Ад кібуцаў да ІT-імпэрыі. Як Ізраіль жыве ва ўмовах пастаяннай вайны
Ізраіль амаль 80 год жыве ў стане пастаяннай вайны, побач зь вельмі варожымі суседзямі, але яму ўдаецца быць адной з самых свабодных і багатых краін Блізкага Ўсходу? Як гэта магчыма? Госьць падкасту «Куды коціцца сьвет» — ізраільскі журналіст, кіраўнік блізкаўсходняга бюро RTVI, супрацоўнік 9-га каналу і ўраджэнец Беларусі Барыс Штэрн.
https://youtu.be/KXc5OPaGruY
Вялікая Брытанія ўвяла новыя санкцыі адносна Беларусі
Вялікая Брытанія ў гадавіну прэзідэнцкіх выбараў 2020 году ў Беларусі пашырыла санкцыі на 4 беларускіх чыноўнікаў і 3 прадпрыемствы, а таксама абвясьціла аб выдзяленні сродкаў на праваабарончую дзейнасьць.
Санкцыйны спіс папоўнілі тры цяперашнія і адзін былы начальнік папраўчых калёній, а таксама тры юрыдычныя асобы: «НДІЭВМ», «Станкагомель» і «Рухсерваматор». Санкцыі ў дачыненні да «Станкагомеля» і «Рухсерваматора» уведзеныя ў сувязі з вытворчасьцю станкоў і інструмэнтаў, якія выкарыстоўваюцца расейскім ВПК. НДІЭВМ працуе на патрэбы беларускага абароннага комплексу. https://smarturl.click/5O9ep
Краіны Эўропы і ЗША выказалі салідарнасьць зь беларусамі. У МЗС Беларусі адрэагавалі
ЗША, Літва, Швэцыя і Фінляндыя выступілі з нагоды чацьвёртых угодкаў масавых пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году і заявілі пра салідарнасьць зь беларусамі ў іхнай барацьбе за дэмакратыю і свабоду.
«Рэжым Лукашэнкі ў інтарэсах Крамля працягвае агрэсіўную імпэрыялістычную палітыку русыфікацыі, ажыцьцяўляе эканамічнае, ваеннае і культурнае падпарадкаваньне Беларусі Маскве, зьяўляецца саўдзельнікам ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны».
https://smarturl.click/z2wXb
З 2014 году ва Ўкраіне дзейнічала ўзброеная групоўка, якая рыхтавалася дапамагаць расейскай арміі ў выпадку акупацыі Адэсы
Паводле сьледзтва, у склад групоўкі пад назвай «ОБП» уваходзілі 16 грамадзян Украіны, трое грамадзян Расеі і па адным — Беларусі, Кіргізстану, ЗША й Нямеччыны. Бальшыня іншаземных удзельнікаў фармаваньня знаходзіліся ва Ўкраіне нелегальна.
https://smarturl.click/4ke4Y
«Вольны хор» у чацьвёртую гадавіну масавых пратэстаў выпусьціў новы кліп пра Беларусь «Зорачкі»
Словы і музыку песьні «Зорачкі» напісаў Сяргей Новік-Пяюн, апрацоўка Галіны Казіміроўскай.
https://smarturl.click/RAwQm
Улады Беларусі забаранілі ўвоз мінэральнай вады і будаўнічых матэрыялаў зь Літвы і Латвіі
Як адзначаецца ў апублікаваным на Нацыянальным інтэрнэт-партале Беларусі дакумэнце, адпаведныя зьмены ўнесьлі ў пастанову Савету міністраў № 700 ад 6 сьнежня 2021 году.
https://smarturl.click/8E8aa
У Расеі пад Ліпецкам эвакууюць некалькі паселішчаў пасьля атакі бесьпілётнікаў на вайсковы аэрадром
Pасейская служба Радыё Свабода з спасылкай на рэгіянальную ўправу Міністэрства надзвычайных сытуацыяў Расеі паведамла, што на вайсковым аэрадроме адбылося «ўзгараньне па трэцім нумары».
