Украіна паабяцала Малдове дапамогу ў пастаўках вугалю. Энэргетычны крызіс зацягваецца
Кіеў паабяцаў паставіць вугаль Кішынёву для вырашэньня энэргетычнага крызісу ў самаабвешчаным Прыднястроўі.
https://smarturl.click/ql2Wx
«Людзі сталі разумець, што такое Расея». Як рэдактары расейскамоўнай Вікіпэдыі вырашылі памяняць «Белоруссию» на «Беларусь»
На расейскамоўнай Вікіпэдыі пасьля амаль 20 гадоў абмеркаваньняў вырашылі перайменаваць «Белоруссию» ў «Беларусь». Рашэньне не канчатковае. Адміністратарка Вікіпэдыі на расейскай мове Вікторыя Дароніна расказала Свабодзе, як адбываўся працэс перайменаваньня, чаму ён такі складаны і што паспрыяла рашэньню на карысьць «Беларусі».
https://smarturl.click/EenB5
У Магілёве загінула малое дзіця, яно ўпала зь пятага паверху
Папярэдне ўстаноўлена, што ў дзённы час 8 студзеня хлопчык 2023 году нараджэньня быў дома са сваёй маці і бабулямі. Дарослыя займаліся хатнімі справамі, а дзіця гуляла.
https://smarturl.click/G6yzd
«Мая першая дзяржаўная ўзнагарода ад Беларусі». Аб'яднаны пераходны кабінэт узнагародзіў мэдалямі выбітных асобаў
Сёньня ў Варшаве Сьвятлана Ціханоўская ўручыла шэраг ўзнагародаў за ўнёсак у культуру, навуку і барацьбу за свабоду Беларусі. Мэдалі атрымалі паэт Уладзімер Някляеў і выдавец Андрэй Янушкевіч, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі, славістка і беларусістка Альжбэта Смулкова і яшчэ некалькі польскіх дзеячаў:
https://smarturl.click/W3Oe6
Мэта Масквы на выбарах — яшчэ большая залежнасьць Лукашэнкі ад Расеі, — Анатоль Котаў
«2025 год будзе вызначальным з гледзішча транзыту ўлады ў Беларусі», — лічыць палітоляг, былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі Анатоль Котаў.
У інтэрвію Свабодзе ён кажа, што Расея можа дэстабілізаваць сытуацыю ў Беларусі падчас выбарчай кампаніі, і разважае пра ролю кандыдаткі ў прэзыдэнты Ганны Канапацкай:
https://smarturl.click/LYZyR
Галоўнае за 8 студзеня
📸 Зьявіліся фота і відэа палітвязьня Віктара Бабарыкі. Вестак ад яго не было амаль два гады
🇺🇦 Беларусь зноў павялічыла вайсковую прысутнасьць ля мяжы з Украінай. У Кіеве пакуль ня бачаць пагрозы
👫 У 2018–2023 гадах Беларусь пакінулі больш за 210 тысяч працаздольных грамадзян, — «Кібэрпартызаны»
🗣 Гайдукевіч супраць парлямэнцкай рэспублікі, Хіжняк хоча павысіць патэнцыял войска. Кандыдаты пачалі свае выступы
🇵🇱 У МЗС Польшчы анансавалі чарговае ўзмацненьне кантролю пры выдачы візаў
🙍🏻♂️«Гей у турме, або як выжыць зь „нізкім статусам“». Горадзенскі блогер Вадзімаці даў гучнае інтэрвію пасьля вызваленьня
📂 «Такое спрацуе толькі ў СССР». Навошта чыноўнікам база цэнаў на прадукты і як гэта закране людзей
🎥 «ПіК Свабоды». «Права на памяць і праўду», — Відэа з Бабарыкам і фільм пра Ціханоўскага камэнтуе іх адвакатка
✍🏻 Вялікае апытаньне Свабоды. Што экспэрты прадказваюць на 2025 год
📚 Гісторыя Беларусі да Вялікага Княства Літоўскага абсалютна ня зводзіцца, — Аляксандар Груша
Відэа з Бабарыкам і фільм пра Ціханоўскага камэнтуе іх адвакатка
«Адзін з нас» — так называецца дакумэнтальны фільм пра палітвязьня Сяргея Ціханоўскага. Прэм’ера фільма адбудзецца 12 студзеня. Пра асобу і значэньне Сяргея Ціханоўскага для найноўшай гісторыі, а таксама пра зьяўленьне відэа з палітвязьнем Віктарам Бабарыкам пасьля амаль двух гадоў інкамунікада гаворым з Натальляй Мацкевіч, якая была адвакаткай як Бабарыкі, так і Ціханоўскага:
https://youtu.be/NeupWw8cbeE
Кіраўнік францускага МЗС: «Эўразьвяз нікому не дазволіць уварвацца ў Грэнляндыю»
Міністар замежных спраў Францыі Жан-Наэль Баро заявіў, што ЭЗ не дапусьціць уварваньня ў свае межы іншых краін, хто б гэта ні быў. Так ён пракамэнтаваў адмову абранага прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа выключыць ужываньне сілы пры вырашэньні пытаньня з пакупкай Грэнляндыі.
