Галоўнае за 19 сьнежня
Другі энэргаблёк БелАЭС адключылі пасьля «спрацоўваньня датчыка». Першы — на рамонце з 3 сьнежня
У Менску судзяць яшчэ аднаго сілавіка паводле артыкулу «здрада дзяржаве»
Пуцін заявіў, што абарона Беларусі — важны складнік ядзернай стратэгіі Расеі, і зноў палохаў «Арэшнікам». Зяленскі пракамэнтаваў яго заяву пра мірныя перамовы
У МЗС Польшчы выклікалі часовага паверанага Беларусі празь дзеяньні КДБ
Літва забараніла грамадзянам Беларусі служыць у літоўскім войску і быць у саюзе стралкоў
«Народны Лукашэнка» і замежныя падпісчыкі. Як беларуская прапаганда перад выбарамі працуе ў TikTok
«Беларусь пасьля 26 студзеня». «Калі загады пачнуць ісьці з Масквы, многія чыноўнікі ўспрымуць як належнае», — Вольга Лойка
Вынікі году. «Сёлета ўлады спрабавалі не зьмяншаць рэпрэсіі, а прыхоўваць іх», — сацыёляг Генадзь Коршунаў
Выбары без магчымасьці выбіраць. Імітацыя, даведзеная да абсурду
«Беларусь пасьля 26 студзеня». Якія шанцы на новую адлігу?
Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Наколькі імаверна, што пасьля выбараў налета Аляксандар Лукашэнка пачне павольны адыход ад улады? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» былая палітзьняволеная, рэдактарка выданьня Plan B Вольга Лойка:
ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/Ou-P_WaUd9g
Зяленскі пракамэнтаваў заяву Пуціна пра перамовы і заявіў, што Ўкраіна ня будзе працягваць транзыт расейскага газу
Прэзыдэнт Украіны 19 сьнежня адрэагаваў на заяву Ўладзіміра Пуціна наконт верагодных мірных перамоваў, заявіўшы, што расейскі лідэр «жыве ў іншым сьвеце, у сваім акварыюме», і пракамэнтаваў прапанову Пуціна задаволіць «высокатэхналягічную дуэль» і ўдарыць ракетай «Арэшнік» па Кіеве:
https://smarturl.click/xB07n
Пуцін заявіў, што абарона Беларусі — важны складнік ядзернай стратэгіі Расеі, і зноў палохаў «Арэшнікам»
«Мы зробім усё, каб забясьпечыць бясьпеку Беларусі. Гэта мы робім па ўзгадненьні з кіраўніцтвам Беларусі», — заявіў Пуцін і дадаў, што ядзерная дактрына Расеі прадугледжвае абарону «ўсёй саюзнай дзяржавы».
Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне Расея, а потым і Беларусь пачалі шантажаваць Захад магчымым выкарыстаньнем ядзернай зброі. У красавіку 2024 году Лукашэнка заявіў, што Расея разьмясьціла ў Беларусі некалькі дзясяткаў ядзерных боепрыпасаў, а ў лістападзе Расея правяла практычнае «выпрабаваньне» новай ракеты «Арэшнік» у атацы на ўкраінскі горад Дніпро:
https://smarturl.click/2qmkl
Страляніна ў парлямэнце непрызнанай Абхазіі: загінуў дэпутат
У выніку страляніны загінуў дэпутат Вахтанг Галандзыя, апазыцыянэр Кан Кварчыя паранены.
https://smarturl.click/Da8pb
Журналісты Радыё Свабода склалі базу крымчанаў, якія ваявалі супраць Украіны і загінулі
Усе зьвесткі ўзятыя з адкрытых крыніц, у тым ліку заяў расейскіх афіцыйных асобаў, паведамленьняў сваякоў загінулых у сацыяльных сетках, публікацый у крымскіх і расейскіх СМІ.
Усяго журналісты адшукалі 1000 загінулых асобаў, але адзначаюць, што сьпіс пастянна папаўняецца з паступленьнем новай інфармацыі.
https://smarturl.click/kj54X
Плошча-2010 ў Менску. Як гэта было. ФОТА
Падзеі ў Менску пасьля выбараў 19 сьнежня 2010 году: мітынг на Кастрычніцкай плошчы, шэсьце да Дому ўраду, сілавы разгон пратэсту ў архіўных фота Радыё Свабода.
https://smarturl.click/9z3W5
Вынікі году. «Сёлета ўлады спрабавалі не зьмяншаць рэпрэсіі, а прыхоўваць іх», — сацыёляг Генадзь Коршунаў
Пра што сьведчыць зьмяншэньне колькасьці палітвязьняў, зафіксаванае праваабарончай супольнасьцю? Якія новыя формы рэпрэсіяў сталі больш распаўсюджанымі ў 2024 годзе, адказвае сацыёляг, старшы дасьледчык Цэнтру новых ідэяў Генадзь Коршунаў.
https://smarturl.click/yqQVj
Сёньня гадавіна Плошчы-2010
19 сьнежня 2010 году падчас прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі адбылася масавая акцыя пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і жорсткі разгон гэтага пратэсту ўладамі. Былі зьбітыя і затрыманыя сотні чалавек, у тым ліку 5 кандыдатаў у прэзыдэнты.
