Фотафакт. Беларускія сьцягі на расейскім антываенным маршы ў Вільні
На антываенным расейскім маршы ў Вільні ўдзельнікі зьбіраюцца на Лукішскім пляцы, адкуль будуць рушыць да расейскай амбасады. На маршы ёсьць і ўдзельнікі зь беларускімі нацыянальнымі сьцягамі.
Улады хочуць ліквідаваць стралковую арганізацыю, заснаваную пры падтрымцы экс-кіраўніка Службы бясьпекі Лукашэнкі
Менскі гарадзскі суд 26 лістапада разгледзіць пазоў аб ліквідацыі грамадзага аб’яднаньня «Беларуская фэдэрацыя практычнай стральбы», пададзены Міністэрствам юстыцыі.
На сайце Беларускай фэдэрацыі практычнай стральбы гаворыцца, што яна была заснаваная ў 2008 годзе пры «садзейнічаньні і падтрымцы» тагачаснага старшыні цэнтральнага савета фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама» генерал-маёра Юрыя Бародзіча. Мэта фэдэрацыі — «разьвіцьцё практычнай стральбы ў Рэспубліцы Беларусь».
Бародзічу 67 гадоў, у савецкія гады працаваў у структурах КДБ СССР. У 1992–1995 гадах — начальнік групы «Альфа» КДБ Беларусі, у 1995–1998 — кіраўнік Службы бясьпекі прэзыдэнта, у 1998–2004 — афіцыйны прадстаўнік беларускага КДБ пры ФСБ РФ.
З 1997 па 2001 год узначальваў фэдэрацыю хакея Беларусі, у 2004–2013 — старшыня цэнтральнага савета БФСТ «Дынама». https://smarturl.click/nyRW4
Ці добра вы ведаеце старажытную гісторыю Наваградку? ТЭСТ
Наваградак зьяўляецца адным з самых старых і самых значных для беларускай гісторыі горадам. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце яго гісторыю, адкажыце на пытаньні тэсту. https://smarturl.click/z2BDZ
Армія Расеі нанесла масіраваны ўдар па Ўкраіне дронамі і крылатымі ракетамі. Ёсьць ахвяры
Расейскае войска ў ноч на нядзелю атакавала Ўкраіну крылатымі ракетамі «Калібр» з акваторыі Чорнага мора. Паветраныя сілы Ўкраіны аб’яўлялі трывогу ва ўсіх абласьцях краіны на ўсход ад Дняпра. Былі зафіксаваны таксама пускі гіпергукавых ракет «Кінжал».
Выбухі адбыліся ў Адэсе, Запарожжы, Дняпры, Крывым Рогу і Чаркаскай вобласьці. Чаркаскую, Кіеўскую і Палтаўскую вобласьці таксама абстралялі ўдарныя бесьпілётнікі. У Кіеве ракета патрапіла ў пяціпавярховы жылы дом, узьнік пажар, ёсьць пацярпелыя. У Мікалаеве ў выніку падзеньня дронаў тыпу «Шахед» загінула жанчына, параненыя двое дарослых і двое дзяцей, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім. https://smarturl.click/M1lnE
«Не люблю людзей, Беларусь люблю». Этнограф Уладзімер Лобач пра сваю «акупацыйна-калябаранцкую кнігу»
Доктар гісторыі, прафэсар Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Ўладзімер Лобач у 2021-м быў звольнены з працы і прайшоў праз турму за падтрымку пратэстаў. Цяпер ён жыве і працуе ў Польшчы. Пагаварылі зь ім пра аўтаэтнаграфію, антрапалёгію акупацыі, калябарацыю, маскі гуманізму і лясны беларускі рай:
https://smarturl.click/Eeldz
Улады Чаду адпусьцілі беларуса і трох расейцаў, затрыманых у верасьні. Што пра іх вядома
Вызваленыя беларус і трое расейцаў ужо прыбылі ў Расею. Сярод іх — расейскі паліттэхноляг Максім Шугалей, зьвязаны з ПВК «Вагнэр», ён працаваў у Афрыцы падчас афрыканскай экспансіі ПВК:
https://smarturl.click/l5Q41
У Расеі значна вырасла колькасьць добраахвотнікаў для ўдзелу ў вайне ва Ўкраіне
Зьвесткі Цэнтрабанку ФР пра крэдытныя канікулы вайскоўцам сьведчаць, што зь ліпеня па верасень банкі аформілі 54,2 тысячы новых крэдытных канікулаў для ўдзельнікаў вайны ва Ўкраіну (уключаючы кантрактнікаў і мабілізаваных), у той час як летась афармлялі менш за 30 тысяч крэдытных канікулаў у кожным квартале, заўважыла «Медиазона».
