У Варшаве зьявілася выява з Васілём Быкавым і ягонымі цытатамі
Твор прысьвечаны 100-годзьдзю з дня нараджэньня славутага беларускага пісьменьніка, паведамілі аўтары — арганізацыя «Рух». У аснове — вядомы фотаздымак Васіля Быкава на плошчы Перамогі ў Менску з подпісам «Сумленьне нацыі», як народнага пісьменьніка называлі яшчэ пры жыцьці. Вакол выявы знаходзяцца актуальныя цытаты Васіля Быкава пра Беларусь, беларускі нацыяналізм, волю і незалежнасьць, мову і сьвядомасьць.
Ужо сёньня: 100 гадоў ад нараджэньня Васіля Быкава
19 чэрвеня 1924 году нарадзіўся Васіль Быкаў, беларускі пісьменьнік. Большасьць твораў Быкава – ваенныя аповесьці, у якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найболей драматычныя моманты жыцьця. У час кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі пісьменьнік зазнаваў цкаваньне і ў пачатку 1998 году зьехаў за мяжу. Вярнуўся ў Беларусь незадоўга да сваёй сьмерці, перанёсшы ў Чэхіі цяжкую апэрацыю. Памёр 22 чэрвеня 2003 году.
Больш падзей 19 чэрвеня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/W35EX
Пуцін упершыню ад 2000 году прыехаў зь візытам у Паўночную Карэю
Каля самалёта яго сустрэў паўночнакарэйскі кіраўнік Кім Чэн Ын, сьведчыць расейская афіцыйная хроніка.
Напярэдадні Пуцін падзякаваў Пхэньяну за падтрымку вайны супраць Украіны. https://smarturl.click/mp5xn
Асноўнае за 18 чэрвеня
📌 Пяцёх магілёўцаў асудзілі за ўдзел у пратэстах 2020 году
📌 Улады закрываюць таварыства беларускіх татар «Зікр уль-Кітаб». Чым яно вядомае?
📌 Беларус Андрэй Гнёт абскардзіў рашэньне сэрбскага суду аб эстрадыцыі
📌 Урад Беларусі звольніў намесьніка кіраўніка Беларускай чыгункі пасьля заявы Лукашэнкі пра карупцыю
📌 Давер грамадзян да Лукашэнкі і органаў улады аднесьлі да праблем нацыянальнай бясьпекі
📌 Дэмакратычныя сілы Беларусі дамагаюцца статусу назіральніка ў ААН, сэнатары ЗША просяць ім дапамагчы
📌 Польскія фэрмэры пачалі па-свойму змагацца зь мігрантамі на беларускай мяжы, разьлілі сьвіны гной
📌 У сувязі з антысэміцкімі выказваньнямі Лукашэнкі ў Ізраілі адмянілі канфэрэнцыю да 80-годзьдзя вызваленьня Беларусі
📌 Чацьвёрка па Законе Божым, па астатніх прадметах тройкі. Як вучыўся Фэлікс Дзяржынскі, чыё імя далі Ліцэю БДУ
📌 Мёртвым не баліць. Як у Беларусі ўшанаваная памяць пра Васіля Быкава
📌 Як адзначаць 100 год Быкаву ў Беларусі і за мяжой. Плян імпрэзаў
У сувязі з антысэміцкімі выказваньнямі Лукашэнкі ў Ізраілі адмянілі канфэрэнцыю да 80-годзьдзя вызваленьня Беларусі
Канфэрэнцыя «Трагедыя і гераізм на беларускай зямлі — да 80-годдзя вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», якая плянавалася на 27 чэрвеня ў Ізраілі, адмененая ў сувязі з апошнімі антысэміцкімі выказваньнямі Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта піша «Позірк» з спасылкай на ўласныя крыніцы.
