radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Вынікі году. Беларусь — Захад: калідор для магчымай нармалізацыі вельмі вузкі

Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч ня бачыць падставаў для перагляду палітыкі адносна Беларусі з боку заходніх краінаў і разважае пра тое, на якім узроўні знаходзіцца беларускае пытаньне ў Вашынгтоне.

https://smarturl.click/XyVRL

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Буэнас-Айрэсе школьнік напісаў па-беларуску пра напад на школу са зброяй, але ягоны плян выкрылі

12-гадовы падлетак прыходзіў у школу зь пісталетам. У ягоным сьпісе плянаваных ахвяр былі 14 чалавек.

Тэкст у нататках напісаны граматнай беларускай мовай.

https://smarturl.click/67V4j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзень памяці Эміліі Плятэр

23 сьнежня 1831 памерла Эмілія Плятэр, беларуская паэтка і фальклярыстка, удзельніца паўстаньня 1831 году. У часе паўстаньня Эмілія стала камандзірам вайсковага аддзелу і памерла ад ранаў, атрыманых падчас бою.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/op9Ea

На выяве: Эмілія Плятэр, карціна Яна Багуміла Розэна

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускае кіно. Моўны ТЭСТ

Споўнілася 100 гадоў ад заснаваньня „Белдзяржкіно“ (з 1946 году „Беларусьфільм“). Пра назвы беларускіх фільмаў розных эпох і запамінальныя фразы ў іх — нескладаны тэст.

https://smarturl.click/jkgxz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінімум 94 чалавекі сталі ахвярамі цыклёну «Чыда» ў Мазамбіку

Цыклён «Чыда» набраў сілы ў Індыйскім акіяне на мінулым тыдні. Цяпер ён бушуе ўжо ў Малаві.

https://smarturl.click/gpJyw

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі перастаў адкрывацца сайт газэты «Белорусы и рынок»

«Белорусы и рынок» — адно з першых прыватных СМІ ў Беларусі, спэцыялізуецца на эканамічнай тэматыцы.

https://smarturl.click/Da81E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вынікі году. Беларусь — Расея: Лукашэнка пачаў адчуваць дыскамфорт ад сваёй ролі суагрэсара, — Аркадзь Мошэс

Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс заяўляе, што прыкметнай тэндэнцыяй году стала страта Лукашэнкам «цэнтральнага статусу» саюзьніка РФ, і адказвае на «вечнае» пытаньне, ці задавальняе Лукашэнка Маскву.

https://smarturl.click/XyVBM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці дастаткова ў Беларусі ведаць адну расейскую мову?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Гледзячы зь Беларусі сёньня, быццам бы так. Насамрэч гэта ілюзія. Анамальная сытуацыя ня можа быць «назаўсёды», бо трымаецца ўрэшце на адным анамальным чалавеку — Лукашэнку. Тымчасам вакол Беларусі і ў шырокім сьвеце імкліва звужаецца абшар ужываньня расейскай мовы. Гэтаму спрыяе і натуральная цяга нацыяў да свайго, і агрэсіўная палітыка Расеі, зь якой ніхто ня хоча сябе асацыяваць. Тым часам беларуская мова — гэта проста наша мова, якая не заплямленая канатацыямі бесчалавечнасьці і хлусьні.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

❓Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Усік перамог Ф'юры ўжо другі раз. Ён стаў абсалютным чэмпіёнам сьвету ў звышцяжкай вазе пасьля першага бою з Ф’юры ў траўні 2024 году.

Аляксандар Усік прысьвяціў сваю перамогу сваёй маці і ўсім маці Ўкраіны.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што варта ведаць пра падзеі ў Беларусі і навокал 21 сьнежня і што пачытаць

Дзяржаўная тэлевізія паведаміла пра затрыманьне «кур’ераў фонду BYSOL». Кіраўнік фонду пракамэнтаваў

Дональд Туск пасля наезду ў Магдэбургу прысьпешвае больш жорсткае візавае заканадаўства

У Беларусь даставілі Бэтлеемскі агонь міру. Сёлета ўпершыню гэта леташні агонь

Беларускі спорт у 2024-м: працяг ізаляцыі, посьпех Сабаленкі, паралімпійскі рэкорд Бокага

Няўжо я сумую па прымусовых відэа? Наста Захарэвіч узгадвае часы, калі сілавікі публікавалі відэа з затрыманымі

