radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16743

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Суд у Тэгеране прысудзіў 10 гадоў зьняволеньня былому журналісту Радыё Свабода Рэзу Валізадэ

Па адбыцьці тэрміну Валізадэ, у якога, акрамя іранскага, ёсьць амэрыканскае грамадзянства, два гады ня зможа выяжджаць з краіны, жыць у Тэгеране і яго прыгарадах і далучацца да палітычных арганізацый.

https://smarturl.click/EeJ64

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Амбасада Беларусі ў Сырыі прыпыніла працу, дыпляматаў вывезьлі ў Менск

Заяўляецца, што амбасадар Беларусі ў Сырыі Юры Слука «некаторы час будзе ў Менску на кансультацыях, па выніках якіх плянуецца правесьці паглыбленую ацэнку абстаноўкі».

https://smarturl.click/8EDk2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

85 год дысыдэнту і паэту Алегу Бембелю

16 сьнежня 1939 году нарадзіўся Алег Бембель, беларускі філёзаф, паэт, публіцыст, дысыдэнт, праваслаўны манах.

Ён мае сама меней тры іпастасі. Сьвецкім людзям вядомы як Алег Бембель — сын беларускага скульптара, выпускнік кансэрваторыі, асьпірант Інстытуту філязофіі, нацыяналіст, выгнаны з кампартыі. Боскім шляхам прайшоў ад сьмяротна хворага паслушніка Алега да інака Мікалая і манаха Іаана. А на памежжы матэрыяльнага і духоўнага — ён паэт Зьніч.

Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у адмысловым матэрыяле: https://smarturl.click/z2V0E

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Прэзыдэнтка Грузіі выйшла да пратэстоўцаў, якія сабраліся каля яе рэзыдэнцыі

На 18-ы дзень пратэстаў супраць рашэньня «Грузінскай мары» замарозіць пытанне перамоваў аб уступленьні ў ЭЗ, у сталіцы праходзяць маршы пратэсту — прадстаўнікі сфэры мастацтва, фатографы, рэстаўратары, уцекачы з акупаваных рэгіёнаў Грузіі, назіральнікі за выбарамі 26 кастрычніка.

https://smarturl.click/qlvxv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьявіліся фота дзясяткаў загінулых вайскоўцаў РФ на Курскім напрамку, сярод іх ёсьць паўночнакарэйцы

«Схемы» (праект Радыё Свабода) атрымалі фота з крыніцаў сярод вайскоўцаў на Курскім накірунку 15 сьнежня. Гэтыя здымкі, якія журналісты ня могуць самастойна праверыць, паказваюць вынікі некалькіх штурмаў. На фоне зламанай тэхнікі бачныя некалькі дзясяткаў целаў.

Крыніцы «Схем» сярод вайскоўцаў сьцьвярджаюць, што сярод іх ёсьць вайскоўцы з Паўночнай Карэі, якія служылі ў зводных частках расейскай арміі.

https://smarturl.click/O0v1b

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

МУС Беларусі папярэджвае, што кібэрзлачынцы усё часьцей называюць сябе супрацоўнікамі КДБ

Прапагандысты запэўніваюць, што «рэальныя супрацоўнікі КДБ, МУС і іншых сілавых структур, надзеленых правам пачынаць расьсьледаваньні, ніколі не праводзяць сьледчых дзеяньняў праз мэсэнджар і сацыяльныя сеткі».

Разам з тым ахвяры палітычных рэпрэсій у Беларусі ня раз паведамлялі, што супрацоўнікі сілавых органаў спрабавалі кантактаваць зь імі праз мэсэнджары і пагражалі крымінальнай адказнасьцю. Пазьней удавалася высьветліць, што гэта рэальныя сілавікі.

https://smarturl.click/kj5Ao

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю дарог у Беларусі? ТЭСТ

Як перамяшчаліся падарожнікі да таго, як у Вялікім Княстве Літоўскім зьявілася сетка дарог, калі на беларускіх землях пачалі чысьціць рэкі? Калі ў ВКЛ зьявіліся правілы дарожнага руху?

