Алексіевіч і яшчэ 50 нобэлеўскіх ляўрэатаў заклікалі спыніць агонь паміж Расеяй і Ўкраінай, а таксама ў сэктары Газа
З заклікам аб неадкладным спыненьні агню паміж Расеяй і Ўкраінай, а таксама ў сэктары Газа выступіў 51 нобэлеўскі ляўрэат у адкрытым лісьце, які апублікавала расейская «Новая газэта».
Аўтары адкрытага ліста патрабуюць найперш спыніць агонь, абмяняць палонных і вярнуць закладнікаў, пачаць мірныя перамовы, а калі палітыкі не здольныя сёньня знайсьці мірнае рашэньне — перадаць яго ў рукі будучых пакаленьняў.
Сярод нобэлеўскіх ляўрэатаў, якія падпісалі ліст, і беларуская пісьменьніца Сьвятлана Алексіевіч, якая атрымала прэмію па літаратуры за 2015 год. https://smarturl.click/Q10Y1
У гонар беларускага добраахвотніка Івана «Брэста» Марчука назвалі вуліцу ва ўкраінскім Канатопе, паведамляе полк Каліноўскага
Камандзір батальёну «Волат» Іван «Брэст» Марчук загінуў два гады таму, 26 чэрвеня 2022 году, у баі пад горадам Лісічанск Луганскай вобласьці Ўкраіны. Тады група беларускіх добраахвотнікаў трапіла ў расейскую пастку. Групу «Брэста» абстраляў танк. Іван і ягоныя паплечнікі прынялі бой, у выніку чацьвёра загінулі, а яшчэ дваіх узялі ў палон:
https://smarturl.click/W3n9O
У Кобрыні перайменавалі вуліцу Каліноўскага. Дзеля гэтага давялося мяняць назву яшчэ адной вуліцы
Кобрынскі раённы савет дэпутатаў вырашыў перайменаваць вуліцу Каліноўскага ў Кобрыні ў вуліцу Пятра Машэрава. Адметнасьць сытуацыі ў тым, што ў Кобрыні ўжо была вуліца Пятра Машэрава, таму ўлады таксама пастанавілі зьмяніць яе назву — цяпер вуліца будзе звацца Яловая:
https://smarturl.click/8EBLa
Макс Шчур: «Сэкс — шкілет гэтай кнігі, на якім трымаецца мяса ўспамінаў»
У выдавецтве «Мяне Няма» рыхтуецца да выхаду новая кніга Макса Шчура «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе». Гэта ўспаміны пра дзяцінства і бунтарскую маладосьць. Пагаварылі з аўтарам пра хлусьню і праўду дакумэнтальнай прозы, алькаголь, сэкс і яшчэ шмат пра што. На ўсе пытаньні Макс Шчур адказаў аўтацытатамі з сваёй новай кнігі:
https://smarturl.click/EeB9z
💌 Ня маеце часу гартаць навіновую стужку? Для вас — усё самае цікавае на Свабодзе за тыдзень у адным лісьце!
Самае галоўнае — у нашай суботняй email-рассылцы, падпісвайцеся і чытайце, так вы нічога не прапусьціце!
У сёньняшнім выпуску: да 30-годзьдзя праўленьня Лукашэнкі ўзгадваем, дзякуючы чаму ён прыйшоў да ўлады і як Беларусь зьмянілася за гэтыя гады; расказваем гісторыі беларускага добраахвотніка, які загінуў ва Ўкраіне, і ўкраінкі, якую па абмене вызвалілі зь беларускай турмы; тлумачым, што зараз нельга везьці з ЭЗ у Беларусь і наадварот, і як беларусы могуць атрымаць грамадзянства іншай краіны; радуемся добрым навінам тыдня разам і інш.
