць яго такім імем. Замест гэтага яны называюць яго Нікалаем, ужываючы расейскі эквівалент ягонага імя.

Больш за тое, заняткі ў яго школе — адной зь лепшых у краіне — цяпер вядуцца на расейскай мове, а не на беларускай, на якой ён размаўляў большую частку жыцьця. Горад і школу журналісты не называюць зь меркавантняў бясьпекі іх суразмоўцы, бацькі Мікалая.

На тэму русыфікацыі ў Беларусі ў артыкуле выказваюцца таксама беларускія і замежныя палітыкі і экспэрты.

На архіўным фота Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін

https://smarturl.click/0eLyv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля сустрэчы лідэраў ЗША і Вялікабрытаніі заявы аб магчымасьці выкарыстаньня Ўкраінай заходняй зброі на тэрыторыі Расеі не было  

Раней прэзідэнт Байдэн сказаў, што «працуе» над запытам Украіны па ракетах вялікай далёкасьці.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і прэм'ер-міністар Вялікабрытаніі Кір Стармэр на сустрэчы 13 верасьня пацьвердзілі сваю «нязьменную падтрымку» Ўкраіны, гаворыцца ў заяве Белага дома пасьля перамоў. Тэма паслабленьня абмежаваньняў на прымяненьне Кіевам зброі далёкага дзеяньня ўглыб тэрыторыі Расеі ў дакумэнце ня згадваецца.

Злучаныя Штаты абмежавалі выкарыстаньне Ўкраінай амэрыканскай зброі далёкага радыюсу дзеяньня з-за асьцярогі, што гэта можа прывесьці да эскаляцыі вайны і, магчыма, падштурхнуць Расею да выкарыстаньня ядзернай зброі.

https://smarturl.click/vwJ2g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻 Запытайся ў Дубаўца. Хто больш выгадны Беларусі на пасадзе прэзыдэнта ЗША: Трамп ці Гарыс?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Я б задаў гэтае пытаньне беларускім палітвязьням, якія па справядлівасьці мусяць быць прыраўнаныя да ўкраінскіх ваеннапалонных. Бо рэпрэсіі ў нас і напад на Ўкраіну — адна зьява, адна вайна, дзе ваююць тыя самыя бакі: Масква, якая спачатку «зачысьціла» Беларусь, і Кіеў, для нападу на які Масква такім чынам стварыла сабе беларускі пляцдарм. Больш выгадны той прэзыдэнт ЗША, які ў кожным разе будзе не зацягваць крызісныя сытуацыі, а разьвязваць іх цывілізаваным парадкам. Беларусі будзе больш выгадны той, хто будзе больш выгадны Ўкраіне.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чым скончацца для Пуціна ягоныя тэрытарыяльныя заваёвы ва Ўкраіне

Досьвед ХХ стагодзьдзя паказаў: кожны раз, паспрабаваўшы выправіць «несправядлівыя» межы, разбурыўшы дзеля гэтага многія краіны, панёсшы калясальныя людзкія страты, агаломшаныя эўрапейскія лідэры, нібы працьверазеўшы, разумелі, што ўсталяваныя коштам такіх калясальных ахвяраў новыя межы мала чым лепшыя за папярэднія.

Пра гэта чарговы тэкст Віктара Багдзевіча.

https://smarturl.click/VDdv4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Шнобэлеўскую прэмію далі за вывучэньне дыханьня праз анус. Шнобэля ў 2013 атрымаў Лукашэнка за забарону аплядысмэнтаў на вуліцах

У ЗША ўручылі Шнобэлеўскую прэмію за адкрыцьці, якія прымушаюць «спачатку засьмяяцца, а потым задумацца».

Цырымонія прайшла ў Масачусэцкім тэхналягічным інстытуце ў ноч на 13 верасьня — упершыню пасьля чатырох гадоў яе правядзеньня онлайн з прычыны абмежаваньняў, зьвязаных з COVID-19. Узнагароды пераможцам у дзесяці галінах навукі ўручалі сапраўдныя нобэлеўскія ляўрэаты.

У галіне фізіялёгіі перамаглі японскія навукоўцы, якія высьветлілі, што сысуны могуць дыхаць праз анус. Цяпер навукоўцы праводзяць выпрабаваньні на людзях-добраахвотніках.