Вам будзе даведацца некаторыя дэталі і падрабязнасьці «дарожна-транспартнай» гісторыі Беларусі. Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.

https://smarturl.click/w9A64

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ярмошына: Я выратавала краіну ад грамадзянскай вайны

Былая старшыня ЦВК разам з прапагандыстамі наведала мястэчка Мікашэвічы на Берасьцейшчыне і расказала, што да 2020 года насельніцтва Беларусі і апазыцыя выконвалі «правілы гульні».

«Я вельмі люблю выбары 2010 года. Яны былі вельмі сонечныя, лёгкія і простыя. Мне было ня цяжка працаваць, я атрымлівала задавальненьне».

Падзеі 2020 года Ярмошыну «моцна надламілі».

https://smarturl.click/vwmGQ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выйшла з турмы Антаніна Канавалава. Малыя дзеці ня бачылі яе больш за 4 гады

Канавалава была даверанай асобай Ціханоўскай на выбарах 2020 года. Пасьля затрыманьня 6 верасня 2020 года Канавалавай прысудзілі 5,5 года пазбаўленьня волі.

Па крымінальнай справе праходзіў таксама муж Канавалавай Сяргей Ярашэвіч. Паводле тых жа артыкулаў ён быў асуджаны на 5,5 года зьняволеньня.

https://smarturl.click/ppW1j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці добра вы ведаеце гісторыю дарог у Беларусі? ТЭСТ

Гісторыя транспарту і шляхоў зносін не належыць да агульнавядомай сфэры гістарычнай навукі. Тым больш цікава вам будзе даведацца некаторыя дэталі і падрабязнасьці «дарожна-транспартнай» гісторыі Беларусі. Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту:

https://smarturl.click/w9A64

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Працягваючы беларускую справу, мы дапамагаем палітвязьням». Міхал Андрасюк пра новую кнігу пра Алеся Бяляцкага

«За беларускае жыцьцё...» — так называецца новая кніга пра Алеся Бяляцкага — праваабаронцу, палітвязьня, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру.

Пагаварылі з адным са складальнікаў выданьня, літаратарам і журналістам Міхалам Андрасюком пра ідэю кнігі і зьмешчаныя ў ёй невядомыя раней матэрыялы, асобу Бяляцкага і ягоную адданасьць праваабарончай справе, веру ў сілу беларускай мовы і будучыя сустрэчы ў вольнай Беларусі:

https://smarturl.click/jkgJk

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вызвалены па абмене журналіст WSJ Гершковіч апублікаваў расьсьледаваньне пра контрвыведку ФСБ

Расьсьледаваньне прысьвечанае дэпартамэнту контрвыведных апэрацый ФСБ Расеі. Апошнім часам штат дэпартамэнту павялічыўся ў двая — пра гэта Гершковічу расказалі сьледчыя на допытах, піша WSJ:

https://smarturl.click/YzRXV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Расея пачала прыцягваць вайскоўцаў КНДР да ўдзелу ў штурмах, — Зяленскі

«Расейцы ўключаюць іх у зводныя падразьдзяленьні і выкарыстоўваюць у апэрацыях у раёнах Курскай вобласьці, — заявіў Зяленскі. — Страты сярод гэтай катэгорыі ўжо заўважныя. Фактычна Масква ўцягнула ў гэтую вайну яшчэ адну дзяржаву, прычым далучыла максымальна. І калі гэта не эскаляцыя, дык што тады эскаляцыя, пра якую шмат хто казаў?» — спытаў ён:

https://smarturl.click/JDpWg

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусы адкрылі ў Польшчы больш за 7 тысяч кампаній

У Польшчы працуе 7077 кампаній, дзе адным з акцыянэраў ці канчатковых бэнэфіцыяраў зьяўляецца грамадзянін Беларусі ці беларуская юрыдычная асоба. Кожная другая кампанія зь беларускім капіталам працуе ў Варшаве.

Найбольш кампаній занята ў транспартнай сфэры — 1117. Праграмаваньнем занятыя 444 кампаніі, 421 — працуюць у будаўніцтве, 289 займаюцца анлайн-гандлем. Таксама папулярныя напрамкі беларускіх бізнэсаў — аптовы гандаль, аддзелачныя працы, паслугі цырульняў і салонаў прыгажосьці:

https://smarturl.click/VD0VZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Грузіі аб’явілі пра перамогу экс-футбаліста Кавелашвілі на выбарах прэзыдэнта. Каля парлямэнту пратэсты

Паводле афіцыйных зьвестак, за Міхаіла Кавелашвілі прагаласавалі 224 выбарнікі з 300 пры неабходных 200 галасах. Прадстаўнікі апазыцыі байкатавалі паседжаньне, заявіўшы, што не прызнаюць легітымнасьць галасаваньня калегіі выбарнікаў. Кавелашвілі быў адзіным кандыдатам, яго вылучыла кіроўная прарасейская партыя «Грузінская мара».