Падпісацца на рассылку: https://eepurl.com/ijMaIv
13 ліпеня — дзень бітвы пад Воршай (ня той славутай, 1514 году, але таксама пад кіраўніцтвам Астроскага)
13 ліпеня 1508 году адбылася бітва Воршай у часе літоўска-маскоўскай вайны 1507-1508 гадоў, якая мела мэтай вызваленьне Смаленску, што быў абложаны маскоўскім войскам. Кіраваў падзеямі тады таксама вялікі гетман Канстанцін Астроскі. Бітву над Дняпром спыніў надыход цемры, і Астроскі меркаваў з новай сілай ударыць на сьвітанку. Аднак маскоўцы ўначы адступілі на ўсход.
Пра іншыя падзеі 13 ліпеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/jkyEq
Важныя падзеі 12 ліпеня ў Беларусі і навокал, а таксама публікацыі, якія варта прачытаць
▪️Супрацоўнікі «Белсату» заклікалі кіраўніцтва Польшчы і TVP захаваць тэлеканал як асобны праект
▪️Былы супрацоўнік АНТ паведаміў, што канфіскавалі ягоную кватэру, пазбавіўшы 78-гадовую маці жыльля
▪️Эдуарду Бабарыку прысудзілі яшчэ 1,5 года зьняволеньня
▪️У Вільні прайшла акцыя салідарнасьці да трэцяй гадавіны арышту праваабаронцаў «Вясны»
▪️Спробаў нелегальнага пераходу польска-беларускай мяжы стала на 65% менш
▪️Беларускія банкі працягваюць шчодра раздаваць крэдыты людзям. Чым гэта небясьпечна
▪️На стратэгічным узроўні Беларусь ужо разглядаецца ў якасьці сур’ёзнай праблемы бясьпекі для краін NATO, — Казакевіч
▪️Небеларускі пашпарт. На якіх умовах беларусы могуць атрымаць грамадзянства іншай краіны
▪️Як і зь кім будзе дамаўляцца сьпікерка Каардынацыйнай Рады?
▪️Добрыя навіны тыдня. Беларусы запатэнтавалі дзьве палоскі на кедах і выпусьцілі калыханку
У «Яндэкс Картах» больш ня будзе назваў па-беларуску
У рускамоўнай вэрсіі «Яндэкс Картаў» назвы населеных пунктаў у краінах з кірылічным альфабэтам будуць пісаць толькі па-расейску. Раней там паказваліся варыянты напісаньня і на расейскай мове, і ў арыгінале.
Распрацоўнікі мяркуюць, што гэта дазволіць спрасьціць успрыманьне і вывучэньне мапы.
На першым этапе зьмены закрануць толькі расейскамоўную вэрсію сэрвісу і абмежаваную колькасьць краін, у іх ліку Беларусь і Баўгарыя. У будучыні гэты сьпіс будзе папаўняцца ў залежнасьці ад водгукаў карыстальнікаў.
https://smarturl.click/JDv3x
Вернікі дазналіся, што ксёндз Юхневіч вельмі зьняможаны ў турме і ўпершыню за два месяцы схадзіў у душ, — katolik. life
Дагэтуль не вядома дакладна, у чым каталіцкага манаха і сьвятара Анджэя Юхневіча абвінавачваюць. Нядаўна стала вядома, што на яго завялі крымінальную справу пасьля 55 дзён адміністрацыйнага арышту і перавялі ў віцебскі СІЗА. Паводле сайту katolik. life, вернікам перадалі толькі тое, што ён у зьнясіленым стане і за два месяцы ўпершыню змог прыняць душ.
Вернікі пішуць пробашчу лісты ў СІЗА, перадаюць перадачы, хадайнічаюць перад органамі сьледзтва і пракуратуры, каб яго выпусьцілі з-пад варты пад падпіску аб нявыезьдзе. Пісалі і калектыўны зварот у Апарат упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасьцяў, але там адказалі, што ня могуць нічым дапамагчы.
https://smarturl.click/Yzybe
🤳 Падпісвайцеся на Свабоду ўradio_svaboda"> TikTok!
