radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

17325

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Індыец Гукеш Доўмараджу стаў самым маладым у гісторыі чэмпіёнам сьвету ў шахматах

У фінале індыйскі гросмайстар перамог свайго кітайскага суперніка, дзейнага чэмпіёна сьвету.

https://smarturl.click/e5B09

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Палітзьняволенаму журналісту Ігару Карнею прысудзілі яшчэ 8 месяцаў турмы

Новы суд над журналістам Ігарам Карнеем, які ўжо адбывае пакараньне ў мясцовай калёніі, пачаўся 11 сьнежня ў Шклове. Сёньня стала вядома пра прысуд.

https://smarturl.click/4k0OX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Марш «Яе звалі Ліза», «Палітвязынка», «Нітка Зорка» Ваданосавай, падкаст «Дочкі‐Маткі». Найважнейшыя жаночыя праекты 2024-га

Ініцыятывы ахопліваюць шырокі спэктар тэмаў і заняткаў, ад досьведу эміграцыі і сэксу да рэканструкцыі традыцыйных строяў і жаночай арганізацыі ў Рызе. Свабода сабрала найцікавейшыя жаночыя ініцыятывы і праекты 2024 году пра беларусак і для беларусак.

https://smarturl.click/xB0BO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за мільён чалавек загінулі ці параненыя ў выніку вайны ва Ўкраіне, — генэральны сакратар NATO

Паводле Марка Рутэ, штотыдзень з кожнага з бакоў вайны гінуць і атрымліваюць раненьні больш за 10 тысяч чалавек, а агулам з пачатку вайны загінулі або параненыя больш за мільён чалавек. Рутэ назваў падзеі ва Ўкраіне самым крывавым канфліктам у Эўропе пасьля Другой сусьветнай вайны.

Таксама, выступаючы ў Брусэлі, генсакратар NATO заклікаў краіны Альянсу рыхтавацца да магчымай вайны з Расеяй у сярэднетэрміновай пэрспэктыве:

https://smarturl.click/l5pJ1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня дзень народзінаў Мікалая Лапіцкага

13 сьнежня 1907 году нарадзіўся Мікалай Лапіцкі, беларускі царкоўны дзяяч, настаяцель першай беларускай царквы на эміграцыі — прыходу сьв. Эўфрасіньні Полацкай у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі. Цягам некалькіх гадоў у дзень абвяшчэньня незалежнасьці БНР чытаў у Кангрэсе ЗША прысьвечаную гэтай падзеі малітву.

Пра іншыя даты і падзеі 13 сьнежня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/z2Vpb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Партрэт Каліноўскага прыбралі з падручніка для 11 клясы, паўстаньне 1863 году апісваецца «максымальна нэўтральна» — дасьледаваньне

Паводле гісторыка Аляксея Ластоўскага, у школьных падручніках сёньня няма згадкі пра газэту «Мужыцкая праўда», якая выдавалася ўдзельнікамі паўстаньня, нічога не гаворыцца пра «Лісты з-пад шыбеніцы» — лісты Каліноўскага, якія ён пісаў з турмы ў Вільні перад пакараньнем сьмерцю ў 1864 годзе. «Ня згадваюцца і спрэчкі аб статусе Літвы», — сказаў гісторык.

Ён распавёў таксама, як у падручніку гісторыі для 11 клясы расказваецца пра БНР, гісторыю рэпрэсіяў у СССР, пэрыяд кіраваньня Лукашэнкі і падзеі 2020 году і інш.:

https://smarturl.click/71RMR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сястра Калесьнікавай у Эўрапарлямэнце прапанавала разгледзець варыянт паслабленьня санкцыяў за вызваленьне палітвязьняў

Вызваленьне 207 палітвязьняў у межах 7 этапаў памілаваньня — сыгнал, на які трэба адказаць каардынаванымі дзеяньнямі, каб працэс працягваўся, заявіла Тацяна Хоміч у Эўрапарлямэнце падчас «Дзён Беларусі» ў Брусэлі. На думку Хоміч, трэба:

➖ вітаць кожнае вызваленьне як важнае гуманітарнае дасягненьне;
➖ умацаваць дыпляматычныя намаганьні для далейшых вызваленьняў палітвязьняў і пошуку рашэньняў;
➖ выкарыстоўваць гнуткія і стратэгічныя падыходы — уключаючы магчымасьць паслабленьня санкцыяў, калі гэта дапаможа гуманітарным намаганьням:

https://smarturl.click/8ED7a

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Увялі абмежаваньні на вываз бульбы зь Беларусі — яе сабралі ў 1,5 раза менш, чым летась

Урад Беларусі на тры месяцы ўвёў ліцэнзаваньне на вываз бульбы за межы Беларусі. Вывозіць бульбу зь Беларусі (незалежна ад краіны яе паходжаньня) можна будзе толькі паводле разавых ліцэнзіяў МАРГ.

