Беларускае слова 2024 году — інкамунікада
Як і ў іншых мовах Эўропы і сьвету, у беларускай мове вызначаецца «Слова году». Сёлета гэта ІНКАМУНІКАДА.
https://smarturl.click/Q1JW3
19-гадовага палітвязьня за здымкі вайсковых аб’ектаў пакаралі 10 гадамі калёніі
Даніілу Гарасіму пагражала да 15 гадоў зьняволеньня.
https://smarturl.click/2q4OW
Польшча западозрыла беларускае прадпрыемства ў продажы прадукцыі «Гродна Азоту» і наклала на яго санкцыі
У сьпіс прадпрыемстваў і арганізацый, на якія Польшча наклала санкцыі, трапіла маладое прадпрыемства «НФТ». Гэта кампанія прадавала ў Эўразьвяз карбамід і аміячную салетру. Яе зарэгістравала крыху больш за год таму ў Капцееўцы пад Горадняй.
https://smarturl.click/e5Dve
Двойчы за кратамі. Расказваем пра палітвязьняў, якія зноў трапілі ў турму пасьля вызваленьня
«На палітвязьняў не распаўсюджваецца выраз „На свабоду з чыстым сумленьнем“. Іх уносяць у экстрэмісцкія сьпісы, яны ня могуць адкрыць рахунак у банку, уладкавацца на працу, знаходзяцца пад татальным кантролем міліцыі. Рызыка зноў трапіць за краты высокая».
Расказваем пра палітвязьняў, якія зноў трапілі ў турму пасьля вызваленьня.
https://smarturl.click/RAG5l
Амэрыканская зорка Тэйлар Сьвіфт зноў стала самай папулярнай на музычнай плятформе Spotify
Другі год запар амэрыканская сьпявачка Тэйлар Сьвіфт названая першай паводле колькасьці праслухоўваньняў артысткай на папулярнай музычнай плятформе Spotify.
Расказваем, хто сёлета апынуўся ў сьпісе найбольш папулярных па колькасьці праслухоўваньняў сьпевакоў, альбомаў і кампазыцыяў у ЗША і сьвеце паводле Spotify:
https://smarturl.click/VDpX4
«У мяне скралі маладосьць». Гісторыі студэнтаў, якія прайшлі праз турму
Дакумэнтальны праект Свабоды «Скрадзеная маладосьць» — гэта шэсьць гісторый студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы, якія правялі больш за два гады ў турме за тое, што далучыліся да пратэсту ў 2020 годзе. Яны расказалі нам, які сьлед пакідае турма на маладосьці, аб чым шкадуюць і аб чым не, і як надалужыць скрадзеныя гады:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://www.youtube.com/watch?v=fmlilhDu8vI
Галоўнае за 4 сьнежня
🇺🇸 Падчас другога Стратэгічнага дыялёгу ЗША і беларускага дэмакратычнага руху абмяркоўвалі, як наблізіць зьмены ў Беларусі і быць гатовымі да іх. Пра вынікі Дыялёгу
✍🏻 Беларускую выцінанку ўключылі ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO
👨🏻⚖️ У Варшаве пачаўся суд у справе аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве. Абвінавачаны прызнаў віну часткова
🗣 У Кангрэсе ЗША на 5 сьнежня заплянавалі слуханьні аб перамяшчэньні ў Беларусь украінскіх дзяцей
🧑🏻🎨 Мастакі за кратамі. Чаму ўлады перасьледуюць творцаў
👫 «Працу знайшоў праз абвестку, яшчэ калі быў у Беларусі». Як беларускія эмігранты шукаюць працу і колькі зь іх хочуць вярнуцца на радзіму
🎥 «ЗША павінны адмовіцца ад зьмены рэжыму ў Беларусі», — экспэрт Інстытуту Квінсі
🇷🇺 Чаго можна чакаць ад візыту Пуціна ў Менск, разважае аналітык Юры Дракахруст
«ЗША павінны адмовіцца ад зьмены рэжыму ў Беларусі», — экспэрт Інстытуту Квінсі
Марк Эпіскапас, дасьледчык амэрыканскага Інстытуту адказнага дзяржаўнага кіраваньня Квінсі і прафэсар гісторыі ва Ўнівэрсытэце Мэрымаўнту, раіць, як Злучаным Штатам варта памяняць палітыку адносна Беларусі. У інтэрвію Свабодзе Эпіскапас расказаў, чаму ў беларуска-амэрыканскіх адносінах патрабуецца «мяккая перазагрузка» і чаму ён разьлічвае, што ў адміністрацыі Трампа прыслухаюцца да ягоных парадаў:
🎥ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/netjILj0sXg
«Ня ведаю, чаму я гэта рабіў». Фігурант справы аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве прызнаў віну часткова
На судовым паседжаньні 4 лістапада абвінавачаны Дорыян С. прызнаў віну ў згвалтаваньні беларускі Лізаветы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага, але сьцьвярджае, што забіваць дзяўчыну не хацеў. Таксама ён распавёў больш пра сябе і пра абставіны трагедыі 25 лютага, паведамляе з залі суда «Белсат». Дэталі:
https://smarturl.click/0eJY7
«Працу знайшоў праз абвестку, яшчэ калі быў у Беларусі». Як эмігранты шукаюць працу і колькі зь іх хочуць вярнуцца на радзіму
«Заробак быў большы за тысячу даляраў, плюс адразу аплачвалася жыльлё». Расказваем, як беларусы на эміграцыі мяняюць спэцыяльнасьць і чаму 44% застаюцца ў сваёй прафэсіі. А таксама колькі беларусаў плянуюць вярнуцца і ад чаго гэта залежыць:
https://smarturl.click/M1Zj4
У Літве з пачатку 2025 году беларусам будзе складаней здаць іспыты на права кіраваньня машынай
Пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну Літва паступова ўскладняе працэдуру легалізацыі на сваёй тэрыторыі для грамадзян Беларусі і Расеі.
https://smarturl.click/mpk05
UNESCO ўключыла ўкраінскія пісанкі ў сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва. А што зь беларускімі?
Украіна падала заяўку на ўключэньне ўкраінскай традыцыі ўпрыгожваньня яек у сьпіс UNESCO у 2017 годзе супольна з Эстоніяй. У гэтай краіне ўкраінская пісанка ўключана ў Нацыянальны сьпіс элемэнтаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны Эстоніі.
У Беларусі традыцыя расьпісваньня яек з 2016 году ўваходзіць у Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў. Гэта абавязковая перадумова для звароту ў UNESCO па прызнаньне пэўнай традыцыі нематэрыяльнай культурнай спадчынай чалавецтва. Але ўлады Беларусі адпаведнай заявы туды не падавалі.
https://smarturl.click/XyOEQ
У Варшаве пачынаецца суд у справе аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізы
Трагедыя адбылася 25 лютага 2024 году і выклікала вялікі розгалас. Сваякі беларускі прасілі адкрытага працэсу.
https://smarturl.click/nyZk6
Выкладчыка вайсковага факультэту БрДУ Пазьнякова асудзілі на 19 гадоў калёніі за «здраду дзяржаве»
Вырак Дзьмітрыю Пазьнякову, які вынесьлі яшчэ 23 лістапада 2023 году, стаў вядомы з прапагандысцкага фільму дзяржаўнага тэлеканала Беларусь-1 пад назвай «Спэцслужбы Польшчы вэрбуюць беларусаў», якія паказалі 3 сьнежня.
https://smarturl.click/B6Vel
Беларусы — на другім месцы па колькасьці атрыманых ДНЖ у Эўразьвязе за 2023 год. 10 гадоў таму іх выдалі ў 3,7 раза менш
У 2013 годзе беларусы атрымалі 75,7 тысячы дазволаў на жыхарства ў краінах Эўразьвязу і былі на 4-м месцы сярод замежнікаў. У 2018 годзе Беларусь не ўваходзіла нават у топ-10 краінаў, а ў 2023 годзе апынулася на другой пазыцыі з 281,3 тыс. атрыманых беларусамі ДНЖ, сьведчыць статыстыка Эўрастату:
https://smarturl.click/VDpGb
Мэмарандум, які ня здолеў абараніць ад вайны. Чаму не працуюць гарантыі ядзерных дзяржаў
Гарантыі з боку Расеі ня дзейнічаюць, РФ нічога гарантаваць ня можа. Таму дамова паміж Беларусьсю і Расеяй аб гарантыях бясьпекі, якую мяркуецца падпісаць падчас плянаванага візыту Ўладзіміра Пуціна ў Менск, з самага пачатку выглядае сумнеўнай, піша Валер Карбалевіч з нагоды 30-годзьдзя падпісаньня Будапэшцкага мэмарандуму.
