radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16743

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Ціханоўская пра галоўную падзею, паразу і перамогу 2024 году

Хто павінен прадстаўляць Беларусь на перамовах пра мір? Якім быў 2024 год для Беларусі і сьвету, паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Зь якім пасланьнем зьвернецца Ціханоўская да беларусаў у навагоднім віншаваньні?

Разам зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай падсумоўваем вынікі 2024 году, гаворым пра тое, што яна лічыць галоўнай падзеяй, паразай, перамогай і расчараваньнем году:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/su5ZCSBUEfI

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«З Акрэсьціна на вакзал, пераапранулася ў прыбіральні — і ў Літву», — былая палітзьняволеная Ася Булыбенка ў праекце «Скрадзеная маладосьць»

«Калі пекла існуе, то гэта жыцьцё на Акрэсьціна», — 23 гадовая Ася Булыбенка, фігурантка «справы студэнтаў», у фільме Свабоды расказвае, як адседзела 30 сутак пасьля 2,5 года ў турме і пасьля гэтага зьехала жыць у Літву:

https://smarturl.click/3kAVX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Сырыі знайшлі доказы дзяржаўнай «машыны сьмерці», ад якой з 2013 году загінула больш за 100 тысяч грамадзян

«Тысячы людзей працавалі ў гэтай сыстэме забойстваў, ад сакрэтнай паліцыі, якая выкрадала людзей з вуліц і дамоў, да турэмнікаў і сьледчых, якія марылі голадам і катавалі іх да сьмерці, да кіроўцаў грузавікоў і бульдазэрыстаў, якія хавалі іхныя целы. [...] Гаворка ідзе пра сыстэму дзяржаўнага тэрору, якая стала машынай сьмерці», — кажа Стывэн Рап, колішні амбасадар ЗША ў асаблівых даручэньнях, які займаўся ваеннымі злачынствамі:

https://smarturl.click/qlvZW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Жыцьцё ў кокане. Чаму Беларусь пакідаюць распрацоўнікі гульняў

«Беларуская дзяржава ня ўмее ў ІТ, спэцыялістаў выжылі рэпрэсіямі, а давер заказчыкаў і інвэстараў падарваны на гады наперад». Чаму зь Беларусі выяжджаюць кампаніі, якія робяць кампутарныя гульні, што ад гэтага страчвае краіна і ў чым цяжкасьці рэлякацыі, распыталі ІТ-мэнэджара, які больш за 20 гадоў працуе ў сфэры распрацоўваньня гульняў.

https://smarturl.click/5OQdj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Віцебскі гандлёвы цэнтар «Беларусь» пасьля пажару зьнясуць

Што тычыцца арандатараў, то ім выплацяць страхоўкі. Яны атрымаюць ільготныя ўмовы на іншых аб’ектах уладальніка ГЦ і кампэнсацыі ад яго.

https://smarturl.click/3kAwB

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі затрымалі яшчэ аднаго грамадзяніна Японіі, зноў у справе аб шпіянажы

Чалавек нібыта здымаў на відэа эстакаду, якая перасякае чыгуначнае палатно на паўднёвым усходзе Гомельскай вобласьці. Пасольства Японіі ў Беларусі зьвярнулася па пацьвярджэньне ў МЗС Беларусі і атрымала адказ. Аднак у амбасадзе заявілі, што ня могуць назваць імя затрыманага і абвінавачаньні супраць яго.

https://smarturl.click/kj5e6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ФСБ Расеі заявілі аб затрыманьні грамадзяніна Ўзбэкістану, які нібыта падарваў расейскага генэрала Кірылава

У Фэдэральнай службе Расеі паведамілі аб затрыманьні 29-гадовага грамадзяніна Ўзбэкістану, які нібыта прывёў у дзеяньне самаробную выбуховую прыладу каля жылога дома ў Маскве, калі загінулі расейскі генэрал Ігар Кірылаў і ягоны памочнік Ільля Палікарпаў.

https://smarturl.click/AdZzY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля скасаваньня вынікаў першага туру выбараў у Румыніі Эўракамісія пачала разбор у дачыненьні ТikTok

На прэзыдэнцкіх выбарах у Румыніі 24 лістапада нечаканую перамогу ў першым туры атрымаў Кэлін Джарджэску, незалежны нацыяналіст і эўраскептык, які раней быў мала вядомы грамадзкасьці. Выбары былі ануляваныя пасьля таго, як Канстытуцыйны суд атрымаў доказы ўмяшаньня Расеі ў працэс галасаваньня, у прыватнасьці праз TikTok. Доказы знайшлі румынскія спэцслужбы.

https://smarturl.click/4k0Ax

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

55 гадоў з дня сьмерці Пятра Глебкі

18 сьнежня 1969 году памёр Пятро Глебка, беларускі паэт, драматург, перакладчык, навуковец, грамадзкі дзеяч. Уваходзіў у літаратурныя аб’яднаньні «Маладняк» і «Ўзвышша». Быў дырэктарам Інстытутут мовазнаўства. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР у 1955–1967 гадах, удзельнічаў у рабоце сэсій Генэральнай Асамблеі ААН.

