radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Кубракоў патлумачыў, што вучэньні ля мяжы праводзяць, каб не дапусьціць прарыву, як у Курскай вобласьці

Міністар унутраных спраў Беларусі Іван Кубракоў заявіў, што інструктарска-мэтадычныя заняткі «Столін-2024» для падразьдзелаў МУС арганізавалі на выпадак падзей, аналягічных прарыву ўкраінскімі сіламі расейскай мяжы ў Курскай вобласьці.

Напярэдадні ў МУС паведамілі, што ў Берасьцейскай вобласьці, недалёка ад мяжы з Украінай, 11 верасьня пад кіраўніцтвам Івана Кубракова адбудуцца заняткі для папярэджаньня «дзейнасьці незаконных узброеных фармаваньняў». Улады Беларусі цягам усёй ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны пэрыядычна заяўляюць аб правакацыях, якія нібыта плянуюць з украінскай, польскай ці літоўскай тэрыторыі. https://smarturl.click/Q1EGw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Генпракурор прызнаў, што ў Беларусі расьце колькасьць выпадкаў хатняга гвалту

Колькасьць злачынстваў, зьвязаных з хатнім гвалтам, у Беларусі расьце, гэта праблема ня вырашаная, заявіў генпракурор Андрэй Швед. Каля 80% злачынстваў, зьвязаных з хатнім гвалтам, зрабілі тыя, хто ўжо стаяў на розных відах уліку ў органах унутраных спраў.

Паводле МУС, штогод у Беларусі фіксуюць каля 80 тысяч паведамленьняў пра хатні гвалт. У Беларусі дасюль няма закону аб супрацьдзеяньні хатняму гвалту:

https://smarturl.click/yqeMR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Берасьці пачаўся чарговы масавы суд у Берасьці за пратэсты 2020-га

У судзе Маскоўскага раёну Берасьця 11 верасьня пачаўся чарговы масавы суд паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках) за ўдзел у пратэстах 2020 году. Па справе праходзяць адразу 7 чалавек, ім пагражае да васьмі гадоў калёніі:

https://smarturl.click/jke6Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«10 гадоў таму было жудасна. Стала горш». З Вэнэсуэлы ад арышту і катаваньняў едуць тыя, хто вяртаўся для ўдзелу ў выбарах

У ліпені 2024 году палітэмігранты з Вэнэсуэлы вярталіся ў краіну і выстройваліся ў чэргі ля выбарчых участкаў, каб прагаласаваць на выбарах прэзыдэнта. Але Нікаляс Мадура, які кіруе з 2013 году, зноў абвясьціў пра сваю перамогу, а ягоны апанэнт вымушана эміграваў, каб пазьбегнуць арышту. Цяпер у Вэнэсуэле ідуць масавыя затрыманьні нязгодных.

@currenttime пагутарыла з жыхаркай Вэнэсуэлы, якая вярнулася ў надзеі на перамены, але зараз зноў выехала з краіны, як і тысячы яе суайчыньнікаў:

https://smarturl.click/dpZ2k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі пайшлі ў контранаступ у Курскай вобласьці. Што вядома на гэты час

У Расеі і ва Ўкраіне заявілі пра контранаступ расейскіх войскаў на пазыцыі ўкраінскіх сіл у Курскай вобласьці. Украінскі аналітычны праект DeepState паведаміў пра актыўныя штурмавыя дзеяньні расейскіх войскаў у Коранеўскім раёне. Паводле аналітыкаў, украінскія сілы ўжо выйшлі з Коранева. Цяпер інтэнсіўныя баі адбываюцца за паселішча Снагасьць.

Адзначаецца, што Расея змагла перакінуць дадатковыя сілы цераз раку Сейм — у пачатку баявых дзеяньняў украінцы зьнішчылі некалькі мастоў і пантонных перапраў праз гэтую раку. У Генштабе Ўзброеных сіл Украіны пакуль не камэнтуюць сытуацыі ў Курскай вобласьці. Падрабязнасьці:

https://smarturl.click/G6945

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гарыс пераходзіць у наступ». Аналіз дэбатаў Дональда Трампа і Камалы Гарыс