Тым часам журналісты зафіксавалі ў верасьні, кастрычніку і лістападзе самыя высокія за час вайны тэмпы прыросту пацьверджанай колькасьці загінулых на вайне ва Ўкраіне расейскіх вайскоўцаў. Прычым Больш за ўсё на фронце цяпер гінуць добраахвотнікі:
https://smarturl.click/Zylnj
Здані камуністычнага мінулага Прагі. Як было і як стала. Фотагалерэя
Праз 35 гадоў пасьля таго, як Аксамітная рэвалюцыя скінула ў Празе камуністычны рэжым, які падтрымліваўся Саветамі, Радыё Свабода наведала некаторыя месцы, дзе калісьці стаялі помнікі і віселі прапагандысцкія плякаты:
📸 Фотагалэрэя: https://smarturl.click/balJv
Лідэр самаабвешчанай Абхазіі сказаў, што сыдзе ў адстаўку, калі пратэстоўцы вызваляць парлямэнт
«Тыя, хто знаходзіцца ў адміністрацыі прэзыдэнта, павінны сысьці адтуль. Пасьля чаго я абвяшчу выбары і падам у адстаўку», — заявіў Аслан Бжанія.
15 лістапада сотні чалавек выйшлі на мітынг у Сухумі, пратэстуючы супраць інвэстыцыйнай дамовы з Расеяй. Мітынгоўцы ўвайшлі ў будынкі парлямэнту і адміністрацыі Бжанія. Апазыцыя запатрабавала ягонай адстаўкі, але Бжанія адмовіўся і пакінуў Сухумі. Апазыцыя сёньня заклікала да новых пратэстаў:
https://smarturl.click/1d6eb
Хавала нататкі ў майтках і шкарпэтках. Гутарка зь ляўрэаткай прэміі Францішка Аляхновіча Вікай Біран
«Досьвед зьняволеньня дазволіў мне асэнсаваць крохкасьць і канечнасьць. Дазволіў мне радавацца жыцьцю, бо я вельмі блізка падышла да таго, што гэта ўсё можа ў любы момант скончыцца».
«Могуць зрабіць, што заўтра палову краіны давядзецца аддаць». Чаму Лукашэнка настойліва дамагаецца крэсла за сталом мірных перамоваў
Чаго асьцерагаецца Лукашэнка, шматкроць паўтараючы свае прэтэнзіі на месца за сталом будучых перамоваў, за якім будзе вырашацца зыход расейска-ўкраінскай вайны, а магчыма, і лёс іншых постсавецкіх краін? Ці абгрунтаваныя цьмяныя прадчуваньні пра магчымы новы перадзел Усходняй Эўропы паміж моцнымі гэтага сьвету, які можа зачапіць і Беларусь? — Разважае Віктар Багдзевіч:
https://smarturl.click/gpz6O
Зяленскі: пры Трампу вайна ва Украіне скончыцца хутчэй
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію ўкраінскаму грамадзкаму вяшчальніку «Суспільнe» заявіў, што пры будучай адміністрацыі ЗША на чале з абраным прэзыдэнтам Дональдам Трампам «вайна скончыцца хутчэй».
https://smarturl.click/jkA4q
У Кіеве суд арыштаваў дэпутата Шаўчэнку, які сустракаўся з Лукашэнкам і садзейнічаў перамовам на пачатку вайны
Згодна з заканадаўствам Украіны, меру стрыманьня пры неабходнасьці могуць прадоўжыць або зьмяніць на не зьвязаную з пазбаўленьнем волі. Яўген Шаўчэнка можа абскардзіць гэтае рашэньне.
