150 гадоў таму ў беларускім Моталі нарадзіўся Хаiм Вэйцман, першы прэзыдэнт Ізраілю
Хаім нарадзіўся ў сям’і чыноўніка, які арганізоўваў сплаў лесу, і быў у бацькоў трэцім дзіцем з 15. Сям’я пазьней пераехала ў Пінск, дзе Хаім Вэйцман скончыў Пінскую рэальную вучэльню. Пасьля ён вучыўся ў Нямеччыне, выкладаў у Жэнэве і Манчэстэры. Урэшце ўзначаліў Сусьветную сыянісцкую арганізацыю, стаў на чале нацыянальнага габрэйскага руху ў Палестыне, прадстаўляў пазыцыю сыянісцкай арганізацыі ў ААН перад прыняцьцем рэзалюцыі пра падзел Палестыны.
У 1949 годзе быў выбраны прэзыдэнтам Ізраілю, прабыў на пасадзе да сьмерці пасьля году на другім тэрміне прэзыдэнцтва.
Пра іншыя падзеі 27 лістапада ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/nyDpb
Абвясьцілі пераможцаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця
Першае месца прысудзілі Валянціну Акудовічу за кнігу «Трэба ўявіць Сізіфа шчасьлівым» — за зьмястоўную і шырокую панараму беларускага інтэлектуальнага жыцьця.
Другое месца — Ганна Янкута, кніга «Час пустазельля», трэцяе месца — Зьміцер Бартосік за кнігу «Забіць упалмінзага» зь «Бібліятэкі Свабоды».
Цырымонія ўзнагароджаньня прайшла сёньня ў Гданьску:
https://smarturl.click/VDk1R
Былыя палітвязьні расказалі, як ім перашкаджалі купляць у турэмных крамах
«У мяне быў ліміт на суму ў адну базавую велічыню. Але з такімі цэнамі, як сёньня, там немагчыма нічога купіць. Два дні ты ходзіш і ламаеш галаву, што самага пажыўнага і вітамінізаванага можна ўключыць у сьпіс на „атаварку“. Пры гэтым цябе не знаёмяць з асартымэнтам і цэнамі ў краме, ты ня ведаеш, што там ёсьць і чаго няма. Сьпіс складаеш наўздагад. Начальнік атраду ідзе са сьпісам у краму і набірае табе тавару», — расказвае Віталь Жук.
У беларускіх калёніях стала нормай абмяжоўваць магчымасьці палітвязьняў купляць дадатковыя прадукты ў турэмных крамах. Сьведчаць былыя палітвязьні, зь якімі пагаварылі праваабаронцы «Вясны»:
https://smarturl.click/5O17j
Беларускі сьвятар стаў ляўрэатам прэміі папскага фонду
Ксёндз Раман Суша стаў ляўрэатам прэстыжнай узнагароды Фонду Centesimus Annus — Pro Pontifice за дасьледаваньне «Мітадызайн у лічбавую эпоху: этычнае і псыхасацыяльнае дасьледаваньне палітычных тэхналёгіяў». Узнагароду ўручаць у Рыме:
https://smarturl.click/gpajO
Візыт падчас грамадзкіх пратэстаў. Як Лукашэнка вучыў пакістанцаў
«Вялікі досьвед замежных візытаў Лукашэнкі паказвае, што яны мала ўплываюць на рост гандлю, эканамічнага супрацоўніцтва ўвогуле. І па выніках візыту ў Пакістан падпісана шмат дакумэнтаў, але яны ў асноўным тычацца даволі вузкіх сфэраў супрацоўніцтва».
Дзясятыя таргі запар курс даляра ў Беларусі абнаўляе гістарычны максымум
Курс даляра вырас да 3,4725 рубля (+0,12%), дзясяты раз запар абнавіўшы гістарычны максымум. Эўра вырас да 3,6528 рубля (+0,21%), расейскі рубель патаньнеў да 3,3295 бел. рубля за 100 расейскіх (−0,25%).
