Аліеў: Прызнаць віну, своечасова папрасіць прабачэньня перад дружалюбным Азэрбайджанам — крокі, якія трэба было зрабіць
Самалёт «Азэрбайджанскіх авіяліній», які разьбіўся ў Казахстане, атрымаў пашкоджаньні «з прычыны абстрэлу зь зямлі», заявіў у нядзелю прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў.
Аліеў выказаў упэўненасьць, што самалёт AZAL быў зьбіты не спэцыяльна. Але адначасова ён выказаў меркаваньне, што некаторыя колы ў Расеі хацелі замяць пытаньне.
«Прызнаньне віны, своечасовае прынясеньне прабачэньня Азербайджану, які лічыцца дружалюбнай краінай, інфармаваньне аб гэтым грамадзкасьці — усё гэта меры і крокі, якія трэба было зрабіць», — дадаў прэзыдэнт Азэрбайджана. Аліеў выказаў шкадаваньне, што першыя тры дні ў Баку «ня чулі ад Расеі нічога, акрамя вар’яцкіх вэрсій». https://smarturl.click/Dayo0
Як усталяваць асабістыя межы падчас сьвятаў
Каляды і Новы год — сямейныя сьвяты. Гэта час, калі людзі зьбіраюцца вялікімі сямейнымі кампаніямі. На старонках газэты The New York Times экспэрты падзяліліся парадамі, як мінімізаваць раздражненьне і пазьбегчы дакучлівых пытаньняў ад сваякоў і сяброў. https://smarturl.click/baM11
У Паўднёвай Карэі пры пасадцы разьбіўся самалёт, больш за 100 загінулых
Дакладная колькасьць загінулых пакуль невядомая, паводле апошніх зьвестак, іх ня менш за 120. Агенцтва «Ронхап» паведамляе пра двух выжылых і мяркуе, што ўсе астатнія пасажыры і чальцы экіпажа могуць быць мёртвыя.
«Боінг 737» авіякампаніі Jeju Air здзяйсьняў рэйс Бангкок — Муан. На яго борце быў 181 чалавек. Па словах відавочцаў, пры пасадцы самалёт не выпусьціў шасі, стукнуўся аб пасадачную паласу і загарэўся. Прычыны катастрофы высьвятляюцца, прадстаўнікі пажарнай службы аэрапорта выказалі здагадку, што самалёт мог сутыкнуцца з птушкамі. https://smarturl.click/JD29k
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Што значыць гэты флэшмоб, калі ў тэлевізары нейкія людзі крычаць «надо»?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Для імітацыі прэзыдэнцкіх выбараў нават праграму кандыдату прыдумаць паленаваліся ці проста не змаглі. Вось і засталося адно слова «надо», якое мае адзіны сэнс: «мне надо власть!» І больш нічога, ні аднаго кірунку ў эканоміцы, палітыцы, сацыяльнай сфэры... Уся прэзыдэнцкая праграма. Бо насамрэч праграма Лукашэнкі — ў Расеі, таму і «надо», па-расейску. Маўляў, мы ж адзін «русский мир». Калі б было па-беларуску «трэба» — трэба было б канкрэтна задумацца, як шмат усяго ўсім нам трэба зрабіць для нармальнага жыцьця, а не для імітацыі.
Сёньня — 140 гадоў з дня сьмерці Дуніна-Марцінкевіча
29 сьнежня 1884 году памёр Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — беларускі паэт, драматург, тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатру, першы клясык новай беларускай літаратуры. Падчас паўстаньня 1863–1864 гг царскія ўлады абвінавацілі Дунін-Марцінкевіча ў распаўсюдзе «шкодных для ўраду» твораў. Хоць яго ўдзел у паўстаньні ня быў даказаны, пісьменьніка арыштавалі, ён больш за год правёў у турме.
Пра іншыя падзеі 29 сьнежня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VDL87
У Беларусі ў разы павысілі тарыфы на паслугі аэрапортаў
Згодна з пастановай МАРГ, якая набывае сілу з 1 студзеня, тарыфы на паслугі аэрапортаў і аэранавігацыі вырастуць амаль у 4 разы.
