radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

8 кастрычніка — дзень памяці Зоські Верас і Андрэя Мрыя

8 кастрычніка 1991 году ня стала Зоські Верас (ад нараджэньня Людвіка Сівіцкая, у замужжы Войцік), пісьменьніцы, грамадзкай дзяячкі, удзельніцы нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст., нацыянальна-вызвольнага руху 1920–1930-х у Заходняй Беларусі й нацыянальна-культурніцкага руху 1960–1980-х.

8 кастрычніка 1943 году ня стала Андрэя Мрый (сапраўднае імя Андрэй Шашалевіч), беларускага празаіка, журналіста, ахвяры сталінізму. Найбольш вядомы раман Мрыя — «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны паклёпам на савецкую рэчаіснасьць, а аўтара адправілі ў ГУЛАГ. Раней «Запіскі Самсона Самасуя» чыталі ўсе школьнікі Беларусі, але ў 2016 годзе яго прыбралі з абавязковай школьнай праграмы.

Пра іншыя падзеі гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/kjDd6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінус восем тысяч настаўніц і настаўнікаў. Як рэжым зьнішчае нашу будучыню праз школу

Усяго за тры гады ў Беларусі стала на 8,1 тысячы менш настаўніц і настаўнікаў. І каб быў ясны маштаб катастрофы — гэта скарачэньне на 7,3%. Ня ўсіх, вядома, звольнілі, — шмат хто самастойна пайшоў з працы і зьехаў, асьцерагаючыся перасьледу. Камусьці не было як аформіць усё афіцыйна, бо зьяжджаць трэба было тэрмінова. Некаторыя надоўга трапілі за краты, і пасьля вызваленьня ім, як і іншым палітзьняволеным, амаль нерэальна будзе знайсьці якую-хаця працу ў Беларусі, а пра школу і думаць няма чаго.

Піша Наста Захарэвіч:
https://smarturl.click/kjDD6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 7 кастрычніка

📌 Два гады назад Алесь Бяляцкі стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру. Ён у турме больш як тры гады

📌 «ПіК Свабоды»: Два погляды на прапанову перанесьці баявыя дзеяньні на тэрыторыю Беларусі

📌 «Вясна»: Як мінімум 66 чалавек асудзілі ў палітычных крымінальных справах пасьля вяртаньня з-за мяжы

📌 Палітвязьню Юрасю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады да турэмнага тэрміну

📌 20 тысяч чалавек у чарзе па візу, 1000 эўра «памагатым». Як цяпер беларусы трапляюць у Эўразьвяз

📌 «Пакрысе», «Трызуб і Пагоня», «Каля культуры». Топ-10 адукацыйных беларускіх праектаў

📌 Двойчы рэпрэсаваныя. Чаго чакаць ад кампаніі «дэрэабілітацыі» ахвяраў сталінізму

📌 Разбуральная вайна Ізраілю ў cэктары Газа ў лічбах

📌 Нягледзячы на санкцыі, Беларусь застаецца сярод лідэраў у пастаўках угнаеньняў у Польшчу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бацька ляўрэата Нобэлеўскай прэміі Віктара Амброса паходзіць з Смаргонскага раёну Беларусі

Бацька ляўрэата Лёнгін Багдан Амброс нарадзіўся ў кастрычніку 1923 году ў вёсцы Дордзішкі, цяпер Смаргонскага раёну (уваходзіць у склад Ашмянскага дэканату Рымска-каталіцкай царквы).

Бацька ляўрэата стаў сіратой у 8 гадоў, яго выхоўвалі сваякі, а ўлады яму як вельмі таленавітаму дзіцяці прызначылі нацыянальную стыпэндыю для навучаньня спачатку ў павятовым горадзе, потым у Вільні. Пасьля пачатку Другой сусьветнай вайны 15-гадовы Лёнгін уцёк ад бальшавікоў на захад, трапіў у палон нацыстаў і 5 гадоў правёў на прымусовых працах у Нямеччыне. Ён быў вызвалены амэрыканскай арміяй, у 1946 годзе прыехаў у ЗША і паступіў на службу ў паветрана-дэсантныя войскі.

https://smarturl.click/0eaAn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пачаўся Нобэлеўскі тыдзень. Першымі агучылі імёны ляўрэатаў у мэдыцыне

На гэтым тыдні аб'явяць усіх ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі. 7 кастрычніка стала вядома, хто атрымаў узнагароду за дасягненьні ў мэдыцыне і фізіялёгіі.

