radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16743

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Атакі Расеі на цывільныя будынкі і збудаваньні Ўкраіны не спыняюцца ўжо некалькі дзён запар

У ноч на 6 верасьня Расея нанесла ўдары па Ўкраіне дзьвюма ракетамі і 44 ударнымі бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі (БПЛА), паведамляе ВПС Узброеных сіл Украіны.

https://smarturl.click/O0WQ8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Акружны суд Варшавы завочна арыштаваў трох грамадзян Беларусі за пасадку самалёту Ryanair у 2021-м

Судовай пастановай завочна арыштавалі былога дырэктара «Белаэранавігацыі» Леаніда Чуро, начальніка зьмены кантролю Яўгена Цыганова, а таксама неназванага афіцэра КДБ высокага рангу. Дзяржаўная пракуратура Польшчы абвінавачвае траіх грамадзян Беларусі ў «акце тэрарызму».

https://smarturl.click/vwez2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Тры гады таму асудзілі Марыю Калесьнікаву і Максіма Знака

6 верасьня 2021 году вынесьлі прысуд палітзьняволеным Марыі Калесьнікавай і Максіму Знаку. Былых удзельнікаў выбарчага штабу Віктара Бабарыкі і сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады судзілі разам за зачыненымі дзьвярыма. Вырак — 11 гадоў калёніі Калесьнікавай і 10 гадоў — Знаку. Судзьдзя — Сяргей Епіхаў.

Іх прызналі вінаватымі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:
🔸змова з мэтай захопу ўлады;
🔸заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы;
🔸стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня альбо кіраваньне ім.

Марыя Калесьнікава знаходзіцца ў гомельскай жаночай калёніі ў рэжыме інкамунікада (бяз сувязі з вонкавым сьветам). Больш за паўтара года яе трымаюць у памяшканьні камэрнага тыпу і пэрыядычна зьмяшчаюць яшчэ і ў ШЫЗА.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/mpeQO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вярхоўная Рада Ўкраіны падтрымала адстаўку яшчэ трох чыноўнікаў і зацьвердзіла 9 новых міністраў. З чым зьвязаныя перастаноўкі ва ўкраінскім урадзе

Сёньня Вярхоўная Рада прыняла адстаўку міністра замежных спраў Дзьмітра Кулебы, віцэ-прэм'ера і міністра па рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Ірыны Верашчук і старшыні Фонду дзяржаўнай маёмасьці. Таксама ў Радзе прагаласавалі за прызначэньне 9 міністраў.

З чым зьвязаныя маштабныя перастаноўкі ва ўкраінскім урадзе? Што пра гэта кажа прэзыдэнт Украіны і як гэта тлумчаць экспэрты:

https://smarturl.click/Ee9Mz

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 5 верасьня

🛩 Мінабароны Беларусі заявіла пра зьбіцьцё дронаў, у Гомлі прагучалі выбухі

❌ Грузія адмовіла ў міжнароднай абароне сябру Каардынацыйнай рады Марыне Зялёнай

🇱🇹 Правакацыя каля беларускага шэлтэру ў Вільні: расказваем дэталі. У Вільні за дзень атакавалі тры беларускія ўстановы. ФОТА

👨🏻‍⚖️ Былы намесьнік міністра энэргетыкі атрымаў 6 гадоў калёніі. Як у Беларусі судзілі чыноўнікаў, сілавікоў і дэпутатаў

👫 «Як цяпер выехаць вучыцца, я ня ведаю». Чаму беларускія абітурыенты ня могуць паступіць у Кракаў

🧑🏻‍🎓«Ня ведаю, колькі я яшчэ вытрымаю пісаць пра намалоты і мэханізатараў». Як цяпер вучацца на журфаку БДУ

🙍🏻‍♂️Улады будуць пераконваць, што «нармалізацыя» адбылася і Лукашэнка стаў гарантам новай «стабільнасьці», — палітычны экспэрт Быкоўскі

👩🏼 «ПіК Свабоды». За якую жанчыну гатовае галасаваць беларускае грамадзтва

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пра якое жаночае пытаньне маўчыць Лукашэнка?

Ці гатовае беларускае грамадзтва да палітычнага лідэрства жанчын? Як беларусы ацэньваюць гендэрную няроўнасьць у аплаце працы? Чаму Лукашэнка ніколі не казаў пра праблему абортаў? Зьвесткі апошняга апытаньня Chatham House камэнтуе ў праграме «ПіК Свабоды» паліталягіня, дырэктарка Цэнтру новых ідэяў Леся Руднік:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/rzCmOvW9aUs

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

🇱🇹 МЗС Літвы пракамэнтавала атаку на беларускія ўстановы ў Вільні

«Мы рашуча асуджаем акты вандалізму супраць беларускай супольнасьці, учыненыя па сцэнары КДБ. Вінаватыя будуць прыцягнутыя да адказнасьці.

