radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«Украінцы спрабавалі нас памірыць». Шараговыя ваяры палка Каліноўскага расказалі пра сутнасьць канфлікту ў структуры

«Асабістыя амбіцыі, людзі ня могуць дамаўляцца», — так ахарактарызаваў сытуацыю ў палку імя Каліноўскага добраахвотнік, які падтрымлівае новага выканаўцу абавязкаў камандзіра «Дзядзьку» і абвешчаныя рэформы.

«Усё гэта ад асабістых амбіцый, крыўды і непаразуменьня», — заявіў Свабодзе іншы ваяр, які на баку «старога» штабу.

https://smarturl.click/vwayQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«На траіх». Чым Лукашэнку вабіць паўночнакарэйская дыктатура

Валер Карбалевіч аналізуе візыт кіраўніка МЗС Беларусі Максіма Рыжанкова ў Паўночную Карэю:

«Мы назіраем спробу стварэньня саюзу ізгояў: Расея — Беларусь — КНДР — Іран. Іх яднае ізаляцыя, знаходжаньне пад санкцыямі і нянавісьць да Захаду».


https://smarturl.click/B67q0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Быў. Ёсьць. Будзе. Ці змог бы Ўладзімер Караткевіч адбыцца ў сёньняшняй Беларусі

25 ліпеня споўнілася 40 гадоў з дня сьмерці Ўладзімера Караткевіча, пісьменьніка, паэта, драматурга, клясыка беларускай літаратуры. Сяргей Дубавец піша пра яго значэньне яго асобы і творчасьці: «Лёс творчай спадчыны Караткевіча быццам паўтарае лёс яго галоўнага героя, Кастуся Каліноўскага».

https://smarturl.click/RA749

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Супраць маці і цёткі анархіста Францкевіча, асуджанага на 16 гадоў калёніі, завялі крымінальную справу

Тацяну Францкевіч, маці палітвязьня Аляксандра Францкевіча, і ейную сястру Натальлю Лабацэвіч затрымалі 19 ліпеня ў Ваўкавыску калі яны прыехалі ў калёнію зь перадачай для Аляксандра.

https://smarturl.click/JD56g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Артыкул 411. Як улады знаходзяць прычыну не выпускаць на волю палітвязьняў, калі тыя ўжо адбылі тэрміны

«Калі чалавек адседзеў свой тэрмін паводле крымінальнага артыкула, ён павінен выйсьці на волю. А цяпер атрымліваецца, што выкарыстоўваць артыкул 411 і падаўжаць тэрмін зьняволеньня можна бясконца». Расказваем, як улады знаходзяць прычыну не выпускаць на волю палітвязьняў, калі тыя ўжо адбылі тэрміны.

https://smarturl.click/LYM8W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У цэнтры Вільні адкрылі выставу постэраў пра 30 гадоў рэжыму Лукашэнкі

24 ліпеня каля віленскага Музэю акупацыяў і барацьбы за свабоду адкрылі выставу постараў беларускага дызайнэра Артура Вакарава, прысьвечаную вынікам 30-гадовага кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі. У 30 працах аўтар зьвяртаецца да вострых палітычных, сацыяльных, эканамічных тэмаў.

👉🏻 Больш пра выставу + вялікая ФОТАГАЛЕРЭЯ: https://smarturl.click/opG9j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму заходнія турысты едуць у Беларусь: тлумачым з Гурневічам

Чаму заходнія турысты едуць у Беларусь? Што яны шукаюць бадай у гэтай адной з самых нетурыстычных для жыхароў Захаду эўрапейскай краіне? — Мінулы раз мы расказвалі, чым шакуе і абурае Беларусь турыстаў з Расеі. А сёньня распавядаем, чым Беларусь вабіць заходніх турыстаў:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=zzvIcYyg778

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаго чакаць беларусам, калі Трамп ізноў стане прэзыдэнтам

«Калі Трамп у выпадку перамогі на выбарах адразу паспрабуе ўрэгуляваць ваенны канфлікт паміж Расеяй і Ўкраінай, лёс Беларусі будзе адным з пунктаў перамоваў у гэтай справе», — лічыць аналітык Юры Дракахруст і тлумачыць, як перамога Трампа на выбарах можа паўплываць на беларусаў:

https://smarturl.click/VD7pj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рыка Крыгер — ня першы. Сама меней тузін іншаземцаў раней асудзілі да сьмяротнага пакараньня ў Беларусі

