30 гадоў таму першым прэзыдэнтам Беларусі ў другім туры абралі Аляксандра Лукашэнку
10 ліпеня 1994 адбыўся другі тур прэзыдэнцкіх выбараў у Рэспубліцы Беларусь. Для большасьці палітызаванай публікі зыход выбараў выявіўся нечаканым, бо на пачатку кампаніі ў Лукашэнкі не было падтрымкі ні дзяржапарату, ні партыйных структураў, ні буйнога бізнэсу.
У ходзе выбарчай кампаніі Лукашэнка некалькі разоў парушаў заканадаўства. Кожны з гэтых выпадкаў мог стаць падставай для расьсьледаваньня Цэнтральнай выбарчай камісіяй паводзінаў кандыдата ў прэзыдэнты. Аднак ня стаў.
Ад 10 ліпеня 1994 году і па сёньняшні дзень усе выбары і рэфэрэндумы ў краіне праходзяць са шматлікімі парушэньнямі і фальсыфікацыямі, усе апанэнты Лукашэнкі і ягоных стаўленікаў жорстка перасьледуюцца. Тысячы людзей за гэтыя 30 гадоў апынуліся ў турмах з палітычных прычынаў, шмат беларусаў вымушана пакінулі краіну, утварыўшы яшчэ некалькі хваляў эміграцыі.
Больш падзей 10 ліпеня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/XyXjA
«Пуцін і Лукашэнка нясуць такую ж пагрозу сьвету, як некалі Гітлер», — Пэлосі і Ціханоўская ў сумесным артыкуле для Washington Post
Сьпікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі і беларуская дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская ў сумесным артыкуле для Washington Post напярэдадні саміту NATO заклікалі саюзьнікаў і партнэраў дэмакратычных сілаў зрабіць захады для падтрымкі прадэмакратычнага руху ў Беларусі і «ўзмацніць ціск на пуцінскага памагатага Лукашэнку — і, як сьледзтва, на самога Пуціна»:
https://smarturl.click/4k4G1
Мае інваліднасьць, дзейнічаў з адчаю. Што вядома пра беларуса, які кінуў «кактэйлі Молатава» ў каралеўскі замак у Осла
Затрыманаму беларусу 57 гадоў. 9 ліпеня яго дапыталі ў паліцыі. Як расказала выданьню адвакатка Марыяна Лозіч, мужчына кажа, што дзейнічаў «ад чыстага адчаю» і не хацеў нанесьці нікому шкоды, ягоны ўчынак быў крыкам аб дапамозе, ён спадзяваўся прыцягнуць увагу СМІ.
«Ён лічыць, што па ўсёй Эўропе сутыкаецца з парушэньнямі правоў чалавека, што не атрымлівае патрэбнай дапамогі як чалавек з інваліднасьцю. Гэта была адчайная спроба атрымаць дапамогу», — патлумачыла адвакатка:
https://smarturl.click/yqnYv
Суд у Маскве завочна арыштаваў Юлію Навальную
Яе абвінавачваюць ва ўдзеле ў экстрэмісцкай супольнасьці — паводле гэтага артыкулу ўдаве Аляксея Навальнага пагражае да 6 гадоў зьняволеньня. Таксама Юлію Навальную аб’явілі ў вышук.
«Ой, а што ня будзе звычайнай працэдуры? Замежны агент, потым завядзеньне крымінальнай справы, потым ужо арышт?! Калі будзеце пісаць пра гэта, не забудзьцеся, калі ласка, напісаць галоўнае: Уладзімір Пуцін — забойца і ваенны злачынец. Яго месца ў турме, і не дзе-небудзь у Гаазе, ва ўтульнай камэры з тэлевізарам, а ў Расеі — у такой жа калёніі і такой жа камэры два на тры мэтры, у якой ён забіў Аляксея», — пракамэнтавала Юлія Навальная навіну пра яе арышт:
https://smarturl.click/VD3bZ
Суд Польшчы вярнуў ДНЖ беларусу Паўлу Юшкевічу, якому пагражала дэпартацыя пасьля 20 гадоў жыцьця ў краіне
У судзе адвакат Юшкевіча паведаміў, што Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы ў лютым 2024 году зьмяніла сваё ранейшае меркаваньне аб тым, што Павал уяўляе небясьпеку для Польшчы. Суд у Варшаве адмяніў рашэньне аб пазбаўленьні Паўла сталага дазволу на жыхарства, піша Hrodna.life.
