Праваабаронцы сабралі зьвесткі аб працоўнай дыскрымінацыі ў Беларусі з 2020 году
Адзін з асноўных чыньнікаў, паводле якіх беларусаў дыскрымінуюць у сфэры працоўных адносінаў, — гэта палітычныя погляды і грамадзянская пазыцыя. Такая практыка стала істотнай у Беларусі з 2020 году, гаворыцца ў дасьледаваньні праваабаронцы Алега Мацкевіча.
Праваабаронца кажа пра «тысячы звольненых з працоўных месцаў за сваю грамадзянскую пазыцыю, удзел у акцыях пратэсту, удзел у назіраньні за выбарамі, пастаўленыя падчас законнай перадвыбарчай кампаніі подпісы за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты, пратэставую актыўнасьць у сацсетках»:
https://smarturl.click/5O8dj
Высланага з Польшчы таджыцкага актывіста асудзілі на 23 гады турмы
У Таджыкістане дэпартаванаму з Польшчы апазыцыйнаму актывісту Фаруху Ікромаву прысудзілі 23 гады зьняволеньня. Пра гэта паведамляе Таджыцкая служба Радыё Свабода.
https://smarturl.click/e5l21
Улады Хойніцкага раёну адмовіліся ўводзіць дадатковыя захады бясьпекі супраць дронаў
Група грамадзян, якія жывуць у Хойніцкім раёне, зьвярнулася з пэтыцыяй да мясцовых уладаў. Зварот накіравалі ўладам з подпісам начальніка галоўнага ўпраўленьня адукацыі Руслана Сьмірнова.
У звароце гаварылася, што засьцерагчы ад бесьпілётных лятальных апаратаў неабходна «ў першую чаргу дзяцей, якія наведваюць дзіцячыя садкі і школы».
https://smarturl.click/67JXD
Флэшмоб «Надо!» — спроба стварыць штучную масавую падтрымку, якая імітуе грамадзкую ініцыятыву, — аналітык Быкоўскі
Аналітык Паўлюк Быкоўскі расказвaе, як рэжым aдміністрацыйнa спрабуе скапіяваць мадэль сaмaaргaнізaцыі свaіх aпaнэнтаў, выкарыстаную ў 2020 годзе, і тлумaчыць, чaму нa дзяржаўнай тэлевізіі aмaль нічога не паведaмляюць прa рэпрэсіі.
https://smarturl.click/EeV7Z
Трамп і Пуцін паразмаўлялі па тэлефоне пра вайну ва Ўкраіне
Неназваныя крыніцы, якія цытуе Washington Post, паведамілі, што Трамп сказаў Пуціну не абвастраць вайну ва Ўкраіне і выказаў зацікаўленасьць у далейшых перамовах.
https://smarturl.click/Yz94v
На здымку Пуцін і Трамп на саміце ў Гамбургу ў 2017 годзе
Чатыры гады таму — пабіцьцё Рамана Бандарэнкі
11 лістапада 2020 году — жыхар Менску Раман Бандарэнка на «плошчы Перамен» быў выкрадзены і пабіты невядомымі людзьмі, якія зразалі там бел-чырвона-белыя стужкі. У шпіталь Раман быў завезены з РУУС Цэнтральнага раёну Менску з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі і назаўтра памёр.
Больш падзей і здарэньняў гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/G6DAE
У Вільні правялі акцыю памяці Рамана Бандарэнкі. Узяла ўдзел і Ціханоўская
12 лістапада споўніцца чатыры гады з моманту трагічнай гібелі пратэстоўца і жыхара «Плошчы перамен». Гэтаму прысьвечаныя памятныя мерапрыемствы.
https://smarturl.click/LYjgO
Краіны й народы — па-беларуску. Моўны ТЭСТ
Беларусы спрадвеку мелі для некаторых народаў і этнічных групаў Эўропы адметныя назвы. Ці ведаем іх?
https://smarturl.click/O0k7X
Ці сапраўды арганічныя прадукты больш здаровыя за неарганічныя
Сёньня ўжо нікога ня дзівяць арганічныя прадукты на паліцах супэрмаркетаў. Але цэны на іх значна вышэйшыя, чым на звычайную садавіну і гародніну.
https://smarturl.click/W3g7Z
«Сьвет скончыўся, а мы — не». Італьянскі прафэсар-славіст Алесандра Акілі пра сучасную беларускую паэзію
«Сьвет скончыўся, а мы — не». Так называецца італьянская анталёгія беларускай паэзіі XXI стагодзьдзя, якая нядаўна пабачыла сьвет. Аўтар яе ідэі, адзін са складальнікаў і перакладчыкаў — прафэсар-славіст зь Міляну Алесандра Акілі. Пагаварылі зь ім пра зацікаўленьне вершамі сучасных беларускіх паэтаў, іх асабістае ўспрыманьне, складанасьці ў працы над анталёгіяй і першыя рэакцыі італьянскіх чытачоў.
https://smarturl.click/baeG1
10 лістапада 1906 году ў Вільні пачалося выданьне «Нашай нівы», найстарэйшай газэты на беларускай мове. Выходзіла з 1906 па 1915 год і ў 1920 годзе. Адноўленая ў 1991 годзе.
