Падзеі ў Беларусі 4 студзеня, а таксама цікавае для чытаньня
▪️Беларуская супольнасьць заклікае літоўскія улады расьсьледаваць антыбеларускія выпады
▪️«Я сказаў дачцэ: калі ты, крый Божа, па выпадковасьці станеш прэзыдэнтам...» Бацька Канапацкай пра выбары
▪️Ціханоўская выказалася пра адказных за зьнікненьне Юрыя Захаранкі
▪️Ці давалі Лукашэнку хоць раз прайграць у хакей? Узгадалі самыя скандальныя выпадкі
▪️Апошнія выбары дыктатара. Чаму чарговая «пераканаўчая перамога» можа стаць прадвесьнікам хуткага канца тыраніі
▪️Запытайся ў Дубаўца. Пра расейскую мову, флэшмоб «надо» і лёс прыхільнікаў Лукашэнкі пасьля яго сыходу
Аэрапорт «Менск» пахваліўся новымі авіярэйсамі 2024 году
Акрамя гэтага — сэртыфікатам «Халяль» і крамай мэрча «Першы».
https://smarturl.click/AdVE0
Ці давалі Лукашэнку хоць раз прайграць у хакей? Узгадалі самыя скандальныя выпадкі
На наступны дзень пасьля перамогі над камандай Лукашэнкі трэнэр даведаўся пра сваё звальненьне.
https://smarturl.click/71WM7
Фота: БЕЛТА
Беларуская супольнасьць заклікае літоўскія улады расьсьледаваць антыбеларускія выпады
Пералічваюцца «акты вандалізму і праявы мовы варожасьці, скіраваныя супраць беларускай супольнасьці».
https://smarturl.click/9zagp
Беларуса з савецкай сымболікай не пусьцілі ў Літву
Тут дзейнічае забарона на публічнае выкарыстаньне нацысцкай і савецкай сымболікі.
https://smarturl.click/4kWwW
Ад сёньня ў Беларусі забаранілі продаж піратэхнікі
Новы год паказаў, што ня ўмеюць карыстацца і калечацца.
https://smarturl.click/RApb8
❓ Запытайся ў Дубаўца. Чаму сёлета прэмію «За духоўнае адраджэньне» Лукашэнка ўручыў не канкрэтным людзям, а «калектывам»?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Сапраўды, канкрэтных асобаў-ляўрэатаў менш, чым пальцаў на адной руцэ. Відавочна, прычына ў тым, што ўшанаваныя людзі часам аказваліся пасьля асобамі «з другога боку барыкад». А таму можна сказаць, што сьледам за выбарамі ў Беларусі цяпер і прэмія «за адраджэньне» вырадзілася, цяпер і яна ня будзе адчувальнай падтрымкай для крэатыўных людзей, а ператворыцца ў імітацыю.
Сёньня дзень народзінаў Юрыя Захаранкі
4 студзеня 1952 году нарадзіўся Юры Захаранка, беларускі палітычны дзеяч, былы міністар унутраных справаў Беларусі. Ён зьнік у 1999 годзе. Пазьней зьявіліся сьведчаньні пра датычнасьць ўладаў да яго выкраданьня і забойства.
Пра іншыя падзеі 4 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/dpMOE
Усім дзяржаўным мэдустановам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выходныя — для альтэрнатывы прыватным цэнтрам
Урад «удасканаліў парадак аказаньня платных мэдычных паслуг у дзяржаўных установах аховы здароўя», паведамляе прэс-служба Саўміну. Ім далі права аказваць асобныя мэдычныя паслугі ў выходныя і сьвяточныя дні. https://smarturl.click/mpMO5
На трох падлеткаў завялі крымінальныя справы, бо яны далі зьвесткі сваіх пашпартоў, якімі скарысталіся кібэрмахляры
Паводле Крымінальнага кодэксу, па гэтым артыкуле можа пагражаць да 6 гадоў зьняволеньня. https://smarturl.click/EejL4
«Беларусь пасьля 26 студзеня». Погляд найбольш удалай леташняй прагназісткі
Што азначае прысутнасьць у выбарчым бюлетэні Ганны Канапацкай? Якая імавернасьць зьмяншэньня рэпрэсіяў пасьля выбараў? Якімі могуць быць наступствы для Беларусі міру ва Ўкраіне? На пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае журналістка, аўтарка грамадзка-палітычных Youtube-праектаў «Мне тоже не нравится» i «Часики тикают» Яўгенія Сугак.
