radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«Ты мне прысьнілася, мама». Што пісаў маці з турмы Вітольд Ашурак

«Прывітаньне, любая мама! Ніколі ня думаў, што прыйдзецца пісаць табе з турмы. Але ты лепей за ўсіх ведаеш, што па-іншаму я зрабіць ня мог. Тым больш, што нічога такога, за што было б сорамна, я не зрабіў».

29 траўня ў Бярозаўцы пахавалі Алену Міронаўну Ашурак. Публікуем фрагмэнты лістоў Вітольда да маці, напісаных у турме.

https://smarturl.click/9z7o5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Расеі пакінуў пад вартай журналістку Радыё Свабода Алсу Курмашаву

31 траўня Савецкі раённы суд Казані (Татарстан, Расея) задаволіў хадайніцтва сьледзтва і працягнуў да 5 жніўня арышт журналістцы татара-башкірскай службы Радыё Свабода Алсу Курмашавай. Пра гэта паведамляе SOTA, а таксама прэс-служба суду.

Журналістка Алсу Курмашова знаходзіцца ў зьняволеньні больш за 7 месяцаў — з 18 кастрычніка мінулага году.

Абарона журналісткі настойвала на зьмене меры стрыманьня на хатні арышт, аднак суд у гэтым адмовіў.

https://smarturl.click/4kyOX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇪🇺 Стартуюць выбары ў Эўрапейскі парлямэнт. Тлумачым, што пра іх трэба ведаць

6–9 чэрвеня ў Эўразьвязе пройдуць выбары ў Эўрапейскі парлямэнт.

Паводле ацэнак, у 27 краінах – сябрах Эўразьвязу налічваецца каля 370 мільёнаў выбарнікаў, якія маюць права голасу.

Расказваем, за што будуць галасаваць грамадзяне ЭЗ і як паўплываюць выбары ў Эўрапарлямэнт на палітыку Эўразьвязу: https://smarturl.click/B6k6Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра парлямэнцкую Апазыцыю БНФ і Незалежнасьць

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

👉🏻 Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пяць кніг для гэтага лета. Што можна пачытаць сёлета ў адпачынку

Выдавец Андрэй Янушкевіч, паэтка Сабіна Брыло, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч падзяліліся сваімі «пяцёркамі» кніг на лета.

https://smarturl.click/Yzwdl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Большасьць аддала перавагу расейскай. У Беларусі прайшлі ЦТ і ЦЭ па беларускай і расейскай мовах

Сёньня ў Беларусі прайшло цэнтралізаванае тэставаньне і цэнтралізаваныя экзамэны па беларускай і расейскай мовах. Выпускнікі ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі 2024 году здавалі ЦЭ: зь іх расейскую мову выбралі 44,2 тысячы абітурыентаў (79,3%), беларускую — 11,5 тысячы (20,7%).

Выпускнікі школ мінулых гадоў і выпускнікі каледжаў прайшлі цэнтралізаванае тэставаньне (ЦТ) па беларускай і расейскай мовах. Для ўдзелу ў ЦТ зарэгістраваліся 11 190 чалавек, па беларускай мове — 15,7%, па расейскай мове — 84,3%:

https://smarturl.click/vwOZy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Горадні адказалі на пэтыцыю з патрабаваньнем вярнуць шыльду ў гонар Касьцюшкі на Новы замак

Горадзенскі гарвыканкам адказаў на пэтыцыю з просьбай растлумачыць, куды і чаму з Новага замку ў Горадні ў сярэдзіне красавіка зьнікла памятная дошка ў гонар Тадэвуша Касьцюшкі і падзей паўстаньня 1794 году і ў якія тэрміны яе плянуюць вярнуць на законнае месца.

У Гарадзенскім гарвыканкаме заявілі, што разгледзелі калектыўны зварот «з выездам на месца» і адказалі на пэтыцыю так: «Гарадзенскі гарвыканкам не валодае зьвесткамі пра аб’ект, указаны ў паведамленьні», — гаворыцца ў адказе:

https://smarturl.click/YzGml

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Два абліччы Лукашэнкі: навошта спатрэбілася хваравітая зьмена мэдыйнага вобразу

Апошнім часам заўважна, што Лукашэнка і ягоная піяр-група працуюць над новым вобразам «гаспадара краіны». Цяпер замест вобразу «мáча» дзяржаўная прапаганда прапаноўвае імідж мудраца, патрыярха сусьветнай палітыкі. Аднак зьмена адбываецца балюча: стары вобраз разбураецца, а новы складаецца цяжка, адзначае аналітык Валер Карбалевіч і тлумачыць, чаму:

https://smarturl.click/1dvDb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На летнія вакацыі дзецям палітвязьняў сабралі больш за 20 тысяч эўра

Гуманітарныя фонды 4-ы раз праводзяць акцыю «Падорым дзецям палітвязьняў летнія вакацыі». У рамках сёлетняга дабрачыннага збору ўжо сабралі больш за 20 тысяч эўра, якія накіруюць на дапамогу ў арганізацыі летняга адпачынку дзецям цяперашніх палітвязьняў і былых палітвязьняў. На кожнае дзіця да 16 гадоў выплацяць дапамогу ў памеры 100 эўра.