Вынік першых — і, магчыма, адзіных — дэбатаў Трампа і Гарыс маюць патэнцыял вывесьці аднаго зь іх у відавочныя лідэры ўсяго за 56 дзён да выбараў, піша карэспандэнт Радыё Свабода ў Вашынгтоне Тод Прынс у сваім аналізе дэбатаў. Паводле яго, у выпадку, калі гэта адбудзецца (што пакуль пад пытаньнем, паколькі меркаваньні пра абодвух кандыдатаў у значнай ступені ўкараніліся) — гэта амаль напэўна будзе Гарыс:

https://smarturl.click/z2eMn

#ImpactStories

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Таджыкістан рэкамэндаваў сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Беларусь

Амбасада Таджыкістана ў Менску патлумачыла такую рэкамэндацыю «ўзмацненьнем жорсткасьці ў Беларусі рэжыму кантролю ўезду замежных грамадзян празь дзяржаўную мяжу на паветраных пунктах пропуску». Пра якое менавіта «ўзмацненьне жорсткасьці» ідзе гаворка, таджыкскі бок не тлумачыць. Згодна з інфармацыяй на сайце МЗС Беларусі, паміж краінамі дзейнічае бязьвізавы рэжым:

https://smarturl.click/67ZoZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Анкалёгія, алергія, іншыя хваробы. Чым пагражаюць беларусам пажары на Палесьсі і ва Ўкраіне

Пажар на Альманскіх балотах нарэшце патушылі, МНС па-ранейшаму папярэджвае пра надзвычайную пажарную небясьпеку ў трох абласьцях Беларусі.

Пажар на тарфяніках распаўсюджвае радыяактыўныя рэчывы. Аднак яшчэ больш небясьпечна, калі гараць лясы побач з чарнобыльскай зонай. Свабода пагутарыла з хімікам Сяргеем Бесарабам пра тое, чым пагражаюць беларусам цяперашнія лясныя пажары:

https://smarturl.click/RAxyp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня — гадавіна тэрарыстычнай атакі на ЗША

11 верасьня 2001 году адбылася тэрарыстычная атака на Сусьветны гандлёвы цэнтар і Пэнтагон у ЗША. Атака была ўчыненая з дапамогай чатырох пілятаваных самалётаў унутраных авіялініяў ЗША, захопленых 19 ісламскімі тэрарыстамі.

Два з самалётаў разьбіліся аб хмарачосы-блізьняты Сусьветнага гандлёвага цэнтру ў Нью-Ёрку, трэці зьнішчыў частку Пэнтагону ў Вашынгтоне. Чацьвёрты самалёт, дзякуючы мужнаму супраціву пасажыраў, не дасягнуў мэты і разьбіўся на палях Пэнсыльваніі прыблізна за 15 хвілін лёту да Вашынгтону. Ахвярамі атакі сталіся 2996 чалавек, уключна з тэрарыстамі.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/ZyR8y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 10 верасьня

📌 «Адкрыта казалі, што ўжо „рыюць“ пад мяне». Як у Беларусі перасьледуюць былых палітзьняволеных

📌 «Я нібыта трапіў у беларускі ІЧУ». Беларусы расказалі пра ўмовы ў лягеры для ўцекачоў у Славаччыне

📌 Загадзя нэўтралізаваць апанэнтаў. Як Лукашэнка рыхтуецца да чарговага пераабраньня

📌 Латушка адказаў на прапанову Лукашэнкі ўзяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году

📌 Лукашэнка адмаўляе, што яго прымусілі выпускаць палітвязьняў

📌 «ПіК Свабоды». Вэнэсуэла: беларускі сцэнар ва ўладзе і ў апазыцыі

📌 Пажар на Альманскіх балотах працягваюць тушыць больш за сотню работнікаў

📌 Антыгерой і ягоны цень. Што робіць Лукашэнку падобным да графа Мураўёва

📌 У Кракаўскім унівэрсытэце расказалі, ці падоўжаць тэрмін прыёму дакумэнтаў для беларускіх абітурыентаў

📌 У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — прадпрымальнік і блогер Аляксандар Кныровіч.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вэнэсуэла: беларускі сцэнар ва ўладзе і ў апазыцыі

Адзін з галоўных апазыцыйных палітыкаў Вэнэсуэлы, імаверны пераможца на прэзыдэнцкіх выбарах Эдмунда Гансалес уцёк у Гішпанію. Якія тут могуць быць паралелі зь беларускай лідэркай Сьвятланай Ціханоўскай і дэмакратычнымі сіламі ў выгнаньні? Вэнэсуэльскую сытуацыю ў кантэксьце беларускай мы абмяркоўваем з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным, які дасьледуе, сярод іншага, дыктатарскія рэжымы Лацінскай Амэрыкі.
https://youtu.be/sN10WgHrW1U