Грамадзянін Нямеччыны Рыка Крыгер — ня першы іншаземец, якога асудзілі да расстрэлу ў гісторыі сучаснай Беларусі. @mediazona_by з дапамогай «Кібэрпартызан» знайшло яшчэ 12 чалавек, якім прызначылі сьмяротнае пакараньне — прысуды прыпалі на першае дзесяцігодзьдзе пасьля развалу СССР:

Што пра іх вядома: https://smarturl.click/vwa5R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экс-камандзір палка імя Каліноўскага разам зь іншымі заснаваў новы грамадзкі рух «Каліноўцы» і расказаў пра яго мэты і задачы

Учора стала вядома пра стварэньне новага грамадзкага руху «Каліноўцы». Сёньня на брыфінгу ў Кіеве былы камандзір палка Кастуся Каліноўскага Дзяніс («Кіт») Прохараў (заяўлены як «адзін з заснавальнікаў і лідэраў» руху) расказаў пра мэты і задачы «Каліноўцаў», а намесьнік камандзіра палка Вадзім Кабанчук падкрэсьліў, што рух ствараюць не ў адказ на канфлікт у палку, «ды і ў прынцыпе канфлікту як такога няма» і назваў рух «безумоўна, часткай палка Каліноўскага»:

https://smarturl.click/baGWV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У СБУ сабралі доказы незаконнай прыватызацыі нафтаправоду, якім валодаў і беларускі алігарх

Гаворка пра прыватызаваны ў 2015 годзе дзяржаўны нафтаправод «Самара — Заходні кірунак», якім валодала прадпрыемства «Прикарпатзахідтранс». Кантрольны пакет акцый гэтай кампаніі належаў Мікалаю Вараб'ю.

https://smarturl.click/VD7kg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гэта проста выгадна». Як Беларусь працягвае гандляваць з Эўразьвязам

За 5 месяцаў 2024 году краіны Эўразьвязу купілі ў Беларусі тавараў на 610 мільёнаў эўра, а прадалі на 3,5 мільярда эўра. Расказваем, як ЭЗ працягвае гандляваць з Беларусьсю, нягледзячы на санкцыі.

https://smarturl.click/Zy7lO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Невядомыя зноў скралі элемэнт помніка Скарыну ў Празе

Як патлумачыў Свабодзе дзяяч беларускай дыяспары ў Празе Віталь Цімошчанка, гэта ўжо трэці падобны выпадак з помнікам на праскіх Градчанах.

https://smarturl.click/vwa12

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча таксама можа закрыць мяжу для беларускіх аўтамабіляў, — польскі экспэрт Міхал Патоцкі

Польскі палітычны аглядальнік Міхал Патоцкі аналізуе, чаму пазыцыя Варшавы адносна рэжыму Лукашэнкі стала больш рэзкай і жорсткай, разважае пра кітайскі чыньнік і канстатуе, што стаўленьне палякаў да беларусаў зьмянілася ў горшы бок.

https://smarturl.click/dpG9k

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мне б хацелася падымаць сьцяг Беларусі». Бягуха Ціманоўская пра тое, зь якімі пачуцьцямі едзе ў Парыж выступаць за Польшчу

Беларуская бягуха Крысьціна Ціманоўская расказала, як яна рыхтуецца да Алімпіяды, чаму стала часта хварэць, ці кантактуе зь беларускімі спартоўцамі, як зьбіраецца паехаць у ЗША і калі плянуе адкрыць сваю справу.

https://smarturl.click/71eJR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне актывісты патрабуюць расьсьледаваць дзейнасьць беларускага «караля кантрабанды»

Ва Ўкраіне беларус Артур Гранц пражываў на падставе дазволу на жыхарства, але ў 2021 годзе выехаў з Украіны ў Гішпанію, дзе ў яго ёсьць нерухомасьць.

https://smarturl.click/z2Qk8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Не абурайцеся, а зразумейце. Чаму расейскамоўным беларусам ня варта крыўдаваць на крытыку

Моўны праваабаронца Ігар Случак напісаў у сваім фэйсбуку пост пра агіду да таго, калі беларусы між сабой размаўляюць па-расейску, і выклікаў красамоўную хвалю рэакцыі ў беларускіх сацсетках.

