Байдэн на Зьезьдзе Дэмакратычнай партыі ЗША падсумаваў сваю палітычную кар'еру, выказаўся пра Пуціна і пашырэньне NATO
На Зьезьдзе, які адкрыўся ў Чыкага, Джо Байдэн падкрэсьліў важнасьць лідэрства ЗША ў сьвеце і адзначыў унёсак сваёй адміністрацыі ў супрацьстаяньне Расеі і Кітаю.
https://smarturl.click/VDJ50
Сёньня — 105-я гадавіна сьмерці Івана Луцкевіча
20 жніўня 1919 году памёр Іван Луцкевіч, беларускі археоляг, публіцыст, палітык, адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага руху. Разам з братам Антонам Іван Луцкевіч стаў ініцыятарам абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/W3b7k
Зяленскі: Украіна кантралюе 92 населеныя пункты ў Курскай вобласьці
«На сёньняшні дзень нашы сілы кантралююць больш за 1250 км² тэрыторыі ворага і 92 населеныя пункты. Ідзе ўмацаваньне нашых пазыцый, стабілізацыя пэўных раёнаў і папаўненьне абменнага фонду», — заявіў Зяленскі на нарадзе кіраўнікоў замежных дыпляматычных установаў Украіны:
https://smarturl.click/AdkYY
Найбольш з пачатку году. Цягам ліпеня ў Беларусі па палітычных крымінальных справах асудзілі 170 чалавек
Рост адбыўся за кошт правядзеньня групавых судоў у дачыненьні да ўдзельнікаў пратэстаў 2020 году ў рэгіёнах Берасьцейскай і Горадзенскай абласьцей, адзначаюць праваабаронцы.
Гэта найбольшая колькасьць асуджаных за месяц з пачатку году. Для параўнаньня: паводле зьвестак праваабаронцаў, у чэрвені паводле палітычна матываваных крымінальных спраў асудзілі сама меней 146 чалавек, у траўні — 145, у красавіку — 161, у сакавіку — 165, у лютым — 129, у студзені — 120:
https://smarturl.click/Ee78Z
Улады ліквідуюць яшчэ тры беларускія дабрачынныя арганізацыі
Менскі гарадзкі суд 30 жніўня разгледзіць пазовы аб ліквідацыі Міжнароднай грамадзкай дабрачыннай арганізацыі «Ад сэрца» (зарэгістраваная 3 чэрвеня 1996 году) і «Ад сэрца да сэрца» (2 ліпеня 1997 году), а таксама пазоў аб ліквідацыі мясцовага дабрачыннага фонду імя Эўфрасіньні Полацкай.
Паводле Lawtrend, за пэрыяд пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і да канца ліпеня-2024 ў Беларусі ліквідалі сама меней 1742 некамэрцыйныя арганізацыі (аб’яднаньні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы і асацыяцыі):
https://smarturl.click/e5bg1
Асуджаным на «хатнюю хімію» замяняюць абмежаваньне волі на калёнію, — праваабаронцы
Праваабаронцам «Вясны» за апошнія месяцы стала вядома пра як мінімум 15 спраў па ўзмацненьні пакараньня асуджаным з палітычных матываў — іх пачалі пераводзіць з «хатняй хіміі» ў калёнію. Пры гэтым на «хатніх хімікаў» увесь час ціснуць: да іх ноччу прыяжджаюць з праверкамі, абмяжоўваюць у вольным часе і адпраўляюць на «суткі» за «парушэньне рэжыму адбыцьця пакараньня».