Першым выдаўцом і рэдактарам быў Аляксандар Уласаў. Адным з ідэолягаў выданьня — Іван Луцкевіч, стваральнік славутага віленскага Беларускага музэю і фундатар шматлікіх палітычных і культурных праектаў. Побач зь ім працаваў ягоны брат, ідэоляг Беларускай сацыялістычнай грамады Антон Луцкевіч. З 1909 году сакратаром газэты, а ў 1912—1913 гадах яе фактычным рэдактарам стаў Вацлаў Ластоўскі. З «Нашай Нівай» супрацоўнічаў Якуб Колас. Максім Багдановіч і Зьмітрок Бядуля дэбютавалі ў «Нашай Ніве». Славуты нацыянальны паэт Янка Купала ў лютым 1914 году стаў рэдактарам газэты і кіраваў ёй да восені 1915 году.
Пра іншыя падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў нашым матэрыяле:
https://smarturl.click/4kBvm
Ціханоўская і прэзыдэнт Нямеччыны абмеркавалі будучыню Эўропы пасьля зьмены ўлады ў ЗША
Будучыню Эўропы пасьля зьмены ўлады ў ЗША абмеркавалі ў Бэрліне дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская і прэзыдэнт Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Сустрэча адбылася 9 лістапада ў рамках сьвяткаваньня 35-й гадавіны падзеньня Бэрлінскай сьцяны.
https://smarturl.click/RABXl
Настаўнікі ў Расеі зноў паверылі ў хітрыкі пранкера-беларуса
На гэты раз настаўнікі ў расейскіх школах рабілі «шаломы, якія абараняюць ад вонкавых ворагаў» з фольгі і фатаграфаваліся зь імі на галаве.
Указаньне зладзіць такую імпрэзу і выкласьці фота- і відэасправаздачы ўва ўстановы адукацыі Варонескай вобласьці Расеі разаслаў беларускі пранкер і мастак Уладзіслаў Бохан. У выніку пэдагогі некалькіх школ вобласьці зрабілі справаздачу аб правядзеньні майстар-клясаў «Шалом Айчыны».
https://smarturl.click/M1wVV
Блогера Паўла Сьпірына, які меўся выйсьці на волю ў сьнежні, зноў будуць судзіць
Суд над Паўлам, піша праваабарончы цэнтар «Вясна», пройдзе 20 лістапада ў Бабруйску. Па падліках праваабаронцаў, у сьнежні 2024 году Павел меўся выйсьці на волю па заканчэньні тэрміну. Але па ініцыятыве адміністрацыі бабруйскай калёні № 2 супраць палітвязьня завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаваньне адміністрацыі калёніі). Яму могуць дадаць яшчэ адзін год зьняволеньня. Рашэньне будзе прымаць судзьдзя Дзьмітрый Сьвірыдаў.
Вядома, што вязьням бабруйскай калёніі «забаронена» размаўляць з Паўлам. За камунікацыю з палітвязьнем караюць «суткамі» ў штрафным ізалятары.
https://smarturl.click/3k2og
Незалежнасьць цаной страты пятай часткі тэрыторыі. Ці застаецца надзея на тое, што Ўкраіна верне акупаваныя землі
Усё больш прыкметаў таго, што вайна ва Ўкраіне неўзабаве можа спыніцца. Ня так, як марылі ўкраінцы. І ня так, як разьлічвалі расейцы.
Украіна адстаяла незалежнасьць, але дарагой цаной — хутчэй за ўсё, стратай значнай часткай тэрыторый, якія кантралюе Расея. Ці ўдасца ў пэрспэктыве вярнуць страчанае? І якія ўрокі можа вынесьці з гэтай драматычнай гісторыі Беларусь?
https://smarturl.click/ny7pO
Лявон Вольскі запісаў песьню «Беларусь не Лукашэнка!»
