Камала Гарыс вызначылася са сваёй кандыдатурай на віцэ-прэзыдэнта ЗША
Цяперашняя віцэ-прэзыдэнтка ЗША Камала Гарыс, якая прэтэндуе на пасаду прэзыдэнта ад дэмакратаў, выбрала ў якасьці кандыдата ў віцэ-прэзыдэнты на лістападаўскіх выбарах 60-гадовага губэрнатара Мінэсоты Тыма Ўолза, паведамляюць амэрыканскія СМІ.
Тым Уолз — былы настаўнік, футбольны трэнэр і вайсковец Нацыянальнай гвардыі. У 2006-ым быў абраны ў Палату прадстаўнікоў ЗША ад акругі, дзе пераважалі рэспубліканцы. У 2018-ым стаў губэрнатарам Мінэсоты. На пасадзе губэрнатара прасоўваў праграму, якая ўключае бясплатнае школьнае харчаваньне, барацьбу са зьменай клімату, зьніжэньне падаткаў для сярэдняй класы і павелічэньне аплатнага адпачынку.
Ня трэба прыпадабняцца да Лукашэнкі, — крытыкі Ціханоўскай пра вынікі канфэрэнцыі ў Вільні
Свабода задала аднолькавыя пытаньні грамадзкім дзеячам, крытыкам Сьвятланы Ціханоўскай:
❓Што ў выніках Віленскай канфэрэнцыі выклікае ў вас крытыку і нязгоду?
❓Якую альтэрнатыву для дзеяньняў дэмакратычных сілаў вы прапануеце?
На гэтыя пытаньні адказалі Анатоль Котаў, Павал Вусаў, Аляксандар Кныровіч і Сьвятлана Мацкевіч.
https://smarturl.click/G6Ag4
У Расеі заявілі аб прарыве ўкраінцаў у Курскую вобласьць
Пры гэтым у сакавіку расейцы даволі позна прызналі атаку Расейскага добраахвотніцкага корпусу, які змагаецца на баку Ўкраіны.
Ва Ўкраіне гэтую інфармацыю пакуль не камэнтуюць ні вайсковае кіраўніцтва, ні прадстаўнікі расейскіх добраахвотніцкіх батальёнаў, якія ваююць на ўкраінскім баку.
Тым часам расейцы заявілі, што «не дапусьцілі прарыву мяжы», а ўкраінцы падлічылі страты ад чарговага абстрэлу цывільнага сэктару.
https://smarturl.click/W343W
У Віцебску хлопца адвезьлі ў рэанімацыю пасьля траўмы ў футбольнай сэкцыі
У ноч на 6 жніўня пацярпелага перавезьлі ў менскі цэнтар нэўралёгіі і нэўрахірургіі, на гэты момант ён у стане, «бліжэйшым да сярэдняй цяжкасьці».
https://smarturl.click/B6E6l
Беларусь атрымае ад Кітаю «тэхнічна-эканамічную дапамогу», але пакуль невядома, у якіх мэтах
Іншай пастановай Савет міністраў Беларусі дазволіў кітайскаму боку на тэрыторыі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» пачаць будаўніцтва другога жылога арэнднага комплексу.
https://smarturl.click/ba4gl
140 гадоў з дня нараджэньня бібліёграфа Яўгена Хлябцэвіча
Яўген Хлябцэвіч нарадзіўся 6 жніўня 1884 году. Друкаваўся пад псэўданімам Халімон з-пад пушчы ў газэтах «Наша доля» і «Наша ніва». Удзельнік 2-га зьезду Беларускай сацыялістычнай грамады. Адзін з арганізатараў Беларускага навукова-літаратурнага гуртка ў Пецярбургскім універсітэце ў 1912 годзе.
Аўтар прац «Бібліятэкі і каапэрацыя» (1912), «Адраджэньне беларускай народніцкай літаратуры» (1914, перавыдадзена ў 1917 годзе пад назвай «Народніцкая паэзія беларусаў»), артыкулаў і ўспамінаў пра Ф. Багушэвіча, Я. Баршчэўскага, А. Бурбіса, Янку Купалу, Цётку.
Больш падзей гэтага дня можна ўбачыць у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/mpa8B
Галоўнае за 5 жніўня
📌 Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 28 сілавікоў і прапагандыстаў зь Беларусі
📌 «ПіК Свабоды»: Ціханоўскую робяць бязьзьменнай?