Нобэлеўскую прэмію ў фізіялёгіі і мэдыцыне сёлета прысудзілі амэрыканскім навукоўцам Віктару Амбрасу і Гэры Раўкану за адкрыцьцё мікраРНК і яе ролі ў посттранскрыпцыйнай рэгуляцыі генаў, піша агенцтва АР.

Нобэлеўская асамблея адзначыла, што іх адкрыцьцё «выявілася прынцыпова важным для разуменьня таго, як арганізмы разьвіваюцца і функцыянуюць».

https://smarturl.click/yqWe3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

20 тысяч чалавек у чарзе па візу, 1000 эўра «памагатым». Як цяпер беларусы трапляюць у Эўразьвяз

«Атрымаць візу беларусам — гэта ня проста падача дакумэнтаў, а сапраўднае выпрабаваньне на вытрымку. Сытуацыя складаная. Італія застаецца фаварытам сярод беларусаў у выдачы мультывізы. Але ёсьць нюанс: запіс на сайце візавага цэнтру адсутнічае. У жывой чарзе ўжо больш за 20 тысяч чалавек». Экспэртка расказала пра візы для беларусаў.

https://smarturl.click/dpa0J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нягледзячы на санкцыі, Беларусь застаецца сярод лідэраў у пастаўках угнаеньняў у Польшчу

Доля беларускіх мінэральных угнаеньняў (азотных, калійных і камбінаваных) на польскім рынку ў першым паўгодзьдзі 2024 году склала 6,9%.

https://smarturl.click/ppjeb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Разбуральная вайна Ізраілю ў cэктары Газа ў лічбах

Праз год пасьля таго, як Ізраіль у адказ на напад групоўкі ХАМАС пачаў баявыя дзеяньні ў сэктары Газа, мы глядзім на чалавечую цану гэтага разбуральнага канфлікту. У гэтай вайне загінулі больш як 41 тысяча палестынцаў, у асноўным цывільных, і яна прывяла да маштабных разбурэньняў на гэтай палестынскай тэрыторыі.

https://smarturl.click/Q1Dk6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Валожыне ў подпісах да скульптуры зрабілі грубыя памылкі ў беларускай мове і іўрыце

У таблічцы да скульптуры зробленыя подпісы на чатырох мовах, па парадку: расейскай, беларускай, іўрыце і ангельскай. Аднак зробленыя пры гэтым грубыя памылкі ў дзьвюх мовах — беларускай і іўрыце.

https://smarturl.click/VDjxx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Пакрысе», «Трызуб і Пагоня», «Каля культуры». Топ-10 адукацыйных беларускіх праектаў

Адкуль узяліся вікінгі пад Дняпром, як узьнікла беларуская лацінка і дзе шукаць новыя беларускія словы. Свабода сабрала топ-10 адукацыйных праектаў, празь якія беларусы могуць лепш спазнаваць сваю культуру, мову і гісторыю.

https://smarturl.click/ZyZdd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэпутат ірляндзкага парлямэнта быў завэрбаваны Крамлём

Крыніцы ў спэцслужбах распавялі The Sunday Times, што расейскія агенты выкарыстоўвалі для вярбоўкі ірляндцаў «мядовую пастку» — сэксуальныя сувязі, з дапамогай якіх затым шантажавалі будучых сувязных, схіляючы да супрацоўніцтва.

https://smarturl.click/gp04B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ўвядуць падатак на даходы фізічных асоб ад апэрацый з крыптавалютамі

Але ёсьць выключэньні.

https://smarturl.click/Ad26R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю Пінску? ТЭСТ

Пінск зьяўляецца адным з самых старых і значных гарадоў Беларусі. Доўгі час ён быў цэнтрам княства. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю Пінску і Піншчыны, адкажыце на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/71DeG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У выпадку нападу Украіны на Беларусь Лукашэнка зможа выкарыстоўваць ядзерную зброю з дазволу Крамля, — Мядзьведзеў

«У Аляксандра Рыгоравіча будзе поўная падстава зьвярнуцца да Расеі для выкарыстаньня разьмешчанай у Беларусі ТЯЗ. І яму складана будзе адмовіць у задавальненьні паглядзець на агеньчыкі ў Кіеве», — заявіў намесьнік кіраўніка Савета бясьпекі РФ.

https://smarturl.click/gp0Zo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першы пераклад «Іліяды» на беларускую і кулінарнае шоў. Як пачаўся фэст «Прадмова-2024»

У Вільні адкрыўся фэстываль беларускай кнігі «Прадмова» — традыцыйны штогадовы фэст літаратараў, выдаўцоў і прыхільнікаў інтэлектуальнай літаратуры.