https://smarturl.click/l510Y
Беларуса Сяргея Ерамеева, якога вінавацяць у тэрактах на БАМе, пакінулі пад арыштам
У матэрыялах сьледзтва гаворыцца, што міны ён браў са схованкі ў Наваполацку.
https://smarturl.click/aJ07q
У Нью-Ёрку забілі гендырэктара найбуйнейшай страхавой кампаніі ЗША
Забойства адбылося прыкладна ў 6:40 каля гатэлю на Шостай авэню на Мангэтэне ў Нью-Ёрку. Браян Томпсан ішоў на сход інвэстараў UnitedHealth.
https://smarturl.click/8EWm0
5 сьнежня 1917 году ў Менску пачаўся Першы Ўсебеларускі зьезд (кангрэс). Кангрэс абвясьціў права беларускага народу на незалежнасьць і самавызначэньне, а таксама прыняцьце дэмакратычнай форму ўраду. У ночы з 17 сьнежня на 18 сьнежня 1917 году Першы Усебеларускі зьезд быў разагнаны бальшавікамі. Будынак менскага гарадзкога тэатру, у якім адбываўся І Усебеларускі кангрэс, цяпер — Тэатар імя Янкі Купалы.
5 сьнежня 1947 году нарадзіўся Алесь Разанаў, беларускі паэт і перакладчык (памёр 26 жніўня 2021 году).
5 сьнежня 1994 году на нарадзе кіраўнікоў краінаў АБСЭ быў падпісаны Будапэшцкі мэмарандум. Згодна з гэтым дакумэнтам Вялікабрытанія, ЗША і Расея гарантавалі Беларусі, Казахстану і Ўкраіне бясьпеку і тэрытарыяльную цэласнасьць.
Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле:
https://smarturl.click/W3o8X
Камітэт па правах чалавека ААН абавязаў улады Беларусі выплаціць кампэнсацыю Сяргею Ціханоўскаму
Камітэт ААН па правах чалавека пацьвердзіў парушэньне правоў Сяргея Ціханоўскага на свабоднае выказваньне меркаваньня з выкарыстаньнем мірнага сходу, гарантаваных кожнаму артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Хаця рэжым Лукашэнкі ў 2023 годзе дэнансаваў Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, гэта не вызваляе афіцыйны Менск ад абавязацельстваў па выкананьні прынятых у ААН рашэньняў, кажа праваабаронца Леанід Судаленка. Паводле яго, цяпер дзяржава абавязаная прадаставіць Ціханоўскаму сродкі кампэнсацыі шкоды ў сувязі з парушэньнямі ягоных правоў:
https://smarturl.click/0eJm8
Тлумачым з Гурневічам. Граў нацыста і НКВДэшніка, танчыў у Тайляндзе: чым вядомы новы міністар культуры Чарнецкі
У Беларусі новы міністар культуры — Руслан Чарнецкі. Ён — актор тэатра і кіно, які заграў больш за 100 роляў, а яшчэ танцор, які больш за 2 гады працаваў у Тайландзе, і сьпявак.
2 сьнежня, прызначаючы Чарнецкага на пасаду міністра культуры, Лукашэнка засумняваўся: «Адзінае пытаньне: ці зможаце Вы ўсім кіраваць?» — спытаў ён. Зрэшты, сумневы ёсьць і ў новага міністра — прынамсі, былі год таму, калі Чарнецкі казаў, што ён «не адміністратар». Але ў адным Лукашэнка можа быць упэўнены. У чым? — Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч:
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=ounobiKku4g
Чаго можна чакаць ад візыту Пуціна ў Менск
Найбольш імаверныя тэмы чарговай сустрэчы Лукашэнкі і Пуціна — увод на тэрыторыю Беларусі новых відаў расейскіх узбраеньняў і роля Беларусі ў гіпатэтычных мірных перамовах па Ўкраіне, якія мае намер ініцыяваць абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, піша аналітык Юры Дракахруст. Падрабязьней:
https://smarturl.click/O0Baa
ЗША паабяцалі «садзейнічаць прыцягненьню рэжыму Лукашэнкі да адказнасьці за парушэньні правоў чалавека»
Другі раўнд Стратэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі адбыўся 3–4 сьнежня ў Вільні. Ключавой тэмай абмеркаваньня сталі выбары 26 студзеня 2025 году ў Беларусі. Амбасада ЗША ў Беларусі падвяла вынікі Стратэгічнага дыялёгу:
https://smarturl.click/4k5Vm
Беларускую выцінанку ўключылі ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны UNESCO
Адпаведнае рашэньне Міжурадавы камітэт UNESCO у пытаньнях нематэрыяльнай культурнай спадчыны прыняў сёньня.