14 чэрвеня Лукашэнка сказаў на нарадзе з урадам пра прыцягнутых да адказнасьці па карупцыйнай справе, адным з фігурантаў якой з’яўляецца яго былы памочнік — інспэктар па Віцебскай вобласьці, экс-міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Ігар Брыло: «Вы мяне прабачце, я не антысэміт, але больш за палову — габрэі, — дадаў Лукашэнка. — Яны што, у нас прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і не думаюць пра сваю будучыню? Усе аднолькавыя перад законам: і габрэй, і беларус, і ўкраінец, і рускі, і паляк. Вінаваты — будзе сядзець». https://smarturl.click/gpQGD
80% беларусаў, якія эмігравалі ў блізкае замежжа, гатовыя вярнуцца дадому пры зьмене ўлады, — экспэрт BEROC Львоўскі
У апытаньні ўдзельнічалі беларусы, якія жывуць у Польшчы і Літве і былі вымушаныя пакінуць радзіму пасьля падзей 2020 году
Акадэмічны дырэктар дасьледчага цэнтру BEROC Леў Львоўскі, прадстаўляючы 17 чэрвеня ў Бэрліне прамежкавыя вынікі апытаньня, якое праводзіцца пры падтрымцы праекту VisiBYlity, расказаў таксама, што ў першы год жыцьця ў новай краіне незадаволеныя сваёй працай 40% мігрантаў, пасьля трох гадоў гэтая лічба зьмяншаецца да 15%. https://smarturl.click/VDgQ7
Давер грамадзян да Лукашэнкі і органаў улады аднесьлі да праблем нацыянальнай бясьпекі
Улады падрыхтавалі праект яшчэ аднаго нарматыўнага акту, зьвязанага з ацэнкай нацыянальнай бясьпекі Беларусі. «З улікам зьяўленьня новых рызыкаў, выклікаў і пагроз, палітычная сфэра была дапоўненая шэрагам новых індыкатараў», — сказаў з гэтай нагоды дзяржсакратар Савета бясьпекі Аляксандар Вальфовіч.
Паводле Вальфовіча, ёсьць пяць такіх індыкатараў, на падставе якіх ацэньваюцца рызыкі ў сфэры палітычнай бясьпекі ў краіне. «Аднак, апроч іх, маем больш за 25 крытэраў, якія сёньня даюць больш рэальную карцінку. Напрыклад, давер насельніцтва да кіраўніка дзяржавы, давер да органаў улады і да іншых інстытутаў дзяржаўнага кіраваньня. Гэта канкрэтныя мэтодыкі, распрацаваныя на падставе навуковых распрацовак», — працытавалі Аляксандра Вальфовіча ў Telegram-канале Міністэрства абароны Беларусі. https://smarturl.click/mp5W5
«Наш Быкаў». Сяргей Абламейка: «Крыніца яго творчай сілы — беларуская народная прыстойнасьць»
Васіль Быкаў стаў увасабленьнем беларускага народнага імкненьня да праўды. Адсюль, ад яго беларускіх народных вытокаў паходзіць жаданьне пісьменьніка паказаць вайну без ідэалягічнага шалупіньня, без плякатаў і пераможных гімнаў.
Чацьвёрка па Законе Божым, па астатніх прадметах тройкі. Як вучыўся Фэлікс Дзяржынскі, чыё імя далі Ліцэю БДУ
«Пасьля 2022 году, можна сказаць, ад Ліцэю БДУ застаўся хіба стары будынак і веліч былой славы. Паказальным прыніжэньнем для „альма матэр“ стала акцыя з наданьнем імя самага вядомага кáта савецкіх часоў, на якога літаральна моляцца ягоныя нашчадкі ў асобах камітэтчыкаў і губазікаўцаў». Як культавыя сілавікі «акупуюць» сфэру адукацыі.
https://smarturl.click/Q1gLR
Андрэй Гнёт абскардзіў рашэньне сэрбскага суду аб эстрадыцыі ў Беларусь
31 траўня 2024 году Вышэйшы суд Бялграда вынес рашэньне аб экстрадыцыі беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта з Сэрбіі ў Беларусь, дзе яму сурʼёзна пагражаюць катаваньні ды іншыя формы жорсткага абыходжаньня.
