radiosvaboda | News and Media

Telegram-канал radiosvaboda - Радыё Свабода — Беларусь

16672

Сувязь з рэдакцыяй — @SvabodaBelarus Даслаць навіну ў Signal можна па нумары +37068643669

Subscribe to a channel

Радыё Свабода — Беларусь

Прагматычны падыход Ватыкана. Чаму Касьцёл маўчыць пра рэпрэсіі над сьвятарамі

Неўзабаве пры Сьвятым Пасадзе 🇻🇦 ўпершыню зьявіцца дыпляматычнае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь. У Менску ж Апостальская нунцыятура дзейнічае ад самага пачатку ўсталяваньня дыпляматычных дачыненьняў паміж Беларусьсю і Ватыканам, ад 11 лістапада 1992 году.

У апошнія гады хрысьціянскія сьвятары і вернікі, асабліва каталіцкія, зазнаюць у Беларусі сур’ёзнага перасьледу. Улады зачынілі Чырвоны касьцёл у Менску, які гарэў пры дзіўных акалічнасьцях. Лёс сьвятыні, застаецца цьмяным. Усё больш сьвятароў трапляе за краты.

«Усялякія сыгналы біскупам пасылаюць. Дастаткова адкрыць канал „Жоўтыя зьлівы“ і паглядзець стыль, у якім сілавікі намякаюць на інфармацыю, якую маюць пра сьвятароў. Гэтым яны шантажуюць». Свабода пагаварыла зь вернікамі і сьвятарамі аб тым, чаму Ватыкан публічна не рэагуе на рэпрэсіі супраць каталікоў Беларусі.

https://smarturl.click/qlMGv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Сэуле ахова не дала арыштаваць прэзыдэнта Юн Сок Ёля

Паведамляецца аб сутыкненьнях паміж супрацоўнікамі дзяржаўнага антыкарупцыйнага агенцтва і службай бясьпекі кіраўніка дзяржавы.

https://smarturl.click/jk61l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фіца пагражае абмежаваць дапамогу ўкраінцам у Славаччыне ў адказ на спыненьне транзыту расейскага газу

Фіца назваў спыненьне транзыту расейскага газу праз Украіну ў Славаччыну «сабатажам Зяленскага», заявіўшы, што праз гэта страты для ягонай краіны складаюць 500 мільёнаў эўра за год.

https://smarturl.click/Q15Oq

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ад дзіцячай літаратуры да навуковых выданьняў. Экспэрты склалі топ-100 беларускіх кніг 2024 году

Рэдакцыя літаратурнага сайту bellit.info, які зьяўляецца праектам Міжнароднага саюзу беларускіх пісьменьнікаў, склала топ-100 беларускіх кніг, выдадзеных у 2024 годзе. Сьпіс падзелены на 6 катэгорыяў: паэзія, проза, пераклады, навука і нонфікшн, перавыданьні і дзіцячая літаратура:

https://smarturl.click/9za0O

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Галоўнае за 2 студзеня

✍🏻 Вялікае апытаньне Свабоды. Што экспэрты прадказваюць на 2025 год

🙍🏻‍♂️ Адзін зь першых спэцыялістаў у SEO Беларусі. Хто такі Сяргей Чабоцька, якога пасадзілі за агрэгатар навінаў

👮🏻‍♂️ Пяць экс-афіцэраў міліцыі, якія ў 2020-м запісалі зварот да калегаў, будуць судзіць паводле 2 крымінальных артыкулаў

🎭 Памёр экс-дырэктар Гомельскага тэатра лялек. Яго звольнілі пасьля суду за «экстрэмізм»

🇩🇪 Нямеччына прыпыніла пагадненьне зь Беларусьсю аб прадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня

🚇 Піяр для ўладаў ці транспартная неабходнасьць. Колькі Беларусі каштуе будоўля менскага мэтро

🎥 Ці трэба сьмяцца, калі навокал жудасна. 15 пытаньняў стэндап-коміку Нарышкіну

👫 «Адмарозіў пальцы на нагах». Што ўспамінаюць былыя палітвязьні пра зіму ў калёніі

