«Лепш сьвяткаваць, чым не сьвяткаваць». Як праваслаўныя беларусы замежжа адзначаюць Раство
«Лепш сьвяткаваць, чым не сьвяткаваць. Яшчэ з ХХ стагодзьдзя, калі былі ганеньні на царквы, паміж Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквамі было такое пагадненьне, што вернікі адной канфэсіі могуць прыходзіць на набажэнствы ў іншую». Распыталі ў вернікаў і сьвятара, як сьвяткаваць праваслаўнае Раство, калі побач няма царквы.
https://smarturl.click/vw4j8
МЗС Нямеччыны ацаніла выбарчую кампанію ў Беларусі
«У агульным кантэксьце масавых рэпрэсій правядзеньне ў Беларусі 26 студзеня 2025 году свабодных і сумленных выбараў уяўляецца немагчымым», — заявілі ў МЗС Нямеччыны, ацэньваючы пэрспэктывы нямецка-беларускіх стасункаў у новым годзе.
«У сувязі з гэтым карэнная зьмена абранай разам зь іншымі краінамі — чальцамі ЭЗ лініі ў дачыненьні да Беларусі не праглядаецца і ў новым годзе», — адзначылі ў зьнешнепалітычным ведамстве Нямеччыны.
https://smarturl.click/jkXaY
Галоўнае за 6 студзеня
📌 «Сацыяльна небясьпечныя экстрэмісты». Як дзяржава цісьне на сваіх апанэнтаў празь дзяцей
📌 2025-ы — Год беларускай мовы, які не адбыўся
📌 Беларускія суды летась прынялі рэкордную колькасьць рашэньняў аб прызнаньні матэрыялаў «экстрэмісцкімі»
📌 «Вясна» падвяла вынікі адміністрацыйнага перасьледу ў 2024 годзе: больш за 5800 асуджаных
📌 «Валодзя, гэта ня я». Зяленскі расказаў, як Лукашэнка выбачаўся за запуск расейскіх ракет зь Беларусі
📌 Прэсавая сакратарка Лукашэнкі пра заяву Зяленскага: нам няма за што выбачацца
📌 «ПіК Свабоды»: «Хачу выдаць Вольскага, Naka, «Петлю пристрастия». Троіцкі — пра перамены ў Беларусі і запуск лэйбла ТМТ Music
📌 Чарга на польскай мяжы — больш за 2000 аўтамабіляў
📌 У Літве за апошнія 15 дзён не зафіксавалі ніводнай спробы незаконнага перасячэньня мяжы з боку Беларусі
Троіцкі пра перамены ў Беларусі і тое, як будзе выдаваць альбомы беларускіх музыкаў
Музычны крытык Арцемій Троіцкі і заснавальнік The Moscow Times Дэрк Саўэр запусьцілі музычны лэйбл ТМТ Music, які будзе выдаваць музыку артыстаў, якія пакінулі Беларусь і Расею з прычыны цэнзуры і палітычнага ціску. Якія гэта дае магчымасьці беларускім музыкам у выгнаньні? Якія беларускія выканаўцы будуць у гэтым праекце? Пра гэта ды іншае Арцемій Троіцкі ў відэаэфіры “ПіК Свабоды”.
https://youtu.be/AuXnsA4oRuA
Праваабаронца Наста Лойка трэці раз адзначае дзень народзінаў за кратамі. Што пра яе вядома?
Беларускай праваабаронцы, супрацоўніцы міжнароднай арганізацыі Human Constanta Насьце Лойцы 6 студзеня споўнілася 36 гадоў. Гэта ўжо трэці дзень народзінаў, які Наста Лойка праводзіць у няволі. Яе затрымалі ў кастрычніку 2022 году, а ў чэрвені 2023-га асудзілі на 7 гадоў зьняволеньня паводле 130 артыкулу КК («Распальваньне варожасьці, або звады»). Восеньню таго ж году праваабаронцу зьмясьцілі ў жаночую калёнію № 4 у Гомлі.
«Чытае шмат і ўсё. Піша адтуль анатацыі на некаторыя кнігі і перадала сьпіс кніг, якія хацела б прачытаць, калі вызваліцца. Просіць гэтыя кнігі для яе купіць. Але піша, што часу вольнага няшмат, бо мае працу і розныя справы ў турме», — падзялілася зьвесткамі пра Насту Лойку дасьведчаная ў яе справах крыніца.
https://smarturl.click/Q1GaB
Ільхам Аліеў запатрабаваў ад Расеі пакараньня вінаватых у авіякатастрофе самалёта азэрбайджанскіх авіяліній
«Магу з упэўненасьцю сказаць, што віна за тое, што азэрбайджанскія грамадзяне загінулі ў катастрофе ў казаскім Актаў, ляжыць на прадстаўніках Расеі... І мы патрабуем справядлівасьці, мы патрабуем пакараньня вінаватых, мы патрабуем поўнай празрыстасьці і чалавечых паводзін».
