radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Расейскія войскі абстралялі спальны раён у Харкаве, ёсьць загінулыя

Як паведаміў мэр горада Ігар Церахаў, пад абстрэл патрапіў будаўнічы гіпэрмаркет. На гэты момант вядома аб двух загінулых. Церахаў дадаў, што шмат параненых і зьніклых бязь вестак.

«Мяркуючы па ўсім, удар наносіўся менавіта па гандлёвым цэнтры, дзе знаходзілася шмат людзей — гэта чысты тэрарызм», — напісаў мэр гораду.

На будаўнічы гіпэрмаркет скінулі дзьве кіраваныя авіябомбы, заявіў кіраўнік Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў. Паводле яго слоў, узьнік пажар плошчай 15 тысяч квадратных мэтраў. https://smarturl.click/YzGye

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбарчая камісія Каардынацыйнай рады папярэдзіла пра рассылку ў Беларусі падазроных спасылак з заклікам да галасаваньня

Карыстальнікам у Беларусі прыходзяць падазроныя спасылкі з заклікам удзельнічаць у галасаваньні на выбарах у Каардынацыйную раду трэцяга складу, паведаміла старшыня выбарчай камісіі КР Алена Прыходзька.

«Мы не займаемся ніякай рассылкай, як ёй не займаецца ніхто з выбарчых суб’ектаў», – падкрэсьліла Алена Прыходзька.

Яна заклікала беларусаў у мэтах бясьпекі не пераходзіць ні па якіх спасылках, якія ім дасылаюць у любых чатах, тэлеграм-каналах альбо ад імя прыватных асобаў.https://smarturl.click/1dv7D

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«ПіК Свабоды». «Зраблю ўсё магчымае, каб яны селі». Ці прагнуць палітвязьні помсты

Рэжым у Беларусі легалізуе палітычныя рэпрэсіі супраць сваіх апанэнтаў. З пункту гледжаньня права многія незаконныя раней практыкі сталі легальнымі. Ці пазбаўляе гэта ад адказнасьці сілавікоў і судзьдзяў? Ці павінны яны ў будучыні адказваць за перасьлед?

Пра гэта ў этэры «Свабоды» разважаюць былая палітзьняволеная Дар’я Кароль і заснавальнік фонду ByHelp Аляксей Лявончык. Яны прымаюць удзел у #WithoutJustCause, кангрэсе аб палітвязьнях у Беларусі:

🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=SmAui98yJ4A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Кніга Стывэна Кінга ўпершыню выйшла па-беларуску. У Расеі ягоныя кнігі не выдаюць з 2022 году

Упершыню ў перакладзе на беларускую выдадзены раман «Зьзяньне» культавага амэрыканскага пісьменьніка Стывена Кінга. Кніга выйшла ў выдавецтве «Янушкевіч», перакладчыца — Наста Карнацкая. Продаж кнігі ўжо стартаваў на сайце онлайн-кнігарні «Кнігаўка», дастаўка даступная ў 45 краінаў сьвету, у тым ліку ў Беларусь.

Дагэтуль кнігі Стывэна Кінга на беларускую мову не перакладалі:

https://smarturl.click/vwOxE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вярнуўшыся з-пад Херсону, спаліў свой беларускі пашпарт». Беларус ідзе кандыдатам у Эўрапарлямэнт за Чэхію

30-гадовы Андрэй Паляшчук — у кандыдацкім сьпісе партыйнай кааліцыі STAN на выбарах у Эўрапарлямэнт. Ён кажа, што пачуваецца і беларусам, і чэхам, але лічыць, што зараз «ад Беларусі засталася толькі назва».

У кароткім інтэрвію Свабодзе Андрэй Паляшчук расказаў пра мэханізм абраньня ў заканадаўчы орган Эўразьвязу, а таксама пра сваё стаўленьне да падзеяў у Беларусі:

https://smarturl.click/B6mXM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выбары ў Каардынацыйную раду пачаліся з начной DDoS-атакі. Як яны праходзяць, хто ўдзельнічае і як галасаваць

Онлайн-галасаваньне на выбарах новага складу Каардынацыйнай рады стартавала ў 00:00 25 траўня з магутнай DDoS-атакі на плятформу Belarus ID, празь якую можна прагаласаваць на выбарах. У першыя гадзіны анлайн-галасаваньня «прагаласаваць» нібыта зьбіраліся больш за 17 мільёнаў чалавек. «Нічога страшнага не адбылося, але давялося падкарэктаваць сыстэму галасаваньня, таму яно пачалося крыху пазьней», — паведаміў стваральнік плятформы Павал Лібер.