Мы цалкам падтрымліваем свабодалюбных людзей, якія змагаюцца за дэмакратычную Беларусь і яе эўрапейскую будучыню», — гаворыцца ў паведамленьні МЗС Літвы ў сацыяльнай сетцы Х:

https://smarturl.click/z2eZb

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні за дзень атакавалі тры беларускія ўстановы. ФОТА

У ноч на 4 верасьня невядомыя стрэлілі з пнэўматычнай зброі ў вакно царквы беларускага праваслаўнага прыходу ў Вільні, які знаходзіцца ў юрысдыкцыі Канстантынопальскага (Сусьветнага) патрыярхату. У тую ж ноч невядомыя разьбілі шыбы ў Цэнтры беларускай культуры ў Вільні. Ніхто не пацярпеў.

Пра здарэньні праінфармавалі літоўскую паліцыю. Пазьней стала вядома пра правакацыю каля будынку прыватнага цэнтру ўцекачоў зь Беларусі «Дапамога»: невядомыя на літоўскай мове напісалі «Беларускім паразытам тут ня месца».

Фота Свабоды зь месца падзей: https://smarturl.click/O0WaA

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Былы намесьнік міністра энэргетыкі атрымаў 6 гадоў калёніі. Як у Беларусі судзілі чыноўнікаў, сілавікоў і дэпутатаў

Кагосьці памілавалі, нехта атрымаў новую пасаду, а хтосьці пайшоў кіраваць калгасам. Расказваем, як у Беларусі судзілі высокіх чыноўнікаў, сілавікоў і кіраўнікоў і што зь імі было далей.

https://smarturl.click/VDAV0

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Колішняму намесьніку міністра энэргетыкі абвясьцілі вырак

Міхаілу Міхадзюку прысудзілі 6 гадоў калёніі, пішуць дзяржаўныя СМІ. Яго судзілі за хабар. На сваёй былой пасадзе ён займаўся пытаньнямі Астравецкай АЭС.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Бярозе новы масавы працэс над пратэстоўцамі 2020-га

Гаворка аб пратэстах супраць фальшаваньня прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году і гвалту сілавікоў. Судзьдзёй у гэтым працэсе прызначылі Людмілу Рудзіну. На яе рахунку тры палітычныя крымінальныя прысуды.

https://smarturl.click/w9evW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Улады будуць пераконваць, што «нармалізацыя» адбылася і Лукашэнка стаў гарантам новай «стабільнасьці», — Быкоўскі

Экспэрт Паўлюк Быкоўскі адказвае на пытаньне, як спалучаецца працяг рэпрэсіяў і вызваленьне палітвязьняў, і аналізуе, як улада падрыхтавалася да новай прэзыдэнцкай кампаніі.

https://smarturl.click/Q1Ea6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Гомлі прагучалі выбухі — падалі расейскія дроны

У мясцовых суполках ідзе абмеркаваньне начных падзей і называюцца месцы падзеньня БПЛА. Пра залёт і падзеньне дронаў паведамляюць адразу некалькі крыніц.

https://smarturl.click/9z91z

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сёньня дзень памяці Артура Вольскага

5 верасьня 2002 году памёр Артур Вольскі, пісьменьнік і перакладчык, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХI ст., сын Віталя Вольскага і бацька Лявона Вольскага. На фота: Артур Вольскі з сынам Лявонам, 1966 год.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/Q1Em6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ адзін сыгнал Лукашэнкі Захаду. Што стаіць за вызваленьнем палітвязьняў

Аналітык Валер Карбалевіч — пра тое, навошта Лукашэнка працягвае вызваляць палітвязьняў:

«Сярод адрасатаў вызваленьня яшчэ адной групы палітвязьняў — Захад. Лукашэнка хоча дамагчыся прызнаньня заходнімі краінамі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2025 году. Таму дасылае Захаду такія маленькія сыгналы. Вызваляючы невялікую колькасьць палітвязьняў, спрабуе прамацаць глебу, празандаваць гатовасьць Захаду да перамоваў, убачыць рэакцыю».


https://smarturl.click/RAxYv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Вы хацелі беспарадкаў? Вось яны»