Нашыя журналісты публікуюць там унікальныя кароткія відэа на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👉🏻 30 гадоў таму Лукашэнка прыйшоў да ўлады. radio_svaboda/video/7389351272786480389">Глядзім, што яшчэ адбылося ў той год і што зьмянілася за 30 гадоў (гл. відэа вышэй 👆🏻)
👉🏻 «Намі ўсімі рухае любоў да свабоды». radio_svaboda/video/7389715675205537029">Дзёньнік беларускага добраахвотніка, які загінуў на вайне
👉🏻 Акцыя швэдзкіх пілётаў «Плюшавы дэсант» над небам Беларусі. radio_svaboda/video/7388606839967075590">Узгадваем, як гэта было і да чаго прывяло
👉🏻 Гісторыя на Свабодзе. radio_svaboda/video/7388225466299059462">Расказваем пра першага вялікага князя ВКЛ Міндоўга і ягоную каранацыю
👉🏻 «Тата любіў сваю краіну, але гэта не было ўзаемна». radio_svaboda/photo/7390342686697524486">Паказваем, як выглядала Беларусь 90-х на фатаздымках Сяргея Брушко
На стратэгічным узроўні Беларусь ужо разглядаецца ў якасьці сур’ёзнай праблемы бясьпекі для краін NATO
Дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч ў інтэрвію Свабодзе аналізуе вынікі саміту NATO, адзначае, што вайсковая дапамога Ўкраіне абмежаваная не палітыкай, а вытворчымі магчымасьцямі, і камэнтуе сэнс беларуска-кітайскіх вайсковых вучэньняў.
На фота: лідэры краін на саміце NATO ў Вашынгтоне. 11 ліпеня 2024.
Чытаць інтэрвію цалкам:
https://smarturl.click/e5R41
Беларускія банкі працягваюць шчодра раздаваць крэдыты людзям. Чым гэта небясьпечна
«Калі будзе пагаршэньне вонкавых умоў ці ўнутраных, ёсьць пагроза дэстабілізацыі на валютным рынку, рэзкага паскарэньня інфляцыі, страты пакупніцкай здольнасьці.
Для прыкладу, у 2012-2014 гадах эканоміка ўвесь час была ў стане перагрэву».
Разьбіраемся, чым небясьпечна шчодра выдаваць крэдыты, як цяпер робіцца ў Беларусі.
https://smarturl.click/RAQ8x
Ціханоўская выступіла на Саміце паняволеных народаў у Вашынгтоне
Паводле Ціханоўскай, у 2020 годзе Беларусь стала «першай ахвярай расейскай імпэрскай палітыкі, накіраванай на аднаўленьне „імпэрыі зла“ СССР».
Іншымі доўгатэрміновымі праявамі савецкай спадчыны яна назвала русыфікацыю, масавыя рэпрэсіі, «турэмную сыстэму», экалягічную і эканамічную сытуацыю, стан спраў у галіне правоў чалавека, адсутнасьць «досьведу дэмакратыі».
На фота Сьвятлана Ціханоўская размаўляе зь міністрам замежных спраў Чэхіі Янам Ліпаўскім.
Што яшчэ сказала Ціханоўская на форуме паняволеных народаў, які дзейнічае ў ЗША з 1959 году, чытаць тут:
https://smarturl.click/qlmAO
Былы супрацоўнік АНТ паведаміў, што канфіскавалі яго кватэру, а 78-гадовую маці пазбавілі жыльля
Пра канфіскацыю маёмасьці блогер, былы супрацоўнік АНТ Іван Падрэз напісаў у сваім Instagram:
«Кватэра, якая фармальна належала мне, цяпер канфіскаваная. Маю 78-гадовую маці выкінулі зь яе. Гэта па-за межамі маралі».
Інфармацыя з афіцыйных структур на гэты конт пакуль не даступная.
https://smarturl.click/676YD
На саміце ў Вашынгтоне запачаткавалі «Ўкраінскую дамову» — яе ўхвалілі 24 краіны NATO
Дамова выконвае абяцаньне, якое прэзыдэнт Байдэн і гэтыя краіны далі ў Вільні ў 2023 годзе.