Кліп на новую песьню зьявіўся сёньня на YouTube-канале Вольскага. Кампазытар, аўтар словаў сам Лявон Вольскі, на бас-гітары граў Алесь Францішак Мышкевіч, на гітары Павал Трыпуць. Відэа пад песьню выйшла напярэдадні паказу фільму «Сем сымптомаў беларускасьці» Якаба Вёленштайна, рэжысэра і кіраўніка беларускага офісу фонду Конрада Адэнаўэра ў Вільні:
https://smarturl.click/z27en
У Баку праходзіць Канфэрэнцыя ААН аб зьменах клімату. Сярод іншых у ёй бяруць удзел Лукашэнка і талібы
Аляксандар Лукашэнка вылецеў у Баку (Азэрбайджан) на Канфэрэнцыю ААН аб зьменах клімату. Свабода прааналізавала, навошта гэты форум патрэбен Ільхаму Аліеву, Аляксандру Лукашэнку і талібам.
https://smarturl.click/2qZRm
«Мая мама ў турме». Як гаварыць зь дзецьмі пра палітыку
Сяргей Дубавец піша пра кнігу Вольгі Вялічкі «Ад двух да пятнаццаці. Мая мама ў турме»:
«Гэта не ўспаміны і не расповеды па сьвежых сьлядах, калі «ўсё закончылася». Бо «ўсё працягваецца».
https://smarturl.click/0e1xg
У Мікалаеве і Запарожжы ад расейскага абстрэлу загінулі 6 чалавек і больш за 40 атрымалі раненьні
У большасьці гарадоў увялі аварыйныя адключэньні электраэнэргіі.
https://smarturl.click/RABdv
«Што зьнялі Галаватага — для ўсіх нечакана». Што адбываецца зь «Беларуськаліем», дзе на днях Лукашэнка замяніў кіраўніка
«Ня здолеў знайсьці новыя рынкі збыту ва ўмовах санкцый». На «Беларуськаліі» замянілі кіраўніка і прапануюць зьменшыць здабычу. Ранейшыя партнэры зьменшылі закупкі беларускага калію. Расказваем, што адбываецца на вядучым беларускі прадпрыемстве.
https://smarturl.click/gp94B
Галоўнае за 10 лістапада
📖 «Сьвет скончыўся, а мы — не». Італьянскі прафэсар-славіст Алесандра Акілі пра сучасную беларускую паэзію
🌐 Краіны й народы — па-беларуску. Моўны ТЭСТ
🛬 Авіякампанія Red Wings ужо адмаўляецца ад рэйсаў з Ульянаўску ў Менск. Іх адкрылі ў чэрвені
🛸 Украіна атакавала Расею бесьпілётнікамі — спынялі працу тры маскоўскія аэрапорты
🕯 У Вільні правялі акцыю памяці Рамана Бандарэнкі. Узяла ўдзел і Ціханоўская
🇲🇩 Завезеныя ў амбасаду ў Менску грамадзяне Малдовы масава галасавалі за праціўніка Маі Санду
У маскоўскім храме затрымалі верніка пасьля споведзі, на якой ён расказаў пра свае антываенныя погляды
Праваабарончы праект «ОВД-Инфо» паведаміў, што ў Маскве ў нядзелю, 10 лістапада паліцыя затрымала мясцовага жыхара Аляксея Себасцьяненку, які падзяліўся са сьвятаром сваімі антываеннымі поглядамі.
Вядома, што ў гэтым храме служыць сьвятар Андрэй Ткачоў (на фота), які праславіўся прапуцінскімі поглядамі.
https://smarturl.click/9z6Yv
Завезеныя ў амбасаду ў Менску грамадзяне Малдовы масава галасавалі за праціўніка Маі Санду — «Позірк»
У дзень выбараў зьяўляліся паведамленьні пра арганізаваны авіярэйс з Расеі ў Беларусь дзеля таго, каб грамадзяне Малдовы аддалі свой голас за Аляксандра Стаяноглу, якога на выбарах негалосна падтрымлівала Масква.
https://smarturl.click/mp960
Украіна атакавала Расею бесьпілётнікамі — спынялі працу тры маскоўскія аэрапорты
Расея працягвае вайну супраць Украіны, наносіць ракетныя ўдары па вайсковых і цывільных цэлях. Каб нанесьці шкоду атакавальным магутнасьцям агрэсара, украінскія войскі адказваюць ударамі па стратэгічных аб’ектах Расеі.