Пра гэта кіраўнік Азэрбайджану Ільхам Аліеў сказаў на сустрэчы з членамі сем’яў загінулага ў авіякатастрофе экіпажу і бортправаднікамі, якія выжылі.
https://smarturl.click/jkXOy
На Запароскай АЭС чулі выбухі. У Расеі заявілі, што зьбілі ўкраінскі дрон над станцыяй
Паводле прадстаўнікоў місіі МАГАТЭ, «інтэнсіўнасьць ваенных дзеяньняў у раёне найбуйнейшай у Эўропе АЭС вырасла».
https://smarturl.click/9zEjv
Амэрыканскае выданьне вызначыла падзеі, якія могуць паўплываць на сьвет. Сярод іх — адхіленьне Лукашэнкі
Амэрыканскае выданьне Politico уключыла адхіленьне ад улады Аляксандра Лукашэнкі ў пералік падзей, якія ў 2025 годзе могуць выклікаць непрагназаваныя наступствы ў сьвеце.
https://smarturl.click/z2o6o
Тэлеканал «Белсат» пакінуў вядоўца Сяргей Падсасонны, які працаваў на ім 17 гадоў
Журналіст адзначыў, што ня можа заставацца на канале пасьля «публічных і непублічных прыніжэньняў у бок Ігара Кулея». Менавіта зь ім яны прыдумалі раней аўтарскую праграму «Тыдзень» на канале.
https://smarturl.click/LYZGX
«Вясна» падвяла вынікі адміністрацыйнага перасьледу ў 2024 годзе: больш за 5800 асуджаных
Паводле высноваў праваабаронцаў, мінулы год для Беларусі выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым папярэднія два. Самай «рэпрэсіўнай» часткай Беларусі застаецца Менск і Менская вобласьць.
https://smarturl.click/aJmzq
У першыя дні паўнамаштабнага ўварваньня РФ ва Ўкраіну Лукашэнка выбачыўся за пуск ракет з тэрыторыі Беларусі, заявіў Уладзімер Зяленскі ў інтэрвію амэрканскаму падкастэру Лэксу Фрыдману.
Прэзыдэнт Украіны падкрэсьліў, што адказаў Лукашэнку, назваўшы яго «такім жа забойцам, як і Пуцін».
Лукашэнка, у сваю чаргу, заявіў, што «няможна ваяваць з расейцамі» і, па словах Зяленскага, нават прапанаваў нанесьці ўдар па нафтаперапрацоўчым заводзе, які «шмат што для яго значыць».
Гаворка нібыта ішла пра Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод.
Асноўныя навіны і публікацыі за 5 студзеня:
📚 «У беларускай кніжнай прасторы час быццам запаволіўся». Рэцэнзэнтка Зося Лугавая пра тэндэнцыі ў літаратуры
🪙 Ці добра вы ведаеце гісторыю грошай у Вялікім Княстве Літоўскім? ТЭСТ
🇵🇱 Колькасьць затрыманых у Польшчы за дапамогу нелегальнай міграцыі празь мяжу зь Беларусьсю зьменшылася за год на 40%
🇩🇪 У Нямеччыне празь сьнег скасавалі і адклалі звыш 100 рэйсаў
🇺🇦 Украіна пачала новы штурм у Курскай вобласьці Расеі
🥬 7 парадаў, якія дапамогуць вам здарова харчавацца ў 2025 годзе
Украіна пачала новы штурм у Курскай вобласьці Расеі
Пра маланкавы наступ паведаміў кіраўнік Цэнтру супрацьдзеяньня дэзынфармацыі Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Андрэй Каваленка, які ў сваім твітэры 5 студзеня напісаў, што расейскія войскі ў Курску «былі нечакана атакаваныя ў некалькіх кірунках».
https://smarturl.click/mpwBn
7 парадаў, якія дапамогуць вам здарова харчавацца ў 2025 годзе
Мэдыцына і навука пра чалавека ўвесь час мяняюцца, у сьвеце робяцца новыя адкрыцьці, лекары ўсё лепш і лепш разумеюць цела чалавека і яго фізіялёгію.
Вось сем парадаў аб здаровым харчаваньні, якія апублікавала журналістка The New York Times Эліс Кэлаган, якая спэцыялізуецца на здаровым ладзе жыцьця і дыеталёгіі. Высновы журналісткі грунтуюцца на навуковых публікацыях апошняга году.
https://smarturl.click/1dpdW
Арына Сабаленка перамагла ў прэстыжным турніры ў Брысбэне
Першая ракетка сьвету беларуска Арына Сабаленка ў трох сэтах перагуляла Паліну Кудэрметаву з Расеі, якая займае 107-ы радок усясьветнага рэйтынгу — 4:6, 6:3, 6:2.
