radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«У адным акопе з Пуціным Лукашэнку бясьпечна, так прасьцей захаваць уладу», — польскі экспэрт Клысіньскі

Аналітык польскага Цэнтру ўсходніх дасьледаваньняў Каміль Клысіньскі тлумачыць, чаму Польшча скептычна глядзіць на магчымасьць дыялёгу зь Менскам; заяўляе, што Лукашэнка ўжо не зьяўляецца палітычным гульцом, здольным да балянсаваньня, і прагназуе, як Варшава адрэагуе на вызваленьне Анджэя Пачобута.

https://smarturl.click/M1OyR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Старая Валадарка ў вершах і малюнках для дзяцей — прэзэнтацыя новай кнігі Алега Грузьдзіловіча ў Вільні

28 вершаў і малюнкаў пра турму, у якой 200 гадоў трымалі непакорлівых беларусаў. Былы палітвязень, журналіст Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч прэзэнтуе кнігу «Прыгоды дзяці Віці на Валадарцы». У кнігу ўвайшлі вершы і малюнкі аўтара, напісаныя ў СІЗА на Валадарскага. Праз прыгоды ўмоўнага вязьня «дзядзі Віці» аўтар расказваў пра жыцьцё за кратамі сваім унукам, але большасьць лістоў цэнзура не прапусьціла, і тады давялося перадаваць іх на волю спосабам, сакрэт якога нельга раскрыць дагэтуль.

Кніга «Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы» выйшла ў выдавецтве Kamunikat, прэзэнтацыя адбудзецца 27 верасьня, а 19.00 у Вільні ў гасьцёўні Рады культуры па адрасе Sv.Ignoto 5-104. Кнігу можна заказаць у інтэрнэт-краме выдавецтва.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ня бачу злачынства, але і мастацтва ня бачу». Што беларускія мастакі думаюць пра дзейнасьць Аляксея Кузьміча

«Вобраз чэлеса ўсё яшчэ магчыма эфэктыўна выкарыстоўваць у акцыянізме, але ідэя мусіць быць цікавая, арыгінальная і дасьціпная. Мы ведаем такія прыклады: гэта і выява гэтага органа на разводным мосьце насупраць ФСБ у Піцеры, і акцыя самога Кузьміча пра Мінкультуры». Што беларускія мастакі думаюць пра дзейнасьць Аляксея Кузьміча.

https://smarturl.click/Ad86v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея ўдарыла па ўкраінскім Ізмаіле, ёсьць ахвяры

Уначы ВПС Узброеных сіл Украіны паведамілі пра запушчаныя Расеяй у напрамку Адэскай вобласьці «Шахеды».

https://smarturl.click/673qZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча селета ў некалькі разоў скараціла выдачу студэнцкіх візаў іншаземцам

Гэта зьвязана зь нядаўнім візавым скандалам, піша Rzeczpospolita. Агулам з пачатку 2024 году па 31 жніўня іншаземцы падалі 13,2 тысячы заяваў на атрыманьне польскіх студэнцкіх візаў, зь іх каля 5 тысяч атрымалі адмовы. Выдалі 8,2 тысяч візаў — у асноўным беларусам і ўкраінцам. У мінулыя 5 гадоў Польшча выдавала ў 2,5-4 разы больш такіх візаў:

https://smarturl.click/opdaO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёлета ў Беларусі ў 7,5 раза вырасла колькасьць захворваньняў на гепатыт А, яна працягвае расьці

Значны рост захворваньняў на вірусны гепатыт А ў Беларусі пачаўся са студзеня 2024 году. Калі яшчэ летась узровень захворваньняў складаў 0,89 выпадка на 100 тысяч насельніцтва, дык сёлета ён вырас да 6,6 выпадкаў за 6 месяцаў 2024 году. Да канца году спэцыялісты прагназуюць да 10 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва ці нават больш.

Магчымай прычынай росту захворваньняў спэцыялісты называюць скарачэньне колькасьці людзей, якія зрабілі прышчэпку ад гепатыту А, якая з 2018 году неабавязковая:

https://smarturl.click/JDO8x

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля праверак амаль траціна прыватных пансіянатаў Беларусі закрыліся ці прыпынілі працу

11 з 35 прыватных пансіянатаў Беларусі не прайшлі праверкі Мінпрацы — яны зачыненыя або прыпынілі сваю дзейнасьць самастойна ці па рашэньні суда. Маніторынг прыватных пансіянатаў па ўсёй Беларусі пачалі яшчэ ў 2022 годзе, па выніках выявілі «сур’ёзныя парушэньні», распавялі ў Мінпрацы.

