radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

125 гадоў Адаму Бабарэку

14 кастрычніка 1899 году нарадзіўся Адам Бабарэка, беларускі пісьменьнік, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў літаратурных аб’яднаньняў «Маладняк» і «Ўзвышша».

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/DaR0b

На здымку Адам Бабарэка — студэнт Менскай духоўнай сэмінарыі, 1915 год

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 13 кастрычніка

📌 Украінскі аналітычны праект паведаміў пра расстрэл расейцамі 9 украінскіх палонных

📌 Чаму становіцца папулярным выдаваць паэзію на некалькіх мовах? Вольга Гапеева расказала пра свой новы зборнік

📌 Беларускія грыбы называйма па-беларуску! Тэст

📌 Кампанія паплечніка Лукашэнкі Шэймана набыла зямлю ў Абхазіі на беразе Чорнага мора. Ёсьць прыкметы карупцыі — БРЦ

📌 Таварыскую сустрэчу дзьвюх беларускіх футбольных камандаў спынілі праз масавую бойку

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што лепш — есьці да трэніроўкі ці пасьля яе

Шмат хто з тых, хто вядзе актыўны лад жыцьця і наведвае спартовыя залі, ня рэдка мае праблемы з плянаваньнем прыёмаў ежы. Экспэрты кажуць, што час прыёму ежы можа паўплываць як на прадукцыйнасьць арганізму, так і на яго аднаўленьне.

https://smarturl.click/Ad0MM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кампанія паплечніка Лукашэнкі Шэймана набыла зямлю ў Абхазіі на беразе Чорнага мора. Ёсьць прыкметы карупцыі, — БРЦ

Віктар Шэйман, які з чэрвеня 2021 году не займае афіцыйных пасадаў, прысутнічаў на сустрэчы Лукашэнкі з Бжанія ў Абхазіі ў верасьні 2022 году і ў час візыту ў адказ абхаскага кіраўніка ў Менск у лютым 2023-га.

Зямля можа каштаваць некалькі мільёнаў даляраў. Але за два гады будаўніцтва на ёй так і не пачалі.

https://smarturl.click/RAJvW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Пакістане ў выніку сутыкненьняў сунітаў з шыітамі загінулі 16 чалавек

Сама меней 16 чалавек, у тым ліку тры жанчыны і двое дзяцей, забітыя ў выніку сутычак на паўночным захадзе Пакістану. Гэта наступствы даўняга канфлікту.

https://smarturl.click/ppvEW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці верыце вы, што ў кожным чалавеку ёсьць штосьці добрае?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Думаю, штосьці добрае кожнаму даецца ад нараджэньня. Важна гэтае штосьці разгледзець і разьвіваць з маленства. Ад гэтага залежыць, што ў выніку адзін вырастае з сэрцам, а другі з помпай у грудзях. І ўсё было б ня так трагічна, калі б чалавек з помпай не атрымліваў аблудным чынам уладу або зброю ў рукі. Тады ён робіцца падобным да монстра або зомбі. Беларусы сёньня праходзяць гістарычнае выпрабаваньне выпадковай уладай і пачынаюць разумець, наколькі важна, хто імі кіруе, як шмат залежыць ад кожнага грамадзяніна і што выбары павінны быць сумленнымі.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

140 гадоў з дня нараджэньня Баляслава Пачопкі

13 кастрычніка 1884 году нарадзіўся Баляслаў Пачопка, дзяяч беларускага хрысьціянскага руху, сталы аўтар ґазэты «Наша Ніва», рэдактар-выдавец першае беларускае каталіцкае ґазэты «Biełarus», (1913—1915), уніяцкі сьвятар.

Больш падзей гэтага дня чытайце ў публікацыі «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/gp1EO

Здымак catholic.by

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

13 кастрычніка ў гісторыі

1910 — у Санкт-Пецярбургу ў друкарні Пянткоўскага выходзіць другі паэтычны зборнік Янкі Купалы «Гусьляр».

1929 — у Менску пачаўся рух трамваяў.

1960 — з канвэеру Беларускага аўтамабільнага заводу ў Жодзіне сышоў першы 40-тонны самазвал.

1999 — 25 гадоў таму у сыстэме каталіцкай царквы Беларусі загадам папы Яна Паўла II на просьбу кардынала Казіміра Сьвёнтка створаная Віцебская дыяцэзія, якая ўваходзіць у склад Менска-Магілёўскай мітраполіі.