Больш падзеяў гэтага дня ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/XyV1G
Лукашэнку ў Амане прывіталі па-беларуску, ён адказаў па-расейску
Аказалася, што дырэктар Нацыянальнага музэю Амана мае беларускія карані, яго маці паходзіць з Рэчыцы. Расказваем падрабязьней у відэа.
Вынесьлі прысуды украінцу і двум беларусам, якіх вінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў на чыгунцы
Грамадзяніну Ўкраіны Івану Ліхалату і беларусам Барысу Пухальскаму і Івану Бародзічу, якіх раней назвалі «агентамі СБУ» і абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэрактаў на чыгунцы, прызначылі па сукупнасьці злачынстваў «пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін ад 11 да 25 гадоў», гаворыцца ў паведамленьні Генпракуратуры:
https://smarturl.click/ZyDZj
«Можа быць успрынята як абраза». Лукашэнка прыехаў у ААЭ са сваім шпіцам, чым сур’ёзна парушыў пратакол
Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца з працоўным візытам у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, дзе сустракаецца з высокапастаўленымі чыноўнікамі. У камандзіроўку ён узяў свайго шпіца Умку. У ААЭ вызнаюць іслам, а ў ісламскіх краінах звычайна сабаку не пускаюць у дом, бо шмат якія багасловы лічаць сабаку нячыстай жывёлінай.
Палітоляг і татарскі актывіст Руслан Айсін пракамэнтаваў «Свабодзе» кур’ёз Лукашэнкі ў ААЭ:
https://smarturl.click/W3QdO
23 беларусы ня могуць выбрацца з Сырыі пасьля зьвяржэньня рэжыму Башара Асада
У адным з гатэляў Дамаску чакаюць эвакуацыі 23 грамадзяніны Беларусі, паведаміла @zerkalo_io крыніца, знаёмая з сытуацыяй. Інфармацыю выданьню пацьвердзілі ў беларускай дыпляматычнай місіі ў Сырыі і заявілі, што «пытаньне па іх вырашаецца» і што «іх эвакуююць у Менск, пытаньне толькі ў тым, калі».
Беларусы працавалі ў Дамаску паводле працоўных дамоваў, усе мужчыны, большасьць зь іх — электрыкі і будаўнікі. Цяпер яны ў складаных умовах, у іх канчаюцца грошы, ім страшна нават выходзіць з гатэля:
https://smarturl.click/JDpOv
Былы баец-каліновец правёў пікет у Вільні — ён амаль год чакае легалізацыйных дакумэнтаў
Беларускі добраахвотнік Аляксандр Клачко «Кусь» правёў адзіночны пікет каля літоўскага Дэпартамэнта міграцыі ў Вільні 18 снежня, каб прыцягнуць увагу да праблемы легалізацыі беларусаў — у тым ліку добраахвотнікаў, якія ваявалі на баку Ўкраіны.
Клачко расказаў Свабодзе, што дагэтуль не прынята рашэньне па яго заяве на ўцякацтва, хоць прайшло ўжо 11 месяцаў. Ён просіць літоўскую міграцыю прыняць рашэньне, каб ён «разумеў, як далей дзейнічаць»:
https://smarturl.click/aJ1aY
У Віцебску — пажар у царкве Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Віцебскія ратавальнікі выехалі па паведамленьні аб узгараньні ў царкве на вуліцы 3-я Азіна ў Віцебску. Унутры царквы шчыльнае задымленьне. Пажар лякалізавалі, цяпер падразьдзяленьні МНС працягваюць працаваць на месцы ўзгараньня. Паводле папярэдніх апэратыўных зьвестак, пацярпелых няма.
13 сьнежня ў Віцебску адбыўся буйны пажар у гандлёвым цэнтры «Беларусь», у ім пацярпелі 20 чалавек.
https://smarturl.click/W3Q99
У Нарвэгіі выйшаў каляндар, прысьвечаны палітзьняволеным жанчынам з усяго сьвету. На першай старонцы — Калесьнікава
Марыя Калесьнікава трапіла ў каляндар Нарвэскага Хэльсынскага камітэту «Нас не запалохаць і не прымусіць маўчаць. Жанчыны ў турме за дэмакратыю», прысьвечаны жанчынам-палітвязьням сьвету:
https://smarturl.click/O0vke
Другі энэргаблёк БелАЭС адключылі пасьля «спрацоўваньня датчыка». Першы — на рамонце з 3 сьнежня
Другі энэргаблёк БелАЭС часова адключылі ад сеткі праз спрацоўваньне аднаго з датчыкаў, паведаміла прэс-служба Мінэнэрга. Паводле ведамства, цяпер праводзяць «штатную дыягностыку працы датчыкаў забясьпечвальных сыстэмаў» і яны «не ўплываюць на бясьпеку працы станцыі і яе абсталяваньне». Першы энэргаблёк БелАЭС вывелі ў трэці плянава-папераджальны рамонт яшчэ 3 сьнежня.