Шнобэлеўскую прэмію міру прысудзілі вядомаму амэрыканскаму псыхолягу Бэрэсу Скінэру, які памёр больш за трыццаць гадоў таму. Журы адзначыла яго праект выкарыстаньня жывых галубоў усярэдзіне ракет для навядзеньня іх на цэль. Прэмію ў галіне фізыкі атрымаў амэрыканскі вучоны за ўсебаковае дасьледаваньне плавальных здольнасьцяў мёртвай стронгі.

У 2013 годзе Шнобэля атрымалі Аляксандар Лукашэнка і менская міліцыя. Лукашэнка — за забарону публічных аплядысмэнтаў, міліцыя — за арышт аднарукага інваліда, які нібыта пляскаў у ладкі. https://smarturl.click/RAom8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У мяне ніколі не было такой думкі, што Лукашэнка кудысьці сыдзе», — Аляксандар Кныровіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»

«Я ніколі ня верыў у гэта. Я і зараз ня веру, што Лукашэнка можа кудысьці адысьці. Пакуль не памрэ, ён будзе сядзець на сваім троне», — кажа блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч.


У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» ён, сярод іншага, разважае пра тое, чым была для Беларусі адносная «лібэралізацыя» 2015–2019 гадоў:

https://smarturl.click/Q1ob0

🎥 Гутарка цалкам на ВІДЭА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Летась больш за 280 тысяч беларусаў упершыню атрымалі дазволы на жыхарства ў Эўразьвязе

У 2023 годзе беларусы атрымалі 281 279 першых дазволаў на жыхарства ў краінах Эўразьвязу — гэта 7,5% ад агульнай колькасьці выдадзеных летась дазволаў, сьведчаць новыя зьвесткі Эўрастату.

З усіх першых ДНЖ, атрыманых беларусамі летась, 52,3% выдалі на падставе працы, па 2,6% — для атрыманьня адукацыі і для ўзьяднаньня сям’і, 42,5% — зь іншых прычынаў. 90,9% усіх ДНЖ выдала Польшча:

https://smarturl.click/0eLB7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вэнэсуэле затрымалі некалькі іншаземцаў і абвінавацілі ў спробе забойства Мадура

Улады Вэнесуэлы заявілі, што затрымалі трох грамадзян ЗША, двух грамадзян Гішпаніі і аднаго грамадзяніна Чэхіі праз падазрэньне ў змове з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне.

Міністар унутраных спраў Вэнэсуэлы Дыясдада Кабэльё, якога цытуе BBC, сьцьвярджае, што былі канфіскаваныя сотні адзінак зброі, і што затрыманыя плянавалі забойства прэзыдэнта Нікаляса Мадура і іншых высокапастаўленых афіцыйных асобаў. У Вашынгтоне абвінавачаньні адпрэчылі. Дзярждэпартамэнт падкрэсьліў, што ЗША «працягваюць падтрымліваць вырашэньне палітычнага крызісу ў Вэнэсуэле дэмакратычным шляхам». https://smarturl.click/xBGkY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

15 верасьня мясцовыя жыхары і ўлады працягваюць змагацца з паводкамі ў краінах Цэнтральнай Эўропы. У Румыніі загінулі як найменей чатыры чалавекі, двое зьніклі бязь вестак. Паведамляецца пра загінулага ў Польшчы і чатырох зьніклых у Чэхіі.

У Румыніі пашкоджана каля 5,000 дамоў і адбылася эвакуацыя соцень людзей. Фота з Румыніі. Больш фота адтуль, а таксама з Польшчы і Чэхіі тут: https://smarturl.click/e5QOq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці трэба беларусам выступаць за дэкалянізацыю Расеі?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.


Відавочна, што Расея зможа стаць свабоднай, толькі калі перастане быць «турмой народаў». Але, па-першае, такі сцэнар у бачнай пэрспэктыве не выглядае рэальным. Па-другое, мы тым самым выступалі б супраць прызнанага ў сьвеце парадку і прыпадабняліся б да самой Расеі, якая гэты парадак разбурае, а гэта значыць, мы выйшлі б зь міжнароднага прававога поля, якое прызнае нашу ўласную незалежнасьць. Напэўна, нашы балтыйскія суседзі тут абралі больш разумны і пасьпяховы шлях, калі ня сталі чакаць распаду Расеі, а інтэграваліся ў структуры заходняй дэмакратыі.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

15 верасьня — дзень памяці Язэпа Драздовіча

Язэп Драздовіч, беларускі мастак, археоляг, пісьменьнік, этнограф і фальклярыст першай паловы XX ст., памёр 70 гадоў таму, у 1954 годзе.

