«Такая праграма каштуе ад 200 тысяч даляраў». Колькі патрацяць на выбары ў Каардынацыйную раду
Распыталі арганізатараў і ўдзельнікаў выбараў новага складу Каардынацыйнай рады пра фінансавыя выдаткі на кампанію.
«За свае грошы робім. На некаторыя рэчы скідваемся, хто можа (рэкляма, распрацоўка дызайну). Майкі кожны сам сабе друкуе»:
Продаж грузавікоў МАЗ у Расею істотна ўпаў пад ціскам кітайскіх кампаній
МАЗ у красавіку прадаў у Расею на 10% менш грузавікоў, чым годам раней, гаворыцца ў дасьледаваньні «АСМ-холдынг». Доля МАЗ на расейскім рынку склала 4,7%. У пяцёрку лідэраў продажаў увайшлі чатыры кітайскія і адзін расейскі вытворца. Ніводная мадэль беларускага заводу ня трапіла ў 20-ку самых папулярных на рынку Расеі:
https://smarturl.click/1dbA6
Мінабароны анансавала працяглае перакрыцьцё вуліц у Менску для рэпэтыцыі параду 3 ліпеня
Сёлета ў вайсковым парадзе прымуць удзел больш за 6000 вайскоўцаў і каля 250 адзінак баявой тэхнікі.
З 16 траўня на вуліцах Менску 4 тыдні будуць цалкам перакрываць дарожны рух для рэпэтыцый параду па маршруце руху калёнаў. Пешыя калёны будуць праводзіць трэніроўкі на пляцы ваеннай камэндатуры ва Ўруччы, а мэханізаваная калёна — на аэрадроме «Ліпкі». Кіроўцаў просяць улічваць гэтую інфармацыю. Маршруты калёнаў і час перакрыцьця руху:
https://smarturl.click/gpjEy
Сёньня — дзень памяці Казімера Малевіча
15 траўня ў Санкт-Пецярбургу на 57-ым годзе жыцьця памёр Казімер Малевіч — мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму (кірунку ў абстрактным мастацтве).
Носьбіт традыцыйнага беларускага прозьвішча, які заснаваў у Віцебску мастацкую групу УНОВИС («Утвердителей Нового Искусства»), якая ў 20-я гады прасоўвала супрэматызм і зрабіла сваім сымбалем «Чорны квадрат». Дзякуючы яму і Марку Шагалу, у мастацтвазнаўчую мову ўвайшло словазлучэньне «віцебскіх школаў».
Пра іншыя адметныя даты і падзе 15 траўня — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/ql3OV
Беларускія бізнэсоўцы, зьвязаныя з Лукашэнкам, зарабляюць на нерухомасьці ў Дубаі, — расьсьледнікі
У выцеку дадзеных пра сотні тысяч аб’ектаў нерухомасьці ў Дубаі журналістам праект «Бюро Медыя» ўдалося знайсьці зьвесткі пра нерухомасьць дзясяткаў беларусаў у Дубаі, у тым ліку сямʼі «кашалька Лукашэнкі» бізнэсоўца Аляксея Алексіна.
У канцы 2009 году ён купіў сабе кватэру ў 140 м² у адным з жылых комплексаў на востраве Палм-Джумэйра. Купля абышлася прыкладна ў 400 тысяч даляраў. З 2021 па 2023 гады жыльлё здавалася ў арэнду. Гаспадар атрымаў за паслугі больш за 90 тысяч даляраў:
https://smarturl.click/gpjVB
Расейскія вайскоўцы ўдарылі па Харкаве. Пацярпелі 20 чалавек, у тым ліку трое дзяцей
Па мэдыцынскую дапамогу зьвярнуліся 6 мужчын, 11 жанчын і трое дзяцей: 12-гадовы хлопчык, 8-мі і 12-гадовыя дзяўчынкі.
