radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі паведамілі, што расейскі дрон, які ўпаў у іх, быў начынены выбухоўкай

Расейскі дрон, які пацярпеў крушэньне ў 7 верасьня ў Рэжыцкім (Рэзэкнэ) краі Латвіі, быў начыненым выбухоўкай бесьпілётнікам тыпу Shahed, паведаміла кіраўніцтва Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, паведамляе Delfi.lv. Бесьпілётнік дэактывавалі, цяпер праводзяць ягоны дбайны аналіз.

У Мінабароны Латвіі адзначаюць, што, мяркуючы па першых зьвестак, гэта расейскі бесьпілётнік вайсковага прызначэньня і, паводле інфармацыі Нацыянальных узброеных сіл Латвіі, ён уляцеў у паветраную прастору Латвіі зь Беларусі:

https://smarturl.click/dpZd0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы заявілі пра спыненьне дзейнасьці кібэрдывэрсантаў, якімі кіравалі беларускія і расейскія спэцслужбы

Паводле міністра цыфравізацыі Кшыштафа Гаўкоўскага, мэта групы дывэрсантаў, якімі кіравалі беларускія і польскія спэцслужбы, «заключалася ў тым, каб выклікаць параліч у палітычнай, вайсковай і эканамічнай сфэрах» Польшчы. «У беларускіх і расейскіх службаў была канкрэтная мэта — вымагаць інфармацыю, весьці індывідуальны і істытуцыйны шантаж і дэ-факта весьці кібэрвайну», — распавёў ён:

https://smarturl.click/VDAdQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На лаве падсудных — 10 чалавек: у Берасьці пачаўся новы масавы суд за ўдзел у пратэстах 2020 году

У Ленінскім раённым судзе Берасьця 9 верасьня паралельна распачаліся два судовыя працэсы паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадскі парадак). Агулам судзяць 10 чалавек. Толькі з 2-га па 6 верасьня па ўсёй Беларусі паводле гэтага артыкулу судзілі мінімум 33 чалавекі:

https://smarturl.click/vweJg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Горадні разглядаюць пазоў аб несапраўднаcьці дамовы па продажы маёмасьці журналісткі Ірыны Чарняўкі

Суд Кастрычніцкага раёну Горадні 9 верасьня разгледзіць пазоў пракуратуры горада аб прызнаньні несапраўдным продажу маёмасьці журналісткі Ірыны Чарняўкі (на фота), жонкі палітвязьня Паўла Мажэйкі, на якую завочна завялі крымінальную справу за садзейнічаньне «экстрэмісцкай дзейнасьці». Пазоўнікам у справе выступіла пракуратура Горадні і Міністэрства фінансаў Беларусі:

https://smarturl.click/gpeRw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску пачынаецца яшчэ адзін працэс за дапамогу палітвязьням, судзяць пэнсіянэрку

62-гадовую Алену Тоцкую затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Яе абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці». Жанчына раней працавала на дзяржаўнай службе, аднак у 2020 годзе стала актывісткай і валянтэркай.

Яе справу разглядае Вячаслаў Тулейка ў Менскім абласным судзе:

https://smarturl.click/Ee990

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржсакратар Савета бясьпекі Беларусі распавёў, колькі вайскоўцаў цяпер ля мяжы з Украінай. Лукашэнка называў у разы большыя лічбы

Аляксандар Вальфовіч у эфіры дзяржаўнага тэлеканалу АНТ заявіў, што Ўкраіна трымае побач зь беларускай мяжой групоўку ў 14 тысяч вайскоўцаў. Беларуская групоўка сіл, паводле яго ў разы меншая — прыкладна 4,5 тысячы вайскоўцаў.

У сярэдзіне жніўня Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію тэлеканалу «Россия» заявіў, што Ўкраіна трымае каля межаў зь Беларусьсю больш за 120 тысяч вайскоўцаў, а Беларусь перакінула да мяжы «амаль траціну войска». (колькасьць беларускага войска — каля 65 тыс. чалавек):

https://smarturl.click/XyQaM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кандыдат ад апазыцыі на нядаўніх прэзыдэнцкіх выбарах у Вэнэсуэле прыляцеў у Гішпанію пасьля ўцёкаў з радзімы

Самалёт Ваенна-паветраных сілаў Гішпаніі з Эдмунда Гансалесам прызямліўся на авіябазе Тарэхон у Мадрыдзе, дзе яму будзе прадастаўлены палітычны прытулак, паведамляе ВВС.

