У Парыжы адкрылі адноўлены сабор Нотр-Дам. Відэа
Сабор Парыскай Маці Божай аднавілі пасьля жудаснага пажару, які здарыўся 15 красавіка 2019 году.
9 сьнежня — дзень нараджэньня Максіма Багдановіча
9 сьнежня 1891 году ў Менску нарадзіўся Максім Багдановіч, паэт, публіцыст, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху пач. ХХ ст. Пачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу. Аўтар паэтычнага зборніка «Вянок», адзінага, выдадзенага пры жыцьці. Пражыў толькі 25 гадоў, памёр ад сухотаў. Нягледзчы на сьмерць у маладым узросьце, пакінуў заўважны сьлед у беларускай літаратуры, лічыцца адным з найвыбітнейшых паэтаў у беларускай гісторыі.
Больш падзей гэтага дня — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/nyZd9
Расея заявіла, што Асад зь сям’ёй у Маскве
Былы дыктатар Сырыі Башар Асад разам зь сям’ёй прыбыў у Маскву. Такое паведамленьне распаўсюджваюць расейскія дзяржаўныя СМІ.
Расея з 2011 году падтрымлівала рэжым Асада, у тым ліку вайсковым чынам. 8 сьнежня, пасьля таго як паўстанцы заявілі пра ўзяцьце Дамаску, менавіта МЗС Расеі паведаміла пра тое, што былы кіраўнік дзяржавы пакінуў сваю пасаду і паляцеў з краіны.
На архіўным фота Асад на сходзе, арганізаваным у Сырыі ў ягоную падтрымку
Галоўнае за 8 сьнежня:
❗️Башар Асад пакінуў Сырыю і пасаду кіраўніка дзяржавы. Заяву пра гэта распаўсюдзіў ня ён, а МЗС Расеі
▫️Страта Сырыі — «магутная поўха» для Расеі
▫️Падзеньне рэжыму Асада ў Сырыі ў фотаздымках
🎙 «Вершы Дзяніса з-за кратаў — квінтэсэнцыя аптымізму і суцяшэньне нашым душам», — Вольга Івашына
🖋Чые мудрыя словы? ТЭСТ
🇺🇸🇺🇦 ЗША накіруюць новы пакет дапамогі Ўкраіне коштам амаль у мільярд даляраў
⛓️ Ня менш за 176 дзеячоў культуры знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня ці абмежаваньня волі, — Беларускі ПЭН
Ня менш за 176 дзеячаў культуры знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня або абмежаваньня волі — Беларускі ПЭН
ПЭН, сярод іншага, зьвяртае ўвагу на тое, што Міністэрства інфармацыі склала «сьпіс друкаваных выданняў, якія зьмяшчаюць інфармацыйныя паведамленьні і (або) матэрыялы, распаўсюд якіх здольны нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».
https://smarturl.click/G6Xod
Чые мудрыя словы? ТЭСТ
Пачынальнікі беларускага нацыянальнага руху, навукоўцы, творцы ня раз выказвалі глыбокія й прарочыя думкі пра беларускую мову, якія мусілі ўвайсьці ў сьвядомасьць кожнага з нас. Ці ўвайшлі, ці ведаем?
https://smarturl.click/AdQ99
Трамп пракамэнтаваў падзеньне рэжыму Асада ў Сырыі і заклікаў да спыненьня вайны ва Ўкраіне
«Асада больш няма. Ён уцёк са сваёй краіны. Яго абаронца, Расея на чале з Уладзімірам Пуціным, больш не зацікаўленая ў яго абароне. Расеі наогул няма чаго было там быць», — гаворыцца ў заяве Трампа.
Паводле яго слоў, Масква «страціла ўсякую цікавасьць» да Сырыі з-за вайны ва Ўкраіне.
https://smarturl.click/9zvLj
Ці сапраўды гарачы душ шкодны для валасоў і скуры
Усе мы ведаем, што гарачы душ расслабляе. Лічыцца, што ён можа супакоіць боль у цягліцах і суставах, палепшае настрой і дапамагае лягчэй засынаць. Але ня ўсё так проста, аказваецца шмат што залежыць ад тэмпэратуры вады. Газэта The New York Times сабрала меркаваньні экспэртаў.
https://smarturl.click/1dGyO
Запытайся ў Дубаўца. Што адбудзецца з прыхільнікамі Лукашэнкі пасьля яго сыходу?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Думаю, у Лукашэнкі няма прыхільнікаў у пазытыўным сэнсе слова. Людзі прагматычна адпрацоўваюць грошы. Бо цяжка ўявіць сабе шчырага прыхільніка яго асобы або палітыкі. Каму можа падабацца хлусьня і некампэтэнтнасьць, скандалы і заняпад? Таму пасьля ягонага сыходу мы проста не пабачым у заўважнай колькасьці ягоных пасьлядоўнікаў.
