❗️❗️Як расейскія вайскоўцы стварылі ў Нароўлі фільтрацыйны лягер на пачатку поўнамаштабнай вайны. РАСЬСЬЛЕДАВАНЬНЕ
Расейскія вайскоўцы на пачатку поўнамаштабнай вайны стварылі ў Нароўлі фільтрацыйны лягер. Яго дакладнае месцазнаходжаньне ў Беларусі удалося знайсьці падчас расьсьледаваньня, праведзенага журналістамі Беларускага расьсьледніцкага цэнтру сумесна зь беларускай рэдакцыяй Радыё Свабода і ўкраінскім выданьнем «Схемы». Лягер разьмяшчаўся на тэрыторыі дзяржаўнага прадпрыемства «Прыпяцкі альянс».
Празь яго праходзілі як украінскія вайскоўцы, так і цывільныя, якіх падазравалі ў працы на ўкраінскія спэцслужбы. Некаторыя праваабаронцы назвалі гэты лягер адным з самых жорсткіх у стаўленьні да палонных. Падрабязьней у расьсьледаваньні:
https://smarturl.click/dpEZE
6% жыхароў Беларусі маюць інваліднасьць, дзяцей з інваліднасьцю 17 тысяч
У Беларусі пражывае больш за 549 тысяч людзей з інваліднасьцю, гэта 6% насельніцтва краіны, паведаміла намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка. Найбольш людзей маюць II групу інваліднасьці — 225,3 тысячы чалавек, самая малалікая — I група:
https://smarturl.click/8E298
Крамлёўскі інстытут прапануе перапісаць гісторыю Беларусі на аснове ідэяў «рускага сьвету» і «адзінага народа», — «Бюро»
У Расеі заклапочаныя тым, як у беларускіх падручніках і культурна-гістарычных праграмах трактуецца «старая гісторыя», бо гэтая трактоўка «радыкальна разыходзіцца з прынятай у Расеі» і фармуе ідэнтычнасць беларусаў «на антырасейскіх прынцыпах», гаворыцца ў аналітычнай запісцы, падрыхтаванай Расейскім інстытутам стратэгічных дасьледаваньняў.
У дакумэнце гаворыцца, што Расея зацікаўленая ў зацьвярджэньні заяўленых Лукашэнкам гістарычных трактовак, якія «прадугледжваюць адмену антырасейскй і радыкальна прапольскй вэрсіі гісторыі», і настойваюць на ўключэньні ў іх ідэяў «расейскай гістарычнай палітыкі» на аснове сфармуляваных Пуціным паняцьцяў «рускага сьвету», «краіны-цывілізацыі» і «адзінага народа», піша «Бюро»:
https://smarturl.click/Xy2QA
Рытуальны саміт і амбіцыйныя прапановы Лукашэнкі
«У эпічнай канфрантацыі з Захадам, якую вядзе РФ нібыта ад імя „сусьветнай большасьці“, АДКБ ніякага ўдзелу не бярэ. Адна толькі Беларусь усяляк падтрымлівае Расею», — Валер Карбалевіч аналізуе саміт АДКБ ў Астане:
https://smarturl.click/Zy8AW
Пуцін у Астане папярэдзіў аб новых ударах ракетамі «Арэшнік» па Ўкраіне. Лукашэнка назваў ракеты добрымі
Пуцін упершыню скарыстаўся пляцоўкай АДКБ для сваіх пагроз Украіне.
https://smarturl.click/71ZVD
Расея запусьціла па Ўкраіне 97 дронаў і 91 ракету: больш за мільён украінцаў засталіся без электраэнэргіі
Раніцай 28 лістапада расейскія войскі нанесьлі па Ўкраіне камбінаваны ўдар — спачатку запусьцілі баявыя і выведныя дроны, а празь нейкі час атакавалі крылатымі ракетамі.
https://smarturl.click/yqBgd
Палітзьняволенага журналіста Ігара Карнея зноў будуць судзіць
Ігара Карнея абвінавачваюць у непадпарадкаваньні патрабаваньням адміністрацыі калёніі.
https://smarturl.click/ppn07
Разарваныя сем'і. Як беларусы, якія ня могуць прыехаць на радзіму, сустракаюцца з блізкімі на нэўтральнай тэрыторыі
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году Беларусь змушана пакінулі сотні тысяч людзей. «Настоящее время» пагаварыла зь беларусамі пра тое, як яны падтрымліваюць сямейныя сувязі ва ўмовах новай «жалезнай заслоны», з прычыны якой некаторыя ня бачылі сваіх блізкіх ужо больш за чатыры гады.
https://smarturl.click/0en4L
101 год таму ў Беларусі заснавалі літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк»
28 лістапада 1923 году ў Беларусі было заснаванае літаратурнае аб’яднаньне «Маладняк». Аб’яднаньне праіснавала пяць гадоў і ўвайшло ў гісторыю як першая і найбольш масавая пісьменьніцкая арганізацыя Беларусі.