Нагадваем, каго абіраюць у новы склад Каардынацыйнай рады, як можна галасаваць і калі будуць вядомыя вынікі:

https://smarturl.click/Q1QeJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня — 32 гады беларускаму рублю

25 траўня 1992 году ў Беларусі ўвялі ў грашовы абарот разьліковыя квіткі Нацыянальнага банку РБ («зайчыкі»), якія атрымалі назву «беларускі рубель». Падчас распаду агульнасавецкай грашовай сыстэмы спачатку ў краіне ўвялі купонную сыстэму, а потым — разьліковыя квіткі Нацбанку.

Пра іншыя памятныя даты і падзеі 25 траўня — па спасылцы >>

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 24 траўня:

📌 Пуцін і Лукашэнка зрабілі заявы пра ядзерныя вучэньні і легітымнасьць прэзыдэнта Ўкраіны

📌 Яшчэ адна спроба запалохаць Захад. Навошта Пуцін прыяжджаў у Менск

📌 «На плянэце засталося ня так шмат сталіц, куды Пуцін можа выбрацца зь візытам», — аналітык Аркадзь Мошэс

📌 За «падрыхтоўку дывэрсій» у Горадні на 21 і 23 гады асудзілі беларуса і расейца

📌 З выбараў у Каардынацыйную раду пасьля адмовы Азарава зьнялі ўвесь сьпіс «Закон і правапарадак»

📌 Ціханоўская аб’явіла аб правядзеньні трэцяй канфэрэнцыі «Новая Беларусь»

📌 Ціханоўская на пасяджэньні Сталага камітэту ПАРЭ: «Ізалюючы Лукашэнку, я прашу вас не ізаляваць беларускі народ»

📌 Сыходзяць самі, звальняюць пасьля паліграфу. Чаму ў міліцыі бракуе кадраў і як праблему вырашаюць улады

📌 16 іншаземных шпіёнаў за два гады. Як і каго ў Беларусі абвінавачвалі ў агентурнай дзейнасьці

📌 Ім у турмах Беларусі цяжэй, чым іншым. Пяць цытатаў пра ўразьлівыя групы палітвязьняў

📌 Быкаў на Свабодзе. «Я беларус, мая родная мова — беларуская»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«На плянэце засталося ня так шмат сталіц, куды Пуцін можа выбрацца зь візытам», — аналітык Аркадзь Мошэс

Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс адказвае на пытаньне, чаму для Лукашэнкі важны прыезд Пуціна ў Менск, аналізуе асноўныя праблемы ў беларуска-расейскіх дачыненьнях і заяўляе, што Менск будзе прасіць (і, відаць, атрымае) ад Крамля яшчэ больш эканамічнай дапамогі. Высновы аналітыка сьцісла:

🔸 Падчас візыту ў Кітай Пуцін не атрымаў належнага прыёму паводле вышэйшых стандартаў этыкету.

🔸 Менск — тое месца, дзе Пуцін можа атрымаць пэўную псыхалягічную разгрузку.

🔸 Вучэньні зь ядзернай зброяй — крок, якім Пуцін так ці інакш падвышае фармальны статус рэжыму Лукашэнкі.

🔸 У наступным годзе ў Лукашэнкі выбары. Таму ён будзе патрабаваць большыя аб’ёмы расейскай эканамічнай дапамогі

🔸 Лукашэнку важна падтрымліваць карцінку, што з Пуціным у яго беспраблемныя адносіны, што Пуцін на яго разьлічвае.

https://smarturl.click/3kx3V

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ адна спроба запалохаць Захад. Навошта Пуцін прыяжджаў у Менск

Сумесныя вучэньні Беларусі і Расеі ў справе прымяненьня тактычнай ядзернай зброі — гэта спроба Масквы запалохаць Захад, адлюстраваньне курсу на эскаляцыю, дэманстрацыя таго, што Расея ідзе на падвышэньне ставак у вайне, гатовая ўжыць ядзерную зброю і рыхтуецца ўжо да яе практычнага выкарыстаньня.

Вынікі візыту Пуціна ў Менск аналізуе аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/mp45G

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка падчас перамоваў з Пуціным: Менск і Масква захоўваюць курс на ўзмацненьне інтэграцыі

У Менску прайшлі перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Перамовы сам-насам доўжыліся гадзіну і 45 хвілінаў, пасьля іх адбыліся перамовы дэлегацыяў у пашыраным складзе.