Збор працягваецца, заяўленая сума — 23 400 эўра:

https://smarturl.click/nynab

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Эўразьвяз павысіў мыта на збожжа зь Беларусі і Расеі, што фактычна спыніць яго імпарт

Эўрапейская рада прыняла рашэньне аб увядзеньні падвышаных мытаў на збожжавыя і алейныя культуры і прадукты іх перапрацоўваньня, якія паходзяць зь Беларусі і Расеі. У залежнасьці ад канкрэтнага прадукта новыя пошліны павялічацца або на 95 эўра за тону прадукцыі, якая імпартуецца ў ЭЗ, або да 50% цаны на пшаніцу на рынках ЭЗ.

Павышэньне мыта фактычна спыніць іх імпарт у Эўразьвяз:

https://smarturl.click/W3kV9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бюджэт 6 мільёнаў даляраў, штат 50 супрацоўнікаў. Прэзэнтавалі праект Нацыянальнага дасьледчага ўнівэрсытэту

«Гэта пытаньне не такое простае. Заснаваць вышэйшую школу — гэта ў Польшчы зрабіць даволі лёгка, а адкрыць унівэрсытэт цяжка. Патрэбен адпаведны закон. Можа, гэта атрымаецца ў Нямеччыне. Можа, у Швэцыі. Будзем іншыя варыянты разглядаць». На сваю ідэю аўтары праекту шукаюць 6 мільёнаў даляраў.

https://smarturl.click/aJvVY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гульня ў пінг-понг». Чаму беларускім удзельнікам пастаноўкі «Ulenspiegel» не заплацілі

«Лапко кажа, што ўсе пытаньні да Бульбы, Бульба — да Лапко. Грошы да хабу дайшлі. А цяпер ідзе такая гульня ў пінг-понг». Паводле творчага калектыву, без уліку штрафных санкцый за пратэрміноўку і падаткаў сумарная запазычанасьць Беларускага моладзевага хабу перад трупай складае амаль 18 тысяч эўра.

https://smarturl.click/M1aQ3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Леанід Судаленка пракамэнтаваў Свабодзе закон аб амністыі:

«Мы бачылі тады Лукашэнку слабым, разгубленым. Але час прайшоў, рэжым аднавіў сваю сілу, ад дыктатуры Лукашэнка перайшоў да таталітарнага рэжыму, пры якім законы не дзейнічаюць. А калі няма закону, дык можна прымаць любыя рашэньні. І гэтая амністыя таму пацьверджаньне, бо фактычна яна ні пра што. Калі некалькі шматдзетных жанчын выйдзе на волю, гэта, канешне, добра, але гэта не вырашае праблемы расколу грамадзтва. Народ чакае амністыі для тысяч палітвязьняў, а яе няма».


Больш шырокі камэнтар праваабаронцы чытайце на сайце: https://smarturl.click/2qEB0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палата прадстаўнікоў адразу ў двух чытаньнях ухваліла закон аб амністыі

Амністыя не закране асуджаных за «экстрэмізм».

https://smarturl.click/aJvVA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра рэфэрэндум аб беларускай мове

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе https://smarturl.click/4kDJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кіраўнік МЗС Літвы адказаў, ці варта Ўкраіне паражаць цэлі і ў Беларусі

Міністар замежных спраў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс перад пачаткам саміту кіраўнікоў МЗС краін NATO ў Празе адказаў на пытаньне Радыё Свабода, ці мусіць Ўкраіна паражаць і цэлі ў Беларусі.

«Я маю на ўвазе тое, што Ўкраіна павінна мець здольнасьць абараняцца. Калі Расея, баючыся, што цэлі могуць быць пад ударам у Расеі, можа перанесьці іх кудысьці яшчэ, то я думаю, што выбар цэляў мусіць быць перанесены таксама».

31 траўня ў Празе праходзіць сустрэча міністраў замежных справаў NATO, дзе прадстаўнік ураду Нямеччыны Штэфан Гэбэштрайт заявіў, што Ўкраіна можа выкарыстоўваць перададзеную ёй зброю па расейскіх аб’ектах. Як паведаміла агенцтва dpa, нямецкі ўрад ухваліў адпаведнае рашэньне.

https://smarturl.click/ppq2W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хрэнін на пасяджэньні АДКБ заявіў, што Захад нібыта «разгойдвае» сытуацыю для «зьвяржэньня легітымных урадаў»

Міністар абароны Беларусі Віктар Хрэнін заявіў аб неабходнасьці ў такіх умовах «гуртаваць намаганьні і актывізаваць супольную дзейнасьць, накіраваную на гарантаваньне бясьпекі дзяржаў АДКБ і дабрабыту іхных народаў».

