Генпракуратура Армэніі зьняла абмежаваньні на перамяшчэньне беларускі Дзіяны Маісеенкі
Армянская Генпракуратура зьняла ўсе абмежаваньні на перамяшчэньне для Дзіяны Маісеенкі нягледзячы на яе знаходжаньне ў вышуку на запыт Беларусі, паведаміў дарадца ў прававых пытаньнях офіса Ціханоўскай Леанід Марозаў.
Дакумэнт накіравалі ў МУС Армэніі. Цяпер застаецца дачакацца пацьверджаньня ад прадстаўнікоў армянскага МУС — і Дзіяна зможа пакінуць Армэнію:
https://smarturl.click/VDAvn
Большасьць з 30 памілаваных — асуджаныя за «абразу» і «паклёп». Генпракурор Беларусі анансаваў новае паседжаньне камісіі па памілаваньні
Як распавёў Андрэй Швед, большасьць з 30 памілаваных палітвязьняў былі асуджаныя паводле артыкулаў аб «абразе» і «паклёпе» ў інтэрнэце. Таксама генпракурор Беларусі анансаваў чарговае пасяджэньне камісіі па памілаваньні на наступным тыдні. Колькі менавіта заяваў разгледзіць камісія, ён не сказаў, але адзначыў, што іх будзе «дастаткова шмат»:
https://smarturl.click/0eXev
Сярод загінулых у Львове — чатыры чалавекі з адной сям'і
Пра трагедыю адной сям'і ў выніку расейскага ўдару па Львове напісаў мэр гораду Андрэй Садовы. Пасьля сёньняшняга нападу жывым застаўся толькі мужчына на першым фота. Ягоная жонка Яўгенія і тры іх дачкі — Ярына, Дарына і Эмілія — загінулі ва ўласным доме.
У выніку расейскай атакі на Львоў загінулі 7 чалавек (зь іх трое дзяцей), параненыя 23 чалавек (у т.л. 5 дзяцей):
https://smarturl.click/3kwM7
Выпрабаваньне для дэмакратыі. Што стаіць за перамогай радыкалаў у некаторых нямецкіх землях
Мы жывём у час, калі заходняя дэмакратыя праходзіць выпрабаваньне імунітэту. Каб імунітэт чалавечага арганізму ўзмацняўся, яму неабходна сутыкацца зь вірусамі, а дэмакратыі, каб станавіцца больш трывалай, трэба сутыкацца зь нязручнымі і нават небясьпечнымі палітыкамі. Піша Алесь Чайчыц.
https://smarturl.click/w9e4m
У будынку Цэнтру беларускай культуры ў Вільні пабілі шыбы
Гэта ня першы напад на беларускую ўстанову за апошні час у Вільні.
https://smarturl.click/vwedw
Будучыня Беларусі і будучыня Расеі — параўнаньне апытаньняў экспэртаў
Самым імаверным шляхам зьмены ўлады ў Беларусі і Расеі экспэрты лічаць сьмерць кіраўнікоў дзяржаваў — Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзіміра Пуціна. Параўноўваем вынікі апытаньняў экспэртаў пра будучыню дзьвюх краінаў.
https://smarturl.click/7121G
Кіраўнік МЗС Украіны Кулеба падаў у адстаўку пасьля аналягічных крокаў іншых міністраў
43-гадовы дыплямат Дзьмітро Кулеба ўзначальвае МЗС Украіны больш за чатыры гады — з 4 сакавіка 2020 году. Ён стаў самым маладым кіраўніком МЗС у гісторыі.
https://smarturl.click/xBepM
За 15 рублёў, якія перавёў сябру, хацелі зноў пасадзіць. Гісторыя былога палітвязьня, які прайшоў «хімію» і калёнію
«На „хіміі“ я не маўчаў, пісаў заявы аб парушэньні сваіх правоў, разам зь іншымі зьняў і перадаў у СМІ відэа пра жорсткія ўмовы на фэрме, дзе мы працавалі. Потым былі ўцёкі з „хіміі“, потым адбыў тэрмін у калёніі. Але і на волі мне не далі спакою». Гутарка з былым палітвязьнем Арцёмам Мядзьведзкім.