У выніку авіяўдараў па Харкаве пашкоджаныя гаражы, машыны, сама меней 20 жылых і нежылых будынкаў, сярод якіх гандлёвы цэнтар, адна навучальная ўстанова і крамы. Найбольш пацярпелых — у выніку ўдару па жылым 12-павярховым доме:
https://smarturl.click/B6w39
Сьвятлана Ціханоўская атрымала прэстыжную ўзнагароду «Эўрапеец году»
Прэмія штогод ўручаецца дацкім філіялам Міжнароднага эўрапейскага руху — асобам, якія зрабілі выбітны ўнёсак у эўрапейскую інтэграцыю, разьвіцьцё эўрапейскага грамадзтва і прасоўваньне агульначалавечых каштоўнасьцяў.
Раней «Эўрапейцамі году» былі прызнаныя, сярод іншага, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон, прэм'ер-міністарка Даніі Мэтэ Фрэдрыксэн:
https://smarturl.click/VDabn
У Тбілісі пратэстоўцы штурмавалі парлямэнт, паліцыя пачала разгон пратэстоцаў
Удзельнікі акцыі пратэсту ў сталіцы Грузіі, якія выступаюць супраць закона аб «іншаземных агентах», змаглі прабіць мэталічныя загароды ля ўваходу ў парлямэнт, пасьля чаго сілавікі пачалі жорсткія затрыманьні дэманстрантаў.
Супрацоўнікі МУС Грузіі занялі тэрыторыю перад будынкам парлямэнту і адціснулі адтуль пратэстоўцаў. Дакладная колькасьць затрыманых невядомая:
Падрабязьней: https://smarturl.click/ppy49
Відэа: Эхо Кавказа, фота — крыніцы Радыё Свабода
Парлямэнт Грузіі ўхваліў закон аб «іншаземных агентах». Перад гэтым дэпутаты пабіліся
Парлямэнт Грузіі, нягледзячы на буйныя акцыі пратэсту і крытыку краін-партнэраў, ухваліў закон «Аб празрыстасьці іншаземнага ўплыву», больш вядомы як закон аб іншаземных агентах.
https://smarturl.click/vwz2w
Колькасьць беларусаў, якія працуюць за мяжой, павялічылася амаль на 15%
У 2023 годзе, паводле інфармацыі Белстату, за межамі краіны працавалі (тэрмін да 1 году) 110,3 тысячы грамадзян Беларусі, што на 14,9% больш у параўнаньні з 2022 годам.
Большасьць зь іх (63%) знайшлі сабе працу ў Расеі.
https://smarturl.click/5O7W2
Забойства Салтанат. Як суд над былым міністрам у Казахстане паказаў, што гвалт любіць цішыню
«Я адчуваю, што Мордар адступіў», — піша казахстанская журналістка Гулім Амірханава пра вырак Куандыку Бішымбаеву, які месяцамі зьдзекаваўся з жонкі, а потым літаральна забіў яе да сьмерці.
За гэтай справай — безь перабольшваньня — сачылі мільёны людзей. Салтанат Нукенава стала, мабыць, самай вядомай казашкай у сьвеце. На жаль, пасьмяротна. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/JDzdk
У краіне, дзе больш як 80 працэнтаў — беларусы, павінна быць адна дзяржаўная мова, — Ігар Случак
Юрыст, праваабаронца, моўны актывіст аналізуе статус і шлях беларускай мовы пасьля рэфэрэндуму 1995 году, заяўляе, што ўласна беларуская мова ніколі не была тым галоўным ворагам, супраць якога ішла наўмысная барацьба, і выказвае думку, як будзе вырашацца моўнае пытаньне ў новай Беларусі.
https://smarturl.click/0eDBv
Ва Ўкраіне грамадзянку Беларусі аштрафавалі за пратэрмінаваны беларускі пашпарт. Яна пайшла ў суд
Суд прызнаў, што адсутнасьць дзейнага пашпарта Беларусі не зьяўляецца доказам незаконнасьці знаходжаньня на тэрыторыі Ўкраіны, калі ёсьць дзейны дазвол на жыхарства.