Раней улады Вэнэсуэлы выдалі ордэр на яго арышт. Гансалес на працягу некалькіх дзён знаходзіўся ў гішпанскай амбасадзе ў Каракасе. Па словах віцэ-прэзыдэнта Вэнэсуэлы Дэльсі Радрыгес, палітык запытаў у Гішпаніі палітычны прытулак. Радрыгес дадала, што ўрад дазволіў Гансалесу пакінуць краіну дзеля аднаўленьня «палітычнага міру і спакою». https://smarturl.click/opegB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 8 верасьня

У Латвіі разьбіўся расейскі бесьпілотнік, які мог заляцець зь Беларусі

«Як і 500 гадоў таму, праўда і справядлівасьць на нашым баку», — Ціханоўская да Дня вайсковай славы

«Я вельмі ганаруся сабой». Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ўзяла тытул на US Open

На Гомельшчыне і Магілёўшчыне захоўваецца надзвычайная небясьпека пажараў, у Менску — смог

Беларускае войска. Моўны ТЭСТ

Паэт Мікола Папека пра мары ў турме і аднаўленьне на эміграцыі сваёй Мядовай прэміі

Вандалы зьнішчылі крыжы і стэнды ў «Віцебскіх Курапатах»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На Гомельшчыне і Магілёўшчыне захоўваецца надзвычайная небясьпека пажараў

Гэта вынікае з паведамленьня Гомельскага абласнога ўпраўленьня МНС. На працягу сутак з 6 гадзін 7 верасьня ліквідаваныя тры лясныя пажары на агульнай плошчы 3,35 га на тэрыторыі Лельчыцкага і Жыткавіцкага раёнаў Гомельскай вобласьці, адзін тарфяны пажар на плошчы 0,0075 га на тэрыторыі Калінкавіцкага раёна і 17 пажараў травы і кустоўя на агульнай плошчы 6,705 га на тэрыторыі іншых раёнаў.

Тым часам, смог і пах гару 8 верасьня назіраецца ў Менску.

Архіўнае фота. https://smarturl.click/XyQbQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнік Мінабароны расказаў, як мадэрнізуюць беларускія танкі, каб абараніць ад дронаў

Пасьля пачатку паўнаммаштабнай вайны Расеі супраць Украіны «дзеяньні танкавых падразьдзяленьняў і іх тактыка сур’ёзна зьмяніліся», — заявіў начальнік бранятанкавага ўпраўлення Мінабароны Беларусі Віталь Кільчэўскі ў інтэрвію праграме «Арсэнал» на тэлеканале «Беларусь 1» 8 верасьня.

Паводле яго, танк «застаўся той баявой сілай, якой быў увесь час, аднак яго аблічча значна зьмянілася», сказаў Кільчэўскі.

Прадстаўнік ведамства паведаміў аб мадэрнізацыі танкавага парку беларускай арміі, у тым ліку з ужываньнем «мер абароны» ад бесьпілётных лятальных апаратаў. https://smarturl.click/Q1E60

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнікі МІ-6 і ЦРУ высока ацанілі апэрацыю УСУ ў Курскай вобласьці

Кіраўнікі выведных ведамстваў ЗША і Вялікай Брытаніі Ўільям Бэрнз і Рычард Мур назвалі пачаты месяц таму наступ украінскіх войскаў у расейскай Курскай вобласьці значным тактычным посьпехам Кіева.

Паводле іх, гэты посьпех прадэманстраваў слабасьці расейскай арміі і мог прымусіць жыхароў Расеі пераасэнсаваць сваё стаўленьне да вайны ва Ўкраіне. Кіраўнікі спэцслужбаў ЗША і Брытаніі — блізкіх саюзьнікаў — выступілі ў Лёндане на мерапрыемстве, арганізаваным газэтай Financial Times. Агенцтвы адзначаюць, што такое сумеснае выступленьне — падзея беспрэцэдэнтная. https://smarturl.click/ba148