Філіі «Маладняка» існавалі па ўсёй краіне, а таксама ў Латвіі, Расеі і Чэхаславаччыне. Ініцыятарамі абʼяднаньня выступілі Міхась Чарот, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Адам Бабарэка і Язэп Пушча.
«Маладняк» усімі сіламі імкнуўся адпавядаць сваёй назьве, заклікаў да рэвалюцыйнай перамены сьвету і да таго, каб пісьменьнікаў старой фармацыі скінуць з карабля гісторыі. У 1930-я гады большасьць сяброў гэтай арганізацыі былі рэпрэсаваныя.
Больш падзей гэтага дня чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/71ZYX
Трамп намінаваў на пасаду пасланьніка па Ўкраіне адстаўнога генэрала, які раней прапаноўваў замарозіць вайну
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ягоным спэцпасланьнікам па ўрэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне стане генэрал-лейтэнант у адстаўцы Кіт Келаг. У чэрвені Келаг прэзэнтаваю сваю стратэгію па Ўкраіне, у якой прапаноўваў замарозіць канфлікт па бягучай лініі судакрананьня і прымусіць Маскву і Кіеў да перамоваў:
https://smarturl.click/mpRGz
Тлумачым з Гурневічам. Чаму сілавікоў трэніруюць перад 26 студзеня
Беларусы — мірныя людзі, але да пары. Гэта пацьвярджае беларуская гісторыя. 27 лістапада адзначаецца гадавіна Слуцкага паўстаньня. У гэты дзень у 1920 годзе на Случчыне пачалося паўстаньне за незалежнасьць Беларусі, або Слуцкі збройны чын.
Дзьмітры Гурневіч тлумачыць, чаму гэты дзень называецца Дзень герояў:
https://www.youtube.com/watch?v=tTbi0PNSj34
Ці сапраўды неба над Беларусьсю «мірнае»?
Ці праўда, што неба над Беларусьсю «мірнае», і што пра гэта кажа прапаганда? — Расказвае Глафіра Жук.
Як узаемадзейнічаюць базы вышуку Беларусі, Расеі, СНД, Інтэрполу. Тлумачаць былы міліцыянт і юрыст
Ці можа беларус быць у базе вышуку ў Беларусі і ня быць у Расеі? Ці ёсьць у Беларусі розныя базы вышуку? Ці адзіная ў краінаў СНД база вышуку? Калі на чалавека заведзеная крымінальная справа, ці абавязкова ён будзе ў базе вышуку? — Свабода паспрабавала разабрацца ў гэтых пытаньнях разам з былым беларускім праваахоўнікам і юрыстам:
https://smarturl.click/1dXqO
У Вільні каля Сейма прайшла акцыя салідарнасьці з экс-каліноўцам, якога дэпартавалі ў Беларусь
Раней Літва забараніла былому каліноўцу Васілю Верамейчыку ўезд у Эўразьвяз праз «пагрозу нацыянальнай бясьпецы», а 20 лістапада яго экстрадавалі ў Беларусь зь Віетнаму. Агранізатары і ўдзельнікі акцыі ў падтрымку Верамейчыка агучылі шэраг патрабаваньняў да ўладаў Літвы, а таксама зьвярнуліся да міжнароднай супольнасьці.
Падрабязьней + шмат фота: https://smarturl.click/z28Xw
Кіраваньне трактарам, яшчэ менш прыватных установаў. Што чакае школьнікаў і студэнтаў пасьля зьменаў у Кодэксе «Аб адукацыі»
«Мусяць быць сацыялягічныя дасьледаваньні, каб зразумець, чаго сёньня хоча моладзь». Улады прапануюць маладым людзям навучыцца кіраваць трактарам і атрымаць стыпэндыю на платным аддзяленьні.
Спыталі ў экспэрта, што сапраўды трэба мяняць у беларускай сыстэме адукацыі.
https://smarturl.click/2qy7A
Фільтрацыйны лягер у Нароўлі. Новыя падрабязнасьці
Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру (БРЦ) сумесна зь беларускай рэдакцыяй Радыё Свабода і ўкраінскім выданьнем «Схемы» вызначылі месцазнаходжаньне расейскага фільтрацыйнага лягера на тэрыторыі Беларусі. Ён разьмяшчаўся ў горадзе Нароўля, што за 40 кілямэтраў ад украінскай мяжы, і дзейнічаў на пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе.