Раней у Беларусі правялі маштабныя праверкі прыватных дзіцячых садкоў і школ, пасьля якіх значную частку зь іх зачынілі. У пачатку 2024 году, міністар адукацыі казаў, што цяпер у Беларусі функцыянуюць 6 прыватных адукацыйных установаў:

https://smarturl.click/RAO7p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За верасень у Беларусі затрымалі каля 15-20 прадстаўнікоў супольнасьці ЛГБТК+. Што вядома

Як распавёў Свабодзе прадстаўнік TG House Belarus, атака на супольнасьць ЛГБТК+ у Беларусі пачалася ў канцы жніўня — пачатку верасьня.

Агулам, паводле яго, за верасень затрымалі каля 15-20 чалавек. Затрыманьні праходзілі ў розных гарадах Беларусі (сярод іншага, у Магілёве, Баранавічах, Берасьці, Кобрыне). Яны нярэдка суправаджаліся зьбіцьцём, псыхалягічным ціскам на людзей, абразамі. Падрабязьней:

https://smarturl.click/YzO71

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Колькі ён зарабляў з прадпрыемства, дагэтуль невядома» — нямецкія дэпутаты пра бізнэс Ёрга Дорнаў у Беларусі

Нямецкія палітыкі выказалі сваё стаўленьне да прадпрыемства нямецкага дэпутата і выкарыстаньня там на работах палітычных вязьняў.

https://smarturl.click/w9xz7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта было неймаверна дзёрзка». Расказваем, як прайшоў марш гіпі ў Горадні ў часы Брэжнева

Ці вы ведалі, што ў часы СССР гіпі выйшлі на дэманстрацыю ў Горадні? На чале калёны ішоў певень на ланцугу. Дэманстранты трымалі плякаты «Рукі прэч ад доўгіх валасоў». Затрыманым абразалі валасы і рвалі штаны-клёш. Некаторых уратаваў ксёндз Фарнага касьцёла. Расказваем, як гэта было і чаму стала магчымым. Гэта першая публікацыя цыклю Свабоды «Пратэст падчас таталітарызму».

https://smarturl.click/mpdEG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новыя пагрозы Пуціна. Вайсковыя экспэрты пра зьмены ў ядзернай дактрыне Расеі

25 верасьня прэзыдэнт РФ Ўладзімір Пуцін абвесьціў пра зьмены ў ядзернай дактрыне. Яны прадугледжваюць магчымасьць ядзернага адказу на агрэсію няядзернай дзяржавы ў выпадку, калі гэту агрэсію падтрымае дзяржава ядзерная. Таксама зьмены распаўсюджваюць ядзерныя гарантыі на Беларусь. Мы папрасілі пракамэнтаваць гэтыя зьмены трох вайсковых экспэртаў.

https://smarturl.click/e5eR1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі без афіцыйнага абвяшчэньня праходзяць Дні акупаванага Расеяй Крыму

У Віцебску і Берасьці праходзяць Дні Крыму з нагоды «10-гадовага юбілею ўзьяднаньня паўвострава з Расеяй».

https://smarturl.click/3kVWV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«25 кілямэтраў пешшу, каб трапіць на працу». Як беларускія палітвязьні прымусова працуюць на прыватных прадпрыемствах

«Мне сказалі, што дабірацца на працу можна пешшу, гэта 25 кілямэтраў. Гэта дарога па Белавескай пушчы. Я схадзіў». Як беларускіх палітзьняволеных прымушаюць працаваць на прыватныя кампаніі.

https://smarturl.click/71nqk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У больш як 9 тысячах кватэр у Менску адключылі сьвятло праз даўгі за камунальныя паслугі

За першыя 8 месяцаў 2024 году жыльлёва-камунальныя паслугі ў Беларусі вырасьлі на 6,18%, у тым ліку электрычнасьць — на 3,17%, водазабесьпячэньне — на 11,05%, паводле Белстату.

https://smarturl.click/z2mY6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Заробкі бюджэтнікаў у Беларусі падаюць ужо другі месяц

Сярэдні заробак работнікаў бюджэтных арганізацый у Беларусі ў жніўні склаў 1714 рублёў (паводле Белстату) — гэта на 80,1 рубля, або на 4,5%, менш, чым месяцам раней. У ліпені заробкі бюджэтнікаў таксама ўпалі ў параўнаньні з чэрвенем (на 2,1%).

