Цікавасьць да беларускай тэмы ў Польшчы значна зьнізілася, бо няма пра што спрачацца, — польскі экспэрт Патоцкі
На думку экспэрта, польскія ўлады прыйшлі да высновы, што тыя, хто хацеў выехаць зь Беларусі, гэта ўжо зрабілі. Акрамя таго, такой увагі, як у 2020-м, да Сьвятланы Ціханоўскай у Польшчы ўжо няма.
https://smarturl.click/jkXvl
Па факце гібелі міліцыянтаў у Віцебску праверку праводзіць Сьледчы камітэт. Справу асабіста кантралюе старшыня ведамства Дзьмітры Гара. Пры гэтым у СК назвалі галоўную вэрсію здарэньня — «неасьцярожнае абыходжаньне з агнястрэльнай зброяй».
Як пры гэтым маглі загінуць адразу два сілавікі, сьледчыя пакуль не тлумачаць.
Здарэньне адбылося 9 студзеня ў другой палове дня.
Трамп заявіў аб тым, што Пуцін хоча зь ім сустрэцца, рыхтуюцца перамовы
Паводле абранага прэзыдэнта ЗША, яго перамовы з расейскім лідэрам ужо знаходзяцца ў стадыі арганізацыі.
https://smarturl.click/4k9A1
Сёньня — 35 гадоў ліцэю Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
Першыя заняткі ліцэя БДУ прайшлі 10 студзеня 1990 году. Ліцэй забясьпечвае профільнае навучаньне ў 10-11-х клясах і рыхтуе да паступленьня ў ВНУ. Яго вучні рэгулярна становяцца прызэрамі рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядаў.
У 2020-ым больш за тысячу выпускнікоў Ліцэю БДУ падтрымалі свабодныя выбары. Пасьля гэтага зь ліцэя звольнілі многіх выкладчыкаў, зьмяніліся тры дырэктары. Кіраваць ліцэем БДУ прызначылі начальніцу вучэбна-мэтадычнай часткі Інстытуту нацбясьпекі, яму прысвоілі імя заснавальніка ВЧК-КГБ Дзяржынскага.
Пра іншыя памятныя даты 10 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/VDo5Z
Ранішняя кава можа зьнізіць рызыку сьмерці ад хваробы сэрца
Новае дасьледаваньне паказала, што людзі, якія пілі каву раніцай, мелі на 31% меншую рызыку сьмерці ад сардэчна-судзінных захворваньняў, чым людзі, якія ўжывалі каву ўвесь дзень:
https://smarturl.click/aJm40
Латвія плянуе ўзмацніць жорсткасьць правілаў уезду для беларусаў і іх знаходжаньня ў прымежнай зоне
Грамадзянам краін СНД, у якія ўваходзіць і Беларусь, давядзецца паведамляць мэту паездкі ў Латвію, час і месца знаходжаньня, маршрут, кантактную і іншую інфармацыю. Дазвол на знаходжаньне ў памежнай зоне ім будуць выдаваць будуць выдаваць толькі зь пісьмовай згоды Службы дзяржаўнай бясьпекі Латвіі. Такія папраўкі да Закона «Аб іміграцыі» падрыхтавала парлямэнцкая Камісія ў нацыянальнай бясьпецы:
https://smarturl.click/vw4nv
На разьвітаньне з Джымі Картэрам прыйшлі ўсе пяць жывых прэзыдэнтаў ЗША
У ЗША праходзіць цырымонія разьвітаньня з 39-м прэзыдэнтам краіны Джымі Картэрам. Палітык памёр 30 сьнежня ва ўзросьце 100 гадоў.