Больш падзей гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/RAzdx

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Рызыку хабарніцтва ў Беларусі ацанілі як самую высокую ў Эўропе, — рэйтынг

Міжнародная бізнэс-асацыяцыя TRACE склала рэйтынг краінаў па ўзроўні хабарніцтва ў камэрцыйнай дзейнасьці. Беларусь заняла ў ім 173 месца са 194 краінаў сьвету. Сёлета Беларусь апынулася на ніжэйшым месцы ў рэйтынгу, чым Расея (161), Украіна (109) і ўсе эўрапейскія краіны. Апошнія гады пазыцыя Беларусі ў рэйтынгу пагаршаецца:

https://smarturl.click/jkgEY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 17 сьнежня

🇧🇬 Суд у Баўгарыі стаў на бок беларуса, якому адмовілі ў прытулку. Будзе новы разгляд справы

🗣 «Пацярпела ад неабдуманых дзеяньняў апазыцыі». Што з фірмай, на экранах якой у Беларусі ў лютым паказалі зварот Ціханоўскай

🙍🏻‍♂️ Бацька абвінавачанага ў згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве стаў на калені перад сынам

🇪🇺 Банкір з атачэньня Януковіча, які хаваўся ад сьледзтва ў Беларусі, пераехаў у Эўразьвяз

✍🏻 ​​​​​​​400 мёртвых кароваў і скрадзены плот. У BelPol сьцьвярджаюць, што атрымалі закрыты даклад аб стане карупцыі на Гомельшчыне

🎥 «ПіК Свабоды». Пазьняк павінен быць на перамовах пра мір разам з Трампам, Зяленскім і Пуціным, — Вольга Карач

🇴🇲 Лукашэнка ў Султанаце Аман. Замежная палітыка як пераадоленьне комплексаў

👮🏻‍♂️ Унутраная палітыка Лукашэнкі: галоўнае — утрымаць уладу

📸 Хісткая глеба: Як выглядаюць расейскія вайсковыя базы у Сырыі. ФОТА

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пазьняк павінен быць на перамовах разам з Трампам, Зяленскім і Пуціным, — Вольга Карач

Удзел беларусаў у мірных перамовах, блякаваньне ўдзелу беларускага войска ў вайне, кампанія ўладаў па «пераабраньні» Лукашэнкі, сытуацыя зь легалізацыяй беларусаў у Літве. Пра гэта ды іншае гаворым з кіраўніцай праваабарончага цэнтру «Наш дом», палітыкам Вольгай Карач:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/_EK4Tywu6cs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларуса не пусьцілі ў Літву за налепку з савецкай сымболікай на аўтамабілі

Учора ў Літву не пусьцілі беларуса, які спрабаваў перасячы мяжу ў пункце пропуску Меднікі. На лабавым шкле ягонага аўтамабіля была чырвоная налепка з контурамі тэрыторыі былога СССР зь сярпом і молатам. Літоўскія памежнікі не пусьцілі яго ў краіну — гэта ня першы падобны выпадак.

«Публічная дэманстрацыя гэтага сымбаля ў Літве забароненая», — патлумачылі ў ведамстве прычыну:

https://smarturl.click/ppWm9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Бацька абвінавачанага ў згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве стаў на калені перад сынам

У Варшаве прайшло другое паседжаньне ў справе аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы. Падчас перапынку ў паседжаньні, калі паліцыянты выводзілі абвінавачанага Дорыяна з залы суда, ягоны бацька знаходзіўся ў калідоры і, верагодна, пад узьдзеяннем эмоцый, стаў на калені перад сынам. Пасьля гэтага яго папрасілі адысьці далей ад залі суду. Разам з бацькам была бабуля Дорыяна С.