Сёньня 33-я гадавіна падпісаньня Белавескіх пагадненьняў
8 сьнежня 1991 году ва ўрадавай рэзыдэнцыі Віскулі былі падпісаныя Белавескія пагадненьні. Кіраўнікі Беларусі, Расеі і Ўкраіны Станіслаў Шушкевіч, Вячаслаў Кебіч, Барыс Ельцын, Генадзь Бурбуліс, Леанід Краўчук і Вітольд Фокін афіцыйна дэнансавалі дагавор аб утварэньні СССР і ўтварылі Садружнасьць Незалежных Дзяржаў.
Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле: https://smarturl.click/5Op0p
Асноўнае за 7 сьнежня
📌 BelPol пра беларуска-расейскую дамову аб гарантыях бясьпекі: Магчымасьць новых базаў і фармальныя ўмовы для ўцягваньня беларускіх войскаў у вайну
📌 Інстытут вывучэньня вайны: «Арэшнік» у Беларусі істотна не павялічыць пагрозу Ўкраіне і NATO
📌 Адмоўнае сальда зьнешняга гандлю таварамі з краінамі па-за СНД вырасла на 15%
📌 У Румыніі прайшлі ператрусы па справе аб незаконным фінансаваньні выбараў
📌 На подступах да Дамаску і Пальміры ідуць баі, у сталіцы скінулі статую Асада
📌 Парлямэнт Паўднёвай Карэі ня змог зладзіць імпічмэнт прэзыдэнту
📌 «Дарэмна мы не рызыкнулі адмяніць прамыя выбары». Чым Лукашэнку вабіць досьвед Брэжнева
📌 Запытайся ў Дубаўца. Пра кандыдатаў у прэзыдэнты, якія самі за Лукашэнку, і 1200 асуджаных за яго «абразу»
Макрон сустрэўся з Трампам і Зяленскім перад цырымоніяй адкрыцьця сабору Нотр-Дам пасьля рэстаўрацыі
Перад сустрэчай Трамп сказаў, што будзе абмяркоўваць з Макронам сытуацыю ў сьвеце, які «крыху звар’яцеў».
Пасьля сустрэчы Зяленскі назваў яе «добрай і прадуктыўнай» у сваім тэлеграм-канале. «Прэзыдэнт Трамп, як заўсёды, настроены рашуча. Дзякуй за гэта. Я таксама дзякую прэзыдэнту Макрону за арганізацыю гэтай сустрэчы ў Парыжы... Мір магчымы дзякуючы сіле!». https://smarturl.click/vw532
💌 Тыдзень на Свабодзе — у нашай рассылцы!
➖ Ці дазволяць Лукашэнку страляць «Арэшнікам»?
➖ Ці плянуюць беларускія эмігранты вяртацца дахаты?
➖ За што рэжым у Беларусі перасьледуе творцаў, студэнтаў?
➖ Куды «Грузінская мара» вядзе Грузію?
Адказы на гэтыя і многія іншыя пытаньні — у матэрыялах Свабоды за гэты тыдзень. Каб Вы доўга не шукалі — сабралі для вас усё самае важнае па спасылцы.
Падпісвайцеся і атрымлівайце падборку найлепшага штосуботу: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
СМІ: на подступах да Дамаску і Пальміры ідуць баі
Катарскі тэлеканал «Аль-Джазіра» і турэцкае агенцтва Anadolu паведамляюць пра баі ў Сырыі на подступах да Дамаску і Пальміры.
«Аль-Джазіра» сьцьвярджае, што армія Асада пакідае прымесьці Дамаску, а ісламісцкія групоўкі знаходзяцца прыкладна за 20 кілямэтраў ад сырыйскай сталіцы. Міністэрства абароны Сырыі адступленьне арміі адпрэчвае.
Дырэктар праграмаў у амэрыканскім Інстытуце Сярэдняга Ўсходу Чарлз Лістэр апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х відэа, на якім у прымесьці Дамаску скідваюць статую прэзыдэнта Башара Асада.
Ілюстрацыйнае фота: Антыўрадавыя ваяўнікі ў Сырыі https://smarturl.click/ppBgW
Transparency International: у Грузіі падчас пратэстаў супраць прыпыненьня эўраінтэграцыі затрымалі каля 400 чалавек
У Грузіі з 28 лістапада на акцыях пратэсту супраць прыпыненьня перамоваў аб уступленьні ў Эўразьвяз былі затрыманыя каля 400 чалавек, паведаміла грузінскае аддзяленьне міжнароднай арганізацыі Transparency International, якое аказвае юрыдычную дапамогу затрыманым.