https://smarturl.click/Dale3
Як Папа Францішак рэфармуе Каталіцкую царкву
У канцы кастрычніка ў Ватыкане завяршылася адна з найважнейшых падзей у жыцьці Каталіцкай царквы за апошні час — Сынод аб сынадальнасьці. Гэта сустрэча біскупаў і іншых прадстаўнікоў Касьцёла, якая на працягу стагодзьдзяў фармавала яго дактрыну і практыку. Гэты Сынод адрозьніваецца ад папярэдніх тым, што мае нізавы характар. Да якіх высноваў прыйшоў Сынод і ці пачуе Ватыкан звычайных вернікаў? Пра гэта разважае Арцём Ткачук, каталіцкі актывіст, сябра Рады душпастырства беларусаў Варшавы.
https://www.youtube.com/watch?v=AdlGmk8Hzp0
Шольц і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне ўпершыню з 2022 году
10 лістапада Шольц заявіў у інтэрвію тэлеканалу ARD, што гатовы весьці перамовы наконт вайны ва Ўкраіне з Пуціным, але не ў індывідуальным парадку, а з удзелам Украіны і іншых бакоў.
https://smarturl.click/yq253
У Бэрліне праходзіць антываенны марш расейскай апазыцыі
17 лістапада ў Бэрліне праходзіць антываенны марш, арганізаваны расейскімі апазіцыянэрамі Ільлём Яшыным, Юліяй Навальнай і Ўладзімірам Кара-Мурзай. Яны патрабуюць вывесьці расейскія войскі з Украіны, судзіць Уладзіміра Пуціна як вайсковага злачынцу і вызваліць усіх палітвязьняў у Расеі.
За падзеямі маршу можаце сачыць у спэцэфіры расейскай службы Радыё Свабода: https://www.youtube.com/watch?v=ZlO1Ghz-PiY
А таксама «Настоящего времени»: https://www.youtube.com/watch?v=fUsfoe7LFVs
Амбасадар Украіны ў Нямеччыне Аляксей Макееў раскрытыкаваў антываеннае шэсьце ў Бэрліне ў сваёй калонцы для Zeit. Дыпламат лічыць, што гэта PR-акцыя, «мэтавай аўдыторыяй якой зьяўляецца не расейскае насельніцтва, а нямецкія медыі і палітыкі». https://smarturl.click/e5Ev9
Што трэба есьці падчас прыёму антыбіётыкаў
Антыбіётыкі могуць нанесьці шкоду бактэрыям, якія жывуць у кішэчніку і называюцца мікрабіёмам. Добрая навіна, паводле газэты The New York Times, заключаецца ў тым, што гэта не назаўсёды і што стан бактэрыяльнай флёры ў кішэчніку можна аднавіць.
З таго часу, як у 1928 годзе быў адкрыты пэніцылін, антыбіётыкі ператварылі некаторыя невылечныя і небясьпечныя для жыцьця інфэкцыі ў вылечныя. Але падчас зьнішчэньня «дрэнных» бактэрый яны могуць зьнішчаць і «добрыя». А ў апошнія гады навукоўцы атрымліваюць усё больш сьведчаньняў пра важнасьць мікрабіёму для ўсяго арганізму, для мозгу і нават для псыхікі чалавека. https://smarturl.click/mpVQQ
«Ня бачу пакуль, калі вам стане магчымым бясьпечна вярнуцца дадому». Спэцдакладчыца ААН Марэн пра шэсьць гадоў працы з Беларусьсю
Апошнія шэсьць гадоў ураджэнка Францыі палітоляг Анаіс Марэн інфармавала сусьветную грамадзкасьць аб сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў якасьці спэцыяльнай дакладчыцы ААН.
Пасьля завяршэньня кадэнцыі інфармацыйнае агенцтва «Позірк» пагутарыла зь ёй пра тое, зь якімі цяжкасьцямі давялося сутыкнуцца за гэты час, у якой сытуацыі апынуліся беларусы і што можна параіць пераемніку ці пераемніцы.