Такім чынам, Сабаленка здабыла перамогу на першым турніры 2025 году.
Праз тыдзень пачынаецца Australian Open — адзін з турніраў «Вялікага шлему», найбольш прэстыжных у тэнісным сьвеце. Беларуска на ім будзе бараніць свой тытул.
7 студзеня адзначаецца Раство Хрыстова паводле Юліянскага календара. У гэты дзень пачыналі хадзіць пераапранутыя калядоўнікі. Яны сьпявалі песьні, а гаспадары павінны былі запрасіць іх у хату і пачаставаць.
7 студзеня 1963 году нарадзіўся Мікалай Аўтуховіч, вэтэран афганскай вайны, прадпрымальнік, грамадзкі дзеяч, палітычны вязень. У ліпені 2006 году нібыта за нясплату падаткаў быў асуджаны на 3 гады і 6 месяцаў з канфіскацыяй маёмасьці. У лютым 2009 году зноў затрыманы і ў 2010 годзе асуджаны на 5 гадоў і 2 месяцы за знойдзеныя ў яго некалькі паляўнічых патронаў. Зноў затрыманы ў сьнежні 2020 году і ў кастрычніку 2022 году асуджаны на 25 гадоў зьняволеньня, паводле афіцыйнай фармулёўкі, за кіраўніцтва «тэрарыстычнай групоўкай».
Больш пра падзеі і даты гэтага дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце ў матэрыяле Ўжо сёньня:
https://smarturl.click/5OLAB
Уладзімір Зяленскі заявіў, што Лукашэнка выбачаўся за пуск ракет з тэрыторыі Беларусі. Прэс-сакратарка Лукашэнкі адказала, што «нам няма за што выбачацца».
Читать полностью…Прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо абвясьціў пра сваю адстаўку
Прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо ў панядзелак абвясьціў, што сыходзіць з пасады лідэра Лібэральнай партыі Канады. Ён застанецца на пасадзе прэм’ер-міністра, пакуль ня вызначыцца кандыдатура, якая заменіць яго. Праца канадзкага парлямэнту будзе прыпыненая да 24 сакавіка.
Трудо заявіў, што складзе паўнамоцтвы, як толькі партыя абярэ новага старшыню. Новы лідэр дзяржавы павінен быць выбраны ў выніку «агульнанароднага спаборніцкага працэсу», падкрэсьліў Трудо. Ён удакладніў, што ў найбліжэйшыя месяцы краіну чакаюць новыя выбары. Сам ён балятавацца на іх ня мае намеру.
Больш падрабязна:
https://smarturl.click/3kO9V
У лёхах Катэдральнага сабору ў Вільні знайшлі схованку з рэгаліямі каралёў і вялікіх князёў
Як паведамляе агенцтва DELFI са спасылкай на Віленскую дыяцэзію рымска-каталіцкай царквы, каралеўскія і вялікакняскія каштоўнасьці былі схаваныя ў лёхах катэдры ў 1939 годзе.
Схованку, у якой перад Другой сусьветнай вайной былі схаваныя каштоўнасьці — каралеўскія і вялікакняскія рэгаліі — знайшлі 16 сьнежня 2024 году. Пра гэта расказаў мітрапаліт Гінтарас Грушас. Паводле яго слоў, у тайніку знайшлі інсыгніі (рэгаліі) ўладароў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага — Аляксандра, Лізаветы і Барбары. Гэта карона вялікага князя літоўскага і караля польскага Аляксандра, карона Лізаветы Габсбург, яе ланцуг, мэдальён, пярсьцёнак і рытуальная шыльда з труны, карона Барбары Радзівіл, яе скіпэтар, дзяржава, тры пярсьцёнкі, ланцуг і дзьве рытуальныя шыльды з труны.
https://smarturl.click/EenRZ
Прэсавая сакратарка Лукашэнкі пра заяву Зяленскага: нам няма за што выбачацца
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрвію амэрыканскаму падкастэру Лексу Фрыдману заявіў, што ў першыя дні паўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну Аляксандар Лукашэнка выбачаўся за ракеты, выпушчаныя з тэрыторыі Беларусі.