https://smarturl.click/O0WzX
Адвакаты, пазбаўленыя ліцэнзій за абарону палітвязьняў, разам з праваабаронцамі стварылі для беларусаў «Віртуальнага адваката»
У Тэлеграме запрацаваў @Advakatby_bot — аўтаматызаваны сэрвіс кансультаваньня ахвяраў рэпрэсіяў і іх блізкіх, распрацаваны для дапамогі людзям у Беларусі. Як гэта працуе і чым карысна:
https://smarturl.click/71y8e
Галоўнае за 3 верасьня
👫 На гэтым тыдні за ўдзел у пратэстах 2020 году будуць судзіць сама меней 33 чалавекі, — праваабаронцы
🏊🏻♂️ Беларускія плыўцы Ягор Шчалканаў і Ігар Бокі заваявалі залатыя мэдалі на Паралімпіядзе
🇺🇦 Расея атакавала ракетамі ВНУ ў Палтаве. Загінулі сама меней 51 чалавек, больш за 200 — параненыя
🙎🏼♀️Беларуска, якую затрымалі на грузінска-армянскай мяжы, вырашыла не прасіць прытулку ў Армэніі
🇰🇬 Кіргізстан робіць больш жорсткімі правілы знаходжаньня ў краіне для грамадзян Беларусі
🏘 Аднапакаёўка на Нямізе — $380, на ўскраіне — $220. Што адбываецца на рынку арэнды кватэр у Менску
❌ Як Беларусь забараняе ўвозіць з Эўразьвязу тавары, ужо раней забароненыя ЭЗ для паставак у краіну
✍🏻 «ПіК Свабоды». Як беларусы ставяцца да Захаду? Вынікі апытаньня Chatham House
🙍🏻♂️ Акцэнт на прапаганду. Як Рыжанкоў перабудоўвае дзейнасьць МЗС Беларусі: камэнтуе аналітык
🧑🏻🎓Беларускія ўнівэрсытэты становяцца чымсьці накшталт «вышэйшых ПТВ», — экспэртка Сьвятлана Мацкевіч
Беларуска, якую затрымалі на грузінска-армянскай мяжы, вырашыла не прасіць прытулку ў Армэніі
Беларуска Дзіяна Маісеенка, якую затрымалі 2 верасьня пры перасячэнні мяжы Грузіі з Армэніяй праз палітычны перасьлед у Беларусі, вырашыла не прасіць палітычны прытулак у Армэніі. Яна будзе змагацца за тое, каб атрымаць дазвол на свабоднае перамяшчэньне, паведаміў армянскай службе Радыё Свабода адвакат беларускі:
https://smarturl.click/3kD6g
Зьняволеныя ў наваполацкай калёніі заявілі, што іхныя рэчы зьнішчаюць супрацоўнікі
У наваполацкай калёніі № 1 не хапае месца для захоўваньня прадуктовых перадач і рэчаў асуджаных, таму адміністрацыя дзейнічае радыкальнымі мэтадамі, паведамляе @MAYDAYMog: «Пад зьнішчэньне рэчаў, якія нібыта сталі непрыдатнымі ці „лішнімі“, могуць трапіць амаль новыя тапкі, абутак для спорту, зьменныя спартовыя гарнітуры, ручнікі і г. д.».
Каб не «загрувашчваць» склад калёніі, дзе па законе сваякі з часам маюць права забраць рэчы, адміністрацыя афармляе менавіта іх утылізацыю, а не адпраўку на захоўваньне:
https://smarturl.click/1dV2W
Беларускія ўнівэрсытэты становяцца чымсьці накшталт «вышэйшых ПТВ», — экспэртка Мацкевіч
Сьвятлана Мацкевіч, кандыдатка пэдагагічных навук, мэтадоляг, сябра Каардынацыйнай рады, аналізуе, якія задачы ўлады ставяць перад сыстэмай адукацыі і ці ўдасца ім «пашыхтаваць» студэнтаў, зрабіць іх ляяльнымі і паслухмянымі.
https://smarturl.click/mpzW5
Беларуска ўвайшла ў топ-5 найбагацейшых жанчын Расеі
Натальля Луцэнка з канца 90-х гадоў жыве ў Расеі, укладала ва ўкраінскі бізнэс, але дагэтуль ейная прадпрымальніцкая дзейнасьць актыўна ідзе і ў Беларусі.
https://smarturl.click/AdzqO
Як беларусы глядзяць на Захад? — вынікі апытаньня Chatham House
Ці адносяць беларусы сябе да заходняй культуры? Ці хацелі б яны жыць, як у Эўразьвязе? Як беларусы ставяцца да заходніх санкцыяў? Пра вынікі апошняга онлайн-апытаньня сярод гараджанаў Беларусі распавядае у праграме «ПіК Свабоды» кіраўнік праекту «Беларуская ініцыятыва» брытанскага Chatham House, доктар паліталёгіі Рыгор Астапеня.