— Я была ў стане рэпарцёра на вайне, прымала ўцекачоў зь Беларусі ў сваім доме. Потым пачалася поўнамаштабная вайна ва Ўкраіне, і мы ўсе перайшлі на такі рэжым, але я была ў ім ужо са жніўня 2020 года. Я не разумела, як можна на гэта не рэагаваць, я не лічыла свой час, працавала на 200% — днём, ноччу, па выхадных. Сваякі ахвяр і самі ахвяры дасылалі мне асабіста або мандату ў Жэневе скаргі: «Вось што здарылася, вось доказы, што нам рабіць?» https://smarturl.click/Eel4g
Запытайся ў Дубаўца. Ці будуць супрацоўнікі з рэжымам калісьці названыя калябарантамі — як падчас мінулай вайны?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Калябарант — гэта і ёсьць супрацоўнік. Але ў сьпісе ўсіх чалавечых грахоў і злачынстваў такога — «супрацоўніцтва» — няма. Таму сама калябарацыя ня ёсьць ані грэх, ані злачынства. Калі чалавек апынуўся у такой, часта вымушанай сытуацыі, сэнс маюць толькі ягоныя ўласныя канкрэтныя ўчынкі, а ня слова, ператворанае ў кляймо. Грахі і злачынствы маюць іншыя назвы.
Сёньня — Міжнародны дзень студэнта
17 лістапада ў сьвеце традыцыйна адзначаецца Міжнародны дзень студэнта. У гэты дзень у 1989 годзе ў Празе адбыліся студэнцкія дэманстрацыі, што далі пачатак «Аксамітнай рэвалюцыі». У Чэхіі і Славаччыне 17 лістапада адзначаецца як дзяржаўнае сьвята пад назвай Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю.
На фота: Акцыю салідарнасьці студэнтаў з затрыманымі падчас пратэстаў у Менску. 17 лістапада 2020 году
Пра іншыя падзеі 17 лістапада ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/vw1jy
У Беларусі працягваюць расьці сярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах. Растуць і даўгі насельніцтва перад банкамі
З пачатку 2024 году для фізычных асобаў сярэдняя працэнтная стаўка па крэдытах вырасла з 10,86 да 11,14 %.
Пры гэтым даўні беларусаў перад банкамі таксама растуць: за кастрычнік яны павялічыліся на 2,2%, за 10 месяцаў 2024 году — на 21,8% (або на 4,58 млрд. рублёў) і дасягнулі 25,6 млрд рублёў:
https://smarturl.click/pp3RA
У Менску зачыняецца візавы цэнтар Вялікай Брытаніі. Куды зьвяртацца беларусам
Візавы цэнтар Вялікай Брытаніі TLScontact (па адрасе вул. Няміга, 40 у Менску) зачыняецца 1 студзеня 2025 году. Ужо з 4 сьнежня 2025 году карыстальнікі больш ня змогуць атрымаць доступ да сваіх анлайн-акаўнтаў. Калі ў кагосьці была заплянаваная сустрэча, важна загрузіць неабходныя дакумэнты да гэтай даты. Усе працэдуры па апрацоўцы заявак беларусаў на візу перадаюць кампаніі VFS Global:
https://smarturl.click/RAl2m
Мянчанку накіравалі на прымусовае псыхіятрычнае лекаваньне за дапамогу палітвязьням
Як стала вядома з абноўленага «сьпісу экстрэмістаў» МУС Беларусі 53-гадовай Натальлі Маныла прызначылі прымусовае лекаваньне ў псыхіятрычным стацыянары са звычайным назіраньнем за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Рашэньне вынес судзьдзя Аляксандар Рудэнка.
Тым часам МУС Беларусі дадало ў «сьпіс экстрэмістаў» яшчэ 37 чалавек — у ім ужо 4655 прозьвішчаў.
