Футбол пад нацыянальным сьцягам у Варшаве. Відэа
7 лістапада ў Варшаве прайшоў матч Лігі канфэрэнцый паміж мясцовай «Легіяй» і беларускім «Дынама» зь Менску. Многія беларускія заўзятары прыйшлі на гульню зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, а таксама падрыхтавалі тэкставыя транспаранты з «пасланьнямі» для Лукашэнкі і беларускіх сілавікоў. На трыбуне фанатаў «Легіі» зьявіліся словы ў падтрымку беларускага палітвязьня, прыхільніка менскага «Тарпэда».
Гульня скончылася зь лікам 4:0 на карысьць «Легіі». На яе прадалі 22 722 білеты. На беларускай дзяржаўнай тэлевізіі паказу матчу не было. Пры гэтым канал СТВ паказваў папярэднія гульні менскага «Дынама» ў асноўным раўндзе Лігі канфэрэнцый з шатляндзкім «Гартсам» (1:2) і фінскім ХІК (0:1).
Падрабязнасьці антыізраільскай атакі ў Амстэрдаме: пяцёра чалавек шпіталізаваныя, трое зьніклі бязь вестак
За ўдзел у нападах на ізраільцянаў паліцыя арыштавала 62 чалавекі. У Францыі задаліся пытаньнем, ці не адкласьці паядынак Лігі нацый з Ізраілем, які адбудзецца праз тыдзень.
У Ізраілі заяўляюць, што некалькіх чалавек дагэтуль ня могуць знайсьці.
https://smarturl.click/l590m
Вырасла колькасьць ахвяраў расейскага ўдару па Запарожжы. Расея правяла новыя ракетныя атакі на Ўкраіну
Позьнім вечарам 7 лістапада расейскія войскі правялі масіраваную атаку дронамі па Адэскім раёне. Мясцовыя ўлады паведамілі аб пашкоджаньнях прыватных дамоў, навучальнай установы і разгэрмэтызацыі газавых труб.
Ёсьць загінулыя і параненыя.
https://smarturl.click/RAB59
Буйная ізраільская кампанія ў галіне рашэньняў па кібэрбясьпецы ліквідуе беларускі офіс
Інфармацыя аб ліквідацыі юрыдычнай асобы ёсьць на сайце часопісу «Юстыцыя Беларусі» і ў Адзіным дзяржаўным рэестры.
https://smarturl.click/9z6GO
240 гадоў Тодару Нарбуту
8 лістапада 1784 году нарадзіўся Тодар Нарбут, гісторык, археоляг, вайсковы інжынэр. Як гісторык Нарбут вядомы сваёй дзевяцітамовай «Гісторыяй літоўскага народу». У кнізе ён, сярод іншага, апісаў народныя абрады беларусаў Лідчыны.
Праектаваў Бабруйскую крэпасьць. Увёў у навуковы ўжытак «Хроніку Быхаўца».
Іншыя падзеі гісторыі 8 лістапада апублікаваныя ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/DaQnZ
Беларусы прыйшлі на матч «Легія» — «Дынама» ў Варшаве зь бел-чырвона-белымі сьцягамі і «пасьланьнем» Лукашэнку
Матч гульні Лігі канфэрэнцый паміж варшаўскай «Легіяй» і менскім «Дынама» не паказваюць па беларускай дзяржаўнай тэлівізіі.
Многія беларускія заўзятары прыйшлі на гульню зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, а таксама падрыхтавалі плякаты з «пасланьнем» для Лукашэнкі і беларускіх сілавікоў. На трыбуне фанатаў «Легіі» зьявіўся банер падтрымкі беларускаму палітвязьню.
На матчы сярод іншага заўважылі Паўла Латушку з дачкой.
Байдэн зьвярнуўся да амэрыканцаў пасьля перамогі Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША
Падчас звароту ён паабяцаў забясьпечыць мірную перадачу ўлады Дональду Трампу.
