radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Каардынацыйная рада з нагоды затрыманьня Васіля Верамейчыка: «Гэта спэцапэрацыя КДБ»

Паводле зьвестак Каардынацыйнай рады, Верамейчыка затрымалі ў Хашыміне 13 лістапада, у Беларусь яго экстрадавалі ўжо на наступны дзень — 14 лістапада. «Пазьней стала вядома, што апэрацыю арганізаваў КДБ Беларусі, выкарыстаўшы ў якасьці фармальнай прычыны затрыманьня бойку», — гаворыцца ў паведамленьні КР.

Інфармацыю раней не публікавалі ў СМІ на просьбу сваякоў і каб не прыцягваць увагу беларускіх спэцслужбаў. Пазьней стала вядома пра ператрусы, праведзеныя ў сваякоў Верамейчыка. У Беларусі яму пагражае больш за 20 гадоў турмы ці нават сьмяротнае пакараньне. Падрабязьней:

https://smarturl.click/0eR8g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тлумачым з Гурневічам. Новая вайна з дармаедамі

У Беларусі не застанецца людзей без уласнага жытла. Кожны атрымае працу. Так абяцае Лукашэнка. Праўда, ёсьць нюанс. Барацьбе з так званымі дармаедамі хутка споўніцца 10 гадоў. Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч:

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=zIuUiHpjQZs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колькасьць працаздольных беларусаў у рэгіёнах скарачаецца

Пра гэта прызналіся самі чыноўнікі. На верасень 2024 году ў Беларусі бракавала 164 тысячы работнікаў. Чыноўнікі спрабуюць вярнуць людзей у рэгіёны, напрыклад з дапамогай абавязковага разьмеркаваньня. Але ці вырашыць гэта праблему з дэфіцытам работнікаў? Пра гэта ў сюжэце Свабоды.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ліхтэнштэйн пашырыў санкцыі супраць Беларусі

20 лістапада Ліхтэнштэйн пашырыў санкцыі ў дачыненьні да Беларусі, сынхранізаваўшы іх з апошнім пакетам санкцыяў Эўразьвязу, прынятым 29 чэрвеня 2024 году.
Чэрвеньскія санкцыі ЭЗ былі накіраваныя ў асноўным на тое, каб Расея не магла абысьці празь Беларусь уведзеныя супраць яе санкцыі:

https://smarturl.click/pp3vb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прадстаўнік пракуратуры ў Варшаве пракамэнтаваў ператрус у рэдакцыі «Белсату»

Прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы Пётр Антоні Скіба ў гутарцы з PAP паведаміў, што пошукі ідуць «у справе аб нанясеньні TVP SA ў пэрыяд са жніўня 2018 году да студзеня 2024 году маёмаснай шкоды ў вялікіх памерах на агульную суму больш як 7 млн злотых шляхам заключэньня дамоваў на аказаньне ІТ-паслуг і замоваў на куплю з канкрэтным прадпрымальнікам»:

https://smarturl.click/B65Qn

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка памілаваў яшчэ 32 палітвязьняў

Гэта 8 жанчын і 24 мужчыны, асуджаныя паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў. 17 чалавек маюць хранічныя захворваньні, адзін мае інваліднасьць. У 17 асуджаных ёсць дзеці, зь іх двое — шматдзетныя. 9 памілаваных — старэйшыя за 50 гадоў, паведамляе @pul_1.

Гэта ўжо шостая хваля памілаваньняў за апошнія месяцы. Да гэтага на волю па памілаваньні выйшлі 146 палітзьняволеных:

https://smarturl.click/0eRdg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Міны, зьнішчаны лес, цяжкія мэталы ў глебе. Як вайна забівае прыроду Ўкраіны і колькі спатрэбіцца часу на аднаўленьне

Два з паловай гады вайны найцяжэйшым чынам адбіліся на экалягічным становішчы месцаў, дзе ішлі баі і якія былі акупаваны расейскім войскам.

https://smarturl.click/B65B9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Замарозіць», каб ня блытаўся пад нагамі. Куды падзець дэкаратыўны УНС

«Усебеларускі народны сход» задумваўся Аляксандрам Лукашэнкам як мэханізм транзыту ўлады. Але, паколькі сыходзіць Лукашэнка перадумаў, то ўзьнікла праблема: што рабіць з ужо створаным УНС? Вырашылі пакуль «замарозіць», каб ня блытаўся пад нагамі, піша Валер Карбалевіч.

https://smarturl.click/baldM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Экс-кіраўнік МУС Беларусі Навумаў будуе гандлёвы цэнтар у акупаваным Марыюпалі на месцы «моргу расейскіх вайскоўцаў»

Уладзімера Навумава падазраюць у датычнасьці да зьнікненьня апазыцыйнага палітыка Віктара Ганчара, экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, бізнэсоўца Анатоля Красоўскага і тэлеапэратара Дзьмітрыя Завадзкага. Ён знаходзіцца ў санкцыйных сьпісах Эўразьвязу, ЗША і Вялікай Брытаніі.