Зьменшыліся ў жніўні і рэальныя заробкі бюджэтнікаў — у параўнаньні зь ліпенем яны ўпалі на 4,4%. Так, у сфэры адукацыі яны ўпалі 4,7% у параўнаньні зь ліпенем, у сфэры аховы здароўя — на 2,8%:

https://smarturl.click/l5dqY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы беларуса прыгаварылі да 34 месяцаў зьняволеньня ў рамках шпіёнскай справы

Акруговы суд у Любліне 26 верасьня прыгаварыў грамадзяніна Беларусі Ўладзіслава П. да 2 гадоў і 10 месяцаў пазбаўленьня волі.

https://smarturl.click/ZyOAj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску пасьля раптоўных адключэньняў вады пагоршылася яе якасьць

Улады пацьвердзілі, што ім скардзяцца менчукі і паабяцалі выправіць сытуацыю.

https://smarturl.click/ppdgA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Малдова заблякавала сайты сямі расейскіх СМІ перад рэфэрэндумам аб інтэграцыі з Эўразьвязам

Раней заходнія дзяржавы папярэджвалі афіцыйны Кішынёў пра пляны Масквы ўмешвацца ў выбары ў краіне.

https://smarturl.click/xBzyO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

115 гадоў з дня нараджэньня Лукаша Калюгі

27 верасьня 1909 году нарадзіўся Лукаш Калюга, пісьменьнік, ахвяра сталінскіх рэпрэсій. Найбольш вядомыя ягоныя аповесьці — «Ні госьць, ні гаспадар» і «Нядоля Заблоцкіх». Застаўся пасьля Калюгі і недапісаны раман «Пустадомкі». Арыштавалі пісьменьніка ў 1933-м, калі яму было ўсяго 24 гады, і больш на свабоду ён ня выйшаў.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/bad4v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

NATO рыхтуе плян маштабнай эвакуацыі параненых вайскоўцаў на выпадак вайны з Расеяй

У NATO распрацоўваюць плян маштабнай эвакуацыі параненых зь лініі фронту ў выпадку вайны з Расеяй, распавёў у інтэрвію Reuters генэрал-лейтэнант Аляксандр Солфранк, кіраўнік камандаваньня матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня Альянсу. Паводле яго, будучы сцэнар мэдычнай эвакуацыі будзе адрозьнівацца ад вопыту саюзьнікаў у Афганістане і Іраку. Падрабязнасьці:

https://smarturl.click/G6OMQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 26 верасьня

🏳️‍🌈 У верасьні ў Беларусі прайшла хваля затрыманьняў прадстаўнікоў супольнасьці ЛГБТК+. Расказваем, што вядома

🏭 «25 кілямэтраў пешшу, каб трапіць на працу». Як беларускія палітвязьні прымусова працуюць на прыватных прадпрыемствах

🇩🇪«Колькі ён зарабляў з прадпрыемства, дагэтуль невядома», — нямецкія дэпутаты пра бізнэс Ёрга Дорнаў у Беларусі

📚 «Спалілі дзьве тачкі беларускіх кніг і ўсяго Оруэла». Былы палітвязень расказаў, што адбываецца ў калёніі пад Магілёвам

🗣 Новыя пагрозы Пуціна. Вайсковыя экспэрты пра зьмены ў ядзернай дактрыне Расеі

🎥 «ПіК Свабоды». Беларусь і ядзерныя гульні Пуціна. Да чаго гэта прывядзе?

🇱🇹 Кіраўнік МЗС Беларусі Рыжанкоў прапанаваў Літве «нармальны раўнапраўны дыялёг». У Вільні адказалі

👫 «Гэта было неймаверна дзёрзка». Расказваем, як прайшоў марш гіпі ў Горадні ў часы Брэжнева

🙍🏻‍♂️ «Ня будзе Сашкі праз год ці два. Ня ўмее ён», — Мікалай Халезін ў праекце «Сьведкі Лукашэнкі»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму ядзерны шантаж Пуціна і Лукашэнкі аказаўся пустым

У выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расея пакідае за сабой права прымяніць ядзерную зброю — гэта прадугледжана ў праекце абноўленай рэдакцыі ядзернай дактрыны Расеі. Яе анансаваў Уладзімір Пуцін. Навошта гэтыя зьмены спатрэбіліся менавіта цяпер, да чаго яны могуць прывесьці і хто або што можа спыніць ядзерную пагрозу з боку Расеі?

Глядзіце інтэрвію з Максімам Старчакам, экспэртам у расейскай ядзернай зброі, навуковым супрацоўнікам Цэнтру міжнароднай і абароннай палітыкі Ўнівэрсытэту Queen’s у Канадзе:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=HGgM3yGNDeA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У рамках «зачысткі» ЛГБТ-супольнасьці ў верасьні ў Беларусі затрымалі сама меней 8 транс-пэрсонаў

Пра гэта Свабодзе паведамілі ў арганізацыі падтрымкі трансгендэрных людзей TG House Belarus. Вядома пра затрыманьне сама меней 8 транс-пэрсонаў у верасьні. На большасьць зь іх склалі адміністрацыйныя пратаколы за «хуліганства», на двух — завялі крымінальныя справы паводле арт. 343 КК — «распаўсюд парнаграфіі».