У кастрычніку даляр вырас на 3,34%. За дзесяць месяцаў 2024 году афіцыйны курс даляра ў Беларусі вырас на 4,44%:
https://smarturl.click/dpE8o
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» профіль спэцпрадстаўніцы Літвы ў беларускіх справах у сацсетцы Х
Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» асабістую старонку Асты Андрыяўскене ў сацыяльнай сетцы Х (колішні Twitter). Андрыяўскене — спэцыяльная прадстаўніца Літвы ў беларускіх справах, пасол у асаблівых даручэньнях МЗС Літвы.
❓Колькі агулам «экстрэмісцкіх матэрыялаў» за апошнія гады знайшлі сілавікі?
https://smarturl.click/Xy2nW
Заснавальнік «Новага зроку» пра завочны прысуд: «Не магу атрымаць нават матывацыйную частку»
Заснавальніка мэдычнага цэнтру «Новы зрок» Алега Каўрыгіна завочна асудзілі на 12 гадоў зьняволеньня. Галоўнай бухгальтарцы, намесьнікам дырэктара і галоўнай мэдсястры прысудзілі ад 3 гадоў 3 месяцаў да 3 гадоў 6 месяцаў зьняволеньня з адтэрміноўкай на 3 гады.
Вядомы прадпрымальнік адрэагаваў на прысуд.
https://smarturl.click/kjQLQ
У час візыту Лукашэнкі ў Пакістан каля Ісламабаду адбыліся сутычкі пратэстоўцаў з паліцыяй, ёсьць ахвяры
Пратэсты зьвязаныя не з прыездам Лукашэнкі, а з вострым процістаяньнем у пакістанскай палітыцы.
https://smarturl.click/e5xX1
Расьсьледнікі выявілі беларускія кампаніі, якія набываюць на Захадзе і прадаюць Расеі дэталі для зьнішчальнікаў і ракет
Як адзначаецца ў апублікаваным расьсьледаваньні БРЦ, кіраўніцтва або ўласьнікі гэтых беларускіх кампаніяў зьвязаныя з атачэньнем Аляксандра Лукашэнкі.
https://smarturl.click/vwkj8
Гвалт у адносінах да жанчын — куды зьвяртацца па дапамогу
Ці ведаеце вы, што кожныя 11 хвілін у сьвеце адбываецца забойства жанчыны, што кожную гадзіну больш за пяць жанчын забіваюць свае ж сямейнікі? Думаеце, вас гэта ня тычыцца? То варта пагаварыць пра гэта яшчэ раз. І ня толькі 25 лістапада, у міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. Сабралі інфармацыю, куды зьвяртацца па дапамогу:
https://smarturl.click/aJozd
У Вільні грузавы самалёт кампаніі DHL разьбіўся каля жылога дому. На борце былі 4 чалавекі — два пілёты і два работнікі. Адзін пілёт загінуў. Паведамленьне аб выбуху і пажары гарадзкія службы атрымалі ў 5 раніцы.
Расказваем, што пра гэта вядома.
Галоўнае за 25 лістапада
👨🏻⚖️Суд прыняў рашэньне вызваліць беларуса Дзьмітрыя Лукомскага з закрытага лягера для іншаземцаў у Славаччыне
🙍🏻♂️ Ксяндза Акалатовіча судзяць за «здраду дзяржаве», яму пагражае да 15 гадоў зьняволеньня
🇺🇦 Ва Ўкраіне аштрафавалі беларускі завод за парушэньне закону аб прыёме на працу грамадзян з інваліднасьцю
💰 Курс даляра ў Беларусі ўстанавіў гістарычны максымум, расейскі рубель упаў
👭 «Не падманвайце сябе ўзростам, адукацыяй або паходжаньнем». Сёньня — міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын
🙍🏻♂️Журналіст Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык за кратамі ўжо тры гады
🎥 «Будзем аддзяляцца ад расейскай рэдакцыі». Новая кіраўніца расказала, што далей будзе зь «Белсатам»
✍🏻Спачатку — мова. Ці магчымае ў Беларусі дзяржаўнае двумоўе
360 затрыманых, 178 памілаваных. Праваабаронцы расказалі, як выглядаюць рэпрэсіі перад новай выбарчай кампаніяй
«Будзем аддзяляцца ад расейскай рэдакцыі». Новая кіраўніца расказала, што далей будзе зь «Белсатам»
Што зьменіцца на тэлеканале «Белсат» з прыходам на кіраўнічую пасаду былой прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Аліны Коўшык? Як паўплывае на вяшчаньне зьмена статусу «Белсату» — з асобнага каналу ў рэдакцыю замежнага вяшчаньня Польскага грамадзкага тэлебачаньня TVP? Ці меў офіс дачыненьне да зьмены кіраўніцтва «Белсату»?