Дзясяткі старонак чатаў, прадстаўленых у судовых разглядах у ЗША, раскрываюць, як расейскія супрацоўнікі ФСБ абмяркоўвалі свае намаганьні ў распальваньні палітычнай варожасьці ў Амэрыцы, а таксама абменьваліся жартамі на розныя тэмы — ад напружаных адносінаў з начальствам да поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

Дасьледаваньне карэспандэнтаў Свабоды Майка Экеля, Марка Крутава і Сяргея Дабрыніна.

https://smarturl.click/nye84

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сусьлік, хамяк і барсук і паляўнічае лобі. Расказваем пра самых рэдкіх жывёлаў краіны

У новай рэдакцыі Чырвонай кнігі мяркуецца панізіць ахоўны статус зубра, мядзьведзя, рысі і барсука, а павысіць — толькі хамяка. Пад пагрозай зьнікненьня сусьлікі, а эўрапейскай норкі ў беларускіх лясах ужо не сустрэнеш.

Чырвоная кніга зьявілася ў Беларусі ў 1981 годзе і зьмяшчала тады 80 відаў жывёлаў і 81 від расьлін. У чацьвёртым выданьні 2015 году было ўжо 202 віды жывёлаў і 303 расьлін.

Абноўленае, пятае выданьне ЧКБ павінна зьявіцца ў 2025-м. Адтуль прапануюць выключыць 13 відаў жывёлаў, уключыць 21 від, зьмяніць ахоўны статус для 33 відаў.

https://smarturl.click/W30m6

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У чаканьні Гедройця. Нататкі шматразовага ўдзельніка журы

Кніжную прэмію імя Ежы Гедройця, ураджэнца Менску і польскага інтэлектуала ў Парыжы, называюць беларускім Нобэлем або Букерам. Упершыню яе ўручылі ў 2012 годзе, і з таго часу штогод нязьменна ўручаюць за найлепшую кнігу беларускай прозы.

На пачатку восені ажывае цікавасьць публікі да прэміі, барговы сэзон пачынаецца з публікацыі поўнага сьпісу кніг-прэтэндэнтак, на чарзе — доўгі і кароткі сьпісы і, нарэшце, абвяшчэньне пераможцы. Пра галоўную ўзнагароду ў беларускай літаратуры расказвае літаратар Сяргей Дубавец:

https://smarturl.click/xBe4Q

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча вырашыла падоўжыць дзеяньне буфэрнай зоны на мяжы зь Беларусьсю яшчэ на 90 дзён

«Буфэрная зона на мяжы зь Беларусьсю будзе дзейнічаць з 11 верасьня на працягу наступных 90 дзён. Яна прынесла добрыя вынікі, мы ня хочам мяняць адлегласьці. У першую чаргу яна накіраваная супраць кантрабандыстаў», — паведаміў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк:

https://smarturl.click/qle19

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Грузія адмовіла ў міжнароднай абароне сябру Каардынацыйнай рады Марыне Зялёнай

Сябру Каардынацыйнай рады (фракцыя «Беларусы», ранейшая назва — «Блёк Пракоп’ева — Ягорава») Марыне Зялёнай (Калінінай) адмовілі ў наданьні міжнароднай абароны ў Грузіі.

«Я і маё дзіця падыходзім па ўмовах Жэнэўскай канвэнцыі аб уцекачах 1951 г., але не падыходзім з пункту гледжаньня Службы дзяржаўнай бясьпекі Грузіі», — распавяла Марына Зялёная:

https://smarturl.click/O0W9o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Больш 557 тысяч эўра, сабраныя на маратоне салідарнасьці з палітвязьнямі, цалкам разьмеркавалі

Грошы, сабраныя на анлайн-маратоне салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі «Нам не ўсё роўна!», які прайшоў у ліпені 2023 году, разьмеркавалі ў поўным аб’ёме і ў адпаведнасьці з заяўленай мэтай, паведамілі арганізатары.

Агулам дзякуючы маратону дапамогу атрымалі больш за 900 палітвязьняў. Усе арганізацыі, якія сталі партнэрамі маратону, пасьпяхова прайшлі аўдыт Назіральнай рады. Падрабязьней:

https://smarturl.click/kjeLR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сьвет генэруе 57 мільёнаў тон плястыкавага забруджваньня ў год

Чалавецтва штогод вырабляе 57 мільёнаў тон плястыку, які трапляе ў адкрытае асяродзьдзе, а не ўтылізуецца на сьметніках ці спальваецца. Яго выяўляюць і ў глыбінях акіяну, і ў самых высокіх гарах, і нават у чалавечым арганізьме.

