110 гадоў таму пачалася Першая сусьветная вайна
28 чэрвеня 1914, у Сараеве застрэлілі насьледніка аўстрыйскага трону, эрцгерцага Франца Фэрдынанда. Гэтае забойства паслужыла зачэпкай для выбуху Першай Сусьветнай вайны.
-28 чэрвеня Аўстра-Вугоршчына афіцыйна абвясьціла вайну Сэрбіі.
-1 жніўня Нямеччына абвясьціла вайну Расеі.
-4 жніўня Вялікабрытанія абвясьціла вайну Нямеччыне.
-6 жніўня Аўстра-Вугоршчына абвясьціла вайну Расеі.
Пачаўся сусьветны ваенны канфлікт, які трываў да 11 лістапада 1918 году і каштаваў жыцьця 20 мільёнаў чалавек.
Іншыя падзеі з датай 28 ліпеня - у публікацыі "Ужо сёньня"ю
https://smarturl.click/RA8eb
Што варта ведаць, што пачытаць і паглядзець 27 ліпеня
▪️ У суботу праходзіць першы дзень спаборніцтваў на Алімпіядзе ў Парыжы. Якія вынікі паказалі беларусы, што выступаюць у нэўтральным статусе
▪️Польшча ўхваліла закон, які дазваляе памежнікам выкарыстоўваць зброю на беларускай мяжы
▪️Беларускіх выпускнікоў плянуюць разьмяркоўваць у Расею
▪️Кітай стаў купляць менш беларускіх харчоў. А кітайскі імпарт у Беларусь вырас
▪️Пуцін і Лукашэнка, якіх магло ня быць. Як пачынаюцца і чым заканчваюцца бессэнсоўныя войны, што не былі непазьбежнымі
▪️Рыжанкоў у КНДР, Лукашэнка ў Пуціна, сьмяротнае пакараньне для замежніка. Вынікі тыдня з Карбалевічам
▪️Быў. Ёсьць. Будзе. Ці змог бы Ўладзімер Караткевіч адбыцца ў сёньняшняй Беларусі
«Мордай у падлогу! Зь днём народзінаў!» Жыхар Слуцку замовіў свайму брату інсцэніроўку затрыманьня
26 ліпеня тэлеграм-канал «Слуцк. Беларусь. Навіны» апублікаваў відэа чытача, дзе зьнятае брутальнае затрыманьне падлетка ў Слуцку, заўважыла «Наша Ніва». Маладога чалавека і яго сяброў затрымліваюць людзі ў камуфляжы.
Розыгрыш, як высьветлілася, арганізаваў брат хлопца на ягонае 15-годзьдзе, а «сілавікоў» згулялі ўдзельнікі гідрабольнага стралковага клюбу. Павесяліліся ўсе, акрамя імяніньніка.
https://smarturl.click/DaLX0
Відэа: «Слуцк. Беларусь. Навіны»
Рыжанкоў у КНДР, Лукашэнка ў Пуціна, сьмяротнае пакараньне для замежніка
Вынікі тыдня з Валерам Карбалевічам.
https://www.youtube.com/watch?v=zQh6COpY9YI
Адвакат Радавана Караджыча расказаў пра дрэнны стан здароўя асуджанага
У ангельскай турме, паводле словаў абаронцы, Караджыча «катуюць», у тым ліку за падтрымку Расеі ў захопніцкай вайне супраць Украіны.
Колішні лідэр басьнійскіх сэрбаў асуджаны на пажыцьцёвае зьняволеньне за генацыд у Босьніі і Герцагавіне і шэраг іншых ваенных злачынстваў.
https://smarturl.click/z2ydo
Тыдзень на Свабодзе: узгадваем галоўнае
🔹 Рэформы, страта самакіраваньня, раскол? Расказваем, што адбываецца з палком імя Каліноўскага
🔹 (Не)падпісанты за Лукашэнку, ураджэнцы Расеі: хто прадстаўляе Беларусь на Алімпіядзе-2024
🔹 Выбары ў ЗША. Чаго чакаць беларусам, калі а) Трамп ізноў стане прэзыдэнтам і б) калі выйграе кандыдат ад дэмакратаў
🔹 «Самалёт да Барсэлёны — у 2,5 раза таньней, чым аўтобус да Вільні». Як беларусы дабіраюцца зь Менску да Вільні і Варшавы
🔹 Чаму заходнія турысты едуць у Беларусь? Пра гэта ў відэа вам раскажуць і яны самі
💌 Больш цікавых публікацый і відэа мінулага тыдня — у нашай суботняй рассылцы. Падпісвайцеся, так вы нічога не прапусьціце: http://eepurl.com/ijMaIv
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці можна сказаць, што на Захадзе больш цэняць расейскую літаратуру, а ў Расеі заходнюю?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
На Захадзе расейская літаратура зусім не на першым месцы, і цэняць яе найбольш як папярэджаньне і перасьцярогу: так жыць нельга. А ў Расеі заходнюю літаратуру чытаюць як недасяжную мару — пра тое, як самі жыць ня будуць ніколі.