У ягонай графіцы, жывапісе, маляваных дыванах і разьбярскіх творах цудоўным чынам сумясьціліся захапленьне мадэрнам, сымбалізмам і народнай творчасьцю. Зь ягоных фантастычных твораў многія (нават самыя блізкія сябры) сьмяяліся, лічылі яго вар’ятам. У выніку ж сёньня Драздовіч — адзін з самых вядомых і адметных мастакоў Беларусі:

https://smarturl.click/yqJqJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жыхароў Віцебска затрымалі пасьля размовы з правакатарам

Адзін з затрыманых сказаў падчас размовы з правакатарам «Жыве Беларусь!», «Слава Ўкраіне!», а таксама, што хацеў бы атрымаць зброю ў ваенкамаце і паказаць «волю народа», піша «Вясна».
https://smarturl.click/XyoGL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля сустрэчы Байдэна і Стармэра Ўкраіна наблізілася да дазволу на нанясеньне ўдараў па Расеі заходняй зброяй

Калі і на якіх умовах Украіна можа атрымаць дазвол на ўдары ў глыб Расеі заходнімі ракетамі і іншай высокадакладнай зброяй.

Аналіз карэспандэнта Радыё Свабода ў Вашынгтоне Тода Прынса.

На фота: прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн сустракаецца з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармэрам.

https://smarturl.click/0eLEv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Чэхіі, Польшчы, Славаччыны, Аўстрыі і іншых краін Цэнтральнай Эўропы на фоне моцных дажджоў рыхтуюцца да паводак

У Румыніі паводкі ўжо пачаліся, там загінула ад іх пяць чалавек.

У краіне закрытыя 13 участкаў дзяржаўных і мясцовых трас. У некаторых населеных пунктах вада дасягнула трох мэтраў.

На фота паводка ў польскім горадзе Глухалазы.

Што адбываецца там і ў іншых краінах, можна пачытаць тут:

https://smarturl.click/5OdA2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Для каго небясьпечная Марыя Калесьнікава

Наста Захарэвіч піша пра лёс палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай:

«Як шмат рэжым адабраў у Марыі Калесьнікавай? Скласьці поўны сьпіс не атрымаецца, бо ён працягвае расьці, дый няма ў нас поўных зьвестак пра яе цяперашняе здароўе. Страты мы разам зь ёю яшчэ падлічым пазьней, цяпер жа ёй трэба проста выжыць, а для гэтага — выйсьці з турмы.

Ня трэба казаць, што яна камусьці небясьпечная. Трэба дабівацца яе вызваленьня».

https://smarturl.click/kjXJO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белсат» адказаў расейскім уладам на прызнаньне непажаданай арганізацыяй

У Генэральнай пракуратуры Расеі 13 жніўня паведамілі аб прызнаньні непажаданай на расейскай тэрыторыі дзейнасьць замежнай арганізацыі Belsat, Belsat TV, Belarusian Satellite (Польшча).

Прычынай гэтага рашэньня назвалі «дыскрэдытацыю ўнутранай і зьнешняй палітыкі расейскіх уладаў, стварэньне нэгатыўнага вобразу Расеі і крытыка інтэграцыйных працэсаў у межах саюзнай дзяржавы».

У тэлеканале адказалі: «Дыскрэдытацыяй расейскай улады займаюцца самі расейскія ўлады».

На фота выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі

https://smarturl.click/aJaDq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хрэнін у Пэкіне заявіў, што Беларусь будзе нарошчваць вайсковае супрацоўніцтва з Кітаем

Заява прагучала ў інтэрвію міністра абароны Беларусі Віктара Хрэніна Цэнтральнаму тэлебачаньню Кітая.

Цытаты з інтэрвію Віктара Хрэніна дае прэсавая служба Мінабароны Беларусі:

«Я назіраў на свае вочы на вучэньні, што і кітайскія, і беларускія вайскоўцы дзейнічалі ў адной камандзе. І ім не патрэбен быў перакладчык — яны разумелі адзін аднаго. Мы маем зносіны на адной мове ў ваенным пляне. І гэта дарагога каштуе».