«Мы прымаем выбар, які робіць краіна. Нельга любіць сваю краіну толькі тады, калі ты перамагаеш, нельга любіць блізкага толькі тады, калі ты зь ім згодныя. Неістотна, за каго вы галасуеце, вы можаце ўспрымаць адзін аднаго не як супернікаў, а як суайчыньнікаў», — падкрэсьліў Джо Байдэн:
Данія пачне выдаваць беларускім уцекачам «пашпарты іншаземцаў» ужо з 8 лістапада
Беларусы Даніі пачынаючы з 8 лістапада змогуць атрымліваць пашпарты замежнікаў, паведаміла дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская. У Даніі пастаянна або часова пражываюць каля 640 беларусаў. У некаторых ужо скончыўся часовы дазвол на жыхарства і пачаліся праблемы зь легалізацыяй у краіне:
https://smarturl.click/9z6Rj
Удзел прадстаўнікоў Каардынацыйнай Рады ў ПАРЭ, праца для беларусаў у Радзе Эўропы. Што яшчэ зрабіла кантактная група па Беларусі за 2 гады
На сусьветным форуме для дэмакратыі ў Радзе Эўропы ў Страсбуры Свабода пагутарыла з кіраўніком кантактнай групы па Беларусі Аляксандрам Шлыкам пра тое, што зрабіла група больш як за два гады, якой будзе прысутнасьць дэмакратычнай Беларусі ў Радзе Эўропы — арганізацыі, у якую афіцыйная Беларусь не ўваходзіць, сярод іншага праз наяўнасьць у краіне сьмяротнай кары:
https://smarturl.click/kj9Jy
Уладальніка навінавага парталу s13.ru Сяргея Чабоцьку судзілі другі раз
25 кастрычніка Чабоцьку арыштавалі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП («распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або прапагандуе такую дзейнасьць»).
Сайт і сацсеткі праекту не абнаўляюцца з 23 кастрычніка.
30 кастрычніка стала вядома, што кантэнт s13.ru і яго тэлеграм-канала прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Хроніка перасьледу пад спасылкай: https://smarturl.click/LYjWW
У сэрбскім Нові-Садзе працягваюцца пратэсты супраць уладаў Сэрбіі. Ёсьць арыштаваныя
Абвал навесу на адрэканструяваным чыгуначным вакзале спрычыніўся да масавых пратэстаў у краіне. А ў горадзе, дзе адбылася трагедыя, дайшло да сутычак з паліцыяй і нападу на ўрадавыя будынкі. Асабліва радыкальныя пратэстоўцы заклікаюць да адстаўкі прэзыдэнта Вучыча.
https://smarturl.click/xB7qn
Улады Эстоніі ўзгаднілі папраўкі аб пазбаўленьні грамадзян Беларусі права голасу на мясцовых выбарах
Паводле слоў кіраўніка канстытуцыйнай камісіі Хендрыка Тэраса (партыя Еesti 200), мэта законапраекту — пазбавіць права голасу «грамадзян краін-агрэсараў».
https://smarturl.click/gp9wa
Як Эўразьвяз рыхтуецца да вяртаньня Трампа
Афіцыйныя асобы ЭЗ рыхтуюцца да вяртаньня Трампа ў Белы дом — рыхтуюць пляны, якія ўлічваюць магчымае ўзмацненьне напружаньня ў гандлі з ЗША і тое, што ЭЗ давядзецца несьці большую нагрузку ў палітычнай і фінансавай падтрымцы Ўкраіны, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк:
https://smarturl.click/gp9p4
Гадавіна Кастрычніцкага перавароту ў Расеі
7 лістапада 1917 году ў Расеі пачаўся бальшавіцкі пераварот, які ўвайшоў у гісторыю як Кастрычніцкі. У 1995 годзе Аляксандар Лукашэнка вярнуў дзень бальшавіцкага перавароту ў лік афіцыйных сьвятаў Беларусі. Колькасьць ахвяраў савецкага камунізму ацэньваюць у 60 мільёнаў чалавек.
Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/gp98a
У Нямеччыне могуць адбыцца датэрміновыя выбары
Прэм'ер-міністар Нямеччыны Оляф Шольц абвясьціў, што ў студзені ў нямецкім парлямэнце адбудзецца галасаваньне аб даверы ўраду. Гэта можа прывесьці да датэрміновых выбараў у сакавіку, паведамляе DW.
Шольц, які прадстаўляе Сацыял-дэмакратычную партыю, абвясьціў пра сваё рашэньне пасьля таго як звольніў міністра фінансаў Крыстыяна Лінднэра, які ўваходзіць ў Свабодную дэмакратычную партыю, партнэра сацыял-дэмакратаў ва ўрадавай кааліцыі.
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻Кожныя выбары Лукашэнка абяцае беларусам большыя заробкі. radio_svaboda/video/7433476533878000902">Глядзім, наколькі яны вырасьлі за 30 гадоў
👉🏻 Жыве Беларусь! radio_svaboda/video/7432363630932331781">Узгадваем, адкуль зьявіўся гэты лёзунг
👉🏻 Дзяды:radio_svaboda/video/7432758263025880326"> як у Беларусі рыхтуюць рытуальную вячэру
👉🏻 Моўная хвілінка. radio_svaboda/video/7433114474107702534">Як сказаць «пир во время чумы» па-беларуску і на іншых мовах
👉🏻 Стогадовая беларуска, асуджаная ў СССР за шпіянаж, radio_svaboda/video/7433849922882915590">распавядае пра сваё жыцьцё
👉🏻 На якія ўчынкі з адчаю ідуць людзі, каб выказаць пратэст і адстаяць свае перакананьні: radio_svaboda/video/7434242294817115448">глядзім на канкрэтных прыкладах
👉🏻 Мова са Свабодай. radio_svaboda/video/7434585021538749751">Слоўнічак: хвароба
Камітэт у замежных справах парлямэнту Чэхіі прыняў рэзалюцыю па Беларусі
Чэскія дэпутаты заклікалі рэжым Лукашэнкі вызваліць палітвязьняў. Таксама яны ня бачаць перадумоў для празрыстых і дэмакратычных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
https://smarturl.click/jk9ml
У Амстэрдаме адбылася сэрыя нападаў на ізраільцянаў
У ізраільскай прэсе ўспамінаюць «Крыштальную ноч» і адзначаюць поўную бязьдзейнасьць паліцыі. Вядома ўжо пра тузін параненых фанатаў «Макабі» з Тэль-Авіву. Многія прапалестынскія нападнікі былі ўзброеныя нажамі.
https://smarturl.click/baey7
«Эміграцыя — гэта таксама школа сьмеласьці». Вялікая размова з Максімам Жбанковым
«Беларускае кіно да пачатку нулявых — гэта як „Танцы з ваўкамі“ Кевіна Костнэра. Гэта вельмі дзіўны танец з уладай. А з 2000-х пачынаецца ўжо зусім іншая гісторыя, калі паўстае незалежнае беларускае кіно». Кінакрытык і філёзаф Максім Жбанкоў у вялікай размове са Свабодай расказвае пра мастацтва, жыцьцё і амбітныя пляны.