Жалобную цырымонію праводзяць у Вашынгтоне ў Катэдральным саборы сьвятых Пятра і Паўла Епіскапальнай царквы. Яе гасьцямі сталі ўсе пяць жывых прэзыдэнтаў ЗША: дзейны прэзыдэнт Джо Байдэн, абраны Дональд Трамп, 44-ы прэзыдэнт Барак Абама, 43-і Джордж Буш — малодшы і яго папярэднік Біл Клінтан:
Фота, відэа: https://smarturl.click/71W6D
Цэнзура, рэпрэсіі, крымінальны перасьлед прадстаўнікоў ЛГБТ, гераізацыя Сталіна. Кандыдат Сыранкоў апублікаваў сваю праграму
У праграме падкрэсьліваецца, што Камуністычная партыя, вылучаючы Сяргея Сыранкова ў якасьці кандыдата ў прэзыдэнты, «ідзе на выбары не замест, а разам з прэзыдэнтам Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам», а сам кандыдат абяцае захаваць «пераемнасьць палітычнага і сацыяльна-эканамічнага курсу» Лукашэнкі:
https://smarturl.click/4k9eD
Рэжым помсты за здраду. Колькі былых сілавікоў трапілі за краты з палітычных матываў
«Жорсткасьць пакараньня і маштаб рэпрэсій супраць былых „сваіх“ сьведчаць пра паранаідальнасьць рэжыму, які баіцца страціць кантроль над нават уласнымі структурамі».
Сэрвіс для падачы калектыўных зваротаў Petitions.by унесьлі ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў
Паводле ўладаў, на сайце нібыта вялі «збор подпісаў пад пэтыцыямі пратэставага характару», а таксама публікаваліся пэтыцыі, якія зьмяшчаюць «інфармацыю, што дыскрэдытуе заканадаўчую сыстэму Беларусі, дзейнасьць Нацыянальнага сходу, ЦВК, заклікі прызнаць несапраўднымі прэзыдэнцкія выбары».
https://smarturl.click/2qoYz
Навошта ўлады паказалі Віктара Бабарыку. Каму і якія сыгналы яны гэтым пасылаюць?
У зьяўленьні ў інфармацыйным полі Віктара Бабарыкі зашыфраваны шэраг мэсэджаў, схавана некалькі завуаляваных сэнсаў. Розныя пасланьні робяцца беларускаму грамадзтву, Захаду. А з Рамана Пратасевіча спрабуюць стварыць жывую ілюстрацыю магчымай жыцьцёвай і палітычнай альтэрнатывы, піша Валер Карбалевіч.
https://smarturl.click/AdV59
Ва Ўкраіне аднавіў дзейнасьць Беларускі інфармацыйны цэнтар, яго заснавальнік цяпер ваюе на фронце
У 2020 годзе Беларускі інфармацыйны цэнтар ачольваў вядомы ўкраінскі літаратар Аляксандар Ірвянец. Заснавальнікамі цэнтру тады сталі дырэктар аналітычнага цэнтру «Украінскія студыі стратэгічных дасьледаваньняў» Юры Сірацюк і адзін зь лідэраў Руху салідарнасьці «Разам» Вячаслаў Сіўчык.
Сірацюк цяпер на фронце.
https://smarturl.click/71WeX
«Завярнуўся і пайшоў дадому». Як і чаму тысячы ўкраінцаў дэзэртуюць з войска — як на фронце, так і падчас навучаньня ў Францыі
Крыніца інфармацыйнага агенцтва AFP у францускай арміі пацьвердзіла, што некалькі дзясяткаў украінскіх вайскоўцаў дэзэртавалі падчас праходжаньня падрыхтоўкі на адным з палігонаў у Францыі. А ўсяго пакінуць падразьдзяленьне да адпраўкі на фронт маглі больш за паўтары тысячы салдат. Гаворка пра 155-ю брыгаду УСУ. І, як паказвае практыка, гэта не адзінкавы выпадак.
Што адбываецца?
https://smarturl.click/M12za
Шклянка малака ў дзень можа істотна зьменшыць рызыку раку кутніцы. Але дапамагае ня толькі малако
Дадатковыя 300 грамаў кальцыю на дзень на 17% зьмяншаюць імавернасьць раку кутніцы (прамой кішкі), незалежна ад харчовай крыніцы, паказвае нядаўняе вялікае дасьледаваньне.
Рак кутніцы — трэцяя галоўная прычына сьмерці ў сьвеце. Штогод фіксуецца каля каля 1 мільёна сьмерцяў ад яе. Пры гэтым хваробу ўсё часьцей знаходзяць у маладых людзей:
https://smarturl.click/w9gLn
29 гадоў таму пачаў працу апошні дэмакратычна абраны парлямэнт Беларусі
9 студзеня 1996 году распачаў працу Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 13-га скліканьня. Ён быў абраны ў 1995 годзе і лічыцца апошнім дэмакратычным парлямэнтам Беларусі. Паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету былі спыненыя 27 лістапада 1996 году пасьля таго, як кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка падпісаў адпаведны закон.