📌 Спроба пераасэнсаваньня. Што вырашылі на канфэрэнцыі «Новая Беларусь»
📌 «Ёсьць крытычныя назіраньні». Выніковы рэпартаж з канфэрэнцыі «Новая Беларусь»
📌 Хроніка перасьледу 5 жніўня: «хапун» у Мазыры, суд над жыхаром Ляхавічаў
📌 У Польшчы пачнуць судзіць грамадзянку Беларусі за шпіянаж на карысьць КДБ
📌 Для будоўлі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» зьліквідуюць біялягічны заказьнік «Маяк»
📌 Заяўкі падалі 11 абітурыентаў. Як у Кіеве вяртаюць набор на беларусістыку
📌 Фэномен беларускай народнай дыпляматыі. Чаму Лукашэнкавы амбасады могуць стаць непатрэбнымі
«Лукашэнка можа вызваліць Ціханоўскага, Калесьнікаву, каб паглядзець, што будзе са статусам лідэра»
Ціханоўская застаецца «нацыянальнай лідэркай» Беларусі і пасьля выбараў 2025 году, пакуль не адбудуцца сумленныя выбары ці пакуль яна сама не захоча скласьці зь сябе абавязкі. Пра гэта на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» падпісалі дамову паміж Офісам Ціханоўскай, Аб’яднаным пераходным кабінэтам і Каардынацыйнай радай. Ці можна замяніць Ціханоўскую? Абмяркоўваюць рэдактарка выданьня «Плян Б», былая палітзьняволеная Вольга Лойка і палітычны аналітык, каардынатар майстэрні думак «Наша візія» Вадзім Мажэйка.
https://youtu.be/hASUpvcnWOY
Фэномэн беларускай народнай дыпляматыі. Чаму Лукашэнкавы амбасады могуць стаць непатрэбнымі
Калі параўноўваць эфэктыўнасьць працы місій і народных амбасадаў з эфэктыўнасьцю афіцыйных беларускіх амбасадаў, то яны несувымерныя.
Як казалі «народныя дыпляматы» на канфэрэнцыі «Новая Беларусь», Лукашэнка можа зачыніць афіцыйныя амбасады ў ЭЗ, бо, у прыватнасьці, у справе дапамогі беларусам яны на парадак менш дзеяздольныя.
Піша аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч:
https://smarturl.click/qlAd0
Заяўкі падалі 11 абітурыентаў. Як у Кіеве вяртаюць набор на беларусістыку
У Кіеве вяртаюць набор на беларусістыку. Але, аказваецца, яго і не закрывалі, толькі перанесьлі. Беларускую мову ў Кіеўскім унівэрсытэце вучаць з 2010 году. Дырэктарка Цэнтру беларускай мовы і культуры імя Ўладзімера Караткевіча Леся Стэбліна расказала Свабодзе пра студэнтаў, супрацу зь беларускімі ўстановамі і хэйт.
https://smarturl.click/AdYq3
Прэм’ер-міністарка Банглядэш Шэйх Хасіна праз 15 гадоў кіраваньня пайшла ў адстаўку і пакінула краіну
Адстаўка адбылася пасьля таго, як тысячы пратэстоўцаў уварваліся ў яе афіцыйную рэзыдэнцыю.
https://smarturl.click/vwDQR
Банкі Беларусі зробяць больш жорсткімі падыходы да даляра і эўра
Фінансавы сэктар аб’явіў новы памер камісіі за абслугоўваньне бягучых рахункаў у валюце.
https://smarturl.click/yqXLB
Эўразьвяз увёў санкцыі супраць 28 сілавікоў і прапагандыстаў зь Беларусі
У санкцыйныя сьпісы ўключылі некалькіх вядомых прапагандыстаў, кіраўнікоў папраўчых установаў, а таксама двух намесьнікаў начальнікаў ГУБАЗіК. Агулам абмежавальныя меры ЭЗ у дачыненьні Беларусі цяпер закранаюць 261 фізычную і 37 юрыдычных асобаў.
https://smarturl.click/ppmJ2
«Ёсьць крытычныя назіраньні». Выніковы рэпартаж з канфэрэнцыі «Новая Беларусь»
13 узнагародаў, новы фонд салідарнасьці, спрэчкі пра палітвязьняў, пратакол аб супрацы і працяг ролі Ціханоўскай як нацыянальнай лідэркі. Вынікі канфэрэнцыі дэмакратычных сілаў у Вільні.
https://smarturl.click/xBnOn
5 жніўня 1918 году бел-чырвона-белы сьцяг быў зацьверджаны Дзяржаўным сьцягам БНР
А 160 гадоў таму у Варшаўскай цытадэлі быў павешаны Рамуальд Траўгут, генэрал, камандзір Кобрынскага паўстанцкага атраду, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863 году. Сёньня ў мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне, дзе ён вучыўся ў гімназіі, герою пастаўлены помнік.