Пасьля прымусовай пасадкі самалёта Rynair у Менску ў траўні 2021 году краіны ЭЗ закрылі сваё неба для палётаў беларускіх самалётаў — так «Белавія» страціла магчымасьць выконваць вялікую частку ранейшых рэйсаў. Самалёты заходніх авіякампаній спынілі палёты над Беларусьсю:
https://smarturl.click/JD23k
📸 «Ланцуг адзінства». Як па ўсёй Грузіі сёньня прайшла маштабная акцыя пратэсту
Роўна празь месяц пасьля заявы грузінскага прэм’ера Іраклія Кабахідзэ аб прыпыненьні эўраінтэграцыі да 2028 году, па ўсёй Грузіі прайшла маштабная антыўрадавая акцыя пратэсту пад назвай «Ланцуг адзінства». Людзі сабраліся ва ўсіх буйных гарадах Грузіі. Самая працяглы «ланцуг» у Тбілісі злучыў правую і левую набярэжныя і сем мастоў грузінскай сталіцы.
Да акцыі далучыліся ўсе асноўныя апазыцыйныя партыі Грузіі, а таксама студэнты, прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый, бізнэсоўцы, прадстаўнікі сфэры культуры, а таксама прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі:
https://smarturl.click/1dOVe
Расея выкарыстоўвала танкер «ценявага флёту» як шпіёнскае судна, — СМІ
Зьвязаны з Расеяй танкер Eagle S так званага «ценявога флёту», затрыманы берагавой аховай Фінляндыі 25 сьнежня, меў абсталяваньне для шпіянажу за караблямі і самалётамі NATO, паведамляе выданьне Lloydʼs List. Паводле крыніцы, абсталяваньне выкарыстоўвалі для запісу эфіру на мностве радыёчастотаў, па прыбыцьці ў Расею яго выгружалі для аналізу:
https://smarturl.click/RApdl
Авіякампаніі скасавалі ўжо больш за сотню рэйсаў у Расею і зь яе пасьля крушэньня самалёта ў Актаў. Белавія працягвае палёты
Авіякампанія з Туркмэністану Turkmenistan Airlines паведаміла пра адмену рэгулярных рэйсаў па маршруце Ашхабад — Масква — Ашхабад з 30 сьнежня па 31 студзеня 2025 году. Да гэтага палёты ў некаторыя гарады Расеі прыпынілі азэрбайджанская Azerbaijan Airlines, казахстанская Qazaq Air, ізраільская El Al і авіякампанія ААЭ Flydubai. Агулам адмененыя больш за сотню рэйсаў.
Тым часам беларуская Белавія працягвае палёты ў Расею:
https://smarturl.click/G61Jg
У двух абласьцях Беларусі часова адмянілі збор за перасячэньне мяжы
У Берасьцейскай вобласьці спагнаньне мясцовага збору за перасячэньне мяжы часова спынілі на пэрыяд з 1 па 31 студзеня, у Горадзенскай — збор адмянілі з 1 студзеня, але абяцаюць вярнуць у 1-ым квартале 2025 году.
Мясцовы збор на выезд зь Беларусі ў краіны ЭЗ ўвялі ў 2021 годзе ў якасьці часовай меры для барацьбы з каранавірусам. У сьнежні абласныя саветы дэпутатаў атрымалі права зацьвярджаць збор на пастаяннай аснове. Цяпер збор на тэрыторыі Віцебскай, Горадзенскай і Берасьцейскай абласьцей для транспарту да 5 тон складае 40 рублёў:
https://smarturl.click/z2WwJ
Памілавалі яшчэ 20 палітвязьняў
Аляксандар Лукашэнка падпісаў чарговы ўказ аб памілаваньні 20 чалавек, асудзаных за «экстрэмісцкія» злачынствы. З памілаваных 11 — жанчыны, 14 маюць хранічныя захворваньні, у 10 асуджаных ёсьць дзеці, адна жанчына мае 4 дзяцей.
Да гэтага Лукашэнка сёлета агулам памілаваў 207 палітвязьняў:
https://smarturl.click/kjMvk
Сьвет у 2025 годзе: што зьменіцца, а што застанецца па-ранейшаму?
Журналісты Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода разважаюць пра 2024 год і дзеляцца сваімі думкамі пра тое, што можа стацца ў 2025 годзе.
У іх прагнозах паўтараюцца некалькі тэмаў:
• Вайна ва Ўкраіне ператварылася ў глябальны канфлікт, у цэлым сутыкнуўшы Захад з новым блёкам дзяржаў, якія кідаюць выклік сучаснаму сусьветнаму парадку.
• Папулісцкія рухі і аўтарытарныя лідэры набіраюць моц ва ўсім сьвеце і чыняць ціск на дэмакратыю і дэмакратычныя інстытуты.
• Вельмі шмат будзе залежаць ад Дональда Трампа. Вяртаньне абранага прэзыдэнта ў Белы дом у студзені 2025 году ўжо зьмяняе міжнародную дынаміку — ад трансатлянтычнага гандлю да палітыкі на Балканах.