«Толькі што была пададзена вялікая апэляцыя, якая аспрэчвае рашэньне Вышэйшага суду Бялграда аб маёй экстрадыцыі ў Беларусь»,— паведаміў рэжысэр Андрэй Гнёт, які знаходзіцца пад хатнім арыштам у Бялградзе.
https://smarturl.click/l5bkm
Быкаў на Свабодзе. Пра аптымізм
19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.
Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/4kDJw
Ужо сёньня: Дзень памяці Аркадя Смоліча, аднаго з «айцоў БНР»
18 чэрвеня 1938 году ў Омску быў расстраляны Аркадзь Смоліч, дзяяч Беларускай Народнай Рэспублікі, навуковец у галіне эканомікі і сельскай гаспадаркі, географ, картограф. Быў адным зь лідэраў партыі Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), рэдактарам газэты «Грамада». Удзельнік Першага ўсебеларускага зьезду ў 1917-м, адным з ініцыятараў абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918-м, адным са стваральнік Таварыства беларускай школы.
На здымку Аркадзь Смоліч з жонкай Алесяй. 1937 год
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/EeZzV
Галоўнае 17 чэрвеня
📌Вакансіі ёсьць нават у Міністэрстве працы. Што ў Беларусі з дэфіцытам кадраў і як яго вырашыць
📌У Менску закрываецца прыватная юрыдычная ВНУ, студэнтаў абяцаюць перавесьці ў іншыя ўстановы
📌Праваабаронцу Судаленку завочна прысудзілі 5 гадоў строгага рэжыму. Ён назваў сам вырак злачынствам
📌«Пік Свабоды». Як паступіць вучыцца за мяжу, нягледзячы на перашкоды
📌Даклад дасьледчыкаў SIPRI: няма пераканаўчых доказаў разьмяшчэньня ядзернай зброі ў Беларусі
📌Пуцін даў зразумець, што ніякія прапановы аб замірэньні яго пакуль не задавальняюць, — Аляксандар Марозаў
📌Правал ці адносны посьпех? Пра што сьведчаць вынікі Саміту міру ў Швайцарыі
📌Сяргей Бульба ўзначаліў «Паспалітае рушэньне»
📌У Варшаве расказалі, як адказаў Менск на заклік аб супрацы ў высьвятленьні асобы забойцы польскага памежніка
📌За пяць месяцаў паліцыя Нямеччыны зафіксавала 2215 нелегальных уездаў беларускім маршрутам
📌«Наш Быкаў». Аляксандар Мілінкевіч: «Ён і ягоная бескампрамісная праўда назаўсёды з тымі, хто адстойвае сваю годнасьць»
Як паступіць вучыцца за мяжу, нягледзячы на перашкоды
У беларускіх школах прайшлі выпускныя вечары. Тыя выпускнікі, якія хочуць паступаць вучыцца далей за мяжу, сутыкнуліся сёлета з новымі праблемамі — ім не выдаюць патрэбных дакумэнтаў. Дзе беларусам могуць пайсьці насустрач, расказвае Тацяна Шчытцова, дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у пытаньнях адукацыі і навукі.
https://youtu.be/lQrqaJfXhIk
У Варшаве расказалі, як адказаў Менск на заклік аб супрацы ў высьвятленьні асобы забойцы польскага памежніка
Міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі заявіў, што ў адказ на заклік Варшавы дапамагчы ў вызначэньні асобы забойцы польскага памежніка Менск выставіў абвінавачаньні ў адрас Польшчы.
https://smarturl.click/LYdZW
Дзьве гадзіны на вышцы і 3000 эўра на суды. Як беларус амаль 4 гады дамагаецца міжнароднай абароны ў Літве
Ягор Міхалькевіч кажа, што ў 2020 працаваў са штабам Віктара Бабарыкі, а зараз амаль чатыры гады дамагаецца міжнароднай абароны ў Літве. Прайшоў праз некалькі судоў і дэпартацыйны ізалятар у Эстоніі. Расказваем ягоную гісторыю.