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кныровіч: Я жыў у той самай ілюзіі, як і ўся астатняя краіна

У новым відэа праекту «Сьведкі Лукашэнкі» — прадпрымальнік і блогер Аляксандар Кныровіч. Ён распавядае пра бізнэс і чыноўнікаў у 1990-х, адзначае, як людзі мяняюцца пасьля 5 гадоў за кратамі і ўзгадвае пра свае ілюзіі наконт свабоды і законнасьці ў Беларусі. https://www.youtube.com/watch?v=rJBSQmABUPs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Apple і Google прайгралі суды аб мільярдных штрафах

Эўрапейскі суд пастанавіў, што кампанія Apple павінна выплаціць штраф у 13 млрд эўра, а Google — у 2,4 млрд эўра. Рашэньні, вынесеныя найвышэйшым судом Эўразьвязу, канчатковыя.

Працяглы судовы разбор вёўся наконт падатковых ільготаў, дадзеных Apple Ірляндыяй. А Google, паводле суду, з дапамогай уласнага сэрвісу параўнаньня пакупак забясьпечыў сабе несправядлівыя перавагі і тым самым злоўжыў сваім пануючым становішчам на рынку. https://smarturl.click/ope7A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абвясьцілі вынікі конкурсу «Вольнае слова» для беларускіх журналістаў

10 верасьня ў Вільні прайшло ўзнагароджаньне пераможцаў традыцыйнага конкурсу журналістаў «Вольнае слова». Журы вызначыла аўтараў найлепшага журналісцкага расьсьледаваньня, публікацыі мастацка-публіцыстычнага жанру, аналітычнай публікацыі, інфармацыйнага матэрыялу і найлепшага відэа:

https://smarturl.click/xBe7L

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Антыгерой і ягоны цень. Што робіць Лукашэнку падобным да графа Мураўёва

Лукашэнка ў сваёй антыбеларускай палітыцы паўтарае крокі Мураўёва, але, як і граф-вешальнік, не дасягае незваротных вынікаў, піша Сяргей Дубавец:

https://smarturl.click/xBexL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што «паренёк из Москвы» расказвае расейцам пра гісторыю Беларусі

Расейскі папулярызатар гісторыі Андрэй Аксёнаў стварыў аўдыёсэрыял пра гісторыю Беларусі, які можа спадабаецца беларусам. Гаворка пра беларускі сэзон падкасту “Закат імпэрыі”. У ім 10 частак, якія прысьвечаныя падзеям і асобам пачатку XX стагодзьдзя. Аксёнаў расказвае пра Вільню ў беларускай гісторыі, беларускую дзейнасьць Магдалены Радзівіл, “краёвыя ідэі” Рамана Скірмунта, рэвалюцыю 1905 года ў Беларусі, Марка Шагала. У сацсетках беларусы хваляць гэты падкаст за нязвыклы для Расеі погляд на беларускую гісторыю.
https://youtu.be/NHIIYQupmzc

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларуськалій» забясьпечваў так званыя«ДНР» і «ЛНР» тэхнічнай сольлю, — расьсьледніцкі праект «Бюро»

Так званыя «ДНР» і «ЛНР» на працягу 5 гадоў (з 2017-га па 2022-ы) закуплялі тэхнічную соль, вырабленую на «Беларуськаліі», высьветлілі расьсьледнікі «Бюро». Пра гэта сьведчаць мытныя зьвесткі, якія мае расьсьледніцкі праект «Бюро», інфармацыю таксама пацьвердзіў адзін з пастаўшчыкоў:

https://smarturl.click/3kwLX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Які софт будзе недасяжны ў Беларусі пасьля 12 верасьня праз санкцыі ЗША і каго гэта закране

«Па сёньня шмат дзе стаіць пірацкае праграмнае забесьпячэньне».

З 12 верасьня ЗША абмяжоўваюць для Беларусі прафэсійны софт на дзясятку кірункаў.

