radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

«Дзіяна Маісеенка ўжо на свабодзе», — Франак Вячорка

Офіс Святланы Ціханоўскай атрымаў запэўніваньні, што Ерэван ня будзе выдаваць рэжыму Лукашэнкі перасьледаваных па палітычных прычынах грамадзян Беларусі.

Юрыст Алесь Міхалевіч напісаў у сваім Фэйсбуку, што на час разгляду экстрадыцыйнай справы ёй абмежавалі выезд з краіны.

https://smarturl.click/aJnOJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нацбанк Украіны хоча зьмяніць назву самай дробнай манэты «капейка» на «шаг»

Паводле тлумачэньня Нацбанку «назва „капейка“ — гэта насамрэч сымбаль маскоўскай акупацыі. А „шаг“, наадварот, старажытнаўкраінскага паходжаньня і выкарыстоўваецца ва ўкраінскіх грашовых лічбах з XVI стагодзьдзя».

https://smarturl.click/5OnJD

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць першаклясьнікаў у Беларусі за апошнія тры гады скарацілася на 13 тысяч

Школьнікі будуць вучыцца па тых жа праграмах, што і летась. Аднак зьявяцца некаторыя факультатыўныя заняткі з акцэнтам на выхаваньне патрыятызму, бо ў беларускай школе галоўнае «не навучаньне, а выхаваньне», заявіў міністар адукацыі Андрэй Іванец на нарадзе з удзелам Лукашэнкі.

https://smarturl.click/W3zOW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады Азэрбайджану заявілі пра перамогу партыі Аліева на парлямэнцкіх выбарах

Праціўнікі рэжыму Ільхама Аліева і незалежныя журналісты заяўляюць пра шэраг парушэньняў на ўчастках.

https://smarturl.click/xBX5Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У новых школьных падручніках па гісторыі падзеі 2020 году прадставілі як дзяржаўны пераварот

Андрэй Іванец расказаў, як зьмяніўся падручнік па гісторыі для дзясятай клясы. Паводле яго, у навучальны дапаможнік «Гісторыя Беларусі ў кантэксьце сусьветнай гісторыі» дадалі ў тым ліку і найноўшы час.

https://smarturl.click/VDxLZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр трохразовы алімпійскі чэмпіён Аляксандар Мядзьведзь

Свой першы залаты алімпійскі мэдаль у дужаньні вольным стылем Мядзьведзь заваяваў у 1964 годзе ў Токіё, затым былі перамогі на Алімпіядах у Мэхіка-1968 і Мюнхэне-1972.

https://smarturl.click/ppAM7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Новы працэс за салідарнасьць зь сем’ямі палітвязьняў: судзяць Марыну Гацуру

2 верасьня ў Менскім абласным судзе пачынаецца судовы працэс над Марынай Гацурай, якую затрымалі падчас рэйду спэцслужбаў па сваяках палітвязьняў, што атрымлівалі дапамогу. Марына Гацура са Стоўпцаў, у лістападзе ёй споўніцца 60 гадоў. Паводле яе старонкі ў Фэйсбуку, жанчына цікавілася беларускай культурай, займалася дабрачыннай дзейнасьцю, у тым ліку апекавалася хатнімі жывёламі, якія засталіся без прытулку.

https://smarturl.click/Ee0JV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мне як мужу „палітычнай“ кліенты часам плацілі ўтрая больш». Беларуская салідарнасьць — ва ўчынках і лічбах

«Незнаёмыя людзі дасылаюць пасылкі для сына. Знаёмыя — узялі на сябе абавязак купіць частку прадуктаў і рэчаў для перадачы. Нікуды беларуская салідарнасьць і падтрымка за гэтыя гады ня дзелася». Праз рэпрэсіі ў Беларусі прайшлі дзясяткі тысяч чалавек. На затрыманьні і арышты беларусы адказвалі салідарнасьцю і падтрымкай. Расказваем, як гэта выглядае праз чатыры гады пасьля пачатку пратэстаў.

https://smarturl.click/W3zQe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 1 верасьня

📃 Беларуская эканоміка ў пастцы нізкіх тэмпаў росту — тлумачэньне эканаміста Крука