На гэтая ды іншыя пытаньні адказвае новая кіраўніца «Белсату», у мінулым прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў справе нацыянальнага адраджэньня Аліна Коўшык:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/o5gqu9W-_8M
Суд прыняў рашэньне вызваліць беларуса Дзьмітрыя Лукомскага з закрытага лягера для іншаземцаў у Славаччыне
Дзьмітры Лукомскі кажа, што суд стаў на ягоны бок і прызнаў, што дзеяньні паліцыі па зьмяшчэньні яго ў Цэнтар былі празьмерныя, а ў паводзінах Дзьмітрыя ў адкрытым лягеры не было складу правапарушэньня ці злачынства.
З-пад варты Дзьмітрыя пакуль не адпусьцілі. Паводле працэдуры, каб пераслаць пісьмовую пастанову суду ў Цэнтар, даецца да 7 дзён. Калі гэта адбудзецца, Дзьмітрыя перавядуць назад у адкрыты лягер, дзе ён далей будзе чакаць рашэньня пра атрыманьне абароны. Калі ж паліцыя будзе абскарджваць пастанову суду, справа можа зацягнуцца, і ўвесь гэты час беларус будзе павінен знаходзіцца ў закрытым лягеры:
https://smarturl.click/Zy8Bd
За год у Менску амаль на 60% вырасла колькасьць спраў аб банкруцтве
На 1 кастрычніка ў Беларусі было адкрыта 975 спраў аб банкруцтве, вынікае са зьвестак, апублікаваных Міністэрствам эканомікі. Больш за ўсё колькасьць такіх спраў вырасла ў Менску — за год на 58,2%, на 1 кастрычніка ў сталіцы іх разглядалі 451. З усіх спраў аб банкруцтве 40,6% — у гандлі:
https://smarturl.click/DaEke
Прэм’ер-міністар Ізраілю падасьць ураду дамову аб замірэньні зь Лібанам
Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу вынесе на канчатковае зацьвярджэньне ўрадам праект дамовы аб спыненьні агню зь Лібанам. У сваім звароце Нэтаньягу адзначыў, што ізраільскае войска мае патрэбу перадыхнуць і засяродзіцца на барацьбе з пагрозай ад Ірану:
https://smarturl.click/z28Eb
Галоўнае за 26 лістапада
🚕 «Падаражэла на 30-40%». Што адбываецца з сэрвісам таксі ў Беларусі і ці могуць зьнізіцца цэны
🎥«Калі Беларусь заявіць, што ідзе ў NATO і ЭЗ, расейскія войскі прыйдуць праз пару тыдняў», — прафэсар Марплз
🇵🇰 Візыт на тле грамадзкіх пратэстаў. Як Лукашэнка вучыў пакістанцаў
🚀 Расьсьледнікі выявілі беларускія кампаніі, якія набываюць на Захадзе і прадаюць Расеі дэталі для зьнішчальнікаў і ракет
💸 Дзясятыя таргі запар курс даляра ў Беларусі абнаўляе гістарычны максымум
👫 За паўгода яшчэ амаль 800 беларусаў трапілі ў расейскую базу вышуку, вызначыла «Медиазона». Як праверыцца
👮🏻♂️ У Генпракуратуры заявілі, што апошнія затрыманьні ў Беларусі зьвязаныя з новай справай «дваровых чатаў»
🇺🇦 Расея атакавала Ўкраіну рэкорднай колькасьцю дронаў і ракет. Зяленскі: у гэтых дронах 16 000 замежных кампанэнтаў
✍🏻 Сёлета ў «экстрэмісцкі» сьпіс у Беларусі дадалі амаль 2 тысячы матэрыялаў
«Калі Беларусь заявіць, што ідзе ў NATO і Эўразьвяз, расейскія войскі прыйдуць праз пару тыдняў», — прафэсар Марплз