Пра іншыя падзеі з датай 5 жніўня - у публікаці Ужо сёньня.
https://smarturl.click/4kY8X
Ва Ўкраіну праз Польшчу ўвозілі трактары МТЗ, але мытня адмовілася іх аформіць праз санкцыі. Што было далей
Украінская кампанія «Техноторг-Дон», зарэгістраваная ў Мікалаеве, цягам 2022 і 2023 году ўвозіла праз Польшчу набытыя на Менскім трактарным заводзе (МТЗ) трактары, але ўкраінская мытня адмаўлялася іх афармляць праз санкцыі, уведзеныя супраць беларускага прадпрыемства.
https://smarturl.click/67qeB
Журналісту Алесю Кіркевічу завочна прысудзілі 7 гадоў калёніі
Прысуд у 7 гадоў калёніі, штраф у 24 тысячы рублёў і арышт маёмасьці — максымальнае пакараньне з магчымых.
Падрабязьней пра гэты і іншыя факты перасьледу ў Беларусі, якія сталі вядомыя 6 жніўня, — у нашай падборцы: https://smarturl.click/B6E45
Лукашэнка звольніў амбасадара ў ААЭ, які працаваў там з 2019 году
Андрэй Лучанок працаваў на пасадзе амбасадара ў Аб’яднаных Арабскіх Эміратах з красавіка 2019 году. На гэтай пасадзе ён замяніў цяперашняга прэм’ера Рамана Галоўчанку, які завершыў дыпляматычную працу ў гэтай краіне ў 2018 годзе, а ў 2020-м ачоліў урад Беларусі.
https://smarturl.click/dp4pE
Фота амбасады Беларусі ў ААЭ
Уладзімер Мартаў пакінуў Беларусь
Вядомы віцебскі рэаніматоляг раней выступаў суаўтарам падкасту Радыё Свабода «На вайне з COVID-19», заснаванага на ўнікальных дзёньніках доктара. Пазьней стала вядома пра яго затрыманьне ў Расеі. Цяпер кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак паведаміў, што Мартаву ўдалося выехаць за мяжу, ён знаходзіцца ў Літве. Навіну пацьвярджаюць крыніцы Свабоды.
«З дарогай усё заняло 20 гадзін»: Як цяпер беларусы праходзяць мяжу з Эўразьвязам
На мяжы з Польшчай — 60 аўтобусаў, на мяжы зь Літвой — 14. Колькі трэба часу, каб прайсьці мяжу, расказваем.
https://smarturl.click/Q1jMR
У Надзеі Скардзіна і Марціна Ягера нарадзіўся другі сын
Надзея Скардзіна, якая ў складзе беларускай каманды па біятлёне заваявала золата эстафэты на Алімпійскіх гульнях у Пхэнчхане ў 2018 годзе, паведаміла аб прыбаўленьні ў сям’і. У сваім Instagram 39-гадовая спартоўка напісала: «Сардэчна запрашаем, наш малыш». З паста вынікае, што хлопчыка назвалі Рафаэлем.
У 2020 годзе Надзея Скардзіна, якая цяпер жыве ў Швэйцарыі, публічна выступіла супраць гвалту сілавікоў падчас задушэньня мірных пратэстаў у Беларусі, назвала сябе і свайго сына беларусамі і падпісала зварот спартоўцаў за сумленныя выбары.
https://smarturl.click/ppmQ7
BYSOL адкрыў збор на дапамогу цяжкахвораму журналісту Вадзіму Доўнару
Першую суму на лячэньне мэдыйшчыка Вадзіма Доўнара сабралі яшчэ вясной. Тады каля 6 тысяч эўра накіравалі на лячэньне, але яно не дало чаканых вынікаў, піша Беларуская асацыяцыя журналістаў. Ініцытыва BYSOL адкрыла новы збор.
