«Вясна» падвяла вынікі адміністрацыйнага перасьледу ў 2024 годзе: больш за 5800 асуджаных
Паводле высноваў праваабаронцаў, мінулы год для Беларусі выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым папярэднія два. Самай «рэпрэсіўнай» часткай Беларусі застаецца Менск і Менская вобласьць.
https://smarturl.click/aJmzq
У першыя дні паўнамаштабнага ўварваньня РФ ва Ўкраіну Лукашэнка выбачыўся за пуск ракет з тэрыторыі Беларусі, заявіў Уладзімер Зяленскі ў інтэрвію амэрканскаму падкастэру Лэксу Фрыдману.
Прэзыдэнт Украіны падкрэсьліў, што адказаў Лукашэнку, назваўшы яго «такім жа забойцам, як і Пуцін».
Лукашэнка, у сваю чаргу, заявіў, што «няможна ваяваць з расейцамі» і, па словах Зяленскага, нават прапанаваў нанесьці ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе, які «шмат што для яго значыць».
Гаворка нібыта ішла пра Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.
Асноўныя навіны і публікацыі за 5 студзеня:
📚 «У беларускай кніжнай прасторы час быццам запаволіўся». Рэцэнзэнтка Зося Лугавая пра тэндэнцыі ў літаратуры
🪙 Ці добра вы ведаеце гісторыю грошай у Вялікім Княстве Літоўскім? ТЭСТ
🇵🇱 Колькасьць затрыманых у Польшчы за дапамогу нелегальнай міграцыі празь мяжу зь Беларусьсю зьменшылася за год на 40%
🇩🇪 У Нямеччыне празь сьнег скасавалі і адклалі звыш 100 рэйсаў
🇺🇦 Украіна пачала новы штурм у Курскай вобласьці Расеі
🥬 7 парадаў, якія дапамогуць вам здарова харчавацца ў 2025 годзе
Украіна пачала новы штурм у Курскай вобласьці Расеі
Пра маланкавы наступ паведаміў кіраўнік Цэнтру супрацьдзеяньня дэзынфармацыі Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Каваленка, які ў сваім твітэры 5 студзеня напісаў, што расейскія войскі ў Курску «былі нечакана атакаваныя ў некалькіх кірунках».
https://smarturl.click/mpwBn
7 парадаў, якія дапамогуць вам здарова харчавацца ў 2025 годзе
Мэдыцына і навука пра чалавека ўвесь час мяняюцца, у сьвеце робяцца новыя адкрыцьці, лекары ўсё лепш і лепш разумеюць цела чалавека і яго фізіялёгію.
Вось сем парадаў аб здаровым харчаваньні, якія апублікавала журналістка The New York Times Эліс Кэлаган, якая спэцыялізуецца на здаровым ладзе жыцьця і дыеталёгіі. Высновы журналісткі грунтуюцца на навуковых публікацыях апошняга году.
https://smarturl.click/1dpdW
Арына Сабаленка перамагла ў прэстыжным турніры ў Брысбэне
Першая ракетка сьвету беларуска Арына Сабаленка ў трох сэтах перагуляла Паліну Кудэрметаву з Расеі, якая займае 107-ы радок усясьветнага рэйтынгу — 4:6, 6:3, 6:2.
Такім чынам, Сабаленка здабыла перамогу на першым турніры 2025 году.
Праз тыдзень пачынаецца Australian Open — адзін з турніраў «Вялікага шлему», найбольш прэстыжных у тэнісным сьвеце. Беларуска на ім будзе бараніць свой тытул.
👆🏻Запытайся ў Дубаўца. Чаму ў Беларусі ідзе «пяцігодка якасьці», але ніякага паляпшэньня ні ў чым не відаць?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Пасьля 2020 году ў кадравай палітыцы рэжыму паміж дасьведчанасьцю і ляяльнасьцю стаўка робіцца выключна на ляяльнасьць. І пачынаецца заняпад ва ўсіх галінах дзейнасьці. У турмах сядзяць найлепшыя спэцыялісты, на волі — росквіт карупцыі, а ў прэзыдэнта-аграрыя многімі тысячамі дохнуць каровы і бульба не ўрадзіла. Тым часам 2025-ы абвешчаны годам добраўпарадкаваньня, то бок годам «прыборкі ў хаце», што звычайна мусіць рабіцца штодня і не выстаўляцца як нейкае выключна важнае мерапрыемства.
5 студзеня 1104 году нарадзілася Эўфрасіньня Полацкая
Эўфрасіньня Полацкая— полацкая князёўна і ігуменьня, беларуская сьвятая. Ушаноўваецца як асьветніца і апякунка Беларусі праваслаўнымі і грэка-каталікамі.