Пра гэты лягер у праграме «ПіК Свабоды» расказаў кіраўнік БРЦ Станіслаў Івашкевіч:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/LKzx6jSFONc
Эўрапарлямэнт не прызнаў вынікі выбараў у Грузіі. Грузія прыпыняе перамовы па ўступленьні ў ЭЗ да 2028 году
Эўрапарлямэнт зацьвердзіў рэзалюцыю, якая не прызнае вынікі парлямэнцкіх выбараў у Грузіі і заклікае да незалежнага, міжнароднага і празрыстага расьсьледаваньня абвінавачаньняў у маніпуляцыях з вынікамі галасаваньня 26 кастрычніка, а таксама да правядзеньня новых выбараў.
Тым часам прэм'ер Грузіі заявіў, што краіна адмаўляецца ад перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз да 2028 году і ад усіх бюджэтных грантаў з боку ЭЗ:
https://smarturl.click/Zy8RW
Польскі суд прыняў рашэньне па беларусу, на якога ў Беларусі завялі крымінальныя справы паводле 8 артыкулаў
Суд у Познані вырашыў, што 28-гадовага беларуса Дзьмітрыя Плескачова нельга выдаваць у Беларусь. Пра гэта Свабодзе расказаў сам Дзьмітры Плескачоў.
Са словаў Плескачова, судзьдзя адзначыў, што нельга выдаваць чалавека краіне, дзе нельга гарантаваць яму захаваньне ягоных правоў. Канчатковае рашэньне па лёсе Плескачова будзе прымаць міністар юстыцыі Польшчы:
https://smarturl.click/YzB6M
Парлямэнт Латвіі не падтрымаў забарону на працу грамадзян Беларусі і Расеі ў мясцовых школах
Раней з такой прапановай выступіла фракцыя апазыцыйнага Нацыянальнага аб’яднаньня Латвіі. Яна таксама прапанавала забараніць грамадзянам Беларусі і Расеі працаваць журналістамі.
https://smarturl.click/DaE6n
У Малдове на час расейскага ўдару па Ўкраіне спынялі дзейнасьць памежных пунктаў пропуску
Расея атакавала найбольшую ў Эўропе Днястроўскую ГЭС, якая знаходзіцца на мяжы з Малдовай.
https://smarturl.click/ppng7
«Робяць усё, каб не было мараў». Лекары дасьледавалі, як беларуская турма ўзьдзейнічае на жаночае здароўе
На думку псыхалягіні Вольгі Вялічкі, жанчыны ў турмах знаходзяцца ў значна больш уразьлівым становішчы, чым зьняволеныя мужчыны, а прычыны праблемы трэба шукаць глыбей, чым у падзеях 2020 году.
https://smarturl.click/op36n
Латвія замарозіла актывы беларускіх і расейскіх кампаній больш як на 350 мільёнаў эўра
У краіне замарожаныя фінансавыя актывы на суму 53 мільёны эўра, а таксама долі ў капітале некалькіх кампаній намінальным коштам больш за 100 мільёнаў эўра, 101 аб’ект нерухомасьці, 66 транспартных сродкаў, правы інтэлектуальнай уласнасьці і грузы мінэральных угнаеньняў, якія належаць суб’ектам санкцый, уведзеных Латвіяй.
https://smarturl.click/3kjY8
Як беларускія ўлады спрабавалі скапіяваць выбарчы досьвед Ціханоўскага і што з гэтага атрымалася
«Блогеры мусяць мець твар, пазыцыю, за нешта змагацца, зь нечым спрачацца, выпускаць пару, зьбіраць аднадумцаў. Гэта немагчыма рабіць паводле бюракратычнай інструкцыі. І, хутчэй за ўсё, у нейкім пытаньні блогер разыдзецца з генэральнай лініяй Лукашэнкі, тым больш што яна сама зьмяняецца ў яго». Расказваем пра экспэрымэнт уладаў у стварэньні «сваіх» блогераў.
https://smarturl.click/Eex85
Як TikTok спрыяў узьлёту ўльтраправага кандыдата ў прэзыдэнты Румыніі Кэліна Джарджэску
Кэлін Джарджэску, малавядомы ультраправы палітык, выкарыстоўваў TikTok для распаўсюджваньня сваіх антыэўразьвязаўскіх і антынатаўскіх ідэй, што дазволіла яму атрымаць перамогу ў першым туры прэзыдэнцкіх выбараў у Румыніі.