Больш за ўсё плястыкавага забруджваньня ствараюць Індыя, Нігерыя, Інданэзія, Кітай, Пакістан, Банглядэш, Расея і Бразылія:

https://smarturl.click/mpey9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Латвіі ўхвалілі ў першым чытаньні закон аб забароне руху аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй

Законапраекту «прысвоена тэрміновасьць», гэта значыць, што ён пройдзе ня тры, а два чытаньні.

https://smarturl.click/ba1Lv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Як цяпер выехаць вучыцца, я ня ведаю». Чаму беларускія абітурыенты ня могуць паступіць у Кракаў

Беларускія студэнты ня могуць паступіць у Ягелёнскі ўнівэрсытэт у Кракаве празь бюракратычныя праблемы. Пра іх стала вядома сёлета ўвесну. Перад пачаткам навучальнага году рашэньня гэтай праблемы пакуль не знайшлі.

https://smarturl.click/B690M

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Саэйма Латвіі разглядае пытаньне канфіскацыі аўтамабіляў зь беларускай рэгістрацыяй

Камісія латыскай Саэймы ў экалёгіі і сацыяльнай палітыцы падтрымала папраўкі ў закон «Аб дарожным руху», у якім гаворыцца, што, каб забясьпечыць выкананьне санкцый Эўразьвязу, транспартны сродак, зарэгістраваны ў Беларусі, павінен быць вывезены з краіны або зарэгістраваны ў Латвіі.

5 верасьня разглядаць папраўкі будзе парлямэнт.

https://smarturl.click/ba1Lv

Здымак saeima.lv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Мінабароны Беларусі пацьвердзіла факт зьнішчэння цэляў, якія заляцелі ў Беларусь у ноч на 5 верасьня.

«Сёньня ноччу, 5 верасьня, быў зафіксаваны факт парушэньня дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь у паветранай прасторы, як мяркуецца, бесьпілётнымі лятальнымі апаратамі», — паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны са спасылкай на начальніка галоўнага штабу — першага намесьніка камандуючага ВПС і войскамі СПА Сяргея Фралова.

Пры гэтым у ведамстве не сказалі, што дроны прыляцелі з Расеі, абмежаваліся толькі словамі пра правядзеньне праверкі па факце.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Яшчэ адна правакацыя каля беларускай арганізацыі ў Вільнітрэці выпадак за содні

Надпіс чырвонай фарбай зьявіўся каля будынку прыватнага цэнтру ўцекачоў зь Беларусі Dapamoga. Гэта некамэрцыйная валянтэрская арганізацыя, якая дапамагае беларусам, вымушаным уцякаць у Літву ад рэпрэсій на радзіме.

https://smarturl.click/Ee9gZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Ня ведаю, колькі я яшчэ вытрымаю пісаць пра намалоты і мэханізатараў». Як цяпер вучацца на журфаку БДУ

«Думала: „Ваў! Крута“», а прафэсіі прыходзілі вучыць прапагандысты». Выпускніца журфаку БДУ расказала пра сваю вучобу і працу на дзяржаўныя мэдыя.

https://smarturl.click/8E9Ov

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Невядомыя стралялі з пнэўматычнай зброі па беларускай царкве ў Вільні

Пра гэта паведамілі беларускія праваслаўныя сьвятары Георгі Рой і Аляксандар Кухта. «У вакно нашага храма сёньня ноччу нехта страляў з пнэўматыкі. Разьбілі шкло», — распавёў Кухта і апублікаваў фота пашкоджаньняў.

На ягоную думку, гэта не выпадковасьць, улічваючы сёньняшні эпізод з разьбітымі вокнамі Цэнтру беларускай культуры ў Вільні, пашкоджаньне крамы беларускіх сувэніраў Kropka, а таксама нядаўнія масавыя званкі беларусам Літвы, якія Дэпартамэнт міграцыі краіны ўжо назваў «правакацыяй»:

https://smarturl.click/dpZ5J

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Сталі вядомыя прозьвішчы 2 памілаваных Лукашэнкам палітвязьняў. Васкрасенскі: памілаваных выключаюць са сьпісаў «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў»

4 верасьня на волю па памілаваньні выйшла актывістка руху «Маці-328» Марына Кісялевіч, а таксама прадпрымальніца Вікторыя Гаўрыліна.

Як сьцьвярджае прапагандыст Юры Васкрасенскі, палітвязьняў, якія выйшлі на волю па памілаваньні, выключаюць са сьпісаў «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў». Паводле яго, яшчэ частку палітвязьняў могуць вызваліць да «Дня народнага адзінства» 17 верасьня:

https://smarturl.click/O0W6z

Читать полностью…
Subscribe to a channel