Пуцін і Лукашэнка, якіх магло ня быць. Як пачынаюцца і чым заканчваюцца бессэнсоўныя войны, што не былі непазьбежнымі
Калі на пачатку 90-х гадоў разбураўся СССР, мала хто быў заклапочаны тым, што з прыніжанай, дэзарыентаванай і азлобленай Расеяй з высокай ступеньню імавернасьці можа адбыцца прыблізна тая ж гісторыя, што зь Нямеччынай пасьля Першай сусьветнай вайны.
https://smarturl.click/vwDw5
Затрымалі мужчыну, які апублікаваў відэаролік з чаргой у ДАІ ў Горадні
Відэа, якое выклаў мужчына, апублікавалі таксама розныя інтэрнэт-рэсурсы. Набліжаны да сілавікоў канал паведаміў, што мужчыну, які апублікаваў відэа, затрымлівалі байцы атраду спэцыяльнага прызначэньня «Тайфун».
https://smarturl.click/0e4M8
Галоўныя падзеі і тэксты пятніцы, 26-га ліпеня
Добрыя навіны тыдня. IT для студэнтаў з аўтызмам, беларуская мова ў Кіеўскім ўнівэрсытэце
У Менску судзяць пяць чалавек у справе аб «падрыхтоўцы тэракту ў Дзень Перамогі»
Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 7 чалавек
Палітвязьням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэньні аб памілаваньні
На дзяржаўнай тэлевізіі паказалі асуджанага на сьмяротнае пакараньне немца Крыгера
Нямеччына выказалася пра інтэрвію з асуджаным на сьмяротную кару немцам
У энэргетыцы, пастаўках нафты і газу Беларусь, па сутнасьці, ператварылася ў суб’ект Расеі, — Раманчук
«Некалі абураліся, што 16 эўра дорага». Колькі цяпер каштуюць квіткі зь Менску да Вільні
«Няма грошай і канкурэнцыі». Што адбылося зь беларускім спортам за чатыры гады
«ПіК Свабоды». Экс-капітан зборнай Кацярына Сныціна: беларускіх спартоўцаў нельга пускаць на Алімпіяду
Указы Лукашэнкі ствараюць праблемы для 1400 беларусаў у Чарнагорыі
Сікорскі сказаў, што Польшча не абмяжуе ўезд асабістых аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй
Пра гэта паведаміў Павал Латушка пасьля тэлефоннай размовы зь міністрам замежных справаў Польшчы. Гутарка адбылася з ініцыятывы польскага міністра.
https://smarturl.click/JD8GD
Эўразьвяз пералічыў на патрэбы Ўкраіны 1,5 млрд эўра даходаў ад сродкаў Расеі
Пра перавод сродкаў паведаміла кіраўніца Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен. Яна адзначыла, што грошы будуць накіраваныя на абарону і рэканструкцыю Ўкраіны.
«Няма лепшага сымбаля і ўжытку грошам Крамля, чым зрабіць Украіну і ўсю Эўропу больш бясьпечным месцам для жыцьця», — гаворыцца ў яе заяве.
