radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні беларус пратэставаў супраць адмовы надаць яму статус уцекача

У Вільні грамадзянін Беларусі забраўся на вежу мабільнага апэратара і вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг. Мужчына заявіў, што мэта ягонага пратэсту — атрымаць дакумэнты, зь якімі можна было б «спакойна жыць і працаваць».

https://smarturl.click/EeZn5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Праваабаронцу Леаніду Судаленку завочна прысудзілі 5 гадоў строгага рэжыму і штраф

Крымінальную справу завялі ў парадку спэцыяльнай вытворчасьці. Прадстаўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» абвінавачвалі па частках 1 і 2 арт. 361-4 КК (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці). У дадатак да пяці гадоў строгага рэжыму Судаленку прысудзілі штраф у 650 базавых велічынь, што цяпер складае 26 000 рублёў.

Справу разглядаў судзьдзя Анатоль Сотнікаў у Гомельскім абласным судзе.

У лістападзе 2021-га году Судаленку асудзілі да 3 гадоў зьняволеньня. Праваабаронца выйшаў на волю 21 ліпеня 2023 году, цалкам адбыўшы свой тэрмін — за кратамі праваабаронцу ўтрымлівалі два з паловай гады. Праз два тыдні пасьля вызваленьня ён зьехаў зь Беларусі, неўзабаве супраць яго завялі новую крымінальную справу.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін даў зразумець, што ніякія прапановы аб замірэньні яго пакуль не задавальняюць, — Аляксандар Марозаў

У інтэрвію Свабодзе палітычны аналітык, выкладчык Карлавага ўнівэрсытэту (Прага) Аляксандар Марозаў камэнтуе вынікі Саміту міру ў Швайцарыі, адзначае, што нават краіны, які ня ўдзельнічалі ў канфэрэнцыі, будуць вымушаныя прапаноўваць свае варыянты замірэньня, і аналізуе супярэчлівую пазыцыю Кітая.

Чытаць інтэрвію цалкам: https://smarturl.click/nypM7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўніца па нацыянальным адраджэньні АПК пра перайменаваньне Ліцэя БДУ у гонар заснавальніка ВЧК-КГБ Дзяржынскага: «Гэта рэакцыя рэжыму на пратэсты 2020 года»

«Цяпер Ліцэй БДУ, яшчэ нядаўна флягман беларускай сярэдняй адукацыі, будзе асацыявацца з гісторыяй рэпрэсій і прыгнётам нацыянальнай інтэлектуальнай эліты», — заявіла Аліна Коўшык.

Яна лічыць, што перайменаваньне ўстановы — рэакцыя рэжыму на пратэсты 2020 года, бо тысячы выпускнікоў Ліцэя БДУ падтрымалі свабодныя выбары, з ліцэя звольнілі ня менш як 15 выкладчыкаў.

«Гэта шырма — спосаб падкрэсьліць ляяльнасьць навучальнай установы і яе супольнасьці да бягучага курсу Лукашэнкі і Крамля. Але, галоўнае, гэта бясспрэчнае пацьвярджэньне адкату назад і яскравае сьведчаньне акупацыі Беларусі...», — сказала прадстаўніца АПК.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З раскладу тэлеканала СТВ зьнікла трансьляцыя матча зборных Румыніі і Ўкраіны на Эўра-2024

Беларускі тэлеканал СТВ не анансуе матч чэмпіянату Эўропы па футболе паміж Украінай і Румыніяй. Гэтай гульні, якая пачнецца 17 чэрвеня а 16-й гадзіне, няма ні ў анонсе дня, ні ў праграме перадач.

Пры гэтым у праграме перадач трансляцыя матчу яшчэ прысутнічала сёньня раніцай, але потым яе прыбралі з раскладу, заўважыла «Люстэрка».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра радасьць для душы

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце:Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/4kDJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Краіны NATO пачалі кансультацыі аб прывядзеньня ядзернай зброі ў баявую гатоўнасьць праз пагрозы з боку Расеі і Кітая

Сёньня краіны-ўдзельніцы NATO вядуць перамовы аб разгортваньні большай колькасьці ядзернай зброі, заявіў генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага альянсу Енс Столтэнбэрг у інтэрвію выданьню The Telegraph.

З словаў Столтэнбэрга, NATO застанецца ядзерным альянсам, пакуль Расея, Кітай і Паўночная Карэя будуць мець ядзерную зброю.