Паведамленьне пра адключэньне другога энэргаблёку зьявілася пасьля таго, як выданьне «Люстэрка» са спасылкай на крыніцу напісала, што абодва энэргаблёкі БелАЭС «вось ужо два тыдні не выпрацоўваюць электрычнасьць»:
https://smarturl.click/0ez1L
«Экстрэмісцкім фармаваньнем» прызналі беларускае інфармацыйнае агенцтва «Позірк»
МУС Беларусі прызнала беларускае інфармацыйнае агенцтва «Позірк» «экстрэмісцкім фармаваньнем».
Інфармацыйнае агенцтва «Позірк» створанае часткай былой каманды найстарэйшага беларускага незалежнага інфармацыйнага агенцтва БелаПАН і першай у краіне інтэрнэт-газэты Naviny.by. Журналісты і рэдактары «Позірку» былі вымушаныя пакінуць Беларусь пасьля таго, як у лістападзе 2021 году КДБ унёс БелаПАН у спіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў»:
https://smarturl.click/67VJg
Беларусь з сакавіка 2025 году пачне выдаваць іншаземцам кароткачасовыя электронныя візы
Грамадзяне 67 дзяржаў, у тым ліку краін Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, Швайцарыі, Канады, ЗША і Японіі, зь сярэдзіны сакавіка 2025 году змогуць атрымліваць электронныя візы на 30 дзён. Іх будуць выдаваць іншаземцам, якія зьбіраюцца ў Беларусь з мэтай разьвіцьця дзелавых дачыненьняў, удзелу ў спартовых, культурных, навуковых, адукацыйных імпрэзах, для стажыроўкі, а таксама ў прыватных і турыстычных мэтах:
https://smarturl.click/kj5ly
Беларускія падсанкцыйныя прадпрыемствы актывізуюць супрацу з акупаванымі Расеяй украінскімі рэгіёнамі
Данецкую бізнэс-місію ў Беларусь арганізоўваў так званы «Цэнтар падтрымкі экспарту ДНР», створаны сёлета для прасоўваньня міжнароднай супрацы акупаванага Расеяй украінскага рэгіёну. Яна праходзіла 16-18 кастрычніка.
https://smarturl.click/0ezwW
Пінскага журналіста Яўгена Мікалаевіча, які вярнуўся ў Беларусь, пакаралі турмой
У 2020 годзе Яўген Мікалаевіч у якасьці відэакарэспандэнта Media-Polesye асьвятляў пратэсты ў Пінску супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў. Журналіст не прымаў непасрэднага ўдзелу ў пратэстах: ён вёў фота— і відэаздымку па рэдакцыйным заданьні.
https://smarturl.click/3kA4p
Латвія працягнула ўзмоцненыя захады бясьпекі ўздоўж мяжы зь Беларусьсю
Адмысловыя правілы, дзейныя да канца гэтага году, цяпер будуць дзейнічаць да 30 чэрвеня 2025.
https://smarturl.click/O0v28
«Народны Лукашэнка» і замежныя падпісчыкі. Як беларуская прапаганда перад выбарамі працуе ў TikTok
Пасьля апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і масавых пратэстаў улады сталі больш пільна глядзець на сацыяльныя сеткі, а таксама актыўна, хоць і ня надта сыстэмна, выкарыстоўваць іх у сваіх мэтах.
Свабода прааналізавала больш за 100 праўрадавых акаўнтаў у TikTok — з дапамогай аналітычнага сэрвісу Exylot і ручной праверкі — і расказвае, пра што яны, як рэагуюць на дзяржаўную палітыку, ці асьвятляюць выбарчую кампанію і якім паказваюць Лукашэнку.
https://smarturl.click/VD0Eg
Як краіны Балтыі рыхтуюцца да вайны з Расеяй і якая яе імавернасьць у хуткім часе
Пасьля поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну ў суседніх з РФ краінах вырасла напружанасьць — NATO рыхтуецца да абароны ў выпадку, калі Расея нападзе на альянс, і адпрацоўвае розныя сцэнары нападу, у тым ліку сцэнары, у якіх беларускія войскі таксама ўдзельнічаюць у нападзе разам з расейскімі. Адной з імаверных цэляў Расеі называюць краіны Балтыі.