Разьбіраемся, па кім гэта ўдарыць і ці адаптуюцца кампаніі.
https://smarturl.click/B69ng

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

11 верасьня 2001 году адбыўся самы крывавы тэракт на амэрыканскай зямлі. Як гэта было

11 верасьня, 23 гады таму, 19 ісламістаў з групоўкі Аль-Каіда захапілі амэрыканскія пасажырскія самалёты і зьдзейсьнілі самы буйны ў гісторыі чалавецтва тэракт, у выніку якога загінулі амаль тры тысячы чалавек, некалькі тысяч былі параненыя. Многія ратавальнікі цяжка атруціліся ад пылу і дыму і памерлі ад ускладненьняў у наступныя гады. Як гэта было — унікальныя архіўныя фатаздымкі:

📸 Вялікая фотагалерэя: https://smarturl.click/W30oO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што замінае Менску зьнізіць напружаньне ў адносінах з Захадам? Адказвае Валер Кавалеўскі

«Што менскі рэжым дакладна ня зможа зрабіць на сёньня — гэта спыніць сваю падтрымку Расеі ў вайне», — лічыць кіраўнік Агенцтва Эўраатлянтычнага супрацоўніцтва Валер Кавалеўскі.


У інтэрвію Свабодзе ён аналізуе матывы і прычыны, празь якія Менск спрабуе зьнізіць напружаньне ў адносінах з Захадам, а таксама тлумачыць абставіны, што на сёньня не дазваляюць бакам палепшыць адносіны:

https://smarturl.click/M1LZ3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Гарыс заявіла аб падтрымцы Украіны, а Трамп ухіліўся ад адказу

Цяперашнія дэбаты — важны момант прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША напярэдадні выбараў 5 лістапада. Расказваем сьцісла ў відэа, што казалі кандыдаты падчас дэбатаў.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі канчаткова ўхвалілі закон аб забароне знаходжаньня ў краіне аўтамабіляў зь беларускімі нумарамі, іх могуць канфіскаваць

У Саэйме Латвіі ў другім — канчатковым — чытаньні падтрымалі папраўкі ў «Закон аб дарожным руху», згодна зь якімі з 1 лістапада ўводзіцца забарона на знаходжаньне ў краіне транспартных сродкаў зь беларускай рэгістрацыяй. Іх трэба вывезьці або зарэгістраваць для ўдзелу ў дарожным руху ў Латвіі да 31 кастрычніка — калі гэтага не зрабіць, аўтамабіль могуць канфіскаваць:

https://smarturl.click/B69VM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як прайшлі тэледэбаты Камалы Гарыс і Дональда Трампа: галоўнае

Увечары 10 верасьня ў Філядэльфіі, штат Пэнсільванія, дзейны віцэ-прэзыдэнт ЗША Камала Гарыс (кандыдат у прэзыдэнты ад дэмакратаў) і экс-прэзыдэнт Дональд Трамп (кандыдат ад рэспубліканцаў) сустрэліся на тэледэбатах, якія прайшлі на тэлеканале ABC News. На працягу 90 хвілін кандыдаты ў прэзыдэнты адказвалі на пытаньні вядоўцаў.

Цяперашнія дэбаты — важны момант прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША напярэдадні выбараў 5 лістапада. Нацыянальныя апытаньні паказваюць, што разрыў паміж кандыдатамі па-ранейшаму вельмі невялікі.

Пра што казалі кандыдаты: https://smarturl.click/0eXnn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віцебскую тэрытарыяльную абарону вучаць змагацца з дывэрсантамі

Больш за 250 вайсковаабавязаных у запасе ўдзельнічаюць у зборах тэрытарыяльнай абароны ў Віцебскай вобласьці, якія пачаліся 10 верасьня, паведамляе афіцыйны Telegram-канал Віцебскага аблвыканкаму.

На вучэньнях адпрацуюць «пытаньні кіраваньня падпарадкаванымі падразьдзяленьнямі пры выкананьні задач тэрытарыяльнай абароны, вядзеньне барацьбы з дывэрсійнымі групамі суперніка, аховы і абароны аб’ектаў тэрабароны, выкананьне мерапрыемстваў у забесьпячэньні ваеннага становішча», паведамляе Віцебскі аблвыканкам. https://smarturl.click/Da7Qo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паядынак «усіх часоў»: Камала Гарыс і Дональд Трамп рыхтуюцца да дэбатаў, якія ўжо называюць «вырашальнымі»

Кандыдаты ў прэзыдэнты ЗША Дональд Трамп і Камала Гарыс ніколі не сустракаліся асабіста і нават не размаўлялі па тэлефоне, але ў аўторак яны сустрэнуцца на дэбатах, якія стануць ключавым момантам прэзыдэнцкай гонкі ў ЗША.