https://smarturl.click/ba656
Ужо сёньня: гадавіна рэфэрэндуму, які зьмяніў дзяржаўныя сымбалі і зрабіў расейскую мову другой дзяржаўнай
14 траўня 1995 году прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэфэрэндум. У выніку краіна зьмяніла дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг — на падпраўленыя савецкія сымбалі, а расейская мова набыла статус дзяржаўнай. Апазыцыя БНФ заявіла пра нелегітымнасьць рэфэрэндуму, падкрэсьліўшы, што яго праводзілі з парушэньнямі тагачасных Канстытуцыі і законаў.
Больш гістарычных датаў 13 траўня ў нашым матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/4kDkm
Галоўнае за 13 траўня
📌 «Я баюся. Пастаянна». Як жывуць сваякі палітэмігрантаў пасьля пагрозаў Лукашэнкі
📌 Хроніка перасьледу: У Менску затрымалі праграміста і дырэктара фірмы, у Гомлі — кіроўцу, сьвятароў у Віцебску засудзілі на суткі
📌 Апублікавалі відэа, на якім дзясяткі мігрантаў спрабавалі штурмам прабіцца ў Польшчу
📌 Прэзыдэнцкія выбары ў Літве: аналітыка зь беларускага ракурсу
📌 Расейскія войскі атачаюць Ваўчанск у Харкаўскай вобласьці. З гораду эвакуююць жыхароў
📌 Гішпанскія дасьледчыкі выявілі дзясяткі выпадкаў пацучынага гепатыту ў людзей
📌 Тры гады пасьля пажару ў нацыянальным санктуарыі ў Будславе. Як ён выглядае цяпер. ФОТА
📌 «Я разумеў, які час прыйшоў у Беларусі», — былы дырэктар Беларускай службы пра канец халоднай вайны
Пералік відаў дзейнасьці, дазволеных для ІП, вынесьлі на грамадзкае абмеркаваньне. Яно будзе доўжыцца 10 дзён
Абмеркаваньне працягнецца да 25 траўня. Рэгістрацыя ІП па відах, якія ня трапяць у зацьверджаны пералік, будзе спыненая з 1 кастрычніка, а прадпрымальнікі, якія працуюць у гэтых сфэрах, павінны перарэгістравацца ў юрыдычную асобу.
Так, у прапанаваным пераліку відаў дзейнасьці для ІП адсутнічае аптовы гандаль. Шэраг відаў дзейнасьці можна ажыцьцяўляць толькі пры ўмове ліцэнзаваньня. Таксама ў праекце — пералікі дазволеных відаў рамесьніцкай дзейнасьці і самастойнай прафэсійнай дзейнасьці:
https://smarturl.click/l5wLL
СМІ: у Расеі затрымалі беларускага доктара-рэаніматоляга Ўладзімера Мартава, які шчыра казаў пра сытуацыю з каранавірусам у Беларусі
Уладзімера Мартава затрымалі ў горадзе Мурына (Ленінградзкая вобласьць Расеі) апэратыўнікі крымінальнага вышуку, ён знаходзіцца ў 87-м аддзеле паліцыі Ўсеваласкага раёну, паведаміла мясцовае выданьне «Фонтанка».
Заяўлена, што ў Беларусі Мартаву завочна выбралі меру стрыманьня ў выглядзе арышту. Зь якой прычыны, дакладна не вядома. Падобна, цяпер яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь:
https://smarturl.click/xBmlL
«У Менску было нашмат страшней». Беларусы расказваюць, як праходзяць пратэсты ў Тбілісі
«Людзі стараюцца зрабіць як мага больш шуму. Пляскаюць па бляхах, выкарыстоўваюць прыстасаваньні, як у заўзятараў. Амаль у кожнага тут ёсьць спэцыяльныя акуляры, калі будуць паліваць пярцовым газам, у многіх ёсьць рэсьпіратары. Гэта тут не забаронена, за гэта не затрымліваюць».