Пра іншыя памятныя даты 9 студзеня ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ўжо сёньня»: https://smarturl.click/9zEq5
«12 гадоў таму працаваў у МНС — значыць, ляяльны да ўладаў». Як беларус судзіцца за права жыць зь сям’ёй у Літве
«Яны апэлююць да таго, што ёсьць імавернасьць маёй ляяльнасьці да ўладаў. І гэта выснова робіцца толькі з-за таго, што я служыў у МНС». Як беларускі грамадзкі актывіст паўгода судзіцца за права жыць зь сям’ёй у Літве.
https://smarturl.click/VDoxb
У Віцебску загінулі два міліцыянты
Імаверна, паміж двума сілавікамі адбыўся канфлікт. Кіраўніцтва МУС пра абставіны здарэньня маўчыць, абмяжоўваецца словамі пра «няшчасны выпадак» і што загінулі яны нібыта «пры выкананьні службовых абавязкаў».
https://smarturl.click/mpwzB
У Менску зачыняюцца крамы амэрыканскага брэнду Columbia
Да гэтага часу крамы брэнду Columbia прадавалі адзеньне і аксэсуары для актыўнага адпачынку амэрыканскай кампаніі Columbia Sportswear Company. Прадукцыя брэнду таксама прадстаўленая ў Беларусі ў іншых гандлёвых сетках — напрыклад, у «Спортмайстру».
https://smarturl.click/B6RJl
🚫Блякаваньне інтэрнэту ў Беларусі: што вядома
Прыкладна а 1:30 ночы карыстальнікі YouTube, Telegram, Discord і Twitch заўважылі праблемы з доступам да сэрвісаў: яны працавалі толькі праз VPN.
Як заўважыў канал @motolkohelp, на сайце Белтэлекам было паведамленьне пра "магчымае абмежаваньне доступу да паслуг сеткі перадачы даных для абанентаў горада Менску, Гомеля і Гомельскай вобласці".
❗️Прыкладна а 3:30 доступ да YouTube і Telegram пачаў аднаўляцца.
Гэта ня першы раз, калі быў абмежаваны доступ да сацыяльных сетак у Беларусі. Апошні раз гэта здаралася падчас звароту Сьвятланы Ціханоўскай перад наступленьнем Новага 2025 году.
Супрацоўніка дэлегацыі Эўразьвязу ў Беларусі Мікалая Хіло асудзілі на 4 гады зьняволеньня, — Politico
Менскі гарадзкі суд прысудзіў хрысьціянскаму прапаведніку і супрацоўніку дэлегацыі ЭЗ ў Беларусі Мікалаю Хіло 4 гады зьняволеньня паводле 2 артыкулаў ч. 1 арт. 130 КК («Распальваньне варожасьці») ч 3. арт 361 («Заклікі да санкцыяў»), паведамляе выданьне Politico. Вырак яму агучылі напрыканцы 2024 году, але вынікі сталі вядомыя толькі цяпер:
https://smarturl.click/z2ow8
Галоўнае за 9 студзеня
🗣 Цэнзура, рэпрэсіі, крымінальны перасьлед прадстаўнікоў ЛГБТ. Кандыдат Сыранкоў апублікаваў сваю праграму
💰 Генпракурор Беларусі анансаваў новыя гучныя карупцыйныя справы і расказаў пра адну зь іх
🚗 Чарга легкавікоў на мяжы Беларусі з Польшчай яшчэ павялічылася, а аўтобусаў стала меней
📈 Праваабаронцы зафіксавалі ў сьнежні значны рост палітычна матываванага крымінальнага перасьледу
🙍🏻♂️ Навошта ўлады паказалі Віктара Бабарыку. Каму і якія сыгналы яны гэтым пасылаюць? Аналіз Карбалевіча
❓І вынікі выбараў, і іх наступствы перадвызначаныя,— палітычны аналітык Мажэйка
👮🏻♂️ Рэжым помсты за здраду. Колькі былых сілавікоў трапілі за краты з палітычных матываў
✍🏻 «Людзі сталі разумець, што такое Расея». Як рэдактары расейскамоўнай Вікіпэдыі вырашылі памяняць «Белоруссию» на «Беларусь»
Што зьменіцца ў Беларусі пасьля 26 студзеня? Адказ Вадзіма Мажэйкі
Ці выйдуць сёлета на волю палітвязьні? Што думае Трамп пра Беларусь? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста ў праекце «Беларусь пасьля 26 студзеня» адказвае доктар культуралёгіі, палітычны аналітык Вадзім Мажэйка:
https://youtu.be/jOP7xGJcIjg
Генпракурор Беларусі анансаваў новыя гучныя карупцыйныя справы і расказаў пра адну зь іх
«У пачатку гэтага году пракуратура завяла некалькі крымінальных спраў у дачыненьні да кіраўніка магілёўскага прадпрыемства лясной галіны, які на працягу некалькіх гадоў атрымліваў хабар у агульнай суме ня менш за 300 тысяч рублёў», — паведаміў Андрэй Швед.