2020 — раніцай у цэнтры Менску міліцыянты схапілі аднаго з уласьнікаў крамы „Первый цветной“ Максіма Харошына разам з жонкай. Мужчыну брутальна зьбілі ў міліцыі, адкуль яго адразу адправілі ў шпіталь.

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле: https://smarturl.click/gp1EO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі маюцца выпадкі заражэньня варыянтам каранавіруса ХЕС

COVID-19, «на жаль, нікуды ня зьнік», ён «па-ранейшаму цыркулюе», заявіў намесьнік галоўнага ўрача Менскага гарадзкога цэнтра гігіены і эпідэміялёгіі Рыгор Гяцюк.

Не прыводзячы канкрэтных дадзеных, ён паведаміў, што ў параўнаньні зь мінулым годам колькасць выпадкаў захворваньня ў 2024-м зьнізілася.

Доктар паведаміў, што цяпер, прынамсі, у Менску цыркулюе штам амікрон і яго новыя падвіды — FLiRT і XEC.

«Мы пакуль ня схільныя прадбачыць нейкую экстраную сытуацыю, — заявіў ён. — Я ня думаю, што яны будуць значна ўплываць на эпідэміялягічнае становішча. Нашыя ўстановы гатовыя — гатовыя для дыягностыкі, гатовыя для аказаньня мэдыцынскай дапамогі, таму, я думаю, сытуацыя будзе кантраляванай». https://smarturl.click/YzaXl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За першую дэкаду кастрычніка краіны ЭЗ спынілі на 60% менш спробаў нелегальнага пранікненьня з Беларусі, чым год таму

За першую дэкаду кастрычніка суседнія краіны ЭЗ прадухілілі 710 спробаў мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу зь беларускай тэрыторыі — на 39,6% менш, чым 1–10 верасьня (1.175), і на 60% менш, чым 1–10 кастрычніка 2023 года (1.774), сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз дадзеных іх памежных службаў.

Зьніжэньне актыўнасьці нелегалаў за гэты пэрыяд у гадавым вымярэньні зафіксаванае на ўсіх напрамках: на польскім — на 15,8%, латвійскім — на 81,5%, літоўскім — на 89,2%.

Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краінаў ЭЗ цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве. https://smarturl.click/4kdVY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

IT-спэцыяліста зь Сянна будуць судзіць за данаты

21 кастрычніка ў Віцебскім абласным судзе ў закрытым рэжыме пачнуць судзіць 48-гадовага Валерыя Мефадзіенку, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Яму інкрымінавалі ч. 2 арт. 361-2 КК («фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці») і ч. 2 арт. 290-1 КК («фінансаваньне тэрарыстычнай дзейнасьці»).

На гэтым тыдні разглядалі 21 крымінальную справу за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» ці «фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня». Паводле гэтых двух артыкулаў у Беларусі асуджаныя ўжо 314 чалавек. Большасьць з іх асудзілі на пазбаўленьне волі. https://smarturl.click/nyGQb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ня мы да іх прыйшлі». Як украінскія танкісты ваююць на Пакроўскім напрамку. Фотарэпартаж

На Пакроўскім напрамку танкісты 25-й Січеслаўскай брыгады працуюць на танку Т-80 і ўдзень, і ўначы, часта — без абеду і сну. Іх задача — спыняць пастаянныя «мясныя штурмы» пяхоты расейскай арміі. Як ваююць украінскія танкісты, глядзіце ў фотарэпартажы ўкраінскай службы Радыё Свабода, які падрыхтаваў фотакарэспандэнт Сяргей Нужненка. https://smarturl.click/8EqMx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Партугалія пачне выдаваць гуманітарныя візы. Іх змогуць атрымаць і беларусы

Парлямэнт Партугаліі ўхваліў законапраект аб стварэньні гуманітарнай візы, паведаміла газэта Correio da Manhã.