https://youtu.be/3SturhgabKo
Гісторыя на Свабодзе. Чаму гістарычна мова можа адрозьнівацца ад нацыянальнай ідэнтычнасьці
Што цяпер адбываецца зь беларускімі гаворкамі на Дзьвіншчыне ў Латвіі? Як і куды зьнікаюць беларусы Латгаліі? Чаму мова чалавека не заўсёды супадае зь яго нацыянальнай ідэнтычнасьцю? — Пра гэта і іншае гаворым з навуковым супрацоўнікам чэскай Акадэміі навук, лінгвістам Мірославам Янковякам, аўтарам навуковых прац пра беларускія дыялекты Латвіі:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/yA5mBCZZ9hA
Канцэрт у Гомлі за 37 000 і салдацкая каша на 500 чалавек: Колькі ўлады патрацяць на «сьвята народнага адзінства»
BelPol паведаміла, што ў Беларусі плянуюць зладзіць «Маратон адзінства» — гэта будзе акцыя ўладаў да выбараў, якая пачнецца 17 верасьня ў «Дзень народнага адзінства» і скончыцца вялікім канцэртам 24 лютага 2025 году.
Толькі на сьвяткаваньне «Дня народнага адзінства» ў Гомлі хочуць патраціць 37 тысяч рублёў на сьвяточны канцэрт, у Менску закупаюць дымавыя гейзэры і 16 установак з сэрпантынам, а ў Горадні толькі арэнда сцэнічных канструкцый, абсталяваньня і экранаў абыдзецца ў 20 тысяч рублёў. Паглядзелі, з чаго распачнецца ініцыяваны ўладамі «Маратон адзінства»:
https://smarturl.click/Ad94R
Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў вязьніцу, дзе «на падлозе поўзаюць клапы»
Пра гэта Свабодзе паведаміў муж актывісткі Андрэй Шарэнда, які спаслаўся на зьвесткі абазнанай крыніцы. Паводле Андрэя Шарэнды, стан здароўя ягонай жонкі зноў пагоршыўся, але гэта не паўплывала на ход сьледзтва.
https://smarturl.click/Ee9X1
У Таронта прайшла 35-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі. ФОТА
31 жніўня – 2 верасьня 2024 году ў Таронта прайшла 35-я сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі. Арганізатары сустрэчы — Згуртаваньне беларусаў Канады (ЗБК) і Беларуска-амэрыканскае заадзіночаньне (БАЗА).
https://smarturl.click/gpepo
Улады памілавалі яшчэ 30 палітвязьняў
Праўладныя СМІ паведамляюць, што сярод вызваленых 7 жанчын і 23 мужчыны. Большасьць зь іх зьяўляюцца бацькамі непаўналетніх і малалетніх дзяцей.
Імёны пакуль не называюцца.
«Ідуць новыя хвалі судоў». У Берасьці і Пінску новыя працэсы над пратэстоўцамі 2020-га
4 верасьня адразу 11 чалавек у Берасьці і яшчэ два ў Пінску стануць перад судом паводле абвінавачаньня па 342 артыкуле КК — за ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак.
https://smarturl.click/2qjqW
Пасьля абстрэлу Палтавы Расея ракетамі атакавала Львоў і Крывы Рог. Ёсьць ахвяры
Пасьля ракетнай расейскай атакі ёсьць загінулыя і параненыя. Мэр Львова Андрэй Садавы заявіў, што ў выніку расейскіх удараў па горадзе загарэліся жылыя дамы ў раёне галоўнага вакзалу, а ў многіх дамах, разьмешчаных у тым раёне, выбітыя шыбы.
https://smarturl.click/3kwkk
Сёньня 165 гадоў з дня нараджэньня Браніслава Эпімаха-Шыпілы
Браніслаў Эпімах-Шыпіла — выбітны дзеяч беларускага нацыянальнага руху быў адным са стваральнікаў першага беларускага выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца», садзейнічаў (запрасіўшы жыць і вучыцца ў Пецярбург) творчаму сталеньню Янкі Купалы; ператварыў сваю кватэру на Васільеўскім востраве ў сапраўдны беларускі клюб, дзе кожны яго суайчыньнік мог пачуваць сябе як дома. Калі пераехаў у савецкую Беларусь, то ўзначаліў камісію па ўкладаньні слоўніка жывой беларускай мовы.