Міністар абароны Расеі Андрэй Белавусаў заявіў, што Расея гатовая перадаць партнэрам па АДКБ «сучасныя мэтады выкарыстаньня ўзброеных сіл, а таксама мэтады вядзеньня баявых дзеяньняў».

https://smarturl.click/mpqBQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд прызнаў Трампа вінаватым. Як гэта паўплывае на выбары ў ЗША

Суд Нью-Ёрку прызнаў былога прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа вінаватым ува ўсіх 34 пунктах абвінавачаньня ў фальсыфікацыі дзелавых дакумэнтаў перад прэзыдэнцкімі выбарамі 2016 году з мэтай прыхаваць выплаты акторцы зь фільмаў для дарослых.

12 прысяжных вынесьлі вэрдыкт 30 траўня, за пяць месяцаў да прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША, на якіх, як чакаецца, будуць супрацьстаяць дзейны прэзыдэнт дэмакрат Джо Байдэн і Дональд Трамп, меркаваны кандыдат ад Рэспубліканскай партыі.

Прэс-офіс Дональда Трампа абнародаваў заяву, у якой судовы працэс назвалі палітычна матываваным.

https://smarturl.click/Dakav

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рэжым ня судзіць, а помсьціць». Завочны суд у справе «аналітыкаў Ціханоўскай» камэнтуюць Рудкоўскі і Красуліна

У Менскім абласным судзе 31 траўня распачнецца судовы працэс у дачыненьні да 20 «ўдзельнікаў экстрэмісцкага фармаваньня „Аналітыкі Сьвятланы Ціханоўскай“».

Мы папрасілі дваіх фігурантаў пракамэнтаваць завочны працэс у іхнай справе. Прэс-сакратарка офісу Ціханоўскай Ганна Красуліна назвала яго помстай і спробай рэваншу за паразу на выбарах 2020 году, а палітоляг Пётра Рудкоўскі ацаніў, на каго разьлічаныя такія працэсы.

https://smarturl.click/67y0E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

105 гадоў таму ў Варшаве ініцыявалі стварэньне Польска-Беларускага таварыства

31 траўня 1919 году Эдвард Вайніловіч і Лявон Дубейкаўскі ініцыявалі ў Варшаве Польска-Беларускага таварыства для палітычнай падтрымкі ідэі фэдэрацыйнага саюзу Беларусі і Польшчы у час вырашэньня лёсу беларускіх земляў ва ўмовах польска-савецкай вайны (1919—1920 гг).

У склад кіраўніцтва таварыства ўвайшлі былі прэм’ер БНР Раман Скірмунт, буйны дзеяч Беларусі Эдвард Вайніловіч, Браніслаў Тарашкевіч і інш. Пазьней да дзейнасьці далучыліся княгіня Магдалена Радзівіл і граф Ежы Чапскі.

У верасьні 1921 году Польска-беларускае таварыства спыніла сваё існаваньне, не дасягнуўшы галоўнай мэты — стварэньня польска-беларускай фэдэрацыі: паводле пастановы Рыскай мірнай дамовы, заходнебеларускія землі былі ўключаныя ў склад Польшчы, але без аўтаномнага статусу.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/dpL6k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін уручыў ордэн Дружбы беларускаму паралімпійцу Талаю, датычнаму да незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй тэрыторый

Уладзімір Пуцін узнагародзіў беларускага паралімпійца і праўладнага дзеяча Аляксея Талая ордэнам Дружбы.

Фонд Талая арганізоўвае незаконны вываз украінскіх дзяцей з акупаваных Расеяй раёнаў Украіны ў Беларусь нібыта на «аздараўленьне». Раней Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Пуціна за вываз украінскіх дзяцей. Дзейнасьць Талая ў незаконным перамяшчэньні дзяцей ва Ўкраіне расьследуюць у межах крымінальнай справы:

https://smarturl.click/W3kEO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 30 траўня

🕯25 гадоў трагедыі на Нямізе: як адбылася самая масавая гібель людзей у гісторыі новай Беларусі

🇪🇺 Эўразьвяз павысіў мыта на збожжа зь Беларусі і Расеі, што фактычна спыніць яго імпарт

🙍🏻‍♀️18-гадовую грамадзянку Ўкраіны затрымалі на беларускай мяжы

🗣Намесьнік кіраўніка МНС на вучэньнях: «Гомельшчына гатовая да пераводу на ваенны час»

🧑🏻‍🎓Бюджэт 6 мільёнаў эўра, штат 50 супрацоўнікаў. Прэзэнтавалі праект Нацыянальнага дасьледчага ўнівэрсытэту

👀 За палітычнымі, грамадзкімі дзеячамі, журналістамі зь Беларусі сачылі з дапамогай Pegasus. Хто шпіёніў за Радзінай і Саньнікавым і што такое Pegasus?