Натальля Эйсмант, прэсавая сакратарка Аляксандра Лукашэнкі, пацьвердзіла, што ў першыя дні расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну адбылася размова з украінскім прэзыдэнтам Уладзімірам Зяленскім, але зьняпраўдзіла інфармацыю аб тым, што ён нібыта прасіў выбачэньня.
https://smarturl.click/ppZX9
«Сацыяльна небясьпечныя экстрэмісты». Як дзяржава цісьне на сваіх апанэнтаў празь дзяцей
«З пратаколаў вынікала, што мы выдатная сям’я з выключна пазытыўнымі характарыстыкамі ад усіх службаў. У хібы запісалі, што дзеці не сябры БРСМ, а ў матывацыйнай частцы — што ў бацькі была адміністрацыйка паводле артыкулу 19.11». Беларусы расказалі, як іхныя сем’і ставілі на ўлік, як быццам яны ў сацыяльна небясьпечным становішчы, і пагражалі забраць дзяцей праз палітыку.
https://smarturl.click/l5jBM
Блінкен: замірэньне ва Ўкраіне дасьць Пуціну час адпачыць, каб зноў атакаваць
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен даў вялікае інтэрвію выданьню The New York Times, у якім, сярод іншага, закрануў пытаньні вайны ва Ўкраіне і магчымасьці яе спыніць.
https://smarturl.click/Q1Gm3
2025-ы — Год беларускай мовы, які не адбыўся
Прапанова абвесьціць 2025 год у Беларусі Годам беларускай мовы, якая летась прагучала ў найбліжэйшым атачэньні Лукашэнкі, у канчатковым выніку не займела ягонай падтрымкі. Чаму так сталася, разважае Сяргей Дубавец.
https://smarturl.click/w9g5v
Экспэрты: украінскія войскі ў часе контранаступу ў Курскай вобласьці змаглі тактычна прасунуцца каля Суджы
Паводле экспэртаў, геалякацыйныя кадры, апублікаваныя 5 студзеня, сьведчаць, што ўкраінскія сілы прасунуліся ў палях на паўднёвы захад і поўдзень ад Бердзіна і ўвайшлі ў паўднёвую частку гэтага населенага пункту.
https://smarturl.click/yqpkk
75 гадоў таму Ватыканскае Радыё пачало перадачы па-беларуску
6 студзеня 1950 году пачалася рэгулярная трансьляцыя праграмаў Беларускай рэдакцыі Радыё Ватыкану. Да гэтага спрычыніўся ксёндз Пётра Татарыновіч, прыхільнік беларусізацыі Касьцёлу на радзіме. Перадачы па-беларуску зьявіліся на 19-ы год існаваньня радыё, першая праграма якога выйшла ў этэр 12 лютага 1931 году. Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё працуе і сёньня, агулам жа радыё мае 43 моўныя вэрсіі.
Больш падзей гэтага дня — у падборцы «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/e5VLe
Памежнікі Латвіі летась «зь меркаваньняў бясьпекі» не пусьцілі ў краіну 137 беларусаў
Агулам за год ва ўезьдзе адмовілі 1269 грамадзянам трэціх краін, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз і Эўрапейскую эканамічную зону. Але былі і грамадзяне ЭЗ, каго не пусьцілі ў Латвію.
https://smarturl.click/RA4el
У Армэніі арыштавалі генэрала за «халатнасьць» у час вайны ў Нагорным Карабаху
Паводле праваахоўнікаў, афіцэр, які зьяўляўся падчас ваеннага становішча 2020 году камандзірам паўднёвай групоўкай войскаў, праявіў халатнае стаўленьне да выкананьня службовых абавязкаў, не стварыў пункту кіраваньня войскамі паўднёвай групоўкі з усімі яе элемэнтамі, непаўнавартасна ўдзельнічаў у вядзеньні баявых дзеяньняў, ажыцьцявіў шэраг захадаў, якія па неасьцярожнасьці пацягнулі цяжкія наступствы.
https://smarturl.click/VDoR4
У Нямеччыне празь сьнег скасавалі і адклалі звыш 100 рэйсаў
Сьнегапад і галалёдзіца ўнесьлі вялікія карэктывы ў працу дзясяткаў аэрапортаў па ўсёй краіне.
https://smarturl.click/67bWY
Колькасьць затрыманых у Польшчы за дапамогу нелегальнай міграцыі празь мяжу зь Беларусьсю зьменшылася за год на 40%
Пракуратура Гайнаўскага павету летась перадала ў суд 82 крымінальныя справы, якія «скончыліся альбо абвінавачваньнем, альбо хадайніцтвам аб вынясеньні прысуду без правядзеньня слуханьняў».
https://smarturl.click/9zEoG
Ці добра вы ведаеце гісторыю грошай у Вялікім Княстве Літоўскім? ТЭСТ
Гісторыя грошай у Вялікім Княстве Літоўскім, якую вывучае дапаможная гістарычная дысцыпліна нумізматыка, такая багатая і разнастайная, што можна зрабіць дзясятак тэстаў і ўсё роўна не ахапіць яе цалкам. Вось адзін з варыянтаў. Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.
https://smarturl.click/W3OD4