radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«Пакрысе», «Трызуб і Пагоня», «Каля культуры». Топ-10 адукацыйных беларускіх праектаў

Адкуль узяліся вікінгі пад Дняпром, як узьнікла беларуская лацінка і дзе шукаць новыя беларускія словы. Свабода сабрала топ-10 адукацыйных праектаў, празь якія беларусы могуць лепш спазнаваць сваю культуру, мову і гісторыю.

https://smarturl.click/ZyZdd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дэпутат ірляндзкага парлямэнта быў завэрбаваны Крамлём

Крыніцы ў спэцслужбах распавялі The Sunday Times, што расейскія агенты выкарыстоўвалі для вярбоўкі ірляндцаў «мядовую пастку» — сэксуальныя сувязі, з дапамогай якіх затым шантажавалі будучых сувязных, схіляючы да супрацоўніцтва.

https://smarturl.click/gp04B

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ўвядуць падатак на даходы фізічных асоб ад апэрацый з крыптавалютамі

Але ёсьць выключэньні.

https://smarturl.click/Ad26R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю Пінску? ТЭСТ

Пінск зьяўляецца адным з самых старых і значных гарадоў Беларусі. Доўгі час ён быў цэнтрам княства. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю Пінску і Піншчыны, адкажыце на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/71DeG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У выпадку нападу Украіны на Беларусь Лукашэнка зможа выкарыстоўваць ядзерную зброю з дазволу Крамля, — Мядзьведзеў

«У Аляксандра Рыгоравіча будзе поўная падстава зьвярнуцца да Расеі для выкарыстаньня разьмешчанай у Беларусі ТЯЗ. І яму складана будзе адмовіць у задавальненьні паглядзець на агеньчыкі ў Кіеве», — заявіў намесьнік кіраўніка Савета бясьпекі РФ.

https://smarturl.click/gp0Zo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першы пераклад «Іліяды» на беларускую і кулінарнае шоў. Як пачаўся фэст «Прадмова-2024»

У Вільні адкрыўся фэстываль беларускай кнігі «Прадмова» — традыцыйны штогадовы фэст літаратараў, выдаўцоў і прыхільнікаў інтэлектуальнай літаратуры.

На пляцоўках фэсту праходзяць прэзэнтацыі новых выданьняў, дыскусіі і творчыя сустрэчы з аўтарамі, а таксама дзейнічае найбуйнейшы за межамі Беларусі кніжны кірмаш.

https://smarturl.click/67Rpj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Думаю над прысудам за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Што гэта значыць?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Гэта эмацыйная інтэрпрэтацыя адказных за рэпрэсіі, а ня факт злачынства ці спрыяньня злачынству, якія можна аб’ектыўна даказаць ці абвергнуць. Звычайны суд разглядае зразумелыя злачынствы — забойства, крадзёж, абразу — тое, што даказваецца фактамі і што вычарпальна апісанае ў кодэксах. Але сярод такіх злачынстваў экстрэмізму няма, бо няма яго апісаньня. Тым часам сотні людзей пасаджаныя «за гэта» ў турму. Выходзіць, яны пакараныя толькі за тое, што яны самі такія ёсьць.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

6 кастрычніка — дзень нараджэньня Яна Булгака, вядомага фотамастака і этнографа

Ян Булгак нарадзіўся ў 1876 годзе на Наваградчыне. Дзякуючы яму да нашага часу дайшлі выявы людзей, вёсак і гарадоў, а таксама архітэктурных помнікаў Беларусі, якіх даўно няма ў рэчаіснасьці. Яго творчасьць паўплывала на разьвіцьцё мастацкай фатаграфіі Беларусі, Польшчы і Літвы.

Ян Булгак вядомы ня толькі як майстар краязнаўчай фатаграфіі, але і як пэдагог, бібліёграф, фальклярыст, гісторык мастацтваў, першы беларускі гісторык фатаграфіі.

Пра іншыя падзеі 6 кастрычніка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/RA3Xl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія вайскоўцы забілі сама меней 93 украінскіх палонных з пачатку вайны, 80% зь іх — сёлета

80% выпадкаў забойстваў украінскіх ваеннапалонных былі зафіксаваныя ў 2024 годзе. Зь лістапада 2023 году «стаўленьне раеййскіх вайскоўцаў да ўкраінскіх палонных істотна пагоршылася», адзначыў прадстаўнік Офіса Генпракурора Ўкраіны Юры Белавусаў:

https://smarturl.click/z2vXJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускага мастака-акцыяніста Аляксея Кузьміча перавялі пад хатні арышт

Аляксея Кузьміча перавялі з дэпартацыйнага цэнтру ў Парыжы пад хатні арышт. Пра гэта ён распавёў @mediazona_by.