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Ці можна жартаваць з палітвязьняў, Ціханоўскай і Пазьняка: разважае стэндап-комік Нарышкін

Ці ёсьць тэмы, на якія лепш не жартаваць у прыстунасьці беларусаў? Ці дапушчальна жартаваць з палітвязьняў і дэмакратычных сілаў? Ці сьмешна жартуе ГУБАЗіК і хто сярод прыхільнікаў рэжыму ў Беларусі самы сьмешны пэрсанаж? Госьць «Свабоды» — беларускі стэндап-комік Дзьмітрый Нарышкін:

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/M5cG_lHkPYE

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Алег Гайдукевіч на перадвыбарчых агітацыйных плякатах паказаў непрыстойны жэст

1 студзеня ў Беларусі афіцыйна пачалася перадвыбарчая агітацыя на выбарах, якія ў Беларусі пры Лукашэнку носяць несвабодны і недэмакратычны характар.

Кандыдат Алег Гайдукевіч пачаў перадвыбарчую кампанію і апублікаваў фота сваіх агітацыйных матэрыялаў. На адным з плякатаў палітык паказвае непрыстойны жэст:

https://smarturl.click/0eol5

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нямеччына прыпыніла пагадненьне зь Беларусьсю аб прадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня ў адказ на дзеяньні Менску

Федэральны ўрад Нямеччыны прыпыніў з 1 студзеня дзеяньне пагадненьня зь Беларусьсю аб прадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня ў адносінах да падаткаў на даходы і маёмасьць. Летась 1 чэрвеня Менск прыпыніў «дзеяньне асобных палажэньняў» гэтага пагадненьня:

https://smarturl.click/ppM67

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памёр экс-дырэктар Гомельскага тэатра лялек. Яго звольнілі пасьля суду за «экстрэмізм»

Былы дырэктар Гомельскага тэатра лялек Дзьмітры Гарэлік памёр 2 студзеня на 64-м годзе жыцьця.

https://smarturl.click/vwMyv

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Нападнік расстраляў больш за дзесяць чалавек у Чарнагорыі

У трагічным здарэньні загінулі і дзеці. Вядома пра 12 ахвяр нападу, у тым ліку дваіх дзяцей. Улады запэўніваюць, што гэта не змаганьне бандытаў паміж сабою, што часта здараецца ў гэтай балканскай дзяржаве. Падазраваны, аднак, раней трапляў у крымінальныя гісторыі.

https://smarturl.click/9za5j

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Кіеве ў выніку расейскага абстрэлу ў першы дзень новага году загінулі вядомыя ўкраінскія навукоўцы

Расейскія баявыя дроны дасягнулі так званага ўрадавага кварталу ў цэнтры Кіева, дзе знаходзяцца парлямэнт, урад, Офіс прэзыдэнта і шэраг міністэрстваў.

https://smarturl.click/3kLOZ

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польскі вайсковец страляў непадалёк мяжы зь Беларусьсю

Здарэньне адбылося ў Мельніку, а фігурантам стаў вайсковец, які ўдзельнічае ў ахове польскай мяжы ад нелегальнага перасячэньня з боку Беларусі.

https://smarturl.click/Q15GY

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У аэрапортах 5 расейскіх гарадоў прыпынілі палёты

Увечары 1 студзеня часовыя абмежаваньні на палёты ўвялі ў аэрапортах 5 гарадоў Расеі: у Калузе, Пензе, Саранску, Саратаве і Ўльянаўску. Аэрапорты гэтых гарадоў часова не прымаюць і не адпраўляюць авіярэйсы:

https://smarturl.click/dpMQl

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Польшча зьмяніла Вугоршчыну на пасадзе старшыні Рады ЭЗ. Чаго ад гэтага чакаць Беларусі

