У Сэуле ахова не дала арыштаваць прэзыдэнта Юн Сок Ёля
Паведамляецца аб сутыкненьнях паміж супрацоўнікамі дзяржаўнага антыкарупцыйнага агенцтва і службай бясьпекі кіраўніка дзяржавы.
https://smarturl.click/jk61l
Фіца пагражае абмежаваць дапамогу ўкраінцам у Славаччыне ў адказ на спыненьне транзыту расейскага газу
Фіца назваў спыненьне транзыту расейскага газу праз Украіну ў Славаччыну «сабатажам Зяленскага», заявіўшы, што праз гэта страты для ягонай краіны складаюць 500 мільёнаў эўра за год.
https://smarturl.click/Q15Oq
Ад дзіцячай літаратуры да навуковых выданьняў. Экспэрты склалі топ-100 беларускіх кніг 2024 году
Рэдакцыя літаратурнага сайту bellit.info, які зьяўляецца праектам Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменьнікаў, склала топ-100 беларускіх кніг, выдадзеных у 2024 годзе. Сьпіс падзелены на 6 катэгорыяў: паэзія, проза, пераклады, навука і нонфікшн, перавыданьні і дзіцячая літаратура:
https://smarturl.click/9za0O
Галоўнае за 2 студзеня
✍🏻 Вялікае апытаньне Свабоды. Што экспэрты прадказваюць на 2025 год
🙍🏻♂️ Адзін зь першых спэцыялістаў у SEO Беларусі. Хто такі Сяргей Чабоцька, якога пасадзілі за агрэгатар навінаў
👮🏻♂️ Пяць экс-афіцэраў міліцыі, якія ў 2020-м запісалі зварот да калегаў, будуць судзіць паводле 2 крымінальных артыкулаў
🎭 Памёр экс-дырэктар Гомельскага тэатра лялек. Яго звольнілі пасьля суду за «экстрэмізм»
🇩🇪 Нямеччына прыпыніла пагадненьне зь Беларусьсю аб прадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня
🚇 Піяр для ўладаў ці транспартная неабходнасьць. Колькі Беларусі каштуе будоўля менскага мэтро
🎥 Ці трэба сьмяцца, калі навокал жудасна. 15 пытаньняў стэндап-коміку Нарышкіну
👫 «Адмарозіў пальцы на нагах». Што ўспамінаюць былыя палітвязьні пра зіму ў калёніі
Ці можна жартаваць з палітвязьняў, Ціханоўскай і Пазьняка: разважае стэндап-комік Нарышкін
Ці ёсьць тэмы, на якія лепш не жартаваць у прыстунасьці беларусаў? Ці дапушчальна жартаваць з палітвязьняў і дэмакратычных сілаў? Ці сьмешна жартуе ГУБАЗіК і хто сярод прыхільнікаў рэжыму ў Беларусі самы сьмешны пэрсанаж? Госьць «Свабоды» — беларускі стэндап-комік Дзьмітрый Нарышкін:
🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/M5cG_lHkPYE
Алег Гайдукевіч на перадвыбарчых агітацыйных плякатах паказаў непрыстойны жэст
1 студзеня ў Беларусі афіцыйна пачалася перадвыбарчая агітацыя на выбарах, якія ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Кандыдат Алег Гайдукевіч пачаў перадвыбарчую кампанію і апублікаваў фота сваіх агітацыйных матэрыялаў. На адным з плякатаў палітык паказвае непрыстойны жэст:
https://smarturl.click/0eol5
Нямеччына прыпыніла пагадненьне зь Беларусьсю аб прадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня ў адказ на дзеяньні Менску
Федэральны ўрад Нямеччыны прыпыніў з 1 студзеня дзеяньне пагадненьня зь Беларусьсю аб прадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня ў адносінах да падаткаў на даходы і маёмасьць. Летась 1 чэрвеня Менск прыпыніў «дзеяньне асобных палажэньняў» гэтага пагадненьня:
https://smarturl.click/ppM67
Памёр экс-дырэктар Гомельскага тэатра лялек. Яго звольнілі пасьля суду за «экстрэмізм»
Былы дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзьмітры Гарэлік памёр 2 студзеня на 64-м годзе жыцьця.
https://smarturl.click/vwMyv
Нападнік расстраляў больш за дзесяць чалавек у Чарнагорыі
У трагічным здарэньні загінулі і дзеці. Вядома пра 12 ахвяр нападу, у тым ліку дваіх дзяцей. Улады запэўніваюць, што гэта не змаганьне бандытаў паміж сабою, што часта здараецца ў гэтай балканскай дзяржаве. Падазраваны, аднак, раней трапляў у крымінальныя гісторыі.