Суды адбываюцца нават над тымі, хто зьехаў зь Беларусі пасьля прысуду:
https://smarturl.click/yqg03
Суд у Горадні ануляваў продаж кватэры падазраванай паводле «экстрэмісцкага» артыкулу, а СК наклаў на жытло арышт
Суд Кастрычніцкага раёну Горадні прызнаў несапраўднай угоду аб продажы кватэры, якая належала беларусцы, падазраванай у так званай экстрэмісцкай дзейнасьці. Рашэньне ўхвалілі пасьля таго, як пракуратура падала пазоў з патрабаваньнем ануляваць продаж.
https://smarturl.click/4kA4x
У ліпені на беларуска-польскай мяжы колькасьць мігрантаў зьменшылася, а ў жніўні зноў рост
У чэрвені ў Польшчы зафіксавалі звыш 3,7 тысячы спроб нелегальнага пераходу мяжы, у ліпені — каля 1,3 тысячы.
https://smarturl.click/RAdQv
Інстытут вывучэньня вайны: Расеі давядзецца перакінуць больш сіл, каб вярнуць сваю тэрыторыю ў Курскай вобласьці
Паводле ацэнак экспэртаў, расейскае камандаваньне перадысьлякавала ў Курскую вобласьць да 11 батальёнаў з гэтага рэгіёну і прыблізна чатыры групоўкі сіл зь іншых лініяў фронту ва Ўкраіне.
https://smarturl.click/gploB
У Маскве трагічна загінула беларуская акторка
37-гадовая Кацярына Васільева служыла ў Малым тэатры і грала ролі ў вядомых спэктаклях. Пяць месяцаў таму яна нарадзіла дзіця.
https://smarturl.click/M1Ydp
33-я гадавіна путчу ў Маскве
19 жніўня 1991 году ў Маскве адбылася спроба дзяржаўнага перавароту ў СССР: змоўнікі (так званы ГКЧП) адхілілі ад улады прэзыдэнта Міхаіла Гарбачова і заявілі аб увядзеньні надзвычайнага становішча.
У Менску дэпутаты Апазыцыі БНФ прынялі заяву з асуджэньнем путчу, патрабаваньнем склікаць нечарговую сэсію Вярхоўнага Савету. Увечары на плошчы перад Домам ураду Беларускі Народны Фронт правёў мітынг пратэсту.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/jkbQy
Новыя клятвы і запозьненая дэманстрацыя ляяльнасьці. Лукашэнка вымушаны апраўдвацца перад Крамлём
Галоўны мэсэдж, які Лукашэнка імкнуўся данесьці да Крамля і расейскай эліты, дзеля чаго і было арганізаванае інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу «Россия», наступны: «Гэта агульная — Беларусі і Расіі — вайна супраць гэтых зьвяроў… Стаім сьпінай да сьпіны… Мы не дазволім рускім у сьпіну страляць».
Піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/5O0X2
У аварыі з аўтобусам пацярпелі 9 чалавек
Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ў выніку аварыі, што адбылася раніцай 18 жніўня, траіх чалавек шпіталізавалі ў Дзяржынскую цэнтральную раённую лякарню. Яшчэ чатырох пацярпелых пасьля агляду накіравалі на амбуляторнае лячэньне. Двое чалавек адправіліся ў Баранавічы, дзе іх таксама накіравалі ў амбуляторыю пасьля папярэдняга агляду мэдыкамі.
Стан аднаго з пацярпелых, шпіталізаваных у выніку аварыі, ацэньваецца як сярэдні па цяжкасьці.
Сяргей Ціханоўскі сустракае пяты дзень нараджэньня за кратамі
У дзень нараджэньня мужа лідэрка дэмакратычных сілаў Сьвятлана Ціханоўская запісала яму віншаваньне і паказала дзіцячыя малюнкі.
https://smarturl.click/babj1
Памёр францускі актор тэатра і кіно Ален Дэлён
Ален Дэлён зьняўся ў больш чым 70 фільмах. Самыя вядомыя ролі меў у фільмах «Чорны туліпан», «Тры крокі да трызьненьня», «Зора», «Паліцэйская гісторыя», «Тэгеран-43», «Траіх трэба забіць», «Змагар» («Неўтаймоўны»).
https://smarturl.click/nygqV
ЭСПЧ трэці раз адмовіў Андрэю Гнёту ў абароне ад экстрадыцыі
Апэляцыйны суд у Сэрбіі ў справе беларуса адбудзецца 27 жніўня.