Цяпер Навумаў мае бізнэс-справы ва ўкраінскім Марыюпалі, які акупавалі расейскія войскі.

Дэталі Свабодзе расказаў Пятро Андрушчанка, дарадца украінскага мэра Марыюпалю.

https://smarturl.click/kj0dx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пракуратура Швэцыі кваліфікавала абрыў кабэля ў Балтыйскім моры як дывэрсію

Пракуратура Швэцыі ініцыявала папярэдняе расьсьледаваньне па факце меркаванай дывэрсіі з прычны двух абрываў кабэля ў Балтыйскім моры, паведамляецца ў прэс-рэлізе ведамства.

https://smarturl.click/xBZzY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Новай Зэляндыі адбыўся вялікі марш пратэсту карэннага насельніцтва

У сталіцы краіны дзясяткі тысяч прадстаўнікоў карэннага насельніцтва краіны — народу маоры — пратэставалі супраць спробы кансэрватараў пераасэнсаваць асноватворчую дамову Вайтангі, на якой збудаваная дзяржава.

https://smarturl.click/gpzRo

Tangata whenua з мовы маоры — «людзі зямлі». Гэтым тэрмінам абазначаюць карэннае насельніцтва, а на плякаце патрабаваньне да яго прыслухацца.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

4 гады таму ў Менску тысячы людзей разьвіталіся з забітым Раманам Бандарэнкам

20 лістапада 2020 году ў Менску пахавалі 31-гадовага Рамана Бандарэнку. Разьвітаньне прайшло ў царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага на вуліцы Гамарніка на поўначы Менску, непадалёк Курапатаў.

Раман Бандарэнка памёр 12 лістапада 2020 году. Яго жорстка зьбілі падчас затрыманьня на «плошчы Перамен» у Менску. Хто менавіта забіў Рамана, невядома, аднак сярод прысутных падчас нападу 11 лістапада на запісах з камэраў назіраньня пазналі экс-кіраўніка Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітрыя Баскава, неаднаразовага чэмпіёна сьвету ў тайскім боксе і кікбоксінгу Дзьмітрыя Шакуту і прэс-сакратарку Лукашэнкі Натальлю Эйсмант.

Больш падзей 20 лістапада чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/0eRXv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Удары Ўкраіны заходнімі далёкабойнымі ракетамі па Расеі: якія наступствы? Тлумачыць вайсковы экспэрт

Ці можа дадзены Ўкраіне дазвол выкарыстоўваць заходнюю далёкабойную зброю для ўдараў па тэрыторыі Расеі зьмяніць хаду вайны? Чым Расея хутчэй за ўсё адкажа на гэтую новую сытуацыю? Як на рэакцыю Крамля можа паўплываць хуткі прыход да ўлады ў ЗША Дональда Трампа?

На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае вайсковы аналітык Юры Фёдараў:

https://smarturl.click/vw135

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 19 лістапада

🇺🇦 1000 дзён вайны Расеі супраць Украіны. Як расейскія вайскоўцы палявалі на ўкраінскага гандляра ў Бучы — фільм Радыё Свабода. ВІДЭА

👬 Памежнікі прапанавалі здымаць адбіткі пальцаў у іншаземцаў, якія едуць у Беларусь. Дэпутаты падтрымалі

💰 Курс даляра ЗША ў Беларусі зноў пабіў рэкорд. Трэці за чатыры дні

👫 Лукашэнка прапанаваў, каб райвыканкамы прызначалі кіраўнікоў прыватных кампаній

🙍🏻‍♂️ Кіраўнік «Белсату» Аляксей Дзікавіцкі вырашыў датэрмінова пакінуць тэлеканал і патлумачыў чаму

👨🏻‍⚖️ Суды над мёртвымі. Навошта беларускія ўлады абвінавачваюць нябожчыкаў у генацыдзе беларускага народу

✍🏻 Прымус да ляяльнасьці. Пра збор подпісаў як стрэс-тэст для сыстэмы разважае аналітык

🎥 «ПіК Свабоды» Што рабіць з далярамі? Ці бегчы ў абменьнікі? Парады экспэртаў

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Курс даляра ЗША ў Беларусі пабіў чарговы рэкорд. Ці бегчы ў абменьнікі?

19 лістапада таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы прынесьлі чарговае гістарычнае павышэньне курсу даляра ЗША адносна рубля. Новы курс даляра — 3,3937 беларускага рубля. Што гэта азначае для людзей у Беларусі, якія па даўняй традыцыі частку заробкаў мяняюць на даляры? З чым зьвязаны рост курса даляра і ці будзе гэтя тэндэнцыя працягвацца?