📃 Расея ракетамі атакавала Харкаў. Шмат параненых

📃 Візавыя цэнтры Польшчы больш ня будуць прымаць дакумэнты праз кур’ераў

📃 Ці добра вы ведаеце гісторыю школьніцтва ў Беларусі? ТЭСТ

📃 Чым небясьпечны культ Лукашэнкі. Відэа

📃 Расея зазнала атакі бесьпілётнікаў, загарэліся некалькі НПЗ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чатыры гады таму 1 верасьня ў Беларусі сотні студэнтаў выйшлі на марш. Яны пратэставалі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў. Навучэнцы не пайшлі на заняткі ў гэты дзень, такім чынам падтрымаўшы забастоўку, якая праходзіла па ўсёй краіне. АМАП разагнаў пратэстоўцаў, а дзясяткі студэнтаў былі затрыманыя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея на Дзень ведаў ракетамі атакавала Харкаў. Шмат параненых

Сярод пашкоджаных — аддзяленьне «Новай пошты», крамы, спартовы комплекс, гандлёвы цэнтар, аўтамабілі.

Украінскія ўлады заявілі, што расейцы цэлілі выключна па цывільных будынках. Колькасьць параненых імкліва расьце.

https://smarturl.click/dpjRl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Візавыя цэнтры Польшчы больш ня будуць прымаць дакумэнты праз кур’ераў

Чарговыя зьмены ў працэдуры прыёму дакумэнтаў на візы.

https://smarturl.click/3kDjZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея зазнала масавай атакі бесьпілётнікаў: гараць НПЗ пад Масквой і ў Цьвярской вобласьці

Атака адбылася ў ноч з 31 жніўня на 1 верасьня.

https://smarturl.click/mpzRQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Калі спартовец падпісаў ліст «за Лукашэнку», ці значыць гэта, што ён — праўладны?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Думаю, ягоны подпіс — голая фармальнасьць, якой патрабуе крывадушная сыстэма. Так было ў савецкія часы, калі членства ў КПСС давала магчымасьць рэалізавацца ў прафэсіі, але зусім не абавязкова сьведчыла пра камуністычныя погляды. Чалавек можа хлусіць сыстэме, але заставацца шчырым у адносінах да жыцьця, працы і іншых людзей. Праўладнасьць спартоўца можа выяўляцца ў чым заўгодна, толькі ня ў спорце.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Георгі Маляўскі — першы з актораў-купалаўцаў, хто пайшоў з жыцьця, не дачакаўшыся вяртаньня ў родны тэатар

Заслужаны артыст Георгі Маляўскі памёр на 78-м годзе жыцьця, паведамляе «Люстэрка». Маляўскі доўгія гады працаваў у Купалаўскім тэатры і сышоў зь яго трупы ў 2020 годзе.

https://smarturl.click/9zw65

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мы былі ў шоку, бо ня ведалі, што Дзіяна ў вышуку». Падрабязнасьці затрыманьня беларускі ў Армэніі

«У Армэнію ніколі ня езьдзілі раней. Ну вось і прыехалі». Уладзімер, сябар беларускі Дзіяны Маісеенкі, якую затрымалі армянскія памежнікі і зьмясьцілі на 72 гадзіны ў паліцэйскі пастарунак, расказаў, што яны раней разам вандравалі, езьдзілі ў Турэччыну.

https://smarturl.click/9zw54

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грамадзянку Беларусі затрымалі ў Армэніі за ўдзел у пратэстах

У Беларусі ёй пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

https://smarturl.click/xBX5J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Instagram абмяжоўвае палітычны кантэнт. Як адключыць абмежаваньні

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ультраправыя здабылі першую перамогу на выбарах у Нямеччыне з часоў ІІ усясьветнай вайны

У Турынгіі на выбарах у фэдэральны парлямэнт перамаглі ўльтраправыя. У Саксоніі, акрамя правых, узмацнілі пазыцыі левыя радыкалы, якія таксама выступаюць супраць паставак зброі Ўкраіне.

https://smarturl.click/ppAZ7

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Сумах пад расейскі ракетны ўдар трапілі дзіцячы дом і цэнтар рэабілітацыі

Дзьве ўстановы месьцяцца ў адным будынку ў жылым мікрараёне Сумаў.

https://smarturl.click/M1y6o

Фота тэлеграм-каналу Рятувальники Сумщини

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці стала ўлада Лукашэнкі больш трывалай пасьля 2020 году?

