Улады Чаду адпусьцілі беларуса і трох расейцаў, затрыманых у верасьні. Што пра іх вядома
Вызваленыя беларус і трое расейцаў ужо прыбылі ў Расею. Сярод іх — расейскі паліттэхноляг Максім Шугалей, зьвязаны з ПВК «Вагнэр», ён працаваў у Афрыцы падчас афрыканскай экспансіі ПВК:
https://smarturl.click/l5Q41
У Расеі значна вырасла колькасьць добраахвотнікаў для ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне
Зьвесткі Цэнтрабанку ФР пра крэдытныя канікулы вайскоўцам сьведчаць, што зь ліпеня па верасень банкі аформілі 54,2 тысячы новых крэдытных канікулаў для ўдзельнікаў вайны ва Ўкраіну (уключаючы кантрактнікаў і мабілізаваных), у той час як летась афармлялі менш за 30 тысяч крэдытных канікулаў у кожным квартале, заўважыла «Медиазона».
Тым часам журналісты зафіксавалі ў верасьні, кастрычніку і лістападзе самыя высокія за час вайны тэмпы прыросту пацьверджанай колькасьці загінулых на вайне ва Ўкраіне расейскіх вайскоўцаў. Прычым Больш за ўсё на фронце цяпер гінуць добраахвотнікі:
https://smarturl.click/Zylnj
Здані камуністычнага мінулага Прагі. Як было і як стала. Фотагалерэя
Праз 35 гадоў пасьля таго, як Аксамітная рэвалюцыя скінула ў Празе камуністычны рэжым, які падтрымліваўся Саветамі, Радыё Свабода наведала некаторыя месцы, дзе калісьці стаялі помнікі і віселі прапагандысцкія плякаты:
📸 Фотагалэрэя: https://smarturl.click/balJv
Лідэр самаабвешчанай Абхазіі сказаў, што сыдзе ў адстаўку, калі пратэстоўцы вызваляць парлямэнт
«Тыя, хто знаходзіцца ў адміністрацыі прэзыдэнта, павінны сысьці адтуль. Пасьля чаго я абвяшчу выбары і падам у адстаўку», — заявіў Аслан Бжанія.
15 лістапада сотні чалавек выйшлі на мітынг у Сухумі, пратэстуючы супраць інвэстыцыйнай дамовы з Расеяй. Мітынгоўцы ўвайшлі ў будынкі парлямэнту і адміністрацыі Бжанія. Апазыцыя запатрабавала ягонай адстаўкі, але Бжанія адмовіўся і пакінуў Сухумі. Апазыцыя сёньня заклікала да новых пратэстаў:
https://smarturl.click/1d6eb
Хавала нататкі ў майтках і шкарпэтках. Гутарка зь ляўрэаткай прэміі Францішка Аляхновіча Вікай Біран
«Досьвед зьняволеньня дазволіў мне асэнсаваць крохкасьць і канечнасьць. Дазволіў мне радавацца жыцьцю, бо я вельмі блізка падышла да таго, што гэта ўсё можа ў любы момант скончыцца».
«Могуць зрабіць, што заўтра палову краіны давядзецца аддаць». Чаму Лукашэнка настойліва дамагаецца крэсла за сталом мірных перамоваў
Чаго асьцерагаецца Лукашэнка, шматкроць паўтараючы свае прэтэнзіі на месца за сталом будучых перамоваў, за якім будзе вырашацца зыход расейска-ўкраінскай вайны, а магчыма, і лёс іншых постсавецкіх краін? Ці абгрунтаваныя цьмяныя прадчуваньні пра магчымы новы перадзел Усходняй Эўропы паміж моцнымі гэтага сьвету, які можа зачапіць і Беларусь? — Разважае Віктар Багдзевіч:
https://smarturl.click/gpz6O
Зяленскі: пры Трампу вайна ва Украіне скончыцца хутчэй
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію ўкраінскаму грамадзкаму вяшчальніку «Суспільнe» заявіў, што пры будучай адміністрацыі ЗША на чале з абраным прэзыдэнтам Дональдам Трампам «вайна скончыцца хутчэй».
https://smarturl.click/jkA4q
У Кіеве суд арыштаваў дэпутата Шаўчэнку, які сустракаўся з Лукашэнкам і садзейнічаў перамовам на пачатку вайны
Згодна з заканадаўствам Украіны, меру стрыманьня пры неабходнасьці могуць прадоўжыць або зьмяніць на не зьвязаную з пазбаўленьнем волі. Яўген Шаўчэнка можа абскардзіць гэтае рашэньне.