За год бульба ў Беларусі падаражэла на 62% (з кастрычніка 2023 па кастрычнік 2024 году), а яе ўраджай сёлета зьнізіўся ў 1,55 раза:

https://smarturl.click/1daMb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

❗️Як Лукашэнка ператварыў урадавы гараж ва ўласны аўтабізнэс на дзяржаўныя грошы. РАСЬСЬЛЕДАВАНЬНЕ

Падначаленае Аляксандру Лукашэнку дзяржаўнае прадпрыемства «Белтрансспэцаўта» валодае аўтапаркам каля 900 машын і распараджаецца мільёнамі бюджэтных даляраў. Расьсьледаваньне Радыё Свабода высьветліла, якія машыны пастаўляюць для кіраўніка Беларусі, ягонай сям’і, аховы і чыноўнікаў:

https://smarturl.click/vw5Zy

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дональд Трамп стаў чалавекам года паводле вэрсіі часопіса Time

Амэрыканскі часопіс Time прызнаў чалавекам года абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа. Ва ўзросьце 78 гадоў Трамп — найстарэйшы пераможца на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.

Летась чалавекам года прызналі сьпявачку Тэйлар Сьвіфт.

https://smarturl.click/67o2Z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Маскве забілі канструктара ракет, якімі атакуюць Украіну

У Маскве застрэлілі намесьніка генэральнага канструктара КБ «Марс» і начальніка аддзелу праграмнага забесьпячэньня Міхаіла Шацкага.

Расейскі бок пакуль не камэнтуе забойства.

https://smarturl.click/1dGnD

Фота vuzopedia

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Баранавічах затрымалі семярых журналістаў закрытай газэты Intex-Press

Вядома, што людзей затрымалі ў межах артыкулу 361-4 КК («Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»).

https://smarturl.click/O0BEA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь займае чацьвёртае месца ў сьвеце ў колькасьці журналістаў у няволі, — «Рэпартэры бязь межаў»

Усяго, па дадзеных RSF, у турмах па ўсім сьвеце ўтрымліваецца 550 журналістаў — на 7% больш, чым у папярэднім годзе. У 2024 годзе пазбаўленьне волі прысудзілі 72 журналістам.

https://smarturl.click/Q1J36

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Аўстрыйская кампанія OMV разарвала кантракт з расейскім «Газпромам»

Кантракт на пастаўку газу, заключаны ў 2006 годзе і разьлічаны да 2040 году, скасаваны праз «шматлікія істотныя парушэньні дагаворных абавязаньняў з боку „Газпром Экспорт“», растлумачылі ў аўстрыйскай кампаніі, дадаўшы, што скасаваньне ўступае ў сілу неадкладна.

https://smarturl.click/YzWZ1

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я пераплыла раку, каб эвакуавацца зь Беларусі», — былая палітзьняволеная студэнтка Ксенія Сырамалот

Былая студэнтка факультэту філязофскіх і сацыяльных навук БДУ Ксенія Сырамалот расказвае пра сваю эвакуацыю зь Беларусі пасьля таго, як правяла больш за два гады ў турме ў «справе студэнтаў», у дакумэнтальным праекце Свабоды «Скрадзеная маладосьць».

https://smarturl.click/jkj1Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жахі сырыйскай турмы Сэйдная. ВІДЭА

Рэжым Асада, які разваліўся 8 сьнежня, утрымліваў сваіх праціўнікаў у турме. Тысячы сырыйцаў зазналі катаваньняў, многіх закатавалі да сьмерці памагатыя Асада. Дапамогу рэжыму ў Сырыі даваў Лукашэнка, які нядаўна выказаўся пра гэтую краіну і падзеі там. Падрабязнасьці ў нашым відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Адзіны лёзунг, які застаецца Лукашэнку: „Магло быць і горш“», — Аляксандар Атрошчанкаў