Мова аб ідзе пра доўгатэрміновыя двухбаковыя пагадненьні аб бясьпецы з мэтай падтрыманьня Ўкраіны ў яе абароне цяпер і стрымліваньня агрэсіі ў будучыні як часткі яе шляху да сяброўства ў NATO.
На фота Джо Байдэн і Енс Столтэнбэрг на закрыцьці саміту NATO ў Вашынгтоне, 11 ліпеня 2024
Дэталі дамовы тут:
https://smarturl.click/kjWGQ
Грамадзянін Індыі меркавана знаходзіцца ў закладніках у Беларусі
Малады чалавек з Індыі, як мяркуецца, апынуўся ў закладніках у Беларусі, і яго сям’я вымушаная заплаціць выкуп, каб дамагчыся ягонага вызваленьня, паведамляе The Times of India. Сваякі выкрадзенага зьвярнуліся па дапамогу да індыйскага ўраду.
Паводле брата Сону Кармджыта, той з жонкай і пляменьнікам 22 верасьня 2022 году выехалі з Індыі ў Партугалію і здолелі дабрацца да Сэрбіі, аднак Сону па нейкай прычыне давялося вярнуцца. Тым часам ягоная жонка нарадзіла ў Партугаліі дзіця. Сону накіроўваўся да жонкі, дзіцяці і пляменьніка ў Партугалію, калі яго выкралі і павезьлі ў Беларусь. Выкрадальнікі запатрабавалі ад сям'і выкуп. Сямʼя ўжо заплаціла ім каля 4,8 тысяч даляраў ЗША, аднак выкрадальнікі па-ранейшаму патрабуюць больш грошай. https://smarturl.click/M1zLR
Лукашэнка гаворыць пра філязофію культуры, але забываецца пра сякеру пад лавай
«Лукашэнка заявіў, што беларуская дзяржаўнасьць заснаваная на разуменьні філязофіі беларускай культуры. Ня ведаю, наколькі асэнсавана ён агучыў менавіта такую «формулу», але цікава вось што: цяперашнія ўлады, выбудоўваючы тое, як працуе дзяржава, ігнаруюць адзін важны аспэкт нашай культуры. І называецца гэты аспэкт «сякера пад лавай», — піша блогерка Наста Захарэвіч:
Лукашэнка базуе цяперашнюю дзяржаўнасьць абсалютна насуперак гэтай сякеры. Ці то ён настолькі ўпэўнены, што ніколі ні за што не давядзецца адказваць, ці то настолькі паглыбіўся ва ўласную прапаганду, што паверыў у яе і зусім перастаў разумець беларусаў і беларусак»:
https://smarturl.click/ppaeA
📸 Беларусь пасьля абвяшчэньня незалежнасьці, да пачатку прэзыдэнцтва Лукашэнкі. Фотагалерэя
На фатаздымках, зробленых у пэрыяд з 1991 па 1994 год, адлюстраванае зараджэньне незалежнай і свабоднай Беларусі перад тым, як інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі 20 ліпеня 1994 году азнаменавала вяртаньне аўтарытарызму савецкага ўзору ў краіне:
Фотагалерэя цалкам: https://smarturl.click/RAQom
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці былі прэзыдэнцкія выбары 1994 году цалкам сумленнымі?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Не былі, калі казаць пра ўсю кампанію са шматлікімі парушэньнямі. Што да ўласна падліку галасоў, гэта «закрытая тэма». Хоць лёгіка падказвае: адкуль узяцца «чыстаму» падліку галасоў, калі яго ні да, ні пасьля ніколі ў нашай гісторыі не было. І раптам... Разьбірацца ў гэтай справе ня хочуць з розных прычынаў: намэнклятура перайшла на службу да Лукашэнкі, апазыцыя зачараваная ілюзіяй тагачаснай беларускай дэмакратыі. Імаверна пасьля зьнікненьня правіцеля, калі ён ужо ня будзе патрэбны нікому, нас чакае шмат сапраўдных сэнсацыяў, у тым ліку і пра тыя выбары.