https://smarturl.click/Dale3
Як Папа Францішак рэфармуе Каталіцкую царкву
У канцы кастрычніка ў Ватыкане завяршылася адна з найважнейшых падзей у жыцьці Каталіцкай царквы за апошні час — Сынод аб сынадальнасьці. Гэта сустрэча біскупаў і іншых прадстаўнікоў Касьцёла, якая на працягу стагодзьдзяў фармавала яго дактрыну і практыку. Гэты Сынод адрозьніваецца ад папярэдніх тым, што мае нізавы характар. Да якіх высноваў прыйшоў Сынод і ці пачуе Ватыкан звычайных вернікаў? Пра гэта разважае Арцём Ткачук, каталіцкі актывіст, сябра Рады душпастырства беларусаў Варшавы.
https://www.youtube.com/watch?v=AdlGmk8Hzp0
Шольц і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне ўпершыню з 2022 году
10 лістапада Шольц заявіў у інтэрвію тэлеканалу ARD, што гатовы весьці перамовы наконт вайны ва Ўкраіне з Пуціным, але не ў індывідуальным парадку, а з удзелам Украіны і іншых бакоў.
https://smarturl.click/yq253
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻 Чыю памяць увекавечваюць вуліцы Менску? Глядзім разам (відэа вышэй)
👉🏻 Хітрыкі беларускага настаўніка. radio_svaboda/video/7436084196696788279">Расказваем, як расейскія настаўнікі рабілі шапачкі з фольгі і прычым тут Беларусь
👉🏻 Сярэдні заробак у Беларусі зьніжаецца другі месяц запар. radio_svaboda/video/7436440596480347448">Тлумачым, што адбываецца
👉🏻 Хто такія беларусы паводле ДНК? radio_svaboda/video/7436807760995487031">Глядзім, што паказваюць дасьледаваньні генаў сучасных беларусаў
👉🏻 Моўная хвілінка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7437189251378220344">Слоўнічак: адзеньне на восень
👉🏻 Ці разумеюць беларусы ўкраінцаў? radio_svaboda/video/7434947998238510391">Праверце сябе (тэст)
👉🏻 Былая прэс-сакратарка МУС, прадзяржаўны камуніст... radio_svaboda/video/7435361986612907320">Каму дазволілі зьбіраць подпісы для ўдзелу ў выбарах-2025
Назвалі пераможцаў і ляўрэатаў прэміі імя Аляхновіча за турэмную літаратуру
Радыё Свабода і Беларускі ПЭН абвясьцілі пераможцаў і ляўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча 2024 году за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зьняволеныя.
https://smarturl.click/67j72
«Адмовіцца нельга — рызыкуеш страціць працу». Як зьбіраюць подпісы за Лукашэнку на прадпрыемствах
«Цяпер усё вельмі жорстка. Начальства не пытае, хочаш ты падпісацца ці не. Ты проста абавязаны. Я пакуль „прагуляла“ збор подпісаў, бо заявіла, што пашпарт на замене, а правоў кіроўцы я ня маю. Астатнія ўсе падпісаліся без аніякіх размоваў, ніхто ня хоча страціць працу». Некалькі чалавек на ўмовах ананімнасьці расказалі Свабодзе, як адбываецца збор подпісаў за вылучэньне Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах 2025 году.
https://smarturl.click/z2B26
У Адэсе ад расейскага абстрэлу загінуў адзін чалавек, 10 параненыя, 40 тысяч жыхароў засталіся без ацяпленьня
Расейскія войскі позна ўвечары 14 лістапада нанесьлі дронавы ўдар па Адэсе і Адэскім раёне.
https://smarturl.click/e5Eyq
Па ўсёй Беларусі прайшлі затрыманьні сваякоў палітвязьняў
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 14 лістапада супрацоўнікі КДБ зладзілі чарговы рэйд па ўсёй краіне. Расказваюць нават пра тэрміновую эвакуацыю некаторых беларусаў з краіны.
https://smarturl.click/vw1bw
У Беларусі працягваюць расьці сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах. Растуць і даўгі насельніцтва перад банкамі
З пачатку 2024 году для фізычных асобаў сярэдняя працэнтная стаўка па крэдытах вырасла з 10,86 да 11,14 %.
