У выбарах прэзыдэнта Беларусі возьмуць удзел пяць кандыдатаў. Апазыцыя і Захад папярэдзілі аб іх непрызнаньні
Цэнтральная выбарчая камісія (ЦВК) Беларусі зарэгістравала пяць кандыдатаў, якія возьмуць удзел у выбараў прэзыдэнта 26 студзеня 2025 году — Аляксандра Лукашэнку, Алега Гайдукевіча, Сяргея Сыранкова, Ганну Канапацкую і Аляксандра Хіжняка.
⚠️ Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
https://smarturl.click/vwml5
Стала вядома аб расстрэле расейцамі яшчэ адной групы ваеннапалонных украінцаў
Праваахоўныя органы Ўкраіны маюць інфармацыю аб забойстве ня менш як 93 украінскіх ваеннапалонных — 80% выпадкаў расстрэлаў зафіксавалі ў 2024 годзе, але тэндэнцыя пачала зьяўляцца ў лістападзе 2023 году.
https://smarturl.click/VD0wQ
Ліст кітайскаму сябру, праслаўленьне Радзімы. Што напісана ў праграме новага школьнага факультатыву аб карыстаньні інтэрнэтам
«Папулярызаваць сваю краіну і малую радзіму ў віртуальнай прасторы», «напісаць ліст кітайскаму сябру». У Беларусі ўвялі факультатыў, дзе будуць вучыць юных блогераў. Пачыталі праграму і распыталі пра гэта бацькоў і пэдагогаў.
https://smarturl.click/O0vRX
Галоўныя матэрыялы 22 сьнежня:
🔸У Менску на коўзанцы памёр мужчына
🔸У Тбілісі пасьля трох гадоў працы зачыняецца беларуская прастора Kropka
🔸У Менску зьвіліся трамваі зь нізкай падлогай. Падобную мадэль раней адправілі ў Мазыр
🔸Прэм’ер-міністар Грузіі пагражае прэзыдэнту турмой, калі тая не пакіне пасаду
🔸Далёка ад радзімы, але блізка да яе гісторыі. Натальля Гардзіенка пра Янку Запрудніка і новую кнігу пра яго
🔸Вынікі году. Беларусь — Расея: Лукашэнка пачаў адчуваць дыскамфорт ад сваёй ролі суагрэсара, — Аркадзь Мошэс
🔸Беларускае кіно. Моўны ТЭСТ
У Тбілісі пасьля трох гадоў працы зачыняецца беларуская прастора Kropka
21 сьнежня там адбылося агульнае разьвітальнае мерапрыемства, 22-га — апошняе тэматычнае (майстар-кляс «Калядная зорка»). Апошні дзень працы — 10 студзеня.
У прасторы назвалі прычыны закрыцьця.
https://smarturl.click/dp23z
Фота Позірк
У Менску на коўзанцы памёр мужчына
Паводле некаторых сьведчаньняў, мужчына ўрэзаўся ў борт і яму нейкі час аказвалі дапамогу. Нібыта ён быў на коўзанцы з жонкай і сынам. Сэанс спынілі, а грошы людзям вярнулі.
https://smarturl.click/ZyDE2
Два чалавекі загінулі ў Херсоне пасьля атакі расейскага дрону
Таксама расейцы ўначы атакавалі Бравары пад Кіевам — аскупкі дрону ўпалі на шматпавярховік.
https://smarturl.click/M19gV
На выявах — наступствы нядаўніх расейскіх атак на Херсон і Херсонскую вобласьць
Далёка ад радзімы, але блізка да яе гісторыі. Натальля Гардзіенка пра Янку Запрудніка і новую кнігу пра яго
«Янка Запруднік» — кніга пад такой назвай папоўніла бібліятэку Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» ў сэрыі «Людзі эміграцыі».
З куратаркай сэрыі Натальляй Гардзіенкай пагаварылі пра асобу Янкі Запрудніка, яго грамадзкі, навуковы й творчы чын, лёс спадчыны, а таксама пра пераемнікаў ідэі беларушчыны ў асяродках новых эмігрантаў у ЗША.
https://smarturl.click/aJ1Od
35 гадоў таму перамагла рэвалюцыя ў Румыніі
22 сьнежня 1989 году ў Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску. Сам ён быў неўзабаве расстраляны разам з жонкай.