Калі слабее імпэрыя. Як уцячы і не вярнуцца ў назойлівыя абдымкі Масквы. Разважае Віктар Багдзевіч

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аднавіліся пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь. На Браншчыне падазраюць, што менавіта адбылося на трубаправодзе

На тле адсутнасьці тлумачэньняў мясцовыя жыхары выказвалі ў бранскіх інфармацыйных рэсурсах вэрсіі аб найбольш верагоднай прычыне здарэньня.
https://smarturl.click/8EDg2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Няўжо я сумую па прымусовых відэа

Хто б мог падумаць, што я ледзь не зь цеплынёй буду ўзгадваць часы, калі сілавікі публікавалі прымусовыя відэа з затрыманымі. І не, я не звар’яцела, не пераўтварылася ў пачвару і не палюбіла глядзець на катаваньні. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/3kABm

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дзяржаўная тэлевізія паведаміла пра затрыманьне «кур’ераў фонду BYSOL»

Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак: «Ня ўпэўнены ўвогуле ў іх існаваньні».
https://smarturl.click/YzRqj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусь даставілі Бэтлеемскі агонь міру. Сёлета ўпершыню гэта леташні агонь

Бэтлеемскі агонь напярэдадні Калядаў распаўсюджваюць каталіцкія скаўты. Яго запальвае дзіця або падлетак зь нязгаснай лямпады ў гроце Нараджэньня Гасподняга ў Бэтлееме, пасьля чаго адмысловым авіярэйсам яго дастаўляюць у Аўстрыю, адкуль разносяць па розных краінах.

Аднак сёлета ўпершыню за ўсю гісторыю акцыі ўсё іначай.
https://smarturl.click/8EDv2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Абедзьве палаты Кангрэсу ЗША ухвалілі законапраект, які дазваляе захаваць працу ўраду

Гэта адбылося ўсяго за некалькі гадзін да паўночы, калі афіцыйна сканчаецца тэрмін бягучага фінансаваньня ўраду.
https://smarturl.click/Q1xG0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Стала вядома аб расстрэле расейцамі яшчэ адной групы ваеннапалонных украінцаў

Праваахоўныя органы Ўкраіны маюць інфармацыю аб забойстве ня менш як 93 украінскіх ваеннапалонных — 80% выпадкаў расстрэлаў зафіксавалі ў 2024 годзе, але тэндэнцыя пачала зьяўляцца ў лістападзе 2023 году.

https://smarturl.click/VD0wQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ліст кітайскаму сябру, праслаўленьне Радзімы. Што напісана ў праграме новага школьнага факультатыву аб карыстаньні інтэрнэтам

«Папулярызаваць сваю краіну і малую радзіму ў віртуальнай прасторы», «напісаць ліст кітайскаму сябру». У Беларусі ўвялі факультатыў, дзе будуць вучыць юных блогераў. Пачыталі праграму і распыталі пра гэта бацькоў і пэдагогаў.

https://smarturl.click/O0vRX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўныя матэрыялы 22 сьнежня:

🔸У Менску на коўзанцы памёр мужчына

🔸У Тбілісі пасьля трох гадоў працы зачыняецца беларуская прастора Kropka

🔸У Менску зьвіліся трамваі зь нізкай падлогай. Падобную мадэль раней адправілі ў Мазыр

🔸Прэм’ер-міністар Грузіі пагражае прэзыдэнту турмой, калі тая не пакіне пасаду

🔸Далёка ад радзімы, але блізка да яе гісторыі. Натальля Гардзіенка пра Янку Запрудніка і новую кнігу пра яго

🔸Вынікі году. Беларусь — Расея: Лукашэнка пачаў адчуваць дыскамфорт ад сваёй ролі суагрэсара, — Аркадзь Мошэс

🔸Беларускае кіно. Моўны ТЭСТ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Тбілісі пасьля трох гадоў працы зачыняецца беларуская прастора Kropka

21 сьнежня там адбылося агульнае разьвітальнае мерапрыемства, 22-га — апошняе тэматычнае (майстар-кляс «Калядная зорка»). Апошні дзень працы — 10 студзеня.

