72% палякаў падтрымліваюць закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю
72% жыхароў Польшчы падтрымлівае ідэю закрыцьця ўсіх памежных пераходаў на мяжы зь Беларусьсю, супраць выступае 21% рэспандэнтаў, паведаміла 5 жніўня Польскае тэлебачаньне са спасылкай на ліпеньскае дасьледаваньне Цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі. Пра гэта інфармуе агенцтва «Позірк».
Прыкладна столькі ж, 73% апытаных, выступаюць супраць прадстаўленьня мігрантам прытулку ў краіне, якія перасякаюць мяжу зь Беларусьсю, сярод моладзі гэты паказьнік дасягае 79%.
https://smarturl.click/aJZk0
Роза Турарбекава пакінула Каардынацыйную Раду
Палітоляг паведаміла пра гэта ў сваім фэйсбуку і падзякавала выбаршчыкам, якія аддалі галасы за ейны сьпіс на мінулых выбарах у раду:
«Я пакідаю Каардынацыйную Раду трэцяга скліканьня з шэрагу прычын, сярод якіх вызначальнымі сталі прычыны асабістага характару».Читать полностью…
Спроба пераасэнсаваньня. Што вырашылі на канфэрэнцыі «Новая Беларусь»
Выступ на канфэрэнцыі кіраўніка другой паводле колькасьці фракцыі КР Андрэя Ягорава стаў канцэптуальнай альтэрнатывай падыходам, якія дэмакратычныя сілы практыкавалі з пачатку 2021 году. Піша Юры Дракахруст.
https://smarturl.click/w93OA
Для будоўлі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» зьліквідуюць біялягічны заказьнік «Маяк»
У склад беларуска-кітайскага індустрыяльнага цэнтру «Вялікі камень» уключылі Нацыянальны аэрапорт «Менск», які па-ранейшаму будзе лічыцца тэрыяторыяй Менску.
https://smarturl.click/ZyGxq
Шэйман заявіў, што Літва і Польшча ўжо з 2001 году рыхтавалі глебу для зьмены ўлады ў Беларусі
Віктар Шэйман, які прынамсі з 1994 году застаецца адным з найбліжэйшых паплечнікаў Аляксандра Лукашэнкі, заявіў, што заходнія краіны пачалі больш актыўна фінансаваць «апазыцыю» Беларусі з 2001 году.
https://smarturl.click/4kYxw
Зяленскі пацьвердзіў, што першыя самалёты F-16 ужо ва Ўкраіне
Улады Ўкраіны прасілі перадаць зьнішчальнікі заходняй вытворчасьці з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі. У 2023 годзе некалькі краінаў са згоды ЗША прынялі рашэньне перадаць Кіеву такія самалёты.
https://smarturl.click/G6M2d
Расея ратыфікавала пагадненьне зь Беларусьсю аб спагнаньні алімэнтаў
Пратакол ад 14 сьнежня 2023 году, як адзначаюць яго стваральнікі, накіраваны на ўдасканаленьне працэдуры спагнаньня алімэнтаў у Беларусі і Расеі.
https://smarturl.click/0e4qW
Ад пачатку прэзыдэнцкай кампаніі больш як 50 тысяч чалавек у Беларусі затрымалі паводле палітычных матываў
Такія лічбы на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» агучыў прадстаўнік «Вясны», праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка.
https://smarturl.click/VD8Zg
Пра што можна даведацца і што варта пачытаць 4 жніўня
▪️Завяршылася канфэрэнцыя «Новая Беларусь». 5 галоўных вынікаў
▪️Стрыжак прэзэнтаваў Міжнародны фонд гуманітарнай дапамогі палітвязьням
▪️АПК узнагародзіў 13 чалавек мэдалём Няскораных імя Ларысы Геніюш
▪️Скандал у Вялікай Брытаніі: Софт тамтэйшых атамных субмарын стваралі беларускія распрацоўнікі
▪️Выйшаў агляд парушэньня моўных правоў беларусаў у першым паўгодзьдзі 2024
▪️Без пазытыву. Чаму за 30 гадоў Лукашэнка так і ня здолеў прыдумаць дзяржаўную ідэалёгію
▪️Ці добра вы ведаеце гісторыю Віцебску? ТЭСТ
У Эўропе заклікаюць увесьці кантроль на межах з Вугоршчынай пасьля таго, як яна спрасьціла ўезд для беларусаў і расейцаў
Кіраўнік МУС фэдэральнай зямлі Брандэнбург Міхаэль Шцюбген заклікаў да кантролю на ўсіх межах Эўразьвязу з Вугоршчынай, падкрэсліўшы, што заканадаўства ЭЗ дазваляе зрабіць гэта. Ён заявіў, што цяпер да гэтага ўжо заклікаюць суседзі Вугоршчыны па ЭЗ — Аўстрыя, Харватыя, Славаччына і Румынія.