Закон дазволіць людзям, якіх пераследуюць на радзіме, атрымаць спэцыяльную візу ў Партугалію, каб, прыехаўшы, папрасіць у ёй палітычны прытулак. Цяпер гэта можна зрабіць па турыстычнай візе, якую трэба атрымліваць у краіне грамадзянства ці ў іншай — пры наяўнасці ВНЖ.
Гуманітарныя вызы змогуць атрымліваць і грамадзяне Беларусі, паведамляе дарадца лідэркі дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка. https://smarturl.click/O02jA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Калі палякі паспрабуюць адцяць захад Украіны і Беларусі...». Што стаіць за «польскімі» страхамі Лукашэнкі

Што замоўчвае Лукашэнка, калі раз за разам агучвае свае страхі пра пагрозу, якая нібыта ідзе з-за Бугу. І пры якіх абставінах такая пагроза можа стаць рэальнай — але не для беларускай дзяржавы, а для ягонага асабістага рэжыму. Піша Віктар Багдзевіч. https://smarturl.click/xBQEQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

12 кастрычніка 1925 году ў Бэрліне пачалася Другая ўсебеларуская канфэрэнцыя. Беларускія палітыкі, якія паверылі, што ў БССР можна рэалізоўваць ідэалы нацыянальнага адраджэньня, пераконвалі сваіх калег-эмігрантаў спыніць барацьбу з бальшавікамі. На канфэрэнцыі паўнамоцтвы ўраду БНР былі перададзеныя ўраду БССР. Аднак старшыня Рады БНР Пётра Крачэўскі і ягоны намесьнік Васіль Захарка гэтага рашэньня не прызналі.

12 кастрычніка 2022 году ўвечары каля адабранага ўладамі касьцёлу Сьвятых Сымона і Алены ў Менску прайшла разьвітальная імша. Набажэнства ў парафіяльным доме храма правёў пробашч Уладзіслаў Завальнюк.

Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/Xy6L6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дрон-камікадзэ, запушчаны «Хэзбалой», параніў больш за 60 чалавек у Ізраілі

Выбух адбыўся ў раёне населенага пункту Біньяміна на поўначы Ізраілю.

https://smarturl.click/e5j79

Фота мае ілюстрацыйны характар

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля чарговых расейскіх абстрэлаў ва Ўкраіне загінулі 2 чалавекі, 22 параненыя

На гэты раз Расея абстраляла чатыры ўкраінскія вобласьці.

https://smarturl.click/JDjzL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Таварыскую сустрэчу дзьвюх беларускіх футбольных камандаў спынілі пасьля масавай бойкі

Сустрэча паміж «Мінскам», які выступае ў Вышняй лізе першынства Беларусі і «Маладэчнам-2018», які ўпэўнена ўзначальвае табліцу ў Першай лізе, толькі на паперы насіла статус «таварыскай». На справе футбол аказаўся настолькі баявым, што гульню ня здолелі завяршыць.

https://smarturl.click/jk23b

Здымак афіцыйнага каналу «Маладэчны-2018» зь менскага стадыёну «Тарпэда», дзе адбыўся скандал

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Украінскі аналітычны праект паведаміў пра расстрэл расейцамі 9 украінскіх палонных

Расейскія войскі ў Курскай вобласьці расстралялі дзевяць украінцаў, якія здаліся ў палон, пра гэта паведаміў украінскі аналітычны праект Deepstate.

https://smarturl.click/qlExd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускія грыбы называйма па-беларуску! Тэст

Назвы грыбоў — словы, засвоеныя ня ў школе ці з расейскіх сэрыялаў, а ад дзядоў-бацькоў. Таму грыбаўніцтва — тая галіна, дзе беларускія словы ведаюць і ўжываюць нават самыя расейскамоўныя беларусы. Гэта жыцьцёва важна, бо за назвамі — практычныя веды пра добрыя і неядомыя грыбы.

А беларускія народныя назвы грыбоў — асобны паэтычны сьвет: у ім жывуць і травеньская красулька, і буцяновыя яйкі, і шчыранькі добрык. У кожнай гаворцы свой набор словаў. Але тэст, як правіла, пра найбольш пашыраныя грыбныя назвы, і ўсё ж няпросты. Удачы!

https://smarturl.click/VDEng

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму становіцца папулярным выдаваць паэзію на некалькіх мовах? Вольга Гапеева расказала пра свой новы зборнік

Новая кніга паэткі Вольгі Гапеевай выйшла на трох мовах. Такое ў сучаснай беларускай літаратуры здараецца рэдка. Пагаварылі з аўтаркай пра яе трылінгву, мастацкія праекты, міжнароднае прызнаньне, а яшчэ пра тое, чаго цяпер бракуе беларускай літаратуры.

https://smarturl.click/mpJ1O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

💌 Самае цікавае на Свабодзе за тыдзень у адным лісьце!