У Міністэрстве абароны Расеі сьцьвярджаюць, што ў Чорным моры зьнішчылі сем безэкіпажных катэраў, якія накіроўваліся ў Крым.
https://smarturl.click/B6EXg
Ілюстрацыйны здымак вынікаў украінскай атакі на вайсковы аэрадром у Крыме ў траўні 2024 году. Reuters
«Шчасьлівейшага дня ў мяне не было». Гісторыя чалавека зь вядомага фота, зробленага 9 жніўня 2020
У жніўні 2020 году сусьветныя мэдыя публікавалі фота менчука, які ідзе па горадзе ў счэпцы зь сілавіком, а пасьля стаіць перад шэрагам амапаўцаў. Расказваем, як цяпер жыве Максім.
https://smarturl.click/Ad6Ov
Галоўнае за 8 жніўня
✏️«Мой час яшчэ не прыйшоў». Вялікая размова зь вершніцай Вольгай Сафронавай, якая засталася ўжо без другой Алімпіяды
✏️«Пасьля „хіміі“, калёніі і карцэраў я пакрыўся бранёй». Былы палітвязень — пра чатыры гады пасьля пратэстаў-2020
✏️У Курскай вобласьці трэці дзень ідуць баі. Улады рэгіёну заявілі пра 7 зьбітых ракет і 6 дронаў
✏️Вайна прыйшла ў Курскую вобласьць. Чаму маўчыць Лукашэнка
✏️Украіна заклікала сваіх грамадзян вяртацца з расейскай акупацыі празь Беларусь. Улады патлумачылі прычыну
✏️Ад Вільні да Вашынгтону. У дзясятках гарадоў сьвету пройдуць акцыі да 4-й гадавіны выбараў і пачатку пратэстаў у Беларусі
✏️Прадстаўнікі фракцыі КР «Беларусы» і некалькі партый выступілі супраць падаўжэньня мандату Ціханоўскай у 2025 годзе
✏️«Наша палітыка — з усімі супрацоўнічаць, ні з кім не сварыцца», — Франак Вячорка адказвае крытыкам Ціханоўскай
✏️Ва Ўкраіне пацьвердзілі: беларус, якога вышуквалі ў Берасьці з 2022 году, мае статус ваеннапалоннага
✏️«ПіК Свабоды». Неверагодны 2020-ы і верагодны 2025-ы. Шрайбман — пра паўстаньне 2020 году і выбары 2025 году
✏️Cьляды паставак люксавых аўтамабіляў з Украіны ў Расею вядуць у Беларусь. Расьсьледаваньне БРЦ і «Схемаў»
Ад Вільні да Вашынгтону. У дзясятках гарадоў сьвету пройдуць акцыі да 4-й гадавіны выбараў і пачатку пратэстаў у Беларусі
Беларуская дыяспара абвясьціла міжнародную акцыю «Дзень годнасьці» з нагоды чацьвёртай гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і беларускіх пратэстаў 2020 году. Беларусы па ўсім сьвеце выйдуць на акцыі супраць дыктатуры Лукашэнкі.
Акцыі й імпрэзы ў розных гарадах сьвету пройдуць з 9 па 11 жніўня.
Сьпіс сходаў, маршаў і акцый: https://smarturl.click/2q8Om
Шрайбман — пра паўстаньне 2020 году, канфэрэнцыю «Новая Беларусь» і выбары 2025-га
Ці зьмяніліся погляды беларускага грамадзтва на падзеі 2020 году? Ці адбудзецца перагляд стратэгіі дэмсілаў? Чаго можна чакаць ад прэзыдэнцкіх выбараў 2025 году? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык Арцём Шрайбман:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/UD61Dzrd0QA
Ва Ўкраіне пацьвердзілі: беларус, якога вышуквалі ў Берасьці з 2022 году, мае статус ваеннапалоннага
Жыхар Бабруйску Яўген Камянькоў, які ў траўні трапіў ва ўкраінскі палон пад Ваўчанскам Харкаўскай вобласьці, мае статус ваеннапалоннага і можа быць уключаны ў сьпіс для абмену, калі ягоныя сваякі зьвернуцца да ягонага расейскага камандаваньня з адпаведнай заявай, пацьвердзілі Свабодзе:
https://smarturl.click/e54AR
Лукашэнка прапанаваў зьмякчыць адказнасьць па шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку «наркатычных»
Унесены на разгляд у парлямэнт Беларусі законапраект прадугледжвае зьмякчэньне пакараньняў па шэрагу злачынстваў, у тым ліку «наркатычных», але не закране «экстрэмістаў»:
https://smarturl.click/mpaq9
Прадстаўнікі фракцыі Каардынацыйнай рады «Беларусы» выступілі супраць падаўжэньня мандату Ціханоўскай у 2025 годзе
Вадзім Пракоп’еў, Андрэй Ягораў і Аляксандар Кныровіч ад імя фракцыі Каардынацыйнай рады «Беларусы» апублікавалі заяву, у якой выступілі супраць падаўжэньня мандату Сьвятланы Ціханоўскай у якасьці лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі з 9 жніўня 2025 году.