«Першае — хачу атрымаць свой пашпарт, які забралі пры падачы на міжнародную ахову. І заплянаваць адпачынак і палепшыць сваё здароўе. Таму што за гэтыя паўгода маё здароўе пасыпалася і нейкія хваробы чапляюцца. Давялося таксама да псыхолягаў зьвяртацца і браць лекі», — сказаў Павал Юшкевіч пасьля суду:
https://smarturl.click/ZyWBz
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 5 чалавек, накіраваных на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне
Паводле зьвестак праваабаронцаў, іх прызналі вінаватымі паводле дыфамацыйных артыкулаў (паклёп, абраза гонару і годнасьці прадстаўнікоў улады) і адправілі на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычныя лякарні з парушэньнем міжнародна прынятых нормаў. Расказваем, што пра іх вядома:
https://smarturl.click/qlm40
Беларусаў у Літве стала яшчэ больш, хаця агульная колькасць іншаземцаў у краіне зьмяншаецца
На 1 ліпеня ў Літве жылі 62 535 грамадзян Беларусі, паведаміў Дэпартамэнт міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы. За паўгода колькасьць беларусаў вырасла на 0,6%.
Самая шматлікая нацыянальная група іншаземцаў у Літве — украінцы, іх налічваецца 76 145, але іх колькасьць зьмяншаецца.
https://smarturl.click/JDvxg
Як склаўся лёс былых удзельнікаў выбарчага штабу Лукашэнкі
Трыццаць гадоў таму працаваў на Лукашэнку, цяпер адзін з асноўных дзеячаў каманды Ціханоўскай.
У 1994 годзе пісаў і рэдагаваў прамовы для свайго кандыдата, цяпер у турме праз абвінавачаньне ў спробе яго забойства.
Падтрымаў Лукашэнку на першых выбарах, цяпер кіруе ягонымі сакрэтнымі праектамі ў Афрыцы.
Расказваем пра тое, што стала з камандай Лукашэнкі, якая зрабіла яго прэзыдэнтам.
На каляжы зьлева направа: Леанід Сініцын, Віктар Шэйман, Валер Цапкала, Віктар Ганчар, Анатоль Лябедзька, Аляксандар Фядута
https://smarturl.click/0e2pL
Сытуацыя ў грамадзкім сэктары Беларусі ў 2023 годзе істотна пагоршылася, — даклад
Шэраг пагаршэньняў ва ўмовах дзейнасьці трэцяга сэктару Беларусі адлюстраваны ў «Індэксе ўстойлівасьці арганізацый грамадзянскай супольнасьці — 2023», вылічаным пад каардынацыяй CSO Fusion (зарэгістраваная ў Літве беларуская ўстанова) і амэрыканскай НКА FHI 360.
https://smarturl.click/l562q
Уладальнікаў жыльля, якое здаюць іншаземцам, абавязалі паведамляць міліцыі пра гасьцей цягам 3 гадзін
Урад растлумачыў, што да гэтых «сродкаў разьмяшчэньня» адносяцца «нумары, пакоі і іншыя памяшканьні, разьмешчаныя ў гасьцініцах, акватэлях, апарт-гатэлях, матэлях, спа-гатэлях, гостэлах, кемпінгах, аздараўленчых арганізацыях, санаторна-курортных арганізацыях, а таксама дамы паляўнічага і рыбалова, дамы паляўнічага (рыбака), шале, бунгала».
https://smarturl.click/B6GMj
Беларус кінуў 2 бутэлькі з запальнай сумесьсю ў каралеўскі замак у Осла
Пра гэта паведаміла нарвэскае дзяржаўнае радыё.
Паведамляецца, што здарэньне адбылося ўвечары 8 ліпеня. 50-гадовы мужчына арыштаваны паліцыяй. Ён зьяўляецца грамадзянінам Беларусі і знаходзіцца ў вышуку ў Нідэрляндах, паведаміў прадстаўнік паліцыі Уле Магнус Даніельсэн.
Паводле начальніка службы сувязі замку, падчас нападу ў замку быў адзін з чальцоў каралеўскай сям’і.