Кузьмічу забаранілі пакідаць Парыж, штодзень ён мусіць адзначацца ў паліцыі. Ён застаецца абвінавачаным у крымінальнай справе за «вандалізм у дачыненьні помніка архітэктуры» за акцыю «Асемяненьне». Суд над ім павінен адбыцца 27 лютага 2025 году:

https://smarturl.click/W3wn4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палову снарадаў для вайны Расея атрымлівае ад КНДР, — The Times

Палова снарадаў, якія выкарыстоўвае Расея ў вайне супраць Украіны — каля трох мільёнаў у год — пастаўляе Паўночная Карэя, паведамляе The Times са спасылкай на крыніцы ў заходніх выведках. Іх аб’ём дазваляе Расеі падтрымліваць апэратыўную эфэктыўнасьць на полі бою. Як адзначаюць крыніцы, Расея ўпала ў залежнасьць ад паставак артылерыйскіх снарадаў з Паўночнай Карэі:

https://smarturl.click/opyzw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьмяротныя пасткі: як абясшкоджваюць міны на ўкраінскіх палях

Выбух і машына едзе далей — так на поўдні працуе тэхніка Дзяржаўнай службы Ўкраіны ў надзвычайных сытуацыях.

Наступствы вайны на Мікалаеўшчыне — гэта ня толькі зьнішчаныя будынкі, але і тысячы гектараў зямлі, якая празь велізарную колькасьць выбухованебясьпечных прадметаў стала патэнцыйна сьмяротнай пасткай. Вяртаньне да мірнага жыцьця немагчымае без разьмінаваньня гэтых тэрыторый. Для гэтага сапэры актыўна выкарыстоўваюць спэцтэхніку, якая паскарае гэты працэс і вяртае ўкраінцам бясьпечную зямлю.

Як гэта адбываецца, пабачыў карэспандэнт праекту Радыё Свабода «Навіны Прыазоўя» Дзьмітро Шарамет:

📸 Фотагалерэя: https://smarturl.click/opyow

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму, на вашу думку, Захад не дазваляе Ўкраіне біць заходняй зброяй па аб’ектах у глыбіні Расеі?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

У маім уяўленьні, такі дазвол быў бы раўназначны адкрыцьцю другога фронту ў мінулую вайну. Калі вайна была сусьветнай і пра перамовы з Гітлерам не магло быць гаворкі. Апроч таго, другі фронт меў на мэце ўратаваць ад нацызму Нямеччыну як найважнейшы фарпост цывілізаванага сьвету ў Эўропе і адну з пэрлінаў сусьветнай культуры. Існуе легенда пра нямецкую мову, якая ў свой час магла стаць афіцыйнай у ЗША. Украіна ў вачах Захаду новая і малавядомая дзяржава, яна яшчэ толькі набірае тую вагу, якая вымагала б уключыцца ў яе ратаваньне ўсім сьветам.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Не сачылі за падзеямі тыдня? Для вас усё самае важнае — у суботняй email-рассылцы Свабоды

Сёньня расказваем, ці будуць судзіць Лукашэнку ў Гаазе, пра «мірнае» жыцьцё былых беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне і дні пад абстрэламі для беларусаў Ізраіля, што за «карту беларуса» ставараюць улады, чым рызыкуюць беларусы замежжа, вяртаючыся на радзіму, як беларусам легалізавацца ў Літве і Польшчы і шмат пра што яшчэ — у адным лісьце.

👉🏻 Падпісвайцеся на нашу суботнюю рассылку, так вы нічога не прапусьціце: http://eepurl.com/ijMaIv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ігар Кізім адказаў Лукашэнку, які заявіў, што не хоча ўцягваць краіну ў вайну

Ігар Кізім, былы амбасадар Украіны ў Беларусі, які з лютага 2024 года займае пасаду амбасадара Ўкраіны па асобых даручэньнях па Беларусі, пракамэнтаваў у Facebook заявы Аляксандра Лукашэнкі, які той зрабіў падчас сваёй працоўнай паездкі ў Пінскі раён Берасьцейскай вобласьці 4 кастрычніка.

Кізім заявіў, што складана камэнтаваць «гэта чарговае трызьненне аб Украіне». «Вось не ведаю, сьмяяцца ці крыўдзіцца, калі чую, як А. Лукашэнка нясе чарговае трызьненьне аб Украіне ці аб украінска-беларускіх адносінах. Усе разумеюць, што большасьць з гэтага трызьненьня ён гаворыць сам для сябе. Ці для тых беларусаў, хто да гэтага часу прывык зазіраць у рот сваім правадырам і верыць кожнаму слову (такія ў Беларусі яшчэ ёсьць). На астатніх гэта даўно не дзейнічае», –— напісаў Кізім.

https://smarturl.click/Xy1gQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

85 год таму забілі Рамана Скірмунта

Скірмунт (1868–1939) быў краёвым дзеячом у часы Расейскай імпэрыі, дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі. У 1916 годзе далучыўся да беларускага руху. У сакавіку 1917 году ў Менску быў створаны Беларускі нацыянальны камітэт, які ўзначаліў Раман Скірмунт. Яго мэтай было дабіцца стварэньня аўтаноміі Беларусі ў складзе Фэдэрацыйнай Расейскай рэспублікі і арганізаваць у Беларусі разьвіцьцё беларускамоўнай культуры і асьветы. У 1918-м Скірмунт спрабаваў сфармаваць урад БНР і кааліцыйны кабінэт міністраў.