На пляцоўках фэсту праходзяць прэзэнтацыі новых выданьняў, дыскусіі і творчыя сустрэчы з аўтарамі, а таксама дзейнічае найбуйнейшы за межамі Беларусі кніжны кірмаш.

https://smarturl.click/67Rpj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскі апазыцыянэр Яшын пра супрацоўніцтва зь беларусамі: «Чужых палітвязьняў не бывае»

Сёньня расейскі апазыцыянэр, былы палітвязень Ільля Яшын выступіў у Варшаўскім унівэрсытэце. Падчас выступу ён патлумачыў свае высілкі па вызваленьні беларускіх палітвязьняў.

Прыгадаўшы абмен вязьнямі паміж Расеяй, Беларусьсю і Захадам, у выніку якога быў вызвалены і сам Яшын, ён заявіў, што быў шанец, што ў абмене будуць удзельнічаць Марыя Калесьнікава, Сяргей Ціханоўскі, Віктар і Эдуард Бабарыкі:

«Я не зьбіраюся вучыць беларусаў, што і як ім рабіць. Усё, што я хачу зрабіць — гэта дапамагчы. Так, дзе я магу быць карысным».

https://smarturl.click/qlwwW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка сваім указам пашырыў магчымасьці зьбіваць бесьпілётнікі

Указ ад 7 кастрычніка № 392 дае новую рэдакцыю парадку спыненьня палётаў авіямадэляў і бесьпілётных лятальных апаратаў, паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі. Гэты дакумэнт уносіць зьмены ў адпаведны ўказ ад 5 чэрвеня 2019 года № 215.

У адпаведнасьці з новай вэрсіяй указу правам на прымяненьне зброі і спэцыяльных сродкаў у дачыненьні да БПЛА «разам з вайсковаслужбоўцамі (супрацоўнікамі) вайсковых фармаваньняў і органаў унутраных спраў» цяпер будуць надзеленыя таксама «супрацоўнікі іншых ваенізаваных арганізацый». Такія паўнамоцтвы атрымаюць: органы пракуратуры, СК, Дзяржаўны камітэт судовых экспэртыз, органы фінансавых расьсьледаваньняў КДК, Дзяржаўная інспэкцыя аховы жывёльнага і расьліннага сьвету пры прэзыдэнце, органы і падразьдзяленьні па надзвычайных сытуацыях, мытныя органы.

https://smarturl.click/ppjjE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Перанос баявых дзеяньняў у Беларусь: два погляды

Украінскі дэпутат на Форуме свабоднай Расеі прапанаваў перанесьці баявыя дзеяньні на тэрыторыю Беларусі, каб гэта была супольная апэрацыя з прадстаўнікамі беларускай грамадзкасьці і каб нехта зь беларускіх лідэраў быў гатовы ўзяць на сябе ўладу. У праграме “ПіК Свабоды” прапанову сустаршыні міжфракцыйнага дэпутацкага аб‘яднаньня «За дэкалянізацыю Расеі» Алега Дунды абмяркоўваем з Вадзімам Кабанчуком, прадстаўніком у абароне і нацыянальнай бясьпецы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, былым намесьнікам камандзіра полку Каліноўскага, і з украінскім палітолягам, дырэктарам Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўгенам Магдам.

https://youtu.be/QhaDB78bzl4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зь пераліку платных паслуг для вязьняў у СІЗА прыбралі замову ежы ў сталоўках

Міністар унутраных справаў Іван Кубракоў падпісаў у жніўні пастанову № 284 са зьменамі ў пераліку платных паслуг, якімі могуць карыстацца вязьні беларускіх СІЗА згодна з «Правіламі ўнутранага распарадку сьледчых ізалятараў».

У сьпісе паслуг, які дзейнічаў з 2004 году, было 11 пазыцый. Пасьля ўнясеньня зьменаў на адну стала меней. Кіраўніцтва МУС вырашыла пазбавіцца паслугі «дастаўка страваў з сталоўкі для пэрсаналу сьледчага ізалятару» таксама для вязьняў. Матывы скасаваньня такой паслугі невядомыя.

https://smarturl.click/VDjd0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Двойчы рэпрэсаваныя. Чаго чакаць ад кампаніі «дэрэабілітацыі» ахвяраў сталінізму

Расейскі генпракурор загадаў правесьці «дэрэабілітацыю» ня толькі нацыстаў, але і ахвяраў сталінізму. Як вынікае з загаду, уключыць у сябе гэты працэс і «саюзную» Беларусь. Навошта гэта робіцца і чым можа закончыцца, аналізуе Сяргей Дубавец.

https://smarturl.click/bax1B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязьню Юрасю Зянковічу дадалі яшчэ 2 гады да турэмнага тэрміну

Фігурант «справы змоўцаў» Юрась Зянковіч амаль 3,5 года ўтрымліваецца ў зьняволеньні. За гэты час яго ўжо тройчы судзілі паводле крымінальных артыкулаў і перавялі на турэмны рэжым. Апошні раз, у жніўні, яго абвінавацілі ў «злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі турмы» і дадалі яшчэ 2 гады пазбаўленьня волі, піша «Вясна».