Кіраўнік апэрацыі на месцы здарэньня Андэрс Ронінг сказаў, што падчас затрыманьня ў мужчыны было некалькі бутэлек з запальнай сумесьсю.
Здымак экрану зь відэа NK Nyheter
Сёньня дзень народзінаў паэта Някляева
9 ліпеня 1946 году нарадзіўся Ўладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат шэрагу прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/4k4kX
Асноўнае за 8 ліпеня
📌 Вынесьлі прысуды па завочнай крымінальнай справе: Вераніцы Цапкале, Вользе Карач і іншым — па 12 гадоў зьняволеньня
📌 Праваабаронцы заявілі, што некаторыя палітвязьні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызваленьня
📌 «ПіК Свабоды»: Чаму некаторыя палітвязьні не пагадзіліся з умовамі вызваленьня
📌 Ракетная атака Расеі па Ўкраіне: шмат ахвяр, у Кіеве пацярпеў найбуйнейшы дзіцячы шпіталь. ФОТА
📌 У Менску абсьледуюць атракцыёны пасьля аварыі ў парку Чалюскінцаў
📌 Вайскоўцы Беларусі і Кітая ладзяць сумесныя вучэньні каля мяжы з Польшчай і Ўкраінай
📌 «Везьлі зь мяшкамі на галаве, не казалі, куды». Гісторыя ўкраінкі, якую па абмене вызвалілі зь беларускай турмы
📌 Лукашэнка стаміўся. Што гэта азначае?
📌 Попыт на Робін Гуда. Скандалы, інтрыгі і фэйкі першай выбарчай кампаніі Лукашэнкі
📌 За што прагаласавала Францыя і як гэта паўплывае на стаўленьне Парыжу да падтрымкі Ўкраіны
📌 «Мільёны стратаў». На былую дырэктарку «Белсату» Рамашэўску-Гузы падалі пазоў у пракуратуру
Вызваленьне невялікай часткі палітвязьняў — пачатак працэсу ці адзінкавы эпізод?
Некаторыя палітвязьні адмовіліся выходзіць на волю, бо не пагадзіліся з умовамі вызваленьня, паведамляюць праваабаронцы. Што вядома пра вызваленых палітвязьняў? Суразмоўцы Ганны Соўсь – адзін зь кіраўнікоў фонду BySol, праваабаронца Андрэй Стрыжак і сястра палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай, сузаснавальніца Асацыяцыі родных і колішніх палітвязьняў Тацяна Хоміч.
https://youtu.be/QVMnptl3-7s
Былы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне Дзяніс Сідарэнка 23 чэрвеня «загінуў пры няясных і вельмі трывожных абставінах», заявіла 5 ліпеня на паседжаньні сталай рады Арганізацыі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе часовая павераная ў справах ЗША пры АБСЭ Катрын Брукер.
Брукер адзначыла, што, як мяркуецца, Сідарэнка загінуў у выніку самагубства. Падобна, яно адбылося пасьля інтэнсіўнага допыту і праверкі на дэтэктары хлусьні, праведзенай беларускім КДБ пасьля яго вяртаньня ў Менск пасьля васьмігадовага знаходжаньня ў Бэрліне ў якасьці пасла. https://smarturl.click/M1z1E
За каго заўзеюць беларусы на чэмпіянаце Эўропы ў футболе-2024: вынікі апытаньня
Апошняе апытаньне Chatham House паказвае выразны інтарэс беларусаў да чэмпіянату Эўропы ў футболе. Большай частцы апытаных тэма Эўра-2024 хоць крыху цікавая: 22% гараджан належаць да аўдыторыі матчаў, а 38% праяўляюць пасіўную цікавасьць. А вось да выбару таго, за каго заўзець, беларусы маюць вельмі разнастайныя перавагі (гл. вышэй 👆🏻):
https://smarturl.click/5O24D
Галоўнае за 9 ліпеня
🙍🏻♂️ Суд Польшчы вярнуў ДНЖ беларусу Юшкевічу, якому пагражала дэпартацыя пасьля 20 гадоў жыцьця ў краіне
👨🏻⚖️ Палітвязьня Эдуарда Бабарыку судзяць у новай крымінальнай справе
🕯Памёр дзеяч беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы Хведар Галёнка
🇵🇱 Ліквідатар TVP падаў у пракуратуру заяву аб фінансавым злоўжываньні былой дырэктаркай «Белсату». Цяперашні дырэктар пракамэнтаваў
👫 Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі 5 чалавек, накіраваных на прымусовае псыхіятрычнае лячэньне. Што пра іх вядома
🚈«70% грузавых цягнікоў — пастаўкі з Кітая». Чаму для Беларусі польскі тэрмінал у Малашэвічах — балючае месца
✍🏻 «Як думаеш — калі мы вернемся дахаты?». Дзёньнік беларускага добраахвотніка, які загінуў на вайне
👥 Пры ўладзе толькі адзін, пяцёра спрабавалі скінуць былога шэфа. Як склаўся лёс былых удзельнікаў выбарчага штабу Лукашэнкі
🗣Чаму беларусам не дазваляюць везьці пакупкі празь мяжу? — Разважае сябра Каардынацыйнай рады Арцём Брухан
Чаму беларусам не дазваляюць везьці пакупкі празь мяжу?