Трамп неаднойчы заяўляў пра жаданьне набыць Грэнляндыю ў Даніі, назваўшы яе «абсалютна неабходнай» для амэрыканскай бясьпекі. Данія адмаўляе магчымасьць угоды:
https://smarturl.click/z2oYZ
Былы палітвязень Судаленка пракамэнтаваў відэа з Бабарыкам
«Выглядае Віктар Дзьмітрыевіч стомленым, але не да канца зламаным. Для чалавека, якому ўжо за 60 і якому на галаву зваліліся такія выпрабаваньні, я сказаў бы норм. Паголены, пастрыжаны, гузік зашпілены — зьнешні выгляд там патрабаваньне рэжыму», — напісаў праваабаронца.
Таксама ён пракамэнтаваў вопратку і гадзіньнік Бабарыкі і памяшканьне, у якім здымалі відэа:
https://smarturl.click/G6yZD
Віктара Бабарыку паказалі ўпершыню зь лютага 2023 году. Відэа Свабоды
Палітвязень Віктар Бабарыка 6 ліпеня 2021 году асуджаны Вярхоўным судом на 14 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Палітык адбывае пакараньне ў Наваполацкай калёніі.
«Такое спрацуе толькі ў СССР». Навошта чыноўнікам база цэнаў на прадукты і як гэта закране людзей
«Ня можа такога быць, каб у Расеі бульба каштавала 3 рублі за кіляграм, а ў Беларусі ты ня можаш яе прадаваць даражэй за 1 рубель. Тады вытворца ці то будзе прадаваць яе ў Расею, ці то скажа, што бульбы няма». Чыноўнікі прыдумалі новы спосаб кантраляваць цэны — расказваем, як гэта адаб’ецца на пакупніках.
https://smarturl.click/e5VkY
Вялікае апытаньне Свабоды. Што экспэрты прадказваюць на 2025 год
Напярэдадні Новага году Беларуская служба Радыё Свабода традыцыйна прапанавала экспэртам спрагназаваць, што чакае Беларусь у новым 2025 годзе. 41 чалавек — палітолягі, палітычныя аналітыкі, гісторыкі і сацыёлягі — адказалі на нашы 10 пытаньняў. Вось як разьмеркаваліся адказы.
https://smarturl.click/B6nRj
Беларусь зноў павялічыла вайсковую прысутнасьць ля мяжы з Украінай. У Кіеве пакуль ня бачаць пагрозы
Беларусь павялічыла вайсковую прысутнасьць у памежных з Украінай раёнах — Столінскім, Лельчыцкім, Мазырскім і Гомельскім раёнах.
Як паведаміла маніторынгавая група «Беларускі Гаюн», на мяжу з Украінай, імаверна, яшчэ ў сьнежні перакінулі падразьдзелы сухапутных войскаў Узброеных сіл Беларусі.
https://smarturl.click/JD6Ev
Хакеры заявілі аб узломе базы «Росреестра»
Гэта база аб’ёмам у два мільярды радкоў з асабістымі зьвесткамі расейцаў.
