radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«Справа 104». Да некаторых эмігрантаў ужо прыйшлі па месцы жыхарства ў Беларусі з вобшукамі, у іншых апісваюць маёмасьць

Адна з эмігрантак расказала Свабодзе, што сёньня па яе месцы жыхарства ў Беларусі прыходзілі. Чаго хацелі, яна ня ведае, бо ад сваякоў запатрабавалі падпісаць дакумэнт аб невыдаваньні.

«Яны ўсе там страшна напалоханыя і мне нават ня кажуць, быў гэта вобшук, вопіс ці арышт жытла», — кажа жанчына. Яна неаднаразова брала ўдзел у акцыях у Варшаве.

https://smarturl.click/67Dxe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы прынялі папраўкі ў закон аб адукацыі, якія могуць дапамагчы беларусам паступаць у польскія ВНУ

Сэйм Польшчы 15 траўня прагаласаваў за папраўкі ў закон аб адукацыі, якія датычацца дапамогі грамадзянам Украіны. Папраўкі разам з тым могуць паспрыяць і грамадзянам Беларусі.

https://smarturl.click/ppyLW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я ўжо ня памятаю свайго сапраўднага імя». Як працуе эвакуацыйная каманда, якая вывозіць людзей зь Беларусі

«Ён прыйшоў на мяжу, убачыў блёкпост і проста спакойна пайшоў міма ўсіх шлягбаўмаў, не зьвяртаючы ні на кога ўвагі. Ва ўсіх памежнікаў быў шок». Удзельнікі каманды расказалі Свабодзе, як яны гэта «вывозяць», як правялі некалькі яскравых апэрацый і ці ўзяліся б эвакуаваць зь Беларусі Мікалая Лукашэнку.

https://smarturl.click/8Ekwb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя выракі двум каталіцкім сьвятарам, затрыманым у Шуміліне

Затрыманых не прывозілі ў суд і разглядалі іх адміністрацыйную справу праз Skype.

https://smarturl.click/aJ8xX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея закрыла сваю вайсковую базу ў Нагорным Карабаху

Войскі Азэрбайджану занялі Нагорны Карабах у верасьні мінулага году падчас маланкавага наступу, у выніку якога 100 тысяч этнічных армян пакінулі гэты раён.

https://smarturl.click/1dbBb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: год таму загінуў Міраслаў Лазоўскі

16 траўня 2023 году ў баі ў Бахмуце (Украіна) загінуў Міраслаў Лазоўскі, беларускі добраахвотнік, распаўсюднік кніг.

Лазоўскаму было 49 гадоў. Ён нарадзіўся ў Менску, у 1995 годзе ўступіў у заснаванае Міколам Статкевічам «Згуртаваньне беларускіх вайскоўцаў», у тым жа годзе стаў адным са стваральнікаў «Белага легіёну» – ваенізаванай патрыятычнай арганізацыі, мэтай якой была дапрызыўная падрыхтоўка моладзі.

Больш гістарычных датаў 16 траўня ў нашым матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/2qOED

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Два байцы Палка Каліноўскага атрымалі раненьні, іх жыцьці ўратаваў сабака

15 траўня падчас выкананьня баявога заданьня на вайне ва Ўкраіне атрымалі раненьні два байцы мінамётнага разьліку БПЛА імя Мікіты Крыўцова. Іх жыцьцю на дадзены момант нічога не пагражае, паведаміў Полк Каліноўскага.

Таксама полк у сваім тэлеграм-канале напісаў, што ваяры выжылі дзякуючы дабэрману Магнусу. Сабака быў побач у шэрагу баявых задач, а на гэты раз «цаной свайго жыцьця выратаваў групу людзей ад сьмерці і раненьняў».

Крыніца фота: Полк Каліноўскага

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае 15 траўня

📌 У прэм'ер-міністра Славаччыны Робэрта Фіцу стралялі, ён паранены, яго адвезьлі ў шпіталь

📌 У Расеі затрымалі беларускага доктара-рэаніматоляга Мартава

📌 Фатограф Васюковіч вынес з «Валадаркі» копію запісаў Алеся Пушкіна на турэмнай сьцяне

📌 Пералік відаў дзейнасьці, дазволеных для ІП, вынесьлі на грамадзкае абмеркаваньне

📌 Каля 400 беларусаў дадалі ў расейскую базу вышуку за апошнія 3 месяцы. Сярод іх добраахвотнікі і былыя палітвязьні

📌 «У Менску было нашмат страшней». Беларусы расказваюць, як праходзяць пратэсты ў Тбілісі

📌 «Ня я ў літаратуры, а літаратура ўва мне». У новым рамане Бахарэвіча зьнік аўтар

📌 Сакрэты судзьдзі, якому Лукашэнка даў ахову за грошы беларусаў. Тлумачым з Гурневічам

📌 «Гісторыя на Свабодзе». Ці было б Літве і Беларусі лепш, калі б шляхта цудоўным чынам зьнікла ў XVII стагодзьдзі?