Сума збору — 7000 эўра. Гэтых грошай хопіць на 4 месяцы: 500 € пойдзе на пакрыцьцё запазычанасьці за шпіталь ў Кракаве, 2000 € — на жыльлё на 4 месяцы, 1600 € — сядзелка на 4 месяцы, 2900 € — ежа і неабходныя лекі на 4 месяцы.
Вадзім Доўнар — журналіст, які працаваў у «Беларускай дзелавой газэце», «Беларускай газеце», на «Радыё Рацыя», на ўкраінскім тэлеканале ATR і ўдзельнічаў у блякадзе Крыма ў Чангары. Апошнім часам ён адміністраваў тэлеграм-канал Мікалая Аўтуховіча «Да Волі».
https://smarturl.click/ZyG0z
72% палякаў падтрымліваюць закрыцьцё мяжы зь Беларусьсю
72% жыхароў Польшчы падтрымлівае ідэю закрыцьця ўсіх памежных пераходаў на мяжы зь Беларусьсю, супраць выступае 21% рэспандэнтаў, паведаміла 5 жніўня Польскае тэлебачаньне са спасылкай на ліпеньскае дасьледаваньне Цэнтру вывучэньня грамадзкай думкі. Пра гэта інфармуе агенцтва «Позірк».
Прыкладна столькі ж, 73% апытаных, выступаюць супраць прадстаўленьня мігрантам прытулку ў краіне, якія перасякаюць мяжу зь Беларусьсю, сярод моладзі гэты паказьнік дасягае 79%.
https://smarturl.click/aJZk0
Роза Турарбекава пакінула Каардынацыйную Раду
Палітоляг паведаміла пра гэта ў сваім фэйсбуку і падзякавала выбаршчыкам, якія аддалі галасы за ейны сьпіс на мінулых выбарах у раду:
«Я пакідаю Каардынацыйную Раду трэцяга скліканьня з шэрагу прычын, сярод якіх вызначальнымі сталі прычыны асабістага характару».Читать полностью…
Спроба пераасэнсаваньня. Што вырашылі на канфэрэнцыі «Новая Беларусь»
Выступ на канфэрэнцыі кіраўніка другой паводле колькасьці фракцыі КР Андрэя Ягорава стаў канцэптуальнай альтэрнатывай падыходам, якія дэмакратычныя сілы практыкавалі з пачатку 2021 году. Піша Юры Дракахруст.
https://smarturl.click/w93OA
Для будоўлі індустрыяльнага парку «Вялікі камень» зьліквідуюць біялягічны заказьнік «Маяк»
У склад беларуска-кітайскага індустрыяльнага цэнтру «Вялікі камень» уключылі Нацыянальны аэрапорт «Менск», які па-ранейшаму будзе лічыцца тэрыяторыяй Менску.
https://smarturl.click/ZyGxq
Шэйман заявіў, што Літва і Польшча ўжо з 2001 году рыхтавалі глебу для зьмены ўлады ў Беларусі
Віктар Шэйман, які прынамсі з 1994 году застаецца адным з найбліжэйшых паплечнікаў Аляксандра Лукашэнкі, заявіў, што заходнія краіны пачалі больш актыўна фінансаваць «апазыцыю» Беларусі з 2001 году.
https://smarturl.click/4kYxw
Зяленскі пацьвердзіў, што першыя самалёты F-16 ужо ва Ўкраіне
Улады Ўкраіны прасілі перадаць зьнішчальнікі заходняй вытворчасьці з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі. У 2023 годзе некалькі краінаў са згоды ЗША прынялі рашэньне перадаць Кіеву такія самалёты.
https://smarturl.click/G6M2d
Расея ратыфікавала пагадненьне зь Беларусьсю аб спагнаньні алімэнтаў
Пратакол ад 14 сьнежня 2023 году, як адзначаюць яго стваральнікі, накіраваны на ўдасканаленьне працэдуры спагнаньня алімэнтаў у Беларусі і Расеі.
https://smarturl.click/0e4qW
Ад пачатку прэзыдэнцкай кампаніі больш як 50 тысяч чалавек у Беларусі затрымалі паводле палітычных матываў
Такія лічбы на канфэрэнцыі «Новая Беларусь» агучыў прадстаўнік «Вясны», праваабаронца, былы палітвязень Леанід Судаленка.
https://smarturl.click/VD8Zg