https://smarturl.click/ny1nb
За год колькасьць беларусаў, якія маюць дзейны дазвол на жыхарства ў Літве, скарацілася на 4656 чалавек
На пачатак 2025 году ў Літве налічылі 57,5 тысячы грамадзян Беларусі зь дзейным ДНЖ у краіне, а на пачатак 2024 году іх было амаль 62,2 тысяч. Паводле статыстыкі, за апошні год у Літве агулам скарацілася колькасьць іншаземцаў зь дзейнымі дазволамі на жыхарства, хаця з 2022 па 2024 год іх колькасьць расла:
https://smarturl.click/M12A3
«Завярнуўся і пайшоў дадому». Як і чаму тысячы ўкраінцаў дэзэртуюць з войска — як на фронце, так і падчас навучаньня ў Францыі
Крыніца інфармацыйнага агенцтва AFP у францускай арміі пацьвердзіла, што некалькі дзясяткаў украінскіх вайскоўцаў дэзэртавалі падчас праходжаньня падрыхтоўкі на адным з палігонаў у Францыі. А ўсяго пакінуць падразьдзяленьне да адпраўкі на фронт маглі больш за паўтары тысячы салдат. Гаворка пра 155-ю брыгаду УСУ. І, як паказвае практыка, гэта не адзінкавы выпадак.
Што адбываецца?
https://smarturl.click/M12za
Шклянка малака ў дзень можа істотна зьменшыць рызыку раку кутніцы. Але дапамагае ня толькі малако
Дадатковыя 300 грамаў кальцыю на дзень на 17% зьмяншаюць імавернасьць раку кутніцы (прамой кішкі), незалежна ад харчовай крыніцы, паказвае нядаўняе вялікае дасьледаваньне.
Рак кутніцы — трэцяя галоўная прычына сьмерці ў сьвеце. Штогод фіксуецца каля каля 1 мільёна сьмерцяў ад яе. Пры гэтым хваробу ўсё часьцей знаходзяць у маладых людзей:
https://smarturl.click/w9gLn
29 гадоў таму пачаў працу апошні дэмакратычна абраны парлямэнт Беларусі
9 студзеня 1996 году распачаў працу Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня. Ён быў абраны ў 1995 годзе і лічыцца апошнім дэмакратычным парлямэнтам Беларусі. Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету былі спыненыя 27 лістапада 1996 году пасьля таго, як кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны закон.
Пра іншыя памятныя даты 9 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/9zEq5
«Маляванка», «Купалаўцы», «Вольны хор» і Беларускі свабодны тэатар: зьявіліся новыя паштовыя маркі ў Беларусі і Польшчы
11 студзеня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі выпускае ў абарачэньне 4 паштовыя маркі з сэрыі «Маляванка», на якіх прадстаўленыя творы Алены Кіш і Язэпа Драздовіча. Наклад марак — па 30 тысяч.
Тым часам Польская пошта праз паслугу «Мая марка» выдала маркавы аркуш, прысьвечаны беларускай культуры. На першай марцы — «Вольны хор», другая прысьвечаная Беларускаму Свабоднаму тэатру, а трэцяя 3— Вольным Купалаўцам:
https://smarturl.click/5OLgp
Тлумачым з Гурневічам. Як сям’я Лукашэнкі зрабіла сабе сьвята за грошы беларусаў
Трэці месяц у розных гарадах Беларусі адбываецца адно з галоўных прапагандысцкіх шоў Лукашэнкі перад так званымі прэзыдэнцкімі выбарамі — «Маратон адзінства».