Прадстаўніца пацярпелага боку — сям'і і хлопца Лізы — адвакатка Эвэліна Здунэк расказала журналістам, што пракуратура запатрабуе для абвінавачанага пажыцьцёвага зьняволеньня:

https://smarturl.click/l5pGM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Банкір з атачэньня Януковіча, які хаваўся ад сьледзтва ў Беларусі, пераехаў у Эўразьвяз

Беларусь дала экс-банкіру статус уцекача, матывуючы гэта тым, што ва Ўкраіне яго перасьледуюць з палітычных матываў, і адмовіла ў экстрадыцыі. У далейшым з гэтай прычыны Інтэрпол выключыў Віктара Братко і зь міжнароднага вышуку.

https://smarturl.click/nyO4p

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

23 беларусы ня могуць выбрацца з Сырыі пасьля зьвяржэньня рэжыму Башара Асада

У адным з гатэляў Дамаску чакаюць эвакуацыі 23 грамадзяніны Беларусі, паведаміла @zerkalo_io крыніца, знаёмая з сытуацыяй. Інфармацыю выданьню пацьвердзілі ў беларускай дыпляматычнай місіі ў Сырыі і заявілі, што «пытаньне па іх вырашаецца» і што «іх эвакуююць у Менск, пытаньне толькі ў тым, калі».

Беларусы працавалі ў Дамаску паводле працоўных дамоваў, усе мужчыны, большасьць зь іх — электрыкі і будаўнікі. Цяпер яны ў складаных умовах, у іх канчаюцца грошы, ім страшна нават выходзіць з гатэля:

https://smarturl.click/JDpOv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы баец-каліновец правёў пікет у Вільні — ён амаль год чакае легалізацыйных дакумэнтаў

Беларускі добраахвотнік Аляксандр Клачко «Кусь» правёў адзіночны пікет каля літоўскага Дэпартамэнта міграцыі ў Вільні 18 снежня, каб прыцягнуць увагу да праблемы легалізацыі беларусаў — у тым ліку добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Ўкраіны.

Клачко расказаў Свабодзе, што дагэтуль не прынята рашэньне па яго заяве на ўцякацтва, хоць прайшло ўжо 11 месяцаў. Ён просіць літоўскую міграцыю прыняць рашэньне, каб ён «разумеў, як далей дзейнічаць»:

https://smarturl.click/aJ1aY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Віцебску — пажар у царкве Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы

Віцебскія ратавальнікі выехалі па паведамленьні аб узгараньні ў царкве на вуліцы 3-я Азіна ў Віцебску. Унутры царквы шчыльнае задымленьне. Пажар лякалізавалі, цяпер падразьдзяленьні МНС працягваюць працаваць на месцы ўзгараньня. Паводле папярэдніх апэратыўных зьвестак, пацярпелых няма.

13 сьнежня ў Віцебску адбыўся буйны пажар у гандлёвым цэнтры «Беларусь», у ім пацярпелі 20 чалавек.

https://smarturl.click/W3Q99

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сям’я беларусаў у Латвіі ня можа аформіць пашпарт для нованароджанай дачкі. Вяртацца на радзіму бацькам небясьпечна

Каб аформіць першы пашпарт для Мары паводле закону, бацькам трэба ехаць на радзіму: консульскія ўстановы Беларусі за мяжой ужо больш за год не выдаюць сваім грамадзянам новых дакумэнтаў. Але такая паездка, па словах маці і бацькі, можа быць небясьпечнай для іх.

Што зьбіраецца рабіць маладая сям'я?

https://smarturl.click/B62LM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сустрэў Лукашэнку па-беларуску, маці родам з Рэчыцы. Што вядома пра дырэктара Нацыянальнага музэю Амана

«Кажуць, тут беларус ёсьць?». Расказваем пра генэральнага дырэктара Нацыянальнага музэю Султанату Аман шэйха Джамала аль Мусаві, які мае беларускія карані.

https://smarturl.click/YzRVe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

На пасяджэньні Скупшчыны Чарнагорыі спрацавала дымавая шашка

Пасяджэньне Канстытуцыйнага камітэту парлямэнту Чарнагорыі (Скупшчыны) перарвала дымавая шашка. У той момант вырашалася пытаньне выхаду трох судзьдзяў Канстытуцыйнага суду на пэнсію. Апазыцыя заявіла пра спробу канстытуцыйнага перавароту.

Дэпутат, колішні мэр Падгорыцы Іван Вукавіч заявіў пра парушэньне заканадаўства, бо пра выхад судзьдзі на пэнсію Скупшчыну, згодна з законам, павінен апавясьціць Канстытуцыйны суд, а не парлямэнцкая большасьць.

Зь сямі судзьдзяў КС Чарнагорыі заставаліся шасьцёра, з выхадам на пэнсію яшчэ траіх орган застаўся бы толькі з трыма, што практычна азначала бы блякаваньне працы да абраньня новых.