У чым лёгіка Эўразьвязу, калі ён забараняе беларусам везьці ў Беларусь будаўнічыя матэрыялы, абутак і ўнітазы? Ці можа быць эфэктыўнай супраць рэжыму Лукашэнкі пагроза перакрыць рух грузаў празь мяжу з Польшчай? Пра гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» разважае намесьнік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня, сябра Каардынацыйнай рады Арцём Брухан:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/hbrAc2dXiGg
Сям’я гамельчука, які загінуў у аварыі з вайсковым грузавіком, дамагаецца кампэнсацыі ў судзе
У Гомельскім абласным судзе сёньня разглядаюць скаргу на рашэньне суду Савецкага раёну наконт пазову да вайсковай часткі № 12147 у Асіповічах (51-я гвардзейская артылерыйская брыгада) аб кампэнсацыі маральнай шкоды, піша «Флагшток».
Пазоўнікам указаны Віктар Каламіец — верагодна, гэта бацька Сяргея Каламійца, які загінуў у канцы 2022 году ў аварыі з удзелам вайсковага аўтамабіля «ЗіЛ». Сяргей працаваў у транспартнай кампаніі «Гаранттрансбізнес», якая пазначаная ў пазове суадказчыкам. У яго засталіся двое дзяцей:
https://smarturl.click/z2Xz8
🚗 Увага, пошук!
Шукаем беларусаў, якія ехалі зь Беларусі ў краіны Эўразьвязу пасьля 5 ліпеня, а таксама тых, хто вяртаўся адтуль у Беларусь. Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Памёр дзеяч беларускай нацыянальнай меншасьці ў Польшчы Хведар Галёнка
Ён пайшоў з жыцьця ў Варшаве ва ўзросьце звыш 100 гадоў. Галёнка вядомы дзейнасьцю ў Беларускім грамадзка-культурным таварыстве. Таксама ён працаваў адміністратарам варшаўскага клюбу па вуліцы Сэнатарскай, дзе праводзіў вечарыны для падляскіх беларусаў. Прынцыпова ствараў беларускамоўную сям’ю.
https://smarturl.click/ppa47
На выяве зь беластоцкай газэты «Ніва», Хведар Галёнка зьлева
Працэс інтэграцыі Грузіі ў Эўразьвяз прыпынілі
Гэта адбылося пасьля прыняцьця закону «Аб празрыстасьці замежнага ўплыву». У прыватнасьці, Эўразьвяз замарозіў 30 мільёнаў эўра, прызначаных на падтрымку Грузіі ў сфэры абароны.
У кастрычніку Грузію чакаюць выбары.
https://smarturl.click/XyXxz
Двух беларусаў затрымалі на мяжы з Польшчай з кулямі і гільзамі
Беларускія мытнікі канфіскавалі 1200 куль і 100 гільзаў, якія два беларусы спрабавалі правезьці з Польшчы.
https://smarturl.click/VD3vj
Фота Дзяржаўнага мытнага камітэту
«70% грузавых цягнікоў — пастаўкі з Кітая». Чаму для Беларусі польскі тэрмінал у Малашэвічах — балючае месца
«Гэта сапсуе стасункі з Кітаем». Што будзе, калі Польшча перакрые транзыт у тэрмінале ў Малашэвічах і чаму гэта важна для Беларусі.