Пра ўсё гэта і шмат што іншае чытайце тут. https://smarturl.click/kjMG4
У 2024 годзе «карту паляка» атрымалі каля дзевяці тысячаў беларусаў
Пра гэта паведамляе «Мэдыязона» са спасылкай на прэсавую службу польскага МЗС.
Паводле розных дадзеных, «карты паляка» сёньня маюць ня менш за 160 тысячаў грамадзян Беларусі. Па дадзеных уладаў Польшчы, у 2008-2021 гадах заяўкі на атрыманьне гэтага дакумэнта падалі больш за 350 тысяч чалавек, больш за 46% заявак ( больш за 161 тысяча чалавек) было пададзена з Беларусі. https://smarturl.click/opMGB
«Трэба дачакацца прыходу адміністрацыі Трампа і зьмены ўрадаў у найбуйнейшых эўрапейскіх краінах, найперш у Нямеччыне», — Турарбекава пра магчымую зьмену палітыкі Захаду пасьля 26 студзеня
Якія існуюць шанцы на новую палітычную адлігу? На гэтае ды іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праграме «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае паліталягіня Роза Турарбекава.
— Праблема палягае ў тым, ці зможа Беларусь трапіць у фокус увагі адміністрацыі Трампа. Калі зможа, тады магчымая зьмена акцэнтаў. ЗША будуць задаваць тон, і гэта можа паўплываць на курс як Эўразьвязу ў цэлым, гэтак і асобных эўрапейскіх краінаў. Магчымае таксама прыцягненьне ўвагі да Беларусі ў сувязі зь перамоўным працэсам па Ўкраіне, калі гэтыя перамовы стануць маштабным працэсам дасягненьня доўгатэрміновага міру... Калі Беларусь і Лукашэнка трапяць у фокус увагі адміністрацыі Трампа, то магчымае вяртаньне амбасадараў і пачатак нейкага дыялёгу. https://smarturl.click/B6nG5
Беларусь пасьля 26 студзеня». Ці будзе ў дэмісілах зьмена лідэраў?
Ці зьменшыцца пасьля выбараў 2025 году інтэнсіўнасьць рэпрэсіяў? Якія шанцы на новую адлігу? Якіх зьменаў можна чакаць у дэмакратычных сілах? На гэтыя і іншыя пытаньні Юрыя Дракахруста адказвае ў праграме « Беларусь пасьля 26 студзеня» паліталягіня Роза Турарбекава.
https://youtu.be/qHBettkPkxA
«Пытаньне аб вяртаньні дыпляматаў ЗША абмяркоўваецца, пакуль прагрэсу ня бачна», — Кавалеўскі пра заяву Лукашэнкі пра амбасаду ў Менску
Кіраўнік Агенцтва эўраатлянтычнага супрацоўніцтва, былы прадстаўнік у міжнародных справах Аб’яднанага пераходнага кабінэту Валер Кавалеўскі на просьбу Свабоды пракамэнтаваў заяву Лукашэнку пра тое, што ЗША просяць пашырыць штат сваёй амбасады ў Менску.
Кавалеўскі нагадвае, што амбасадара ЗША ў Беларусі няма з 2008 году, гэтаксама як і беларускага амбасадара ў Вашынгтоне.
«Амбасада працавала ў скарочаным выглядзе на ўзроўні часовага паверанага, але гэтая сытуацыя скончылася ў лютым 2022 году, калі было прынятае рашэньне вывезьці амбасаду зь Менску напярэдадні пачатку вайны. Нягледзячы на тое, што няма дыпляматычнага штату ў Менску, амбасада фармальна не закрытая. Вядома, што абмяркоўваецца пытаньне аб вяртаньні амэрыканскіх дыпляматаў у Менск, аднак пакуль прагрэсу ня бачна», — кажа Валер Кавалеўскі. https://smarturl.click/VDLAQ
Зурабішвілі назвала «пародыяй» інаўгурацыю Кавелашвілі
Пятая прэзыдэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі заявіла, што добраахвотна пакіне прэзыдэнцкі палац. Яна заклікала грамадзян і апазыцыйныя палітычныя сілы быць гатовымі да пазачарговых парлямэнцкіх выбараў.
29 сьнежня ў будынку парлямэнту Грузіі прайшла цырымонія інаўгурацыі на пасаду прэзыдэнта былога футбаліста і дэпутата Міхаіла Кавелашвілі, абранага калегіям выбаршчыкаў 14 сьнежня. Ён прынёс прысягу ў якасьці шостага кіраўніка дзяржавы.