Адказваюць старшая навуковая супрацоўніца дасьледчага цэнтру Beroc, эканамістка Анастасія Лузгіна і эканамічны блогер і прадпрымальнік Аляксандар Кныровіч:

ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/QqPmgq2-5OE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У прапагандысцкім фільме АНТ паказалі затрыманага былога «каліноўца»

У фільме на дзяржаўным тэлеканале АНТ, у якім Захад абвінавачваюць у спробах захапіць Беларусь, паказалі кадры з былым беларускім добраахвотнікам ва Ўкраіне Васілём Верамейчыкам, якога пад вартай выводзяць з самалёта ў менскім аэрапорце.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Верамейчыка затрымалі тыдзень таму ў Віетнаме. Выданьне, са спасылкай на саслужыўцаў піша, што Васіль пасьпеў напісаць, што яго затрымліваюць, але абставіны затрыманьня застаюцца цьмянымі:

https://smarturl.click/0eR8g

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 20 лістапада

✍🏻 Лукашэнка памілаваў яшчэ 32 палітвязьняў

👮🏻‍♂️ У рэдакцыі тэлеканалу «Белсат» у Варшаве прайшоў ператрус. Прадстаўнік пракуратуры ў Варшаве пракамэнтаваў

💰 Курс даляра ЗША ў Беларусі пераадолеў плянку 3,4 рубля, гэта новы рэкорд

🏢 Экс-кіраўнік МУС Беларусі Навумаў будуе гандлёвы цэнтар у акупаваным Марыюпалі на месцы «моргу расейскіх вайскоўцаў»

🇪🇪 Эстонія перадасьць у фонд ахвяр рэпрэсій беларускага рэжыму 30 тысяч эўра

👫 «Імкнуцца запоўніць кадравы дэфіцыт». Чаму Лукашэнка зноў узяўся за «дармаедаў»

🎥«ПіК Свабоды». «Я не ўяўляю, што гэтага ня ведаў Кабінэт». Дзікавіцкі пра тое, чаму пакідае «Белсат»

🔍 «Ці са мной усё добра, будзе вядома праз тыдзень-два». Як беларускія сілавікі правяраюць кандыдатаў на працу ў дзяржаўных установах

«Замарозіць», каб ня блытаўся пад нагамі. Куды падзець дэкаратыўны УНС: разважае аналітык

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Імкнуцца запоўніць кадравы дэфіцыт». Чаму Лукашэнка зноў узяўся за «дармаедаў»

«Нельга вырашыць праблему зь беспрацоўнымі, назваўшы іх „дармаедамі“ і закідаўшы штрафамі ці высокай камуналкай». Расказваем, як беларускія ўлады змагаюцца з афіцыйна беспрацоўнымі і чаму гэтую тэму зноў узьняў Лукашэнка:

https://smarturl.click/DalRo

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускіх альпіністак, якія зьніклі ў гарах Турэччыны, знайшлі

Дзьвюх беларускіх альпіністак — сясьцёр Валянціну і Марыю Іванковых, якія зьніклі ў раёне горнага хрыбта Аладаглар каля населенага пункту Чамарды ў цэнтральнай частцы краіны, знайшлі жывымі сёньня каля 16.50 у правінцыі Кайсеры. Паведамляецца, што «стан іх здароўя добры»:

https://smarturl.click/G6lnm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзікавіцкі: Гэта іміджавая памылка Ціханоўскай

Тэлеканал «Белсат» перастае існаваць як незалежная адзінка і ператваецца ў рэдакцыю замежнага вяшчаньня Польскага грамадзкага тэлебачаньня TVP. Выканаўца абавязкаў дырэктара тэлеканалу Аляксей Дзікавіцкі пакідае пасаду датэрмінова. Ці паўплывае новы статус на працу журналістаў і лёс «Белсат», і якое дачыненьне да пераменаў на тэлеканале мае Сьвятлана Ціханоўская, расказвае Аляксей Дзікавіцкі:

https://youtu.be/Mvu5JXSQNUU

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Курс даляра ЗША ў Беларусі пераадолеў плянку 3,4 рубля, гэта новы рэкорд

Новы курс амэрыканскага даляра склаў 3,4007 беларускага рубля. Папярэдні гістарычны максымум быў вызначаны 14 лістапада, калі курс даляра ЗША вырас да 3,3635 рубля. На курсе беларускага рубля да даляра адбілася зьніжэньне расейскага, тлумачылі эканамісты, а таксама рост кошту даляра ў сьвеце.