Лукашэнка шмат казаў пра эканоміку, а Пуцін пра абарону.

https://smarturl.click/qlypO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

А вы ўжо падпісаліся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok? 😉

Там вы знойдзеце шмат унікальных кароткіх відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:

👉🏻 Гісторыя на Свабодзе. radio_svaboda/video/7369993103538670853">Як у ВКЛ называлі ўсходніх суседзяў — сучасную Расею

👉🏻 Да стагодзьдзя Васіля Быкава. radio_svaboda/video/7371873900151540997">Як і чаму цэнзуравалі Народнага пісьменьніка Беларусі

👉🏻 Гісторыя «Хлопчыка зь лебедзем». radio_svaboda/video/7370357182346382598">Пра першы менскі фантан (у сьвеце ёсьць каля 200 такіх)

👉🏻 Як узьнікла Радыё Свабода. radio_svaboda/video/7371169634583710982">Да 70-годзьдзя беларускай службы — узгадваем гісторыю яе стварэньня

👉🏻 Як падзываць катоў? radio_svaboda/video/7371523851760569605">Расказваем, як паразумецца з катом на розных мовах

👉🏻 Рабаўладальніцтва ў ВКЛ. radio_svaboda/video/7372246450870177029">Як Радзівілы набывалі ў свае двары рабоў афрыканскага паходжаньня

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

16 іншаземных шпіёнаў за два гады. Як і каго ў Беларусі абвінавачвалі ў агентурнай дзейнасьці

«Якія факты, якія доказы? Усе проста маўчаць. Якая агентурная дзейнасьць? Ён працаваў дыджэем, не цікавіўся палітыкай увогуле! І ўсе маўчаць. Мне няма ў каго спытацца пра сына. Яны нічога ня могуць даказаць, бо ён нічога не рабіў такога». Расказваем, як беларускія ўлады абвінавачваюць іншаземцаў у шпіянажы.

https://smarturl.click/Zykkd

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дзеля бясьпекі беларусаў». «Кібэрпартызаны» распрацавалі звыш 120 ботаў для палітычных ініцыятыў

Цяпер у іх зьявілася каманда / stop. Яна забараняе робату адпраўляць людзям апавяшчэньні.

https://smarturl.click/9zQZv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Франак Вячорка пракамэнтаваў хуткі пачатак завочнага суду над ім

«Пра так званы „суд“ даведаўся ад журналістаў. Гэта чарговы фарс. Рэпрэсіўны апарат адпрацоўвае свае зарплаты. Ня ведаю, чаго яны гэтым дабіваюцца, але калі думаюць, што гэта спыніць мяне працягваць барацьбу, то памыляюцца.

Але гэты мой „суд“ завочны, віртуальны, а тысячы людзей унутры краіны праходзяць праз рэальныя суды і тэрміны. І я заклікаю сёньня думаць найперш пра іх»

, — заявіў Свабодзе Франак Вячорка.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр нямецкі дыплямат і выведнік Ганс-Георг Вік, які кіраваў КНГ АБСЭ ў Менску з 1997 па 2001 год

Стала вядома, што 15 траўня ва ўзросьце 96 гадоў памёр былы кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЭ ў Менску Ганс-Георг Вік.

Як гаворыцца ў паведамленьні нямецкага таварыства «Правы чалавека ў Беларусі», якое Вік узначальваў з 2004 году, "разам з Гансам-Георгам Вікам мы пакідаем выдатную асобу, якая з глыбокага ўнутранага перакананьня няўхільна выступала за адкрытае грамадзтва і правы чалавека і рашуча супрацьстаяла адраджэньню дыктатуры ва Ўсходняй Эўропе і асабліва ў Беларусі". https://smarturl.click/baE0v

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Малавядомыя факты і лічбы пра ўдзел беларусаў у бітве за Монтэ-Касіна

Сёлета адзначаюцца 80-я ўгодкі бітвы за Монтэ-Касіна — адной з найбольш вядомых баталіяў Другой сусьветнай вайны. Асаблівае значэньне гэтая падзея мае для польскага народу. Разам з тым нельга забываць, што яна не чужая і беларусам, якія таксама маюць да яе непасрэднае дачыненьне.