Пагутарылі зь беларусамі Грузіі пра тое, як праходзяць пратэсты ў гэтай краіне:
https://smarturl.click/XyAG6
Украіна разарвала пагадненьне зь Беларусьсю аб захаваньні міждзяржаўных сакрэтаў
Адпаведнае пагадненьне паміж Украінай і Беларусьсю дзейнічала з 1993 году.
Пасьля расейскага вайсковага ўварваньня, падтрыманага Аляксандрам Лукашэнкам і вайсковым кіраўніцтвам Беларусі, Украіна дэнансавала больш за 50 міжнародных дакумэнтаў, якія вызначалі супрацу зь Беларусьсю ў розных сфэрах:
https://smarturl.click/LYmWO
Галоўнае за 14 траўня
🙍🏻♀️Сьвятлане Ціханоўскай уручылі прэстыжную прэмію «Эўрапеец году»
👫 Колькасьць беларусаў, якія працуюць за мяжой, павялічылася амаль на 15%
👨🏻⚖️ Ва Ўкраіне грамадзянку Беларусі аштрафавалі за пратэрмінаваны беларускі пашпарт. Яна пайшла ў суд
🇬🇪 Парлямэнт Грузіі ўхваліў закон аб «іншаземных агентах». Пратэстоўцы штурмавалі парлямэнт, пачаліся затрыманьні
👫 Удзел у патрыятычных мерапрыемствах, сяброўства з рускаміраўцам, цяпер — «здрада дзяржаве». Што вядома пра фігурантаў новай гучнай справы
🏭 Дэфіцыт кадраў, звышсакрэтнасьць і кнопачныя тэлефоны для супрацоўнікаў. Як жыве «Гродна Азот» пасьля пратэстаў і ўзломаў
🎥 Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ»: частка 7. Жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. Зьяжджаць ці заставацца?
🙍🏻♂️Ня нашаму пакаленьню вырашаць, якая мова павінна быць дзяржаўнай у новай Беларусі, — моўны актывіст Ігар Случак
Праваслаўны сьвятар пра Радаўніцу, мітрапаліта Веніяміна і прапаганду Лукашэнкі
Што варта і чаго ня варта рабіць на Радаўніцу? Наколькі сапраўднае праваслаўе сумяшчальнае з ухваленьнем вайны? У чым трагедыя мітрапаліта Веніяміна і кіраўніцтва Беларускага экзархтату Расейскай праваслаўнай царквы? Пра гэта кажа праваслаўны сьвятар Аляксандар Кухта:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/hhgYIcGi_5U
Падкаст-сэрыял «Архіпэляг БЕЛАГ». Жыцьцё пад наглядам па вызваленьні. Зьяжджаць ці заставацца?
Сёмы, апошні эпізод падкаст-сэрыялу «Архіпэляг БЕЛАГ» пра карную сыстэму рэжыму Лукашэнкі. Гэтая частка пра тое, што пасьля адбыцьця тэрміну былы палітвязень ці былая палітзьняволеная не становяцца свабоднымі людзьмі і могуць зноў трапіць за краты. Гэта дзявяты круг пекла.
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=lV53AJxsPug
✍🏻 Пра падкаст + усе эпізоды: https://smarturl.click/Eewg1
У Латвіі на мяжы зь Беларусьсю адкрылі аўтаматызаваную сыстэму памежнага маніторынгу
Яе стварэньне фінансавалі ўрад Латвіі і Эўразьвяз. Падчас адкрыцьця абмеркавалі ўмацаваньне бясьпекі на мяжы ў адказ на гібрыдную пагрозу з боку Беларусі.