1 студзеня 2025 году Польшча прыступіла да выкананьня абавязкаў старшыні Рады Эўразьвязу. У праграме яе старшынства гаворыцца, што Польшча плянуе працаваць над узмацненьнем санкцыяў супраць Беларусі і Расеі і супрацьдзейнічаць спробам іх абходу:

https://smarturl.click/gpMD2

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

📸 Як сустрэлі 2025 год ў розных краінах сьвету

Краіны па ўсім сьвеце сустракалі 2025 год з яскравымі файвэркамі і сьветлавымі шоў. Паглядзіце, як гэта было👆🏻.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фонд ByHelp пашырае праграму комплекснай рэабілітацыі былых палітвязьняў

Праграма пашырыцца на іншыя краіны, заявіў сузаснавальнік фонду Аляксей Лявончык.

https://smarturl.click/8EzQ8

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Фінляндыя дамагаецца арышту нафтавага танкера, які падазрае ў пашкоджаньні падводнага кабэлю

Кабэль паміж Фінляндыяй і Эстоніяй быў раптоўна адключаны ад сеткі 25 сьнежня разам зь лініямі сувязі. Карабель Eagle S затрымалі фінскія ўлады, цяпер ён знаходзіцца ў фінскіх водах у Балтыйскім моры да расьсьледаваньня.

https://smarturl.click/z2Wbp

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

3 студзеня нарадзіўся Данчык — культавы сьпявак для беларусаў 90-х

Легендарны сьпявак і журналіст Багдан Андрусышын (Данчык), нашчадак айцоў-заснавальнікаў БНР братоў Луцкевічаў, нарадзіўся 3 студзеня 1958 году ў Нью-Ёрку. Як музыка выдаў 6 альбомаў беларускіх песень. Працаваў на Радыё Свабода з 1992 да 2021 году.

Пра іншыя падзеі 3 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/dpMD4

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Пра што мараць і як жывуць жыхары ўкраінскага Пакроўску, дзе працаваў аўтар мэлёдыі «Шчэдрык», якая стала сусьветна вядомым калядным гітом

Жыхарам Пакроўску ва Ўкраіне гэты саўндтрэк 👆🏻 з папулярнага фільму «Адзін дома» больш вядомы як калядны сьпеў «Шчэдрык». Напісаў яго ўкраінскі кампазытар Мікола Леантовіч на пачатку ХХ стагодзьдзя.

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

«Адмарозіў пальцы на нагах». Што ўспамінаюць былыя палітвязьні пра зіму ў калёніі

«На ўчастку ляжалі будаўнічыя рукавіцы, але надзяваць іх забаранялася. Рукі і ногі мерзнуць, ты проста дубееш. Мы абмотвалі ногі цэляфанам ад дэталяў, каб быў парніковы эфэкт, і гэтак крыху грэліся», — згадвае Іван.


Былыя палітвязьні расказалі @mediazona_by, як у калёніях перажываюць зіму і ці скардзяцца вязьні на холад:

/channel/mediazona_by

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Піяр для ўладаў ці транспартная неабходнасьць. Колькі Беларусі каштуе будоўля менскага мэтро

«Ад моманту, калі зьявіўся генэральны плян мэтрапалітэну, горад значна зьмяніўся. Была індустрыяльная савецкая эканоміка, а стала постындустрыяльная».


30 сьнежня ў Менску адкрылі чарговыя станцыі трэцяй лініі мэтро. Разьбіраемся, наколькі яны зручныя, ці трэба будаваць мэтро далей, колькі гэта каштуе і чым можна замяніць менскую падземку:

https://smarturl.click/EejzV

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Нямеччыне абскардзілі пастанову не пачынаць справы супраць Ёрга Дорнаў за ягоны бізнэс у Беларусі

Нямецкі адвакат паскардзіўся на дзеяньні пракуратуры, якая вырашыла не пачынаць справы супраць ультраправага дэпутата, які валодае фэрмай па вырошчваньні цыбулі на Лідчыне, на якой працавалі беларускія палітвязьні:

https://smarturl.click/9zalO

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Памерла найстарэйшая алімпійская чэмпіёнка ў сьвеце. Ёй было 103 гады