Увечары 6 снежня перад будынкам парлямэнту ў Тбілісі прайшла дзявятая акцыя пратэстаў. Папярэднія дзьве ночы сілавікі не разганялі пратэстоўцаў. На гэты раз разгон мітынгу пачаўся пасля поўначы. Мітынгоўцаў адціснулі ад будынка парлямэнту. Паліцыянты ўжывалі вадамёты і сьлезацечны газ. https://smarturl.click/aJ0bX
Вусныя прысуды. Асуджаныя паводле «палітычных» артыкулаў скардзяцца на цяжкасьці з атрыманьнем копій судовых рашэньняў
«Няма прававых інструмэнтаў, каб атрымаць пратаколы ці пастановы. Таму што дрэнныя справы робяцца за зачыненымі дзьвярыма. Міліцыянты, судзьдзі, як і раней, баяцца розгаласу. Яны ж не дурныя і разумеюць, што робяць злачынствы. Калі справа тычыцца не так званага «экстрэмізму», то, безумоўна, усе паперы чалавеку выдадуць».
Асад атрымаў палітычны прытулак у Расеі
У паведамленьні ТАСС Асад названы «былым» прэзыдэнтам, хаця фармальна ён асабіста яшчэ не абвяшчаў пра складаньне паўнамоцтваў. Міністэрства замежных справаў Расеі днём у нядзелю ў афіцыйным паведамленьні, аднак, заяўляла, што паводле вынікаў перамоваў з апазыцыяй Асад пагадзіўся пакінуць пасаду прэзыдэнта і выехаць з краіны.
Паведамляецца таксама, што з амбасады Сырыі ў Маскве зьнятыя сьцяг і шыльда з назвай дыпляматычнага прадстаўніцтва. Сырыйская апазыцыя выкарыстоўвае іншы, крыху зьменены, нацыянальны сьцяг.
Падрабязнасьці: https://smarturl.click/M1ZOa
Рада БНР пракамэнтавала новыя пагадненьні Лукашэнкі і Пуціна
«Нават у выпадку сьмерці Лукашэнкі альбо ягонага адхіленьня ад улады Масква, паводле дамовы, мае магчымасьць патрабаваць ад Менску накіраваньня беларусаў ва ўсе тыя месцы, дзе яна ажыцьцяўляе агрэсію. Беларускія салдаты і афіцэры стануць „гарматным мясам“. Разьмяшчэньне ж на тэрыторыі Беларусі расейскай ядзернай зброі аўтаматычна робіць краіну мішэньню з боку тых, супраць каго можа быць накіраваная гэтая зброя».
Падзеньне рэжыму Асада ў Сырыі ў відэа Свабоды
8 сьнежня 2024 году завяршылася кіраваньне Башара Асада ў Сырыі. Ён пераняў уладу ў краіне ад свайго бацькі, агулам Асады былі на чале дзяржавы 54 гады. Сталіцу краіны Дамаск занялі паўстанцы, яны ўвайшлі ў палац Асада, а сам дыктатар уцёк з краіны ў невядомым напрамку.
Падзеньне рэжыму Асада ў Сырыі ў фотаздымках
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Сьвяткаваньні адбываюцца ў самой Сырыі, а таксама ў розных краінах, дзе ёсьць сырыйская дыяспара.
📷 ФОТАГАЛЕРЭЯ: https://smarturl.click/w9pJA
Башар Асад пакінуў Сырыю і пасаду кіраўніка дзяржавы. Заяву пра гэта распаўсюдзіў ня ён, а МЗС Расеі
Таксама расейцы запэўніваюць, што іхным вайсковым базам у Сырыі нічога не пагражае.
https://smarturl.click/Ee3o5
Страта Сырыі — «магутная аплявуха» для Расеі
Спатрэбілася 15 гадоў, каб Расея змагла назваць сваю вайсковую інтэрвэнцыю ў грамадзянскай вайне ў Сырыі доказам вяртаньня сваёй сілы і ўплыву на міжнароднай арэне.
Цяпер жа падзеньне ўраду Башара Асада, ключавога хаўрусьніка Масквы, стала сур’ёзным ударам па амбіцыях Расеі як вялікай дзяржавы.
https://smarturl.click/dpR0l
«Вершы Дзяніса з-за кратаў — квінтэсэнцыя аптымізму і суцяшэньне нашым душам», — Вольга Івашына
Вершы журналіста-расьсьледніка Дзяніса Івашына, асуджанага больш як на 13 гадоў няволі за прафэсійную дзейнасьць, перасталі даходзіць да родных з-за кратаў пасьля прысуджэньня яму прэміі імя Францішка Аляхновіча.