https://smarturl.click/9za5j
У Кіеве ў выніку расейскага абстрэлу ў першы дзень новага году загінулі вядомыя ўкраінскія навукоўцы
Расейскія баявыя дроны дасягнулі так званага ўрадавага кварталу ў цэнтры Кіева, дзе знаходзяцца парлямэнт, урад, Офіс прэзыдэнта і шэраг міністэрстваў.
https://smarturl.click/3kLOZ
Польскі вайсковец страляў непадалёк мяжы зь Беларусьсю
Здарэньне адбылося ў Мельніку, а фігурантам стаў вайсковец, які ўдзельнічае ў ахове польскай мяжы ад нелегальнага перасячэньня з боку Беларусі.
https://smarturl.click/Q15GY
У аэрапортах 5 расейскіх гарадоў прыпынілі палёты
Увечары 1 студзеня часовыя абмежаваньні на палёты ўвялі ў аэрапортах 5 гарадоў Расеі: у Калузе, Пензе, Саранску, Саратаве і Ўльянаўску. Аэрапорты гэтых гарадоў часова не прымаюць і не адпраўляюць авіярэйсы:
https://smarturl.click/dpMQl
Польшча зьмяніла Вугоршчыну на пасадзе старшыні Рады ЭЗ. Чаго ад гэтага чакаць Беларусі
1 студзеня 2025 году Польшча прыступіла да выкананьня абавязкаў старшыні Рады Эўразьвязу. У праграме яе старшынства гаворыцца, што Польшча плянуе працаваць над узмацненьнем санкцыяў супраць Беларусі і Расеі і супрацьдзейнічаць спробам іх абходу:
https://smarturl.click/gpMD2
📸 Як сустрэлі 2025 год ў розных краінах сьвету
Краіны па ўсім сьвеце сустракалі 2025 год з яскравымі файвэркамі і сьветлавымі шоў. Паглядзіце, як гэта было👆🏻.
Павышэньне прэстыжу сілавікоў, шлюб у 17 гадоў, парлямэнцкая рэспубліка. Канапацкая агучыла сваю перадвыбарчую праграму
З 1 студзеня ў Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя, кандыдаты могуць знаёміць выбарнікаў са сваімі праграмамі. Выбары ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.
Сваю праграму прэзэнтавала Ганна Канапацкая. Што ў ёй:
https://smarturl.click/nyMM7
Фінляндыя дамагаецца арышту нафтавага танкера, які падазрае ў пашкоджаньні падводнага кабэлю
Кабэль паміж Фінляндыяй і Эстоніяй быў раптоўна адключаны ад сеткі 25 сьнежня разам зь лініямі сувязі. Карабель Eagle S затрымалі фінскія ўлады, цяпер ён знаходзіцца ў фінскіх водах у Балтыйскім моры да расьсьледаваньня.
https://smarturl.click/z2Wbp
3 студзеня нарадзіўся Данчык — культавы сьпявак для беларусаў 90-х
Легендарны сьпявак і журналіст Багдан Андрусышын (Данчык), нашчадак айцоў-заснавальнікаў БНР братоў Луцкевічаў, нарадзіўся 3 студзеня 1958 году ў Нью-Ёрку. Як музыка выдаў 6 альбомаў беларускіх песень. Працаваў на Радыё Свабода з 1992 да 2021 году.
Пра іншыя падзеі 3 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/dpMD4
Пра што мараць і як жывуць жыхары ўкраінскага Пакроўску, дзе працаваў аўтар мэлёдыі «Шчэдрык», якая стала сусьветна вядомым калядным гітом
Жыхарам Пакроўску ва Ўкраіне гэты саўндтрэк 👆🏻 з папулярнага фільму «Адзін дома» больш вядомы як калядны сьпеў «Шчэдрык». Напісаў яго ўкраінскі кампазытар Мікола Леантовіч на пачатку ХХ стагодзьдзя.
«Адмарозіў пальцы на нагах». Што ўспамінаюць былыя палітвязьні пра зіму ў калёніі
«На ўчастку ляжалі будаўнічыя рукавіцы, але надзяваць іх забаранялася. Рукі і ногі мерзнуць, ты проста дубееш. Мы абмотвалі ногі цэляфанам ад дэталяў, каб быў парніковы эфэкт, і гэтак крыху грэліся», — згадвае Іван.
Піяр для ўладаў ці транспартная неабходнасьць. Колькі Беларусі каштуе будоўля менскага мэтро
«Ад моманту, калі зьявіўся генэральны плян мэтрапалітэну, горад значна зьмяніўся. Была індустрыяльная савецкая эканоміка, а стала постындустрыяльная».