Столтэнбэрг паведаміў, што Кітай, у прыватнасьці, інвэстуе значныя сродкі ў сучасныя ўзбраеньні, у тым ліку ў свой ядзерны арсэнал, які, паводле яго, вырасьце да 1000 боегаловак ужо да 2030 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прапагандыст Тур заявіў што амаль у 1000 беларусаў канфіскуюць жытло ў палітычных справах

Амаль тысячы беларусаў, якія зьехалі з краіны, пагражае страта пакінутай на радзіме нерухомасьці, заявіў у эфіры тэлеканалу АНТ прапагандыст Ігар Тур. Ён нагадаў, што перад выбарамі ў Каардынацыйную раду Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу, якая мае 257 фігурантаў: удзельнікаў электаральнай кампаніі і арганізатараў.

«Ва ўсіх будзе канфіскавана ў даход дзяржавы нерухомасьць, якая арыштаваная, апячатаная і завараная. Давайце палічым. У сярэднім няхай 100 тысяч даляраў за кватэру памножым на 257 атрымаем крыху больш, чым 2,5 млн долараў [насамрэч пры такіх падліках атрымоўваецца больш за 25 мільёнаў даляраў]. Калі шчыра, для бюджэту Беларусі — гэта сьлёзы».

Далей прапагандыст заявіў, што апроч фігурантаў «справы КР», ёсьць і іншыя беларусы, у якіх на радзіме арыштавалі нерухомасьць па палітычных справах. Іх колькасьць, па словах Тура, «падыходзіць да тысячы». https://smarturl.click/G6ZaD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Асноўнае за 16 чэрвеня

📌 Прызначылі новы суд над палітвязьнем Францкевічам

📌 Кіраўнік МЗС Ізраілю пракамэнтаваў антысэміцкія выказваньні Лукашэнкі

📌 Туск заявіў, што завоз беларускіх «айцішнікаў» у Польшчу дапамог стварыць «замежную агентуру»

📌 У Нідэрляндах затрымалі беларуса — падазраюць, што ён параніў нажом трох чалавек

📌 На «саміце міру» ў Швайцарыі прынялі заяву з падтрымкай тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны

📌 Пад Лунінцам згарэў турыстычны аўтобус

📌 Ці ведаеце вы словы, зьвязаныя з вадой? Прайдзіце наш ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У аварыі ў Смалявіцкім раёне на Меншчыне загінулі два чалавекі

Як паведаміла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў, аварыя адбылося 16 чэрвеня каля 15-1 гадзіны на аўтадарозе Р-53 Слабада — Навасады.

Паводле папярэдняй інфармацыі, 21-гадовы кіроўца аўтамабіля Citroen не справіўся з кіраваньнем і зьехаў на правую ўзбочыну, дзе наехаў на апору лініі электраперадачы.

«У выніку кіроўца і 50-гадовая жанчына-пасажыр загінулі на месцы здарэньня, яшчэ двое пасажыраў — 27-гадовая жанчына і аднагадовае дзіця — дастаўлены ў бальніцу», — гаворыцца ў паведамленьні.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Туск: завоз беларускіх «айцішнікаў» у Польшчу дапамог стварыць «замежную агентуру»

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск скрытыкаваў сваіх папярэднікаў ва ўрадзе — партыю «Права і справядлівасьць» — за іміграцыйную палітыку.

На сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х Туск напісаў: «І яшчэ раз. Яны завезьлі СОТНІ ТЫСЯЧ мігрантаў з Азіі і Афрыкі (заадно зарабляючы грошы на візах), а таксама расейскіх і беларускіх „айцішнікаў“, дапамагаючы ствараць замежную агентуру. Гэта хочуць прыкрыць расісцкай прапагандай. Яны разьлічваюць на кароткую памяць і гучнасьць свайго крыку».

Камісія па расьсьледаваньні візавага скандалу ў Польшчы, сярод іншага, спрабуе ўстанавіць, ці маглі замежнікі, якія маюць дачыненьне да сэрыі дывэрсіяў у Польшчы, трапіць у краіну па візавай праграме Poland. Business Harbour. У рамках гэтай праграмы ў Польшчу маглі прыяжджаць на працу беларускія IT- спэцыялісты. https://smarturl.click/Xyg2Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Саміт міру» у Швайцарыі падтрымаў тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны

Пераважная большасьць з амаль 100 краін, якія ўдзельнічалі ў «саміце міру» ў Швайцарыі 15-16 чэрвеня, падпісалі выніковае камюніке гэтай канфэрэнцыі, у якім павага да тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны называецца як неабходная ўмова для мірнага ўрэгуляваньня.