Адзін эўра каштуе 3,5843 рубля, гэтая валюта таксама вырасла ў параўнаньні з папярэднім днём:

https://smarturl.click/M1l0p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ператрус у рэдакцыі тэлеканалу «Белсат» у Варшаве

Супрацоўнікі Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро прыйшлі раніцай 20 лістапада ў будынак TVP ў рэдакцыю тэлеканалу «Белсат». Неафіцыйна вядома, што супрацоўнікі бюро праводзяць і ператрус у кватэры былой кіраўніцы «Белсату» Агнешкі Рымашэўскай.

https://smarturl.click/Adg2R

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядомым поўнае імя аўтара перакладу «Менскага тафсіру», помніка ісламскага пісьменства XVII стагодзьдзя

Зьвесткі знайшліся ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.

Поўнае імя стала вядомым з дакумэнту, датаваным 8 ліпеня 1679 году, сьведчыў пра куплю нерухомасьці менскім мусульманінам Х. Ільяшэвічам ад іншага мусульманіна Смольскага, і зьмяшчаў паказаньні сьведкі мулы мячэці Менску «Урыяша Шлямовіча».

https://smarturl.click/LY7LO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пакупнікоў на дом Цапкалаў, які ўлады прадаюць з аўкцыёну, не знайшлося

Стартавая цана на аўкцыёне 2 104 000 рублёў. Але, як вынікае са зьвестак БелЮрЗабесьпячэньня, удзельнікаў, дапушчаных да таргоў, не знайшлося.

https://smarturl.click/Q1lYB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амбасада ЗША ў Кіеве заявіла аб закрыцьці, бо атрымала інфармацыю пра новую інтэнсіўную атаку Расеі

Папярэджаньне зьявілася на наступны дзень пасьля таго, як расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін зацьвердзіў сваім указам новую ядзерную дактрыну.

https://smarturl.click/qlnZw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ці са мной усё добра, будзе вядома праз тыдзень-два». Як беларускія сілавікі правяраюць кандыдатаў на працу ў дзяржаўных установах

«Я напісала заяву на працаўладкаваньне, схадзіла да некалькіх начальнікаў, і адзін сказаў, што вядома будзе, ці ўсё са мной добра, праз тыдзень-два. Празь нейкі час сказалі, што ўсё добра, можна працаваць. Зьвесткі перадаюць у МУС, які глядзіць, ці ёсьць у мяне нейкія адміністрацыйкі».


Як дзяржава правярае на ляяльнасьць прэтэндэнтаў на працу.

https://smarturl.click/RAlxb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Траціна жыхароў пакінулі свае дамы, тысячы загінулых цывільных: 1000 дзён вайны ва Ўкраіне ў лічбах

З поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну загінулі тысячы мірных жыхароў Украіны, амаль траціна жыхароў краіны вымушана пакінулі свае дамы, сотні школ, бальніц і іншай грамадзянскай інфраструктуры разбураныя абстрэламі. «Настоящее время» сабрала галоўныя лічбы, якія расказваюць пра гэтыя 1000 дзён вайны Расеі ва Ўкраіне:

https://smarturl.click/Q1lk3

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прымус да ляяльнасьці. Збор подпісаў як стрэс-тэст для сыстэмы

«Падчас апошняй выбарчай кампаніі, якая працягваецца ў Беларусі, зьнікла свабода выбару нават на афіцыёзна-прапагандысцкім узроўні. Гэтыя выбары сталі пэўным рубяжом, які фіксуе эвалюцыю рэжыму, пераход яго ў іншую стадыю», — падсумоўвае аналітык Валер Карбалевіч і тлумачыць, чаму:

https://smarturl.click/nyRgO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трое грамадзян Эстоніі знаходзяцца ў турмах Беларусі, — эстонскае МЗС

«Мы ведаем, што яны там. Мы зь імі ў кантакце і імкнёмся іх падтрымліваць», — сказаў міністар замежных спраў Эстоніі Маргус Цахкна на прэс-канфэрэнцыі. Ён не ўдакладніў, ці можна лічыць кагосьці з арыштаваных рэжымам Лукашэнкі эстонцаў палітычнымі вязьнямі.

Паводле зьвестак праваабаронцаў на канец верасьня 2024 году, сама меней 59 замежных грамадзян фігуруюць у Беларусі ў палітычна матываваных крымінальных справах:

https://smarturl.click/z2BjJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Берасьцейскім раёне 22-гадовы памежнік, верагодна, зьдзейсьніў суіцыд

Раніцай 18 лістапада на тэрыторыі памежнай заставы «Цярабунь» у Берасьцейскім раёне знайшлі труп вайскоўца 2002 году нараджэньня з прыкметамі суіцыду. Ён быў прызваны на службу ў красавіку 2024 году і праходзіў службу ў Берасьцейскай памежнай групе. Прычыны здарэньня высьвятляюцца:

https://smarturl.click/LY7Xe

Читать полностью…
Subscribe to a channel