👫«Гульня ў пінг-понг». Чаму беларускім удзельнікам пастаноўкі «Ulenspiegel» не заплацілі

👨🏻‍💼Два абліччы Лукашэнкі: навошта спатрэбілася хваравітая зьмена мэдыйнага вобразу

📚«Наш Быкаў». Зіна Гімпелевіч: «Усе мы — быкаўцы»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Хто шпіёніў за Радзінай і Саньнікавым? Што адбываецца

На тэлефонах беларускіх актывістаў і журналістаў ідэнтыфікавалі шпіёнскую праграму Pegasus. Што гэта за праграма, хто мог сачыць за беларусамі і як абараніць сябе ў лічбавыя часы? Пра гэта ў «ПіКу Свабоды» расказвае экспэрт у лічбавай бясьпецы Мікалай Кванталіяні:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/5zeirrawUsc

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За год колькасьць дзяцей у Беларусі скарацілася яшчэ на 26,4 тысячы

Паводле Белстату, на 1 студзеня 2024 году ў Беларусі пражывала 1 801 383 дзіцяці да 18 гадоў, а на 1 студзеня 2023 году — 1 827 758 дзяцей. За 2023 год колькасьць дзяцей у Беларусі скарацілася на 26 375 (або на 1,44%). Агулам з пачатку 2020 году колькасьць дзяцей у Беларусі скарацілася прыкладна на 68 тысяч.

З 2020 году Беларусь з прычыны палітычных рэпрэсіяў вымушана пакінулі сотні тысяч чалавек, у тым ліку сем’і з дзецьмі:

https://smarturl.click/W3kVO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

18-гадовую грамадзянку Ўкраіны затрымалі на беларускай мяжы

Як стала вядома праваабаронцам, 29 траўня Кацярына Гарсьцючэнка вярталася з Польшчы ў Беларусь. На мяжы яе затрымалі за фатаздымак 4-гадовай даўніны ў тэлефоне. Праз вайну ва Ўкраіне дзяўчына атрымала ў Беларусі статус дадатковай аховы і жыла ў краіне апошнія два гады.

На гэты момант Кацярына знаходзіцца ў Берасьцейскім ІЧУ. Ёй не даюць зьвязацца з роднымі. Далейшыя абставіны справы высьвятляюцца:

https://smarturl.click/ppObE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За палітычнымі, грамадзкімі дзеячамі, журналістамі зь Беларусі сачылі з дапамогай праграмы Pegasus

Факты сачэньня за вядомымі беларусамі выявілі ў некалькіх краінах Эўразьвязу.

https://smarturl.click/Da0W3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Базавы рахунак» у банку, рост камуналкі, падаражэньне візы ў Польшчу. Што зьменіцца для беларусаў з 1 чэрвеня

Свабода прадстаўляе падборку зьмяненьняў, якія напаткаюць Беларусь і беларусаў, пачынаючы з чэрвеня.

https://smarturl.click/jkVwY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Наш Быкаў». Зіна Гімпелевіч: «Усе мы — быкаўцы»

2024-ы — год Васіля Быкава. 19 чэрвеня — 100-годзьдзе пісьменьніка, якім можа ганарыцца кожны беларус.

Сёньня сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Зіна Гімпелевіч, ганаровы прафэсар канадзкага ўнівэрсытэту Ватэрлу.

https://smarturl.click/O0AOz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прызначылі дату завочнага суду над праваабаронцам Судаленкам

Новая крымінальная справа ў фармаце спэцвядзеньня была пачатая ў лістападзе 2023 году. Леаніда Судаленку абвінавачваюць паводле артыкулу «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці».

https://smarturl.click/4kzxx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

25 год трагедыі на Нямізе: як адбылася самая масавая гібель людзей у гісторыі новай Беларусі

30 траўня 1999 году радыё «Мір» вырашыла адзначыць сваё двухгодзьдзе сьвятам з канцэртам і розыгрышам прызоў. Дзесяць накрывак ад цыгарэт бясплатна мянялі на паўлітра піва. Папулярны тады расейскі гурт «Манга-Манга» адыграў дзьве песьні перад шматтысячным натоўпам. Надвор’е рэзка сапсавалася, у 20.25 пачаўся моцны дождж з градам. Тысячы людзей кінуліся да мэтро.

https://smarturl.click/W3kqk

Читать полностью…
Subscribe to a channel