Сёлетняя гадавіна — добрая нагода да таго, каб прыгадаць пра іх удзел у баталіі. Пра бітву, якая скончылася 25 траўня 1944 году, спэцыяльна для Радыё Свабода піша польска-беларускі гісторык, прафэсар Варшаўскага ўнівэрсытэту Юры Грыбоўскі:

https://smarturl.click/3kxoB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Наступствы контрсанкцыяў: крамы польскага абутку Wojas спыняюць працу ў Беларусі

Крамы польскага абутку Wojas распрадаюць тавар і спыняюць працу ў Беларусі, паведамляе smartpress.by.

«Мы закрываемся. Сказалі ўчора, тэрміны пакуль не агучылі», — пацьвердзілі выданьню прадаўцы гандлёвай сеткі. Згодна з разасланай кліентам СМС-рассылкай аб распродажы тавараў, прычынай стала забарона ўраду Беларусі на ўвоз і продаж у краіне шэрагу тавараў з Польшчы, Чэхіі і краінаў Балтыі:

https://smarturl.click/VDM20

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уцёкі ў несвабоду. Пра што сьведчыць лёс перабежчыкаў з Захаду

Гісторыя ўцёкаў з Польшчы ў Беларусь былога судзьдзі Томаша Шмыта, якую Аляксандар Лукашэнка назваў «ударам пад дых уладам Польшчы», ня першая і не апошняя ў такім шэрагу. Чаму ў Беларусі і Расеі так шмат прапагандысцкага шуму вакол гэтага выпадку? І як звычайна складваецца лёс перабежчыкаў, спакушаных аўтарытарнымі рэжымамі? — Пра гэта ў новым блогу разважае Віктар Багдзевіч:

https://smarturl.click/W3ka9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Як разабрацца ў агентах рэжыму на выбарах Каардынацыйнай рады?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Трэба разумець, што, якая б ні была схема, мы выбіраем асобу. На першым месцы чалавечы фактар. Тыранічны рэжым усімі спосабамі імкнецца сарваць выбары, пры чым гэта ўжо ня толькі застрашваньне, а сапраўдная вайна. У вайны два бакі. Або ты за выбары, або за рэжым. Кожны, хто ў гэтай справе кажа ці робіць нешта супраць выбараў — сьвядома ці не сьвядома дзейнічае на баку рэжыму. Сытуацыя на піку вастрыні, і ўсе іншыя матывы цяпер ня маюць значэньня.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быкаў на Свабодзе. Пра Алеся Адамовіча

19 чэрвеня беларусы адзначаць 100-годзьдзе Васіля Быкава (1924–2003) — клясыка беларускай літаратуры і нацыянальнага генія. Штодня цягам месяца мы будзем публікаваць цытаты творцы, прамоўленыя ў розныя гады ў эфірах і перадачах Радыё Свабода.

Чытайце і слухайце: Васіль Быкаў на Свабодзе >>

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская на пасяджэньні Сталага камітэту ПАРЭ: «Ізалюючы Лукашэнку, я прашу вас не ізаляваць беларускі народ»

Насьпеў час умацаваць супрацоўніцтва Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) і беларускіх дэмакратычных сіл, заявіла 24 траўня кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэта Сьвятлана Ціханоўская на пасяджэньні Сталага камітэту ПАРЭ.

«Каб перамагчы, нам трэба, з аднаго боку, ізаляваць дыктатараў Пуціна і Лукашэнку, зь іншага — падтрымаць усіх, хто змагаецца за волю, — сказала яна. — Санкцыі — гэта не панацэя, а спосаб паслабіць дыктатарскія рэжымы, пазбавіць іх рэсурсаў для вядзеньня вайны і тэрору. Яны ня мусяць мець пралазаў і адступленьняў. Ізалюючы Лукашэнку, я прашу вас не ізаляваць беларускі народ».

https://smarturl.click/8E0wv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Туск: Польшча можа адкрыць адзін КПП на мяжы зь Беларусьсю

Польшча можа аднавіць працу памежнага пункта «Баброўнікі» на мяжы з Беларусьсю, заявіў прэм’ер-міністар краіны Дональд Туск. Пра гэта паведамляе ВВС. Зь беларускага боку пункт пропуску называецца «Бераставіца».

«Мы павінныя прааналізаваць, ці магчыма разблякаваць адзін пераход, — сказаў Туск на мітынгу ў Беластоку. — Я не прыму такога рашэньня, калі ў вайскоўцаў і памежнікаў будзе адназначна адмоўнае меркаваньне, што гэта можа аказаць нэгатыўны, маштабны ўплыў на нашу бясьпеку».