Эўфрасіньня Полацкая спрыяла ўзьвядзеньню храмаў, замовіла дойліду Яну збудаваць царкву Сьвятога Спаса, а Лазару Богшу — шасьціканцовы крыж.
Пра іншыя падзеі ў гісторыі з датай 5 студзеня - у публікацыі Ужо сёньня.
https://smarturl.click/dpQ66
Ціханоўская выказалася пра адказных за зьнікненьне Юрыя Захаранкі
«Мы ня спынім патрабаваць поўнай адказнасьці».
https://smarturl.click/RA4Ll
«Я сказаў дачцэ: калі ты, крый Божа, па выпадковасьці станеш прэзыдэнтам...»
Бацька Ганны Канапацкай расказаў тэлеграм-каналу «Кулуары», што думае пра выбары.
https://smarturl.click/Eenm0
Прэм’ер-міністар Грэнляндыі заявіў аб жаданьні незалежнасьці ад Даніі
«Гісторыя і сучасныя ўмовы паказалі, што наша супрацоўніцтва з Каралеўствам Данія не прывяло да стварэньня поўнай роўнасьці».
https://smarturl.click/ppMQ6
Колер надзеі: Фотагісторыя ўкраінскай Аранжавай рэвалюцыі
Фатаздымкі паказваюць хаду палітычнага крызісу ва Ўкраіне, які прыцягнуў увагу сьвету 20 гадоў таму.
https://smarturl.click/opMAB
Апошнія выбары дыктатара. Чаму чарговая «пераканаўчая перамога» можа стаць прадвесьнікам хуткага канца тыраніі
Чым большую лічбу «ўсенароднай падтрымкі» агучвае дыктатура падчас чарговых «выбараў», тым бліжэйшым можа быць крах шматгадовай тыраніі, піша Віктар Багдзевіч.
https://smarturl.click/qlMRB
Прысуд Трампу абвесьцяць за 10 дзён да інаўгурацыі
Справа тычыцца выплаты грошай порназорцы. Судзьдзя ўжо абвясьціў, да якога пакараньня схіляецца.
https://smarturl.click/xBMJm
💌 Галоўнае за тыдзень у рассылцы Свабоды
У новым выпуску дзелімся з вамі прагнозамі экспэртаў пра тое, што чакае Беларусь у 2025 годзе і ці скончыцца вайна Расеі з Украінай, расказваем пра важныя для беларусаў даты году ды аналізуем першыя навіны 2025-га.
Падпісвайцеся і чытайце: 👉🏻 http://eepurl.com/ijMaIv
75 гадоў таму Ватыканскае Радыё пачало перадачы па-беларуску
6 студзеня 1950 году пачалася рэгулярная трансьляцыя праграмаў Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкану. Да гэтага спрычыніўся ксёндз Пётра Татарыновіч, прыхільнік беларусізацыі Касьцёлу на радзіме. Перадачы па-беларуску зьявіліся на 19-ы год існаваньня радыё, першая праграма якога выйшла ў этэр 12 лютага 1931 году. Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё працуе і сёньня, агулам жа радыё мае 43 моўныя вэрсіі.
Больш падзей гэтага дня — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e5VLe
Памежнікі Латвіі летась «зь меркаваньняў бясьпекі» не пусьцілі ў краіну 137 беларусаў
Агулам за год ва ўезьдзе адмовілі 1269 грамадзянам трэціх краін, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз і Эўрапейскую эканамічную зону. Але былі і грамадзяне ЭЗ, каго не пусьцілі ў Латвію.
https://smarturl.click/RA4el
У Армэніі арыштавалі генэрала за «халатнасьць» у час вайны ў Нагорным Карабаху
Паводле праваахоўнікаў, афіцэр, які зьяўляўся падчас ваеннага становішча 2020 году камандзірам паўднёвай групоўкай войскаў, праявіў халатнае стаўленьне да выкананьня службовых абавязкаў, не стварыў пункту кіраваньня войскамі паўднёвай групоўкі з усімі яе элемэнтамі, непаўнавартасна ўдзельнічаў у вядзеньні баявых дзеяньняў, ажыцьцявіў шэраг захадаў, якія па неасьцярожнасьці пацягнулі цяжкія наступствы.
https://smarturl.click/VDoR4
У Нямеччыне празь сьнег скасавалі і адклалі звыш 100 рэйсаў
Сьнегапад і галалёдзіца ўнесьлі вялікія карэктывы ў працу дзясяткаў аэрапортаў па ўсёй краіне.
https://smarturl.click/67bWY
Колькасьць затрыманых у Польшчы за дапамогу нелегальнай міграцыі празь мяжу зь Беларусьсю зьменшылася за год на 40%
Пракуратура Гайнаўскага павету летась перадала ў суд 82 крымінальныя справы, якія «скончыліся альбо абвінавачваньнем, альбо хадайніцтвам аб вынясеньні прысуду без правядзеньня слуханьняў».