https://smarturl.click/1dqwO
Бесьпілётнікі атакавалі падстанцыю і нафтабазу ў Валгаградзкай вобласьці Расеі
У Валгаградзкай вобласьці Расеі бесьпілётнікі атакавалі падстанцыю ў горадзе Фралова і нафтабазу ў Калачы-на-Доне. А ў Белгарадзкай вобласьці 4 чалавекі загінулі, 20 параненыя.
https://smarturl.click/W3nye
Здымак з экрану зь відэа Astra
«Як думаеш — калі мы вернемся дахаты?». Дзёньнік беларускага добраахвотніка, які загінуў на вайне
На пачатку чэрвеня ва Ўкраіне загінуў беларус, які правёў на вайне год. Ён далучыўся да адной з беларускіх адзінак ў траўні 2023-га. Увесь час, што ён быў ва Ўкраіне, мужчына вёў перапіску зь сябрамі, дзе расказваў пра свае ўражаньні ад пабачанага, перажываньні і пляны на будучыню. Адзін зь сяброў добраахвотніка пасьля ягонай сьмерці перадаў Свабодзе сканы перапіскі. Мы публікуем іх у выглядзе дзёньніка.
https://smarturl.click/aJARb
Польская падатковая служба: Новыя санкцыі ЭЗ адносна Беларусі распаўсюджваюцца і на тавары, набытыя ўраздроб
Рэглямэнтам Рады ЭЗ ад 29 чэрвеня 2024 года пашыраная сфэра дзеяньня існых санкцыяў адносна Беларусі і пералік суб’ектаў, да якіх павінныя ўжывацца зьмененыя палажэньні. У прыватнасьці, правілы аб забароне на ўвоз і вываз тавараў цяпер распаўсюджваюцца і на фізычных асобаў, якія перамяшчаюць тавары, набытыя ўраздроб.
Сьпіс тавараў, забароненых да вывазу з ЭЗ у Беларусь, вельмі шырокі і ўтрымлівае некалькі сотняў пазыцый. https://smarturl.click/8EBEb
За што прагаласавала Францыя?
Доктар палітычных навук, дасьледчык з Страсбурскага ўнівэрсытэту Яўген Крыжаноўскі аналізуе вынікі парлямэнцкіх выбараў у Францыі, адказвае на пытаньне, чаго чакаць ад фармальных пераможцаў выбараў — левага «Новага народнага Фронту», і заяўляе, што падтрымка Парыжам Украіны ня зьменіцца. https://smarturl.click/jkyBb
Вынесьлі прысуды па завочнай крымінальнай справе: Вераніцы Цапкале, Вользе Карач і іншым — па 12 гадоў зьняволеньня
У Берасьцейскім абласным судзе разгледзелі завочную крымінальную справу ў дачыненьні да Яўгена Вільскага, Вадзіма Дзьмітранка, Вольгі Карач, Анатоля Котава і Веранікі Цапкалы.
Сёньня стала вядома, што ўсім фігурантам прызначылі па 12 гадоў пазбаўленьня волі. Таксама Котаву і Карач прызначылі штрафы ў 15 000 базавых велічынь (600 тысячаў рублёў), Вільскаму і Дзьмітранку ў 12 000 і 11 000 базавых адпаведна (480 тысячаў і 440 тысячаў рублёў), Цапкале — 1000 базавых (40 тысячаў рублёў). Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна». https://smarturl.click/DaBav
«Мільёны стратаў». На былую дырэктарку «Белсату» Рамашэўску-Гузы падалі пазоў у пракуратуру
Паводле зьвестак Radio Zet, праверка, праведзеная на «Белсаце», нібыта выявіла, сярод іншага, фіктыўныя або пераплачаныя рахункі за IT-паслугі. Паводле аўдытараў, у выніку кантрактаў, падпісаных з вонкавымі структурамі, Telewizja Polska магла страціць амаль 7 мільёнаў злотых (каля 1,8 мільёнаў даляраў). «Каб лягчэй было ўціхамірыць і запалохаць белсатаўцаў і адпомсьціць за маю пазыцыю, зь мяне вырашылі зрабіць злодзейку. Урэшце рэшт ня здолеюць, але абмазаць г...ном хочуць», — пракамэнтавала справу ў сацсетцы X Рамашэўска-Гузы. https://smarturl.click/qlm5d