https://smarturl.click/Da5AE
Падпісвайцеся на Свабоду ўradio_svaboda"> TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа, інфаграфіку і карткі на розныя тэмы. Цікавае за апошні тыдзень:
👉🏻 «Хапун» у Беларусі — зьява ня новая. radio_svaboda/video/7394513193109851397">Узгадваем разгон нелегальнага зьезду беларускіх настаўнікаў на чале зь Якубам Коласам у ліпені 1906 году (глядзіце на відэа вышэй 👆🏻)
👉🏻 Хто такая Камала Гарыс: radio_svaboda/video/7394889989835836678">расказваем пра магчымую кандыдатку на пост прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі
👉🏻 На волю выйшла палітзьняволеная Дар’я Лосік. radio_svaboda/video/7395270696554794246">Распавядаем яе гісторыю
👉🏻 Эканоміка на Свабодзе: radio_svaboda/video/7395637140148784390">тлумачым проста, што такое дэпазыт
👉🏻 «Украінцы спрабавалі нас памірыць».radio_svaboda/photo/7395559394823474438"> Пра сутнасьць канфлікту і рэформы ў палку Каліноўскага
👉🏻 «Подзьвіг мой неўміручы». radio_svaboda/photo/7394034016858541317">Знакамітаму пэрформансу мастака Алеся Пушкіна споўнілася 25 гадоў: як гэта было
У Францыі перад адкрыцьцём Алімпіяды невядомыя пашкодзілі сетку чыгунак, парушаны рух цягнікоў
Пацярпелі Атлянтычная, Паўночная і Ўсходняя высакахуткасныя лініі. У кампаніі заявілі, што падпалы былі зьдзейсьненыя наўмысна. Усяго іх было тры — на лініях, якія ідуць на захад, поўнач і ўсход ад Парыжу, а чацьвёрты падпал (на лініі, якая вядзе на поўдзень) удалося перадухіліць.
https://smarturl.click/aJGkg
У Менску судзяць пяць чалавек у справе аб «падрыхтоўцы тэракту ў Дзень Перамогі»
У выпадку прызнаньня віны падсудным пагражае да 20 гадоў зьняволеньня.
https://smarturl.click/e5G85
10 дзяцей і падлеткаў загінулі пры абстрэле Галянскіх вышыняў. Ізраіль вінаваціць «Хэзбалу» і гаворыць пра поўнамаштабную вайну
Міністар замежных спраў Ісраэль Кац: «Хэзбала» «перайшла ўсе чырвоныя лініі» і гаворка ідзе аб «поўнамаштабнай вайне». Паведамляецца таксама аб кансультацыях сярод ізраільскіх вайскоўцаў і ва ўрадзе наконт магчымага адказу. «Хэзбала», аднак, заяўляе аб сваёй недатычнасьці да абстрэлу.
https://smarturl.click/9zYdv
Беларускіх выпускнікоў плянуюць разьмяркоўваць у Расею
Выпускнікоў сярэдніх спэцыяльных навучальных установаў будуць пасылаць на адпрацоўку на тры гады, а пасьля ВНУ – на пяць.
https://smarturl.click/w93wm
Польшча ўхваліла закон, які дазваляе памежнікам выкарыстоўваць зброю на мяжы зь Беларусьсю
Гэты закон карыстаецца грамадзкай падтрымкай, але, на думку крытыкаў, парушае правы чалавека. Ён «выключае крымінальную адказнасьць за ўжываньне сілавікамі зброі або непасрэднай сілы», калі існавала пагроза для бясьпекі асобы або краіны.
https://smarturl.click/Q14dB
Сёлета Кітай стаў купляць менш
беларускіх харчоў
Па некаторых пазыцыях скарачэньне на дзясяткі мільёнаў даляраў. Імпарт якіх тавараў скарачае Кітай і на колькі?
https://smarturl.click/xBnYY
Як выглядаюць беларускія алімпійцы пад «нэўтральным сьцягам». ФОТА
На здымках з экранаў падчас трансьляцыі Алімпіяды ў Парыжы беларусы выступаюць без выявы чырвона-зялёнага сьцяга. Напрыклад, весьляры былі апранутыя ў белы і шэры колеры, заўважыла «Трыбуна». Ім забаронена як мець дзяржаўную сымболіку на форме, так і выкарыстоўваць слова «Беларусь».
Што думаюць людзі на вуліцах Парыжу пра забарону беларускім і расейскім спартоўцам удзельнічаць у сёлетніх Алімпійскіх гульнях пад дзяржаўнымі сьцягамі.
Нагадаем, што Міжнародны алімпійскі камітэт дапусьціў да ўдзелу ў гульнях 17 беларускіх і 12 расейскіх спартоўцаў, а прыехала іх у Парыж яшчэ менш. Яны будуць выступаць як індывідуальныя нэўтральныя атлеты.
Амэрыканскі гісторык Снайдэр расказвае пра «новае паганства». Пры чым тут Маск, Пуцін і Трамп?