Генпракурор Беларусі таксама анансаваў новыя гучныя крымінальныя справы карупцыйнай скіраванасьці:
https://smarturl.click/2qo8z
Памерла пісьменьніца Сьвятлана Яўсеева, маці Лявона Вольскага
Сьвятлана Георгіеўна Яўсеева — паэтэса, перакладчыца, празаік. Жонка беларускага пісьменьніка Артура Вольскага і маці музыкі Лявона Вольскага. Ёй было 92 гады. Пахаваньне адбудзецца 10 студзеня:
https://smarturl.click/vw4Dv
Увага, пошук!
🎮 Шукаем дзяўчат, якія захапляюцца кампутарнымі гульнямі і прысьвячаюць ім большую частку свайго вольнага часу. Ананімнасьць гарантуем.
📬 Сувязь з рэдакцыяй: Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669
Што пішуць японскія СМІ пра затрыманых у Беларусі грамадзян краіны
На гэты момант за кратамі з палітычных матываў утрымліваюцца два грамадзяніны Японіі. Абодвух затрымалі за здыманьне чыгункі і абвінавачваюць у «агентурнай дзейнасьці».
🇯🇵 Японская прэса высьветліла, напрыклад, што пры апублікаваньні ліставаньня аднаго з падазраваных прапаганда на дзяржаўнай тэлевізіі Беларусі цалкам перакруціла сэнс паведамленьня. Інфармацыю пра бізнэс выдалі за шпіёнскія зьвесткі.
https://smarturl.click/aJmGb
Украіна паабяцала Малдове дапамогу ў пастаўках вугалю. Энэргетычны крызіс зацягваецца
Кіеў паабяцаў паставіць вугаль Кішынёву для вырашэньня энэргетычнага крызісу ў самаабвешчаным Прыднястроўі.
https://smarturl.click/ql2Wx
«Людзі сталі разумець, што такое Расея». Як рэдактары расейскамоўнай Вікіпэдыі вырашылі памяняць «Белоруссию» на «Беларусь»
На расейскамоўнай Вікіпэдыі пасьля амаль 20 гадоў абмеркаваньняў вырашылі перайменаваць «Белоруссию» ў «Беларусь». Рашэньне не канчатковае. Адміністратарка Вікіпэдыі на расейскай мове Вікторыя Дароніна расказала Свабодзе, як адбываўся працэс перайменаваньня, чаму ён такі складаны і што паспрыяла рашэньню на карысьць «Беларусі».
https://smarturl.click/EenB5
У Магілёве загінула малое дзіця, яно ўпала зь пятага паверху
Папярэдне ўстаноўлена, што ў дзённы час 8 студзеня хлопчык 2023 году нараджэньня быў дома са сваёй маці і бабулямі. Дарослыя займаліся хатнімі справамі, а дзіця гуляла.
https://smarturl.click/G6yzd
«Мая першая дзяржаўная ўзнагарода ад Беларусі». Аб'яднаны пераходны кабінэт узнагародзіў мэдалямі выбітных асобаў
Сёньня ў Варшаве Сьвятлана Ціханоўская ўручыла шэраг ўзнагародаў за ўнёсак у культуру, навуку і барацьбу за свабоду Беларусі. Мэдалі атрымалі паэт Уладзімер Някляеў і выдавец Андрэй Янушкевіч, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі, славістка і беларусістка Альжбэта Смулкова і яшчэ некалькі польскіх дзеячаў:
https://smarturl.click/W3Oe6