Агнэш Келеці перажыла Галакост, а на Алімпіядах здабыла агулам 10 мэдалёў.

https://smarturl.click/RApq9

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Становішча дзяцей рэпрэсаваных бацькоў могуць прызнаць сацыяльна небясьпечным і забраць зь сям'і

Сярод захадаў «дзяржаўнай абароны» ў такіх выпадках — пазбаўленьне бацькоўскіх правоў і забіраньне дзіцяці зь сям’і.

https://smarturl.click/W3MYe

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вялікае апытаньне Свабоды. Што экспэрты прадказваюць на 2025 год

Напярэдадні Новага году Беларуская служба Радыё Свабода традыцыйна прапанавала экспэртам спрагназаваць, што чакае Беларусь у новым 2025 годзе.

41 чалавек — палітолягі, палітычныя аналітыкі, гісторыкі і сацыёлягі — адказалі на нашы 10 пытаньняў. Вось як разьмеркаваліся адказы.

https://smarturl.click/B6nRj

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Адзін зь першых спэцыялістаў у SEO Беларусі. Хто такі Сяргей Чабоцька, якога пасадзілі за агрэгатар навінаў

Адзін зь першых спэцыялістаў у SEO Беларусі, чалавек з журналісцкай інтуіцыяй, пасьпяховы бізнэсовец. Гарадзенцы расказалі Свабодзе пра Сяргея Чабоцьку, уласьніка і галоўнага рэдактара сайту s13, якога днямі прызналі палітвязьнем.

https://smarturl.click/XyM9l

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

105 гадоў з дня нараджэньня Айзэка Азімава

2 студзеня 1920 году нарадзіўся Айзэк Азімаў, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст. Азімаў нарадзіўся ў вёсцы Пятровічы, якая ў той час адносілася да БССР (цяпер у Смаленскай вобласьці Расеі). У 1923 годзе сям’я Азімавых эмігравала ў ЗША.

Больш падзей гэтага дня ў нашым календары: https://smarturl.click/xBM5n

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Вяртаньне на Месяц, скафандры ад Prada і інавацыі SpaceX. Што адбывалася ў сфэры касьмічных палётаў і дасьледаваньняў у 2024-ым

Амэрыка і Кітай змагаюцца за ваду на Месяцы, дом моды Prada праектуе скафандры, у адкрыты космас упершыню вышлі астранаўты-аматары: «Настоящее время» распавядае пра галоўныя посьпехі і адкрыцьці касьмічнай індустрыі ў 2024 году:

https://smarturl.click/LY8ZW

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

У Беларусі ўвялі рэгуляваньне цэнаў яшчэ на 17 відаў лекаў

Вытворцы 17 лекаў, якія трапілі ў сьпіс, абавязаныя будуць рэгістраваць лімітавыя адпускныя цэны на сваю прадукцыю з 1 сакавіка 2025 году. Рэгістрацыя цэнаў на лекі зьяўляецца адной з мераў рэгуляваньня цэнаў. Цяпер у пераліку лекаў, цэны на якія рэгулюе дзяржава, 54 пункты:

https://smarturl.click/G611d

Читать полностью…

Радыё Свабода — Беларусь

Зьмена рыторыкі і туманныя абяцаньні. Паўлюк Быкоўскі параўноўвае навагоднія выступы Лукашэнкі і Ціханоўскай

«Ціханоўская акцэнтуе ўвагу на тым, што ёсьць праблема расколу грамадзтва, выкарыстоўвае беларускую мову і сымбалі сям’і як мэтафару нацыянальнага адзінства. У Лукашэнкі ж галоўная думка: „Яднайцеся вакол мяне, вакол дзяржаўных інстытутаў“».


Палітычны аглядальнік і мэдыя-аналітык Паўлюк Быкоўскі аналізуе і параўноўвае навагоднія выступы Аляксандра Лукашэнкі і Сьвятланы Ціханоўскай і разважае пра загадкавую фразу Лукашэнкі пра «зьмену пакаленьняў»:

https://smarturl.click/jk66j

Читать полностью…
Subscribe to a channel