Чатырох беларусаў затрымалі ў Італіі за кантрабанду цыгарэт
Выпадкі незаконнага ўвозу цыгарэт выявілі ў пэрыяд з красавіка па ліпень 2024 году падчас праверак у міжнародным аэрапорце Катаніі (Сыцылія), якія праводзілі на рэйсах з Грэцыі. У багажы чатырох грамадзян Беларусі знайшлі цыгарэты замежнай вытворчасьці без італьянскіх акцызных марак агульнай вагой 215,5 кг. Цыгарэты кафіскавалі, траіх беларусаў арыштавалі, яшчэ аднаго пакінулі на волі.
За кантрабанду цыгарэт у Італіі беларусам пагражае турэмнае зьняволеньне на тэрмін ад 2 да 5 гадоў. Таксама на іх накладуць штраф у памеры 5,16 эўра за кожны ўмоўны грам тытуню, які яны перавозілі:
https://smarturl.click/ZyWRj
The New York Times: донары замарозілі 90 млн даляраў на кампанію Байдэна
Буйныя донары паведамілі камітэту палітычных дзеяньняў Future Forward, які падтрымлівае Джо Байдэна ў выбарах прэзыдэнта ЗША, аб намеры прыпыніць унёскі на суму каля 90 млн даляраў, калі Байдэн застанецца ў перадвыбарнай гонцы, напісала газэта The New York Times са спасылкай на інфармаваныя крыніцы.
Паводле яе суразмоўцаў, замарожаныя ўзносы ўключаюць «шматлікія васьмізначныя абавязаньні». Імёны донараў, якія вырашылі адклікаць абяцаныя чэкі, не называюцца. Кансультант камітэту сказаў, што чакае вяртаньня донараў, як толькі «цяперашняя няпэўнасьць» праясьніцца.
https://smarturl.click/W3nz9
Новая сьпікерка КР адказвае на закіды наконт залежнасьці ад Латушкі і Ціханоўскай
Ці будзе новая сьпікерка Каардынацыйнай рады слухацца Паўла Латушку? Ці будзе Рада незалежнай ад Сьвятланы Ціханоўскай? У чым старшыня КР гатовая ісьці насустрач меншасьці? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «ПіК Свабоды» адказвае старшыня Каардынацыйнай Рады Анжаліка Мельнікава.
https://www.youtube.com/watch?v=Prb73vYeVTE
Супрацоўнікі «Белсату» заклікалі кіраўніцтва Польшчы і TVP захаваць тэлеканал як асобны праект
З заклікам захаваць «Белсат» і яго праекты «ў рамках аднаго тэлеканалу на чале з Аляксеем Дзікавіцкім», а таксама распачаць «шчыры і адкрыты дыялёг» адносна унутраных зьмен на канале яго супрацоўнікі зьвярнуліся да кіраўніцтва Польшчы і тэлевяшчальнай кампаніі TVP.
Зварот накіраваны прэм’ер-міністру Дональду Туску, міністру замежных спраў Радославу Сікорскаму, сьпікеру Сэйму Шымону Галоўні, ліквідатару TVP S. A. Даніэлю Гаргашу (з канца мінулага года кампанія знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі юрыдычнай асобы) і дырэктару TVP Томашу Сыгуту.