Пра топ-15 карысных беларускіх адукацыйных праектаў для дзяцей і дарослых, беларускі «квэст як атрымаць візу», незайздросны лёс настаўнікаў, падвышэньне падаткаў і ня толькі — чытайце ў нашай рассылцы.

Падпісвайцеся і чытайце: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Грузіі тры тэлеканалы аштрафавалі за адмову паказваць ролік кіруючай партыі з кадрамі з Украіны

Суд у Тбілісі аштрафаваў тры грузінскія тэлеканалы за адмову разьмяшчаць у эфіры перадвыбарчы ролік кіруючай партыі «Грузінская мара», у якім былі кадры разбураных у выніку вайны будынкаў ва Ўкраіне.

У роліку «Грузінскай мары» паказаны чорна-белыя кадры разбураных у выніку вайны будынкаў і гарадоў ва Ўкраіне з надпісам «Не вайне!». Насупраць гэтых кадраў паказаныя будынкі і іншыя аб’екты ў Грузіі з надпісам «Выберы мір».

Раней тэлеканалы заявілі, што партыя «Грузінская мара» «працягвае спэкуляваць на трагедыі ўкраінскага народа для сваёй палітычнай кампаніі і зараз патрабуе ад тэлеканалаў трансліраваць амаральныя банэры, якія яна вывесіла на вуліцах, на рэкламных шчытах». У заяве таксама гаворыцца, што тэлеканалы «ня маюць намеру, нават ускосна, падтрымліваць расейскую прапаганду „Грузінскай мары“ і здзек з украінскага народа». https://smarturl.click/Xy6jG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі Свабоды 12 кастрычніка

Партугалія пачне выдаваць гуманітарныя візы. Іх змогуць атрымаць і беларусы

Лукашэнка запрасіў у Беларусь жыхароў Гішпаніі, якая не прызнае яго легітымнасьць

«Ня мы да іх прыйшлі». Як украінскія танкісты ваююць на Пакроўскім напрамку. Фотарэпартаж

Boeing скароціць 17 тысяч працоўных месцаў на фоне маштабнага страйку

Экспэрт патлумачыў, як можа зьмяніцца палітыка Літвы адносна Беларусі, калі на выбарах перамогуць левыя ці радыкалы

«Калі палякі паспрабуюць адцяць захад Украіны і Беларусі...». Што стаіць за «польскімі» страхамі Лукашэнкі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча плянуе часова прыпыніць дзеяньне права на прытулак. Латушка: мы разьлічваем на салідарнасьць зь беларусамі

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск 15 кастрычніка на пасяджэньні ўраду прэзэнтуе міграцыйную стратэгію Польшчы, адным з элемэнтаў якой стане часовае прыпыненьне права на прытулак.

«Калі, напрыклад, я сёньня гучна заяўлю, што адным з элемэнтаў міграцыйнай стратэгіі будзе часовае прыпыненьне права на прытулак, заснаванае на тэрытарыяльным прынцыпе, і я буду настойваць на прызнаньні гэтага рашэньня ў Эўропе, то гэта будзе таму, што мы добра ведаем, як гэта выкарыстоўваюць Лукашэнка, Пуцін, кантрабандысты, гандляры людзьмі. Тое, як гэтае права на прытулак выкарыстоўваецца, наўпрост супярэчыць сутнасьці права на прытулак», — заявіў Туск.

З нагоды плянаванага прыняцьця міграцыйнай стратэгіі выказаўся намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка:

«Я вельмі ўдзячны Польшчы і палякам, што Польшча стала краінай, дзе многія беларусы знайшлі абарону і салідарнасьць... Права на прытулак таксама важнае для тых беларусаў, якія ўцяклі ад тэрору і ўжо знаходзяцца ў Польшчы, просяць прытулку. Важна аддзяліць рэжым Лукашэнкі ад беларускага народу». https://smarturl.click/dpylk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка зноў выступае за мэліярацыю

Плянам разьвіцьця Гомельскай вобласьці пацікавіўся ў старшыні аблвыканкама Івана Крупко Аляксандар Лукашэнка падчас наведваньня гарадзкога пасёлка Карма, дзе праходзяць «Дажынкі-2024».