Больш падзей 7 кастрычніка ў гісторыі глядзіце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/2qAaR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ператварыла замак у шэлтэр для беларусаў

Натальля Калегава — кіраўніца шэлтэру «Замак» для беларусаў у Вільні і арганізацыі «Дапамога». Разам з мужам у 2021 годзе яны купілі будынак у Вільні.


Цяпер там жывуць уцекачы, былыя палітзьняволеныя зь Беларусі. У вялікай размове са Свабодай Натальля Калегава расказала, што яе матывуе дапамагаць беларусам.

ВІДЭА https://www.youtube.com/watch?v=NOkArpsk6II

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палову артылерыйскіх снарадаў Расея атрымлівае ад КНДР — The Times

Але ёсьць нюанс. Як адзначаюць крыніцы выданьня, большая частка гэтых снарадаў няспраўная. Але іх колькасьць дазволіла Расеі дамагчымся посьпехаў на фронце, у прыватнасьці, захапіць Угледар.

https://smarturl.click/W3w4D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькі атрымліваюць настаўнікі ў Беларусі

У Беларусі ў першую нядзелю кастрычніка адзначаюць Дзень настаўніка. А як дзяржава дапамагае пэдагогам, як яна ацэньвае іх працу?

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі да Дня настаўніка падрыхтаваў агляд, згодна зь якім зараз у Беларусі налічваецца 103,3 тыс. настаўнікаў, якія працуюць у 2 872 установах адукацыі.

https://smarturl.click/Yzkea

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як змагацца са стомай вачэй

Пасьля таго, як мы гадзінамі глядзім у кампутар або пракручваем стужку сацыяльных сетак на тэлефоне, можа ўзьнікнуць боль у вачах ці іх затуманенасьць.

У новай публікацыі The New York Times экспэрты дзеляцца парадамі, як такі дыскамфорт аблегчыць.

https://smarturl.click/w983v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вугоршчыне тысячы людзей пратэстуюць супраць дзяржаўнай прапаганды

Некалькі тысяч чалавек у суботу прынялі ўдзел у масавых выступах у Вугоршчыне. Дэманстранты ў Будапэшце выйшлі да будынка кампаніі MTVA, якой належаць дзяржаўныя тэлебачаньне і радыё.

https://smarturl.click/dpaG0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Сваю гераіню я ў многім сьпісала зь сябе». Юля Цімафеева пра гісторыю стварэньня п’есы «Экстрэмісты»

15, 16 і 17 кастрычніка ў Варшаве на сцэне Драматычнага тэатру пройдуць прэм’ерныя спэктаклі паводле п’есы Юлі Цімафеевай «Экстрэмісты». Пагаварылі з аўтаркай пра драматургічны дэбют, шлях п’есы на сцэну, прататыпы галоўных герояў і іх «экстрэмісцкую» гісторыю:

https://smarturl.click/3k0Wg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як першая жанчына-прэзыдэнтка ў Мэксыцы справіцца з праблемамі злачыннасьці і беднасьці? Падрыхтавалі для вас падрабязнасьці няпростай палітычнай кар’еры 👆🏻

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС: з пачатку году ў жыхароў Беларусі забралі каля 2 тысяч адзінак зброі і 60 тысяч боепрыпасаў

З абароту выключана больш за 400 адзінак незарэгістраванай зброі і каля 43 тысяч боепрыпасаў, таксама беларусы добраахвотна здалі звыш 450 адзінак зброі і каля 20 тысяч боепрыпасаў. За розныя парушэньні ў індывідуальных уладальнікаў канфіскавалі больш за тысячу адзінак зарэгістраванай зброі.