Аўтар і сузаснавальнік выданьня Reform. by Аляксандар Атрошчанкаў канстатуе адсутнасьць грамадзкай цікавасьці да прэзыдэнцкай кампаніі, ацэньвае ролю Ганны Канапацкай і вызначае, як цяпер выглядае «сацыяльны кантракт».

https://smarturl.click/vwmd2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як кацяня дапамагло ўкраінцу ў гарах Румыніі. ВІДЭА

Украінец, які цераз Карпаты трапіў са сваёй краіны ў суседнюю Румынію, выжыў дзякуючы кату. Падрабязнасьці глядзіце ў нашым відэа.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ядзерная кнопка ў руках Лукашэнкі. Меркаваньне экспэрта ў ядзернай зброі Старчака

Апошнія заявы Аляксандра Лукашэнкі і дзяржсакратара Рады бясьпекі Беларусі Аляксандра Вальфовіча Свабода папрасіла пракамэнтаваць экспэрта ў ядзернай зброі, навуковага супрацоўніка Цэнтру міжнароднай і абароннай палітыкі Ўнівэрсытэту Queen’s у Канадзе Максіма Старчака.

https://smarturl.click/kj5jR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Падчас «Дзён Беларусі» ў Брусэлі «Вольны Хор» наведаў могілкі Міколы Равенскага

Выбітны беларускі кампазытар, аўтар гімну «Магутны Божа» Мікола Равенскі спачывае на могілках у бэльгійскім горадзе Лёвен. На могілках у выкананьні «Вольнага Хору» прагучалі жалобны марш «Сьпі пад курганам герояў», пад які хавалі Равенскага, «Пагоня» і «Магутны Божа».

Фота і відэа «Вольнага Хору»

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«У сацыял-дэмакратаў бачны намер ісьці на нейкі дыялёг зь беларускімі ўладамі», — экспэрт пра новы ўрад Літвы

12 сьнежня ў Літве прыняў прысягу і пачаў працу новы ўрад краіны, сфармаваны сацыял-дэмакратамі, якія раней былі ў апазыцыі, але атрымалі пераканаўчую перамогу на выбарах у кастрычніку. Склад новага ўраду камэнтуе літоўскі журналіст Вітаўтас Брувэрыс:

https://smarturl.click/YzRdl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 12 сьнежня

❗️Як Лукашэнка ператварыў урадавы гараж ва ўласны аўтабізнэс на дзяржаўныя грошы: расьсьледаваньне

🇪🇺 Эўразьвяз заявіў пра выдзяленьне 30 млн эўра беларускім дэмакратычным сілам

🥔 Увялі абмежаваньні на вываз бульбы зь Беларусі — яе сабралі ў 1,5 раза менш, чым летась

👫 У Баранавічах затрымалі семярых журналістаў закрытай газэты Intex-Press. Беларусь займае 4-ае месца ў сьвеце ў колькасьці журналістаў у няволі

🙍🏻‍♂️ Беларускі адвакат набыў працу Марка Шагала і расказаў, што плянуе зь ёю рабіць

🎥 «ПіК» Свабоды. У Беларусь трэба ўводзіць міратворчыя сілы, — экс-кандыдат у прэзыдэнты Саньнікаў

🇺🇦 «За месяц да гібелі прыслаў мне тэлефон сваёй маці». Размова зь дзяўчынай добраахвотніка «Газа», які загінуў на вайне

🙍🏻‍♀️ «Я пераплыла раку, каб эвакуавацца зь Беларусі», — былая палітзьняволеная студэнтка Ксенія Сырамалот у праекце «Скрадзеная маладосьць»

Якія жахі выкрыліся ў сырыйскай турме Сэйдная пасьля падзеньня рэжыму Асада. ФОТА і ВІДЭА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Саньнікаў: У Беларусь трэба ўводзіць міратворчыя сілы

Чаго насамрэч баіцца Лукашэнка? Як рэжыму ў Менску ўдавалася адначасна падтрымліваць Асада і пастаўляць зброю сырыйскім паўстанцам? Чаму Беларусь мае быць у NATO? Што рабіць/не рабіць людзям у Беларусі з нагоды 26 студзеня?