📌 «Такая праграма каштуе ад 200 тысяч даляраў». Колькі патрацяць на выбары ў Каардынацыйную раду

📌 «ПіК Свабоды». Як беларусам вярнуть сабе голас? Дыскусія Надзеі Нортан і Вэсты Свэндсэн

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Беларусы вяртаюць сабе голас»

25 траўня пачнуцца выбары ў Каардынацыйную раду. Будуць выбраныя 80 дэлегатаў. У відэаэтэры Свабоды вы пабачыце і пачуеце прадстаўнікоў усіх 12 сьпісаў. Сёньня з намі Надзея Нортан, кіраўніца сьпісу «Голас дыяспар» і Вэста Свэндсэн ад Блёку Пракоп’ева-Ягорава.

ВІДЭА: https://youtu.be/3HMHQQufTDw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея кіраванымі авіябомбамі абстраляла мэдычную ўстанову на Харкаўшчыне. На фронце без перамен

Цягам дня расейскія войскі абстралялі Харкаўскую вобласьць, Дніпро, Мікалаеў і Херсон.

Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў заявіў, што ў выніку расейскага авіяўдару па будынку агульнай практыкі сямейнай мэдыцыны ў сяле Малая Данілаўка Харкаўскай вобласьці чатыры мэдыкі атрымалі раненьні.

Што вядома пра іншыя падзеі і як абараняюцца ўкраінцы?

https://smarturl.click/AdMMg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ня я ў літаратуры, а літаратура ўва мне». У новым рамане Бахарэвіча зьнік аўтар

Сяргей Дубавец піша пра новы раман Альгерда Бахарэвіча «Капітан Лятучая Рыба», які гэтымі днямі прэзэнтуюць у розных гарадах замежжа, і канчатковае разьвітаньне з савецкімі літаратурнымі стэрэатыпамі.

https://smarturl.click/0eD0n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Славацкія СМІ: Прэм'ер-міністра Фіца паранілі, яго вязуць у шпіталь

Славацкія СМІ паведамляюць, што ў прэм'ер-міністра краіны Робэрта Фіца стрэлілі на сустрэчы зь людзьмі. Яго адвезьлі ў бальніцу, нападніка затрымалі.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вайсковая выведка Ўкраіны ўзнагародзіла беларускіх добраахвотнікаў

Галоўнае ўпраўленьне выведкі Мінабароны Ўкраіны адзначыла ўзнагародамі беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць у батальёнах «Літвін» і «Волат», а таксама ў падразьдзеле апэратараў бесьпілётнікаў імя Мікіты Крыўцова. Імёны узнагароджаных не называюць.

Камандаваньню палка Каліноўскага перадалі 24 узнагароды: 11 мэдалёў «Україна — понад усе!», 5 — «За бойові заслуги», 6 — «За мужність при виконанні спецзавдань» і 2 — «Почесна відзнака»:

https://smarturl.click/2qOW0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Такая праграма каштуе ад 200 тысяч даляраў». Колькі патрацяць на выбары ў Каардынацыйную раду

Распыталі арганізатараў і ўдзельнікаў выбараў новага складу Каардынацыйнай рады пра фінансавыя выдаткі на кампанію.

«За свае грошы робім. На некаторыя рэчы скідваемся, хто можа (рэкляма, распрацоўка дызайну). Майкі кожны сам сабе друкуе»:


https://smarturl.click/AdMGY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Продаж грузавікоў МАЗ у Расею істотна ўпаў пад ціскам кітайскіх кампаній

МАЗ у красавіку прадаў у Расею на 10% менш грузавікоў, чым годам раней, гаворыцца ў дасьледаваньні «АСМ-холдынг». Доля МАЗ на расейскім рынку склала 4,7%. У пяцёрку лідэраў продажаў увайшлі чатыры кітайскія і адзін расейскі вытворца. Ніводная мадэль беларускага заводу ня трапіла ў 20-ку самых папулярных на рынку Расеі:

https://smarturl.click/1dbA6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Дзеда хутка ня будзе, а нам далей будаваць гэтую краіну». Былыя палітвязьні разважаюць, які выбар горшы — зьяжджаць ці заставацца