«Узімку вы мне адкажаце, што мы будзем рабіць з Гомельскай вобласьцю, — цытуе яго прэс-служба. — Думайце ў цэлым пра Гомельскую вобласьць, што будзем рабіць. Землі трэба адрадзіць, мэліярацыю трэба правесьці і культура земляробства павінна быць ідэальная».

Паводле навукоўцаў, каля 10% глебаў на тарфяніках, што выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы, у рознай ступені дэградаваныя. «Самая праблемная профільная дэградацыя тарфянікаў — гэта водная і ветравая эрозія глебаў, — заяўляў у 2022 годзе супрацоўнік Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Віталь Лапа. — Асноўная маса зямлі, схільнай да ветравой эрозіі, знаходзіцца на Палессі, дзе актыўна праводзілася мэліярацыя. 10 гадоў таму было 212 тысяч гектараў дэградаваных тарфянікаў, сёння — 312 тысяч гектараў». https://smarturl.click/xBQ4O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка запрасіў у Беларусь жыхароў Гішпаніі, якая не прызнае яго легітымнасьць

Нягледзячы на «сучасную трансфармацыю сьветапарадку», грамадзяне Беларусі і Гішпаніі застануцца «прыхільнікамі самастойнага і незалежнага шляху разьвіцьця, носьбітамі традыцыйных каштоўнасьцяў», у прыватнасці «міру, сям’і і стваральнай працы на карысьць Айчыны», заявіў Аляксандар Лукашэнка.

Такім чынам ён павіншаваў 12 кастрычніка народ гэтай дзяржавы з Днём гішпанскай нацыі.

Гішпанія як частка ЭЗ не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі.
На сустрэчы з дэмакратычнай лідэркай Сьвятланай Ціханоўскай 5 кастрычніка 2023 году ў Гранадзе на палях саміту Эўрапейскай палітычнай супольнасьці прэм’ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс заявіў, што сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі зразумелая гішпанцам, бо ў свой час яны самі прайшлі праз дыктатуру. https://smarturl.click/JDjMx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экспэрт патлумачыў, як можа зьмяніцца палітыка Літвы адносна Беларусі, калі на выбарах перамогуць левыя ці радыкалы

Літва падышла да парлямэнцкіх выбараў 13 кастрычніка ў сытуацыі эканамічнага росту, зьніжэньня інфляцыі і росту даходаў насельніцтва. Але пры добрых эканамічных паказьніках сацыёлягі адзначаюць рост левых і нават радыкальных настрояў.

Гэты парадокс, а таксама беларускі кантэкст літоўскіх выбараў у інтэрвію Свабодзе тлумачыць Вітаўтас Брувярыс, галоўны рэдактар літоўскага агенцтва навінаў ELTA. https://smarturl.click/aJ3pY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Дэмакратычныя сілы разважаюць пра гуманнасьць, якой часам не бывае месца падчас вайны, нехта загіне. Ці няма тут супярэчнасьці?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Калі б беларускае грамадзтва, якое ў цэлым не падтрымлівае вайну, і яго прадстаўнікі думалі такім чынам, яны б прыпадобніліся да расейскага грамадзтва, якое збольшага прымае вайну як дадзенасьць, дзе «нехта загіне». Беларусы разумеюць, што гэта ніякая ня дадзенасьць, а асьляпленьне, тое, што адбываецца, калі не «разважаюць пра гуманнасьць», таму каштоўнасьць чалавечага жыцьця і не бярэцца пад увагу. З гледзішча здаровага сэнсу, гэта адсутнасьць навыку бачыць у іншым сябе.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Маскве арыштаваў беларуса, які ўдарыў па сьцяне Крамля малатком. Гэта былы палітвязень

Цьвярскі раённы суд Масквы арыштаваў на 15 сутак ураджэнца Беларусі Аляксандра Фралова, які абліў фарбай і пашкодзіў фасад будынка Дзяржаўнага гістарычнага музэю ў Крамлі.

Паводле праваабарончага цэнтру «Вясна», у студзені 2022 году суд Жлобінскага раёну асудзіў Аляксандра Фралова да паўтара года «хіміі» па артыкуле аб грубым парушэньні парадку (арт. 342 КК). Паводле гэтага артыкулу звычайна судзяць удзельнікам пратэстаў. У лістападзе 2023 году ён выйшаў на свабоду.

https://smarturl.click/O026z

Читать полностью…
Subscribe to a channel