Нарадзіўся ў 1859 годзе ў Лепельскім павеце. Ведаў болей за 20 моў. Папулярызаваў беларускую культуру за мяжой.
Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/qle5w
Колькасьць загінулых у выніку расейскага ўдару па Палтаве ўзрасла да 51, пад заваламі могуць знаходзіцца яшчэ 15 чалавек
Колькасьць загінулых у выніку ракетнага ўдару расейскай арміі па ВНУ ў Палтаве павялічылася да 51, больш за 200 чалавек параненыя, сьведчаць абноўленыя зьвесткі, якія прыводзіць Офіс генпракурора Ўкраіны. Пад заваламі яшчэ могуць знаходзіцца 15 чалавек, ратавальныя работы працягваюцца:
https://smarturl.click/5Onk3
«Гэта правакацыя». Беларусаў Літвы папярэдзілі пра лжывыя званкі ад імя дзяржаўных органаў
Невядомыя, якія выдаюць сябе за супрацоўнікаў Дэпартамэнту міграцыі, тэлефануюць беларусам у Літве, заклікаюць іх прыйсьці ў Дэпартамэнт дзяржаўнай бясьпекі і запоўніць анкету. Падчас званка задаюць пытаньні, зьвязаныя зь дзейнасьцю беларускай дэмакратычнай апазыцыі. У Дэпартамэнце міграцыі Літвы падкрэсьліваюць, што гэтыя званкі лжывыя і заклікаюць беларусаў быць пільнымі:
https://smarturl.click/B6aox
ByPol прадае на польскай інтэрнэт-барахолцы частку рэчаў для пляну «Перамога»
На польскім сайце прыватных аб’яваў OLX зьявіліся дзясяткі «вайсковых» лотаў ад аднаго карыстальніка: тактычныя камізэлькі, гумовыя кулі, нажы, аднаразовыя кайданкі і інш. У аб’яднаньні былых сілавікоў ByPol заявілі, што з восені 2023 году прадаюць маёмасьць, «у якой цяпер ня маюць патрэбы».
Сярод выстаўленага на продаж ёсьць прадметы вайсковай экіпіроўкі, якія прызначалася і для пляну «Перамога» ў першым яго варыянце (той плян не прайшоў унутраны аўдыт):
https://smarturl.click/Adzp0
Акцэнт на прапаганду. Як Рыжанкоў перабудоўвае дзейнасьць МЗС
У лекцыі новага міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова 2 верасьня для калектыву Акадэміі кіраваньня моцны акцэнт — на прапаганду ў дзейнасьці ведамства.
«МЗС пачынае канкураваць зь Міністэрствам інфармацыі ў прасоўваньні піяру, прапагандысцкіх наратываў, што звычайна не характэрна для дзейнасьці дыпляматычнай установы. Важна падкрэсьліць, што прапагандысцкія наратывы, якія праводзіць міністар, не беларус
кія, а ў асноўным расейскія. І яны супярэчлівыя».
Расея атакавала ракетамі ВНУ ў Палтаве: вядома пра дзясяткі забітых і параненых
3 верасьня расейскае войска абстраляла адну з навучальных установаў гораду Палтава: паводле папярэдніх зьвестак, загінулі больш за 40 чалавек, амаль дзьве сотні атрымалі раненьні, людзі дагэтуль знаходзяцца пад заваламі.
Адзін з карпусоў Інстытуту сувязі часткова разбураны. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.
https://smarturl.click/Ee0v0
Што вядома пра беларуса Кадарыя, якога Злучаныя Штаты падазраюць у махлярстве
Дзярждэпартамэнт ЗША паабяцаў 2,5 мільёна даляраў узнагароды за інфармацыю, якая прывядзе да арышту былога грамадзяніна Беларусі (а мяркуецца, і Ўкраіны) Уладзімера Кадарыя, якога абвінавачваюць у распаўсюджаньні шкоднага праграмнага забесьпячэньня. У сакавіку 2023 году Ўладзімера Кадарыя экстрадавалі з Кіргізстану ў Беларусь.
https://smarturl.click/M1yQ4
Нямецкі ўрад «не раскрывае зьместу канфідэнцыйных перамоваў» аб вызваленьні Калесьнікавай і іншых палітвязьняў
Заява МЗС Нямеччыны прагучала ў адказ на запыт дэпутата Бундэстага.
https://smarturl.click/kjEk4