https://smarturl.click/Xy5jz
У выніку расейскага ўдару па Запарожжы загінулі чатыры чалавекі, 40 параненыя
Расейскія вайскоўцы 7 лістапада нанесьлі чарговы авіяўдар па Запарожжы. Бомбы трапілі па жылых дамах і бальніцы. На цяперашні момант вядома пра 4 загінулых і 40 параненых, сярод якіх чацьвёра дзяцей. Ратавальнікі працягваюць разьбіраць завалы. У выніку ўдараў разбураныя шматкватэрны дом, прыватныя дамы, а таксама пашкоджаны будынак анкалягічнай бальніцы:
https://smarturl.click/DaQVZ
Галоўнае за 7 лістапада
✍🏻 Лукашэнка памілаваў яшчэ 31 палітвязьня, асуджанага паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў
🙍🏻♀️«Я не спэцыялістка ў траўмах Лукашэнкі», — Ціханоўская пра прыход Трампа і «мілітарную апэрацыю» рэжыму
🎥 Тлумачым з Гурневічам. Топ-6 спарынг-партнэраў Лукашэнкі
👫 «Міграцыйная служба нічога ня ведае і ня хоча ведаць пра нашу краіну». Беларусы — пра адмовы ў прытулку ў Швэцыі і Баўгарыі
👮🏻♂️ Каля 50 затрыманых. Праваабаронцы паведамляюць пра «зачыстку» на Смаргоншчыне і ў Слоніме
🗣 Лукашэнка заявіў, што «ЗША не сасьпелі абраць жанчыну», і назваў паводзіны дэмакратаў пасьля паразы «навукай для апазыцыі»
🏘«Кастрычніцкая», «Савецкая», «Ленінская»… Чаму тапаніміку Беларусі амаль не закранула дэкамунізацыя
🇪🇺 Як прайшоў беларускі дзень у Страсбуры: Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Рады Эўропы
🇩🇪 У Нямеччыне могуць адбыцца датэрміновыя выбары. Лідэр апазыцыі патрабуе тэрмінова вырашыць пытаньне аб даверы ўраду
Ціханоўская пра прыход Трампа, «мілітарную апэрацыю» рэжыму і вызваленьне палітвязьняў
Пагаварылі са Сьвятланай Ціханоўскай у Страсбуры падчас сусьветнага Форуму за дэмакратыю пра тое, як пасьля прыходу Трампа зьменяцца адносіны ЗША з дэмакратычнымі сіламі, пра тое, што варта, а што ня трэба рабіць да выбараў 2025 году, якія носяць несвабодны характар. Ціханоўская называе кампанію ўладаў «мілітарнай апэрацыяй» і заклікае беларусаў захаваць сябе, пакуль ня зьявіцца акно магчымасьцяў:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/9p8_7WvZg7k
❗️Лукашэнка памілаваў яшчэ 31 чалавека, асуджанага паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў
Памілаваныя 2 жанчыны і 29 мужчын. 17 маюць хранічныя захворваньні, 3 зьяўляюцца інвалідамі, дзеці ёсьць у 27 асуджаных, зь іх 7 — шматдзетныя, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі. Яны выйдуць на волю, але пры гэтым судзімасьць зь іх ня здымуць.
Да гэтага сёлета на волю па памілаваньні выйшлі яшчэ 115 палітвязьняў:
https://smarturl.click/G6DQd
Праваабаронцы паведамляюць пра «зачыстку» ў Смаргоні і Слоніме — затрымалі каля 50 чалавек
Паводле зьвестак праваабаронцаў, у Смаргоні і раёне «зачыстка» закранула сама меней чатыры дзясяткі чалавек. Нагоды для затрыманьня розныя — удзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе, падпіскі на «экстрэмісцкія» сайты і тэлеграм-каналы, дапамога сем'ям палітвязьняў і інш. На некаторых завялі крымінальныя справы паводле арт. 357 КК (Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады) і арт. 361 (Заклікі да санкцыяў і інш., якія шкодзяць нацыянальнай бясьпецы).
У Слоніме, паводле праваабаронцаў, затрымалі сама меней 10 чалавек, некаторым прысудзілі адміністрацыйны арышт на 15 содняў, іншым пагражаюць крымінальнымі справамі.