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускае войска. Моўны ТЭСТ

У Дзень беларускай вайсковай славы ўспамінаем перамогу нашых войскаў над маскоўскімі захопнікамі пад Воршай 8 верасьня 1514 году, ушаноўваем усіх герояў збройнае барацьбы за свабоду Беларусі, нагадваем беларускія вайсковыя традыцыі. Моўны ТЭСТ пра беларускае войска. https://smarturl.click/mpea5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Што дрэннага ў тым, каб грамадзкія арганізацыі знаходзілі сабе фінансаваньне за мяжой?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Для дзяржавы, асабліва небагатай, цалкам карысная справа, калі людзі самі ствараюць, напрыклад, дзіцячы госьпіс або ахоўваюць прыроду, разьвіваюць нацыянальную культуру і знаходзяць на гэта замежнае фінансаваньне. Інакш нічога гэтага не было б, бо ў дзяржавы на гэта няма грошай. Гэта дрэнна толькі для таталітарнага рэжыму, які больш за ўсё на сьвеце баіцца самастойнай актыўнасьці людзей і праз татальны кантроль са зброяй у руках трымаецца пры ўладзе насуперак усім магчымым законам.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня — 510-годзьдзе бітвы пад Воршай, Дзень беларускай вайсковай славы

8 верасьня 1514 году пад Воршай, на рацэ Крапіўне, адбылася бітва вайны Маскоўскай дзяржавы зь Вялікім Княствам Літоўскім, у якой войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Канстанціна Астроскага разьбіла войска Масковіі. Аршанская бітва — адна з найбуйнейшых бітваў на тэрыторыі Эўропы ў пачатку XVI ст.

У Беларусі нацыянальна арыентаваная частка грамадзтва з пачатку 1990-х адзначае гэтую дату як Дзень беларускай вайсковай славы.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ppea7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нядопуск назіральнікаў, «карусель», электроннае галасаваньне і дзеці на ўчастку: як праходзяць рэгіянальныя выбары ў Расеі

У першы дзень галасаваньня на рэгіянальных выбарах у Расеі масава не дапускалі назіральнікаў, была зафіксавана як мінімум адна «карусель» і адзін выпадак скупкі галасоў. «Агентство» паведамляе пра масавы прывод на выбарчыя ўчасткі выхаванцаў дзіцячых садкоў. Ужо звыклым мэтадам прымусу да галасаваньня ў Расеі стала электроннае галасаваньне:

https://smarturl.click/0eX4p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Наташа, Ганна Эйсмант, Баскаў — пры сваіх кармушках». Вялікая размова зь сястрой Рамана Бандарэнкі Вольгай

Пагаварылі з дызайнэркай Вольгай Бандарэнкай пра жыцьцё ў эміграцыі, стыль беларускіх чыноўнікаў, справу стрыечнага брата Рамана Бандарэнкі.

«На высокай модзе і дызайне шмат не заробіш. Зараз я працую на пяці працах адначасова. Гэта збольшага таксама дызайн адзеньня, але больш масавы. Але цяпер, у параўнаньні з падкарочваньнем нагавіц, я займаюся тым, што падабаецца».


https://smarturl.click/2qjQW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні пачаўся Тыдзень беларускай культуры

З 9 па 15 верасьня ў Цэнтры беларускай культуры і супольнасьці ў Вільні праходзіць Тыдзень беларускай культуры. Дзень шляхетнай культуры і традыцыйнае сьвяткаваньне беларускага «Багача», кірмаш кніг і вырабаў народнай творчасьці, прэзэнтацыі кніг, лекцыі і шмат іншага — расказваем, якія імпрэзы чакаюцца:

https://smarturl.click/dpZZz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дакумэнты на польскую гасьцявую візу беларусы, старэйшыя за 60 гадоў, могуць падаць без рэгістрацыі

Зь 9 верасьня заяўнікі, старэйшыя за 60 гадоў, могуць ажыцьцяўляць падачу дакумэнтаў на візу па запрашэньні ад дзяцей і ўнукаў, завераным у ваяводзтве, без папярэдняй рэгістрацыі ва ўсіх візавых цэнтрах Польшчы:

https://smarturl.click/qleZp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За 8 верасьня ў Беларусі ліквідавалі дзясяткі пажараў у лясах і на тарфяніках

За нядзелю ў беларускіх лясах ліквідавалі 16 лясных пажараў, а таксама 5 пажараў тарфянікаў і 73 пажары травы і кустоў, паведамляе МНС Беларусі. Агульная плошча лясных пажараў склала 5,35 гэктара, тарфяных — 0,097 га, пажараў травы і кустоў — амаль 12 га.