У Нямеччыне абскардзілі пастанову не пачынаць справы супраць Ёрга Дорнаў за ягоны бізнэс у Беларусі
Нямецкі адвакат паскардзіўся на дзеяньні пракуратуры, якая вырашыла не пачынаць справы супраць ультраправага дэпутата, які валодае фэрмай па вырошчваньні цыбулі на Лідчыне, на якой працавалі беларускія палітвязьні:
https://smarturl.click/9zalO
Памерла найстарэйшая алімпійская чэмпіёнка ў сьвеце. Ёй было 103 гады
Агнэш Келеці перажыла Галакост, а на Алімпіядах здабыла агулам 10 мэдалёў.
https://smarturl.click/RApq9
Становішча дзяцей рэпрэсаваных бацькоў могуць прызнаць сацыяльна небясьпечным і забраць зь сям'і
Сярод захадаў «дзяржаўнай абароны» ў такіх выпадках — пазбаўленьне бацькоўскіх правоў і забіраньне дзіцяці зь сям’і.
https://smarturl.click/W3MYe
Вялікае апытаньне Свабоды. Што экспэрты прадказваюць на 2025 год
Напярэдадні Новага году Беларуская служба Радыё Свабода традыцыйна прапанавала экспэртам спрагназаваць, што чакае Беларусь у новым 2025 годзе.
41 чалавек — палітолягі, палітычныя аналітыкі, гісторыкі і сацыёлягі — адказалі на нашы 10 пытаньняў. Вось як разьмеркаваліся адказы.
https://smarturl.click/B6nRj
Адзін зь першых спэцыялістаў у SEO Беларусі. Хто такі Сяргей Чабоцька, якога пасадзілі за агрэгатар навінаў
Адзін зь першых спэцыялістаў у SEO Беларусі, чалавек з журналісцкай інтуіцыяй, пасьпяховы бізнэсовец. Гарадзенцы расказалі Свабодзе пра Сяргея Чабоцьку, уласьніка і галоўнага рэдактара сайту s13, якога днямі прызналі палітвязьнем.
https://smarturl.click/XyM9l
105 гадоў з дня нараджэньня Айзэка Азімава
2 студзеня 1920 году нарадзіўся Айзэк Азімаў, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст. Азімаў нарадзіўся ў вёсцы Пятровічы, якая ў той час адносілася да БССР (цяпер у Смаленскай вобласьці Расеі). У 1923 годзе сям’я Азімавых эмігравала ў ЗША.
Больш падзей гэтага дня ў нашым календары: https://smarturl.click/xBM5n
Вяртаньне на Месяц, скафандры ад Prada і інавацыі SpaceX. Што адбывалася ў сфэры касьмічных палётаў і дасьледаваньняў у 2024-ым
Амэрыка і Кітай змагаюцца за ваду на Месяцы, дом моды Prada праектуе скафандры, у адкрыты космас упершыню вышлі астранаўты-аматары: «Настоящее время» распавядае пра галоўныя посьпехі і адкрыцьці касьмічнай індустрыі ў 2024 году:
https://smarturl.click/LY8ZW
У Беларусі ўвялі рэгуляваньне цэнаў яшчэ на 17 відаў лекаў
Вытворцы 17 лекаў, якія трапілі ў сьпіс, абавязаныя будуць рэгістраваць лімітавыя адпускныя цэны на сваю прадукцыю з 1 сакавіка 2025 году. Рэгістрацыя цэнаў на лекі зьяўляецца адной з мераў рэгуляваньня цэнаў. Цяпер у пераліку лекаў, цэны на якія рэгулюе дзяржава, 54 пункты:
https://smarturl.click/G611d
Зьмена рыторыкі і туманныя абяцаньні. Паўлюк Быкоўскі параўноўвае навагоднія выступы Лукашэнкі і Ціханоўскай
«Ціханоўская акцэнтуе ўвагу на тым, што ёсьць праблема расколу грамадзтва, выкарыстоўвае беларускую мову і сымбалі сям’і як мэтафару нацыянальнага адзінства. У Лукашэнкі ж галоўная думка: „Яднайцеся вакол мяне, вакол дзяржаўных інстытутаў“».
У Новым Арлеане ў ЗША кіроўца заехаў у натоўп, ёсьць загінулыя і параненыя
Сама меней 10 чалавек загінулі і 30 атрымалі раненьні, калі грузавік уехаў у вялікі натоўп на вуліцы Бурбон у францускім квартале Новага Арлеана сёньня раніцай, піша Reuters са спасылкай на гарадзкое ўрадавае агенцтва. Раней CBS News са спасылкай на відавочцаў паведамляла, што грузавік на вялікай хуткасьці ўрэзаўся ў натоўп, пасьля чаго кіроўца выйшаў і пачаў страляць са зброі, паліцыя адкрыла агонь у адказ:
https://smarturl.click/Eejj5