Жонка палітвязьня Вольга не выключае, што так турэмная адміністрацыя адрэагавала на ягонае ляўрэацтва. Пагаварылі зь ёй пра каханьне і жыцьцёвыя прынцыпы Дзяніса, ягоны аптымізм і вершы з турмы.
https://smarturl.click/aJ0wX
Сырыйскія паўстанцы ўзялі Дамаск. Невядома, дзе Башар Асад
Дамаск узяты пасьля маланкавая апэрацыі наступу, калі паўстанцы бралі адзін пункт за другім. У сваім паведамленьні ў сацыяльных сетках паўстанцы адзначылі, што цяпер «Дамаск вольны ад Асада».
https://smarturl.click/0eJXW
Нотр-Дам — сабор Парыскай Маці Божай — сёньня афіцыйна адкрываецца пасьля рэстаўрацыі. Сабор, якому ўжо 861 гадоў і які будавалі амаль два стагодзьдзі, быў моцна пашкоджаны пажарам пяць гадоў таму.
На цырымонію прыехалі каля 1500 гасьцей, сярод якіх шматлікія сусьветныя лідэры і знакамітасьці, у тым ліку абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, цяперашняя першая лэдзі ЗША Джыл Байдэн, прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і брытанскі прынц Ўільям. https://smarturl.click/vw532
Кіраўнік ЦВК заявіў, што за чальцамі выбарчых камісій сачылі замежныя спэцслужбы, таму сьпісы камісій ня будуць публікаваць
«Сёння дакладна даказана, што такія спісы станавіліся аб’ектам вывучэння спецслужбаў шэрагу дзяржаў, якія пераследвалі пэўныя мэты. Пасля пачынаўся своеасаблівы булінг гэтых людзей», — сказаў старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігар Карпенка.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый. https://smarturl.click/Ee30g
Навукоўцы заклікаюць захоўваць «старых і мудрых» жывёлаў
Ня толькі людзі, але і жывёлы разумнеюць з узростам, паказваюць новыя навуковыя дасьледаваньні. Старэйшыя жывёлы атрымоўваюць новы досьвед і часта перадаюць яго маладзейшым.
Аднак праблема ў тым, што людзі часта забіваюць старэйшых дзікіх жывёлаў. «Старыя жывёлы на Зямлі ў заняпадзе», — папярэджваюць дасьледчыкі ў аглядзе больш чым 9 тысяч навуковых працаў, які быў апублікаваны ў мінулым месяцы ў навуковым часопісе Science. Дасьледчыкі заклікаюць да новага падыходу, які называюць «захаваньне даўгалецьця». https://smarturl.click/O0BJ8
BelPol пра дамову аб гарантыях бясьпекі: Магчымасьць новых базаў і фармальныя ўмовы для ўцягваньня беларускіх войскаў у вайну
Ініцыятыва колішніх супрацоўнікаў беларускіх сілавых структур BelPol паведаміла, што атрымала тэкст пагадненьня паміж Беларусьсю і Расеяй аб гарантыях бясьпекі.
Паводле BelPol, пагадненьне дасьць магчымасьць ствараць на тэрыторыі Беларусі новыя расейскія ваенныя базы і разьмяшчаць вайсковыя фармаваньні РФ. Акрамя таго, рагадненьне стварае фармальныя ўмовы, каб адправіць беларусаў ваяваць супраць Узброеных сілаў Украіны. https://smarturl.click/baQbV
Дэпутаты ад кіроўнай партыі ня сталі галасаваць за імпічмэнт прэзыдэнту Паўднёвай Карэі
Галасаваньне па законапраекце аб імпічмэнце прэзыдэнту, які ў парлямэнт Паўднёвай Карэі ўнесла апазыцыя, не было пасьпяховым, бо пераважная большасьць дэпутатаў ад урадавай партыі пакінулі залю паседжаньняў.
Апазыцыйныя партыі лічаць, што прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль спрабаваў учыніць дзяржаўны пераварот. Тысячы людзей выйшлі ў суботу на вуліцы Сэулу, каб падтрымаць імпічмэнт. Раней прэзыдэнт папрасіў прабачэньня за ўвядзеньне ваеннага становішча. https://smarturl.click/kjwbX
WSJ: Эгіпет і Ярданія прапанавалі Башару Асаду пакінуць Сырыю
Пасьля імклівага наступу ў Сырыі антыўрадавых груповак некаторыя эгіпецкія чыноўнікі заклікалі прэзыдэнта Башара Асада пакінуць краіну. Яго жонка і дзеці ўжо зьехалі ў Расею, а зяці — у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, паведамляе The Wall Street Journal з спасылкай на сырыйскіх службоўцаў. Паводле іх, сам Асад па-ранейшаму ў Сырыі. Афіцыйнага пацьверджання гэтым паведамленьням няма.
Паводле апошніх зьвестак, сырыйскія групоўкі на чале з «Хаят Тахрыр аш-Шам», прызнанай тэрарыстычнаю у ЗША і шэрагу іншых краінаў, наблізіліся да гораду Хомс, захоп якога адкрые шлях на Дамаск. https://smarturl.click/RAGdW