У сваёй лекцыі прафэсар Ейльскага ўнівэрсытэту прапануе альтэрнатыўны погляд на посьпех сучасных правых рухаў. На ягоную думку, іх нельга назваць кансэрватыўнымі і яны не прапануюць сваім прыхільнікам істотных эканамічных выгадаў. Снайдэр таксама праводзіць нечаканыя паралелі паміж ладам жыцьця ў паганскія часы — найперш у Паўночнай Эўропе тысячу гадоў таму — і такімі зьявамі, як глябальнае пацяпленьне ці альгарытмы сучасных сацыяльных сетак.
https://smarturl.click/Q1413
34 гады таму прынялі Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі
27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР, якая 25 жніўня наступнага году атрымала канстытуцыйны статус.
https://smarturl.click/ba7a1
Гарыс дамагаецца неадкладнага спыненьня вайны на Блізкім Усходзе, Трамп — ва Ўкраіне
Віцэ-прэзыдэнтка Камала Гарыс паабяцала «не маўчаць» пра пакуты ў Газе падчас вайны паміж Ізраілем і ХАМАС. Дональд Трамп расказаў у інтэрвію тэлеканалу Fox News пра сваю нядаўнюю гутарку з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім.
https://smarturl.click/71YMe
Украінскі суд зьняў арышт з маёмасьці «Беларуснафты»
Пра гэта стала вядома з апэляцыйнай скаргі пракурора Падольскага раёну пракуратуры горада Кіева, якую суд адхіліў.
«Гэта можа прывесьці да страты Украінай магчымасьці нацыяналізаваць актыў на ня менш за 1, 5 млрд грыўняў». – зазначае ўкраінскае выданьне.
https://smarturl.click/ba7g6
Экс-капітан зборнай: беларускіх спартоўцаў нельга пускаць на Алімпіяду нават пад нэўтральным сьцягам
Ці справядліва тое, што беларускія спартоўцы на цяперашняй Алімпіядзе ў Парыжы будуць выступаць пад нэўтральным сьцягам? Ці можна быць спартоўцам высокага ўзроўню ў сёньняшняй Беларусі і пры гэтым ня стаць часткай прапаганды рэжыму? Пры гэта ды іншае ў праграме «ПіК Свабоды» разважае Кацярына Сныціна, якая была капітанам зборнай Беларусі па баскетболе і часткай найбольш пасьпяховай каманды, што ўзяла «бронзу» на Чэмпіянаце Эўропы 2007 году, заняла 6-е месца на Алімпіядзе ў Пэкіне 2008 году і ўдзельнічала ў Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйру ў 2016-м.
ВІДЭА https://youtu.be/csxjeSVOL-c
Добрыя навіны гэтага тыдня
Сталі вядомыя імёны палітзьняволеных жанчын, якія датэрмінова выйшлі на волю. У Кіеве ва ўнівэрсытэт вернуць беларускую мову. Зьявіўся новы падкаст, дзе тэмы выберуць слухачы.
https://smarturl.click/B67ox
«Ён крычаў груба па-польску: „Панаехалі сюды!“, „Вяртайся ў сваю Ўкраіну!“»
Беларуска сьцьвярджае, што на яе напалі ў цэнтры Варшавы. На яе напаў паляк, плюнуў у сьпіну і твар, выцяў кулаком у скронь.
https://smarturl.click/z2QxJ
«Білеты на самалёт зь Вільні да Барсэлёны абышоўся ў 30 эўра, а дарога зь Менску да Вільні — у 74 эўра. Дык да Вільні адлегласьць усяго 180 кілямэтраў!»
Праз паступовае закрыцьцё межаў і абмежаваньне паездак у суседнія краіны Эўразьвязу на аўтамабілях зь беларускімі нумарамі амаль адзіным варыянтам трапіць у Вільню ці Варшаву застаюцца аўтобусныя перавозкі. Гэта адбіваецца на цэнах і наяўнасьці білетаў. Глядзім олькі цяпер каштуе падарожжа зь Менску ў Вільню і Варшаву.
https://smarturl.click/dpGB6
Палітвязьням, у якіх заканчваюцца тэрміны, прапанавалі напісаць прашэньні аб памілаваньні
Такую інфармацыю перадала Свабодзе крыніца са спасылкай на сваякоў зьняволеных калёніі № 15 пад Магілёвам. Крыніца дадала да гэтай інфармацыі некаторыя падрабязнасьці.
https://smarturl.click/G65x4