Пра магчымую новую «жалезную сьцяну» ў Эўропе, пра спробы Лукашэнкі зноў стаць «міратворцам» і пра тое, ці мяняецца на Захадзе погляд на Ціханоўскую, разважае прафэсар гісторыі Дэйвід Марплз, спэцыяліст у пытаньнях Беларусі, Украіны і Расеі, аўтар некалькіх кніг, які працуе ва Ўнівэрсытэце Альбэрты ў канадзкім Эдмантане:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/r9h3dhMG22Y
Сярод беларускіх мігрантаў найцяжэй у Польшчы — жанчынам і тым, хто прыехаў у 2020-2021 гадах, — дасьледаваньне
Згодна з апытаньнем нацбанку Польшчы, на сталае пражываньне ці на тэрмін большы за год у Польшчы сёлета хацелі застацца 68% мігрантаў зь Беларусі.
Беларуская міграцыя вылучаецца высокім працэнтам работнікаў IT і людзей, якія адкрываюць уласны бізнэс у Польшчы, адзначаецца ў дасьледаваньні. Найлепш на польскім рынку працы адаптаваліся тыя, хто прыехаў да 2019 году і добра валодае польскай мовай:
https://smarturl.click/3kjdB
«Падаражэла на 30-40%». Што адбываецца з сэрвісам таксі ў Беларусі і ці могуць зьнізіцца цэны
«Раней праехаць 13 кілямэтраў на таксі раніцай каштавала 15-20 рублёў, цяпер гэта каштуе 25-35 рублёў». Расказваем, чаму ў Беларусі падаражэла таксі і дзе яно таньнейшае — у Менску, Варшаве, Вільні ці Тбілісі.
https://smarturl.click/2qyO0
За паўгода яшчэ амаль 800 беларусаў трапілі ў расейскую базу вышуку. Як праверыцца?
Агулам у расейскім сьпісе на вышук цяпер 4402 беларусы, але побач зь некаторымі стаіць пазнака пра тое, што іх імёны з вышуку выдалілі. У вышуку і шэраг беларускіх журналістаў, адзначае @mediazona_by, якая прааналізавала сьпіс. Сярод іх — каля 30 былых палітвязьняў, беларускія добраахвотнікі ва Ўкраіне, грамадзкія дзечы і палітыкі, журналісты Белсату і Свабоды.
Ёсьць магчымасьць праверыць і сваё імя.
https://smarturl.click/Eex4Z
У Генпракуратуры заявілі, што апошнія затрыманьні ў Беларусі зьвязаныя з новай крымінальнай справай «дваровых чатаў»
Некалькі тыдняў таму па ўсіх рэгіёнах Беларусі пракацілася хваля арыштаў — справа зьвязаная з дваровымі чатамі, якія нібыта спрабавалі аб’яднацца ў арганізацыю. Пра гэта заявіў у этэры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ начальнік аддзелу нагляду за выкананьнем заканадаўства аб дзяржаўнай бясьпецы Генпракуратуры Валер Шуляк.
https://smarturl.click/nyDJX
Латвія заявіла пра парушэньне сваёй паветранай прасторы самалётамі зь Беларусі
На мінулым тыдні, калі ў Латвіі NATO працягвала патруляваньне паветранай прасторы краінаў Балтыі, падчас палётаў былі заўважаныя расейскія і беларускія самалёты, паведамілі Ўзброеныя сілы Латвіі.
https://smarturl.click/3kjeV
26 лістапада 1909 году, 115 гадоў назад, нарадзілася Яніна Каханоўская, дзяячка беларускай эміграцыі ў ЗША, пляменьніца Івана і Антона Луцкевічаў, бабуля сьпевака Данчыка.