Сам ён абяцаў, што гэта будзе сьвята нацыянальнай культуры. Але рэальнасьць аказалася іншай. Якой? Тлумачыць Дзьмітры Гурневіч:
ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=edxwwwUNdm0
Гісторыя Беларусі да Вялікага Княства Літоўскага абсалютна ня зводзіцца, — Аляксандар Груша
Ці можна ў гісторыі Беларусі аддзяляць Русь ад Літвы? Беларусы — гэта нашчадкі літвінаў ці русінаў? Ці сапраўды назва «Беларусь» пазбаўляе беларусаў права на спадчыну Вялікага Княства Літоўскага? — Пра гэта і іншае гаворым з доктарам гістарычных навук, супрацоўнікам Інстытуту гісторыі Польскай акадэміі навук Аляксандрам Грушам:
https://smarturl.click/1dpoy
«Замест Нямеччыны адвезьлі ў беларускі лес». Грамадзянін Індыі заявіў пра катаваньні ў Беларусі
Грамадзянін Індыі Маджыд Ахмад хацеў трапіць у Нямеччыну, але апынуўся ў беларускіх лясах, піша The Indian Express. Сямʼя Ахмада падала скаргу ў паліцыю ў верасьні 2024 году — пасьля таго, як яму ўдалося вярнуцца зь Беларусі. Паводле бацькі мужчыны, у Беларусі яго сына катавалі падпаленымі цыгарэтамі:
https://smarturl.click/xB5L4
«Адзін з нас». Дакумэнтальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага, зьняты пры ўдзеле адвакаткі Натальлі Мацкевіч, выходзіць 12 студзеня
Прэм’ера фільма «Адзін з нас» адбудзецца на тэлеканале «Настоящее время. Док». А сёньня ў праграме «ПіК Свабоды» адвакатка Натальля Мацкевіч, якая бараніла Ціханоўскага і выступіла кансультанткай і ўдзельніцай фільма «Адзін з нас», раскажа пра значэньне асобы Ціханоўскага для найноўшай гісторыі, а таксама пра зьяўленьне відэа зь Віктарам Бабарыкам пасьля амаль 2 гадоў інкамунікада і працу адвакатаў у сучасных абставінах:
https://smarturl.click/W3Oa6
Дэпутат, які езьдзіў з Украіны да Лукашэнкі, будзе пад вартай да 7 сакавіка. Зьявілася яшчэ адна дэталь у справе
У матэрыялах справы зьявілася інфармацыя аб сувязях Яўгена Шаўчэнкі з прадстаўніком прарасейскай партыі Славаччыны.
https://smarturl.click/1dpRy
Аліеў назваў Армэнію «фашысцкай дзяржавай», якая пагражае бясьпецы ў рэгіёне
Кіраўнік Азэрбайджану патрабуе ад замежных партнэраў спыніць узбраеньне Армэніі.
https://smarturl.click/EenYz
У МЗС Польшчы анансавалі чарговае ўзмацненьне кантролю пры выдачы візаў
У 2020–2023 гадах Польшча выдала 47% усіх візаў у Шэнгенскай зоне.
https://smarturl.click/l5jn1
Зьявіліся фатаздымкі Віктара Бабарыкі з калёніі
Іх апублікаваў блогер Раман Пратасевіч. Былы банкір, які спрабаваў зарэгістравацца кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2020 году Віктар Бабарыка адбывае тэрмін зьняволеньня ў наваполацкай калёніі. У відэазвароце Бабарыка сказаў, што любіць сваю сям’ю.
Бабарыку зь лютага 2023 году ўтрымлівалі ў рэжыме інкамунікада, бяз сувязі з навакольным сьветам.
Тысячы іранскіх вайскоўцаў уцяклі з Сырыі пасьля падзеньня рэжыму Асада — The Wall Street Journal
Большая частка войскаў Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі накіравалася ў горад Эль-Каім, што ў Іраку. Частка вылецела ў Тэгеран, а члены шыіцкай групоўкі «Хэзбала», прызнанай у ЗША тэрарыстычнай, выехалі ў Лібан.
https://smarturl.click/gpDA4
106 гадоў таму Менск абвясьцілі сталіцай БССР
8 студзеня 1919 году, праз тыдзень пасьля таго, як бальшавікі ў Смаленску 1 студзеня абвясьцілі пра стварэньне Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь, Менск быў абвешчаны сталіцай БССР. Як БНР у 1919–1920 гадах ператварыла Менск у сталіцу. ВІДЭА
Пра іншыя памятныя даты 8 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/l5jwg
Meta спыняе сваю праграму фактчэкінгу і аслабляе правілы мадэрацыі кантэнту ў Facebook і Instagram
Кампанія Meta анансавала зьмены ў падыходзе да фактчэкінгу і мадэрацыі ў Facebook, Instagram і Threads: у прыватнасьці, згортваньне сваёй праграмы праверкі фактаў (замест гэтага Meta плянуе ўвесьці функцыю «Нататкі супольнасьці») і аслабленьне абмежаваньняў на дыскусіі вакол такіх тэмаў, як іміграцыя і гендэрная ідэнтычнасьць:
https://smarturl.click/ql23W