Пятая прэзыдэнтка Саламэ Зурабішвілі, апазыцыя і значная частка міжнародных партнэраў краіны не прызнаюць абраньне Кавелашвілі. https://smarturl.click/ZyMR5
Ці шмат вы ведаеце пра пазытыўныя падзеі 2024 году?
Сярод сумных і трывожных навінаў сёлета трапляліся і пазытыўныя. Наколькі вы зь імі знаёмыя — праверце сябе, прайдзіце наш ТЭСТ:
https://smarturl.click/vwMDg
«Паўтарай мне, што ўсё будзе добра». Тацяна Нядбай пра паэзію ў часе рэпрэсій
Тацяна Нядбай — старшыня Беларускага ПЭНу, праваабаронца, мэнэджарка культурніцкіх праектаў, літаратарка. У канцы году пагаварылі пра яе новую кнігу «Там, за сьцяной» і паэзію ў часе рэпрэсій, вершы як працяг праваабарончай дзейнасьці і асабістую самацэнзуру, уцёкі з роднага гораду і пракладваньне нябачных лябірынтаў для вяртаньня на радзіму:
https://smarturl.click/W3MJ4
У Эўропе заблякавалі Тэлеграм-каналы шэрагу расейскіх дзяржаўных мэдыя
Вядома пра блякаваньне Тэлеграм-каналу расейскага дзяржаўнага агенцтва РІА «Новости» ў Латвіі, Нямеччыне, Літве, Нідэрляндах, Францыі, Польшчы, Бэльгіі, Швайцарыі, Грэцыі, Чэхіі і Італіі. Таксама паведамляюць, што ў Эўропе заблякавалі тэлеграм-каналы расейскіх «Известий», «Первого канала», НТВ, РЕН ТВ, «Россия 1», «Россия 24/7» і «Российская газета»:
https://smarturl.click/ZyMA5
«Газпром» спыняе пастаўкі газу ў Малдову. У краіне абмежавалі спажываньне электраэнэргіі
З 1 студзеня 2025 году «Газпром» спыніць пастаўкі газу ў Малдову з прычыны запазычанасьці з боку «Малдовагаза». «Расея выкарыстоўвае энэргію як палітычную зброю, ператвараючы людзей у закладнікаў прыднястроўскага рэгіёну, які яна кантралюе праз незаконна разьмешчанае войска», — заявіў на гэта прэм’ер-міністар Малдовы Дорын Рэчан.
У Малдове тым часам ужо ўвялі абмежаваньні на спажываньне электраэнэргіі на фоне энэргакрызісу, віну за які Кішынёў ускладае на Маскву:
https://smarturl.click/kjMEO
У чым сакрэт міжземнаморскага доўгажыхарства
Гішпанцы — рэкардсмэны ў Эўропе па даўгалецьці. Сярэднестатыстычны жыхар гэтай краіны жыве больш за 83 гады. Як гішпанцам гэта ўдаецца? Разабрацца ў гэтым нам дапаможа Павал Кірылёнак, які называе сябе «беларусам па нараджэньні, чэхам па пашпарце, каталёнцам па перакананьнях»:
https://youtu.be/E8Hb0DypPxY
Пуцін папрасіў прабачэньня ў Аліева за крушэньне самалёта авіякампаніі AZAL
Пуцін прынёс прабачэньні ў сувязі «трагічным інцыдэнтам» у паветранай прасторы Расеі і выказаў спачуваньні сем’ям загінулых, паведаміла прэс-служба Крамля:
https://smarturl.click/l5lg6
У Расеі забаранілі званкі праз інтэрнэт на мабільныя і стацыянарныя тэлефоны
Сьцьвярджаецца, што часьцей за ўсё такімі тэхналёгіямі карысталіся ашуканцы, паколькі гэта дазваляла падмяняць нумары. Званкі з мэсэнджараў на мэсэнджары пад забарону пакуль ня трапілі.
Абмеркаваньне забароны пачалося пасьля сэрыі падпалаў ваенкаматаў і машын у Расеі. Расейскія ўлады абвінавачваюць у арганізацыі кампаніі падпалаў украінскія спэцслужбы:
https://smarturl.click/w9MXy
«Самае складанае было — расстаньне зь дзецьмі», — былая палітзьняволеная Вольга Філатчанкава ў праекце «Скрадзеная маладосьць»
«Гэта мая радзіма. Я перастала б сябе паважаць, калі б не далучылася», — Вольга Філатчанкава, фігурантка «справы студэнтаў», у фільме Свабоды «Скрадзеная маладосьць» расказала пра разлуку зь дзецьмі, пра тое, што падтрымлівала яе ў турме, і пра жыцьцё ў Варшаве: https://smarturl.click/opMzB
Праект Свабоды «Скрадзеная маладосьць: справа студэнтаў» — гэта шэсьць гісторый студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы, якія правялі больш за два гады ў турме за тое, што далучыліся да пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе.