На фота Віктар Хрэнін на 11-м Сяншаньскім форуме, 13 верасьня 2024. Фота Міністэрства абароны Беларусі

https://smarturl.click/bamD6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Не сачылі за падзеямі тыдня? Для вас усё самае важнае — у суботняй email-рассылцы Свабоды

Гэта зручна і эканоміць ваш час: гатовая падборка самых цікавых і эксклюзіўных публікацый і відэа бягучага тыдня, а яшчэ цікавыя тэсты й матэрыялы па беларускай мове і гісторыі — у адным лісьце. Пачытаць сёньняшні выпуск можна тут.

💌 Падпісвайцеся на рассылку, так вы нічога не прапусьціце!

👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня — гадавіна адкрыцьця Купалаўскага тэатру

14 жніўня 1920 году ў Менску адкрыўся Беларускі дзяржаўны тэатар (цяпер Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы), галоўная драматычная пляцоўка краіны.

У жніўні 2020 году «купалаўцы» публічна асудзілі гвалт сілавікоў у дачыненьні да мірных дэманстрантаў, пасьля чаго быў звольнены дырэктар тэатру Павал Латушка, а за ім на знак салідарнасьці звольніліся больш за 60 супрацоўнікаў тэатру. Звольненыя акторы заснавалі незалежную трупу «Купалаўцы». Пасьля гэтага пачалася «русыфікацыя» тэатру.

https://smarturl.click/qlZBB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 13 верасьня

Галоўная пагроза для беларускай эканомікі — эканамічны спад у Расеі, і гэта рэальная пэрспэктыва, — эканамістка Лузгіна

Пачаў пра дружбу, скончыў пра варажнечу. Пра што сьведчыць сустрэча Лукашэнкі з прадстаўнікамі нацыянальных мяньшыняў

Лукашэнка пачаў рыхтавацца да чарговага пераабраньня. Вынікі тыдня з Карбалевічам

Былы камандуючы NATO кажа, што рабіць зь Беларусьсю і за што ён пляскае ў далоні Лукашэнку

У Берасьці за ўдзел у пасьлявыбарных пратэстах асудзілі адразу 11 чалавек

Гісторыку Ігару Мельнікаву прысудзілі 4 гады калёніі за інтэрвію незалежнаму СМІ

«Суцэльная хлусьня». Чалавек, якога у сюжэце БТ назвалі «куратарам японскага шпіёна», пракамэнтаваў абвінавачаньні

Зяленскі пра неабходнасьць зьбіцьця расейскіх бесьпілётнікаў краінамі-суседзямі: «Толькі Беларусь адзначылася»

Летась больш за 280 тысяч беларусаў упершыню атрымалі дазволы на жыхарства ў Эўразьвязе

Ня толькі халаднік. Чые калдуны, зуброўка і крупнік? Гутарка з гісторыкам

Пабудаваў электрастанцыю, піўзавод і шпіталь для прастытутак. Расказваем, што для Менску зрабіў Караль Чапскі і што ад гэтага засталося

«У мяне ніколі не было такой думкі, што Лукашэнка кудысьці сыдзе», — Аляксандар Кныровіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка пачаў рыхтавацца да чарговага пераабраньня. Вынікі тыдня з Карбалевічам

Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, прысьвечаную «актуальным унутрыпалітычным пытаньням і падрыхтоўцы да правядзеньня палітычных кампаній».

Аналітык Свабоды Валер Карбалевіч пра асноўныя задачы на новы выбарчы сэзон. https://www.youtube.com/watch?v=KIV4AWzXLrA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супраць палітвязьня Міколы Дзядка, якому засталося быць у зьняволеньні паўгода, завялі новую крымінальную справу

У 2020 годзе Міколу Дзядка асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня, ён павінен быў выйсьці з турмы 25 красавіка 2025 году. Але на палітвязьня, анархіста Дзядка ў турме завялі новую крымінальную справу.

Пра гэта паведамляе выданьне «Новы час» са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле інфармацыі крыніцаў новая крымінальная справа заведзеная паводле арт.411 Крымінальнага кодэксу — «Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы». Па гэтым артыкуле прадугледжанае пазбаўленьне волі на тэрмін ад аднаго да трох гадоў. https://smarturl.click/71Ld7

Читать полностью…
Subscribe to a channel