https://smarturl.click/bab4v
«Гэта было як сумоўе». Экс-палітвязень пра тое, як у калёніі прапануюць пісаць прашэньне аб памілаваньні
Былы палітвязень, які вызваліўся з калёніі гэтым летам, распавёў @mediazona_by, як палітвязьням прапаноўвалі пісаць прашэньне аб памілаваньні:
«Прыяжджае „сур’ёзны дзядзька міліцыянэр“, глядзіць тваю справу, задае пытаньні па справе, па тваім злачынстве. Ты камэнтуеш свае ўчынкі, чаму зрабіў так ці інакш, чаму напісаў камэнтар ці выходзіў на пратэсты. Па выніках гэтай размовы ён вырашае, варта табе выйсьці раней, ці не», — кажа Сяргей:
Галоўнае за 19 жніўня
👨🏻⚖️ У Менску судзяць 12 фігурантаў у справе аб дывэрсіі супраць расейскага самалёта ў Мачулішчах
🛩 У Беларусі пачалі вучэньні для ваенкораў з акцэнтам на працы ў зоне ўзброенага канфлікту
🇱🇹 На мяжы зь Літвой пасьля ўвядзеньня абмежаваньняў чарга легкавікоў скарацілася амаль у 8 разоў
👫 Найбольш з пачатку году. Цягам ліпеня ў Беларусі па палітычных крымінальных справах асудзілі 170 чалавек
👮🏻♂️«Хатнім хімікам» замяняюць абмежаваньне волі на калёнію. Хроніка перасьледу 19 жніўня
👫 Рок-музыка, сапраўдныя ўнітазы і шпацыры пад купалам. Пагаварылі з тымі, хто прайшоў праз новае СІЗА ў Калядзічах
🙍🏻♂️«ПіК Свабоды». «Лукашэнка ўжо атрымаў “ярлык“ Крамля на 2025 год». Тлумачыць расейскі палітоляг
🎥 «2020 год — гэта адкладзеная перамога», — Алесь Міхалевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»
«Лукашэнка ўжо атрымаў „ярлык“ Крамля на 2025 год», расейскі палітоляг
Што хацеў Лукашэнка сказаць сваім інтэрвію «России-1»? Ці запатрабуе Масква дапамогі ў саюзьнікаў з прычыны апэрацыі Ўзброеных сіл Украіны ў Курскай вобласьці? Заявы Лукашэнкі пра новага прэзыдэнта — плян на 2025 год, какетнічаньне ці абстрактныя развагі? — На гэтыя і іншыя пытаньні ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае палітычны аналітык, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту Аляксандар Марозаў:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=AiYvQIbTOe0
У Беларусі скароцяць колькасьць відаў рамеснай дзейнасьці
У новым пераліку плянуюць захаваць «выключна самабытныя віды дзейнасьці». Для такіх «унікальных рамесьнікаў» прадугледжаны спэцыяльны збор у 6,5 рублёў месяц. Віды рамеснай дзейнасьці, якія ня трапяць у новы пералік, можна будзе ажыцьцяўляць, напрыклад, у якасьці самазанятых з выплатай падатку на прафэсійны даход — 10% ад даходаў.
«Папулярныя і разьвітыя, напрыклад вырабы з эпаксіднай смалы, гіпсу, варэньне мыла... Тут няма нашай беларускай самабытнасьці. Такія віды дзейнасьці з гэтага пераліку сыдуць», — паведаміў міністар эканомікі Юры Чабатар:
https://smarturl.click/4kAqx
Урад Украіны ініцыяваў забарону набыцьця паслуг і тавараў у Беларусі ў пасьляваенны пэрыяд
Кабінэт міністраў Украіны ўхваліў і перадаў на разгляд парлямэнту праект закону аб забароне публічных закупак у кампаніях, зьвязаных зь Беларусьсю, Расеяй і Іранам для аднаўленьня краіны пасьля заканчэньня вайны:
https://smarturl.click/9zDJz
Рок-музыка, сапраўдныя ўнітазы і шпацыры пад купалам. Што ў новым СІЗА ў Калядзічах?