https://youtu.be/YIvP65AsODU
БАЖ сабраў зьвесткі пра беларускія мэдыяпраекты, якія закрыліся ў 2024 годзе
Большасць з закрытых мэдыяпраектаў не вытрымала грузу фінансавых праблем, але гэта не адзіная прычына спыненьня іх працы. https://smarturl.click/jk6ql
Улады Вэнесуэлы абвясьцілі пра ўзнагароду, каб злавіць галоўнага канкурэнта Мадура
Улады Вэнэсуэлы паабяцалі заплаціць 100 тысяч даляраў за інфармацыю, якая дапаможа затрымаць апазыцыйнага палітыка Эдмунда Гансалеса. Ён быў галоўным канкурэнтам кіраўніка краіны Нікаляса Мадура на прэзыдэнцкіх выбарах у ліпені мінулага году. Апазыцыя настойвае, што на выбарах перамог Гансалес, але іх вынікі былі сфальшаваныя. https://smarturl.click/ZyM2W
Падпісвайцеся на Свабоду ў radio_svaboda">TikTok!
Там вы знойдзеце шмат цікавых кароткіх відэа і інфаграфікі на розныя тэмы. Вось відэа апошняга тыдня:
👆🏻Расказваем гісторыю беларускага добраахвотніка з пазыўным «Бача» (гл. відэа вышэй)
👉🏻 Рыбанька, Пане Каханку: radio_svaboda/video/7453121095273647366">чаму ў Радзівілаў былі такія мянушкі
👉🏻 Каляды-1918. radio_svaboda/photo/7453870262338014469">Беларусы праз аб’ектыў фатакамэры кайзэраўскага салдата
👉🏻 Елка ці ялінка? radio_svaboda/video/7454273834238086405">Запамінаем, як правільна
👉🏻 Школьнікаў будуць вучыць «правільна» весьці сацсеткі і карыстацца інтэрнэтам. radio_svaboda/video/7454663947099114757">Расказваем пра новы факультатыў
👉🏻 Як мянчук хацеў падарваць глушылкі КДБ. radio_svaboda/video/7455026836951551238">Гісторыя савецкага дысыдэнта Сяргея Ханжанкова
👉🏻 Як усталяваць асабістыя межы падчас сьвятаў: radio_svaboda/video/7455354455723183365">парады экспэртаў
Прагматычны падыход Ватыкана. Чаму Касьцёл маўчыць пра рэпрэсіі над сьвятарамі
Неўзабаве пры Сьвятым Пасадзе 🇻🇦 ўпершыню зьявіцца дыпляматычнае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь. У Менску ж Апостальская нунцыятура дзейнічае ад самага пачатку ўсталяваньня дыпляматычных дачыненьняў паміж Беларусьсю і Ватыканам, ад 11 лістапада 1992 году.
У апошнія гады хрысьціянскія сьвятары і вернікі, асабліва каталіцкія, зазнаюць у Беларусі сур’ёзнага перасьледу. Улады зачынілі Чырвоны касьцёл у Менску, які гарэў пры дзіўных акалічнасьцях. Лёс сьвятыні, застаецца цьмяным. Усё больш сьвятароў трапляе за краты.
«Усялякія сыгналы біскупам пасылаюць. Дастаткова адкрыць канал „Жоўтыя зьлівы“ і паглядзець стыль, у якім сілавікі намякаюць на інфармацыю, якую маюць пра сьвятароў. Гэтым яны шантажуюць». Свабода пагаварыла зь вернікамі і сьвятарамі аб тым, чаму Ватыкан публічна не рэагуе на рэпрэсіі супраць каталікоў Беларусі.
https://smarturl.click/qlMGv
Ціханоўская выказалася пра адказных за зьнікненьне Юрыя Захаранкі
«Мы ня спынім патрабаваць поўнай адказнасьці».
https://smarturl.click/RA4Ll
«Я сказаў дачцэ: калі ты, крый Божа, па выпадковасьці станеш прэзыдэнтам...»
Бацька Ганны Канапацкай расказаў тэлеграм-каналу «Кулуары», што думае пра выбары.
https://smarturl.click/Eenm0
Прэм’ер-міністар Грэнляндыі заявіў аб жаданьні незалежнасьці ад Даніі
«Гісторыя і сучасныя ўмовы паказалі, што наша супрацоўніцтва з Каралеўствам Данія не прывяло да стварэньня поўнай роўнасьці».
https://smarturl.click/ppMQ6
Колер надзеі: Фотагісторыя ўкраінскай Аранжавай рэвалюцыі
Фатаздымкі паказваюць хаду палітычнага крызісу ва Ўкраіне, які прыцягнуў увагу сьвету 20 гадоў таму.
https://smarturl.click/opMAB
Апошнія выбары дыктатара. Чаму чарговая «пераканаўчая перамога» можа стаць прадвесьнікам хуткага канца тыраніі
Чым большую лічбу «ўсенароднай падтрымкі» агучвае дыктатура падчас чарговых «выбараў», тым бліжэйшым можа быць крах шматгадовай тыраніі, піша Віктар Багдзевіч.