Раней на БТ паказалі прапагандысцкі фільм, у якім зьнялі моцна схуднелага за кратамі адваката.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Казахстану сьцьвярджаюць, што звыш 70% грамадзян падтрымалі будаўніцтва ў краіне новай АЭС

Цэнтральная камісія рэфэрэндуму абвясьціла папярэднія вынікі галасаваньня ў пытаньні будаўніцтва АЭС у Казахстане. Якія аргумэнты былі ў прыхільнікаў і праціўнікаў АЭС?

https://smarturl.click/kjDeQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Горадні адмянілі лекцыю біблеісткі Ірыны Дубянецкай. Раней на яе скардзілася Вольга Бондарава

У горадзенскім пабе Harats адмянілі лекцыю біблеісткі Ірыны Дубянецкай.

https://smarturl.click/1dmV6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Два гады назад Алесь Бяляцкі стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру. Ён у турме больш як тры гады

7 кастрычніка 2022 году Нобэлеўскі камітэт прысудзіў Нобэлеўскую прэмію міру зьняволенаму кіраўніку беларускага праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму і прадстаўнікам праваабарончых арганізацыяў Расеі і Ўкраіны.

Тэкст: https://smarturl.click/kjDbx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

85 год таму забілі Рамана Скірмунта

Скірмунт (1868–1939) быў краёвым дзеячом у часы Расейскай імпэрыі, дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі. У 1916 годзе далучыўся да беларускага руху. У сакавіку 1917 году ў Менску быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт, які ўзначаліў Раман Скірмунт. Яго мэтай было дабіцца стварэньня аўтаноміі Беларусі ў складзе Фэдэрацыйнай Расейскай рэспублікі і арганізаваць у Беларусі разьвіцьцё беларускамоўнай культуры і асьветы. У 1918-м Скірмунт спрабаваў сфармаваць урад БНР і кааліцыйны кабінэт міністраў.

Больш падзей 7 кастрычніка ў гісторыі глядзіце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/2qAaR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ператварыла замак у шэлтэр для беларусаў

Натальля Калегава — кіраўніца шэлтэру «Замак» для беларусаў у Вільні і арганізацыі «Дапамога». Разам з мужам у 2021 годзе яны купілі будынак у Вільні.


Цяпер там жывуць уцекачы, былыя палітзьняволеныя зь Беларусі. У вялікай размове са Свабодай Натальля Калегава расказала, што яе матывуе дапамагаць беларусам.

ВІДЭА https://www.youtube.com/watch?v=NOkArpsk6II

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палову артылерыйскіх снарадаў Расея атрымлівае ад КНДР — The Times

Але ёсьць нюанс. Як адзначаюць крыніцы выданьня, большая частка гэтых снарадаў няспраўная. Але іх колькасьць дазволіла Расеі дамагчымся посьпехаў на фронце, у прыватнасьці, захапіць Угледар.

https://smarturl.click/W3w4D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькі атрымліваюць настаўнікі ў Беларусі

У Беларусі ў першую нядзелю кастрычніка адзначаюць Дзень настаўніка. А як дзяржава дапамагае пэдагогам, як яна ацэньвае іх працу?

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі да Дня настаўніка падрыхтаваў агляд, згодна зь якім зараз у Беларусі налічваецца 103,3 тыс. настаўнікаў, якія працуюць у 2 872 установах адукацыі.

https://smarturl.click/Yzkea

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як змагацца са стомай вачэй

Пасьля таго, як мы гадзінамі глядзім у кампутар або пракручваем стужку сацыяльных сетак на тэлефоне, можа ўзьнікнуць боль у вачах ці іх затуманенасьць.

У новай публікацыі The New York Times экспэрты дзеляцца парадамі, як такі дыскамфорт аблегчыць.

https://smarturl.click/w983v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вугоршчыне тысячы людзей пратэстуюць супраць дзяржаўнай прапаганды

Некалькі тысяч чалавек у суботу прынялі ўдзел у масавых выступах у Вугоршчыне. Дэманстранты ў Будапэшце выйшлі да будынка кампаніі MTVA, якой належаць дзяржаўныя тэлебачаньне і радыё.

https://smarturl.click/dpaG0

Читать полностью…
Subscribe to a channel