«На „Валадарцы“ ў прагулачным дворыку над табой краты, але там хаця б неба і сьвежае паветра. А ў новым СІЗА плястыкавая столь. Нібыта і бачыш неба, але ў такім скажоным выглядзе. Выглядае, як кадры з „Галодных гульняў“, нейкі футурызм». Пагаварылі з тымі, хто прайшоў праз новае СІЗА ў Калядзічах.
https://smarturl.click/RAdQx
На мяжы зь Літвой пасьля ўвядзеньня абмежаваньняў чарга легкавікоў скарацілася амаль у 8 разоў
Літва з 16 жніўня цалкам забараніла ўезд на сваю тэрыторыю аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй. Але ўжо з 17 жніўня абвясьціла аб вынятках з гэтых правілаў.
https://smarturl.click/Ee7B1
Судзяць 12 фігурантаў у справе аб дывэрсіі супраць расейскага самалёта ў Мачулішчах
Усіх фігурантаў абвінавачваюць па 11 артыкулах Крымінальнага кодэксу. Частка падсудных не знаходзіцца ў Беларусі.
🗂 Разгляд справы аб дывэрсіі пачынаюць 19 жніўня ў Менскім гарадзкім судзе. Што вядома перад працэсам?
https://smarturl.click/nygop
«2020 год — гэта адкладзеная перамога», — Алесь Міхалевіч у праекце «Сьведкі Лукашэнкі»
«Калі ўзьняць з таго сьвету заснавальнікаў беларускай нацыі Францішка Багушэвіча, Каруся Каганца — тых людзей, якія ў другой палове 19 стагодзьдзя, ведаючы, што ёсьць нацыя паміж Польшчай і Расеяй, зрабілі беларускі нацыянальны праект, і сказаць ім, што ў 2020 годзе ў Менску на вуліцах будзе сумарна 500–600 тысяч чалавек, якія будуць пратэставаць пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі, — ці гэта перамога? Канечне, перамога».
У Курскай вобласьці ўзарвалі яшчэ адзін мост, баі працягваюцца
Раней расейскія ваенныя блогеры апублікавалі фота пашкоджанага моста цераз раку Сейм каля пасёлка Званнае ў Курскай вобласьці. Масква афіцыйна пакуль ніяк не камэнтуе ўдар на мосьце.
https://smarturl.click/qlgpw
Ці добра вы ведаеце старажытную гісторыю Горадні? ТЭСТ
Горадня — адзін з самых старых і самых значных гістарычных гарадоў Беларусі. У Горадні адбываліся важныя падзеі і жылі славутыя гістарычныя дзеячы. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце старажытную гісторыю Горадні, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/1dzBe
Лукашэнка ў інтэрвію расейскім прапагандыстам паўтарыў тэзы Пуціна і выказаўся пра ўкраінскіх уцекачоў
У размове Лукашэнка некалькі разоў запярэчыў сам сабе.
https://smarturl.click/mpgqm
На Меншчыне зьехаў у кювет аўтобус Масква — Берасьце, ёсьць пацярпелыя
Здарэньне адбылося каля 6-й раніцы.
https://smarturl.click/JD7kk
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Не магу сябе назваць ні «ўцякачом», ні «выгнанцам». Якая была б дакладная назва для часовага эмігранта?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Названыя словы напраўду не адлюстроўваюць нацыянальнага маштабу зьявы і могуць гучаць прыніжальна для чалавека. Уцякаць можна і ад камара, а выганяе з краіны нехта іншы, ня ты сам сябе. У Першую сусьветную вайну падобны працэс у Беларусі называлі бежанствам, а людзей бежанцамі. Народ масава пакідаў радзіму пад наступам глябальнага зла — вайны. Зь іншага боку, бежанства тады стала адным з асяродкаў самаарганізацыі беларусаў. Напэўна, гэтая назва больш пасуе, хоць «падабацца» тут ня будзе ніякая назва.