«Дэмакратычныя сілы павінны паказваць прыклад, прытрымліваючыся прынцыпаў выбарнасьці і зьмяняльнасьці», — гаворыцца ў заяве:
https://smarturl.click/5O9aG
«Мой час яшчэ не прыйшоў». Вялікая размова зь вершніцай Вольгай Сафронавай, якая засталася ўжо без другой Алімпіяды
Пасьля 2020 году двухразовая чэмпіёнка Беларусі была вымушаная зьехаць у Польшчу разам з трыма сваімі коньмі. У 2021 годзе яна ня трапіла на Алімпіяду ад Беларусі, у 2024 — зноў не атрымалася, ужо ад Польшчы.
«Былі сур’ёзныя страсеньні мозгу, тры грыжы ў хрыбетніку, мая шыя выглядае як у чалавека пэнсійнага ўзросту, бо ляціш галавой уперад. У працэсе палёту думаеш: „Ой, зараз будзе так балюча, непрыемна!“ Чамусьці палёт з каня праходзіць у такой замаруджанай раскадроўцы», — кажа Вольга.
Расейскі алігарх публічна назваў вайну ва Ўкраіне «вар’яцтвам»
Расейскі мільярдэр Алег Дзерыпаска ў інтэрвію японскаму выданьню Nikkei Asia назваў вайну ва Ўкраіне «вар’яцтвам», раскрытыкаваў расейскія выдаткі на абарону і заклікаў да неадкладнага спыненьня агню.
Калі б не магчымасьць гандляваць з азіяцкімі краінамі, расейская эканоміка даўно пайшла б на дно: выратавальным колам для Расеі стаў экспарт тавараў у Індыю і Кітай, сказаў Дзерыпаска, знаходзячыся ў Японіі ў якасьці афіцыйнага прадстаўніка Расеі на пасяджэньні рады Азіяцка-Ціхаакіянскага эканамічнага супрацоўніцтва. https://smarturl.click/Yz47m
Чаму Ўкраіна ўварвалася ў Курскую вобласьць і як гэта можа дапамагчы ёй у адваяваньні акупаваных расейцамі тэрыторый
«Сказаць, што гэтае ўварваньне ў Курскую вобласьць засьпела многіх, у тым ліку расейскае камандаваньне, зьнянацку, — нічога не сказаць».