Выцінанка — мастацтва выразаньня карункавых узораў з паперы. Яно распаўсюдзілася па Беларусі ў канцы ХІХ — пачатку ХХ ст. Тады выцінанкамі аздаблялі жыльлё. Пры канцы XX ст. выцінанку прызналі відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У 2021 годзе беларускае мастацтва выцінанкі атрымала статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці ў Беларусі:
https://smarturl.click/aJ0yd
Іранскую ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі міру часова вызвалілі з турмы
Іран часова вызваліў ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі міру Наргес Махамадзі ў сувязі са станам здароўя.
https://smarturl.click/2q4zZ
Другі Стратэгічны дыялёг ЗША і беларускага дэмакратычнага руху абмяркоўвае, як наблізіць зьмены ў Беларусі і быць гатовымі да іх
На парадку дня сэсіі Стратэгічнага дыялёгу 4 сьнежня ў Вільні галоўная тэма — як дасягнуць сувэрэннай, стабільнай і дэмакратычнай Беларусі, а таксама праблемы правоў чалавека і палітвязьняў, прыцягненьня да адказнасьці рэжыму Лукашэнкі за рэпрэсіі і саўдзел у вайне Расеі супраць Украіны, падтрымка незалежных СМІ і прыватнага сэктару беларусаў у выгнаньні.
https://smarturl.click/VDpb7
Мастакі за кратамі. Чаму ўлады перасьледуюць творцаў
У кастрычніку ў Беларусі арыштавалі мастакоў Ігара Рымашэўскага і Людмілу Шчамялёву. Абаім выставілі абвінавачаньні па крымінальных артыкулах, яны знаходзяцца ў СІЗА. Гэта ня першыя арыштаваныя з палітычных матываў беларускія мастакі. За кратамі ў Беларусі знаходзяцца каля дзясятка творцаў, некаторыя ўжо адбылі тэрмін, дзясяткі выехалі за мяжу.
Расказваем, як улады перасьледуюць людзей ня толькі за словы, але і за выявы.
https://smarturl.click/4k57W
Стала вядома аб гібелі ў расейскім палоне яшчэ аднаго цывільнага, мэра горада Днепраруднае на Запарожжы
У расейскім палоне мэр Днепраруднага Яўген Мацьвееў знаходзіўся 2 гады і 8 месяцаў.
https://smarturl.click/M1Z42
85 гадоў таму Беласток абвясьцілі абласным цэнтрам БССР
Пасьля ўключэньня Заходняй Беларусі ў склад БССР 4 сьнежня 1939 году была створаная новая адміністрацыйная адзінка на тэрыторыі Беларускай ССР — Беластоцкая вобласьць. Яе адміністрацыйным цэнтрам стаў горад Беласток, які цяпер уваходзіць у склад Польшчы.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/DaDen
Прыкладна 35% беларусаў, якія пасьля падзеяў 2020 году апынуліся за мяжой, заяўляюць, што плянуюць вярнуцца дамоў
Амаль палова (46%) беларусаў, якія жывуць у Літве, гатовыя вяртацца ў Беларусь, з Польшчы дамоў зьбіраюцца толькі 31%, вынікае з апытаньня, якое правёў дасьледчы цэнтар BEROC пры падтрымцы Фонду Фрыдрыха Эбэрта. Дасьледаваньне прысьвечанае тэме адаптацыі мігрантаў зь Беларусі і Ўкраіны на працоўным рынку Эўразьвязу. Падрабязна пра ўсе вынікі:
https://smarturl.click/yqO6d