Ці адчувае сябе свабодным палітвязень пасьля таго, як адседзеў увесь тэрмін? Чаму вялікая частка былых палітвязьняў пасьля адбыцьця тэрміну пакідае Беларусь? Ехаць ці заставацца? Чаму абодва выбары дрэнныя? Пра гэта апошняя частка падкасту «Архіпэляг БЕЛАГ».

https://smarturl.click/XyAmZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🎡🎢 Увага, пошук!

Для падрыхтоўкі публікацыі шукаем дзейных ці былых супрацоўнікаў беларускіх паркаў атракцыёнаў.

Ананімнасьць гарантуем!

📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу супраць беларусаў за ўдзел у акцыях да Дня Волі па ўсім сьвеце

Ведамства паведамляе, што сьпіс падазраваных у справе «Беларусаў замежжа» папоўніўся 104 прозьвішчамі. Сьледчы камітэт адзначыў, што атрымаў зьвесткі пра больш як сотню асобаў, якія прымалі непасрэдны ўдзел у вулічных акцыях на тэрыторыі Варшавы, Вільні, Уроцлаву, Беластоку, Брусэлю, Батумі, Прагі, Філядэльфіі і г.д.

У чым іх вінавацяць?

https://smarturl.click/kjn3X

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нарвэскі ПЭН прыняў у ганаровыя сябры Алеся Бяляцкага

15 траўня на гадавым сходзе Нарвэскага ПЭН — філіі ўсясьветнага абʼяднаньня пісьменьнікаў за свабоду слова — у яго ганаровыя сябры ўрачыста прынялі зьняволенага праваабаронцу Алеся Бяляцкага.

https://smarturl.click/ppyqA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Радыё Свабода — 70. «Беларуская служба нарадзілася з намаганьняў беларусаў у Амэрыцы», — Багдан Андрусышын

Як Беларуская служба Радыё Свабода скарысталася «вакном магчымасьцяў» на мяжы 80–90-х гадоў ХХ стагодзьдзя? Якімі бачыла беларуская эміграцыя на працягу савецкіх дзесяцігодзьдзяў шляхі пераменаў у Беларусі? Навошта ЗША Радыё Свабода?

На гэтыя пытаньні напярэдадні 70-гадовага юбілею Беларускай службы Радыё Свабода адказвае яе шматгадовы супрацоўнік, журналіст і сьпявак Багдан Андрусышын (Данчык).

https://smarturl.click/mp34O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Параненаму прэм’еру Славаччыны зрабілі пасьпяховую апэрацыю

Позна ўвечары віцэ-прэмʼер Славаччыны Томаш Тараба паведаміў журналістам, што апэрацыя параненага прэмʼер міністра краіны Робэрта Фіцы прайшла пасьпяхова і чакаецца, што Фіца выжыве.

Нападнік выпусьціў у Фіцу пяць куляў на сустрэчы зь людзьмі ў горадзе Гандлава, прыкладна за 150 кілямэтраў на поўнач ад сталіцы краіны, Браціславы. Прэм'ера адвезьлі верталётам у бальніцу ў суседнім горадзе Банская Бастрыца, меркаванага нападніка затрымалі. Іншыя падрабязнасьці тут: https://smarturl.click/ny8WA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Польшчы для дзяцей беларусаў арганізавалі бясплатную падрыхтоўку да школьных іспытаў

Цэнтар беларускай салідарнасьці запрашае дзяцей беларусаў на бясплатную падрыхтоўку да іспытаў па матэматыцы і ангельскай мове пасьля 8 клясы польскай школы.

https://smarturl.click/M1An3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сакрэты судзьдзі, якому Лукашэнка даў ахову за грошы беларусаў

Гэтага не зразумее той, хто ня ведае, чым ён займаўся ў Польшчы, і не разьбіраецца ў нюансах палітычнай сытуацыі ў гэтай краіне. Але журналіст Свабоды Дзьмітры Гурневіч ведае і разьбіраецца.

ВІДЭА: https://youtu.be/93B41t5IhU4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Гісторыя на Свабодзе». Ці было б Літве і Беларусі лепш, калі б шляхта цудоўным чынам зьнікла ў XVII стагодзьдзі?