З 7 па 11 кастрычніка ў Беларусі пройдзе асноўны этап апэрацыі «Арсэнал», у рамках якой міліцыянты накіруюць намаганьні на выяўленьне нелегальнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых прыстасаваньняў і інш.:

https://smarturl.click/xB63e

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палякі менш за ўсё давяраюць расейцам, беларусам і мусульманам, — апытаньне

Агенцтва SW Research нядаўна дасьледавала ўзровень даверу палякаў да прадстаўнікоў розных нацыянальнасьцяў і канфэсіяў. Вынікі апытаньня, праведзенага ў сярэдзіне верасьня, сьведчаць, што менш за ўсё палякі давяраюць расейцам (57,2 бала са 100), мусульманам (44,7) і беларусам (44,2 балы са 100):

https://smarturl.click/YzkyA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

1230 палітвязьняў выйшлі на волю, цалкам адбыўшы пакараньне. Рэпрэсіі ў Беларусі ў лічбах:

➖ Праваабаронцам вядома пра сама меней 5 947 асуджаных па палітычных матывах у Беларусі.
➖ На канец верасьня ў Беларусі ў месцах няволі знаходзіліся 1 317 палітвязьняў, прызнаных такімі праваабарончай супольнасьцю — рэальная колькасьць зьняволеных паводле палітычных матываў можа быць большай).
➖ За верасень вядома пра прынамсі 429 выпадкаў палітычна матываванага крымінальнага і адміністрацыйнага перасьледу.

👉🏻 Больш лічбаў: https://smarturl.click/w98zy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Cкрадзенае дзяцінства». Рэжым Лукашэнкі сьцірае ідэнтычнасьць украінскіх дзяцей праз перавыхаваньне і мілітарызацыю, — даклад

Дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторыяў Украіны, якіх прывозяць у Беларусь нібыта на адпачынак, перавыхоўваюць і мілітарызуюць у інтарэсах расейскай дзяржаўнай палітыкі па выкараненьні ўкраінскай нацыянальнай і культурнай ідэнтычнасьці, гаворыцца ў новай справаздачы праваабаронцаў «Скрадзенае дзяцінства». Падрабязьней:

https://smarturl.click/JDaAD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Трыццаць першы год ня могуць знайсьці маіх грошай за мяжой». Як дыктатары хаваюць свае сапраўдныя багацьці

Дыктатарам, перакананым у сваёй пажыцьцёвай уладзе, няма патрэбы хаваць уласныя багацьці ў выглядзе замежных банкаўскіх рахункаў ці складзеных недзе ў бункерах залатых зьліткаў. Па-сапраўднаму іх цікавяць каштоўнасьці зусім іншага кшталту. Якія? — Пра гэта ў новым блогу піша Віктар Багдзевіч:

https://smarturl.click/yqWZJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 кастрычніка — дзень нараджэньня Вацлава Гавэла

У гэты дзень у 1936 годзе нарадзіўся Вацлаў Гавэл, драматург, апошні прэзыдэнт Чэхаславаччыны і першы прэзыдэнт сучаснай Чэскай Рэспублікі. Гавэл быў адным з самых вядомых у сьвеце інтэлектуалаў. Ён шмат разважаў і пісаў пра зьмены, якія адбываліся ў сьвядомасьці людзей на перавале ад камунізму да нармальнага жыцьця.

Ён ня раз быў удзельнікам перадач Радыё Свабода, чытаў у эфіры імёны зьняволеных удзельнікаў Плошчы-2010. Апошні ліст у сваім жыцьці, які Вацлаў Гавэл напісаў за некалькі дзён да сьмерці, быў адрасаваны беларускім палітвязьням.

Пра іншыя падзеі гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/Q1DwR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 4 кастрычніка

🔸 Да 25 гадоў калёніі: у справе аб «дывэрсіі ў Мачулішчах» агучылі прысуд 12 абвінавачаным

🔸 Нягледзячы на дэфіцыт бюджэту на наступны год, у ім прадугледжаны рост выдаткаў на абарону і сілавікоў

🔸 Лукашэнка заявіў, што Беларусь зьбівае БПЛА, не разьбіраючыся, украінскія яны ці расейскія

🔸 Карбалевіч: Пазоў Літвы ў Гаазе — удар па рэпутацыі Лукашэнкі

🔸 Усё добра, а будзе яшчэ лепш. Што абяцаў Лукашэнка падчас перадвыбарчага ваяжу на Палесьсе

🔸 У «Менскводаканале» папярэдзілі пра часовае пагаршэньне якасьці вады ў некалькіх раёнах

🔸 Пабудавалі АЭС, якая эканамічна Беларусі не патрэбна і загубіла ўсе праекты энэргаэфэктыўнасьці, — Кныровіч

🔸 Выява Фары Вітаўта за 320 эўра. Як краязнаўца набывае старыя фатаграфіі зь Беларусі

🔸 «Зачынілі жалезныя дзьверы і пачулі гарадзкія сырэны, аддаленыя выбухі». Беларусы пра жыцьцё ў Ізраілі падчас абстрэлаў

🔸 «Куды коціцца сьвет». Як дроны мяняюць вайну. Шлях да «робатаў-забойцаў»?

Читать полностью…
Subscribe to a channel