У рамках «зачысткі» ЛГБТ-супольнасьці ў Беларусі ў людзей праходзілі ператрусы, допыты і затрыманьні. Прыходзяць як да квір і транс-людзей, так і да актывістаў, а таксама людзей, якія наведваюць мерапрыемствы ЛГБТК+ арганізацый, удакладняе ЛГБТК+ ініцыятыва prismatica.belarus:

https://smarturl.click/YzO71

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зь Беларусі сышла вядомая нямецкая кампанія Сarl Zeiss, якая супрацоўнічала з падсанкцыйным БелОМА

Вядомая нямецкая кампанія Сarl Zeiss выйшла з супольнага зь Беларускім оптыка-мэханічным аб’яднаньнем прадпрыемства «Цэйсс-БелОМА», у якім мела 60% акцый.

https://smarturl.click/XydJ6

Фота zeiss.com

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Спалілі дзьве тачкі беларускіх кніг і ўсяго Оруэла»

Мінулым месяцам з калёніі № 15 вызваліўся былы палітвязень Аляксей Кірэеў. Ён расказаў Свабодзе, што ў калёніі спалілі большасьць беларускіх кніг, а таксама вядомыя раманы Джорджа Оруэла «Фэрма» і «1984».

Таксама вязень расказаў пра стан Аляксандра Фядуты і новыя парадкі ў калёніі, скіраваныя на тое, каб дадаткова зьняважыць палітычных і абмежаваць іх у правах.

https://smarturl.click/W3dnk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Празе адкрылася выстава, прысьвечаная Алесю Бяляцкаму. ФОТА

У сталіцы Чэхіі 25 верасьня адкрылася выстава «Я не баюся, няхай яны баяцца», прысьвечаная палітзьняволенаму ляўрэату Нобэлеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.

https://smarturl.click/DaOvo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея атакавала 14 абласьцей Украіны, ёсьць загінулыя і параненыя

Расейцы выпусьцілі амаль 80 дронаў і шэсьць ракет. Атака, у прыватнасьці, прыйшлася на Сумскую і Адэскую вобласьці.

На фронце расейскія войскі працягваюць штурм Вуглядара і Пакроўска.

https://smarturl.click/ppdL9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі грамадзянам Нідэрляндаў пагражае да 8 гадоў турмы за перавозку мігрантаў зь беларускай мяжы ў Эўразьвяз

Абвінавачаныя два разы езьдзілі з Латвіі ў Літву на арандаванай імі машыне, перавозячы мігрантаў. Урэшце іх выкрылі памежнікі. Цяпер абвінавачаныя гавораць, што ня ведалі пра суровасьць пакараньня.

https://smarturl.click/5ODgB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня Эўрапейскі дзень моваў

26 верасьня ў Эўропе адзначаецца Эўрапейскі дзень моваў. Упершыню яго адзначылі ў 2001 годзе як складовую частку Эўрапейскага году моваў, пасьля завяршэньня якога Камітэт міністраў Рады Эўропы вырашыў адзначаць Дзень моваў штогод.

Паняцьце эўрапейскія мовы больш шырокае, яго ня варта блытаць з афіцыйнымі мовамі краін-чальцоў Эўразьвязу. На тэрыторыі Эўропы налічваецца 225 аўтахтонных моваў (мовы карэнных народаў), больш за 2/3 якіх або ўжо вымерлі, або знаходзяцца на мяжы зьнікненьня ў выніку паступовай асіміляцыі ў становішчы моўнай меншасьці (напрыклад, ірляндзкая мова і інш.).

Асноўная мэта дня — заахвочаньне вывучэньня і засваеньне розных моваў як у школах, так і па-за іх межамі на працягу ўсяго жыцьця чалавека.

Больш падзей дня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/xBzLY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рэжым Лукашэнкі чакае ад дэмакратычных сілаў не саступак, а капітуляцыі», — Аляксандар Фрыдман

«Ціханоўская ў пэўным сэнсе стала іконай міжнароднай палітыкі», — лічыць гісторык і палітоляг Аляксандар Фрыдман.

У інтэрвію Свабодзе ён разважае пра адну з найбольшых мараў менскага рэжыму (каб Ціханоўская палітычна зьнікла), аналізуе, які эфэкт можа мець інтэрвію Юрыя Васкрасенскага на дыскусіі ў дэмакратычных сілах, і канстатуе, што паміж Менскам і Захадам няма аніякага даверу:

https://smarturl.click/RAOVb

Читать полностью…
Subscribe to a channel