Пра іншыя падзеі, што адбыліся 22 сьнежня ў розныя гады чытайце ў падборцы Ужо сёньня.
https://smarturl.click/4k08W
Чаму мы адчуваем хранічную стому і як яе пазбыцца
Газэта The New York Times пагутарыла зь некалькімі лекарамі, якія займаюцца лячэньнем разладаў сну і хранічнай стомы.
https://smarturl.click/1dap5
Беларускі спорт у 2024-м: працяг ізаляцыі, посьпех Сабаленкі, паралімпійскі рэкорд Бокага
Беларусь сёлета не жыла спортам нават у час летніх Алімпійскіх гульняў, што прайшлі ў Парыжы. Аднак за гэтыя 12 месяцаў усё адно адбылося нямала адметных падзей, якія сталі гістарычнымі. Свабода ўзялася пералічыць іх.
https://smarturl.click/w9Ag8
Дональд Туск пасля наезду ў Магдэбургу прысьпешвае больш жорсткае візавае заканадаўства
Зьмены будуць тычыцца, сярод іншага, выдачы студэнцкіх віз, а таксама выдачы дазволаў на працу іншаземцам.
https://smarturl.click/yqQ1J
У Волагдзе адкрылі помнік Сталіну. За Пуціным у Расеі іх зьявілася каля сотні
Быў «запыт з боку грамадзкасьці».
https://smarturl.click/vwmyG
Калі слабее імпэрыя. Як уцячы і не вярнуцца ў назойлівыя абдымкі Масквы
На працягу некалькіх мінулых тыдняў уражаны сьвет са зьдзіўленьнем назіраў за тым, як Сырыя імкліва перастае быць сфэрай улыву Масквы — бяз колькі-небудзь прыкметнага супраціву з боку апошняй.
І міжволі ўзьнікла пытаньне: а ці ёсьць у сёньняшняй РФ сілы і магчымасьці, каб трымаць у падпарадкаваньні тыя сумежныя краіны і тэрыторыі, якія яна лічыць зонай сваіх імпэрскіх інтарэсаў? Разважае Віктар Багдзевіч.
https://smarturl.click/EeJn4
Што вядома пра кіроўцу, які наехаў на калядны кірмаш у Магдэбургу
50-гадовы выхадзец з Саудаўскай Арабіі з палітычным прытулкам у Нямеччыне, лекар-псыхіятар, антыісламіст.
https://smarturl.click/yqQpJ
Вынікі году. Беларусь — Захад: калідор для магчымай нармалізацыі вельмі вузкі
Доктар палітычных навук, дырэктар інстытуту «Палітычная сфэра» Андрэй Казакевіч ня бачыць падставаў для перагляду палітыкі адносна Беларусі з боку заходніх краінаў і разважае пра тое, на якім узроўні знаходзіцца беларускае пытаньне ў Вашынгтоне.
https://smarturl.click/XyVRL
У Буэнас-Айрэсе школьнік напісаў па-беларуску пра напад на школу са зброяй, але ягоны плян выкрылі
12-гадовы падлетак прыходзіў у школу зь пісталетам. У ягоным сьпісе плянаваных ахвяр былі 14 чалавек.
Тэкст у нататках напісаны граматнай беларускай мовай.
https://smarturl.click/67V4j
Дзень памяці Эміліі Плятэр
23 сьнежня 1831 памерла Эмілія Плятэр, беларуская паэтка і фальклярыстка, удзельніца паўстаньня 1831 году. У часе паўстаньня Эмілія стала камандзірам вайсковага аддзелу і памерла ад ранаў, атрыманых падчас бою.
Больш падзей гэтага дня ў гісторыі — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/op9Ea
На выяве: Эмілія Плятэр, карціна Яна Багуміла Розэна
Беларускае кіно. Моўны ТЭСТ
Споўнілася 100 гадоў ад заснаваньня „Белдзяржкіно“ (з 1946 году „Беларусьфільм“). Пра назвы беларускіх фільмаў розных эпох і запамінальныя фразы ў іх — нескладаны тэст.
https://smarturl.click/jkgxz
Мінімум 94 чалавекі сталі ахвярамі цыклёну «Чыда» ў Мазамбіку
Цыклён «Чыда» набраў сілы ў Індыйскім акіяне на мінулым тыдні. Цяпер ён бушуе ўжо ў Малаві.
https://smarturl.click/gpJyw
У Беларусі перастаў адкрывацца сайт газэты «Белорусы и рынок»
«Белорусы и рынок» — адно з першых прыватных СМІ ў Беларусі, спэцыялізуецца на эканамічнай тэматыцы.