Расея не была запрошаная на канфэрэнцыю, ня браў удзелу ў ёй і Кітай. Шэраг краін, якія ўдзельнічалі ў канфэрэнцыі, таксама не падпісалі камюніке — у прыватнасьці Саудаўская Арабія, Індыя, Бразылія, Паўднёвая Афрыка, Інданэзія, Тайлянд, Мэксыка і Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

У камюніке ўдзельнікі саміту пагадзілі па такіх пунктах, як праца ўкраінскіх АЭС пад поўным сувэрэнным кантролем Украіны, гарантыі бясьпекі гандлёвага суднаходзтва ў Чорным і Азоўскім морах і вяртаньне ва Ўкраіну ўсіх украінскіх цывільных асобаў, якія былі незаконна затрыманыя. https://smarturl.click/aJxoX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прызначылі новы суд над палітвязьнем Францкевічам

Актывіст анархісцкага руху і фігурант справы «Рэвалюцыйнага дзеяньня» асуджаны на 16 гадоў і 9 месяцаў калёніі строгага рэжыму. Але тэрмін хочуць павялічыць.

https://smarturl.click/z29Bb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі вайскоўцы краін СНД трэнуюць разьмінаваньне

Інжынэрныя войскі краінаў СНД будуць тыдзень адпрацоўваць у Беларусі сумеснае гуманітарнае разьмінаваньне.

https://smarturl.click/gpQz4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У расейскім Растове-на-Доне спэцназ штурмам узяў СІЗА. Захопнікі забітыя пры штурме, супрацоўнікі, якія знаходзіліся ў закладніках, вызваленыя і не пацярпелі, трансьлююць расейскія агенцтвы заяву службы пасьля праведзенай апэрацыі.

Вэрсіі пра вынікі апэрацыі розныя — некаторыя крыніцы падаюць, што сілавікі забілі ўсіх шасьцярых захопнікаў, паводле іншых зьвестак, забітыя двое, чацьвёра затрыманыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Леанід Судаленка пракамэнтаваў Свабодзе завочны вырак, які яму вынес Гомельскі абласны суд.

«Супраць мяне фактычна зьдзейсьнілі злачынства, калі мяне судзілі за закрытымі дзьвярыма, безь мяне. Парушылі прынцып спаборніцтва бакоў і маё канстытуцыйнае права на абарону, бо я гэтак і ня быў азнаёмлены ні з адным дакумэнтам у маёй справе і ня змог зкантактавацца з адвакатам. Ужо чую з таго боку голас, што Судаленка мусіў прыехаць і ўдзельнічаць сам у працэсе. На гэта адказваю, што пасьля вызваленьня ў 2023 годзе перасьлед працягваўся, і я вымушаны быў выехаць з краіны, фактычна быў дэпартаваны.

І цяпер я адчуваю пагрозу сваім жыцьцю і здароўю. Яшчэ 5 гадоў, якія мне даў суд, я бы ў калёніі ня вытрымаў. Кажу гэта адказна, бо добра ведаю, якія там умовы».


Праваабаронца дадаў, што прыме ўсе магчымыя захады каб абскардзіць прысуд.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стэфановіча перавялі ў ПКТ на паўгода, Фядута вярнуўся са шпіталя

Праваабаронцу «Вясны» палітвязьня Валянціна Стэфановіча, асуджанага на 9 гадоў зьняволеньня, перавялі ў ПКТ на 6 месяцаў (памяшканьне камэрнага тыпу), якое ўмовамі ўтрыманьня нагадвае крытую турму.

Палітоляга і літаратара Аляксандру Фядуту, пакаранага 10 гадамі калёніі, выпісалі са шпіталя.