Гэтай ноччу пасьля ўдараў украінскіх дронаў адбыліся пажары ў Раменскім раёне Маскоўскай вобласьці і пад Калугай.
https://smarturl.click/vw9a5
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму Лукашэнка загаварыў пра Нобэлеўскую прэмію для Трампа?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Нобэлеўская прэмія — гэта найвышэйшая ступень легітымацыі асобы, якую прызнае ўвесь сьвет. Такая, як перамога на выбарах прэзыдэнта ЗША, якая дасягаецца надзвычайнымі высілкамі. Такім чынам Лукашэнка прызнаў тры рэчы: ён усьведамляе вагу Нобэлеўскай прэміі Алеся Бяляцкага, якога трымае за кратамі; ён разумее сваю нелегітымнасьць як прэзыдэнта; ён разглядае Бяляцкага ў турме — як пэўную «адваротную легітымацыю» для самога сябе. То бок, вярнуць давер народу ён ня можа, але маючы набіліянта ў турме, ён быццам становіцца на адзін узровень з Трампам.
Прапаганда выкарыстоўвае дзяцей у флэшмобе для падтрымкі заўзятаркі з чырвона-зялёнай сымболікай на матчы ў Польшчы
Які піша «Позірк», мова ідзе аб удзельніках спартовых сэкцый або дзіцяча-юнацкіх школ. Відэаролікі зь іх удзелам 9 лістапада распаўсюдзіла ў сваім тэлеграм-канале Міністэрства спорту і турызму. На запісах дзеці ў суправаджэнні дарослых у спартовых залях хорам дзякуюць заўзятарцы па імені Тацяна.
7 лістапада на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве прайшоў матч Лігі канфэрэнцый UEFA, у якім сталічная польская «Легія» разграміла мtнскае «Дынама» зь лікам 4:0. На трыбуне для віп-гасьцей была заўважана адзінокая жанчына зь дзяржаўным чырвона-зялёным сьцягам і ў адзеньні ў яго колерах.
https://smarturl.click/z27Ao
Трамп можа прапанаваць буфэрную зону паміж Расеяй і Ўкраінай — The Telegraph
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп можа прапанаваць, каб эўрапейскія і брытанскія войскі забяспечылі буфэрную зону працягласцю больш за тысячу кілямэтраў паміж расейскім і ўкраінскім войскамі ў рамках пляна замарожваньня ваенных дзеянняў паміж дзьвюма краінамі.
Аб гэтым піша брытанская газэта The Telegraph са спасылкай на крыніцы ў асяроддзі Трампа. Па словах суразмоўцаў выданьня, плян прадугледжвае, што цяперашняя лінія фронту будзе замарожаная, а Ўкраіна пагодзіцца не дабівацца ўступленьня ў NATO на працягу 20 гадоў.
https://smarturl.click/xB7ae
«Белсат»: Італьянец, які ўцёк з Польшчы ў Беларусь, аказаўся махляром з даўгамі на 370 тысяч даляраў
Тэлеканал «Белсат» апублікаваў расьсьледаваньне пра італьянца Давідэ Карбанара, які ўцёк з Польшчы ў Беларусь. Журналісты каналу высьветлілі, што ўцёкі былі зьвязаныя не з рэпрэсіямі, а з пагрозай трапіць за краты на 20 год.
Акрамя таго, Карбанара пад выглядам сьвятара лёгка ўваходзіў у давер і пазычаў у людзей буйныя сумы. Польшча мае намер аб’явіць яго ў нацыянальны і міжнародны вышук.
Больш пра гэта чытайце тут.
Разьдзелены Бэрлін: фотаздымкі «тады і цяпер» паказваюць, дзе стаяў мур
Трыццаць пяць гадоў пасьля таго, як быў разбураны Бэрлінскі мур, выявы 2024 году ў кантрасьце з архіўнымі фотаздымкамі паказваюць «шнары», якія засталіся ад найбольш вядомай мяжы халоднай вайны.
На працягу дзесяцігодзьдзяў, пакуль сьцяна існавала, тысячы людзей здолелі ўцячы з Усходняга Бэрліну, але прынамсі 140 загінулі падчас спробаў, многіх зь іх застрэлілі ўсходненямецкія памежнікі.
https://smarturl.click/5O8g3
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Навошта шэсьць кандыдатаў у прэзыдэнты, якія самі за Лукашэнку?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Думаю, гэта «пацешныя гульні» дыктатара. Яны пачаліся зь мінулай тайнай інаўгурацыі, калі ён упэўніўся, што канчаткова страціў давер «народца». Вядома, ніхто добраахвотна ня хоча ў турму (а канкурэнт на выбарах у нас — шлях за краты), ніхто ў цьвярозым розуме не наважыцца паставіць подпіс за такога канкурэнта, ніхто ня будзе лічыць галасы. Таму выглядае ўсё на пацеху старшыні калгасу, які прымусіў сялян граць ролю ягоных канкурэнтаў, за што (яны гэта ведаюць) будуць бітыя ці забітыя, і маюць адзіны спадзеў — на ягоную літасьць.