https://smarturl.click/Da81E
Вынікі году. Беларусь — Расея: Лукашэнка пачаў адчуваць дыскамфорт ад сваёй ролі суагрэсара, — Аркадзь Мошэс
Дырэктар дасьледчых праграмаў Усходняга суседзтва і Расеі ў Фінскім інстытуце міжнародных дачыненьняў Аркадзь Мошэс заяўляе, што прыкметнай тэндэнцыяй году стала страта Лукашэнкам «цэнтральнага статусу» саюзьніка РФ, і адказвае на «вечнае» пытаньне, ці задавальняе Лукашэнка Маскву.
https://smarturl.click/XyVBM
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Ці дастаткова ў Беларусі ведаць адну расейскую мову?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гледзячы зь Беларусі сёньня, быццам бы так. Насамрэч гэта ілюзія. Анамальная сытуацыя ня можа быць «назаўсёды», бо трымаецца ўрэшце на адным анамальным чалавеку — Лукашэнку. Тымчасам вакол Беларусі і ў шырокім сьвеце імкліва звужаецца абшар ужываньня расейскай мовы. Гэтаму спрыяе і натуральная цяга нацыяў да свайго, і агрэсіўная палітыка Расеі, зь якой ніхто ня хоча сябе асацыяваць. Тым часам беларуская мова — гэта проста наша мова, якая не заплямленая канатацыямі бесчалавечнасьці і хлусьні.
Усік перамог Ф'юры ўжо другі раз. Ён стаў абсалютным чэмпіёнам сьвету ў звышцяжкай вазе пасьля першага бою з Ф’юры ў траўні 2024 году.
Аляксандар Усік прысьвяціў сваю перамогу сваёй маці і ўсім маці Ўкраіны.
Што варта ведаць пра падзеі ў Беларусі і навокал 21 сьнежня і што пачытаць
Дзяржаўная тэлевізія паведаміла пра затрыманьне «кур’ераў фонду BYSOL». Кіраўнік фонду пракамэнтаваў
Дональд Туск пасля наезду ў Магдэбургу прысьпешвае больш жорсткае візавае заканадаўства
У Беларусь даставілі Бэтлеемскі агонь міру. Сёлета ўпершыню гэта леташні агонь
Беларускі спорт у 2024-м: працяг ізаляцыі, посьпех Сабаленкі, паралімпійскі рэкорд Бокага
Няўжо я сумую па прымусовых відэа? Наста Захарэвіч узгадвае часы, калі сілавікі публікавалі відэа з затрыманымі
Калі слабее імпэрыя. Як уцячы і не вярнуцца ў назойлівыя абдымкі Масквы. Разважае Віктар Багдзевіч
Аднавіліся пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь. На Браншчыне падазраюць, што менавіта адбылося на трубаправодзе
На тле адсутнасьці тлумачэньняў мясцовыя жыхары выказвалі ў бранскіх інфармацыйных рэсурсах вэрсіі аб найбольш верагоднай прычыне здарэньня.
https://smarturl.click/8EDg2
Няўжо я сумую па прымусовых відэа
Хто б мог падумаць, што я ледзь не зь цеплынёй буду ўзгадваць часы, калі сілавікі публікавалі прымусовыя відэа з затрыманымі. І не, я не звар’яцела, не пераўтварылася ў пачвару і не палюбіла глядзець на катаваньні. Піша Наста Захарэвіч.
https://smarturl.click/3kABm
Дзяржаўная тэлевізія паведаміла пра затрыманьне «кур’ераў фонду BYSOL»
Кіраўнік BYSOL Андрэй Стрыжак: «Ня ўпэўнены ўвогуле ў іх існаваньні».
https://smarturl.click/YzRqj
У Беларусь даставілі Бэтлеемскі агонь міру. Сёлета ўпершыню гэта леташні агонь
Бэтлеемскі агонь напярэдадні Калядаў распаўсюджваюць каталіцкія скаўты. Яго запальвае дзіця або падлетак зь нязгаснай лямпады ў гроце Нараджэньня Гасподняга ў Бэтлееме, пасьля чаго адмысловым авіярэйсам яго дастаўляюць у Аўстрыю, адкуль разносяць па розных краінах.
Аднак сёлета ўпершыню за ўсю гісторыю акцыі ўсё іначай.
https://smarturl.click/8EDv2
Абедзьве палаты Кангрэсу ЗША ухвалілі законапраект, які дазваляе захаваць працу ўраду
Гэта адбылося ўсяго за некалькі гадзін да паўночы, калі афіцыйна сканчаецца тэрмін бягучага фінансаваньня ўраду.
https://smarturl.click/Q1xG0