radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«Рубель будзе паступова таньнець да канца году». Што адбываецца з курсам валют

«Зьніжаецца цікавасьць да даляра». Даляр ужо па 3,14 рубля ў беларускіх абменьніках, ён таньнее другі тыдзень запар. З чым гэта зьвязана і як далей будзе паводзіць сябе рынак. Расказваем.

https://smarturl.click/Yz7LV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паліцыя Італіі арыштавала мужчыну на запыт уладаў Беларусі

Італьянская паліцыя курортнага гораду Езала, што знаходзіцца на ўзьбярэжжы Вэнэцыянскай затокі ў Адрыятычным моры, затрымала пяць чалавек, у тым ліку беларуса, які быў абвешчаны ў вышук у Беларусі.

https://smarturl.click/0e9o5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня 40 гадоў ад сьмерці Ўладзімера Караткевіча

25 ліпеня 1984 году памёр клясык беларускай літаратуры Ўладзімер Караткевіч. Караткевіч — ня толькі аўтар паэтычных і драматургічных твораў, а яшчэ і першаадкрывальнік жанру гістарычнага дэтэктыву ў беларускай літаратуры. Вось 20 незвычайных фактаў пра Ўладзімера Караткевіча: https://smarturl.click/YL41

Больш падзей 25 ліпеня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/1dgGO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З гомельскай калёніі вызваліліся 5 палітзьняволеных жанчын, сярод іх — Дар’я Лосік, — праваабаронцы

У ліпені з гомельскай жаночай калёніі № 4 вызваліліся пяць палітзьняволеных жанчын, паведамляюць праваабаронцы «Гомельскай вясны». Сярод іх — Дар’я Лосік 👆🏻, асуджаная за камэнтар «экстрэмісцкаму» тэлеканалу «Белсат» пра свайго палітзьняволенага мужа, журналіста Свабоды Ігара Лосіка.

Яшчэ чацьвёра — Тамара Астрэйка, Сьвятлана Лупач, Кацярына Мадзянкова і Паліна Палавінка — былі асуджаныя за ўдзел у мірных акцыях пратэсту паводле «Белсат» арт. 342 КК:

https://smarturl.click/8EJWQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 24 ліпеня

🧑🏻‍💻Ва Ўкраіне заявілі пра атаку беларускіх хакераў на рэсурсы органаў мясцовага кіраваньня

👥 Экс-камандзір палку Каліноўскага — сярод заснавальнікаў новага грамадзкага руху «Каліноўцы». У чым мэты і задачы руху

✍🏻 Палітвязень Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць сьпёку: «Ніякіх выхадаў у цяпліцу»

🚚 «Гэта проста выгадна». Як Беларусь працягвае гандляваць з Эўразьвязам

🏃‍♀️«Мне б хацелася падымаць сьцяг Беларусі». Бягуха Ціманоўская пра тое, зь якімі пачуцьцямі едзе ў Парыж выступаць за Польшчу

🇵🇱 Польшча таксама можа закрыць мяжу для беларускіх аўтамабіляў, — польскі экспэрт Міхал Патоцкі

🇺🇸 Чаго чакаць беларусам, калі Трамп ізноў стане прэзыдэнтам: тлумачыць Юры Дракахруст

📃 «Гісторыя на Свабодзе»: Статут ВКЛ напісаны на мове продкаў беларусаў і ўкраінцаў — Віктар Корбут

🧑🏻‍⚕️«Калі садзяць аднаго мэдыка, зьяжджаюць сотні», — Салавей пра ад’езд мэдыкаў, лёс хірурга Любецкага і аварыйныя рэформы

🇷🇺 Экспэрты расказалі, як можа зьмяніцца ўлада ў Расеі і хто здольны стаць пераемнікам Пуціна

👫 Тлумачым з Гурневічам. Чаму заходнія турысты едуць у Беларусь

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Доктар Салавей пра ад’езд мэдыкаў: «Калі садзяць аднаго мэдыка, зьяжджаюць сотні»

Чаму ўлады працягваюць перасьлед няўгодных мэдыкаў, ведаючы пра вялікую нястачу дактароў і мэдсёстраў? Што хавае Мінздароўя за афіцыйнай статыстыкай? І якія рэформы спатрэбяцца сыстэме аховы здароўя? Суразмоўца Ганны Соўсь — намесьнік прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў пытаньнях аховы здароўя, доктар Станіслаў Салавей:

🎥 ВІДЭА гутаркі цалкам: https://youtu.be/aXblpoVnQCQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці існавала старабеларуская мова і на якой мове напісаны Статут ВКЛ