Як посьпех Джарджэску зьвязаны зь ягонай кампаніяй у сацсетках, расказваюць журналісты Радыё Свабода Сімона Кырлюджа і Тоні Вэсалоўскі:
https://smarturl.click/e5xz9
Ток-шоу «Гутаркі»: комікі Ідрак Мірзалізадэ і Міхась Ільін — пра спорт і здароўе
Ці варта дадаваць электрашокеры ў спорт, за кім у спартзалі патрэбна вока і чаму мы ўсе так баімся стаматолягаў? — У новым выпуску ток-шоў «Гутаркі» комікі Ідрак Мірзалізадэ і Міхась Ільін гавораць пра спорт і здароўе.
Шоў выходзіць на плятформе Votvot — гэта мультымедыйны праект Радыё Свабода, які знаёміць з творчасьцю аўтараў, абмежаваных да распаўсюду, або забароненымі з-за іх антываеннай пазыцыі:
https://smarturl.click/0en2W
Галоўнае за 27 лістапада
👫 У Вільні каля Сейма прайшла акцыя салідарнасьці з экс-каліноўцам, якога дэпартавалі ў Беларусь. ФОТА
💰 Курс даляру ў Беларусі пабіў чарговы рэкорд
👮🏻♂️ Хроніка перасьледу: у Гомлі затрымалі сама меней 10 чалавек, уладальніка сайту навінаў s13 асудзілі трэці раз
✍🏻 Інтэрнаты пры манастырах, яшчэ менш прыватных установаў. Што чакае школьнікаў і студэнтаў пасьля зьменаў у Кодэксе «Аб адукацыі»
🔍 Як узаемадзейнічаюць базы вышуку Беларусі, Расеі, СНД, Інтэрполу. Тлумачаць былы міліцыянт і юрыст
🎥 «ПіК Свабоды». Як блогер Лапшын стаў праваабаронцам пасьля беларускай вязьніцы, а цяпер расказвае сьвету пра турмы Беларусі
🗣 «Гісторыя на Свабодзе». Народ «літва» прыйшоў на славянскія землі, ні ў кога не спытаўшы дазволу, — Аляксандар Груша
👬Тлумачым з Гурневічам. Чаму сілавікоў трэніруюць перад 26 студзеня
«Нічога ня мелі супраць Лукашэнкі, пакуль ня трапілі ў ягоную турму», — блогер Лапшын
Як зрабіць катастрафічную сытуацыю ў турмах Беларусі больш відочнай у сьвеце? Гэта мэтанакіравана робіць былы вязень беларускай турмы блогер Аляксандар Лапшын, які нядаўна падчас лекцый у розных краінах Азіі расказваў, што перажыў за кратамі на «Валадарцы».
Госьць «ПіКа Свабоды» — блогер Аляксандар Лапшын, якога восем гадоў таму Беларусь выдала афіцыйнаму Баку і які дамогся, каб ААН прызнала гэта незаконным:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/nulGndYWD_Y
Роля продкаў беларусаў у стварэньні Вялікага Княства Літоўскага
Ці ўсё мы ведаем пра працэс стварэньня Вялікага Княства Літоўскага? Як Полацак трапіў пад кантроль Вільні? — Пра гэта і ня толькі гаворым з доктарам гістарычных навук, былым дырэктарам акадэмічнай бібліятэкі імя Якуба Коласа Аляксандрам Грушам:
🎥 ВІДЭА: https://youtu.be/zk_Ewg8aXFQ
Сталі вядомыя дэталі абвінавачаньня дэпутата Ўкраіны, які сустракаўся з Лукашэнкам перад уварваньнем Расеі
Праводле сьледчых, дэпутат Яўген Шаўчэнка дакладна ведаў аб правядзеньні супольных беларуска-расейскіх вайковых вучэньняў на тэрыторыі Беларусі з 2021 да 23 лютага 2022 году, «пад прыкрыцьцём якіх былі сфармаваныя расейскія батальённыя і ротныя тактычныя групы і атрады спэцыяльнага прызначэньня», што 24 лютага 2022 году ўдзельнічалі ў ваеннай агрэсіі зь беларускай тэрыторыі.
Якія яшчэ эпізоды згадваюцца ў справе:
https://smarturl.click/O03D8
Калі Захад здасца ва Ўкраіне, то наступнымі будуць Беларусь і Малдова, — Аркадзь Мошэс
Дасьледнік Аркадзь Мошэс аналізуе, як і на якіх умовах можа скончыцца вайна ва Ўкраіне, і заяўляе, што магчымасьцяў для геапалітычнага развароту ў Лукашэнкі больш няма.
https://smarturl.click/RAyXW