Хроніка перасьледу: https://smarturl.click/3kn9X
У Расеі затрымалі беларуса, якога на радзіме абвінавачваюць у «распальваньні варожасьці» і «рэабілітацыі нацызму»
Сьцьвярджаецца, што затрыманы беларус з 2010 па 2020 году ў сацсетцы публікаваў матэрыялы, накіраваныя на распальваньне сацыяльнай варожасьці і рэабілітацыю нацызму. «16 верасьня яго аб’явіла ў вышук міліцыя Барысаўскага раёну», — паведамляюць расейскія СМІ:
https://smarturl.click/RAlDm
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму паліцыя ў Літве не знаходзіць вінаватых у начных нападах на месцы, дзе зьбіраюцца беларусы?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Сапраўды, абразьлівыя надпісы на сьценах, падпаленыя дзьверы, прастрэленыя вокны... Інцыдэнты настолькі ж крыўдныя для беларусаў, наколькі не зразумелыя для літоўскіх праваахоўнікаў. У Літве звычайна ня ведаюць пра тое, што адбываецца ў Беларусі, пра вайну рэжыму з грамадзянскай супольнасьцю, у тым ліку і з тымі, хто выехаў за мяжу. Літоўцы проста не разумеюць, як такое можа быць. Таму інцыдэнты падаюцца ім нязначнымі.
Сёньня дзень памяці Андрэя Макаёнка
16 лістапада 1923 году памёр знакаміты беларускі драматург Андрэй Макаёнак, народны пісьменьнік Беларусі, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа (1974, за трагікамэдыю «Трыбунал» і камэдыю-рэпартаж «Таблетку пад язык») і Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962, за камэдыю «Лявоніха на арбіце»).
Пра іншыя падзеі 16 лістапада ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/4kX7G
Асноўнае за пятніцу, 15 лістапада
Па ўсёй Беларусі прайшлі затрыманьні сваякоў палітвязьняў
«Адмовіцца нельга — рызыкуеш страціць працу». Як зьбіраюць подпісы за Лукашэнку на прадпрыемствах
Чаму курс беларускага рубля ставіць новыя адмоўныя рэкорды, — тлумачэньне эканамісткі Лузгіной
Улады Беларусі арганізавалі канфэрэнцыю аб нелегальнай міграцыі, але заходнія дыпляматы не прыйшлі на яе
Жаночая ўлада і какецтва Лукашэнкі
Беларускі ПЭН і Радыё Свабода назвалі пераможцаў і ляўрэатаў прэміі імя Аляхновіча за турэмную літаратуру
Хавала нататкі ў майтках і шкарпэтках. Гутарка зь ляўрэаткай прэміі Францішка Аляхновіча Вікай Біран
Кіраўніцай тэлеканалу «Белсат» прызначылі Аліну Коўшык
«Дэкаратыўныя зьмены». Якія праблемы застаюцца ў беларусаў ва Ўкраіне праз амаль тры гады пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны
«Куды коціцца сьвет». Як Папа Францішак рэфармуе Каталіцкую царкву
Калесьнікава, выбары і прэзыдэнт Польшчы. Вынікі тыдня з Карбалевічам
Чаму адбылася сустрэча Марыі Калесьнікавай з татам, хто зьняўся з прэзыдэнцкай гонкі і навошта Лукашэнка лятаў на кліматычны саміт.
Палітыяны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч камэнтуе палітычныя падзеі тыдня.
https://www.youtube.com/watch?v=SzDRh0NiGfE
У Сухумі пратэстоўцы занялі будынак парлямэнту і патрабуюць адстаўкі кіраўніка Абхазіі
Адміністрацыя самаабвешчанай рэспублікі Абхазія рыхтуецца адклікаць законапраект аб інвэстыцыйнай дамове з Расеяй. Гэта адбываецца на фоне масавых пратэстаў супраць гэтага праекту ў Сухумі. Пратэстоўцы занялі будынак парлямэнту і запатрабавалі адстаўкі кіраўніка Абхазіі Аслана Бжанія.
https://smarturl.click/dpvJJ
Як Касьпійскае мора стала полем бою
Украінскія ўлады паведамілі, што ў першыя дні поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў 2022 годзе расейскія ракеты запускаліся з Касьпійскага мора, і з таго часу гэта працягваецца да сёньня.
Гэта наносіць пакуль не падлічаную шкоду навакольнаму асяродзьдзю і прыводзіць да вялікіх разбурэньняў і ахвяр у месцах абстрэлаў.
https://smarturl.click/xBZBY