Пры гэтым даўні беларусаў перад банкамі таксама растуць: за кастрычнік яны павялічыліся на 2,2%, за 10 месяцаў 2024 году — на 21,8% (або на 4,58 млрд. рублёў) і дасягнулі 25,6 млрд рублёў:
https://smarturl.click/pp3RA
У Менску зачыняецца візавы цэнтар Вялікай Брытаніі. Куды зьвяртацца беларусам
Візавы цэнтар Вялікай Брытаніі TLScontact (па адрасе вул. Няміга, 40 у Менску) зачыняецца 1 студзеня 2025 году. Ужо з 4 сьнежня 2025 году карыстальнікі больш ня змогуць атрымаць доступ да сваіх анлайн-акаўнтаў. Калі ў кагосьці была заплянаваная сустрэча, важна загрузіць неабходныя дакумэнты да гэтай даты. Усе працэдуры па апрацоўцы заявак беларусаў на візу перадаюць кампаніі VFS Global:
https://smarturl.click/RAl2m
Мянчанку накіравалі на прымусовае псыхіятрычнае лекаваньне за дапамогу палітвязьням
Як стала вядома з абноўленага «сьпісу экстрэмістаў» МУС Беларусі 53-гадовай Натальлі Маныла прызначылі прымусовае лекаваньне ў псыхіятрычным стацыянары са звычайным назіраньнем за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Рашэньне вынес судзьдзя Аляксандар Рудэнка.
Тым часам МУС Беларусі дадало ў «сьпіс экстрэмістаў» яшчэ 37 чалавек — у ім ужо 4655 прозьвішчаў.
Хроніка перасьледу: https://smarturl.click/3kn9X
У Расеі затрымалі беларуса, якога на радзіме абвінавачваюць у «распальваньні варожасьці» і «рэабілітацыі нацызму»
Сьцьвярджаецца, што затрыманы беларус з 2010 па 2020 году ў сацсетцы публікаваў матэрыялы, накіраваныя на распальваньне сацыяльнай варожасьці і рэабілітацыю нацызму. «16 верасьня яго аб’явіла ў вышук міліцыя Барысаўскага раёну», — паведамляюць расейскія СМІ:
https://smarturl.click/RAlDm
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму паліцыя ў Літве не знаходзіць вінаватых у начных нападах на месцы, дзе зьбіраюцца беларусы?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Сапраўды, абразьлівыя надпісы на сьценах, падпаленыя дзьверы, прастрэленыя вокны... Інцыдэнты настолькі ж крыўдныя для беларусаў, наколькі не зразумелыя для літоўскіх праваахоўнікаў. У Літве звычайна ня ведаюць пра тое, што адбываецца ў Беларусі, пра вайну рэжыму з грамадзянскай супольнасьцю, у тым ліку і з тымі, хто выехаў за мяжу. Літоўцы проста не разумеюць, як такое можа быць. Таму інцыдэнты падаюцца ім нязначнымі.
Сёньня дзень памяці Андрэя Макаёнка
16 лістапада 1923 году памёр знакаміты беларускі драматург Андрэй Макаёнак, народны пісьменьнік Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1974, за трагікамэдыю «Трыбунал» і камэдыю-рэпартаж «Таблетку пад язык») і Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962, за камэдыю «Лявоніха на арбіце»).
Пра іншыя падзеі 16 лістапада ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/4kX7G
Асноўнае за пятніцу, 15 лістапада
Па ўсёй Беларусі прайшлі затрыманьні сваякоў палітвязьняў
«Адмовіцца нельга — рызыкуеш страціць працу». Як зьбіраюць подпісы за Лукашэнку на прадпрыемствах
Чаму курс беларускага рубля ставіць новыя адмоўныя рэкорды, — тлумачэньне эканамісткі Лузгіной
Улады Беларусі арганізавалі канфэрэнцыю аб нелегальнай міграцыі, але заходнія дыпляматы не прыйшлі на яе
Жаночая ўлада і какецтва Лукашэнкі
Беларускі ПЭН і Радыё Свабода назвалі пераможцаў і ляўрэатаў прэміі імя Аляхновіча за турэмную літаратуру
Хавала нататкі ў майтках і шкарпэтках. Гутарка зь ляўрэаткай прэміі Францішка Аляхновіча Вікай Біран
Кіраўніцай тэлеканалу «Белсат» прызначылі Аліну Коўшык
«Дэкаратыўныя зьмены». Якія праблемы застаюцца ў беларусаў ва Ўкраіне праз амаль тры гады пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны
«Куды коціцца сьвет». Як Папа Францішак рэфармуе Каталіцкую царкву
Калесьнікава, выбары і прэзыдэнт Польшчы. Вынікі тыдня з Карбалевічам
Чаму адбылася сустрэча Марыі Калесьнікавай з татам, хто зьняўся з прэзыдэнцкай гонкі і навошта Лукашэнка лятаў на кліматычны саміт.