🎥 ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=fmlilhDu8vI&t=267s
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ўлады кажуць пра беларусаў як пра насельніцтва, а не пра нацыю?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Гэта наўмыснае прыніжэньне статусу. Лукашэнка і Пуцін — «русские люди». То бок ніякіх беларусаў ці ўкраінцаў як нацыяў не існуе, яны «младшие братья». Яны ня могуць і не павінны быць суб’ектамі жыцьця, нацыяй, а толькі насельніцтвам, якое Лукашэнка яшчэ абразьліва называе «народцем», а Пуцін і ўвогуле забівае ўкраінцаў. Тое, што беларусы і ўкраінцы — старыя эўрапейскія нацыі са сваімі асобнымі мовамі, самабытнай культурай і сваім гістарычным лёсам, пад увагу не бярэцца, бо ўлады «так бачаць».
Сёньня 111-я гадавіна выхаду ў сьвет «Вянка» Багдановіча
28 сьнежня 1913 году ў віленскай друкарні Марціна Кухты выйшла першая і адзіная прыжыцьцёвая кніжка клясыка беларускай літаратуры, паэта Максіма Багдановіча «Вянок». Яе наклад складаў 2000 экзэмпляраў.
Болей пра падзеі 28 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі чытайце тут. https://smarturl.click/jk6yd
Асноўныя падзеі і найважнейшыя публікацыі 27 сьнежня
Новыя імёны, адкрыцьці і расчараваньні. Якім быў 2024 год для беларускай музыкі
Галоўныя вынікі 2024-га і прагнозы на 2025-ты ад Валера Карбалевіча
Ці можа над Гомлем адбыцца тое ж, што адбылося з лайнэрам AZAL над Грозным. Меркаваньне авіяцыйнага экспэрта
Пашыньян адкрыта выказвае пагарду да Лукашэнкі, — Аляксандар Фрыдман
У 2024 годзе сьпіс «экстрэмістаў» павялічыўся на 1154 пазыцыі
97% членаў выбаркамаў працавала на папярэдніх выбарах, — даклад BelPol
«Беларусь пасьля 26 студзеня». «Уплыў Ціханоўскай у асяродзьдзі дэмсілаў будзе зьніжацца, а на Захадзе — не», — палітоляг Роза Турарбекава
Новы кіраўнік МЗС Літвы запэўніў Ціханоўскую ў падтрымцы дэмсіл Беларусі
Арлета Бойкэ. Гэта ёй Лукашэнка прапаноўваў чай з малінавым варэньнем
Ва Ўкраіне ўдакладнілі, што нормы Эўрапейскай хартыі рэгіянальных моў будуць распаўсюджвацца і на беларускую
Галоўныя вынікі 2024-га і прагнозы на 2025-ты ад Валера Карбалевіча
Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч падсумоўвае грамадзка-палітычныя вынікі 2024 і году і дае свой прагноз на 2025. https://www.youtube.com/watch?v=QQFjgh4TK-E
«Росавиация»: падчас заходу на пасадку самалёта AZAL аэрапорт Грознага атакавалі дроны. Azerbaijan Airlines заявіла пра «зьнешняе ўмяшаньне»
Кіраўнік «Росавиации» Дзьмітрый Ядраў упершыню пракамэнтаваў крушэньне самалёту Azerbaijan Airlines. Па яго словах, «становішча каля Грознага ў часе авіякатастрофы было складаным», з прычыны нападаў беспілётнікаў уводзіўся плян «Дыван».
Ядраў таксама заявіў, што ў аэрапорце Грознага быў густы туман, камандзір судна распачаў дзьве няўдалыя спробы пасадзіць самалёт, пасьля спробаў яму прапаноўвалі іншыя аэрапорты, але ён вырашыў ляцець ў Актаў.
Авіякампанія Azerbaijan Airlines, у сваю чаргу, заявіла, што, па дадзеных папярэдняга расьсьледаваньня, яе рэйс Баку — Грозны перад крушэньнем зазнаў «зьнешняе фізычнае і тэхнічнае ўмяшаньне». https://smarturl.click/71xe7