https://smarturl.click/aJZOX
The Telegraph: Софт атамных субмарын Вялікай Брытаніі стваралі беларускія распрацоўнікі
У Вялікай Брытаніі б’юць трывогу, бо коды брытанскіх атамных падводных лодак могуць быць вядомыя найбліжэйшаму хаўрусьніку Расеі. Як такое наагул магло здарыцца?
https://smarturl.click/67Yle
На канфэрэнцыі «Новая Беларусь» прэзэнтавалі Міжнародны фонд гуманітарнай дапамогі палітвязьням
Паводле сузаснавальніка фонду салідарнасьці BYSOL Андрэя Стрыжака, да Міжнароднага гуманітарнага фонду для палітвязьняў, які знаходзіцца на фінальнай стадыі стварэньня, ужо далучыліся восем арганізацый. Прадугледжваецца, што грошы ў фонд будуць уносіць урады краін.
https://smarturl.click/opaQM
АПК узнагародзіў 13 чалавек мэдалём Няскораных імя Ларысы Геніюш
Мэдаль Няскораных прысуджаецца за «значныя заслугі перад беларускім народам у барацьбе за правы чалавека і дэмакратычныя свабоды».
https://smarturl.click/kjvaX
Без пазытыву. Чаму за 30 гадоў Лукашэнка так і ня здолеў прыдумаць дзяржаўную ідэалёгію
Ад самага пачатку свайго прэзыдэнцтва Лукашэнка шукае ідэалёгію. У выніку праз трыццаць гадоў у краіне працуюць тысячы штатных ідэолягаў, ладзіцца мноства «ідэалягічных мерапрыемстваў», пішуцца цэлыя тамы тэкстаў на тэму ідэалёгіі, а ідэалёгіі як не было, так і няма. Чаму?
Адказ паспрабаваў знайсьці Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/z2yob
Выйшаў агляд парушэньня моўных правоў беларусаў у першым паўгодзьдзі 2024
Агляд моўнай дыскрымінацыі ахоплівае выпадкі, якія адносяцца да пэрыяду з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2024 году.
https://smarturl.click/G6My5
Фэномэн беларускай народнай дыпляматыі. Чаму Лукашэнкавы амбасады могуць стаць непатрэбнымі
Калі параўноўваць эфэктыўнасьць працы місій і народных амбасадаў з эфэктыўнасьцю афіцыйных беларускіх амбасадаў, то яны несувымерныя.
Як казалі «народныя дыпляматы» на канфэрэнцыі «Новая Беларусь», Лукашэнка можа зачыніць афіцыйныя амбасады ў ЭЗ, бо, у прыватнасьці, у справе дапамогі беларусам яны на парадак менш дзеяздольныя.
Піша аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/qlAd0
Заяўкі падалі 11 абітурыентаў. Як у Кіеве вяртаюць набор на беларусістыку
У Кіеве вяртаюць набор на беларусістыку. Але, аказваецца, яго і не закрывалі, толькі перанесьлі. Беларускую мову ў Кіеўскім унівэрсытэце вучаць з 2010 году. Дырэктарка Цэнтру беларускай мовы і культуры імя Ўладзімера Караткевіча Леся Стэбліна расказала Свабодзе пра студэнтаў, супрацу зь беларускімі ўстановамі і хэйт.
https://smarturl.click/AdYq3
Прэм’ер-міністарка Банглядэш Шэйх Хасіна праз 15 гадоў кіраваньня пайшла ў адстаўку і пакінула краіну
Адстаўка адбылася пасьля таго, як тысячы пратэстоўцаў уварваліся ў яе афіцыйную рэзыдэнцыю.
https://smarturl.click/vwDQR
Банкі Беларусі зробяць больш жорсткімі падыходы да даляра і эўра
Фінансавы сэктар аб’явіў новы памер камісіі за абслугоўваньне бягучых рахункаў у валюце.
https://smarturl.click/yqXLB
Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 28 сілавікоў і прапагандыстаў зь Беларусі
У санкцыйныя сьпісы ўключылі некалькіх вядомых прапагандыстаў, кіраўнікоў папраўчых установаў, а таксама двух намесьнікаў начальнікаў ГУБАЗіК. Агулам абмежавальныя меры ЭЗ у дачыненьні Беларусі цяпер закранаюць 261 фізычную і 37 юрыдычных асобаў.