Папярэджаньне з чырвоным узроўнем пажарнай небясьпекі ў Гомельскай і Магілёўскай абласьцях дзейнічае да 10 верасьня. У большасьці раёнаў Беларусі дзейнічае забарона на наведваньне лясоў, у астатніх раёнах уведзеныя абмежаваньні:

https://smarturl.click/jkeez

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Менш фэстываляў і школ, больш кантролю і абмежаваньняў. Што ў Беларусі засталося ад «сацыяльнай дзяржавы»?

Шмат гадоў беларускія чыноўнікі казалі, што Беларусь сацыяльная дзяржава, а абарона інтарэсаў грамадзян — прыярытэт для ўлады. Закрыцьцё ВНУ, недахоп мэдыкаў і праблемы зь лекамі: расказваем, як беларускія ўлады ўсё больш абмяжоўваюць правы грамадзян у апошнія гады:

https://smarturl.click/yqeyp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня гадавіна другіх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, на якіх адзіным кандыдатам ад апазыцыі быў Уладзімер Ганчарык

9 верасьня 2001 году ў Беларусі адбыліся другія прэзыдэнцкія выбары. Пераможцам на іх абвясьцілі Аляксандра Лукашэнку.

Апазыцыянэры Зянон Пазьняк і Міхаіл Чыгір ня трапілі ў бюлетэні, апанэнты Юры Захаранка і Віктар Ганчар зьніклі ў 1999 годзе. Адзіным кандыдатам ад апазыцыі тады стаў Уладзімер Ганчарык.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/YzVbj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

НАУ перадала МЗС Польшчы сьпіс з «20 сілавікоў і 26 прапагандыстаў» для ўвядзеньня новых санкцый за міграцыйны крызіс

Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне (НАУ) перадала ў Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы матэрыялы для ўвядзення новых пэрсанальных санкцый супраць датычных да міграцыйнага крызісу на мяжы, паведамляе прэс-служба НАУ.

«Фактычнае ажыцьцяўленьне незаконнага перасячэньня мігрантамі дзяржаўнай мяжы адбываецца пад кіраўніцтвам вышэйшых службовых асобаў Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь, падпарадкаваных асабіста Лукашэнку», — гаворыцца ў рэлізе.

Таксама перададзены «адпаведныя дадзеныя на прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі, якія ажыцьцяўляюць інфармацыйнае суправаджэньне гэтай «гібрыднай агрэсіі». https://smarturl.click/5O60J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рэпартаж з фэстывалю беларускай музыкі «Грай»

У Варшаве прайшоў фэстываль беларускай музыкі «Грай». На сцэне выступілі вядомыя беларускія музыкі і маладыя беларускія выканаўцы, а таксама прайшоў аўкцыён у падтрымку палітвязьняў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі разьбіўся расейскі бесьпілётнік, які мог заляцець зь Беларусі

Інцыдэнт адбыўся 7 верасьня ў Рэжыцкім (Рэзэкнэ) краі Латвіі, паведамілі ў Міністэрстве абароны краіны. Як сьцьвярджаецца, ён мог прыляцець з тэрыторыі Беларусі. Аб пацярпелых і пашкоджаньнях не паведамляюць.

Латвійскія вайскоўцы й іншыя ўпаўнаважаныя службы праводзяць расьсьледаваньне. У Міністэрстве абароны адзначылі, што апавясьцілі камандаваньне NATO пра здарэньне, на ўсходняй мяжы Латвіі былі ўзмоцненыя сілы супрацьпаветранай абароны.

Латвійскі прэзыдэнт Эдгар Рынкевіч пацьвердзіў інфармацыю аб падзеньні бесьпілётніка, дадаўшы, што колькасьць такіх інцыдэнтаў расьце на ўсходнім флянзе Альянсу. https://smarturl.click/ZyRdY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Невядомыя вандалы зьнішчылі крыжы і стэнды ў «Віцебскіх Курапатах»

Аб гэтым расказаў стваральнік ініцыятывы «Хайсы — віцебскія Курапаты» Ян Дзяржаўцаў са спасылкай на сябраў ініцыятыўнай групы.

Дзяржаўцаў піша ў Фэйсбуку пра тое, што «зьнішчаныя ўсе 8 мэталічных указальнікаў, якія служылі арыенцірамі да магіл, у якіх ляжалі ахвяры камуністычнага тэрора».

Паводле інфармацыі Дзяржаўцава, зьнішчаныя 26 крыжоў разам з шыльдамі, а таксама стэнды, якія інфармавалі пра расстрэлы нявінных грамадзянаў пад час сталінскага тэрора.