Цяпер улада Лукашэнкі трымаецца на гвалце, а не на народным мандаце. Таму, нягледзячы на нібыта абсалютную ўладу, ён ня можа дазволіць сабе таго, што мог раней, піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/kjEM2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Ізраілі новы маштабны пратэст. Ад прэм’ера патрабуюць спыненьня вайны ў сэктары Газа

Дзясяткі тысяч ізраільцянаў выйшлі на вуліцы на пратэст супраць адсутнасьці пагадненьня з ХАМАС аб спыненьні вайны. Ёсьць пагроза разрастаньня страйку.

https://smarturl.click/W3zQA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

90 гадоў з дня сьмерці Міколы Ільляшэвіча

2 верасьня 1934 году заўчасна памёр праз сухоты Мікола Ільляшэвіч, дзяяч беларускага руху, гісторык, псыхоляг, настаўнік, выдавец. Адзін зь першых дасьледнікаў, які востра падняў пытаньне аб нэгатыўным уплыве палітыкі Расейскай імпэрыі на землі былога Вялікага Княства Літоўскага.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71yRX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чым небясьпечны культ Лукашэнкі. Відэа

Сёлета Лукашэнку споўнілася 70 гадоў. Сталы ўзрост, праблемы са здароўем, моцна падарваны імідж пасьля выбараў 2020 году і масавых рэпрэсій, будучыя прэзыдэнцкія выбары прымушаюць беларускага лідэра больш актыўна выкарыстоўваць культ асобы.

https://youtu.be/ZLeZ6MBRCUI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У сэктары Газа знайшлі целы шасьцярых ізраільскіх закладнікаў

Ізраільскія вайскоўцы знайшлі целы яшчэ шасьці закладнікаў, выкрадзеных 7 кастрычніка 2023 году ў сэктары Газа.

https://smarturl.click/67Xog

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю школьніцтва ў Беларусі? ТЭСТ

1 верасьня ў Беларусі адзначаецца Дзень ведаў і пачынаецца новы навучальны год. Праверце сябе, ці добра вы ведаеце гісторыю школьніцтва ў Беларусі, адкажыце на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/3kDnp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Плян Пуціна — цалкам анэксаваць Беларусь і Ўкраіну, лічыць былы прэзыдэнт Баўгарыі

Расея мае доўгатэрміновай мэтай значнае пашырэньне сваёй тэрыторыі, і для гэтага яна хацела бы ператварыць Украіну ў аналяг Беларусі, а потым цалкам анэксаваць абедзьве краіны. Такое меркаваньне выказаў экс-прэзыдэнт Баўгарыі Росен Плеўняліеў на канфэрэнцыі ў пытаньнях бясьпекі GLOBSEC, якая праходзіць у Празе.

Паводле яго, акрамя вайны ва Ўкраіне, прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін цяпер таксама робіць акцэнт на дэстабілізацыі Малдовы, дзе ў кастрычніку маюць адбыцца парлямэнцкія выбары.

Фота Вікіпэдыя

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуская эканоміка ў пастцы нізкіх тэмпаў росту — тлумачэньне эканаміста Крука

Чым тлумачыцца рост беларускай эканомікі з канца 2022 году? Чаму адміністрацыйнае рэгуляваньне цэнаў не спараджае дэфіцыту? Як выглядае беларуская эканоміка ў параўнаньні з эканомікамі суседзяў — Латвіі, Літвы і Польшчы? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук.

https://smarturl.click/w9nkn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

85 гадоў таму пачалася Другая сусьветная вайна

1 верасьня 1939 году нацысцкая Нямеччына напала на Польшчу, у складзе якой тады былі Віленскае, Наваградзкае, Беластоцкае і Палескае ваяводзтвы — там жылі беларусы, шмат зь іх трапілі ў шэрагі Польскага войска, Корпусу аховы памежжа ды іншых фармаваньняў, якія першымі пачалі збройнае супрацьстаяньне нацыстам. Першыя бомбы ўпалі на Горадню і Баранавічы ў верасьні 1939 году.

Пра іншыя падзеі, якія адбываліся 1 верасьня - у публікацыі "Ўжо сёньня".
https://smarturl.click/vw3vy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Жанчынам падалося, што Лукашэнка, гэты „пакаці-гарошак“, будзе ім абаронцам», — Сьвятлана Курс

У праекце «Сьведкі Лукашэнкі» пісьменьніца Сьвятлана Курс разважае пра тое, чаму, паводле сацыялёгіі, беларускія жанчыны на многіх выбарах падтрымлівалі Лукашэнку значна актыўней за мужчын.
https://smarturl.click/3kD2p

Читать полностью…
Subscribe to a channel