Дэбаты пройдуць за 8 тыдняў да афіцыйнага дня выбараў у ЗША (5 лістапада), але ўсяго за некалькі дзён да пачатку датэрміновага галасаваньня ў некаторых з 50 штатаў. Нацыянальнае апытаньне паказвае, што барацьба будзе жорсткай. Падрабязьней пра дэбаты:

https://smarturl.click/ZyRYv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Загадзя нэўтралізаваць апанэнтаў. Як Лукашэнка рыхтуецца да чарговага пераабраньня

10 верасьня Аляксандар Лукашэнка правёў нараду, прысьвечаную «актуальным унутрыпалітычным пытаньням і падрыхтоўцы да правядзеньня палітычных кампаній». Як высьветлілася падчас нарады, актуальнае пытаньне на парадку дня толькі адно: пераабраньне Лукашэнкі яшчэ на адзін тэрмін. На вырашэньне гэтай задачы мабілізоўваецца ўся дзяржаўная машына, піша Валер Карбалевіч. https://smarturl.click/W30lk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка адмаўляе, што яго прымусілі выпускаць палітвязьняў

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што рашэньне аб вызваленьні некалькіх дзясяткаў палітвязьняў ухвальваў не пад зьнешнім ціскам.

«Ніхто мяне, па-першае, прымусіць ня можа. Гэта выключана. Я часта кажу журналістам і іншым: вы мяне добра ведаеце, я ніколі па ўказцы і пад ціскам не ўхвальваў рашэньні», — заявіў Аляксандар Лукашэнка на нарадзе аб актуальных унутрыпалітычных пытаньнях і падрыхтоўцы да правядзеньня палітычных кампаній.

Як паведамляецца на ягоным сайце, пры гэтым Аляксандар Лукашэнка дадаў, што ў Беларусі «няма палітычных артыкулаў» і нікога «паводле палітычных артыкулаў не судзілі». За чатыры гады з прычыны палітычнага перасьледу ў Беларусі адбылося каля 65 тысяч затрыманьняў. https://smarturl.click/JD9Xq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латушка адказаў на прапанову Лукашэнкі ўзяць удзел у прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году

Сёньня на нарадзе па палітычных і выбарчых пытаньнях Аляксандар Лукашэнка заявіў, зьвяртаючыся да апазыцыі: «Я проста хачу, як заўсёды, ім параіць: калі яны хочуць перавярнуць краіну і ўдзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, даказваць сваю рацыю ці яшчэ нешта, ім трэба прыходзіць і змагацца на прэзыдэнцкіх выбарах».

Кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ), намесьнік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінэту Павал Латушка адказаў на прапанову Лукашэнкі, што гатовы ўдзельнічаць у выбарах, калі Лукашэнка выпусьціць усіх палітвязьняў, спыніць рэпрэсіі і дапусьціць да выбараў міжнародных назіральнікаў.

«Я гатовы, але ты — баязьлівец... Беларускі народ ніколі не выбера цябе, бо беларусы цябе ненавідзяць. Ты баязьлівец, хлус і забойца. Адзінае, у чым ты не схлусіў, хаця сам, вядома, лічыш інакш — у беларусаў будзе новы прэзыдэнт». https://smarturl.click/gpe9y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я нібыта трапіў у беларускі ІЧУ». Беларусы расказалі пра ўмовы ў лягеры для ўцекачоў у Славаччыне

«Скажу шчыра — такой Эўропы я не чакаў. Я вывучаў правы чалавека, сам працаваў у праваабарончай арганізацыі. Таму зафіксаваў у лягеры для ўцекачоў парушэньні, абыякавае ці хамскае стаўленьне, нястачу нармальнай ежы».


Беларус Дзьмітры Лукомскі расказаў Свабодзе пра ўмовы ў лягеры для ўцекачоў у Славаччыне:

https://smarturl.click/Ee9VZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі пачаўся пажар на самым вялікім верхавым балоце

«На Ельні зноў пажар!!! Сёньня з розных крыніц прыйшла інфармацыя, што паміж возерам Валожая і Яжгіня заўважылі клубы дыму. Адразу паведамілі лясьніцтву, але яны былі ўжо ў курсе! Зараз на месцы працуе лясніцтва, усіх папрасілі сысьці з балота!», — паведамляе турагенцтва YelnyaTrip.

Балоту Ельня ў Віцебскай вобласьці каля 13 тысяч гадоў, яно самае вялікае ў Беларусі, гэта ўнікальная экасыстэма, у якой жыве больш за сотню відаў птушак.

Фота: facebook.com/YelnyaTrip

Читать полностью…
Subscribe to a channel