На якой мове напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага і якая мова была дзяржаўнай у ВКЛ? Ці існавала старабеларуская мова і ці маюць падставы прыхільнікі заходнерусізму называць беларускую мову дыялектам расейскай? — Пра гэта і іншае гаворым з доктарам філялёгіі Віктарам Корбутам:

🎥 ВІДЭА гутаркі цалкам: https://youtu.be/2J94hDr0_YY
✍🏻 Тэкст у скароце: https://smarturl.click/aJG0X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне заявілі пра атаку беларускіх хакераў на рэсурсы органаў мясцовага кіраваньня

Ва Ўкраіне зафіксавалі атаку беларускай хакерскай групоўкі UAC-0057 на рэсурсы праектных офісаў і мясцовага самакіраваньня з 12 да 18 ліпеня. «Выяўленыя дакумэнты сьведчаць пра інтарэс хакераў да фінансава-эканамічных паказчыкаў, падаткаабкладаньня і рэформы органаў мясцовага самакіраваньня», — паведамілі ва Ўкраіне.

Хакерская група UAC-0057 зьвязаная зь беларускімі вайскоўцамі, яна таксама вядомая як UNC115 і Ghostwriter. Перад пачаткам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ўзяла на сябе адказнасьць за атаку 14 студзеня 2022 году, калі на сайтах украінскіх урадавых установаў зьявіліся паведамленьні з пагрозай украінцам «баяцца і чакаць найгоршага». Раней беларускія хакеры ў інтарэсах Расеі атакавалі Літву, Латвію, Польшчу і Ўкраіну.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экспэрты расказалі, як можа зьмяніцца ўлада ў Расеі і хто здольны стаць пераемнікам Пуціна

Улада ў Расеі зьменіцца са сьмерцю або хваробай Уладзіміра Пуціна — гэта найбольш верагодны сцэнар зьмены рэжыму ў Расеі, зыходзячы з вынікаў экспэртнага апытаньня, якое правяла «Сыстэма», расьсьледвальніцкі праект «Настоящего Времени» і Радыё Свабода.

https://smarturl.click/71eZv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязень Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць сьпёку: «Ніякіх выхадаў у цяпліцу»

Зьняволены журналіст Дзяніс Івашын праз пошту з крытай турмы даслаў бацькам інструкцыю пра тое, як перажыць анамальную гарачыню.

Івашын у зьняволеньні ўжо 1230 дзён.

https://smarturl.click/0e9RW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Маскве падарвалі аўтамабіль аднаго з начальнікаў вайсковага цэнтру спадарожнікавай сувязі

Згодна з афіцыйным паведамленьнем, уласьнік і пасажыр аўта выжылі, але параненыя.

https://smarturl.click/mpG9Oу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белсат» перавёў сайт на «мінімальны рэжым працы»

Канал патлумачыў зьмены тэхнічнымі пытаньнямі. Пра тэрміны абмежаваньняў канал не паведамляе.

https://smarturl.click/jkL9Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

90 гадоў таму нарадзіўся народны артыст Беларусі, актор тэатру і кіно Генадзь Гарбук

24 ліпеня 1934 году ў вёсцы Глыбачка Вушацкага раёну нарадзіўся Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі (1980). У 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, пасьля працаваў акторам у віцебскім драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1962 году і да самай сьмерці Гарбук працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Партфоліё актора налічвае больш за сотню роляў у тэатры і кіно. Генадзь Гарбук — гэта Васіль у спэктаклі і фільме «Людзі на балоце» паводле Івана Мележа, Сымон у «Раскіданым гнязьдзе» Янкі Купалы, Зёлкін у «Хто сьмяецца апошнім» паводле Кандрата Крапівы і дзясяткі іншых роляў.

Памёр 7 лютага 2018 году, пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Больш падзей 24 ліпеня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/l5GY1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кіеўскім унівэрсытэце вырашылі аднавіць вывучэньне беларускай мовы

Пра гэта на брыфінгу паведаміў рэктар Кіеўскага нацыянальнага ўнівэрсытэта імя Тараса Шаўчэнкі Уладзімір Бугроў, піша «Укрінформ».