Палітыяны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч камэнтуе палітычныя падзеі тыдня.
https://www.youtube.com/watch?v=SzDRh0NiGfE
У Сухумі пратэстоўцы занялі будынак парлямэнту і патрабуюць адстаўкі кіраўніка Абхазіі
Адміністрацыя самаабвешчанай рэспублікі Абхазія рыхтуецца адклікаць законапраект аб інвэстыцыйнай дамове з Расеяй. Гэта адбываецца на фоне масавых пратэстаў супраць гэтага праекту ў Сухумі. Пратэстоўцы занялі будынак парлямэнту і запатрабавалі адстаўкі кіраўніка Абхазіі Аслана Бжанія.
https://smarturl.click/dpvJJ
Як Касьпійскае мора стала полем бою
Украінскія ўлады паведамілі, што ў першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе расейскія ракеты запускаліся з Касьпійскага мора, і з таго часу гэта працягваецца да сёньня.
Гэта наносіць пакуль не падлічаную шкоду навакольнаму асяродзьдзю і прыводзіць да вялікіх разбурэньняў і ахвяр у месцах абстрэлаў.
https://smarturl.click/xBZBY
Кіраўніцай тэлеканалу «Белсат» прызначылі Аліну Коўшык
Раней, пасьля звальненьня дырэктаркі тэлеканалу Агнешкі Рамашэўскай-Гузы, пасаду кіраўніка «Белсату» займаў Аляксей Дзікавіцкі.
https://smarturl.click/mpVB0
Сям’я ня выключае, што яго забілі. Што гавораць у вёсцы, адкуль паходзіў расеец, які загінуў у беларускай турме
1 лістапада беларускі праваабарончы цэнтар «Вясна» паведаміў, што ў калёніі ў Магілёве памёр 22-гадовы грамадзянін Расеі, ураджэнец Алтая Дзьмітры Шлетгаўэр. У пасьведчаньні аб сьмерці напісалі «мэханічная асьфіксія».
Летам Берасьцейскі абласны суд прызнаў Шлетгаўэра вінаватым у шпіянажы і садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці, прыгаварыўшы да 12 гадоў зьняволеньня. Сутнасьць абвінавачаньняў невядомая дагэтуль — працэс праходзіў у закрытым рэжыме. У гэты час у Дзьмітрыя нарадзілася дзіця. Журналісты праекту Радыё Свабода Сибирь.Реалии пагутарылі са сваякамі і знаёмымі загінулага.
https://smarturl.click/4kXkd
Чаму курс беларускага рубля ставіць новыя адмоўныя рэкорды, — тлумачэньне эканамісткі Лузгіной
Эканамістка Анастасія Лузгіна аналізуе, якія прычыны ўплываюць на падзеньне курсу беларускага рубля, і тлумачыць, чаму налета ня варта чакаць істотнага эканамічнага росту.
https://smarturl.click/W3l3D
Жаночая ўлада і какецтва Лукашэнкі
«У Беларусі ня дай Божа жанчыну выберуць», — кажа Лукашэнка. І праўда, няма ж нічога страшнейшага для нашай гаротнай краіны за жаночае кіраваньне! Вось ужо дзе бяда...
Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/z2Bp6
«Дэкаратыўныя зьмены». Якія праблемы застаюцца ў беларусаў ва Ўкраіне праз амаль тры гады пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны
«Цяпер беларускім ваярам ва Ўкраіне спрасьцілі атрыманьне грамадзянства. Але ёсьць нюанс. Для гэтага яны мусяць тры гады адваяваць, прычым без разрыву кантакту. Але разрывы здараюцца вельмі часта — калі пераходзяць у іншае падразьдзяленьне ці едуць у Эўропу сустрэцца з блізкімі. Дый паўнавартасная вайна яшчэ не ідзе тры гады! Так што такі закон унёс дэкаратыўныя зьмены». Беларусы расказваюць, зь якімі праблемамі працягваюць сутыкацца, жывучы ва Ўкраіне.
https://smarturl.click/EeVQJ