https://smarturl.click/ppmJ2
«Ёсьць крытычныя назіраньні». Выніковы рэпартаж з канфэрэнцыі «Новая Беларусь»
13 узнагародаў, новы фонд салідарнасьці, спрэчкі пра палітвязьняў, пратакол аб супрацы і працяг ролі Ціханоўскай як нацыянальнай лідэркі. Вынікі канфэрэнцыі дэмакратычных сілаў у Вільні.
https://smarturl.click/xBnOn
5 жніўня 1918 году бел-чырвона-белы сьцяг быў зацьверджаны Дзяржаўным сьцягам БНР
А 160 гадоў таму у Варшаўскай цытадэлі быў павешаны Рамуальд Траўгут, генэрал, камандзір Кобрынскага паўстанцкага атраду, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году. Сёньня ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне, дзе ён вучыўся ў гімназіі, герою пастаўлены помнік.
Пра іншыя падзеі з датай 5 жніўня - у публікаці Ужо сёньня.
https://smarturl.click/4kY8X
Абмен вязьнямі і топ-3 вынікаў канфэрэнцыі «Новая Беларусь». Аналіз Карбалевіча
Чаму Лукашэнка ня йдзе на перамовы з дэмакратычнымі сіламі, што можа прапанаваць Захад Лукашэнку, каб той вызваліў палітвязьняў і якія вынікі канфэрэнцыі «Новая Беларусь», — глядзіце ў відэакамэнтары палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча.
https://www.youtube.com/watch?v=GhRx4zbngL0
Ціханоўская пра 5 галоўных вынікаў канфэрэнцыі «Новая Беларусь»
Сярод іншага, «акрэсьленыя прыярытэты» на 2025 год.
https://smarturl.click/AdYWM
Вынікі алімпійскага дня 4 жніўня для беларускіх спартоўцаў
Сёння на Алімпіядзе-2024 у Парыжы выступілі Крысьціна Ціманоўская ў забегу на 200 мэтраў за зборную Польшчы і беларуская раварыстка Ганна Церах у групавой гонцы.
https://smarturl.click/Ee8zg
Першыя кадры F-16 ва Ўкраіне
Зьнішчальнікі паказалі падчас урачыстасьцяў да дня Паветраных сіл, перадае карэспандэнт Радыё Свабода.
«Мы часта чулі словы: „гэта немагчыма“. <...> Але цяпер гэта рэальнасьць у нашым небе», — сказаў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
Ён не назваў лічбы, аднак напярэдадні Economist паведаміў, што 31 ліпеня Ўкраіна атрымала першыя 10 зьнішчальнікаў з 79, а да канца году павінны даставіць яшчэ 20.
Ігар Кізім: «Працуем над сыстэмнымі рашэньнямі наконт легалізацыі беларусаў ва Ўкраіне»
Амбасадара Ўкраіны ў асаблівых даручэньнях у Беларусі Ігара Кізіма на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» запыталіся пра беларусаў, якія знаходзяцца ў расейскім палоне, а таксама пра легалізацыю беларусаў на тэрыторыі Ўкраіны.
https://smarturl.click/gpZva
The Economist: Украіна атрымала першую партыю зьнішчальнікаў F-16
Першыя дзесяць F-16 Украіна атрымала ў апошні дзень ліпеня, піша выданьне.
https://smarturl.click/z2ykZ
Ці добра вы ведаеце гісторыю Віцебску? ТЭСТ
Віцебск — адзін з самых старых і найбольш гістарычна значных гарадоў Беларусі. Праверце, ці добра вы ведаеце гісторыю і культуру Віцебску і Віцебшчыны, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/4kY9Y
Запытайся ў Дубаўца. Лукашэнкава газэта назвала крытыка рэжыму «обыкновенный подонок». Ці гэта карэктны выраз?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Выраз некарэктны для прафэсійнай журналістыкі. «Подонок» — гэта лаянка, якая ніяк не характарызуе таго, пра каго так кажуць, але вызначае газэту як выданьне нізкага стылю. У другім значэньні «подонок» — дэклясаваны элемэнт, чаго, напэўна, ня скажаш пра крытыка рэжыму. Да таго ж «подонок» ня можа быць «обыкновенным», калі ён выклікае такую нэрвозную рэакцыю.