4 ліпеня паведамлялася, што «Белсат» плянуецца ўключыць у склад новай мэдыяструктуры, якая ствараецца на базе Польскага грамадзкага вяшчаньня (TVP) — Цэнтру замежных праграм (ЦЗП).
https://smarturl.click/nyxgA
«Гэта людзі, якія ніколі не здаюцца». У Вільні прайшла акцыя салідарнасьці да трэцяй гадавіны арышту праваабаронцаў «Вясны»
Вызваленьня зьняволеных у Беларусі вясноўцаў запатрабавалі ўдзельнікі акцыі, якая 12 ліпеня прайшла на адной з галоўных плошчаў сталіцы Літвы — плошчы паэта Вінцаса Кудзіркі. У руках пікетоўцы трымалі расьцяжку #Free Vyasna і партрэты пяці праваабаронцаў «Вясны», якіх беларускія ўлады працягваюць трымаць за кратамі. Гэта старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі, ягоны намесьнік Валянцін Стэфановіч і юрыст «Вясны» Ўладзімер Лабковіч, якіх арыштавалі дакладна 3 гады таму, 12 ліпеня 2021 году ў Менску.
https://smarturl.click/4k4AG
Гурт Naviband выпусьціў доўгачаканую песьню «Мама», а лідзкія кеды запатэнтавалі свае дзьве палоскі.
Расказваем добрыя навіны тыдня: https://smarturl.click/Q10jJ
Генасамблея ААН ухваліла рэзалюцыю аб вывадзе расейскіх войскаў з Запароскай АЭС, Беларусь была супраць
Асамблея таксама заклікала Маскву неадкладна спыніць атакі на крытычна важную энэргетычную інфраструктуру Ўкраіны пасьля тыдняў эскаляцыі.
Прадстаўляючы рэзалюцыю, пастаянны прадстаўнік Украіны Сяргей Кісьліца адзначыў, што Запароскую АЭС сьвядома зрабілі неадʼемным элемэнтам ваеннай стратэгіі Расеі, і папярэдзіў, што наступствы інцыдэнту там будуць катастрафічнымі, бо «радыяцыя ня знае межаў».
Дэталі рэзалюцыі і дэбатаў тут:
https://smarturl.click/1dqY6
У Магілёве судзяць незалежных журналістаў Сабалеўскага і Глушкова
Магілёўскага блогера Алеся Сабалеўскага і журналіста Яўгена Глушкова абвінавачваюць паводле трох крымінальных артыкулаў, сярод якіх «удзел грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у баявых дзеяньнях на тэрыторыі замежнай дзяржавы без упаўнаважаньня дзяржавай».
Іх калега лічыць гэтыя абвінавачаньні абсурднымі.
На фота Магілёўскі абласны суд.
Што вядома пра падсудных і іх справу, можна пачытаць тут:
https://smarturl.click/0e24g
Эдуарду Бабарыку прысудзілі яшчэ 1.5 года зьняволеньня
Раней палітзьняволенаму Эдуарду Бабарыку прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі.
Цяпер яго пакаралі нібыта за «злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы» і дадалі 1 год і 6 месяцаў зьняволеньня, піша «Белсат».
Тэрмін пакараньня палітвязень адбывае ў бабруйскай калёніі № 2. Прабавабаронцам вядома. што там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калёніі, а з 1 красавіка яго зьмясьцілі ў ПКТ.
https://smarturl.click/z2XyA
АБСЭ задала беларускім уладам 11 пытаньняў пра палітвязьняў
38 краін – удзельніц АБСЭ зноў запусьцілі ў дачыненьні да Беларусі Венскі мэханізм.
У рамках мэханізму, краіны АБСЭ патрабуюць ад беларускіх уладаў даць адказы на пытаньні, калі будуць вызваленыя палітычныя зьняволеныя і спыняцца рэпрэсіі, калі будуць забясьпечаны правы зьняволеных, а міжнародныя арганізацыі атрымаюць да іх доступ.
Сярод іншага беларускім уладам паставілі 11 пытаньняў, іх можна пачытаць тут:
https://smarturl.click/ppaGb
На якіх умовах беларусы могуць атрымаць грамадзянства іншай краіны
Хутчэй за ўсё — у Польшчы; у Грузіі — праз інвэстыцыі.
Расказваем, пры якіх умовах беларус можа атрымаць пашпарт іншай краіны.
https://smarturl.click/XyX76