26 лістапада 1920 году пад Слуцкам пачаліся баі Слуцкай брыгады БНР з бальшавікамі.
26 лістапада 1930 году ў Воршы нарадзіўся клясык беларускай літаратуры Ўладзімер Караткевіч.
Пра і іншыя падзеі і даты гэтага дня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/RAyRb
«Я выйшла замуж у 14, і ў 15 нарадзіла першае дзіця». Гвалт супраць жанчын: злачынства, якое ня ведае межаў
Гвалт супраць жанчын і дзяўчат распаўсюджаны ва ўсім сьвеце і часта замоўчваецца. Найбольш гэта праяўляецца ў Афганістане, дзе Талібан фактычна выкрасьліў жанчын з грамадзкага жыцьця. Журналісты Балканскай і Афганскай службаў Радыё Свабода расказваюць больш пра гэту праблему:
https://smarturl.click/z2846
У Менску асудзілі заснавальніка «Новага зроку» і яшчэ 4 супрацоўнікаў мэдцэнтру
Заснавальніка клінікі «Новы зрок» Алега Каўрыгіна завочна асудзілі да 12 гадоў зьняволеньня са штрафам у памеры 400 тысяч беларускіх рублёў у даход дзяржавы. Акрамя гэтага, у лік кампэнсацыі ўрону, прычыненага нявыплатай падатку на прыбытак «з Каўрыгіна ў даход дзяржавы спагнана звыш 3 мільёнаў беларускіх рублёў», паведамілі ў Генпракуратуры.
Галоўнай бухгальтарцы, намесьнікам дырэктара і галоўнай мэдсястры прысудзілі ад 3 гадоў 3 месяцаў да 3 гадоў 6 месяцаў зьняволеньня з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на 3 гады:
https://smarturl.click/DaEV0
Сталі вядомыя пераможцы фэстывалю беларускага кіно «Bulbamovie — 2024»
«Залатыя Бульбіны» атрымалі рэжысэрка стужкі «Чароўныя нажнічкі» Ганна Авота (у катэгорыі «Найлепшы фабулярны фільм») і аўтар фільму «Чэмпіён 471» Мікіта Пандэка (у катэгорыі «Найлепшы дакумэнтальны фільм»). У конкурсе «Маладое беларускае кіно» на сёлетнім «Bulbamovie» бралі ўдзел больш за 30 ігравых і дакумэнтальных стужак, паведамляе «Белсат»:
https://smarturl.click/EexR1
Генконсульствы Беларусі зьявяцца яшчэ ў 4 гарадах Расеі
Міністэрства замежных спраў Беларусі ўзгадніла адкрыцьцё генконсульства ва Ўфе, дата яго адкрыцьця пакуль невядомая. Раней стала вядома, што да 1 сакавіка 2025 году генконсульства Беларусі ў Расеі плянуюць адкрыць у Ніжнім Ноўгарадзе, да 1 чэрвеня — у Калінінградзе, да 1 верасьня — ва Ўладзівастоку:
https://smarturl.click/baWJM
За мінулы тыдзень суды Беларусі разгледзелі 87 палітычных крымінальных спраў, у якіх судзілі 106 чалавек
Па інфармацыі праваабаронцаў, ня менш за 11 працэсаў былі закрытыя. Самы распаўсюджаны крымінальны артыкул у рамках згаданых спраў — 342 («арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Па ім судзілі 35 чалавек.
Падрабязьней: https://smarturl.click/Ado1R