https://smarturl.click/qlMRB
Прысуд Трампу абвесьцяць за 10 дзён да інаўгурацыі
Справа тычыцца выплаты грошай порназорцы. Судзьдзя ўжо абвясьціў, да якога пакараньня схіляецца.
https://smarturl.click/xBMJm
💌 Галоўнае за тыдзень у рассылцы Свабоды
У новым выпуску дзелімся з вамі прагнозамі экспэртаў пра тое, што чакае Беларусь у 2025 годзе і ці скончыцца вайна Расеі з Украінай, расказваем пра важныя для беларусаў даты году ды аналізуем першыя навіны 2025-га.
Падпісвайцеся і чытайце: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
«Легалізацыя 6-дзённага працоўнага тыдня»
Намесьнік прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях доктар Станіслаў Салавей пракамэнтаваў для Свабоды рашэньне ўраду дазволіць усім дзяржаўным мэдустановам дазволілі аказваць платныя паслугі ў выходныя. https://smarturl.click/Ad3pO
Найважнейшыя падзеі і асноўныя публікацыі Свабоды 3 студзеня
📌 «Часам тое, што добра для Лукашэнкі, добра і для Беларусі. А часам — наадварот», — Яўгенія Сугак
📌 Прагматычны падыход Ватыкана. Чаму Касьцёл маўчыць пра рэпрэсіі над сьвятарамі
📌 Карбалевіч: у пытаньні палітвязьняў Канапацкая ідзе не далей за Лукашэнку
📌 «Каля 200 уцекачоў зь Беларусі летась прайшлі ў нас рэабілітацыю», — сузаснавальнік фонду ByHelp
📌 Раптоўна памёр магілёўскі актывіст Алесь Сілкоў
📌 На выходных Беларусь чакаюць маразы і завірухі
📌 У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» чаты эмігрантаў, якія жывуць у Варшаве
📌 Расея наступае, Украіна працягвае супрацьстаяць. Вайна становіцца больш цяжкай для Кіева
Раптоўна памёр магілёўскі актывіст Алесь Сілкоў
У Магілёве 3 студзеня раптоўна сышоў з жыцьця 55-гадовы мясцовы палітычны і грамадзкі актывіст Алесь Сілкоў. Сілкоў у мінулыя гады быў нацыянальным каардынатарам кампаніі электаральнага назіраньня «Права выбару», сябрам рады на сёньня дэ-юрэ ліквідаванага Руху «За свабоду», у пэўны пэрыяд — яго магілёўскім абласным каардынатарам. Сілкова неаднаразова затрымлівалі па палітычных матывах. https://smarturl.click/Ad3p4
Беларускі журналіст, які ня мог легалізавацца ў ЭЗ, урэшце атрымаў прытулак у Польшчы
Журналіст сьветлагорскага мэдыяхолдынгу «Ранак» Андрэй Ліпскі паведаміў, што рашэньне пра наданьне статусу ўцекача прыйшло яму на пошту пад самы Новы год, і яму вярнулі пашпарт. https://smarturl.click/z2Wxp
Выбары: у пытаньні палітвязьняў Канапацкая ідзе не далей за Лукашэнку
З 1 студзеня ў Беларусі пачаўся этап перадвыбарнай агітацыі. Як і кампанія ў цэлым, ідзе яна млява і непрыкметна. Бо ўсім зразумела, што вынікі прэзыдэнцкіх выбараў загадзя перадвызначаныя, піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/Q153R
У Беларусі ўвялі чарговае абмежаваньне для «дармаедаў»
З 1 студзеня 2025 году ў Беларусі ўвялі чарговую праўку ў закон аб занятасьці насельніцтва. Летась тых, хто трапіў у адпаведную базу грамадзянаў бяз працы, прымусілі поўнымі тарыфамі аплачваць некаторыя жыльлёва-камунальныя паслугі — ацяпленьне, падагрэў вады і газ. https://smarturl.click/w9MVb
Расея наступае, Украіна працягвае супрацьстаяць. Вайна становіцца больш цяжкай для Кіева
Аточаныя, зьнясіленыя, абяскроўленыя ўкраінскія сілы спрабуюць стрымаць расейскае войска, якое мае колькасную перавагу і вялікую агнявую моц. Расейская армія дэманструе агульную наступальную перавагу на ўсходзе Ўкраіны сярод замерзлых палёў і акопаў у гразі.
https://smarturl.click/71x0l
Фонд ByHelp пашырае праграму комплекснай рэабілітацыі былых палітвязьняў
Праграма пашырыцца на іншыя краіны, заявіў сузаснавальнік фонду Аляксей Лявончык.
https://smarturl.click/8EzQ8