https://smarturl.click/ba40n
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа і інфаграфіку на розныя тэмы. Відэа апошняга тыдня:
👆🏻Як менскія чыгуначнікі ў 1918-ым не давалі бальшавікам паравоз, каб тыя не ўцяклі з нарабаваным беларускім дабром і зброяй (гл. вышэй)
👉🏻 Руды, цагельны, бурштынавы, рабінковы... radio_svaboda/video/7398975746036845830">пра адценьні колераў па-беларуску
👉🏻 Думаеце, што «ўжо немаладыя для авантураў»? radio_svaboda/video/7398613837207031045">Паглядзіце на беларускую альпіністку, якая ў 64 гады скарае «васьмітысячнікі»
👉🏻 Дзяржава працягвае ціснуць на грамадзян. radio_svaboda/video/7399340997974478085">Расказваем, за што ў беларусаў могуць забраць дзяцей
👉🏻 Дачка эмігрантаў зь Беларусі стала алімпійскай чэмпіёнкай у фэхтаваньні на рапірах у складзе зборнай ЗША. radio_svaboda/video/7400063885207915782">Расказваем пра яе
👉🏻 «У мяне больш няма ўнука». radio_svaboda/photo/7400299519499308294">Як пратэсты 2020 году падзялілі некаторыя беларускія сем’і на два лягеры
👉🏻 Эканоміка на Свабодзе. radio_svaboda/video/7400462283933060357">Чаму адбываюцца абвалы на міжнародных фінансавых рынках і як гэта закранае Беларусь
👉🏻 Як падазваць сабаку? Расказваем radio_svaboda/video/7400819645642444038">(па-беларуску і на іншых мовах)
У Нямеччыне аштрафавалі дэпутата парлямэнту Саксоніі за ўтойваньне бізнэсу ў Беларусі і візыты ў краіну
Паводле выданьня welt.de, Ёрг Дорнаў «некалькі разоў сустракаўся з прыхільнікамі беларускага дыктатара Аляксандра Лукашэнкі, аднак прыхаваў інфармацыю пра гэта».
https://smarturl.click/DazBe
Сучасная, прывабная, свая. Дзьве мовы ў Беларусі зьмяняюць свае ролі
Расейская, хоць і застаецца для беларусаў у Беларусі мовай „по умолчанию“, апроч сваіх функцыяў „сродку зносін“, зьяўляецца таксама мовай рэжыму і мовай страху.
У Варшаве адбыўся пікет у падтрымку тэлеканалу «Белсат»
Пікет у абарону тэлеканалу «Белсат» прайшоў увечары 8 жніўня каля канцылярыі прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты палітзьняволеных беларускіх журналістаў.
На пікеце ў Варшаве нагадалі, што сярод 37 працаўнікоў прэсы, якія знаходзяцца за кратамі ў Беларусі, ёсьць і супрацоўнікі «Белсату», якія пацярпелі за сваю прафэсійную дзейнасьць, атрымаўшы палітычна матываваныя прысуды.
Ініцыятарам акцыі выступіў беларускі палітык Зянон Пазьняк.
https://smarturl.click/JDVAv
Інстытут вывучэньня вайны: украінскія войскі прасунуліся на 35 кілямэтраў углыб Курскай вобласьці Расеі
Экспэрты амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW), аналізуючы відэазапісы з Курскай вобласьці Расеі, мяркуюць, што хуткасьць прасоўваньня ўкраінскіх падразьдзелаў сьведчыць аб дасягненьні імі «апэратыўнай нечаканасьці ўздоўж мяжы з Расеяй».
https://smarturl.click/nymob
Здымак: Reuters
Чацьвертая гадавіна прэзыдэнцкіх выбараў-2020
9 жніўня 2020 году ў Беларусі адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Яны прайшлі ва ўмовах масавых фальсыфікацыяў. Паводле агучаных ЦВК зьвестак, Аляксандар Лукашэнка набраў 80,1%, Сьвятлана Ціханоўская — 10,2%. На шмат якіх участках незалежныя назіральнікі фіксавалі несумненную перавагу Ціханоўскай. Ужо ўвечары 9 жніўня пачаліся масавыя пратэсты і затрыманьні. Апошнія набылі маштаб рэпрэсіяў, якіх не было ў найноўшай гісторыі Беларусі. Вынікі выбараў не прызнала міжнародная супольнасьць.
Больш важных датаў гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2wYb
Вольга Сафронава пра пропуск Алімпіяды, коней і пэрспэктывы. ВІДЭА
Пасьля 2020 году двухразовая чэмпіёнка Беларусі была вымушаная зьехаць у Польшчу разам з трыма сваімі коньмі. У 2021 годзе яна ня трапіла на Алімпіяду ад Беларусі, у 2024 — зноў не атрымалася, ужо ад Польшчы. У размове са Свабодай вершніца расказала, чаму верыць, што яе зорны час наперадзе.