«Беларуская мова ня ёсьць толькі мовай самаабвешчанага прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, гэта мова беларускага народа, воінаў беларускіх фармаваньняў, якія ў складзе Ўзброеных сіл Украіны змагаюцца за свабоду і незалежнасьць і для Ўкраіны, і для сваёй радзімы», — падкрэсьліў Бугроў:


https://smarturl.click/xBADQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чарговы масавы суд у Беларусі: восем чалавек будуць судзіць за ўдзел у пратэстах 2020 году

У судзе Ленінскага раёну Берасьця 30 ліпеня пачнецца суд адразу над 8 мясцовымі жыхарамі: гэта Іван Амрэйчык, Васіль Ніпарка, Аляксей Самайлюк, Анатоль Закурка, Ігар Сарокін, Сяргей Дзямідзюк, Мікіта Яхімовіч і Валянціна Жукоўская. Іх абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК за ўдзел у пасьлявыбарчых акцыях пратэсту 10 жніўня 2020 году. Справу будзе разглядаць судзьдзя Дзьмітры Шурын.

За вясну 2024 году за пратэсты ў Берасьці 10 жніўня 2020 году асудзілі ўжо больш за 20 чалавек:

https://smarturl.click/M17b3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супраць маці і цёткі анархіста Францкевіча, асуджанага на 16 гадоў калёніі, завялі крымінальную справу

Тацяну Францкевіч, маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча, і ейную сястру Натальлю Лабацэвіч затрымалі 19 ліпеня ў Ваўкавыску калі яны прыехалі ў калёнію зь перадачай для Аляксандра.

https://smarturl.click/JD56g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Артыкул 411. Як улады знаходзяць прычыну не выпускаць на волю палітвязьняў, калі тыя ўжо адбылі тэрміны

«Калі чалавек адседзеў свой тэрмін паводле крымінальнага артыкула, ён павінен выйсьці на волю. А цяпер атрымліваецца, што выкарыстоўваць артыкул 411 і падаўжаць тэрмін зьняволеньня можна бясконца». Расказваем, як улады знаходзяць прычыну не выпускаць на волю палітвязьняў, калі тыя ўжо адбылі тэрміны.

https://smarturl.click/LYM8W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У цэнтры Вільні адкрылі выставу постэраў пра 30 гадоў рэжыму Лукашэнкі

24 ліпеня каля віленскага Музэю акупацыяў і барацьбы за свабоду адкрылі выставу постараў беларускага дызайнэра Артура Вакарава, прысьвечаную вынікам 30-гадовага кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. У 30 працах аўтар зьвяртаецца да вострых палітычных, сацыяльных, эканамічных тэмаў.

👉🏻 Больш пра выставу + вялікая ФОТАГАЛЕРЭЯ: https://smarturl.click/opG9j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму заходнія турысты едуць у Беларусь: тлумачым з Гурневічам

Чаму заходнія турысты едуць у Беларусь? Што яны шукаюць бадай у гэтай адной з самых нетурыстычных для жыхароў Захаду эўрапейскай краіне? — Мінулы раз мы расказвалі, чым шакуе і абурае Беларусь турыстаў з Расеі. А сёньня распавядаем, чым Беларусь вабіць заходніх турыстаў:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=zzvIcYyg778

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаго чакаць беларусам, калі Трамп ізноў стане прэзыдэнтам

«Калі Трамп у выпадку перамогі на выбарах адразу паспрабуе ўрэгуляваць ваенны канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай, лёс Беларусі будзе адным з пунктаў перамоваў у гэтай справе», — лічыць аналітык Юры Дракахруст і тлумачыць, як перамога Трампа на выбарах можа паўплываць на беларусаў:

https://smarturl.click/VD7pj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рыка Крыгер — ня першы. Сама меней тузін іншаземцаў раней асудзілі да сьмяротнага пакараньня ў Беларусі

Грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер — ня першы іншаземец, якога асудзілі да расстрэлу ў гісторыі сучаснай Беларусі. @mediazona_by з дапамогай «Кібэрпартызан» знайшло яшчэ 12 чалавек, якім прызначылі сьмяротнае пакараньне — прысуды прыпалі на першае дзесяцігодзьдзе пасьля развалу СССР:

Што пра іх вядома: https://smarturl.click/vwa5R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экс-камандзір палка імя Каліноўскага разам зь іншымі заснаваў новы грамадзкі рух «Каліноўцы» і расказаў пра яго мэты і задачы

Учора стала вядома пра стварэньне новага грамадзкага руху «Каліноўцы». Сёньня на брыфінгу ў Кіеве былы камандзір палка Кастуся Каліноўскага Дзяніс («Кіт») Прохараў (заяўлены як «адзін з заснавальнікаў і лідэраў» руху) расказаў пра мэты і задачы «Каліноўцаў», а намесьнік камандзіра палка Вадзім Кабанчук падкрэсьліў, што рух ствараюць не ў адказ на канфлікт у палку, «ды і ў прынцыпе канфлікту як такога няма» і назваў рух «безумоўна, часткай палка Каліноўскага»:

https://smarturl.click/baGWV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У СБУ сабралі доказы незаконнай прыватызацыі нафтаправоду, якім валодаў і беларускі алігарх