Як краіны Балтыі рыхтуюцца да магчымай вайны, якія ёсьць сцэнары разьвіцьця падзеяў ва Ўсходняй Эўропе і ці можа Расея напасьці на балтыйскія краіны? На гэтыя пытаньні журналісты «Настоящего времени» паспрабавалі адказаць у праекце «Вайна Расеі з Балтыяй: рэальная пагроза?»:
https://smarturl.click/8ED3a
Тлумачым з Гурневічам. Як улады Беларусі «пераабуваюць» блогераў
Улады Беларусі правялі першы ў Беларусі форум блогераў і прыдумалі Фабрыку блогераў, першае беларускае рэаліці-шоў. Навошта? Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч:
https://www.youtube.com/watch?v=JAjMe417T54
Галоўнае за 18 сьнежня
🇱🇹 Былы баец-каліновец правёў пікет у Вільні — ён амаль год чакае легалізацыйных дакумэнтаў
👬 23 беларусы ня могуць выбрацца з Сырыі пасьля зьвяржэньня рэжыму Башара Асада
🇵🇱 Польшча ўвяла санкцыі супраць трох кампаній — пастаўнікоў беларускіх угнаеньняў
🇱🇻 Сям’я беларусаў у Латвіі ня можа аформіць пашпарт для нованароджанай дачкі. Вяртацца на радзіму бацькам небясьпечна
🙍🏻♂️ Сустрэў Лукашэнку па-беларуску, маці родам з Рэчыцы. Што вядома пра дырэктара Нацыянальнага музэю Амана
🎥 «ПіК Свабоды». «Я асьцярожна аптымістычная наконт будучыні Беларусі», — Ціханоўская пра падзею, паразу і перамогу 2024-га
🧑🏻💻 Жыцьцё ў кокане. Чаму Беларусь пакідаюць распрацоўнікі гульняў
🙍🏻♀️ «З Акрэсьціна на вакзал, пераапранулася ў прыбіральні — і ў Літву», — былая палітзьняволеная Ася Булыбенка ў праекце «Скрадзеная маладосьць»
📂 Сёлета Польшча выдала больш за 15 тысяч «картаў паляка». Правілы іх атрыманьня стануць больш жорсткімі
Ціханоўская пра галоўную падзею, паразу і перамогу 2024 году
Хто павінен прадстаўляць Беларусь на перамовах пра мір? Якім быў 2024 год для Беларусі і сьвету, паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Зь якім пасланьнем зьвернецца Ціханоўская да беларусаў у навагоднім віншаваньні?
Разам зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай падсумоўваем вынікі 2024 году, гаворым пра тое, што яна лічыць галоўнай падзеяй, паразай, перамогай і расчараваньнем году:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/su5ZCSBUEfI
«З Акрэсьціна на вакзал, пераапранулася ў прыбіральні — і ў Літву», — былая палітзьняволеная Ася Булыбенка ў праекце «Скрадзеная маладосьць»
«Калі пекла існуе, то гэта жыцьцё на Акрэсьціна», — 23 гадовая Ася Булыбенка, фігурантка «справы студэнтаў», у фільме Свабоды расказвае, як адседзела 30 сутак пасьля 2,5 года ў турме і пасьля гэтага зьехала жыць у Літву:
https://smarturl.click/3kAVX
У Сырыі знайшлі доказы дзяржаўнай «машыны сьмерці», ад якой з 2013 году загінула больш за 100 тысяч грамадзян
«Тысячы людзей працавалі ў гэтай сыстэме забойстваў, ад сакрэтнай паліцыі, якая выкрадала людзей з вуліц і дамоў, да турэмнікаў і сьледчых, якія марылі голадам і катавалі іх да сьмерці, да кіроўцаў грузавікоў і бульдазэрыстаў, якія хавалі іхныя целы. [...] Гаворка ідзе пра сыстэму дзяржаўнага тэрору, якая стала машынай сьмерці», — кажа Стывэн Рап, колішні амбасадар ЗША ў асаблівых даручэньнях, які займаўся ваеннымі злачынствамі:
https://smarturl.click/qlvZW
Жыцьцё ў кокане. Чаму Беларусь пакідаюць распрацоўнікі гульняў
«Беларуская дзяржава ня ўмее ў ІТ, спэцыялістаў выжылі рэпрэсіямі, а давер заказчыкаў і інвэстараў падарваны на гады наперад». Чаму зь Беларусі выяжджаюць кампаніі, якія робяць кампутарныя гульні, што ад гэтага страчвае краіна і ў чым цяжкасьці рэлякацыі, распыталі ІТ-мэнэджара, які больш за 20 гадоў працуе ў сфэры распрацоўваньня гульняў.
https://smarturl.click/5OQdj