Фота: старонка ў Facebook «Хайсы — віцебскія Курапаты»
https://smarturl.click/712V7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Як і 500 гадоў таму, праўда і справядлівасьць на нашым баку», — Ціханоўская да Дня вайсковай славы

Лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская павіншавала беларусаў зь Днём вайсковай славы.

«Сёньня мы адзначаем Дзень беларускай вайсковай славы — дзень, калі наш народ здабыў адну з найслаўнейшых перамогаў у сваёй гісторыі. У 1514 годзе ў Аршанскай бітве нашыя продкі здолелі на доўгі час спыніць тыя ж самыя захопніцкія амбіцыі Расейскай дзяржавы, зь якімі сучасны свет змагаецца сёньня», гаворыцца ў звароце Ціханоўскай. https://smarturl.click/ZyR4Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я вельмі ганаруся сабой». Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ўзяла тытул на US Open

Арына Сабаленка, абгуляўшы амэрыканку Джэсіку Пегулу (7:5, 7:5), узяла тытул на US Open.

З тытулаў «Вялікага шлема» Сабаленка да гэтага брала толькі Australian Open у 2023 і 2024 гадах.

«Калі ты працуеш і ахвяруеш усім дзеля мары, то аднойчы ты яе ўвасобіш», — сказала яна пасьля перамогі.

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Сабаленку, зьвярнуўшыся да яе на «ты»: «У напружаных паядынках з лідэрамі сусьветнага рэйтынгу ты праявіла ўсе свае найлепшыя спартыўныя якасці».

Арына Сабаленка зазнала вострую крытыку за сваю палітычную пазыцыю, а менавіта за падтрымку палітыкі Аляксандра Лукашэнкі на радзіме і маўчаньне адносна расейскай ваеннай агрэсіі ва Ўкраіне. Фота: Reuters. https://smarturl.click/Q1Ej0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паэт Мікола Папека пра мары ў турме і аднаўленьне на эміграцыі сваёй Мядовай прэміі

Былы палітвязень паэт Мікола Папека аднавіў на Беласточчыне заснаваную ім асабіста літаратурную Мядовую прэмію.

Пагаварылі зь ім пра расстаньне зь сям’ёй і пчоламі, жыцьцё ў выгнаньні, дзе не чуваць роднае мовы, рэабілітацыю мёдам з уласнага пчальніку, аднаўленьне ў эміграцыі Мядовай прэміі ды ўмовы яе вяртаньня на радзіму:

https://smarturl.click/VDA8b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Горадзенскі актывіст, на якога завялі «завочную» крымінальную справу, знайшоў сваю маёмасьць на сайце канфіскату

Пра завядзеньне «завочнай» крымінальнай справы супраць Сяргея Верамеенкі стала вядома ў сакавіку. Пазьней сям’я выпадкова пабачыла, што яе маёмасьць прадаецца на сайце «Белюрзабесьпячэньня»: мэбля, пральная машына, лядоўня, фатэлі, столікі, люстэрка. Гэта значыць, маёмасьць канфіскаваная. Якім рашэньнем — Верамеенка ня ведае. Лядоўню ўжо прадалі, хаця не было ніякіх судоў:

https://smarturl.click/4k1q1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гомельскай вобласьці гараць тарфянікі. Мясцовыя ўлады супакойваюць, Літва рэкамэндуе сваім жыхарам засьцерагчыся

Смуга і пах у Гомельскай вобласьці ўзьніклі ў выніку ўзгараньня тарфянікаў і «гаспадарчай дзейнасьці насельніцтва ва ўмовах зацішнага надвор’я», заявіла абласное ўпраўленьне МНС. Ведамства сьцьвярджае, што «перавышэньняў гранічна дапушчальных канцэнтрацый забруджвальных рэчываў у атмасфэры ня выяўлена, усе паказчыкі ў норме».

Мінлясгас паведаміў пра поўную забарону наведваньня лясоў у большай частцы рэгіёнаў краіны.

Тым часам Нацыянальны цэнтар кіраваньня крызіснымі сытуацыямі Літвы ўвечары папярэдзіў, што тарфяныя і лясныя пажары ў Беларусі выклікалі пах гару і забруджваньне паветра, і рэкамэндаваў людзям з групы «менш знаходзіцца на вуліцы, зачыняць вокны, часьцей прыбіраць у памяшканьнях»:

https://smarturl.click/Q1E4R

Читать полностью…
Subscribe to a channel