Што яшчэ вядома пра палітвязьняў: https://smarturl.click/AdX39

(Архіўнае фота: Валянцін Стэфановіч)

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Правал ці адносны посьпех? Пра што сьведчаць вынікі Саміту міру ў Швайцарыі

Саміт міру ў Швайцарыі на тэму спыненьня вайны ва Ўкраіне, вакол якога было шмат палітычных і дыпляматычных жарсьцяў, закончыўся. Можна падводзіць вынікі. Задача запуску мірнага працэсу з дапамогай гэтага форуму не рэалізаваная, піша Валер Карбалевіч:

https://smarturl.click/e5AMX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску закрываецца прыватная юрыдычная ВНУ, студэнтаў абяцаюць перавесьці ў іншыя ўстановы

З 30 жніўня 2024 года закрываецца адна з найстарэйшых прыватных ВНУ Беларусі — «БІП — Унівэрсытэт права і сацыяльных тэхналёгій». Адпаведнае рашэньне ўхвалілі заснавальнікі. Журналістам «Люстэрка» пацьвердзілі інфармацыю аб гэтым ў прыёмнай рэктара.

▪️БІП у 1990-м годзе адкрыў Сьцяпан Сокал — вучоны і прадпрымальнік. Да 2020 года ён быў рэктарам унівэрсытэта, але 5 сьнежня 2020-га памёр.

▪️У віншаванні рэктара з нагоды 30-годдзя ВНУ ў 2020 годзе сьцьвярджалася, што за час працы там падрыхтавалі больш за 30 тысяч спэцыялістаў рознага профілю: юрыстаў, эканамістаў, бухгальтараў і іншых.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Латвія дадаткова выдзяляе Міністэрству абароны 10 млн эўра на ўмацаваньне мяжы зь Беларусьсю і Расеяй

Рашэньне чакаецца на гэтым тыдні. Улады маюць намер выкарыстоўваць грошы з рэзэрвовых фондаў бюджэту.

Плян, зацьверджаны ўрадам Латвіі сёлета ў сакавіку, зьяўляецца часткай Балтыйскай лініі абароны, якая цяпер фармуецца. Ён уключае «стварэньне апорных пунктаў для падразьдзяленьняў нацыянальных узброеных сіл уздоўж усёй расейска-беларускай мяжы – абарончых пазыцый і ўмацаваньняў для салдатаў, розных перашкод, супрацьтанкавых равоў, складоў боепрыпасаў і мін».

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ліцэю БДУ надалі імя Фэлікса Дзяржынскага

Навіна пра намер надаць ліцэю БДУ імя Фэлікса Дзяржынскага, заснавальніка карнай сыстэмы ВЧК-ОГПУ ў былым СССР, зьявілася ў сярэдзіне сакавіка. Паведамлялася, што нібыта калектыўны зварот супрацоўнікаў ліцэю з такой просьбай перадала рэктару БДУ Андрэю Каралю дырэктарка ліцэю Тацяна Мамчыц.

17 чэрвеня стала вядома, што ліцэй канчаткова перайменавалі.

Адпаведны загад падпісаны ў БДУ пад нумарам 408 за 2024 год.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: 90 гадоў Бяроза-Картускаму лягеру для палітычных зьняволеных

17 чэрвеня 1934 году польскі прэзыдэнт Ігнацы Масьціцкі падпісаў загад стварыць лягер у Бярозе-Картускай на Берасьцейшчыне для асобаў, якія пагражалі бясьпецы, спакою і грамадзкаму парадку. Галоўнай катэгорыяй зьняволеных у Бярозе Картускай былі палітвязьні, большая палова зь іх — камуністы. У першыя гады найбольш масавай групай былі ўкраінскія нацыяналісты і польскія радыкалы. (На фота: Адміністрацыя Бяроза-Картускага лягеру, 1934 год)

Пра іншыя падзеі 17 чэрвеня — у матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/B6ZWQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп паабяцаў «разабрацца» з аб’ёмамі амэрыканскай дапамогі Ўкраіне

Былы прэзыдэнт ЗША і меркаваны кандыдат у прэзыдэнты ад рэспубліканцаў на выбарах у гэтым годзе Дональд Трамп на перадвыбарчым мерапрыемстве ў Дэтройце раскрытыкаваў маштабы дапамогі Ўкраіне, сказаўшы, што «вырашыць пытаньне» з гэтым у выпадку свайго абраньня яшчэ да таго, як уедзе ў Белы дом.