На гэты момант закрытыя чатыры з шасьці пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы.

https://smarturl.click/G6RZm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

За «падрыхтоўку дывэрсій» у Горадні да 21 і 23 гадоў асудзілі беларуса і расейца

У Горадзенскім абласным судзе з 26 лютага ў закрытым рэжыме за «падрыхтоўку дывэрсій» судзілі беларуса Вадзіма Пацэнку і грамадзяніна Расеі Аляксея Кулікова. Іх абвінавачвалі па пяці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэксу, у тым ліку паводле ч. 3 арт. 126 (акт міжнароднага тэрарызму) і арт. 358-1 (агентурная дзейнасьць).

Вадзіма Пацэнку асудзілі да 21 года калёніі, а Аляксея Кулікова — да 23 гадоў зьняволеньня, піша праваабарончы цэнтар «Вясна». Апошняе слова Кулікў вымавіў па-ўкраінску, а Пацэнка заявіў «аб наяўнасьці ў яго дзеяньнях палітычнай падаплёкі», паведамляюць праўладныя Telegram-каналы, нягледзячы на тое, што суд быў закрыты.

https://smarturl.click/jkVDY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пуцін і Лукашэнка зрабілі заявы пра ядзерныя вучэньні і легітымнасьць прэзыдэнта Ўкраіны

Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін учора і сёньня вялі перамовы ў Менску. На прэсавай канфэрэнцыі яны распавялі пра некаторыя вынікі перамоваў. Ядзерныя вучэньні яны назвалі «звычайнай справай».

Пуцін: «Легітымнасьць Зяленскага скончылася, пытаньне, з кім весьці перамовы ва Ўкраіне — не пустое»; «Вяртацца да перамоваў па Ўкраіне можна толькі зыходзячы з сёньняшніх рэалій у зоне спэцапэрацыі».

Лукашэнка, адказваючы на пытаньне аб легітымнасьці Зяленскага ў якасьці кіраўніка дзяржавы, сказаў: «Юрыдычнай чысьціні тут няма і быць ня можа».

https://smarturl.click/Ee6ZZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У сьпіс «экстрэмістаў» дадалі 44 чалавекі

У пералік асобаў, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці, 24 траўня дадалі яшчэ 44 чалавекі, цяпер у ім 4.100 пазыцыяў.

Апошні раз сьпіс папаўняўся 10 траўня, тады за тыдзень ён павялічыўся на 22 пазыцыі. Пра тое, хто трапіў у сьпіс гэтым разам, чытайце па спасылцы.

https://smarturl.click/nynqX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ім у турмах Беларусі цяжэй, чым іншым. Пяць цытатаў пра ўразьлівыя групы палітвязьняў

Пазбаўленьне свабоды з палітычнай прычыны — гэта вельмі складаны досьвед. А калі ўявіць, што зьняволены належыць да нейкай уразьлівай групы, то адбыцьцё пакараньня становіцца зусім невыносным. Пра гэтыя групы расказалі ўдзельнікі кангрэсу аб палітзьняволеных у Беларусі, які праходзіць у Празе.

https://smarturl.click/LYzzO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Прыклад маштабнай палітыкі генацыду». Расейцы зьнішчылі ў Харкаве выдавецтва, у якім выходзілі кнігі Алексіевіч

Дыпляматы, навукоўцы, журналісты, прадстаўнікі культуры і літаратуры заходніх краін заявілі аб сваёй падтрымцы харкаўскага выдавецтва Vivat, чыю друкарню абстралялі расейскія войскі. 24 траўня ў Харкаве абвясьцілі дзень жалобы.

https://smarturl.click/W3kkD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Урад ініцыяваў амністыю да 80-годзьдзя вызваленьня Беларусі. Ці закране яна палітвязьняў?

Праваабаронца Павал Сапелка мяркуе, што для ўладаў цяпер зручны момант, каб вызваліць палітвязьняў з гуманітарнага сьпісу.

https://smarturl.click/opXOD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прызначылі дату завочнага суду над галоўным дарадцам Ціханоўскай Франакам Вячоркам

Аб пачатку спэцвядзеньня Сьледчы камітэт паведаміў 16 лютага.

35-гадоваму палітыку інкрымінавана 9 артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

https://smarturl.click/2qEOR

Читать полностью…
Subscribe to a channel