🎥 Падрабязнасьці глядзіце ў відэа Свабоды.
📰 Тэкставы варыянт пад спасылкай: https://smarturl.click/qlQyO
«Наша палітыка — з усімі супрацоўнічаць, ні з кім не сварыцца», — Франак Вячорка адказвае крытыкам Ціханоўскай
«У інтарэсах беларусаў бачыць Сьвятлану Ціханоўскую як інструмэнт, голас беларусаў, які можа прадстаўляць нашы інтарэсы», — перакананы яе дарадца Франак Вячорка.
❗️Cьляды паставак люксавых аўтамабіляў з Украіны ў Расею вядуць у Беларусь. Расьсьледаваньне БРЦ і «Схемаў»
Журналісты праекту ўкраінскай службы Радыё Свабода «Схемы» супольна зь Беларускім расьсьледніцкім цэнтрам і Праектам па расьсьледаваньні карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP) правялі сваё расьсьледаваньне, як люксавыя аўтамабілі ў абыход санкцый пастаўлялі з Эўропы праз Украіну і Беларусь у Расею.
Высьветлілася, што ўкраінскі пастаўшчык люксавых аўтамабіляў у Расею празь Беларусь цягам 2023 году дапамагаў экспартаваць і беларускія калійныя ўгнаеньні ў абыход санкцый:
https://smarturl.click/vwn6E
Вайна прыйшла ў Курскую вобласьць. Чаму маўчыць Лукашэнка
У Курскай вобласьці Расеі трэці дзень ідуць баі. Атака вайскоўцаў Украіны на Курскую вобласьць — знакавая падзея расейска-ўкраінскай вайны. Гэта не маленькая партызанская вылазка невялікай групы, як тое было раней, а паўнавартасная вайсковая апэрацыя з выкарыстаньнем значнай жывой сілы і бранятэхнікі.
Лукашэнка на гэтыя падзеі пакуль ніяк не рэагуе. Чаму? — Разважае аналітык Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/2q8D0
Украінская кампанія ня можа вярнуць зь Беларусі вагоны, у якіх да вайны перавозілі беларускія ўгнаеньні
Украінская кампанія «АгроХімРесурс», якая набывала на беларускіх прадпрыемствах угнаеньні, з пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну ня можа вярнуць зь Беларусі 21 вагон і 6 кантэйнэраў. Гэтыя вагоны перад вайной адправілі на беларускія прадпрыемствы «Гродна Азот» і Гомельскі хімічны завод за чарговай партыяй прадукцыі. Цяпер яны адмаўляюцца вярнуць рухомы састаў ва Ўкраіну:
https://smarturl.click/aJ4gA
«За нясплату падаткаў». У Беларусі заблякавалі сайты Airbnb, Megogo, Battle і Hetzner
На сайце Міністэрства па падатках і зборах Беларусі ў рашэньні аб блякаваньні яго прычынай указаная «запазычанасьць па падатках (зборах), мытах, пенях» у суме, якая перавышае 120 000 беларускіх рублёў (каля 37 300 даляраў ЗША).
Battle — плятформа кампаніі Blizzard, якая распрацавала сэрыі гульняў Diablo, Warcraft, Starctaft, Overwatch; Airbnb — папулярны сэрвіс па браняваньні жытла; Megogo — украінскі мэдыясэрвіс для прагляду фільмаў; Hetzner — кампанія і апэратар цэнтру апрацоўкі дадзеных, якая базуецца ў Нямеччыне:
https://smarturl.click/aJ4vA
МЗС Беларусі рэкамэндавала беларусам не наведваць Ізраіль праз абвастрэньне сытуацыі на Блізкім Усходзе
Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні МЗС, беларусам раяць прымаць рашэньне аб наведваньні гэтай краіны «з улікам разьвіцьця бягучай абстаноўкі ў рэгіёне», а беларусам, якія жывуць ці знаходзяцца цяпер у Ізраілі, — «выконваць рэкамэндацыі ізраільскіх уладаў і пільнавацца правілаў асабістай бясьпекі»:
https://smarturl.click/JDVzq