Каля будынка парлямэнту Грузіі ў Тбілісі, дзе праходзіла галасаваньне, ідзе акцыя пратэсту:

https://smarturl.click/dp2n4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Уявіць Беларусь як Сырыю. І не забыць пра Ўкраіну

Падзеньне дыктатуры Асада ў Сырыі для беларусаў выглядае як увасобленая мэтафара абсалютнай надзеі: дабро заўсёды перамагае і зьяўляюцца шанцы на будучыню. Асабліва з улікам таго, што ў сырыйскай і беларускай сытуацыі шмат падабенства.

https://smarturl.click/z2VEE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Выдаўцы беларускіх кніг — «Людзі Cвабоды – 2024»

Радыё Свабода штогод прысуджае сымбалічную ўзнагароду «Людзі Свабоды» тым, хто пашырае межы свабоды для сябе, Беларусі, сьвету. Масавыя рэпрэсіі з боку беларускіх уладаў закранулі і выдаўцоў беларускіх кніг. Некаторыя зь іх трапілі за краты, іншыя вымушана выехалі за мяжу. Аднак дзейнасьць беларускіх выдавецтваў не спынілася.

Расказваем пра людзей, дзякуючы якім вы па-ранейшаму можаце купляць беларускія кнігі.

https://smarturl.click/mpo35

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Добраахвотнікі палка Каліноўскага атрымалі ва Украіне дзяржузнагароды

Добраахвотнікі ўзнагароджаныя «за баявыя заслугі і мужнасьць, праяўленую ў баях». Сярод атрыманых узнагарод — мэдаль прэзыдэнта краіны «За абарону Украіны».

https://smarturl.click/YzRnM

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Трамп назваў свайго будучага пасланьніка ў гарачых пунктах сьвету

У паведамленьні адзначаецца, што Рычард Грэнэл «працягне змагацца за мір сілай».

Летам 2024 года ён выступаў за стварэньне ва Украіне «аўтаномных зон» для спыненьня вайны. Ён таксама заявіў, што не падтрымлівае ўступленьне Украіны ў NATO ў бліжэйшы час.

https://smarturl.click/ppWEj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Наведнікаў з сабакамі больш ня будуць пускаць у кавярні і крамы ў Беларусі. А як у суседзяў

З 1 студзеня 2025 года ўступаюць у сілу асобныя палажэньні закона «Аб адказным абыходжаньні з жывёламі».

А як сытуацыя выглядае ў Польшчы, Літве, Латвіі і Нямеччыне?

https://smarturl.click/gpJxR

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Беларусь і Аман плянуюць адкрыць прамы рэйс. Паглядзелі, ці дарагая гэта краіна для турыстаў

Пакуль беларусы могуць найпрасьцей трапіць у Аман зь Менску з перасадкай у Дубаі. Пералёт для адной асобы зь Менску ў Мускат у лютым, у абодва бакі, каштуе трошкі больш за 1000 даляраў.

А што наконт цэнаў тураў?

https://smarturl.click/nyOWW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Два расейскія мазутавыя танкеры разламаліся напалам і тонуць каля Керчанскай пратокі

Экіпажы абодвух судоў больш за чатыры гадзіны знаходзяцца на палубах у чаканьні дапамогі. Усяго на аўтацыстэрнах знаходзіліся 27 чалавек. На борце кожнага было па чатыры тысячы тон мазуту, паведамляе Украінская служба Радыё Свабода @svoboda_radio.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

5 парадаў як перажыць сьвяты і даць рады сэзоннаму стрэсу

Газэта The Washington Post папрасіла прэзыдэнта амэрыканскай рады па спартовай псыхіятрыі, доктара мэдыцыны Брука Шуле падзяліцца з чытачамі парадамі, як перажыць сьвяты і перамагчы сэзонны стрэс.