https://smarturl.click/9zEoG
Ці добра вы ведаеце гісторыю грошай у Вялікім Княстве Літоўскім? ТЭСТ
Гісторыя грошай у Вялікім Княстве Літоўскім, якую вывучае дапаможная гістарычная дысцыпліна нумізматыка, такая багатая і разнастайная, што можна зрабіць дзясятак тэстаў і ўсё роўна не ахапіць яе цалкам. Вось адзін з варыянтаў. Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/W3OD4
«У беларускай кніжнай прасторы час быццам запаволіўся». Рэцэнзэнтка Зося Лугавая пра тэндэнцыі ў літаратуры
Літаратурная крытыка — жанр, які практычна зьнік зь беларускіх выданьняў. Вядомыя аўтары перасталі з розных прычынаў гэтым займацца, а новыя на іхным месцы не зьявіліся. Выключэньнем стала зьяўленьне летась на старонках «Нашай нівы» тэкстаў Зосі Лугавой.
Пагаварылі зь ёй пра любоў да беларускіх кніг і жаданьне заахвоціць да іх чытачоў, страту адчуваньня літаратурнага працэсу ўнутры Беларусі і шляхі кніжных навінак па абодва бакі мяжы, самацэнзуру літаратараў, а таксама пра фаварытаў мінулага году.
https://smarturl.click/RA4L8
Падзеі ў Беларусі 4 студзеня, а таксама цікавае для чытаньня
▪️Беларуская супольнасьць заклікае літоўскія улады расьсьледаваць антыбеларускія выпады
▪️«Я сказаў дачцэ: калі ты, крый Божа, па выпадковасьці станеш прэзыдэнтам...» Бацька Канапацкай пра выбары
▪️Ціханоўская выказалася пра адказных за зьнікненьне Юрыя Захаранкі
▪️Ці давалі Лукашэнку хоць раз прайграць у хакей? Узгадалі самыя скандальныя выпадкі
▪️Апошнія выбары дыктатара. Чаму чарговая «пераканаўчая перамога» можа стаць прадвесьнікам хуткага канца тыраніі
▪️Запытайся ў Дубаўца. Пра расейскую мову, флэшмоб «надо» і лёс прыхільнікаў Лукашэнкі пасьля яго сыходу
Аэрапорт «Менск» пахваліўся новымі авіярэйсамі 2024 году
Акрамя гэтага — сэртыфікатам «Халяль» і крамай мэрча «Першы».
https://smarturl.click/AdVE0
Ці давалі Лукашэнку хоць раз прайграць у хакей? Узгадалі самыя скандальныя выпадкі
На наступны дзень пасьля перамогі над камандай Лукашэнкі трэнэр даведаўся пра сваё звальненьне.
https://smarturl.click/71WM7
Фота: БЕЛТА
Беларуская супольнасьць заклікае літоўскія улады расьсьледаваць антыбеларускія выпады
Пералічваюцца «акты вандалізму і праявы мовы варожасьці, скіраваныя супраць беларускай супольнасьці».
https://smarturl.click/9zagp
Беларуса з савецкай сымболікай не пусьцілі ў Літву
Тут дзейнічае забарона на публічнае выкарыстаньне нацысцкай і савецкай сымболікі.
https://smarturl.click/4kWwW
Ад сёньня ў Беларусі забаранілі продаж піратэхнікі
Новы год паказаў, што ня ўмеюць карыстацца і калечацца.
https://smarturl.click/RApb8
❓ Запытайся ў Дубаўца. Чаму сёлета прэмію «За духоўнае адраджэньне» Лукашэнка ўручыў не канкрэтным людзям, а «калектывам»?
25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.
Сапраўды, канкрэтных асобаў-ляўрэатаў менш, чым пальцаў на адной руцэ. Відавочна, прычына ў тым, што ўшанаваныя людзі часам аказваліся пасьля асобамі «з другога боку барыкад». А таму можна сказаць, што сьледам за выбарамі ў Беларусі цяпер і прэмія «за адраджэньне» вырадзілася, цяпер і яна ня будзе адчувальнай падтрымкай для крэатыўных людзей, а ператворыцца ў імітацыю.
Сёньня дзень народзінаў Юрыя Захаранкі
4 студзеня 1952 году нарадзіўся Юры Захаранка, беларускі палітычны дзеяч, былы міністар унутраных справаў Беларусі. Ён зьнік у 1999 годзе. Пазьней зьявіліся сьведчаньні пра датычнасьць ўладаў да яго выкраданьня і забойства.
Пра іншыя падзеі 4 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/dpMOE