Трэба сказаць, што расейскамоўныя беларусы выклікаюць адмоўныя эмоцыі ня толькі ў нейкіх страшных беларускіх нацыяналістаў, а і ў многіх суседзяў Беларусі. Піша Алесь Чайчыц.

https://smarturl.click/67pb5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Рубель будзе паступова таньнець да канца году». Што адбываецца з курсам валют

«Зьніжаецца цікавасьць да даляра». Даляр ужо па 3,14 рубля ў беларускіх абменьніках, ён таньнее другі тыдзень запар. З чым гэта зьвязана і як далей будзе паводзіць сябе рынак. Расказваем.

https://smarturl.click/Yz7LV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Паліцыя Італіі арыштавала мужчыну на запыт уладаў Беларусі

Італьянская паліцыя курортнага гораду Езала, што знаходзіцца на ўзьбярэжжы Вэнэцыянскай затокі ў Адрыятычным моры, затрымала пяць чалавек, у тым ліку беларуса, які быў абвешчаны ў вышук у Беларусі.

https://smarturl.click/0e9o5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня 40 гадоў ад сьмерці Ўладзімера Караткевіча

25 ліпеня 1984 году памёр клясык беларускай літаратуры Ўладзімер Караткевіч. Караткевіч — ня толькі аўтар паэтычных і драматургічных твораў, а яшчэ і першаадкрывальнік жанру гістарычнага дэтэктыву ў беларускай літаратуры. Вось 20 незвычайных фактаў пра Ўладзімера Караткевіча: https://smarturl.click/YL41

Больш падзей 25 ліпеня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/1dgGO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

З гомельскай калёніі вызваліліся 5 палітзьняволеных жанчын, сярод іх — Дар’я Лосік, — праваабаронцы

У ліпені з гомельскай жаночай калёніі № 4 вызваліліся пяць палітзьняволеных жанчын, паведамляюць праваабаронцы «Гомельскай вясны». Сярод іх — Дар’я Лосік 👆🏻, асуджаная за камэнтар «экстрэмісцкаму» тэлеканалу «Белсат» пра свайго палітзьняволенага мужа, журналіста Свабоды Ігара Лосіка.

Яшчэ чацьвёра — Тамара Астрэйка, Сьвятлана Лупач, Кацярына Мадзянкова і Паліна Палавінка — былі асуджаныя за ўдзел у мірных акцыях пратэсту паводле «Белсат» арт. 342 КК:

https://smarturl.click/8EJWQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 24 ліпеня

🧑🏻‍💻Ва Ўкраіне заявілі пра атаку беларускіх хакераў на рэсурсы органаў мясцовага кіраваньня

👥 Экс-камандзір палку Каліноўскага — сярод заснавальнікаў новага грамадзкага руху «Каліноўцы». У чым мэты і задачы руху

✍🏻 Палітвязень Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць сьпёку: «Ніякіх выхадаў у цяпліцу»

🚚 «Гэта проста выгадна». Як Беларусь працягвае гандляваць з Эўразьвязам

🏃‍♀️«Мне б хацелася падымаць сьцяг Беларусі». Бягуха Ціманоўская пра тое, зь якімі пачуцьцямі едзе ў Парыж выступаць за Польшчу

🇵🇱 Польшча таксама можа закрыць мяжу для беларускіх аўтамабіляў, — польскі экспэрт Міхал Патоцкі

🇺🇸 Чаго чакаць беларусам, калі Трамп ізноў стане прэзыдэнтам: тлумачыць Юры Дракахруст

📃 «Гісторыя на Свабодзе»: Статут ВКЛ напісаны на мове продкаў беларусаў і ўкраінцаў — Віктар Корбут

🧑🏻‍⚕️«Калі садзяць аднаго мэдыка, зьяжджаюць сотні», — Салавей пра ад’езд мэдыкаў, лёс хірурга Любецкага і аварыйныя рэформы

🇷🇺 Экспэрты расказалі, як можа зьмяніцца ўлада ў Расеі і хто здольны стаць пераемнікам Пуціна

👫 Тлумачым з Гурневічам. Чаму заходнія турысты едуць у Беларусь

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Доктар Салавей пра ад’езд мэдыкаў: «Калі садзяць аднаго мэдыка, зьяжджаюць сотні»

Чаму ўлады працягваюць перасьлед няўгодных мэдыкаў, ведаючы пра вялікую нястачу дактароў і мэдсёстраў? Што хавае Мінздароўя за афіцыйнай статыстыкай? І якія рэформы спатрэбяцца сыстэме аховы здароўя? Суразмоўца Ганны Соўсь — намесьнік прадстаўніцы ў сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў пытаньнях аховы здароўя, доктар Станіслаў Салавей:

🎥 ВІДЭА гутаркі цалкам: https://youtu.be/aXblpoVnQCQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці існавала старабеларуская мова і на якой мове напісаны Статут ВКЛ

На якой мове напісаны Статут Вялікага Княства Літоўскага і якая мова была дзяржаўнай у ВКЛ? Ці існавала старабеларуская мова і ці маюць падставы прыхільнікі заходнерусізму называць беларускую мову дыялектам расейскай? — Пра гэта і іншае гаворым з доктарам філялёгіі Віктарам Корбутам:

🎥 ВІДЭА гутаркі цалкам: https://youtu.be/2J94hDr0_YY
✍🏻 Тэкст у скароце: https://smarturl.click/aJG0X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ва Ўкраіне заявілі пра атаку беларускіх хакераў на рэсурсы органаў мясцовага кіраваньня

Ва Ўкраіне зафіксавалі атаку беларускай хакерскай групоўкі UAC-0057 на рэсурсы праектных офісаў і мясцовага самакіраваньня з 12 да 18 ліпеня. «Выяўленыя дакумэнты сьведчаць пра інтарэс хакераў да фінансава-эканамічных паказчыкаў, падаткаабкладаньня і рэформы органаў мясцовага самакіраваньня», — паведамілі ва Ўкраіне.

Хакерская група UAC-0057 зьвязаная зь беларускімі вайскоўцамі, яна таксама вядомая як UNC115 і Ghostwriter. Перад пачаткам расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ўзяла на сябе адказнасьць за атаку 14 студзеня 2022 году, калі на сайтах украінскіх урадавых установаў зьявіліся паведамленьні з пагрозай украінцам «баяцца і чакаць найгоршага». Раней беларускія хакеры ў інтарэсах Расеі атакавалі Літву, Латвію, Польшчу і Ўкраіну.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экспэрты расказалі, як можа зьмяніцца ўлада ў Расеі і хто здольны стаць пераемнікам Пуціна

Улада ў Расеі зьменіцца са сьмерцю або хваробай Уладзіміра Пуціна — гэта найбольш верагодны сцэнар зьмены рэжыму ў Расеі, зыходзячы з вынікаў экспэртнага апытаньня, якое правяла «Сыстэма», расьсьледвальніцкі праект «Настоящего Времени» і Радыё Свабода.

https://smarturl.click/71eZv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітвязень Івашын прыслаў бацькам парады, як перажыць сьпёку: «Ніякіх выхадаў у цяпліцу»

Зьняволены журналіст Дзяніс Івашын праз пошту з крытай турмы даслаў бацькам інструкцыю пра тое, як перажыць анамальную гарачыню.

Івашын у зьняволеньні ўжо 1230 дзён.

https://smarturl.click/0e9RW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Маскве падарвалі аўтамабіль аднаго з начальнікаў вайсковага цэнтру спадарожнікавай сувязі

Згодна з афіцыйным паведамленьнем, уласьнік і пасажыр аўта выжылі, але параненыя.

https://smarturl.click/mpG9Oу

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Белсат» перавёў сайт на «мінімальны рэжым працы»

Канал патлумачыў зьмены тэхнічнымі пытаньнямі. Пра тэрміны абмежаваньняў канал не паведамляе.

https://smarturl.click/jkL9Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

90 гадоў таму нарадзіўся народны артыст Беларусі, актор тэатру і кіно Генадзь Гарбук

24 ліпеня 1934 году ў вёсцы Глыбачка Вушацкага раёну нарадзіўся Генадзь Гарбук, беларускі актор тэатру і кіно, народны артыст Беларусі (1980). У 1958 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, пасьля працаваў акторам у віцебскім драматычным тэатры імя Якуба Коласа. З 1962 году і да самай сьмерці Гарбук працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.

Партфоліё актора налічвае больш за сотню роляў у тэатры і кіно. Генадзь Гарбук — гэта Васіль у спэктаклі і фільме «Людзі на балоце» паводле Івана Мележа, Сымон у «Раскіданым гнязьдзе» Янкі Купалы, Зёлкін у «Хто сьмяецца апошнім» паводле Кандрата Крапівы і дзясяткі іншых роляў.

Памёр 7 лютага 2018 году, пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.

Больш падзей 24 ліпеня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/l5GY1

Читать полностью…
Subscribe to a channel