У этэры «ПіКу Свабоды» на гэтыя ды іншыя пытаньні адказвае былы кандыдат у прэзыдэнты, лідэр грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь», палітык Андрэй Саньнікаў:

https://youtu.be/yamhKAsWL2c

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Працу Марка Шагала набыў на аўкцыёне беларускі адвакат Ільля Салей

Ільля Салей, які ў 2020 годзе быў юрыстам штабу Бабарыкі і адвакатам Марыі Калесьнікавай, набыў адну зь літаграфіяў Марка Шагала. «Калі вырашаў ці ўдзельнічаць у аўкцыёне, прыкладам для мяне быў Віктар Бабарыка», — кажа Ільля Салей. Ён распавёў блогу «Люди», што плянуе зь ёй рабіць:

https://smarturl.click/aJ02Y

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Дакумэнт аб абароне Беларусі на 5 гадоў распрацавалі з улікам пратэстаў 2020 году і вайны ва Ўкраіне

Паводле міністра абароны Віктара Хрэніна, цяпер стаіць задача «вызначыць ролю і месца кожнага дзяржаўнага органа і ажно да таго, што кожнага грамадзяніна ў забесьпячэньні абароны дзяржавы». Пазьней таксама разгледзяць пытаньне зьмены выдаткаў на абарону:

https://smarturl.click/O0B5A

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Якія жахі выкрыліся ў сырыйскай турме Сэйдная пасьля падзеньня рэжыму Асада. ФОТА і ВІДЭА

Падзеньне сырыйскага дыктатара Башара Асада адчыніла скрыню Пандоры з выкрыцьцямі аб жорсткасьці службаў унутранай бясьпекі краіны. Сярод найважнейшых выкрыцьцяў тут — турма Сэйдная, кантраляваны вайскоўцамі комплекс на поўнач ад Дамаску, дзе на працягу многіх гадоў утрымлівалі, катавалі і каралі сьмерцю дзясяткі тысяч зьняволеных.

У пэрыяд з 2011-га па 2018 год больш за 30 тысяч затрыманых былі пакараныя сьмерцю або памерлі ад голаду, мэдыцынскага недагляду або катаваньняў, паводле ацэнак Сырыйскай абсэрваторыі правоў чалавека, якая базуецца ў Лёндане.

https://smarturl.click/8EWZx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады прадоўжылі фінансаваньне 21 дзяржаўнага СМІ, незалежная прэса застаецца пад ціскам

У рэспубліканскім бюджэце на 2024 год выдаткі на «пэрыядычны друк і выданьне» прадугледжаныя ў памеры 6,7 млн рублёў, на «падтрыманьне тэлевізіі і радыёвяшчаньня» — 142,4 млн рублёў.

https://smarturl.click/G6XdQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Я перажыла». Выйшаў фільм пра сэксуалізаваны гвалт у час войнаў у Босьніі і Ўкраіне

Галіна і Бакіра перажылі сэксуалізаваны гвалт з боку вайскоўцаў. Галіна — у 2022 годзе падчас акупацыі Кіеўскай вобласьці Ўкраіны расейскімі вайскоўцамі, Бакіра — у родным Вышаградзе ў Босьніі і Герцагавіне ў час вайны ў 1990-х. Яны абедзьве думалі, што ніколі не раскажуць пра здарэньне, але вырашылі парушыць маўчаньне, каб зьмяніць стаўленьне да пацярпелых і ня даць ваенным злачынцам застацца беспакаранымі.

https://smarturl.click/ql86V

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«За месяц да гібелі прыслаў мне тэлефон сваёй маці». Размова зь дзяўчынай добраахвотніка «Газа», які загінуў на вайне

Ганна ўспамінае, што прыкладна за месяц да гібелі «Газ» раптам скінуў ёй тэлефоны маці, камандзіра, паролі ад тэхнікі. Дзяўчына кажа, што ў яе тады «разарвалася сэрца», але хлопец супакойваў, што ў іх «усё ціха» і што гэта на ўсялякі выпадак». Гісторыя загінулага беларускага добраахвотніка «Газа».

https://smarturl.click/G6X8m

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ужо сёньня: дзень памяці Стэфана Баторыя

12 сьнежня 1586 году памёр Стэфан Баторы, кароль Рэчы Паспалітай, вялікі князь літоўскі. Стэфан Баторы захоўваў самастойнасьць ВКЛ, пашыраў уплыў Рэчы Паспалітай у Эўропе. Стварыў пешае войска для аблогаў і штурмаў крэпасьцяў, якое набіралася з замежных жаўнераў-наймітаў. Прывёў Лівонскую вайну да задавальняльнага для Рэчы Паспалітай выніку.

Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле: https://smarturl.click/G6X2m

Читать полностью…
Subscribe to a channel