Гаворка пра прыватызаваны ў 2015 годзе дзяржаўны нафтаправод «Самара — Заходні кірунак», якім валодала прадпрыемства «Прикарпатзахідтранс». Кантрольны пакет акцый гэтай кампаніі належаў Мікалаю Вараб'ю.

https://smarturl.click/VD7kg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта проста выгадна». Як Беларусь працягвае гандляваць з Эўразьвязам

За 5 месяцаў 2024 году краіны Эўразьвязу купілі ў Беларусі тавараў на 610 мільёнаў эўра, а прадалі на 3,5 мільярда эўра. Расказваем, як ЭЗ працягвае гандляваць з Беларусьсю, нягледзячы на санкцыі.

https://smarturl.click/Zy7lO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Невядомыя зноў скралі элемэнт помніка Скарыну ў Празе

Як патлумачыў Свабодзе дзяяч беларускай дыяспары ў Празе Віталь Цімошчанка, гэта ўжо трэці падобны выпадак з помнікам на праскіх Градчанах.

https://smarturl.click/vwa12

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча таксама можа закрыць мяжу для беларускіх аўтамабіляў, — польскі экспэрт Міхал Патоцкі

Польскі палітычны аглядальнік Міхал Патоцкі аналізуе, чаму пазыцыя Варшавы адносна рэжыму Лукашэнкі стала больш рэзкай і жорсткай, разважае пра кітайскі чыньнік і канстатуе, што стаўленьне палякаў да беларусаў зьмянілася ў горшы бок.

https://smarturl.click/dpG9k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мне б хацелася падымаць сьцяг Беларусі». Бягуха Ціманоўская пра тое, зь якімі пачуцьцямі едзе ў Парыж выступаць за Польшчу

Беларуская бягуха Крысьціна Ціманоўская расказала, як яна рыхтуецца да Алімпіяды, чаму стала часта хварэць, ці кантактуе зь беларускімі спартоўцамі, як зьбіраецца паехаць у ЗША і калі плянуе адкрыць сваю справу.

https://smarturl.click/71eJR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прыцягнуць грамадзян да ўборкі. Лукашэнка падпісаў распараджэньне аб ліквідацыі наступстваў непагадзі

Усе дамы павінны падключыць да электрычнасьці да 1 жніўня, а аблвыканкамы мусяць прыцягнуць грамадзян да ўборкі захламленых тэрыторыяў, гаворыцца ў распараджэньні «аб ліквідацыі наступстваў небясьпечных мэтэаралягічных зьяваў», якое 23 ліпеня падпісаў Лукашэнка. Што ў ім:

https://smarturl.click/Ee5bz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 23 ліпеня

🙍🏻‍♀️Офіс Ціханоўскай правёў перамовы з прадстаўнікамі Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі наконт аўтамабільнях абмежаваньняў

🙍🏻‍♂️ Кіраўніцтва «Белсату» пра абвінавачаньні ў свой бок: «Аргумэнт, што група TVP зазнала страты, недарэчны»

🚣🏻 У беларускіх весьляроў на Алімпіядзе пакуль няма на чым плаваць, лодкі не прапусьцілі праз санкцыі

👮🏻‍♂️ Новы масавы суд у Берасьці і затрыманьні ў Баранавічах за пратэсты 2020 году

👫 «ПіК Свабоды». Чаму Лукашэнка вызваляе некаторых палітвязьняў? Тлумачэньне палітоляга Астапені

⛈ «Біяпрыбіральні? Ніхто да такога не дадумаўся». Жыхары пра наступствы ўрагану на Гомельшчыне

👨🏻‍⚖️Вайскоўцы, журналісты і культурніцкі мэнэджар. Адкуль у Беларусі столькі «здраднікаў дзяржавы»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што Лукашэнка захоча за памілаваньне палітвязьняў? Тлумачэньне палітоляга Астапені

Вызваленьне палітвязьняў і анонс новых памілаваньняў — каму і аб чым гэта сыгнал? Чаго Лукашэнка хоча ад Захаду ўзамен? У чым прычына супярэчлівасьці апошніх крокаў беларускіх уладаў? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў перадачы «ПіК Свабоды» адказвае доктар паліталёгіі, кіраўнік беларускай ініцыятывы Chatham House Рыгор Астапеня:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/LRegf9lAUSo

Читать полностью…
Subscribe to a channel