У пачатку траўня 2024 году Латвія пачала будаваць уздоўж мяжы з Расеяй і Беларусьсю ланцужок апорных пунктаў — абарончыя ўмацаваньні, розныя перашкоды і склады боепрыпасаў. Цяпер іншаземцам за незаконнае перасячэньня мяжы Латвіі пагражае доўгатэрміновае пазбаўленьне волі:
https://smarturl.click/aJ8DD
Што вядома пра фігурантаў новай гучнай справы на Гомельшчыне?
Падазраваны ўдзельнічаў у «патрыятычных» мерапрыемствах, разам з вайсковымі выведнікамі і міністрам адукацыі. Сябраваў зь ярым прыхільнікам «русского мира», які ў сваім музэі захоўвае кувалду ад ПВК «Вагнэр» і ганарыцца гэтым. Разам зь ім будуць судзіць жонку і сына, за «здраду дзяржаве».
Хто яшчэ фігуруе ў справе, разгляд якой пачнецца 20 траўня ў Гомельскім абласным судзе?
https://smarturl.click/LYmGX
Ці шмат вы ведаеце пра Радаўніцу? ТЭСТ
Ці зможаце вы адказаць на пытаньні пра сьвяточны дзень, які прыпадае на аўторак праз тыдзень пасьля Вялікадня? Праверце сябе.
https://smarturl.click/4vmY
Байдэн падпісаў закон аб забароне імпарту расейскага ўрану
Да студзеня 2028 году Міністэрства энэргетыкі ЗША зможа выдаваць дазволы на імпарт неапрамененага нізкаўзбагачанага ўрану, вырабленага ў Расеі або расейскім прадпрыемствам у выпадку, калі іншыя крыніцы паставак адсутнічаюць. Абмежаваньне будзе дзейнічаць да 2040 году.
https://smarturl.click/G6veZ
🚌 Увага, пошук!
Шукаем кіроўцаў аўтобусаў, якія працуюць альбо працавалі ў Беларусі на гарадзкіх і міжгародных лініях. Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Дэфіцыт кадраў, звышсакрэтнасьць і кнопачныя тэлефоны для супрацоўнікаў. Як жыве «Гродна Азот» пасьля пратэстаў і ўзломаў
«Не прынялі для сябе рашэньня». Чаму ня ўдаўся страйк на «Гродна Азоце», куды цяпер прадаюць яго прадукцыю і як жыве прадпрыемства пасьля пратэстаў, санкцый і кібэратак. Расказваем гісторыю заводу.
https://smarturl.click/kjnjk
Гурт Irdorath, які граў на дудах падчас маршаў пратэсту, вярнуўся на сцэну. Але ў Нямеччыне
Першы пасьля трохгадовага перапынку канцэрт гурту Irdorath прайшоў у нямецкім горадзе Асэндорфе пад Брэмэнам.
Надзею і Ўладзіміра Калачоў, лідэраў Irdorath, 14 снежня 2021 засудзілі на два гады калёніі за музычныя выступы на маршах пратэсту ў Менску. З улікам часу, праведзенага ў СІЗА, тэрмін зьняволеньня склаў 1,5 гады. Музыкі Пётра Марчанка, Юлія Марчанка і Антон Шніп з Irdorath таксама былі засуджаныя на 1,5 года калёніі агульнага рэжыму. https://smarturl.click/jk3Bz
Што вядома пра новага міністра абароны Расеі і чаго ад яго чакаюць
Новым міністрам абароны Расеі замест Сяргея Шайгу, які займаў гэтую пасаду амаль 12 гадоў, стаў былы першы віцэ-прэм’ер расейскага ўраду, эканаміст Андрэй Белавусаў. Ад яго чакаюць посьпехаў у пераводзе расейскай эканомікі на ваенныя рэйкі. Але біяграфія Белавусава і ўспаміны людзей, якія яго ведалі, сьведчаць, што ён выкарыстоўваў дзяржаўную службу для паляпшэньня фінансавага дабрабыту сваіх сваякоў. Вось што вядома: https://smarturl.click/0eDM8