Пасьля маштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе Трамп выступае з супярэчлівымі заявамі, з аднаго боку, сьцьвярджаючы, што, калі б ён быў прэзыдэнтам, Расея не адважылася б напасьці на Ўкраіну, з другога — крытыкуючы адміністрацыю Байдэна і дэмакратаў за выдзяленьне сродкаў Украіне. https://smarturl.click/8Ew2b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выказваньні Лукашэнкі пра габрэяў пракамэнтаваў кіраўнік МЗС Ізраілю

Выказваньні Аляксандра Лукашэнкі аб дачыненьні габрэяў да карупцыі «непрымальныя і абуральныя». Пра гэта заявіў 16 чэрвеня міністар замежных спраў Ізраілю Ісраэль Кац. Паводле яго слоў, якія перадае партал jns.org, такія камэнтары «гучаць як відавочна антысэміцкія».

14 чэрвеня на нарадзе з урадам пра карупцыйную справу, адным з фігурантаў якой зьяўляецца яго былы памочнік — інспэктар па Віцебскай вобласьці, экс-міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Ігар Брыло — Лукашэнка заявіў: «Вось тры дзясяткі чалавек пералічаныя. Вы мяне прабачце, я не антысэміт, але больш за палову — габрэі. Яны што ў нас прывілеяванае становішча займаюць, што яны крадуць і ня думаюць пра сваю будучыню? Усе аднолькавыя перад законам — і габрэй, і беларус, і ўкраінец, і расеец, і паляк. Вінаваты — будзе сядзець», — заявіў Лукашэнка. https://smarturl.click/Zyg8O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У цёплую пару вабіць да сябе вада, каля якой сама лепш адпачываць і папраўляць здароўе. Ці маем у галаве водны слоўнік-мінімум? Прайдзіце наш ТЭСТ: https://smarturl.click/dpmYo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Нідэрляндах затрымалі беларуса — падазраюць, што ён параніў нажом трох чалавек

Паводле інфармацыі нідэрляндзкага парталу rtvoost.nl, інцыдэнт адбыўся ў горадзе Дэвэнтэр. Адзначаецца, што ў памяшканьні транспартнай кампаніі пачалася бойка, падчас якой адзін з удзельнікаў «схапіў нож і размахваў ім».

Сярод пацярпелых двое замежнікаў 46 і 38 гадоў, а таксама 43-гадовы мясцовы жыхар. Паведамляецца, што яны атрымалі лёгкія раненьні і былі шпіталізаваныя. Падазраваны беларус уцёк з месца здарэньня, яго затрымалі ўвечары 16 чэрвеня. https://smarturl.click/Q1gXw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Першая ахвяра футбольнага Эўра. У Гамбургу паліцыя страляла ў чалавека зь сякерай

Здарэньне адбылося перад матчам Польшча — Нідэрлянды каля афіцыйнай фан-зоны. Паліцыянты заявілі, што мужчына пагражаў ім, а ў заплечніку ў яго было «запальнае прыстасаваньне». Пасьля стрэлаў нападніка павезьлі на хуткай дапамозе.

Пасьля страляніны раён перакрылі.

https://smarturl.click/VDgkR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аварыя ў Магілёве, пажар пад Лунінцам

Адразу два незвычайныя надзвычайныя здарэньні адбыліся ў Беларусі. У Магілёве легкавік урэзаўся ў жылы дом: https://smarturl.click/M1BlR

А пад Лунінцам загарэўся турыстычны аўтобус, які кіраваўся ў Тураў: https://smarturl.click/l5bQ1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра дэмакратыю і таталітарызм

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе: https://smarturl.click/4kDJw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Адкуль бяруцца небінарныя людзі?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Папулярнасьць, найперш у моладзі, «неакрэсьленага полу» — гэта вынік дыктатарскай барацьбы з «прапагандай ЛГБТ» і прапаганды «традыцыйных каштоўнасьцяў», што па сутнасьці азначае разбурэньне чалавечай прыватнасьці і ператварэньне краіны ў канцлягер. Моладзь уцякае ў бясполасьць ад сваіх звар’яцелых бацькоў. Яна не знаходзіць іншага спосабу супрацьстаяць хлусьні, тэрору і войнам, апроч уцёкаў ў паралельную рэальнасьць, дзе сьвет такі, які мусіць быць, дзе ўсім ёсьць месца і дзе ёсьць вяршэнства законаў. На Захадзе пра такія ўцёкі яшчэ можна казаць адкрыта, у нас у Беларусі — ужо не.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…
Subscribe to a channel