https://smarturl.click/aJWBd
Беларуска атрымала шанец выступіць за Польшчу на Алімпійскіх гульнях у Парыжы
Беларуская скакуха ў вышыню Марыя Жодзік, якая раней атрымала польскае грамадзянства, можа выступіць за Польшчу на Алімпійскіх гульнях у Парыжы. 20 чэрвеня будзе тры гады з таго часу, як Жодзік выступала за Беларусь. З гэтага дня яна здолее выступаць на міжнародных стартах за Польшчу. Жодзік выканала нарматыў для ўдзелу ў Алімпіядзе на чэмпіянаце Польшчы, у якім удзельнічала па-за залікам. https://smarturl.click/Q1g9p
Як адзначаць 100 год Быкаву ў Беларусі і за мяжой. Плян імпрэзаў
19 чэрвеня — 100-годзьдзе пісьменьніка Васіля Быкава. У Беларусі і замежжы чакаюцца сустрэчы і вечарыны, прысьвечаныя памяці пісьменьніка. Мы сабралі папярэдні плян некаторых зь іх. https://smarturl.click/3k38m
У Менску 2-гадовы хлопчык выпаў з акна чацьвёртага паверха
Цяпер хлопчык у шпіталі. Пра ягоны стан пакуль не паведамляецца.
Як паведаміў Сьледчы камітэт, паводле папярэдняй інфармацыі, увечары 18 чэрвеня 2-гадовы хлопчык быў у пакоі з адчыненым акном. Паводле СК, хлопчык застаўся без увагі літаральна на хвіліну. Дзіця ўзьлезла на крэсла, а потым на пісьмовы стол, прыбудаваны да падаконьня. Потым хлопчык абапёрся на маскітную сетку і выпаў разам зь ёй з акна чацьвёртага паверха.
Што не падзяліла Каардынацыйная Рада
Чаму канфлікт у Каардынацыйнай Радзе выклікаў такія жарсьці? Якую пазыцыю ў гэтым дужаньні заняла Ціханоўская? Як можа вырашыцца гэты канфлікт? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае паліталягіня, дырэктарка «Цэнтру новых ідэяў» Леся Руднік.
https://youtu.be/pZQVwyQuBw8
Дабравольскі і Халезін выйшлі з Каардынацыйнай рады — з розных прычын
Аляксандар Дабравольскі, старшы палітычны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай, які быў лідэрам сьпісу «Эўрапейскі выбар», адмовіўся ад свайго мандата сябра Каардынацыйнай рады. Тое самае зрабіў і сузаснавальнік Беларускага Свабоднага тэатру Мікалай Халезін з гэтага ж сьпісу.
У камэнтары «Нашай Ніве» Дабравольскі патлумачыў свой сыход праблемамі са здароўем. Што тычыцца Халезіна, ён і раней заяўляў пра свой магчымы выхад з КР пасьля выбараў, бо ня можа аддаваць шмат часу гэтай дзейнасьці. https://smarturl.click/EeZL4
Польскія фэрмэры пачалі па-свойму змагацца зь мігрантамі на беларускай мяжы: разьлілі сьвіны гной
Удзельнікі агульнапольскага пратэсту фэрмэраў і «Руху маладых фэрмэраў» сталі паліваць прымежную паласу польска-беларускай мяжы сьвіным гноем. Пра сваю акцыю аграрыі абʼявілі ў сетцы X і апублікавалі відэа на фоне ахоўнай агароджы.
Яны падкрэсьлілі, што ліць гной будуць не каля самой засьцерагальнай загароды, а крыху далей ад яе, і толькі там, дзе маюць на гэта дазвол. «Мы разьлічваем на тое, што калі мы разьліём сьвіны гной, то нелегальныя мігранты ня будуць праходзіць праз гэтую паласу, улічваючы свае перакананьні і веру», — тлумачаць фэрмэры. (Скрыншот зь відэа фэрмэраў каля мяжы) https://smarturl.click/z293p
🔎 Увага, пошук!
Шукаем былых студэнтаў прыватных беларускіх ВНУ, якія былі вымушаныя спыніць навучаньне праз закрыцьцё сваіх установаў.