Як прайшоў беларускі дзень у Страсбуры: Ціханоўская сустрэлася з кіраўніцтвам Рады Эўропы
6 лістапада лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі ў Страсбуры правяла сустрэчы з Генэральным сакратаром Рады Эўропы Аленам Бэрсэ, прэзыдэнтам Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Тэадорасам Русопуласам, адкрыла беларускую выставу выцінанак ў Палацы Эўропы і выступіла на Ўсясьветным форуме за дэмакратыю.
https://smarturl.click/yq7GB
«Кастрычніцкая», «Савецкая», «Ленінская»… Чаму тапаніміку Беларусі амаль не закранула дэкамунізацыя
У Беларусі па-ранейшаму як дзяржаўнае сьвята адзначаюць гадавіну расейскай Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года, а галоўныя вуліцы і плошчы гарадоў і пасёлкаў, як і пры СССР, носяць камуністычныя назвы альбо імёны рэвалюцыянэраў ды расейскіх і савецкіх дзеячаў. Чаму?
https://smarturl.click/4kBpX
Тлумачым з Гурневічам. Топ-6 спарынг-партнэраў Лукашэнкі
Выбарчы бюлетэнь Лукашэнкі на галасаваньні 26-га студзеня могуць упрыгожваць, апрача яго самога, ажно 6 прозьвішчаў. Але ёсьць нюанс. Нават на дзяржаўным ТВ не разумеюць, навошта ўсе гэтыя людзі пайшлі рэгістравацца ў Цэнтарвыбаркам?
ВІДЭА: https://youtu.be/VfxdhAdkW7g
«Міграцыйная служба нічога ня ведае і ня хоча ведаць пра нашу краіну». Беларусы — пра адмовы ў прытулку ў Швэцыі і Баўгарыі
Раз мяне не затрымалі — значыць, сядзеў ціха. Але міграцыйныя службы Баўгарыі ня ўлічваюць, што рэпрэсіўная машына не адразу пачала працаваць на ўсю моц. Чыноўнікі міграцыі ня думаюць катэгорыямі масавых пратэстаў, калі людзі сталі ў адзін момант палітычна актыўнымі. Для іх на сёньня сытуацыя ў Беларусі бясьпечная. Яны спасылаюцца на дакумэнты 10-гадовай даўнасьці пра сытуацыю ў Беларусі.
Гарыс зьвярнулася да сваіх прыхільнікаў і прызнала перамогу Трампа
Віцэ-прэзыдэнтка ЗША і кандыдатка ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Камала Гарыс у прамове да сваіх прыхільнікаў заклікала тых працягваць працаваць на карысьць краіны.
Гарыс сказала, што раней патэлефанавала Дональду Трампу, павіншавала яго зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах і абгаварыла з Трампам важнасьць мірнай перадачы ўлады.
Пры гэтым Гарыс падкрэсьліла, што падмурак амэрыканскай нацыі ў тым, што трэба быць верным не прэзыдэнту ці партыі, а Канстытуцыі ЗША, уласнаму сумленьню і Богу. Яна сказала, што хоць і прызнае паразу ў выбарах, але будзе працягваць змагацца за тыя ідэалы, якія агучвала ў сваёй кампаніі. https://smarturl.click/xB7VO
Сваякі забітай у Варшаве беларускі Лізаветы хочуць, каб суд у яе справе быў адкрытым, — Wyborcza
4 сьнежня суд у Варшаве вырашыць, ці будзе судовае паседжаньне ў справе паляка Дорыяна С., абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізаветы ў ноч на 25 лютага, праходзіць за зачыненымі дзьвярыма. Сям’я Лізаветы хоча, каб суд быў публічным, паведамляе Wyborcza.
Да ўдзелу ў працэсе суд дапусьціў 2 арганізацыі: створаны ўкраінкамі фонд «Марцінка», які займаўся арганізацыяй пахаваньня Лізаветы і ладзіў акцыі пасьля згвалтаваньня беларускі, і фонд «Супраць культуры гвалту»:
https://smarturl.click/l59A1