У прасторы назвалі прычыны закрыцьця.

https://smarturl.click/dp23z

Фота Позірк

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Менску на коўзанцы памёр мужчына

Паводле некаторых сьведчаньняў, мужчына ўрэзаўся ў борт і яму нейкі час аказвалі дапамогу. Нібыта ён быў на коўзанцы з жонкай і сынам. Сэанс спынілі, а грошы людзям вярнулі.

https://smarturl.click/ZyDE2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Два чалавекі загінулі ў Херсоне пасьля атакі расейскага дрону

Таксама расейцы ўначы атакавалі Бравары пад Кіевам — аскупкі дрону ўпалі на шматпавярховік.

https://smarturl.click/M19gV

На выявах — наступствы нядаўніх расейскіх атак на Херсон і Херсонскую вобласьць

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Далёка ад радзімы, але блізка да яе гісторыі. Натальля Гардзіенка пра Янку Запрудніка і новую кнігу пра яго

«Янка Запруднік» — кніга пад такой назвай папоўніла бібліятэку Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» ў сэрыі «Людзі эміграцыі».

З куратаркай сэрыі Натальляй Гардзіенкай пагаварылі пра асобу Янкі Запрудніка, яго грамадзкі, навуковы й творчы чын, лёс спадчыны, а таксама пра пераемнікаў ідэі беларушчыны ў асяродках новых эмігрантаў у ЗША.

https://smarturl.click/aJ1Od

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

35 гадоў таму перамагла рэвалюцыя ў Румыніі

22 сьнежня 1989 году ў Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску. Сам ён быў неўзабаве расстраляны разам з жонкай.

Пра іншыя падзеі, што адбыліся 22 сьнежня ў розныя гады чытайце ў падборцы Ужо сёньня.
https://smarturl.click/4k08W

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Чаму мы адчуваем хранічную стому і як яе пазбыцца

Газэта The New York Times пагутарыла зь некалькімі лекарамі, якія займаюцца лячэньнем разладаў сну і хранічнай стомы.
https://smarturl.click/1dap5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларускі спорт у 2024-м: працяг ізаляцыі, посьпех Сабаленкі, паралімпійскі рэкорд Бокага

Беларусь сёлета не жыла спортам нават у час летніх Алімпійскіх гульняў, што прайшлі ў Парыжы. Аднак за гэтыя 12 месяцаў усё адно адбылося нямала адметных падзей, якія сталі гістарычнымі. Свабода ўзялася пералічыць іх.

https://smarturl.click/w9Ag8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Туск пасля наезду ў Магдэбургу прысьпешвае больш жорсткае візавае заканадаўства

Зьмены будуць тычыцца, сярод іншага, выдачы студэнцкіх віз, а таксама выдачы дазволаў на працу іншаземцам.
https://smarturl.click/yqQ1J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Волагдзе адкрылі помнік Сталіну. За Пуціным у Расеі іх зьявілася каля сотні

Быў «запыт з боку грамадзкасьці».
https://smarturl.click/vwmyG

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Калі слабее імпэрыя. Як уцячы і не вярнуцца ў назойлівыя абдымкі Масквы

На працягу некалькіх мінулых тыдняў уражаны сьвет са зьдзіўленьнем назіраў за тым, як Сырыя імкліва перастае быць сфэрай улыву Масквы — бяз колькі-небудзь прыкметнага супраціву з боку апошняй.

І міжволі ўзьнікла пытаньне: а ці ёсьць у сёньняшняй РФ сілы і магчымасьці, каб трымаць у падпарадкаваньні тыя сумежныя краіны і тэрыторыі, якія яна лічыць зонай сваіх імпэрскіх інтарэсаў? Разважае Віктар Багдзевіч.
https://smarturl.click/EeJn4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Што вядома пра кіроўцу, які наехаў на калядны кірмаш у Магдэбургу

50-гадовы выхадзец з Саудаўскай Арабіі з палітычным прытулкам у Нямеччыне, лекар-псыхіятар, антыісламіст.
https://smarturl.click/yqQpJ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ЛГБТ ці чайлдфры, ці трансгендэраў называюць пагрозай нацыянальнай бясьпецы, большай за вайну?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Бо гэтыя людзі самі кіруюць сваім лёсам і жывуць ня ў статку. Задайце сабе пытаньне: ці адчуваў я калі-небудзь пагрозу ад такіх людзей? І вы адчуеце абсурднасьць самога пытаньня. Нават калі вы ўвогуле ведаеце такіх людзей, яны, думаю, нічым не настрашылі вас. Дык у чым праблема? Жыві, які ты ёсьць, і не замінай жыць іншым — народная этыка. Не рабі іншым таго, чаго не хацеў бы каб рабілі табе — хрысьціянская этыка.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…
Subscribe to a channel