Ананімнасьць гарантуем!
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Улады закрываюць таварыства беларускіх татар «Зікр уль-Кітаб». Чым яно вядомае?
Ужо 18 чэрвеня пасьля судовага рашэньня можа апынуцца пад забаронай адно з найвядомейшых беларускіх аб'яднаньняў нацыянальных меншасьцяў.
https://smarturl.click/VDgYb
Украінцы за акцыю з паветранымі шарыкамі ў Маскве прысудзілі 12 гадоў
Суд у Маскве прыгаварыў грамадзянку Ўкраіны Крысьціну Любашэнку да 12 гадоў пазбаўленьня волі, прызнаўшы вінаватай у распаўсюджваньні так званых фэйкаў аб расейскай арміі і ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі.
https://smarturl.click/kj31o
Мёртвым не баліць. Як у Беларусі ўшанаваная памяць пра Васіля Быкава
Адразу пасьля сьмерці народнага пісьменьніка зьявілася прапанова перайменаваць сталічны праспэкт Дзяржынскага ў праспэкт імя Быкава (бо вуліца, на якой жыў Васіль Быкаў, раней была пераназваная ў гонар іншага пісьменьніка: была Танкавая, а ў 1998 годзе стала вуліцай імя Максіма Танка. Таксама прапаноўвалі назваць імем Быкава станцыю мэтро, якую плянавалі пабудаваць у тым раёне.
Што з гэтага атрымалася?
https://smarturl.click/W352A
Каманда Латушкі і Рух «За Свабоду»: Рашэньне аб прыпыненьні дзейнага Рэглямэнту Каардынацыйнай рады прынятае
Сьпіс, які набраў найбольш галасоў на выбарах у Каардынацыйную Раду, падтрымлівае ініцыятыву сьпісу «Моладзевы Наступ» аб стварэньні працоўнай групы па распрацоўцы новай рэдакцыі Рэглямэнту.
https://smarturl.click/AdXl3
НАК Беларусі скрытыкаваў рашэньне МАК пра нядопуск некаторых беларускіх атлетаў да Алімпіяды
НАК Беларусі, які ўзначальвае старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар, выказаў «зьдзіўленьне» з нагоды складу спартоўцаў, дапушчаных да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы. У зацьверджаны адмысловай камісіяй Міжнароднага алімпійскага камітэту склад ня трапілі некалькі прадстаўнікоў Беларусі ў дужаньні.
https://smarturl.click/e5Aqb
Трое асуджаных за шпіянаж на карысьць Масквы не зьявіліся ў суд у Варшаве і зьніклі. Сярод іх і беларуска
Беларуска Марыя Мядзьведзева, якой цяпер 20 гадоў, дазволіла пералічваць грошы на свой рахунак для шпіёнскай сеткі. Яна таксама дапамагала распаўсюджваць улёткі, закліканыя распальваць настроі супраць украінцаў. Да арышту яна вучылася ў Варшаве.
https://smarturl.click/4ko8D
«Наш Быкаў». Аляксандар Мілінкевіч: «Ён і ягоная бескампрамісная праўда назаўсёды з тымі, хто адстойвае сваю годнасьць»
Пра асобу і спадчыну народнага пісьменьніка разважае Аляксандар Мілінкевіч, навукоўца, палітык, заснавальнік і каардынатар прэміі «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава.
«Менавіта пасьля далучэньня Васіля Быкава да нас, дэмакратаў, я пачаў адчуваць, што „перестройка“ ня можа скончыцца толькі тым жа самым „сацыялізмам, але ўжо з чалавечым тварам“, як плянавалі яе знакамітыя ініцыятары на чале з Гарбачовым. Калі такі сапраўдны патрыёт і грамадзянін, воін праўды і Народны пісьменьнік Беларусі быў на нашым баку, то для мяне і маіх сяброў стала зразумела, што нашай мэтай мусіць быць дэмакратызацыя старой палітычнай сыстэмы, адраджэньне беларускай нацыі, а затым і дзяржаўная незалежнасьць».