Гэта ўжо другі канстытуцыйны крызіс у Чарнагорыі за апошнія гады. Папярэдні быў у другой палове 2022 году, калі ў Канстытуцыйным судзе заставаліся тры судзьдзі і праца органу была паралізаваная. Новых судзьдзяў выбралі толькі ў лютым 2023 году.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як ананімны акаўнт у сацсетцы Х распальвае антыімігранцкія наратывы ў Эўразьвязе. Расьсьледаваньне Свабоды

Расьсьледаваньне Радыё Свабода паказала, што адзін з самых уплывовых акаўнтаў у сацыяльнай сетцы X, які распаўсюджвае дэзынфармацыю пра імігрантаў у Эўропе, выдумаў фальшывыя асобы і кампаніі, каб замаскаваць сваю дзейнасьць, якая прынамсі часткова абумоўленая фінансавай выгадай.

https://smarturl.click/gpJly

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр «дэпутат Незалежнасьці» Мікалай Крыжаноўскі

Вядомы палітычны дзеяч Беларусі не дажыў двух тыдняў да свайго 88-годзьдзя.

Ён суаўтар Канцэпцыі пераходу Беларускай ССР на рынкавую эканоміку і ўдзельнік галадоўкі 11-12 красавіка 1995 г. у Вярхоўным Савеце.

https://smarturl.click/nyOgX

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Топ-50 беларускіх фільмаў склалі рэжысэры і кінакрытыкі да 100-годзьдзя беларускага кіно

У 2024-м беларускаму кіно спаўняецца 100 гадоў — 17 сьнежня 1924 году была створаная кінастудыя «Белдзяржкіно». З гэтай нагоды Беларуская незалежная кінаакадэмія падрыхтавала сьпіс з 50 найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю:

https://smarturl.click/0ezgg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Лукашэнка ў Султанаце Аман. Замежная палітыка як пераадоленьне комплексаў

Візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Султанат Аман — яскравая ілюстрацыя таго, што такое сёньняшняя замежная палітыка Беларусі, лічыць аналітык Валер Карбалевіч. Ён тлумачыць, у чым была мэта другога за 30 гадоў візыту Лукашэнкі ў Аман і што ён прадэманстраваў:

https://smarturl.click/9z3Yv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш за 70% дзейных атракцыёнаў у Беларусі адпрацавалі свой тэрмін службы, — МНС Беларусі

Больш за 70% атракцыёнаў у Беларусі, якія працягваюць выкарыстоўвацца, ужо адпрацавалі свой тэрмін эксплюатацыі, які ў сярэднім складае 7–10 гадоў, многія ўжо адпрацавалі ўдвая больш за вызначаны тэрмін. вынікае са статыстыкі МНС Беларусі:

https://smarturl.click/Q1xj6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

16 сьнежня ў Беларусі зафіксавалі тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд назіраньняў

У Берасьці 16 сьнежня паветра прагрэлася да 10,3 градуса цяпла. Ранейшы рэкорд пратрымаўся 18 гадоў (9,4 градуса ў горадзе Сянно 16 сьнежня 2006 году). Пабіты і шэраг іншых тэмпэратурных рэкордаў — у Берасьці, Горадні і яшчэ на 12 беларускіх мэтэастанцыях:

https://smarturl.click/z2Vw6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Мая кампанія пацярпела ад неабдуманых дзеяньняў апазыцыі». Што цяпер зь фірмай, на экранах якой у Беларусі ў лютым паказалі зварот Ціханоўскай

Кампанія Legion 104, якая займалася разьмяшчэньнем рэклямы на экранах, цяпер у працэсе ліквідацыі, супрацоўнікі звольніліся. Дырэктар кампаніі Андрэй Смаляк праходзіў падазраваным у крымінальнай справе, але цяпер — у статусе сьведкі, распавёў ён выданьню @mediazona_by. Падрабязьней:

https://smarturl.click/nyOzp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Баўгарыі стаў на бок беларуса, якому адмовілі ў прытулку. Будзе новы разгляд справы

Першапачаткова міграцыйныя ўлады Баўгарыі палічылі, што просьбіту абароны нічога не пагражае ў Беларусі, якую ён пакінуў «бесьперашкодна і легальна».

https://smarturl.click/2qmJR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Салдаты з Паўночнай Карэі на вайне супраць Украіны. ВІДЭА

Ёсьць першыя факты ўдзелу вайскоўцаў з Паўночнай Карэі ў вайне на баку Расеі. Пакуль што пацьверджаныя зьвесткі толькі пра іх баявыя дзеяньні ў Курскай вобласьці, частку якой часова займаюць украінскія войскі. Там сама карэйцы зазналі і першых стратаў.

Украінскі бок паведамляе пра намеры расейцаў выкарыстоўваць салдат з КНДР і на тэрыторыі Ўкраіны. Падрабязнасьці ў відэа Свабоды.

Читать полностью…
Subscribe to a channel