Чытаньне гэтага артыкулу зойме ў вас менш за 5 хвілінаў.

https://smarturl.click/dp2XE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Вільні ўсталююць нетыповы помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл

Яго ўсталююць на дзядзінцы Бібліятэкі Ўрублеўскіх Літоўскай Акадэміі Навук у Вільні.

«У помніку дасягаецца адзінства дзяржаўнасьці і інтымнасьці. Твор мае ў роўнай меры як нацыянальныя, гэтак і касмапалітычныя рысы, перакананы журналіст». — лічыць адзін з сябраў жуы.

Барбара Радзівіл была другой жонкай вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста. Шлюб яны ўзялі патаемна, насуперак магнатам і шляхце, незадаволенай ростам уплывовасьці Радзівілаў. У хуткім часе пасьля каранацыі Барбара памерла. Некаторыя гісторыкі лічаць, што яе атруцілі.

https://smarturl.click/8EDn8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Лукашэнка прызначыў новага народнага паэта Беларусі, пра якога мала што вядома, навошта?

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

Народным паэта называе народ — калі паэт выказвае агульныя спадзяваньні. Так было ў ХІХ — пачатку ХХ ст., калі і зьявіліся ў нас першыя народныя паэты Янка Купала і Якуб Колас. У савецкія часы народных паэтаў прызначала ўлада, тады «народны паэт» стала ганаровым званьнем, а не народным прызнаньнем. І вось Лукашэнка вярнуўся да савецкай практыкі. Прычым канчаткова згубіліся крытэрыі — ён прызначае ня тых, хто чагосьці дасягнуў у літаратуры, а тых, хто побач зь ім. То бок народным цяпер называецца прыдворны паэт правіцеля.


Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

90 гадоў таму нарадзіўся Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі

15 сьнежня 1934 году нарадзіўся Станіслаў Шушкевіч, навуковец-фізык, член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі, старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі ХІІ скліканьня (1991–1994). Ён быў адным з падпісантаў Белавескага пагадненьня 1991 году, якое паставіла кропку ў існаваньні СССР. Памёр Шушкевіч 3 траўня 2022 году, калі яму было 87 гадоў. 

Пра іншыя даты і падзеі 15 сьнежня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/5OQ4o

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У ЗША знайшлі касэты зь нявыдадзенымі песьнямі Майкла Джэксана. На іх ён, сярод іншага, чытае рэп

На закінутым складзе ў каліфарнійскай даліне Сан-Фэрнанда знойдзеныя 16 касэт зь песьнямі Майкла Джэксана, якія раней не выдаваліся, паведамляе The Hollywood Reporter. Склад раней належаў музычнаму прадусару і сьпеваку Браяну Ларэну.

https://smarturl.click/8EDVV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Малюнкі і лісты беларускіх палітвязьняў паказваюць у Брусэлі

На выставе малюнкаў беларускіх палітвязьняў у Брусэлі — аншляг. Экспанаты створаныя рукамі аўтараў, якія самі за сябе цяпер гаварыць ня могуць. Блізкія палітвязьняў заклікаюць эўрапейскіх палітыкаў больш актыўна ціснуць на рэжым Лукашэнкі, каб гэта спрыяла вызваленьню зьняволеных.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Як выглядаюць калядныя ялінкі ў розных краінах сьвету

Сабралі яскравыя фота калядных ялінак зь Беларусі, суседніх і далёкіх ад яе краін. 📸 Фотагалерэя: https://smarturl.click/yqQkB

На фота вышэй — ялінкі ў Нью-Ёрку, Маскве і Менску

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пасьля пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры ратавальнікі не знайшлі людзей у памяшканьнях. Пацярпелі агулам 16 чалавек

«Пацярпелых ужо 16. Тры былі цяжкія, зь іх два цяжкія за кошт атручэньня чадным газам і дымам. Вельмі шмат парэзаў, калі людзі самі спрабавалі выбрацца і разьбівалі вакно», — распавёў старшыня Віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Субоцін.

Тушэньне пажару ўскладнялася вялікай колькасьцю драўляных канструкцыяў і плястыку. Пасьля пажару завялі крымінальную справу аб парушэньні правілаў пажарнай бясьпекі:

https://smarturl.click/B6200

Читать полностью…
Subscribe to a channel