Што пагубіла беларускае мяшчанства і беларускія гарады? Наколькі згубнаю аказалася роля шляхты ў беларускай гісторыі? Ці было б народу і краіне лепш, калі б шляхта цудоўным чынам зьнікла ў якім-небудзь XVII стагодзьдзі?

Пра гэта і пра іншае мы гаворым з аўтаркай больш як 150 навуковых прац, кандыдатам гістарычных навук Натальляй Сьліж.

ВІДЭА: https://youtu.be/LFr_jENhQ6U

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь паказала найгоршы ў гісторыі паказьнік у выкананьні правоў прадстаўнікоў ЛГБТК+

Другі год запар Беларусь займае 45-е месца сярод 49 краінаў Эўропы ў пытаньні прававога становішча прадстаўнікоў ЛГБТК-супольнасьці, вынікае са штогадовай мапы, апублікаванай 15 траўня арганізацыяй эўрапейскіх ЛГБТК+ ILGA-Europe.

Горш за Беларусь толькі Армэнія, Турэччына, Азэрбайджан і Расея.

https://smarturl.click/l5w0g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Момант затрыманьня меркаванага нападніка. ФОТА

Стрэлы ў прэм'ер-міністра Славаччыны Робэрта Фіца прагучалі каля дому культуры ў мястэчку Гандлёва, што ў Трэнчынскай вобласьці краіны. Славацкія СМІ паведамляюць, што нападніка ўдалося затрымаць на месцы.

Стан здароўя Робэрта Фіца невядомы. Ён у шпіталі.

Здымак Reuters

За сытуацыяй сочым онлайн: https://smarturl.click/ny8WA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд Варшавы завочна арыштаваў судзьдзю Томаша Шмыта, які ўцёк у Беларусь

Суд задаволіў хадайніцтва Нацыянальнай пракуратуры Польшчы аб заключэньні колішняга судзьдзі Ваяводзкага адміністрацыйнага суду ў Варшаве Томаша Шмыта пад варту на 3 месяцы, такім чынам выдаўшы ордэр на ягоны арышт. 

Шмыт, які папрасіў прытулак у Беларусі, пакінуў тэрыторыю Польшчы звычайным спосабам — празь пераход у Тэрэспалі:

https://smarturl.click/ny8JA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за 400 беларусаў дадалі ў расейскую базу вышуку за апошнія 3 месяцы

Сярод іх у расейскую базу трапілі беларускія добраахвотнікі і былыя палітвязьні, адвакатка, палітыкі, актывісты і інш. На сайце «Медиазона» па пошуку беларусы могуць праверыць, ці ёсьць яны ў базе. Падрабязьней:

https://smarturl.click/Q1WBJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пералік відаў дзейнасьці, дазволеных для ІП, вынесьлі на грамадзкае абмеркаваньне. Яно будзе доўжыцца 10 дзён

Абмеркаваньне працягнецца да 25 траўня. Рэгістрацыя ІП па відах, якія ня трапяць у зацьверджаны пералік, будзе спыненая з 1 кастрычніка, а прадпрымальнікі, якія працуюць у гэтых сфэрах, павінны перарэгістравацца ў юрыдычную асобу.

Так, у прапанаваным пераліку відаў дзейнасьці для ІП адсутнічае аптовы гандаль. Шэраг відаў дзейнасьці можна ажыцьцяўляць толькі пры ўмове ліцэнзаваньня. Таксама ў праекце — пералікі дазволеных відаў рамесьніцкай дзейнасьці і самастойнай прафэсійнай дзейнасьці:

https://smarturl.click/l5wLL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

СМІ: у Расеі затрымалі беларускага доктара-рэаніматоляга Ўладзімера Мартава, які шчыра казаў пра сытуацыю з каранавірусам у Беларусі

Уладзімера Мартава затрымалі ў горадзе Мурына (Ленінградзкая вобласьць Расеі) апэратыўнікі крымінальнага вышуку, ён знаходзіцца ў 87-м аддзеле паліцыі Ўсеваласкага раёну, паведаміла мясцовае выданьне «Фонтанка».

Заяўлена, што ў Беларусі Мартаву завочна выбралі меру стрыманьня ў выглядзе арышту. Зь якой прычыны, дакладна не вядома. Падобна, цяпер яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь:

https://smarturl.click/xBmlL

Читать полностью…
Subscribe to a channel